М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

1918 ГОД. ПЕРШЫЯ САВЕТЫ У БЕЛАРУСІ: ЛІДА.

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 84%

 



Першыя саветы 

11 лістапада 1918 г. закончылася першая сусветная вайна-германскае камандаванне ў Кампьенскім лесе падпісала перамір'е з краінамі Антанты i згадзілася на ўтварэнне польскай дзяржавы. Гэты дзень жыхары Польшы святкуюць як Дзень Незалежнасці. 12 лістапада Юзеф Пілсудскі прызначаны “Начальнікам дзяржавы”. 13 лістапада Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) ануліраваў Брэсцкі мірны дагавор, 15 лістапада арганізаваў Заходнюю Чырвоную Армію. 16 лістапада германскае камандаванне аддало загад аб эвакуацыі арміі з Усходняй Еўропы. 9 снежня нямецкае войска пакінула Мінск, передаўшы уладу бальшавікам.

12 снежня камандуючы Заходняй арміяй генерал Снесараў, начальнік штаба Новікаў і член Реўваенсавета Пыжоў падпісалі загад аб наступленіі ў Беларусі, у якім паведамлялася, што нямецкія часці прадаўжаюць адыход на захад, а польскія легіянеры занялі Брэст-Літоўскі i канцэнтруюцц ў яго раёне. Заходняй арміі прадпісана прадаўжаць рухацца на захад за адыходячымі немцамі ў накірунках на Мітаву, Паневеж, Вільню, Ліду, Баранавічы і Пінск. Заходняй стралковай дывізіі (начдыв Яршоў) у складе 4-х полкоў, лятучага отрада Венглінскага, 4-га раёна 2-й акругі пагранічнай аховы і 38 авіаціеннага отрада загадана, рухаючыся ад Маладэчна на Ліду,заняць і абараняць раён Гродна-Ваўкавыск-Ліда-Баранавічы-Маладэчна, склаўші Лідскі баявы участак.

А у гэты час у Лідзе...

