М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ЛІДСКІ ЗАМАК

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 80%






 

У першай палове 14 стагоддзя на нашых землях паўстала цэлая сістэма абароны - умацаваныя замкі ў Лідзе, Крэве, Медніках, Вільне, Троках, Гродне. Старыя, драўляныя умацаванні былі перабудаваны на каменныя, мураваныя. Размешчаны яны былі, звычайна, на высокіх узгорках. Узнік новы тып замкаў, так званыя "кастэлі" Назва ўмацавання паходзіць ад лацінскага "castellum", што ў старажытныя часы азначала ўзмоцнены валамі і ірвамі абоз рымскіх легіёнаў. У 12 - 14 ст. кастэлямі у Заходняй Еўропе называлі невялікія мураваныя замкі, якія мелі адну, ці дзве вежы і размяшчаліся ў нізінных і балоцістых месцах на штучных насыпах. Мясцовыя будаўнікі сумесна з запрошанымі замежнымі, узяўшы за аснову рыцарскі кастэль, перапрацавалі і прыстасавалі яго да мясцовых прыродных і абарончых умоў. Павялічана плошча замкавага двара, на якім у небяспечныя гадзіны маглі размясціцца не толькі войска і гарадскія жыхары, але й сяляне з навакольных вёсак. Будоўля Лідзкага замку, дарэчы - аднаго з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі (памеры замкавага двара прыкладна 80х80 м) прыпадае на трыццатыя гады 14 стагоддзя (пачаліся работы ў 1323 годзе). У тыя часы Вялікім князем Літоўскім быў князь Гедымін, які ўвайшоў у гісторыю, як таленавіты ваяр з крыжакамі. Зразумеўшы, што абараніць ад наездаў Ордэна могуць толькі мураваныя замкі з моцнымі гарнізонамі, ён стварыў цэлую сістэму замкавых умацаванняў. Для Лідзкага замка была выбрана невялікая пясчаная каса пасярод балоцістай мясцовасці, дзе рака Каменка ўпадала ў Лідзейку. Дакументы сведчаць, што работы вяліся прыкладна 5-7 гадоў. Замак збудаваны з валуноў і цэглы. Таўшчыня сцен каля зямлі дасягала 2 м., а ў верхняй частцы, дзе праходзілі баявыя галерэі - да 1,5 м. У канцы 14 - пачатку 15 ст. унук князя Гедыміна - князь Вітаўт перабудаваў Лідзкі замак, які стаў адным з самых мацнейшых ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Гістарычныя лёсы Лідзкага замку былі надзвычай складанымі. У 14 ст. яго сцены неаднаразова вытрымлівалі напор крыжакаў. На пачатку 15 ст. замак аблажылі войскі смаленскага князя Юрыя, які прыйшоў сюды, каб вызваліць сваіх сваякоў, узятых у палон князем Вітаўтам. Ліда была спалена ўшчэнт, але замак пасля шматлікіх штурмаў не быў узяты. У 1397 годзе (па некаторых звестках - у 1396 г.) Вялікім князем Вітаўтам Ліда была аддадзена хану Тахтамышу, які быў выгнаны з Залатой Арды падчас перавароту сваімі супляменнікамі. Хан два з паловай гады жыў у горадзе ў асобным будынку, які знаходзіўся у тым месцы, дзе цяпер стаіць касцёл. У 40-х гадах 15 ст. Лідзкім старастам быў яшчэ адзін уцякач з Залатой Арды - хан Даўлет Хаджы Гірэй. Дзякуючы лёсу і дапамозе феадалаў ВКЛ гэты чалавек пазней стаў ханам Крымскіх татараў. У час праўлення караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра замак быў уласнасцю дзяржавы і абараняўся мясцовай шляхтай. У замку знаходзіліся арсенал, гарнізон, а ў адной з вежаў - турма. У гэты час у Лідзе пражывала каля 15 тысяч жыхароў. У 1587 годзе Ліда атрымала Магдэбургскае права. У другой палове 17 - пачатку 18 ст. мірнае жыцце горада было перарвана чарговымі ваеннымі дзяннямі. Летам 1659 г. горад аблажыла 30-тысячная армія царскага ваяводы Мікіты Хаванскага і пасля артабстрэлу і доўгай аблогі замак нарэшце быў узяты. Усе драўляныя будынкі былі спалены, а студні - засыпаны. Гэта было другое паражэнне Лідзкага замка: