М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ТУТЭЙШЫЯ: "СЕВЕРО-ЗАПАДНЫЙ КРАЙ" ЦІ "KRУSY WSCHODNIE"?

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 82%





Андрэй Акара

Пошукі беларускай нацыянальнай ці цывілізацыйнай ідэнтычнасці амаль заўсёды з аднолькавым вынікам прыводзяць да думкі пра малую актуальнасць візантыйскага дыскурса Беларусі, прычым гэта тычыцца як еўрацэнтрычнага, так і масквацэнтрычнага яе разумення. Урэшце, адсюль ніяк не вынікае, што сучасная Беларусь не з'яўляецца ці не можа разглядаць сябе як частку «поствізантыйскай» Айкумены — хоць бы таму, што існуе Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы, ды і бальшыня беларусаў лічаць сябе ўсё ж праваслаўнымі.

Для пошуку месца Беларусі ў «сакральнай прасторы» ўсходнехрысціянскай цывілізацыі вельмі красамоўным можа быць параўнанне беларускага гістарычнага і метафізiчнага досведу з украінскім.

Наўрад ці можна знайсці больш блізкія ў тыпалагічных адносінах славянскія культуры, чым украінская і беларуская — і гэта пры наяўнасці даволі акрэсленых і значных этнічных адрозненняў паміж самімі ўкраінцамі і беларусамі.

Абедзве культуры ў ХIV—XVII ст. мелі агульны арэал распаўсюджання — прастору Вялікага Княства Літоўскага (прычым гэтая адзіная кніжная культура выразна адрознівалася ад культуры Маскоўскай Русі). Да гэтага часу бальшыня пісьменнікаў і царкоўных дзеячаў тагачаснай эпохі разглядаюцца ў якасці сваіх як украінскай, так і беларускай культурнай свядомасцю. Афіцыйная кніжная мова таго часу вызначаецца даследчыкамі як «беларуска-ўкраінская» ці «заходнеруская» — адрозненні паміж беларускай ці ўкраінскай версіямі нязначныя, але вельмі адчувальнае адрозненне ад мовы вялікарускіх кніжнікаў.

У ХIХ ст. падобнымі шляхамі адбывалася станаўленне нацыянальнай самасвядомасці абодвух народаў — праз створаны пісьменні камі-рамантыкамі «кансалідуючы» міф (аўтарамі ўкраінскага, «казацкага», міфа лічацца Іван Катлярэўскі, Кандраці Рылееў, Мікалай Гогаль, Тарас Шаўчэнка, Мікалай Кастамараў, Панцеляймон Куліш, беларуска га, дакладней беларуска-польскага — Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у некаторай ступені Адам Міцкевіч).

Расійская імперыя ўсяляк змагалася з фармаваннем нацыяналь най свядомасці і доўгі час не прызнавала ні ўкраінскую, ні беларускую культуру, навязваючы агульнаімперскую ідэнтычнасць і «агульнарасій скую» мову; абмежаванні былі часткова зняты толькі ў пачатку ХХ ст. Нярэдка афіцыйны Санкт-Пецярбург у сваёй антыбеларускай і антыўкраінскай палітыцы (асабліва пры Аляксандры I і Мікалаі I) абапіраўся на польскіх магнатаў і каталіцкае духавенства.

Абодва народы, пазбаўленыя дзяржаўнасці і этнакультурнай легалізацыі, стварылі дзве тыпалагічна падобныя мастацкія літаратуры, пачаткова зарыентаваныя на «хатняе спажыванне», дзве структурна ідэнтычныя мовы, якія меркавалася ўжываць у надзвычайна абмежаваных сферах.

Але ў сваім развіцці ўкраінская культура па часе і па інтэнсіўнасці апярэджвала беларускую. Таму беларускія «адраджэнцы» пачатку ХХ ст. (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, газета «Наша Ніва»), разумеючы блізкасць украінскай культурнай мадэлі, пераймалі найперш украінскі, а не расійскі ці польскі культурастваральны досвед.

Аднак пры такой блізкасці культурнага развіцця Ўкраіны і Беларусі ёсць нямала прынцыповых адрозненняў, якія тычацца найперш візантыйскай ідэнтычнасці гэтых народаў і краінаў.

Беларусы — гэта адзіны ўсходнеславянскі народ, які мае ўласную нацыянальную версію рыма-каталіцтва. Калі ўся Ўкраіна прызнае ўсходні царкоўны абрад (хай нават у межах грэка-каталіцтва), то значная частка беларусаў (на дадзены момант — да 2 мільёнаў 1) — рыма-каталікі з усімі магчымымі адсюль вынікамі. Для беларусаў, напрыклад, з'яўляецца традыцыйным выкарыстанне імёнаў як з праваслаўных, так і з каталіцкіх святцаў: па імёнах можна вызначыць канфесійную прыналежнасць і цывілізацыйную перавагу ягоных носьбітаў.

