М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАУ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 80%






 

Увосень 1817 года два студэнты Віленскага ўніверсітэта, Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка, якія ўжо рабілі свае першыя спробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таврыства, каб аб'яднаць блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле - праяўлялі ў нечым свае здольнасці.мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым самаўдасканаленні, грамадская праца для дабра зняволенай Айчыны. 1 кастрычніка 1917 года адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. На ім сабралася шэсць маладых хлопцаў, якія і ўтварылі Таварыства. Прэзідэнтам выбралі Юзафа Яжоўскага, віцэ-прэзідэнтам, а адначасова - касірам - Эразма Палюшынскага, сакратаром - Тамаша Зана. Сябрамі Таварыства сталь Адам Міцкевіч, Ануфры Петрашкевіч і Бруна Сухецкі. Назвалі сябры сваю арганізацыю - Таварыства філаматаў (сяброў навукі). На сваім пасяджэнні сябры створанай арганізацыі перш за ўсё абмеркавалі пытанне пра Таварыства. Яны пагадзіліся прымаць у арганізацыю толькі надзейных і правераных сяброў па вучобе. Студэнты задумалі Таварыства як змацаваную асабістым сяброўствам сям'ю аднадумцаў якую стваралі, паводле выказвання Юзафа Яжоўскага, "не на хвілю, не дзеля мімалётнай забавы, а на ўсё жыццё". Нават у статуце падкрэслівалася, што філаматы, якая б ні напаткала іх пасля доля, куды б яна іх ні закінула, застаюцца членамі Таварыства назаўсёды, што, яны і даказалі ў жыцці. У выніку жорсткіх іспытаў Таварства расло не хутка. Затое прыходзілі сюды папраўдзе годныя, неардынарныя маладыя людзі. 4 лістапада таго ж года былі прыняты Францішак Малеўскі і Зыгмунт Навіцкі, якіх рэкамендаваў Адам Міцкевіч. Праз тры тыдні арганізацыя папоўнілася яшчэ адным сябрам - Юзафам Кавалеўскім. 16 красавіка 1818 года ў яе залічылі Яна Чачота, выдатную рэкамендацыю якому даў зноў жа Адам Міцкевіч, яго школьны сябар. У тым жа годзе стаў членам Таварыства Тэадор Лазінскі. За ім, ужо ў 1819 годзе, згуртаванне папоўнілі Дзіянісій Хлявінскі, Дамінік Ходзька, Казімір Пясецкі, Ігнат Дамейка, Ян Сабалеўскі, Міхал Рукевіч. У 1820 годзе ў Таварыства прыйшоў Вінцэнты Будрэвіч, а вясной 1822 года - Станіслаў Казакевіч. Вось і ўсе сябры Таварыства філаматаў. Праўда, тры з іх - Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунт Навіцкі - у 1821 годзе з розных прычынаў былі выключаны з філамацкай сям'і. Усе ж астатнія да канца сваіх дзён заставаліся членамі Таварыства філаматаў. Філаматы добра разумелі, што каб лічыцца адукаванымі людзьмі, кожны з іх павінен быў ведаць некалькі замежных моваў. Таму ў дадатак да таго, што вывучалася ва універсітэце, яны арганізуюць яшчэ спецыяльныя курсы для вывучэння англійскай і нямецкай моваў, імкнуцца дасканала авалодаць імі. Апрача таго, многія філаматы добра ведалі французскую мову, не кажучы ўжо пра латынь, якую вывучалі ў школе. Нягледзячы на канспіратыўнасць згуртавання, філаматы ў сваёй дзейнасці не замыкаліся ў яго рамках. ІІаставіўшы перад сабой вялікія задачы асветы народа, яны імкнуцца супрацоўнічаць з іншымі апазіцыйнымі ўладам арганізацыямі. Дзеля гэтага звязваюцца з шубраўцамі, масонамі, з віленскім згуртаваннем польскага Патрыятычнага таварыства, але нікому не дазваляюць умешвацца ў свае справы, праводзячы самастойную палітыку. Як сведчаць факты, філаматы завязвалі кантакты з дзекабрысцкімі арганізацыямі, вялі перагаворы наконт гэтага з іх прадстаўніком Аляксандрам Бястужавым у час яго прыезду ў Вільню. Для ажыццяўлення шырокіх мэтаў асветы народа філаматы імкнуліся ствараць паводле свайго ўзору больш прадстаўнічыя арганізацыі, беручы кіраўніцтва імі ў свае рукі. Вельмі настойліва выступаў за пашырэнне такім