  Вярнуўшыся летам з Расіі бежанцы шмат расказвалі пра рэвалюцыі, саветы, дэкрэты. У горадзе з”явіліся першыя палітычныя рухі і нацыянальныя арганізацыі. Палякі утварылі Народны Савет, Таварыства Полек, Таварыства Польскай Моладзі і Рабочы Саюз. У кастрычніку арганізавана падпольная бальшавіцкая ячэйка. У той жа час, вярнуўшыся з Расіі падпаручык Вацлаў Шукевіч, пачаў тайна ад немцаў арганізоўваць атрад польскага войска, які хутка быў прэабразаваны у Самаабарону Зямлі Лідскай. Шукевіч папрасіў жывучага у Лідзе генерала Макрэцкага-ураджэнца с. Дзітрыкі-прыняць ганаровае кіраўніцтва гэтай арганізацыяй. У сярэдзіне лістапада акупацыйныя улады згадзіліся на існаванне Самаабароны, паколькі яе галоўвая задача-абарона насельніцтва ад бандытызма - была для іх прыемлема. Немцы перадалі Шукевічу 80 карабінаў і дазволілі сфарміраваць Самаабарону пад назвай “Крейсміліц”.Пасля гэтага пачалася вярбоўка дабраахватнікаў і іх воінская падрыхтоўка. Штаб Самаабароны размяшчаўся у хаце Эдварда Янушкевіча на перакрыжаванні вуліц 17 красавіка і Палескай. У суседняй хаце знаходзіліся казармы. Паміж гэтымі хатамі падпаручікі Міхал Пацэвіч, Зянон Багатка і падхарунжы Юстын Макрэцкі праводзілі воінскія заняткі. У пачатку снежня Лідская Самаабарона налічвала 60 чалавек. Яна была раздзелена на узводы і размешчана на тэрыторыі крейсамта (павета). Штаб і адзін узвод (12 чалавек, камандзір падпаручык Багатка) засталіся ў Лідзе, узвод з 15 чалавек (камандзір падпаручык Пацэвіч) размяшчаўся ў Нецечы, узвод паручыка Выспянскага з 10 чалавек размяшчаўся ў ваколіцы в.Гейштовты, а кавалерыйскі ўзвод з 16 чалавек пад камандваннем харунжага Стефана Крідла абаснаваўся у маентку Аполін.У сярэдзіне снежня 1918 г. калі стала вядома пра рыхтуючыся адыход германскіх войск, палітычная барадзьба ў Лідзе рэзка абвастрылася, свае нацыянальныя арганізацыі утварылі яўрэі (Паалей-ціон, Бунд), літоўцы (“Літоўская тарыба”), беларусы. Старэйшае пакаленне яўрэяў-найбольш шматлікая нацыянальная гарадская группа- выбрала чакаючую тактыку, моладзь, наадварот, дзейнічала актыўна, ўступала у рады каммуністычнай і сацыал-дэмакратычнай партый.Народны Савет (Рада), абапіраўся да гэтага часу выключна на польскае насельніцтва горада, прыняў рашэнне распаўсюдзіць сваю дзейнасць на увесь павет і назначыў выбары ў пастаянны павятовы Савет. На Устаноўчы з”езд сабралося каля 100 дэлегатаў-прадстаўнікоў горада, валастей, вясковых абщчын, парафіальных камітэтаў з усяго павета. На з”езде быў выбраны НАРОДНЫ САВЕТ ЛІДСКАГА ПАВЕТА, з членаў якога была ўтворана адміністрацыя. Прэзідэнтам Савета быў выбраны адвакат Станіслаў Здановіч, віце-прэзідэнтам - прадстаўнік парафіальнага камітэта з Тракелей-Браніслаў Шаптуноўскі, сакратаром - гаражанка Стэфанія Маллеўская, казначэем - селянін с. Сцеркава Ксаверый Цешко. У Савет таксама увышлі сяляне Ян Бірук з с.Яўсеевічы і Жукоўскі з с.Палубнікі. Народны Савет стаў кіраваць грамадскім жыццём павета. Пры Савеце была сфармірована павятовая адміністрацыя, якая паспрабавала арганізаваць Гарадское управленне. Члены Савета прапанавалі месным яўрэям прынять удзел у дзейнасці гарадскога упраўлення і запрасілі найбольш аўтарытэтных членаў кагала на кансультацыі с памяшканне Народнага Савета. Да гэтага ўсе пасядженні праводзіліся на польскай мове, яўреі патрабавалі, каб размова ішла на рускай мове, каб іх прадстаўніцтва у кіраўніцтве састаўляла дзве трэці - 16 чалавек, але ім адмовілі. Гарадское упраўленне ўтварыць не ўдалося, горадам кіравала павятовая адміністрацыя. Спецыяньны камітэт, сфармірованы з членаў Савета і запрошаных яўрэяў, па пратаколу прыняў ад нямецкага кіраўніцтва скатабойню і гарадскую электрастанцыю. Камісар аховы леса Юзеф Рашкоўскі прыняў па акту планы павятовых лясоў.

  Яўрэі, беларусы, літоўцы і рускія былі настроены супраць Народнага Савета і Самааховы. У трэцяй дэкадзе снежня Лідская бальшавіцкая арганізацыя выйшла з падполля. Карыстаючыся добросуседскімі адносінамі немцаў, яна павяла актыўную агітацыонную работу сярод насельніцтва і аб”явіла прыём ў партыю. Бальшавіцкія агітатары раз”ехаліся по сёлах, распаўсюджвалася літаратура, 21-23 снежня у Лідзе праводяцца мітынгі. І.Чехаў і Ш.Плашчанскі дакладывалі;