Адпаведнае несупадзенне назіраецца і ў філасофска-багаслоўс кай сферы ў ХVI — XVII ст.: калі ў асяродку ўкраінскіх інтэлектуалаў арыстоцелеўскія інтуіцыі, уласцівыя «другой», контррэфармацыйнай каталіцкай схаластыцы, змагаюцца з неаплатанічным і патрыстычным дыскурсамі, што больш стасуецца з духам праваслаўя, то ў Беларусі арыстоцелізм дамінуе цалкам2.

Досыць красамоўныя і адрозненні ў вобразах беларускага і ўкраінскага «Залатога Веку», як іх трактавалі гісторыкі і міфатворцы перыяду адраджэння.

«Залаты Век» для ўкраінскай свядомасці — гэта эпоха рэлігійных войнаў праваслаўных запарожскіх казакоў супраць Польшчы, Турцыі і Крыма. Для беларускай свядомасці такім «Залатым Векам» з'яўляецца эпоха Вялікага Княства Літоўскага — эпоха Міколы Гусоўскага, Францішка Скарыны і Льва Сапегі, эпоха Літоўскага Статута і няспыннага супрацьстаяння праваслаўнаму Вялікаму Княству Маскоўскаму.

Літоўскае Княства ўсведамляла сябе як шматканфесійную дзяржаву, але «дзяржаўнай рэлігіяй» з пэўнага часу стала менавіта каталіцтва, праваслаўнае ж насельніцтва ўсяляк уціскалася. Лепшым сродкам сацыяльнай легалізацыі (асабліва для шляхты) лічыўся пераход з праваслаўя ў каталіцтва. Акрамя таго, Літоўскае Княства было прытулкам шматлікіх ерасяў, рэфармацыйных і пратэстанцкіх рухаў. Аб'яднанне Літвы і Польшчы ў выніку Люблінскай уніі (1569) прывяло да царкоўнай Берасцейскай уніі (1596), гэта мела фатальныя вынікі для культурнага і палітычнага візантызму і праваслаўя. Бо ўжо ў канцы XVIII ст. уніяты складалі каля 70 працэнтаў, рыма-каталікі — 15 працэнтаў, а праваслаўныя — 6 працэнтаў насельніцтва Беларусі 3.

Урэшце, ёсць і больш значныя для разумення візантыйскіх патэнцый Беларусі прыкметы — гэта сакральная геаграфія і антыэліта рызм.

Для праваслаўнай свядомасці заўсёды актуальнае прасторава -геаграфічнае вымярэнне — геапалітыка і сакральная геаграфія, бо праваслаўе не можа нармальна існаваць па-за праваслаўнай дзяржавай (адсюль і ўяўленне пра якасную неаднароднасць зямной тэрыторыі). Любая праваслаўная краіна не можа не лічыць сябе містычным «цэнтрам свету» — Новым Рымам, Новым Ерусалімам ці, на крайні выпадак, «Heartland», «Сярэдняй зямлёй» — асяродкам геапалітычных інтарэсаў, цытадэллю ў барацьбе з сусветным злом. Гэта лёс не толькі Канстанцінопаля і Масквы, але таксама Кіева, Вяліка Тырнава, Белграда, Бухарэста.

Беларусь жа ніколі не адчувала сябе «цэнтрам свету», «Сярэдняй Зямлёй», але заўсёды «пярэднім краем»: ці то ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, ці то Рэчы Паспалітай (Польскай) — пярэднім краем Захаду на ўсходнім кірунку, у складзе Расійскай імперыі, СССР, СНГ ці Расійска-Беларускага Саюза — «абаронным эшалонам» «вялікай прасторы». Беларусь — гэта «калідор», «транзіт», «мост» паміж цывілізацыямі, «ускраіна», краіна, якая месціцца на «стратэгічным скрыжаванні», на «культурным памежжы», гэта, урэшце, «зборачны цэх» савецкай прамысловасці. Знакавыя для беларускай літаратуры, кіно і грамадскай свядомасці тэмы Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкай крэпасці і партызанскага супраціву, а ў апошнія дзесяць гадоў яшчэ і чарнобыльскія сюжэты таксама распрацоўваюць архетып Беларусі — «пярэдняга краю».