спосабам дзейнасці Таварыства Адам Міцкевіч, які склаў цэлую праграму арганізацыі ў згуртаванні моладзі, распрацоўваў канкрэтныя іх задачы. Адна з такіх арганізацый называлася "Таварыства філарэтаў" (прыхільнікаў маральнай чысціні). Узначаліў яго Тамаш Зан. Знаходзячыся ў апазіцыі, студэнтам патрэбна было дзесьці праводзіць свае сходкі. З задавальненнем адбывалася гэта на ўлонні прыроды. Сярод многіх канспіратыўных месцаў выдзяляліся ваколіцы вёскі Карчова, дзе знаходзіўся вялікі камень, каля якога збіраліся сябры. З тых часоў і носіць камень назву "Камень Філарэтаў". Невядома, як далёка развілася б дзейнасць студэнтаў, клі б не недарэчны правал. Пачаліся масавыя арышты. Сярод арыштаваных былі вядомыя ўжо Вільні паэты і проста здольныя маладыя людзі: Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі, Антоні Адынец, Аляксандр Ходзька, Ігнат Дамейка, Міхал Рукевіч, Тэадор Лазінскі і многія іншыя. Дапамога Вільні дазволіла зняволеным падкупіць варту, і яны маглі цяпер хаця б збірацца разам са сваіх адзіночных келляў. Звычайна збіраліся ў келлі Адама Міцкевіча. Пра гэтыя філарэцкія зборы ў турме Адам Міцкевіч добра расказаў потым у трэцяй частцы сваіх бессмяротных "Дзядоў". Начныя сходкі сяброў вельмі паднялі іх заняпалы дух. Збіраючыся, яны нават складалі і спявалі песні, аўтарамі некаторых з іх былі Ян Чачот і Адам Міцкевіч. Добра прыдалася ўсім і напісаная тут жа, у турме-кляштары, "Філарэцкая песня" Антонія Эдварда Адынца. Згодна з прысудам, дзесяць філаматаў і дзесяць філарэтаў назаўсёды высылаліся з роднай ім "Літвы" ў "аддаленыя губерні" Расіі. 3 філаматаў такое пакаранне панеслі - Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Ануфры Петрашкевіч, Вінцэнты Будрэвіч, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі і Тэадор Лазінскі; з філарэтаў - Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Гэйдатэль, Ян Крыніцкі, Фелікс Кулакоўскі, Ян Вернікоўскі, Цыпрыян Дашкевіч, Гіляры Лукашэўскі, Ян Міхалевіч і Ян Янкоўскі. Самае жорсткае пакаранне прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Урал, дзе яны павінны былі да таго ж адседзець свой тэрмін у крэпасці: першы - адзін год, два астатнія - па паўгода. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязваў пакінуць універсітэт і Вільню найбольш "неблагонадежных" прафесараў, якія быццам бы садзейнічалі студэнцкім згуртаванням - Іяхіма Лялевеля, Міхала Бароўскага, Ігната Даніловіча і Юзафа Галухоўскага. Рэктар універсітэта Юзаф Твардоўскі быў заменены больш "ручным" Венцаславам Пеліканам. Вызваліць пасаду куратара Віленскай навучальнай акругі, а значыць і Віленскага універсітэта змушаны быў і князь Адам Чартарыйскі. Яго месца заняў сам Мікалай Навасільцаў, выкараняльнік свабодалюбства ў Каралеўстве польскім і на Беларусі. Асуджаныя на выгнанне філаматы і філарэты яшчэ некалькі месяцаў заставаліся ў Вільні: ім далі магчымасць як след падрыхтавацца да выезду, развітацца з роднымі і блізкімі, з роднаи зямлёй. Вывозілі першых выгнаннікаў 10 кастрычніка 1824 года. Расказваюць, што Адам Міцкевіч, развітваючыся са сваімі лепшымі сябрамі, не саромеўся слёз. Роўна праз пятнаццаць дзён давялося развітацца з роднай зямлёи, прычым назаўсёды, і самому Адаму Міцкевічу, якога везлі ў адным вазку з Янам Сабалеўскім у Санкт-Пецярбург. Адзін за адным былі высланы за некалькі дзён і ўсе астатнія асуджаныя на выгнанне. Пасля разгрому Таварыства філаматаў і Таварыства філарзтаў члены гэтых згуртаванняў ужо ніколі не змаглі сабрацца разам. Параскіданыя па свеце, яны і ў разлуцы, перапісваючыся паміж сабой, заўсёды адчувалі сябе членамі адной філамацка-філарэцкай сям'і, засталіся вернымі ёй да канца жыцця.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 21 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.