М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ГІСТОРЫЯ ГОРАДА ЛІДЫ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 84%





Гiсторыя горада. City history.

Герб Лиды * Архив СИ Белсонет    Нарбут пiша пра княства Дайноўскае i пра заснаванне Лiды ў 1180 годзе. У Стрыйкоўскага Лiда ўзгадваецца толькi каля 1330 г. Мажлiва, што як паселiшча, Лiда iснавала ранней, але толькi пасля залажэння Гедымiнам замку ў 1323 г., з’яўляюцца больш дакладныя звесткi пра Лiду. З другой паловы XIV ст. Лiда з воласцю належыла Альгерду. Каля 1377 г. ён перадаў яе ў кiраванне свайму паверанаму - Вайдыле. Пасля смерцi Вайдылы Лiда перайшла Ягайлу, які ў 1392 г. пераўступае яе Дзмiтру Карыбуту. У тым жа годзе Вiтаўт адбiрае Лiду ў Карыбута. У 1394 годзе Лiду разбураюць крыжакi. У 1396-1399 гг. па загаду Вiтаўта Лiдская воласць належыць знакамiтаму хану заволжскiх татар Тахтамышу, а ў 1440 -1446 гг. – Хаджы- Гiрэю. Летам 1405 г. Вітаўт узяў у палон жонку і дзяцей смаленскага князя Юрыя Святаслававіча і пасяліў іх у Лідскім замку. 15 ліпеня 1410 г. лідская харугва ўдзельнiчае ў Грунвальдскай бітве. У ліпенi 1415 г. кароль Ягайла наведваў Ліду, спыняўся ў Мыто. У 1433 годзе Лiду спалiў Свiдрыгайла. У 1504 г. кароль Аляксандар перадаў Лiду ад Глiнскага Драздову. У 1506 г. татарскае войска апынулася пад Лiдай, i смяротна хворы Аляксандар быў вымушаны адтуль з’ехаць. У XVI ст. Лiда плацiла ў скарбнiцу (1550 г.) падатак 10 коп лiтоўскiх грошай. З часоў Стэфана Баторыя тут асядаюць яўрэi. Яны займаюцца гандлем, чым спрыяюць развiццю горада. 17 верасня 1590 г. Жыгiмонт III надае Лiдзе Магдэбурскае права, а прывiлей 1611 г. падцвярджае iснуючыя тут здаўна кiрмашы. У 1638 годзе ў Лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп для захоўвання дакументаў Лідскага земскага суда і актавых кніг. Уладзіслаў IV 20 жніўня 1640 г. у Варшаве падцвярджае для Лiды Магдэбурскае права ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, умовах і параграфах. Аднак наступныя часы справакавалi занядбанне гораду. У восень 1655 г. украінскія казакі прайшлі ўздоўж Нёмана, пусцілі Ліду і Лідчыну пад шаблю . Год 1656 – голад, а ўвосень 1657 г. эпiдэмiя вынiшчае насельнiцтва гораду. Соймiк грамнiчны 1658 г. дзеля засцярогi ад iнфэкцыйнай эпiдэмii вымушаны праводзiцца ў Мыто. Нарэшце, у 1659 г. расiйскае войска Хаванскага, пасля працяглай аблогi замка, знiшчае горад ушчэнт. Кароль Мiхал Вiшневецкi, зважаючы на нядолю горада, у 1669 г. сказаў, каб усе яўрэi, якія аселі ў горадзе, выконвалi ўсе абавязкi так, як i гараджане, вызвалiў мяшчан ад талакi на дваравых грунтах i ад абавязку ўтрымання дваравой грэблi. 19 красавіка 1670 г. кароль у Варшаве сваім прывілеем падцвердзіў Лідзе Магдэбургскае права. У сваю чаргу прывiлей 1676 г. вызвалiў Лiду ад выслуг i падаткаў. Аднак начны пажар 29 чэрвеня 1679 г. ізноў вынiшчае цэлы горад. У 1702 г. шведы рабуюць i зноў паляць горад, а ў 1706 г., абавязваюць гараджан плацiць невыносна вялiкiя падаткi. З мэтай развіцця, Сойм 1717 г. пакiдае гораду даўнейшыя iльготы i прывiлеi, вызваляе ад вайсковага пастою, а кароль Аўгуст II 7 жнiўня 1727 г. падцвярджае прывiлеi сваiх папярэднiкаў, зацвярджае гандлёвы падатак з крам i скатабойняў. Аўгуст III 12 лiстапада 1744 г. падцвердзiў усе гэтыя прывiлеi, а прывiлей 1776 г. залiчыў Лiду да ліку тых лiтоўскiх гарадоў, якiя захавалi Магдэбурскае права. З гэтага часу Лiда ізноў паволi ўздымаецца. У 1784-1787 гадах камiсія “boni ordinis” пераглядае ўмовы i гарадскiя выплаты .