  “22 і 23 ... адбыліся мітынгі, тэмы былі; цякучы момант у Літве і Беларусі, т.е. Саветы рабочых дэпутатаў. Сярод сялянскага насельніцтва і сярод яўрэяў выступленне наша было сустрэта з энтузіазмам і пад'ёмам і карысталася выключным поспехам, а саглашацелі пацярпелі паражэнне”. Бальшавікі праводзілі агітацыю супраць буржуазных арганізацый. На мітынгах прадстаўнікі бальшавіцкай партыі прызывалі не падтрымліваць Народны Савет і не ўступаць у рады Самааховы- гэта “панская ўлада і панскае войска”. Ноччу з 27 на 28 снежня значная частка нямецкага гарнізона, звязла зброю і дабычу на вакзал і пакінула горад. Перад ад'ездам на плошчы Славы нямецкі гарнізон у прысутнасцi 16 куляметаў развітаўся з Лідай, прадэманстраваўшы гаражанам сваю сілу. “Зараз палажэнне такое; у горадзе поўнае безуладзе. Немцы адыходзяць. Маёмасць і населніцтва застаецца без аховы. Необходна савецкая мiліцыя для захопу улады, але на жаль, ні ад Савета, ні ад чыйго-нібудзь імені арганізаваць яе нельга. Камуністычная партыя вельмі слабая, каб ўласнымі сіламі ўзяць ўладу у свае рукі... Але з прычыны настойлівай необходнасці тэрміновага ўтварэння органа улады, а выбары ў Саветы павінны заняць нядзелю часу, я (Лазараў) выдвінуў думку пра утварэнне Часовага рэвалюцыйнага камітэта да арганізацыі Савета. Часовы рэвалюцыйны камітэт вырашана сканструірваць з прадстаўнікоў 2-х партый (4 каммуністаў і 3-х інтэрнацыяналістаў). Партыя інтэрнацыяналістаў стаіць за дыктатуру пралетарыята і па ўсіх пытаннях згодна з камуністамі, але па мясцовых умовах лічыць патрэбным называць сябе інтэрнаціяналістамі...”. 29 снежня ў Лідзе ўтвораны Часовы Рэвалюцыйны камітэт з 9 чалавек; пяць камуністаў - І. Утроб (Чехаў) Н.Лазараў, Вацлаў Калясінскі, Адольф Сцяпанавіч Сегень, Калінскі, Камянецкі і чатыры саціял-дэмакраты інтэрнаціяналісты. “Реўком арганізаваны па ініцыатыве камуністаў горада 29 снежня 1918 г. у час нямецкай акупацыі... Пры арганізацыі Рэўкома прысутнічалі ўпаўнаважаны Кампартыі Літвы і Беларусі - Лазараў...”. На чале камітэта сталі Адольф Сегень-селянін с. Вінкаўцы Лідскай воласці і Вацваў Калясінскі - селянін с. Ёдкі той жа воласці. Галоўнай мэтай ўтворанага Реўкома быў захоп улады для дастойнай сустрэчы Чырвонай Арміі, якая набліжалася да города і ў гэты дзень заняла Наваельню. Рэўком адразу аб”вясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце і звярнуўся да насельніцтва з заклікам. Адыходзячы, немцы аказалі падтрымку