М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ЛІДА І ЛІДСКІ ПАВЕТ 150 ГАДОУ ТАМУ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 82%





Мiрон Брaнiслаў Нарбут

ДУБIЧЫ

   У Лiдзкiм павеце, у глыбiнi лясоў, над вялiкiм возерам стаяў невялiкi дpаўляны фiлiальны касьцел Дубiчы, а ў iм у вялiкiм алтары - фiгура Пана Езуса ў стаячай постацi з цярновым вянком, падобная да фiгуры, што знаходзiцца ў Вiльнi на Антокалю ў даўнейшым касьцеле. Богу спадобiлася гэтае места асвяцiць сваiмi ласкамi.

   На працягу года было некалькi фэстаў. Прыбывалi асабiстыя павозкi паньскiя, брычкi шляхэцкiя, вазкi ўсялякага роду з набожнымi i доўгi рад пешых пілiгрымаў. Усялякiх класаў людзi спяшалiся на вiгiлiю на ўрачыстыя нешпоры(чытаньнi малiтваv нарасьпеў, прым.перакладчыка). Маленькая лiтоўская веска пры касьцеле з некалькiх дамоў, невялiкi домiк ксянза i адзiная карчмa былi не ў стане зьмясьцiць прыбываючых. Гумны i свiраны служылi паням за будуары i салены, а люд вясковы большай часткай адпачываў пад голым небам i пры першым сьвятле спяшаўся да спавядальнiц. Зранку ў дзень фэсту прыязджалi жыды-крамнiкi, развешвалi ў прызнычаных будах розныя тавары: рознакаляровыя пацеркi, яскравыя хустачкi, голкi, напарсткi, разнастайныя нiткi, зiхоткi, усе гэтае цешыла вока i кожная пакупнiца спяшалася што-небудзь набыць. У другой старане прадавалася палатно дамовага вырабу, сушаныя грыбы, шапкi i боты мужчынскiя.

   Перад касьцелам у два рады сядзяць жабракi. Рознага роду калекi сьпяваюць разнастайныя сьвятыя песьнi альбо, паўтараючы раз i назаўседы завучаныя вершаваныя слупкi, заклiкаюць да лiтасьцi выходзячых з касьцела. I сыплюцца грошы да iх рук, а хлеб - да торб. Гоман размаўляючых, клiканьнi i плачучыя спевы жабракоў, рознакаляровыя строi сялян, жыдоў, шляхты i паноў, ўсе гэта ўяўляла абразок годны пэнзля мастака флямандскай школы.

   Ксянзы спавядалi не толькi ў касьцеле, але i на могiлках пры касьцеле. Iсьцi за працесiяй можна было з цяжкасьцю – такая была таўпа людзей. Пасля св.імшы i нешпораў уся гэтая гурма людзей вярталася да дому i на наступны дзень у Дубiчах iзноў панавала звычайная цiшыня, аж да наступнага фэсту. Мясцовыя сяляне былi заможныя, богабаязныя i любячыя Край, жылi з гаспадаркi i рыбалоўства.

   У 1863 годзе, калi пачалося народнае паўстанне, аддзел лiдскi пад кiраўнiцтвам Людвiка Нарбута часта быў у Дубiчскіх лясах i ў гэтых лясах у красавiку 1863 г адбылася бiтва з расейцамi на чале з Цiмафеевым, у каторай цэлая партыя паўстанцаў здолела перайсьцi ў iншае месца, але яе кiраўнiк з адзiннадцаццю ваярамi блiзшага атачэньня шляхты лiдзкай - паляглi. Салдаты маскоўскiя абадралi трупы на полю бiтвы i да Дубiч прывезлi iх нагiя целы. Тагачасны гэнерал-губернатар вiленскi Назiмаў дазволiў ушанаваць памерлых пахаваньнем у касьцеле. Была сабрана патрэбная адзежа i зроблены труны. Целы гэтыя ляжалі тры днi ў бабiнцу касьцельным. Рыцарскi катафалк з дванадцацi простых трун пастанавiлi ў касьцеле, а слезы люду вiленскага i грамадства, енкі мацярок, сясьцеp i сiрот палеглых, былi найвыразьнейшай мовай на iх пахаваньню.

"Смерць Нарбута" М.Андрiёлi

   Усе прысутныя мелi за гонар несьцi гэтыя дарагiя труны да места iх вечнага спачываньня i ўложанныя яны ўсе былi ў адным агульным гробе на могiлках пры касьцеле, а людзi ўпрыгожылi гэта месца найпрыгажэйшым помнiкам, бо курган быў насыпаны ўласнымi рукамi з айчынай зямлi. Магiла абаронцаў волi была страшнай для ворагаў: людзi збiралiся ля магiлы i чыталi малiтвы. Рускiя знясьлi касьцел i, не вагаючыся святакрадства, раскiдалi курган, зруйнаваўшы яго з зямлей. Аднак не згiнула праз гэта памяць верных сыноў Краю, захоўваецца яна ў сэрцах усiх справядлiвых i годных лiтвiнаў i палякаў.