  У 1792 годзе ў Лідзе налiчваецца 242 дамы і 1243 жыхара. У 1794 годзе Лiда становiцца сведкам паўстання, а у 1812 г. сведкам агляда Аляксандрам І корпуса Дахтурава, потым нашэсця французаў i iх уцёкаў, нарэшце, 23 мая 1831 г. – сутычкi расейцаў з паўстанцамi Хлапоўскага. У 1825 годзе ў Лідзе жыве 684 жыхара мужчынскага полу і 809 жаночага. Каменных дамоў у горадзе – 4, драўляных – 269, 2 царквы, 2 кляштары, 1 навучальная ўстанова, 2 багадзельні, 1 лазня, 2 сады, 1 лаўка, 2 шынкі, піцейных дамоў – 50. Больш піцейных дамоў у Вільні – 630, Віцебску і Магілёве – 159, Горадні – 100, Мінску – 99, Слоніме – 90, Слуцку – 76, Берасці – 71, Полацку – 54. Пажар 1826 г. знiшчыў падзамчышча, а ў 1843 г. - рынак, вулiцу Вiленскую i прылягаючыя Раслякi. У 1851 г. у Лiдзе налiчваліся 2 мураваныя дамы, 248 драўляныя i 4845 гараджан. У 1860 годзе ў Лідзе жыве 4344 чалавекі: 2103 мужчыны, 2241 жанчыны; 2053 з якіх яўрэі. Шляхта - 216, духоўнага сану - 19, купцы – 25. У Лідскім павеце жыве 103787 чалавек, у тым ліку 8219 шляхты, 180 духоўнага сану, 30 купцоў. Законы 1851-1854 г. дазваляюць браць зямлю для горада i гараджан навечна. 1870 год - Лiда звязана тэлеграфам з Вiльняй. 1886 г. – праведзена Палеская чыгунка, а ў 1905 г. чыгунка Мiкалаеўская. У 1895 годзе ў Лідзе жыве 7864 чалавекі: 3954 мужчыны, 3910 жанчын; яўрэяў - 5326. Шляхты - 485 чалавек, духоўнага сану - 48, купцоў - 129, мяшчан - 5693, сялян - 1178, вайскоўцаў - 311. У 1898 годзе ў Лідзе адчынены гарадскі шпіталь на 25 ложкаў. На прыканцы 19-га стагоддзя ў Лiдзе 9500 жыхароў. Тэрыторыя горада складала 160 дзесяцiн. Горад меў 14 вулiц, 7 завулкаў, 4 плошчы. 8 вулiц i завулкаў былі выбрукаваны, астатнiя - не. З 708 дамоў 200 - двухпавярховыя цагляныя; 272 надворныя прыбіральні. Павятовыя i прыходскiя навучальнi, народная i яўрэйская двухкласныя школы, пансiён для дзяўчат-яўрэяк. 10 фабрык i заводаў: 2 тытунёвыя, 1 коркавая, 2 гiльзавыя, 2 бровара, тры фабрыкi газаваных вод. Астатнiя - невялiкiя майстэрнi: бойня, 4 гарбарныя заводы. 3 бальнiцы на на 45 ложкаў: гарадская на 20, яўрэйская i турэмная. Аптэка. На Лiдзейцы - гарадскi водзяны млын.

     Страшны пажар 1891г. знiшчыў 444 дамы i каля 600 нежылых будынкаў. Аднак гэты пажар прывёў да таго, што ў горадзе сталi будавацца мураваныя дамы.

  1904 год. У Лiдзе - 14 заводаў i фабрык, 400 працоўных, аб’ём вытворчасцi - 1200 тысяч рублёў. 170 рамесных майстэрняў, 204 рамеснiкi. На год праводзіліся 4 кiрмашы: продаж жывёлы складаў 100 тысяч рублёў. Штотыднёвы рынак. Банкаўскiя i натарыяльныя канторы, 10 страхавых агентаў, 13 гатэляў, 24 шынкi, харчэўнi i чайныя. 25 вулiц i завулкаў, 2 плошчы. 1000 жылых будынкаў, з iх - 275 каменных, 725 драўляных, 20 крытых жалезам, 680 - дрэвам, 300 - дахоўкай. 60 газавых лiхтароў. 15025 жыхароў. 4 бальнiцы на 115 ложкаў, 6 дактароў, 6 акушэрак, 10 фельдчараў, 2 аптэкi, 5 аптэчных крам. 4 нiжэйшыя мужчынскiя i 2 нiжэйшыя жаночыя навучальныя ўстановы, павятовая 2- х класная навучальня на 60 навучэнцаў. У горадзе 23 настаўнiкi, 700 вучняў, 3 друкарнi, фатаграфiя, бiблiятэка - чытальня. 4 пажарныя помпы, 6 пажарных бочак. Заробак прыслугі: мужчынам - 10 рублёў, жанчынам - 5 рублёў. Заробак чорнарабочага за дзень: мужчыны - 70 капеяк, жанчыны - 50 капеяк.