реўкому і дазволілі арганізацыю гарадской міліцыі, якой выдалі зброю; па іншых дадзеных 100 вінтовак і 15000 патронаў было захоплена у прадстаўніка Літоўскай Тарыбы. Міліцыя з 100 чалавек павінна была падтрымліваць парадак у горадзе і ахоўваць маёмасць жыхароў. З рабочых, реўком сфарміраваў дабравольныя дружыны па ахове камунальнай гаспадаркі. Арганізаваны пралетарскі клуб, у якім рабочыя і прыязжаючыя у горад сяляне слухалі лекцыі, даклады, атрымоўвалі літаратуру. 31 снежня горад пакінулі члены Народнага Савета віце-прэзідэнт Рудольф Бергман і декан Юзеф Шкоп. Харунжы Юзеф Шмара прызначаны камендантам будынку Народнага Савета. Прэзідэнт Народнага Савета Станіслаў Здановіч застаецца у гораде, каб прадоўжыць кіраваць горадом і паветам. На 6 студзеня 1919 года ен ззывае другі з”езд прадстаўнікоў ўсіх валасцей павета з мэтай абмеркавання шэрагу важнейшых пытаннў. Лідская Самаабарона атрымала прыказ рухацца на абарону Вільно і сконцэнтравалася у Заполлі. Вечарам 31 снежня у гарадскім кінатэатры “Нірвана” адбыўся мітынг працоўных. Зала кінатэатра не змагла умясцiць усіх сабраўшыхся, многія стаялі на вуліцы. Даклад аб цякучым моменце зрабіў Н. Лазараў, выступіў Чехаў, Калясінскі сказаў; “Упершыню у нашым горадзе арганізаваны рэўком - рабочая улада... Горад наш стане савецкім, як і ўсе беларускіе гарады. З панамі і буржуазеей пакончым!” 3 студзеня 1919 г. апошні нямецкі атрад выехаў з Ліды. Насустрач Чырвонай Арміі былі пасланы два прадстаўнікі ад гарадской партыйнай арганізацыі. :4 студзеня пасля поўдня у “Народным доме” пры шматлікім ўдзеле прадстаўнікоў пачаў работу з”езд Народнага Савета Лідскага павета. У гэты ж дзень у 18 часоў з боку мястэчка Іўе у Ліду ўвышлі часці Трэццяга Седлецкага стралковага палка Заходндяй дывізіі. “Шмат людзей, хто пяшком” Іх з энтузіазмам прыветствавалі мясцовыя камуністы. Тым часам з”езд Народнага Савета прадоўжыў сваю работу. Позна вечарам работа з”езда была прарвана з”явленнем у зале пасяджэнняў чырвонага камісара у супроваджэнні чырвонаармейцаў. Камісар аб”явіў дэлегамам, што улада ў горадзе з гэтага дня належыць камандаванню Заходняй дывізіі, і ад імя гэтай улады прыказаў сабраўшчмся пакінуць будынак. Прадсядацельствуючы Станіслав Здановіч адказаў, што гэта патрабаванне незаконнае і дабравольна гэтаму патрабаванню не падпарадкуецца. Аднак, пагроза ўжывання зброі заставіла удзельнікаў пакінуць залу пасяджэнняў. Народны Савет перастаў існаваць.