ўпершыню ў 1392 годзе князь Карыбут здаў яго без бою крыжакам. У начатку 18 ст. вельмі вялікі ўрон замку нанеслі шведы. Настолькі, што замак страціў свае абарончае прызначэнне. Пасля сканчэння Паўночнай вайны (са шведамі) на тэрыторыі замка больш ніхто не жыў, будынкаў на пляцы не было, а сцены ўяўлялі сабой суцэльныя руіны. Канчаткова знішчаны замак летам 1794 года. У яго руінах абараняліся ад царскіх войскаў паўстанцы Касцюшкі, супраць якіх арміяй была прыменена артылерыя. На пачатку 20 ст. замак часткова закансерваваны. Разабраны небяспечныя часткі каменных муроў, а верхняя частка сцен замацавана цэментным растворам. Пасля Рыжскага пагаднення у 1920 г. Ліда аказалася у межах Польшчы. Замак крыху паднавілі рэстаўратары. Унутраны ж двор служыў розным мэтам - як футбольнае поле, як цыркавая арэна. Узімку тут разбіваўся лядовы каток. У чэрвені 1941 года на Ліду пасыпаліся нямецкія бомбы. Горад зноў быў спалены. Замак жа быў непашкоджаны. Пасля таго, як у горад увайшлі гітлераўскія войскі, у замку знаходзіўся шпіталь, а пасля замкавы двор выкарыстоўваўся як пляц для супрацьпаветранай абароны. Акрамя таго - на тэрыторыі замка размяшчаліся вялікія запасы амуніцыі. У 1944 г., калі Чырвоная Армія падыходзіла да горада, ваенныя склады ў замку былі ўзарваныя, але сцены засталiся некранутымi. Пры раскопках у 1978 годзе археолагі адкапалі 150 артылерыйскіх снарадаў і мінаў. Яшчэ вялікая колькасць выбухованебяспечных прадметаў адкапана ў 1986 г. У 1978 г. распачата комплексная рэстаўрацыя Лідскага замка, якая цягнецца да нашых дзён. Рознага за 7 няпоўных вякоў пабачылі сцены Лідскага замка. Былі ў яго жыцці і ўрачыстыя хвілiны: у 1387 годзе Польскі кароль і Вялікі князь Літоўскі Ягайла прымаў у замку прысягу ад свайго брата Скіргайлы, полацкага князя. Былі таксама і вялікія шматтыднёвыя святы: у 1422 годзе ў замку шырока і бліскуча адзначаўся шлюб прастарэлага караля Ягайлы з маладзенькаю 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай - родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Былi і трагічныя гадзіны: у ліпенi 1506 года ў замку памiраў кароль польскі і Вялікі князь Літоўскі, Рускі і Жмудзкі Аляксандр; тут у прысутнасці ўсёй ліцвінскай знаці і жонкі Алены Іаанаўны - дачкi Вялікага князя Маскоўскага Іаана 3, ён прычасціўся і падпісаў тастамант. Добры дзесятак разоў пажары і войны выпальвалi горад да тла: толькі за першую палову 20-га стагоддзя Ліда 8 разоў пераходзiла з рук у рукі. Замак бачыў амаль усіх польскіх каралёў 14-18 стагоддзяў, а таксама Карла 12, Паўла 1, Аляксандра 1, Мiкалая 2, Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку, Фелікса Дзяржынскага, Льва Троцкага, Юзафа Пілсудзкага... 3нікала з аблічча зямлі мноства гарадзкіх пабудоў: ратуша, кармяліцкі кляштар, сінагога, цэрквы Сьвятога Спаса, Прачысьценьская, вадзяны млын, Гранд-гатэль Дагмара, крама сясьцер Бердаўскіх, цукерня "Амерыканка", кiнатэатар "Эдысон"... Замак устаяў. Ён быў, ен есьць, ен будзе... Руіны яго захаваліся такім жа незразумелым чынам, як захаваліся "тутэйшыя" і іх мова: забаранялі, вымалi з. карыстаньня, пракатвалі нашэсьцямі i міжусобіцамi, дзялілі рэлігіямі і межамі, расстрэльвалі, вешалі і палілі, высялялі і съсялялі. Так жа павольна, як мова і народ, з прыпынкамі і адступленьнямі аднаўляецца замак: няякасна, тапорна і безгустоўна, з розных па колеру цаглін, зь недастасаванымі па памеру валунамi... Але адраджаецца

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 21 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.