  У 1909 г. з фабрычных устаноў буйнейшыя – аптовы склад, два бровары, тартак, лiццё, тры вытворчасцi тытуню, мыла, скотабойня. Агулам - 54 установы; выпуск тавару на 1 216 415 рублёў; работнiкаў - 473. Дзве друкарнi. Дастаткова значны гандаль. Таргi кожны панядзелак i некалькi невялiкiх кiрмашоў. Прадмет гандлю: жывёла, хатняя птушка i вясковыя прадукты. Жыхароў - 7360. Расквартэраваны полк, збег двух чыгуначных дарог i значная колькасць чыноўнікаў служаць прычынай вялiкага попыту на жыллё. Кошты на спажывецкiя тавары высокiя. Забаўляльныя ўстановы адсутнiчаюць, некалькi аматарскiх тэатраў i картачны клуб.

  1914 год. У Лiдзе жыве 18 тысяч чалавек; у горадзе - 40 прадпрыемстваў. Працуюць бетонна - цэментны завод, тартак Палячыка, тытунёвая фабрыка Валенчыка, бровары Пупко i Папiрмайстара, макаронныя i кандытарскiя фабрыкi, вiнакурня Стручана, мылаварня Кiвяловiча, завод па разлiву гарэлкi, друкарня Айзiка Эпштэйна. Чыгуналiцейны i машынабудаўнiчы завод братоў Шапiра выпускае конныя прывады, перадатачныя станкi для конных прывадаў, малатарнi, cячкарнi, плугi, плужкi, бораны, веялкi-сарцiроўкi, чыгунныя крыжы для помнiкаў i меднае лiццё. На пачатку стагоддзя пачынае будавацца вайсковы аэрадром.

* * *

  30 верасня 1920 г. у Ліду ўступілі польскія часткі 2-й арміі Войска Польскага пад камандаваннем генерала Эдварда Рыдза - Сміглага. Штаб 2-й арміі размяшчаўся на Віленскай, 48 (Сувальскай, 66). Пасля 1920 г. Лiдчына ўвайшла ў склад наноў утворанага ў межах Польскай дзяржавы Навагрудскага ваяводства. Ваяводства аб’ядноўвала 8 паветаў, цэнтры якiх знаходзiлiся ў Баранавiчах, Лiдзе, Нясвiжы, Наваградку, Слонiме, Стаўпцах i Валожыне, а з 1929 г. і ў Шчучыне. Наваградчына пасля 120 год знаходжання ў Расійскай імперыі была ў стане небывалага гаспадарчага заняпаду. У параўнаннi з Палессем i Вiленшчынай гэта быў найбольш занядбаны рэгiён. На Наваградчыне не было вялiкiх гарадоў i значных прамысловых устаноў. Малыя i малаколькасныя гарады мелi ў асноўным гiстарычную каштоўнасць. Да 1927 г. найбольш развітым горадам Наваградскага ваяводства быў Слонiм. Лiда стаяла на 3-м месцы пасля Баранавiч. На Лідчыне у тыя часы ў прамысловасцi працавала толькi 338 чалавек. З другой паловы 1927 г. пачалося ажыўленне гаспадарчага жыцця, якое працягвалася да канца 1929 г. У гэтыя часы ў Лiдзе знайшлiся iнiцыятыўныя людзi, здольныя прыцягнуць капiтал. Гэта былi пераважна прамыслоўцы i гандляры-яўрэi, прыватныя капiталы якiх дазвалялi пашыраць справу. Не выключана, што яны карысталiся дапамогай амерыканскiх яўрэяў, якiя падтрымлiвалi сваю былую радзiму. Трэба адзначыць, што менавiта гарадскiя яўрэi мелi дачыненне да развiцця прамысловасцi Лiдчыны. Рашаючую ролю адыгралi прыватная iнiцыятыва i прыватны капiтал.

  У 1927-1929 гадах у Лiдзе пачалi працу новыя прадпрыемствы: млыны, тартакi, кафлярнi, хiмiчная фабрыка “Карона” i фабрыка гумовых ботаў “Ардаль”. Таннай, неквалiфiкаванай працоўнай сiлы было дастаткова. Дзякуючы свайму становішчу на шляху чыгуначных камунiкацый, Лiда ў адрозненне ад большасцi гарадоў Наваградскага ваяводства, мела больш спрыяльныя ўмовы для развiцця. У гэтыя гады па развiццю прамысловасцi Лiда выйшла на першае месца ў Наваградскiм ваяводстве.