Пераклад паводле газэты “Ziemia Lidzka” № 9/1937г. (№ 30-31/1998г.)

ЯСНАВЕЛЬМОЖНЫ ПАН ЮЗЭФ ГРУЖЭЎСКI(1)

   Знаў аднаго з даўнейшых дэпутатаў сэйму, грамадзянiна Юзэфа Гружэўскага, 80-цi гадовага старога, афiцэра з часоў   Касьцюшкi, дэпутата даўнейшага Трыбунала Лiтоўскага, i наканец, прэзыдэнта межавага суду Лiды. Быў гэта wyga сэймiковы, i пры тым рэдкай дасьцiпнасьцi i свядомасьцi думак (precense d’esprit) так, што нават такому дзiкому барбарынцу, як тагачасны губэрнатар гарадзенскi Мураўьеў, дагадзiў спададабацца i ўсе ў яго вымаг. Нават калi пазьней быў мiнiстрам грамадзянскай маемасьцi , дапамог выйграць судовы працесс aб набытку маентка Кульбакi(2) . Апавядаў мне мой бацька пра яго некаторыя анекдоты. Напрыклад:

   Гружэўскi будучы яшчэ маладым кавалерам любiў граць у карты i жыць навыставу, многа гаварыў пра свой дастатак, а кiшэнь не заўседы была поўная. У Вiльнi, калi быў дэпутатам Трыбуналу, каторага разу перад кабетамi пахваляўся, што нiбыта блiзка ад гораду набыў прыгожы вясковы фальварачак . Кабеты ўпрасiлi, каб у гэтай новай маёмасьцi зрабiў вясковы падвячорак з танцами. Гружэўскi запрасiў iх i паабяцаў прызначыць дзень i паказаць дарогу, па каторай належыць ехаць, але выйшаўшы адтуль задумаўся, як бы выбрацца з клопату. Прыпомнiў сабе, што мае паблiзу Вiльнi даўнейшага знаёмага сваiх бацькоў, пана чашнiкa Лучку - гаспадара маёнткa ў вельмi прыгожым кутку. Прыязджае да яго i просiць дазволу на прыем дам у яго доме. Пасля доўгiх адказаў i казаньняў пра марнатраўства чашнiк пагадзiўся. Узрадваны Гружэўскi вяртаецца ў Вiльню, прыгатаўляе ўсе, што патрэбна да вечарыны, запрашае гасьцей, прыязджае для перакананьня, што ўсе прыгатавана як належыць. Смутнае здзiўленьне нараджаецца ў яго, калi на выгане застае нераспакаваныя фуманкi i дазнаецца, што чашнік не дазваляе ў сябе анiякага гуляньня! Просiць яго нанова, даводзiць, што ён кампрамэнтуе Гружэўскага, але дарэмна. Нарэшце згаджаецца, што праэкт няўдалы, i што ен неадкладна вышле да Вiльнi лiсты з прабачэньнем i адменай гасьцей. Выходзiць на выган i кажа службе неадкладна заняцца патрэбнымi прыгатаваньнямi, а сам , дабыўшы з возу некалькi бутэлек вiна, вяртаецца да чашнiка i прапануе выпiць разам з iм па-сяброўску бутэлечку. I пачынаюць цягнуць! Калi пасля некалькiх бутэлек чашнік ужо добра дасьпеў, Гружэўcкi прапанаваў яму, каб не пагаршаць працес, перайсьцi ў спальны пакой, i там пры бяседзе прадоўжыць тосты. Праводзiць туды добра разамлеўшага чашнiкa, раздзявае яго, ложыць яму шляфрок (хатнi халат-заув.перакладчыка), чапец i ўмаўляе трошкi паспаць.

