М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

КАВАЛЕУСКІ УЛАДЗІМІР АНУФРЫЕВІЧ [ПАЛЕАНТОЛАГ]

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 93%





Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч

(2.8.1842—28.4.1883)

Прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў вёсцы Шусцянцы     Дынабургскага    павета Віцебскай воласці. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхтавалі вышэйшых адміністрацыйных чыноўнікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававедам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі,— а праз іх з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на лячэнне, Кавалеўскі ўсталяваўся ў Лондане, дзе пазнаёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачцэ. На пачатку лонданскага жыцця Кавалеўскі працягваў яшчэ займацца юрыдычнай навукай, але хутка захапіўся вызваленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён паехаў у Польшчу і прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюцыйная дзейнасць Кавaлеўскага, аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад і не пацягнула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, Кавалеўскі ўзяўся за пераклады і сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць. За 2—3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта і іншых) па фізіялогіі, анатоміі, фізіцы, хіміі, заалогіі. Але Кавалеўскі не парваў канчаткова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860-х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заходнюю Еўропу, і каб прыняць удзел у вызваленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час знаходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету «Петербургские ведомости» пра ход ваенных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала Карвін-Крукоўскага Соф'яй Васілеўнай — у будучым знакамітым матэматыкам С.В.Кавалеўскай. Мэтай гэтага    шлюбу   было   вызваленне дзяўчыны з-пад бацькоўскай улады і магчымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 Кавалеўскі разам з С.Кавалеўскай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім, маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на Кавалеўскага, і ён стаў сур'ёзна займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. За кароткі час з дылетанта, які быў зусім не падрыхтаваны да навуковай дзейнасці, ён стаў не толькі вялікім вучоным, але і наватарам у палеанталогіі, з імем якога звязана новая эпоха ў яе гісторыі. У 1872 у Іенскім універсітэце абараніў дысертацыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магістарскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі;1875). У 1880 выбраны дацэнтам, а ў 1881 — прафесарам  Маскоўскага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У гэты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Амерыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым палеантолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлеграму аб судовым працэсе супраць прамысловага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, Кавалеўскі вярнуўся ў Маскву і, не дачакаўшыся суда, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская пазней дабілася поўнай рэабілітацыі мужа.

Кавалеўскі працаваў над выкапнёвымі капытнымі, і шэраг яго манаграфій прысвечаны іх сямейству. Яго працы аб гістарычным развіцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі — эвалюцыйнай палеанталогіі. Кавалеўскі даказаў, што марфалагічныя пераўтварэнні залежаць ад развіцця пэўных функцый, а развіццё функцый ён звязваў са зменамі ўмоў існавання. Развіццё капытных з высокаразвітымі зубамі і рэдукаваным шкілетам ён звязаў з развіццём злакаў і іншых пакрытанасенных раслін у сярэдзіне кайназойскай эры. Першы з палеантолагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагенезу пазваночных жывёл. Даследаванні Кавалеўскага прысвечаны юрскаму, мелавому перыядам і кайназою. Ён стварыў першыя палеаграфічныя  карты  зоагеаграфічных правінцый позняй юры і ранняга мелу. На думку Кавалеўскага, продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац «Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю і мелавою фармацыямі і аб той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання» (1874), «Астэалогія двух выкапнёвых відаў з групы капытных» (1875) і інш. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч.Лаеля. Кавалеўскі валодаў вялікім навуковым кругаглядам і мог шляхам уважлівага вывучэння астэалагічных асаблівасцей выходзіць на шырокія генеалагічныя абагульненні.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 15 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.