  У 1930 г. у прамысловасцi працавала каля 800 работнiкаў, з якіх 1/3 складалi працаўнiкi “Ардалю”.

  З восенні 1932 г. па зiму 1933 г., у гады гаспадарчага крызісу ўсталявалася агульная цяжкая сiтуацыя. Цяжкасцi ў эканомiцы адбiлiся на становiшчы работнiкаў. Многа невялiкiх устаноў спынiлi выпуск прадукцыi, вырасла беспрацоўе. У 1931 г. у Лiдзе было зарэгiстравана 122 беспрацоўныя.У 1932-1933 гадах iх колькасць значна вырасла.

  1935-1939 гады прынеслi выразнае паляпшэнне гаспадарчай сітуацыi. Пачаўся рост прамысловасцi. Са збяднелага правiнцыяльнага гарадка Лiда ператваралася ў значны прамысловы асяродак паўночна - усходняй Польшчы. Адначасова з развiццём прамысловасцi расла колькасць насельнiцтва горада. Паводле перапiсу 1921 года Лiда налiчвала 13 401 жыхара. На працягу 17 год лiчба жыхароў амаль падвоiлася. Паводле статыстыкi 17 верасня 1938 г. горад Лiда налiчваў 26257 жыхароў.

  У 1937 годзе працавалi 2 прыватныя электроўнi - гарадская i чыгуначная.

  Рэдактар перадваеннай “ Ziemi Lidzkiej ” Уладзіслаў Абрамовiч у сваiх краязнаўчых занатоўках, выдадзеных у 1938 годзе пiсаў: “На сёняшні момант горад налiчвае 15 вялiкiх прамысловых устаноў, у якiх працуюць каля 3000 работнiкаў”. Паводле афiцыйных дадзеных у 1938 годзе ў лiдскай прамысловасцi працавала 2769 чалавек. Акрамя гэтага было 639 рамеснiкаў занятых на 36 малых прадпрыемствах.

  Да верасня 1939 г. на тэрыторыi Лiды былi адчынены вялiкiя i сярэднiя прамысловыя ўстановы. Усяго iх было каля 50, а канкрэтна: фабрыка гумовага абутку “Ардаль”, фабрыка гумовых вырабаў“Унiгум”, 2 фабрыкi сельскагаспадарчых машын i прылад “Бэнланд” i “Поланд”, фабрыка дроту i цвiкоў “Дротiндустрыя”, фабрыка спружын “Звуй”, фабрыка хiмiчных вырабаў “Карона”, 2 бровары, 3 фабрыкi цукерак, 3 фабрыкi па вырабу кафлi - “Танур”, “Рааф”, “Нэшер”, 2 фабрыкi перапрацоўкi воўны, 2 вытворчасцi алею, 6 тартакоў, 8 млыноў, 8 пякарань, 4 друкарнi i г.д.

Газета “Dziennik Kresowy” N 231 ад 25.08.38г. пісала, што ў Англii на верфi “Swan” у Ньюкастле спушчаны на ваду два караблi гандлёвага флоту Польшчы. Сярод iх i карабель “Lida”. Гэты карабель адваяваў усю 2-ю сусветную вайну на баку саюзнікаў з польскай камандай i плаваў да 60-х гадоў.

  Больш падрабязна пра Лiдскi бiзнес ў 20-30 я гады гл. Дадатак

  Глядзi : Мапа горада ў 1939 г.

     З 20-х гадоў у паўночным вайсковым гарадку стаяў 77-мы пяхотны, а ў паўдзённым - 5 лётны полк польскага войска.

   У 30-я гады ў горадзе былi наступныя грамадскiя арганiзацыi: Тарговы звяз, Польскi тарговы звяз, Аддзел звязу рамеснiкаў, Звяз вайскоўцаў, Звяз асаднiкаў, Рэгiянальны сельскагаспадарчы звяз. У Лiдзе было 10 прафсаюзаў, у тым лiку: саюз занятых у лесаперапрацоўчай прамысловасцi, медыцынскiх работнiкаў, сельскагаспадарчых працоўных, неквалiфiкаваных работнiкаў, чыгуначнiкаў, працаўнiкоў табачных фабрык, цырульнiкаў, фармацэўтаў, два саюзы рамеснiкаў.