   Той скора засынае. Гружэўскi замыкае яго на ключ, кажа закрыць вакно i ўжо свабодна кiруе прыгатаваньнем салону. З’язджаюцца госьцi, дамы хваляць прыгожую маемасьць, вiншуюць з яе набыццем. I, калi пасьля афiцыйнай часткi распачалася забава i танцы, прабудзiўся чашнiк, спальны пакой каторага быў памежны з салонам, i пачаў галасаваць каб яго адчынiлi; робiцца агульнае замяшаньне, Гружэўскi пачынае перапрашаць гасьцей i расказвае, што мае сваяка дзядка слабаватага на розум, каторы мае пункцiк: пачувае сябе гаспадаром дому i што з яго дому робяць карчму, а ен – Гружэўскi змушаны, у часе прыняцця гасьцей у сябе, закрываць дзядка. У гэты час адчыняюцца дзверы и паказваецца чашнiк у неахайным туалеце, напалову п’яны. Прысаромлены просiць адчынiць ваконьнiцу i вылазiць праз вакно, астанак ночы, пакуль не параз’язджалiся госьцi, праводзiць у дoме прыслугi. Тады Гружэўскi перапрасiў яго, патлумачыўшы, што прыцiснуты абставiнамi ен вымушаны быў выставiць пана Лучку за вар’ята, каб пакiнуць кабет у перакананьню, што асабiста ен есць уладальнiкам маентка. Наступiла згода i новыя палiваньнi.

   Калiсьцi ў Варшаве Гружэўскi граў у карты i не меў крэдыту, удаўся слабым i прoсiць гаспадара дому, ў якiм жыў, прывесьцi да яго адваката для напiсаньня тастаманту (запавечаньня). У тастаманце аб'яўляе, што ён бязьдетны i не мае блiзкiх крэўных, таму значную частку свайго дабра на Лiтве адпiсвае сваiм прыяцелям, вылiчае фaльваркi, запiсвае кожны канкрэтнаму ўладару, а адзiн фaльварак ( належачы да скарбу) даруе гаспадару, каторага просiць быць свeдкам тастаманту. Мiж тым наракае на непунктоўнасьць plenipotenta, што не прысылае яму грошы. Гаспадар, якога часта адведваў, перакананы, што Гружэўскi есць панам заможным, сам яму пазычае сто дукатаў, з якiмi ён патаемна выязджае з горада. Доўг гэты адаслаў.

   На сэйме ў часы Мураўева ўмеў зручнымi i трапнымi выразамi выправадзiць з залi сэйма прысланага ад ураду пракурора. I гэта яму абышлося безпакарана. Калi пад час iных сэймаў адзiн з грамадзян, жывучых на поўным пансiене (кватэруючых са сталом) у Гружэўскага, даў яму, iдучаму да прыбiральнi чорную крэску, ен гэта падсцярог i вярнуўшыся да дому ў часе абеду, калi ўсе восем яго кватэрантаў былi сабраўшыся разам, раздаючы сам суп з вазы –супавой мiскi, пачаў лiчыць асоб, паўтараючы, што есць памылка. Адзiн з iх спытаўся, што гэта можа значыць, калi ў натуры было восем каля стала. Адказаў: “Як да вазону, то сем, як да вазы- то восем, выразная памылка…” Вiнаваты моцна пачырванеў , а абед iшоў надалей аздоблены дасцiпнай размовай Гружэўскага.

   З найбольш далiкатнага палажэньня, у якiм не раз знаходзiўся, заўседы яго выбаўляў зручны, пасьпяховы выраз, яснасьць мысьлi i прытомнасьць розуму.

  (1)Юзэф Гружэўcкi, капiтан войск польскiх, мяжовы павету Лiдзскага i апошнi прэзыдэнт межавага суду Лiды , нарадзiўся ў 1760годзе, памер у 1845г., у 1826г набыў ад герцага де Бiоль фальварак Кульбакi, 11 км ад Лiды (у 1826г веска Кульбакi дамоў 24, душ мужчынскiх 60, жаноцкiх 54), i тут жыў да сьмерцi (прым.рэд.).

(2) Пастанова Агульнай Скупшчыны Сэнату з дня 17 лютага 1844 года ў справе Гружэўcкага са скарбам дзяржавы аб непраўдзiвым валоданьнi маенткам Кульбакi, апублiкавана ў Зборнiку Пастаноў Урадавых Сэнату,том 2,1865г.,№353. (прым.рэд.)

Пераклад паводле газэты “Ziemia Lidzka” № 29/1937г. (№ 1/1998г.)

 СЕЛЯНIН Ў ЛЕТАРГIЧНЫМ СНЕ

   Гружэўскi меў судовую справу з-за мяжы з суседам, каторага меў намер настрашыць i прымусiць да камбiнацыi i згоды карыснай для сябе, ужыў такога фортэля:

    На спрэчным кавалку зямлi здарылася свара i бойка памiж сялянамi Гружэўскага i яго суседа, каторая скончылася сiнякамi, якiмi ваюючыя ўзаемна панаграджалi сябе. Памiж тымi, хто браў удзел у бойцы, быў селянiн Гружэўскага - Мацей, худы с бледна-жоўтай скурай. Пазваўшы яго пан нагаворвае, каб сказаў, што ен моцна збiты. Гэтым часам робяць хутка труну i назаўтра рана, пусцiўшы пагалоску, што Мацей памер, вязуць труну за 10 верст у паветовы горад Лiду. Мацей i некалькi людзей з вескi, некалькi кабет, iдучы пры труне, вясела гамоняць, а Гружэўскi ў дарозе гэты картэж падганяе. Наблiзiўшыся да гораду, .пачаставаў усiх iдучых водкаю, i кажа Мацею лажыцца ў труну i прыдацца памершым, кабетам – плакаць i галасiць, пералiчваючы даброты нябожчыка, згодна са звычаем лiтоўскiх сялян; а сам, як мiнiстр цэрэмонii, едзе вольна за труной. Заехалі ў горад Лiду, бабы яшчэ голасней плачуць. Збiраецца на вулiцы купка зацiкаўленных людзей. Тут кажа Гружэўскi паграбальному картэжу затрымацца, а сам адаслаўшы двух коней да карчмы, падаецца да павятовага доктара, каб з iм пагаварыць аб выдачы пасьведчаньня, што Мацей на самай справе забiты, завяраючы яго, што гэтае пасьведчаньне ўраду прадстаўлена не будзе. Сустракае доктара на вулiцы i пачынае пераказваць свой iнтарэс. Доктар Замяцiн быў маскаль, здаўна жыў у Лiдзе, за жонку меў польку, любiў выпiць, але быў больш сумненным ад сваiх землякоў i сьвядомы ў сваей навуцы; добра ведаў  Гружэўскага и даўмеўся, што ў гэтый справе есьць нейкая мiстыфiкацыя. Не дазваляе яму скончыць аповед, а пытаецца – дзе цела памершага? На адказ Гружэўскага, што картэж затрымаўся на вулiцы праз пару крокаў, - разам з iм кiруецца для агляданьня. Гружэўскi стараецца адвесьцi яго як найдалей ад такога нахрапнага дзеяньня, як той сустракае па дарозе справаводцу. Доктар клiча яго разам пайсьцi для напiсаньня патрэбнага акту. Гружэўскi не мае часу папярэдзiць справаводцу, чаго ен уласна хоча, таму што ўжо наблiзiлiся да труны. Пакiдае ўсе на волю выпадка. Замяцiн наблiжаецца да труны, загадвае яе адкрыць i, зiрнуvшы на селянiна, з упэўненнасьцю гаворыць: ”забiты !”. Гружэўскi рад і дамагаецца выдачы пасьведчаньня зараз; але доктар ( пры каторым у лiку цiкаўных знаходзiўся i яго фельдчар Маеўскi) удакладняе, што трэба зрабiць уздоўж цела разрэз, т.е. располасьць трупа. Гружэўскi просiць адлажыць такую рэч, але Замяцiн упiраецца, каб зрабiць гэта неадкладна, загадвае выехаць з памершым на першы падворак i кажа да фельдчара: “ Маeвский, принеси инструменты!” Селянiн ляжыць спакойна i чуючы пра iнструмэнты судзiць, што будзе нейкая музыка. Гружэўскi збянтэжаны просiцца. Праз некаторы час прыносяць каробку з хiрургiчнымi iнструмэнтамi. Доктар, дастаўшы скальпель, дае яго Маеўскаму, i, падмiргнуўшы , моцна крычыць: “режь ему брюхо!” ( Рэж яму жалудак!) Мацей, пачуўшы такi прысуд, падымаецца з труны. Цiкаўны люд перастрашана разбягаецца ў розныя бакi, а небожчык уцякае за плот. Доктар, справаводца i фельдчар смяюцца. Гружэўскi выдаецца aслупянеўшым ад здзiўленьня. Доктар наблiзiўся да яго і гаворыць: “Пан Гружэўскi ! Вы хотели старого доктора обмануть” . Гружэўскi спакойна паўтарае: “Бедны Мацей быў у летаргiчным сне!”. Замяцiн i справаводца замаўчалi, потым пачалi смяяцца нанова i ўся справа пайшла пры бутэльцы ў нябыт, а Мацей, вярнўшыся да дому, ужо болей нiколi не ўдаваўся за памершага.

   Гружэўскi аддзячыў сялян, з суседам справу аб мяжы скончыў з уступкамi, а гаворка пра той трагiкамiчны выпадак доўга кружыла ў павеце. Юзэф Гружэvскi быў жанаты з Казiмiрай Нарбутавай- дачкой Антонi Нарбута – маршалка лiдзкага з лiнii кобравецкай. Памер бяздетны. Маентак Кульбакi пасля яго сьмерцi перайшоў да яго раднi Вэдзiгольцаў.

Пераклад паводле газэты “Ziemia Lidzka” № 29/1937г. (№ 1/1998г.)

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.