  Камандаванне Седлецкага палка прызнала Лідскі часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт у якасці органа Савецкай улады, пераўтварушы яго ў Лідскі Павятовы Ваенрэўком. Рэўком узначаліў камісар Шпак, Калясінскі стаў камісарам фінансаў, Сегень - камісарам па сельскай гаспадарцы.

  7 студзеня у бюро Народнага Савета (Рады) з”явіліся прадстаўнікі Рэўкома, патрабавалі перадачы усіх дакументаў і арыштавалі віце-прэзідэнта Б. Шаптуноўскага. Камісар Шпак выступіў з прамовай перад гараджанамі. Ён гаварыў, што Чырвоная Армія нясе свабоду і незалежнасць простаму рабочаму і селяніну, што усе рабочые горада і сяляне павета павінны актыўна дапамогаць Савецкай уладзе- уладзе рабочых і сялян. Папярэдзіў тых, хто думает не падпарадкава Савецкай уладзе, што з імі будзе весціся суровая барадзьба. Паведаміў, што кожныя дзве нядзелі у кінатэатры “Нірвана” будуць праходзіць падобныя мітынгі. Воінскія падраздзяленні Седлецкага стралковага палка размешчаны часткова у Лідзе у казармах, часткова на кварэрах у горадзе. Камандаванне полка на чале з ка камісарам Шпакам і штаб дывізіі, на чале с палкоўнікам Длускім, палякам по паходжанню, размясцілася у доме доктара Рэнарта у цэнтры горада на вуліцы Віленскай.