     Аб адукацыi ў горадзе глядзi  Навучальны установы 

  Парафiяльны Фарны касцёл Узнясення Св.Крыжа, заснаваны праз фундацыю караля Уладзіслава Ягайлы ў 1387 г., пабудаваны кс. Томашам Зянкевiчам у 1765-1770 гг. ( глядзi Фарны касцёл ). У 1672 годзе Нарбуты фундавалi кармелiтам касцёл Св.Казіміра. Кляштар i касцёл ліквідаваны ў 1832 г., а касцельныя муры зруйнаваны ў 1908 г. Iгнаці дэ Кампо Сцыпiон у 1757 г. перавёў у Лiду з Верэнава пiяраў. Яны залажылi ў Лiдзе калегiюм i школу, а напачатку XIX ст. пабудавалi касцёл св.Іосіфа. Калегiюм быў ліквідаваны, а школа зачынена ў 1832 г. Касцёл згарэў у пажары 1843 г. ( глядзi Касцёл Пiяраў ). Драўляная каплiца была пабудавана на могiлках у 1804 годзе. Царква, якая iснавала пры замку здаўна, у 1533 г. перанесена ў горад i асвечана, як царква Св. Юр’я. Апрача гэтай царквы ў XVI ст. былi вядомыя: Св. Яна, Св.Мiкалая (каля рынку), Св. Спаса, Св. Прачыстай (р-н Зарэчча). У 17 ст. яны сталi ўнiяцкiмi (грэка-каталiцкiмi). У 1650 г. Ян Казiмiр вяртае царкву Св. Спаса праваслаўным. Усе цэрквы знішчаны падчас нашэсця Хаванскага. З канца 18 ст. каля млына адбудавана ўнiяцкая царква Уваскрэшання Гасподняга. На пачатку 20 ст. дзейнічаюць: царква Cв. Мiхаіла (былы касцёл Пiяраў), драўляная царква на могiлках i ваенная царква расквартэраванага 192 палка пяхоты. Яўрэйская сiнагога была пабудавана ў 1579 г. Кароль Уладзіслаў IV 28 лютага 1633 г. дазволiў лiдскiм яўрэям рэстаўраваць старую сінагогу i пабудаваць новую. Мураваная сінагога была пабудавана ў 1891 г. i згарэла падчас 2-й Сусветнай вайны. Акрамя таго, яўрэi мелi 12 малельных дамоў.( глядзi Яўрэi ў Лiдзе ). Медычныя ўстановы: гарадская бальнiца, вайсковая, чыгуначная, яўрэйская (з 1898 г.). Таварыства добрачыннасцi (1896), добраахвотная пажарная дружына (1898). Заснаванае ў 1904 г. спартыўнае таварыства было зачынена да 10-х гадоў. Супольная тэрытарыяльная крама (1908), таварыства сельскагаспадарчае (1907). Установы навучальныя: пасля скасавання Пiяраў у 1834 г., створана павятовая школа для мяшчан, якая ў 1836 г. была зрэфармавана для 5-цi гадовага навучання шляхты. У 1864 г. была зменена на 2-х класную павятовую школу, а ў 1902 г. рэфармавана на 3-х класную гарадскую. 2-х класная Парафiяльная гарадская школа была заснавана ў 1834 г., такая ж жаночая народная школа ў 1886 г. перанесена ў Лiду з Дуброўна. Мужчынская яўрэйская талмудычная школа, некалькi хедэраў, прыватная жаночая гiмназія, прагiмназія мужчынская i прагiмназія жаночая. Бiблiятэка ў мужчынскай школе была цяжка даступная, з 1907 г. яна стала прыватнай. Крэдытныя ўстановы: банкаўская кантора i таварыства дробнага крэдыту (да 100 рублёў).

  14 красавiка 1941 г. у Лiде нарадзiлася зорка польскага кiно i тэатра Поля Ракса (Pola Raksa). Сусветную вядомасць атрымала пасля ролi Зоф’i ў фiльме А.Вайды “Попел”. У нас больш Пола Раскавядома па ролi Марысi з фiльма “Чатыры танкiста i сабака”. У 60-я гады - сімвал жаночай прыгажосці Польшчы. Cям’я Раксаў з’ехала з Лiды пасля 2-й сусветнай вайны. Напрыканцы 50-х гадоў вывучала паланiстыку ў Вроцлаўскiм унiверсітэце. Акторскую адукацыю атрымала ў Лодзi. Першая роля ў фiльме “Szatan z siodmej klasy”, 1960 г. Працавала ў “Teatru Powszechnym” у Лодзi, потым у варшаўскiм “Teatru Wspolczesnym”. Грала ў фiльмах: “Rzeczywistosc”, рэж. А.Багдевiч (1961), “Panienka z okienka”, рэж. М. Канеўскi (1964), “Popioly”, рэж. А. Вайда (1965), “Pogon za Adamem”, рэж. Ю. Зажуцкага (1970) i iншых. Шмат роляў адыграла ў фiльмах тэлевiзiйных: “Kapitan Sowa na tropie” (serial, 1965), “Czterej pancerni i pies” (serial, 1967-1970) і многiх iншых. У 2000 годзе - роля ў п’есе “Kobieta bez znaczenia” Аскара Уальда ў тэатры “Scena Prezentacji”.

