Пярлiнай старадаўняга Навагрудка,
былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, з'яўляецца
барачная фара - касцёл Перамянення Пана. Яна была
пабудаваная ў 1723 г. замест драўлянага касцёліка,
якi залажыў у 1395 годзе лiтоўскі князь Вітаўт, у
хуткім часе пасля хрышчэння нашых продкаў па
каталіцкаму абраду. Як выглядаў першы будынак
касцёла - невядома. Ёсць звесткі, што ён быў
часткова драўляны, таму што ад яго засталіся
толькі мураваныя фрагменты, якія можна бачыць і
сёння. У гэтай першай святынi польскі кароль
Уладыслаў Ягайла ў 1422 г. узяў шлюб з Соф'яй -
княжной Гальшанскай, будучай маці Ягелончыкаў,
родапачынальніцай каралеўскай дынастыі
Ягелонаў. У другой 12 лютага 1799 г. святар ахрысціў
сына Барбары і Мікалая Міцкевічаў і надаў яму імя
Адам. 3 правага боку навагрудскай святынi
дабудаваныя дзве бакавыя капліцы. У адной з іх,
імя Мацi Божай, знаходзiцца цудоўны абраз Мацi
Божай Навагрудскай. На ім прадстаўлена
Найсвяцейшая Панна з Дзіцяткам Езусам і жазлом у
правай руцэ. Найсвяцейшыя постаці ўпрыгожвае
цяжкая срабраная сукенка і дзве срабраныя кароны.
Намаляваная на палатне і наклееная на дошцы
выява Маці Божай з Дзiцяткам паходзiць прыкладна
з першай паловы 18 ст. Яна была змешчана на месцы
папярэдняга цудадзейнага абраза, якi згарэў у 1751
г. падчас пажару Навагрудка.
3 самага пачатку новы абраз
карыстаўся вялiкай пашанай навагрудчанаў.
Праўдападобна перад ім адбылося цудоўнае
аздараўленне маленькага Адама Мiцкевiча пасля
таго, як той, упаўшы, вельмі моцна пабіўся і ўжо
ніхто не верыў, што дзіця будзе жыць. Апрытомнеў
хлопчык толькі пад абразам Божай маці, калі яго,
амаль нежывога, прынеслі ў касцёл, скарыстаўшы
апошнюю надзею. Першы гатычны касцёл праіснаваў
да 1712 года. На яго месцы ўзведзены новы мураваны
аднанефавы храм з двухвежавым фасадам і вялікай
паўкруглай алтарнай апсідай. Пры будаўніцтве
старыя мураваныя часткі былі тактоўна ўключаны ў
агульную кампазіцыю. У паўночную сцяну храма
ўмуравана надмагільная пліта з чорнага мармуру і
пясчаніку, выкананая па загаду наваградскага
кашталяна Яна Рудаміны ў памяць аб браце і сябрах,
што загінулі ў баі з туркамі пад Хоцінам у 1621 г. На
пліце высечаны тэкст на лацінскай мове з
пералікам імёнаў і тытулаў загінуўшых. Выразна
паказаны дзесяць укленчаных фігур загінуўшых і
самога Яна Рудаміны, а ўнізе - пераможаныя імі
ворагі з адсечанымі галовамі ў цюрбанах.
Дапамозе сваёй Найсвяцейшай Успаможнiцы
прыпісваюць жыхары Навагрудка адраджанне
старажытнай святыні пасля амаль пяцідзесяці год
яе руйнавання (1875 - 1922). Усе гэтыя гады парафiяне
малілiся да Марыі, просячы дапамогі ў адраджэннi
свайго касцёла. Да Найсвяцейшай Навагрудскай Панi
кiравалi свае малiтвы і сёстры Назаратанкі ў 1943 г.,
каб дазволіла ім пайсці на смерць замест заложнiкаў,
арыштаваных гітлераўцамi. Прасілі: "Калi
патрэбна аддаць у ахвяру жыццё, няхай лепш
расстраляюць нас, чым тых, што маюць сям'ю". Тая,
што аб'ядноўвае народы вузамі любові і
сапраўднага братэрства, выслухала іх просьбу.
Ахвяра была прынятая. 1 жнiўня 1943 г. у лесе за
Навагрудкам 11 сёстраў аддалі сваё жыццё за
братоў. 27 верасня 1991 г. іх раліквіі перанеслі у
грабнiцу, якая знаходзiцца ў капліцы Мацi Божай.
Сёння шматлiкiя вернiкi звяртаюцца са сваімi
патрэбамі да Навагрудскай Апякункі, якая ўвесь
час дбае, баронiць і вучыць трыванню і ўзаемнай
любовi. |