  Калі камандаванне Лідской Самааховы атрымала паведамленне пра ўступленне бальшавікоў у Ліду было вырашана перайсці з Заполля у Гурнофель. Да гэтага часу Самаахова налічвала 89 чалавек. Пры пераходзе у Гурнофель салдаты Самааховы удзельнічалі ў нядзельнай імшы у Ваверцы, тут да іх далучылася некалькі мясцовых дабровольцаў. Праз Васілішкі Самаахова праехала вечарам 7 студзеня з песняй “Яшче польска не згінела”, жыхары мястэчка назіралі за рухам палякаў з вакон. З 8 студзеня Гурнофель стаў базай Самааховы, сюды прыходзілі, прабіваючыся праз кардоны чырвонаармейцаў, дабравольцы з Ліды, Эйшішак, Беняконь, Жірмун, Беліцы, Аполіна. Тут праходзілі трэніроўкі, адсюль накіроўваліся атрады для прапагандысцкіх акцый у бліжайшые ваколіцы. 13 студзеня ў Васілішках пасля нядзельнай імшы быў праведзены мітынг. Пасле злучэння са Шучынскай Самааховай атрад налічваў 164 пехацінца і 33 кавалерысты. ( снежня Снесараў, Новікаў і Пыжаў падпісалі загад аб далейшым руху Заходняй Арміі ў Беларусь і Літву. Паведамлялася, што праціўнік прадаўжае адыход на захад ад Вільна- Ліда-Баранавічы. Загадана з боку Вісьна весці ўзмоцненную разведку у напрамках Коўна- Ліда-Гродна, ўвашоўшы у сувязь з нямецкім войскам і Саветамі па магчымасці каб заняць гэтыя пункты ў бліжэйшы час. На Лідскім і Баранавічаскім напрамках прыняць усе меры хуткага авалодвання гэтымі вузламі. Лідскаму баявому участку Заходняй стралковай дывізіі (начдыў Яршоў), у складзе 4-х палкоў, лятучага атрада Венглінскага, 38 авіаціеннага атрада трывала заняць Ліду- Баранавічы. Кіраўніцтва дывізіі размясціць у Лідзе. 10 снежня у 4 гадзіны у Палявы штаб Реўваенсавета Рэспублікі у Смаленск паступіла данясенне падпісаннае начоперупрзапом генштаба Сяргеевым; “ Часцямі 3-яга Седлецкага палка заняты г. Ліда і выстаўлены заставы на гродзенскім і беластокскім напрамках”. Незразулела чаму пра заняцце Ліды далажылі толькі праз 3 дні -есць у гэтым нейкая таямніца - ці-то сувязь была дрэнная у той час,ці-то паведамляць пра перамогі не спяшаліся. 13 снежня камандарм Снесараў, Новікаў і член реўвоенсавета Селязнёў аддалі загад войскам аб далейшым руху. Пастаўлена задача рухацца на напрамках; Ліда - Гродно, ст. Масты на Немане, замацавацца на звычайных рубяжах - па р. Неману, Шаре, Агінскому каналу, Ясельде і Прыпяці. Лідскаму баявому участку Заходняй стралковай дывізіі загадана трывала заняць і замацавацца на лініі Гродно- Масты-Слонім- ст. Даманава на Шчары і весці разведку на напрамках Беласток -ст. Черемха- Брэст-Літоўск. Пасля тага, як занялі горад і ваколіцы, бальшавікі прыступілі да арганізацыі грамадзянскай улады. Реўком размяшчаўся у цэнтры горада на вуліцы Садовай у доме № 11 быўшага купца Ілютовiча. Над домам ўзнялі вялікі чырвоны сцяг. На чале Реўкома стаў камісар Шпак. Улада ў горадзе належала ваенным. Калясінскі быў прызначаны камісарам фінансаў, Сегень- камісарам па сельскай гаспадарцы. У Реўкоме вялікую ролю сталі адыгрываць мясцовыя яўрэі - Падземскі і Шіфмановіч. Пад іх кіраўніцтвам была сфарміравана гарадская міліцыя, большасць якой складалі яўрэі. Былі ўтвораны камітэт бяспекі, правосуддзе, турэмныя службы і валасныя реўкомы. Праведзена рэгістрацыя промысловых прадпрыемстваў, таварных складаў, лавак, магазінаў. На іх уладалькікаў накладзена вялікая кантрыбуцыя -80 тыс. марак- “за саботаж і укрыцце маемесці ад рэгістрацыі”. Тарговае жыццё у горадзе замерла, не толькі буйныя купцы зачынілі свае магазіны, але і мелкія зачынілі свае лаўкі. Насельніцтва горада адчула дэфіцыт харчавання і прадметаў першай необходнасці, тым больш, што іх падвоз з сёл быў абмежаваны - улады рэквізіравалі сельскагаспадарчыя прадукты для воінскіх частей. У каго быў запас харчавання, набыты яшчэ пры немцах, той як-небедзь жыў. А ў каго не было нічога -таму даводзілася галадаць. Апісываліся маенткі памешчыкаў, на ўладальнікаў фальваркаў і маенткаў былі наложаны вялікія налогі. Неплацельшчыкаў сажалі ў турму. Реўком прыступіў да ажыццяўлення дэкрэтаў Савецкага кіраўніцтва па зямлі. На заводах і фабрыках рабочыя ўстанавілі кантроль за вытворчастю. У горадзе адкрылася біржа працы. Праводзілася актыўная агітацыя на карысць савецкага строя. Арганізовываліся мітынгі у кінатэатры “Нірвана”. У сельскую мясцовасць накіроўваліся агітатары. В шэрагу валастей былі сфарміраваны камуністычныя ячэйкі, ішла падрыхтоўка да выбараў у Саветы. 20 студзеня гродзенская газета “Наша раніца” апублікавала карэспандэнцыю з Ліды; “Да прыемнага расчаравання некатарых мясцовых абывацяляў, прадстаўляючых чырвонаармейцаў як хуліганаў і рабаўнікоў, гэтыя апошнія вядуць сябе вельмі карэктна... Бальшавікі вядуць энергічную барацьбу з рабаўнікамі і зланчынцамі і гэмым здабылі сабе сімпатыі нават буржуазна настроеных кругоў насельніцтва. Адносіны паміж чырвонаармейцамі і насельніцтвам даволі дружалюбныя”.