  Газеты. “Лидское слово” - штотыднёвая грамадска - палiтычная i лiтаратурная газета - выдавалася ў Лiдзе з 30.11.1912 г. па 31.05.1913 г. на рускай мове. Друкавала апавяданнi, нарысы і вершы мясцовых аўтараў. “Kurier Lidzki” i “Wiadomosci Lidzke” выдавалiся ў 1922 г. непрацяглы час. “Zemia Lidzka” - краязнаўчы часопiс выходзіў у 1935 - 39 гг. пад рэдакцыяй Уладзiслава Абрамовiча. Змяшчаў матэрыялы па гiсторыi i тагачасным жыццi Лiдчыны. Выйшаў 35-цю нумарамi. Выдавалiся так сама яўрэйскiя газеты “Lider Wochenblatt” (з 1929) , “Lider Woch” (1932) i “Lider Leben” (1936). У газеце “Wieczorny kurjer Grodzienski” была калонка Ліды, ў якой друкавалася гарадская хроніка. Першы нумар гэтай газеты выйшаў 1 чэрвеня 1932 г.

       Спiс лiдскiх спартыўных клубаў у 30-я гады:
“W.K.S. 77 polka pechoty” (Вайсковы спартыўны клуб 77 полка пяхоты) - гуляў у класе “А”. Кiраўнiцтва WKS размяшчалася ў межах гэтай вайсковай часткi (Зараз - паўночны гарадок).
“PKS” (Палiцэйскі спартыўны клуб) – клас “В”.
“KS Lidzkej Och. SP.” (напэўна клуб пажарнай аховы) – клас “С” - размяшчаўся па адрасу: Сувальская, 95а.
“RKS Kraft” – клас “С” - размяшчаўся па адрасу Рынак, 13.
У вайсковым спартыўным клубе “WKS” было шмат розных секцыяў.

  У чэмпiянаце Польшчы 1930 года па футболу ўдзельнiчалi лiдзяне. Таксама яны гулялi ў чэмпiянаце Вiленскай акругi (Wilenski Okregowy Zwiazek Pilki Noznej), заснаваным у 1921 г. У яго ўваходзiлi каманды Вiленскага i Наваградскага ваяводстваў, а да 1927 года каманды з Гродна.

  На ўсепольскiх гульнях вайскоўцаў, якiя адбывалiся ў Гродна з 22 па 24 лiпеня 1938 г., прадстаўнiк “WKS Lida” капрал Вiктар Камiнскi заняў 1 месца ў першы дзень, калi пацэлiў 171 ачка з 200 магчымых. 2 месца заняў Мар’ян Квяткоўскi з “WKS Jaroslaw” (169/200), 3 месца Рамуальд Ванацкi з “WKS Modlin” (166/200). Гэта былi даволi прэстыжныя ў той час спаборнiцтвы па вайсковым шматбор’і (стральба, бег, плаванне , кiдок гранаты). Увогуле стралковая секцыя Лiдскага “WKS” някепска выступала на спаборнiцтвах у сваёй акрузе (“Dziennik Kresowy” Grodno N 200 24.07.38 ).

  Мацнейшай футбольнай камандай у 1932 г. у Лідзе была дружына “PKS” (Паліцэйскі клуб спартыўны). Яна змагалася за выхад у клас “А” Віленскай футбольнай акругі (прыкладна адпавядае сучаснай першай лізе), але ў фінале прайграла камандзе “Друкаж” (Вільна).

  У тэніс у Лідзе ігралі ў клубе “Rodziny Wojennej”. У Вільню выязджала жаночая каманда у складзе Тамковіч (Tomkowiczowna), Кручынская (Kruczunska), Вілтосова (Wiltosowna). Тэніс быў вельмі папулярны сярод сем’яў вайскоўцаў і іх жонкі і дочкі часта былі мацнейшымі ў гэтым спорце.

Дадзеныя  аб спорце : Alex Budaj ( alex_budaj@usa.net )

*       *      *

    Горад мае даволi незвычайнае тапаграфiчнае размяшчэнне. Асноўны гiстарычны раён займае невысокую пляцоўку памiж балоцiстымi рэчышчамi невялiкiх рачулак Лiдзеi i Каменкi, у той час як гарады ўзнiкалi большай часткай на ўзвышшах. Лiда адносiцца да паселiшчаў, якiя набылi памеры i статус горада ў познiм сярэднявеччы, а менавiта ў 15-16 ст.ст. Верагодна, штуршком да больш iнтэнсiўнага развiцця паселiшча стала пабудова мураванага замка.

  Сярэднявечная Лiда складалася з замка, княскага двара, самаго горада з падзамчышчам i Зарэчча. Княскi двор, цi замкавы фальварак (як яго называлi яшчэ ў 18 ст.), месцiўся над ракой Каменкай, на паўночны захад ад замка. Каля яго былi млын (аб iм згадваецца ў iнвентару 1680 г.), вiнакурня i гаспадарчыя пабудовы. Само “места” ляжала на поўнач ад замка. Яго гiстарычны цэнтар - рынак, ад якога адыходзiлi ўсяго 4 вулiцы: Вiленская - да Вiльнi, Замкавая - да замка, Каменская - да ракi Каменкi i далей да Гароднi, Крывая - злучала Каменскую вулiцу з рынкам, яе працяг ад Каменскай да замка ў пачатку 19 ст. насiў назву Нова - Кармелiцкай. Зарэчча налiчвала ўсяго некалькi дзесяткаў дамоў аж да канца 19 ст. З 17 ст. замак атрымаў дадатковае ўмацаванне - штучнае возера, якое прыкрывала яго з усходу. Гэтае возера прысутнiчае на малюнках Лiды 18 - 19 ст. i нават на паштоўцы пачатку 20 ст.

    З большага, гiстарычныя назвы вулiц захавалiся да 20-х гадоў нашага стагоддзя. На пачатку 20-х гадоў вулiцы горада былi пераiменаваны. Вiленская атрымала назву Сувальскай (41 Сувальскага палка. Гэты полк не пусціў у Лiду часткі Чырвонай Армii, якія ўцякалі пасля паразы пад Варшавай). Каменская вулiца атрымала назву 3-га Мая, у гонар Канстытуцыi 1794 г. Замкавая i Крывая захавалi свае назвы, а Зарэчча стала Вызваленнем. Былi пераiменаваны i многiя iншыя вулiцы. 26 мая 1955 г. рашэннем гарвыканкама зацверджаны спiс новых найменняў вулiц горада. У спiсе 166 вулiц, з iх 100 пераiменаваныя. З гэтымi назвамi вулiц Лiда жыве і сёння.

* * *

  Лідчына, як і ўвогуле Вiленшчына, для многіх мастакоў была крыніцай натхнення і месцам мастацкага сталення. Цікавае гістарычнае мінулае, прырода вабілі такіх майстроў пэнзля і алоўка як Ю. Пешка, В. Гразноў, В. Дмахоўскі, М. Кулеша, Н. Орда, Я. Драздовіч. Што тычыцца Ліды, то гэтаму спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча: побач Гародня, Вільня, Наваградак - першая сталіца ВКЛ.

  Адзін з першых малюнкаў Лідскага замка i горада належыць Юзэфу Пешку (19.02.1767 Кракаў. - 4.9.1831), польска - беларускаму мастаку. Ю. Пешка - прадстаўнік акадэмічнага класіцызму, асноўнага накірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы 18-га — пачатку 19-га стагоддзя.

  Існуе малюнак Ліды Міхала Кулешы (1795.1800? - 1863), які змешчаны ў альбоме, які выдаў Юзэф Крашэўскі.

  Літаграфія краязнаўца, рысавальшчыка, даследчыка старажытнай беларускай архітэктуры, матэрыяльнай культуры і мастацтва В.Гразнова (?— 27.2.1909 г.) “Выява Лідскага замка 14 ст.” захоўваецца ў Эрмітажы. В. Гразноў замаляваў замак з паўднёва-заходняга боку. Малюнак датуецца першай паловай XIX ст. А. Трусаў лічыць, што найбольшай дакладнасцю вызначаецца менавіта карціна В. Гразнова.

  Н. Орда намаляваў Лідскі замак, суправадзіўшы літаграфію гістарычнай даведкай: “Вельмі старажытнае мястэчка, руіны замка, пабудаванага вялікім князем Літоўскім Гедымінам у 1323 г. У замку бывалі вялікія князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандар Ягелончык. Тут пражываў Тактамыш — хан татарскі. Старастам Ліды быў Хаджы Гiрэй — пазнейшы хан крымскі. Замак разбураны ў вайну са шведамі”.

    У 1929 г. Язэп Драздовіч выдаў альбом “Ліда”. Ён занатаваў: “Учора і сёння меў прыемнасць аглядаць велічава прыгожыя муры, як старажытнейшы помнік нашай краёвай беларускай архітэктуры”.