  В 20 лiчбах студзеня ў Ліду прыбыў прадуктовы транспарт на чале з галоўным інтенданта дывізіі Багдановічам, вельмі маладым (24 гады) камісарам польскага паходжання. 25 студзеня французскі маршал Фош патрабаваў ад германскага камандавання забяспечыць свабодны пропуск польскіх войск у Гродна і далей, для барадзьбы з бальшавікамі. Центральнае кіраўніцтва загадала об”яднанай Лідскай і Шучынскай Самаахове атакаваць Ліду. Было вырашана напасці на Ліду раніцай у 4 ці 5 гадзін. У Астроўлі атрад раздзяліліўся на тры групы, адна пад кіраўніцтвам падпаручыка Шукевіча рухаючыся праз Даліну і Шайбакі, павінна была заняць маёнтак Перапечыцы і летныя казармы, у якіх па данясеням меліся дзве гарматы, і затым атакаваць горад з ўсхода, з боку Іўя, другая, пад кіраўніцтвам капітана Меніцкага, павінна была захапіць вакзал і атакаваць город с захаду; трэцяя, арганізаваная ў асноўным з кавалерыстаў под камандаванем харунжага Крідла была нацэлена на пяхотныя казармы, каб адсячы чырвонаармейцаў. Группа Шукевіча заняла Перепечіцу і летныя казармы без боя. Выявілася, што чырвонаармеейцы з пушкамі пакінулі гэтыя пазіцыі. Гэта перакрэсліла планы Самааховы. Адначасова дайшла інформацыя пра ўступленне у Ліду свежых чырвонаармейскіх атрадаў. Падкапітан Меніцкі загадаў адступіць, захоўваючы сваіх людзей ад вялікіх страт, якія б безўмоўна панясла Самаахова пытаючыся атакаваць паўтысячны чырвонаармеййскі гарнізон. Напачатку лютага палкоўнік Длусскі і каміссар Багдановіч разам з дывізіёнай кассай перайшлі на польскі бок недалека ад Ваўкавыска. Даведаўшыся пра польскае паходжанне камісараў і іх прыхiльнасці палякам, Каміла Ланге - дочка генерала Макрэцкага - прапанавала ім уцякаць ад бальшавікоў, а жонка генерала Макрэцкага ўручыла ўласнаручна напісаннае пісьмо адрасованнае мужу, каторы ў канцы снежня 1918 г. прыняў камандаванне адным з атрадаў фарміруючайся літоўска-беларускай дывізіі. Здрада гэтых высокіх камандзіраў вызвала збянтэжанасць у кіраўніцтве дывізіі, якое баючыся недаверу солдат, вырашылі гэты факт захаваць у тайне. Найбольш вядомыя члены польскіх арганізацый схаваліся у сельскай мясцовасці; прэзідэнт Народнага Савета скрываўся у маентку Мелюзін, віце-прэзідэнт - у Дворышчах, а быўшы сакратар і казначэй Савета- Сапоцко, даведаўшыся пра рыхтуючыся арышт, уцёк у фальварак Талкунцы, пераплыўшы па дарозе зімовую Дзітву. 22 лютага пачаліся стычкі паміж польскім войскам і адзеламi Чырвонай Арміі. Камандванне Заходняй дывізіі атрымала дырэктыву галоўнага камандвання а задачах фронту, падпісаную глаўкомам Вацецісам і членом реўваенсавета Аралавым; “... вораг перашоў у частковае наступленне на Нёмане, паміж Коўна-Гродна, і ў Брэст-Літоўскім раёне, у накірунках на Баранавічы і Пінск. У сувязі з агульнымі аператыўнымі абставінамі, на войска Заходняга фронту ўскладаюцца наступныя задачы; трывала замацавацца на занятых рубяжах па лініі Туккум-Шаўлі-Вількамір-Жослі-Араны-Ліда-Слонім-р.Шчара- Агінскі канал Пінск-Сарны прадаўжаючы, адпаведна абставінам, рух авангардных і разведвальных часцей у накірунках Лібава-Тільзіт-Коўна-Гродна-Ваўкавыск-Брэст-Літоўск-Ковель і Роўна. Асабліваю увагу звярнуць на падрыхтоўку да упартай абароны галоўнейшых вузлоў - Рыгі, Мітавы, Вільна, Ліды, Баранавічаў і Лунінца”. 16 красавіка польскія войскі трымя калонамі пачалі наступлленне на Ліду; на ст.Беняконі прыбыў з Ліды разбіты браняпоезд №32. Па словах камандзіра браняпоезіда, бой пачаўся 16 красавіка у 3 гадзіны, пад націскам перавышачых сіл ворага часці адшлі да Ліды, бой завязаўся на вуліцах Ліды”. Асабліва упорным быў бой каля сцен крэпасці, город двойчы пераходзіў з рук ў рукі. “Кіраваў абаронай горада Непраўскій разам з гарадскімі камсамольцамі. Загінула шмат салдат Сувальскага палка, з абаронцаў горада - Сямён Камянецкі, Міша Каміенскі (Камінскі), Юліс Ілютовіч”. Подземскі, Шіфмановіч і Калясінскі пакінулі горад разам з чырвонаармейцамі. 17 красавіка у Ліду ўвышоў Сувальскі полк. Першая савецкая улада пратрымалася тры з паловай месяцы - 100 дзён развіваўся чырвоны сцяг над горадам. Да 15 красавіка Польскае военнае камандаванне завяршыла перагрупіроўку і засяроджванне сваіх часцей для далейшага наступа, галоўнай мэтай якога быў захоп Вільні і вялікіх тэрыторый за Бугом. Каб забяспечыць захоп Вільні, патрэбна было захапіць Ліду, і правесці наступленне на Баранавічы і Навагрудак. 16 красавіка, выкарыстаўчы 40 кiламетровы разрыў паміж флангамі Літоўскай і Заходняй дывізій, ударная група польскіх войск, у склад якой увыходзілі часці 2-ой дывізіі легіанероў пад камандваннем генерала Лясоцкага, раптам атакавала Ліду. Другая група, складаючася ў асноўным з кавалерійскіх аддзелаў, под камандваннем генерала Рыдз-Сміглы накіраваліся на Вільню. На Навагрудак і Баранавічы наступала трэцяя група войск под кіраўніцтвам генерала Макрэцкага.

  Ліду абараняла група савецкіх войск (1300 штыкоў, 80 сабель, 2 орудія), аснову якой складалі 3- ці Седлецкі полк Заходняй дывізіі, які складаўся галоўным чынам з палякаў, якія змагаліся за савецкую уладу. Белапалякі атакавалі горад з трох бакоў. Чырвонаармеццы аказалі ўпорное супраціўленне. Польскае камандванне вымушана было накіраваць да Ліды частку сіл, прызначаныя для захопу Вільні. 17 красавіка пад напорам пераўзыходзячых сіл праціўніка, панесшы вялікія страты (у тым ліку да 50% каманднага складу) Сядлецкі полк пакінуў горад. Навагрудак і Баранавічы былі заняты 19 красавіка пасля 4-х дзён упартых баёў. Узяцце Ліды аблегчыла польскім войскам выкананне галовнай задачы - заняцце Вільні. 19 красавіка яны накіравалі па чыгунцы ад Ліды (с.104) на Вільню невялікі атряд (200 штыкоў і 10 сабель, некалькі гранат), пераапрануты у чырвонаармейскую форму. Карыстаючыся бестурботнасцю, праяўлены знахадзіўшымся ў Вільні штабам Літоўска-Беларускай рэспублікі, палякі праніклі ў горад, захапілі ў ім ключавыя пазіцыі і прыняліся абстрэльваць яго з гармамат (ЦГАСА, ф. 6, ап 12, д. 64, л. 3). Паднялася паніка. Так як чыгунка і вакзал нахадзіліся ў руках палякаў, яны перакінулі з Ліды у Вільню падмацаванне. Цяжкія баі прадаўжаліся амаль 3 сутак. 153 полк Заходняй ваеннай акругі, баявыя атрады віленскіх рабочых гераічна абаранялі горад. Аднак 20 красавіка вымушаны былі пакінуць яго. 25 красавіка Савет Абароны под старшынствам Леніна пастанавіў утварыць камісію для раследвання прычын сдачы Вільні. 25 красавіка начальнік Палявога штаба РВСР Ф.В. Касцяеў загадаў начальніку штаба Заходняга фронту Н.Н. Дамажыраву; “Вільна павінна быць вернута як бы гэта ні здарылася...” (ЦГАСА, ф.6, оп. 12, д.64, л.4). Нягледзячы на перакідку да Вільні часцей з розных участваў Заходняга фронту дабіцца перавесу не удалося. Палякі адбілі усе ўдары і да 3 травеня канчаткова адціснулі савецкія войскі ад горада. У пачатку травеня актыўныя наступацельныя дзеянні палякаў спыніліся. Узброеныя сілы Польшы былі прыведзены у стан баявой гатоўнасці, (с.105) каб падтрымаць ультыматум, ўручаны у гэты час Германіі-дзяржавамі-пераможцамі і абаранiць Польшу ад магчымага нападзення Германіі. На участку Беларуска-Літоўскай арміі фронт у гэты час стабілізаваўся, баявые дзеянні не выходзілі за рамкі лакальных сутычак польскіх і савецкіх аддзелаў. (с.106) Актыўнасць палякі сталі праяўляць пасля падпарадканання 14 чэрвеня 1919 г. польскай арміі галоўнаму камандванню Антанты і падпісання Версальскага дагавора. У чэрвені краўніцтва Польшы правяло буйную мабілізацыю узброеных сіл, реарганізавала войскі генерала Ю. Галлера прыбыўшыя з Францыі, перакінула найбольш бояздольныя аддзелы з заходняй граніцы на усходнюю і ў пачатку чэрвеня развярнула шырокія наступацельныя аперацыі ў Беларусi на мінскім, а пазней мазырскім і дзвінскім накірунках.

(С.132) Гражданская война в СССР.М.1986. (па матеріалам Лідскага краеведческага музея).

Валеры Сьліўкін, М. Хацяновіч

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 14 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.