  У лідскім і гарадзенскім музеях, у прыватных калекцыях ёсць шмат цікавых фатаздымкаў Ліды канца 19 ст.- пачатку 20 ст. З пачатку 20 ст. выдаваліся паштоўкі з відамі г.Ліды:

-некалькi камплектаў паштовак да 1914 года.

-паштоўкі Ліды пры нямецкай акупацыі ў 1915 - 18-х гадах.

-некалькi камплектаў паштовак ў час, калі Ліда ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы,

-у розныя часы адзіночныя паштоўкі горада. Обложка немецкой книги о Лиде "Лида вчера и сегодня" * 1917 год   У 1917 г. пры нямецкай акупацыі выйшла кніга “Лiда ўчора i сёння” з 25 малюнкамі горада.

*  *  *

      Горада з паштовак больш няма. 22 - 23 чэрвеня 1941 г., пасля бомбавых удараў i пажараў, культурна - гiстарычны цэнтар горада перастаў iснаваць, засталiся касцёлы, замак, але памiж дзвумя касцёламi (Фарным i Пiяраў) не захавалася нiводная пабудова. Вось як апiсвае ранiцу 24 чэрвеня Е. Ярмонт [7] у сваiх мемуарах : “ ... знiкла бiблiятэка, куды я часта заглядвала, i гатэль, дзе я нi разу не была, быццам растварылася ў паветры маленькая кнiжная крама панi Шкоп разам з школьнымi падручнiкамi. ...знiклi кiнатэатры з непранумерованымi месцамi, дзе можна было праглядзець некалькi сеансаў запар. Зруйнавалicя ўсе крамы, вялiкiя i малыя, тыя самыя, з элеганцкiмi вiтрынамi, аб шкло якiх расплюшчвалiся нашыя насы ў захапленнi ад шакаладных зайчыкаў, баранак i яек з сюрпрызамi ўнутры. I тыя, з абуткам, у якiх прадавец садзiў маленькага клiента на столiк i, стоячы на каленах, прымяраў яму некалькi пар боцiкаў. ... перасталi iснаваць крамы вопраткi, дзе прадавец сам адзяваў клiента, расхвальваючы тавар так, што кожная наступная рэч, па яго меркаванню, была больш шыкоўная ... толькi ва ўcпамiнах засталicя тэкстыльныя крамы, гаспадары якiх сустракалi кожнага патэнцыйнага пакупнiка шмат разоў пакланiўшыся i асабiста праводзiлi да двярэй, запэўнiваючы ў сваёй гатоўнасцi служыць i далей. А гэтыя мясныя крамкi, каля якiх немагчыма прайсцi з-за пахаў ... гэты мiр знiк ... па абадва бакі вул. Сувальскай узвышалiся высокiя завалы з абпаленай цэглы i жалеза.”

  Амаль цалкам былi вынiшчаны лiдскiя яўрэi. Пасля вайны мала засталося карэнных лiдзян: НКУС, вайна, некалькi хваляў эмiграцыi ў Польшчу, усё гэта пераўтварыла наш горад у “нармальны савецкi”. Мэта кнігі - вяртанне гораду гістарычнай памяці.

Лiтаратура:

1. Беларуская энцыклапедыя. Т.9., Мн. 1999.

2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.4., Мн. 1997.

3. А.К.Краўцэвіч. Гарады і замкі Беларускага Панямоння. Мн. 1991г. С.100.

4. М.А.Ткачев. Замки Белоруссии. Мн., 1987. С. 35-41.

5. А. Трусаў. Старадаўнiх муроў адраджэнне. Мн. 1990.

6. Наш Радавод. Кнiга 6. 1993.Ліда.

7. Е. Ярмонт. В тени замка Гедимина. Лида. 1995.

8. Кулеш А.Ф. Горад Лiда: Гiсторыя, легенда, факты. Лiда. 1994.

9. Лiдскi летапiсец № 7, 8, 9, 10.

10.M. Narbutt . Lida i Lidziane.// Ziemia Lidzka. № 26-27., 1997г. S.20-25.

11.Przewodnik po Litwie i Bialejrusi. N.Rouba. Wilna, 1909. S.107-109.

12.Nowogrodek i okolice. J.Zmicorodzki. Nowogrodek, 1931.

13.Ksiega Adresowa Handlowa , Warszawa - Bydgoszcz .1929.

14. Lech Ciehanowicz. Przemysl lidzki w dwuidzuestoleciu miedzywojennym.// Zemia Lidzka.
      №41,2000.

15.Lida prawdziwa .  Jozef  Kordasz .  Olsztyn, 1997.

16.Zemia Lidzka. № 17 , 37.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 14 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.