Украіна мае сакральныя цэнтры — Кіеў, Пачаеў, запарожскую Хорціцу, могілкі ды курганы Прычарнамор'я, Херсанэс-Севастопаль, які з'яўляецца знакам Канстанцінопаля і Візантыі. Сімвалічныя ж цэнтры беларускай гісторыі — Полацк, Наваградак, Вільня, Мінск (дакладней, Менск — ад «мяняць», «абменьваць») — пазбаўлены сакральнай харызмы. Толькі сабор Святой Сафіі ў Полацку (ва ўсходніх славянаў толькі тры такіх: яшчэ два ў Кіеве і Ноўгарадзе) некаторым чынам нагадваe на магчымае, але гістарычна так і не здзейсненае, прызначэн не гэтага горада і старажытнай дзяржавы крывічоў-беларусаў.

У свой час, у XIV—XV ст., візантыйскія імператары і патрыярхі, якія прадбачылі непазбежны канец імперыі, выбіралі паміж Руссю Маскоўскай і Літоўскай шлях адступлення Канстанцінопаля — кірунак для translatio imperia. Абралі Маскву перш за ўсё з-за адсутнасці там каталіцкай альтэрнатывы — татарскія знявольнікі Масковіі палохалі візантыйцаў меней за лацінскіх «цывілізатараў» Літоўскай Русі. Менавіта тады Вялікае Княства Літоўскае сышло з візантыйскай арбіты, візантыйская тэма больш ніколі не была актуальнай для беларускай свядомасці. Нават сучасны беларускі панславізм і масквацэнтрызм не апелююць да вобразу гістарычнай Візантыі, да візантыйскіх каштоўнасцяў, да мадэлі «Візантыі-пасля-Візантыі».

Антыэлітарызм, ці адсутнасць паўнавартаснай нацыянальнай эліты жрэцкага тыпу адзначаецца ўсімі даследчыкамі ў якасці нацыянальнай рысы беларусаў, што вызначыла шмат якія псіхалагічныя асаблівасці і зігзагі нацыянальнай гісторыі гэтага народа.

Беларуская ідэнтычнасць складвалася выключна як сялянская ці вытворная ад сялянскай, беларусаў называлі — то з годнасцю, то з пагардай — «мужыцкім народам». Такая арыстакратафобія адбілася найперш на мастацкай літаратуры, якая ў сваім развіцці пайшла шляхам не вытанчанага неакласіка Максіма Багдановіча, а рустыкальных Якуба Коласа і Янкі Купалы. Папулярнасць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў значнай ступені тлумачыцца адпаведнасцю яго рыторыкі, паводзінаў і палітыкі беларускаму сялянскаму архетыпу.

Нават вядомы рускі манархіст і дзяржавазнаўца Іван Саланевіч, беларус з паходжання, разглядае Расійскую імперыю скрозь прызму сваёй нацыянальнай ментальнасці. Ён успрымае духоўную і інтэлекту альную эліту, ды і сам прынцып арыстакратызму, «адбору лепшых», як суцэльнае зло, а выбітнага хоць у якіх адносінах манарха, «генія на троне» (напрыклад, Пятра I) — як пагрозу для натуральнага развіцця дзяржавы і народа.

Толькі вялікая эсхаталагічная ідэя надае існаванню народа нейкі вышэйшы універсальны сэнс. Сялянскае мысленне неэсхаталагічнае ў прынцыпе, бо яно зарыентавана на каляндарны год — на цыклічнасць і паўтаральнасць. Адсюль і антыэлітарызм беларускай культуры, якая па сваёй структуры належыць да тыпу «няпоўных» культур і не можа, прынамсі на цяперашнім этапе развіцця, запоўніць усе ерархічныя ўзроўні культурных патрэбаў беларусаў, асабліва урбанізаваных гарадскіх жыхароў. Для носьбітаў такой культурнай свядомасці беларуская гаворка ў горадзе ўспрымаецца як нешта выключна ненатуральнае: ці як маніфестацыя нацыянальнай свядомасці заклапочаным інтэліген там, ці як «правінцыялізм» вяскоўца, што заехаў у горад.

Менавіта наяўнасць антыэлітарызму тлумачыць адсутнасць глабальнай беларускай нацыянальнай ідэі, якая б сцвярджала агульнасус ветную унікальнасць беларусаў, іх месца ў містычнай гісторыі чалавецтва.

Менавіта антыэлітарызм з'яўляецца яшчэ адной акалічнасцю, з-за якой візантыйская тэма, выключна экзатэрычная і эсхаталагічная, не здольна пакуль стаць значнай для беларускай свядомасці.

Урэшце, менавіта антыэлітарызм выявіў прычыну слабасці нават этнакультурнай (г.зн. не глабальнай, а лакальнай) беларускай свядомасці. І справа тут зусім не ў малой колькасці беларусаў — іх каля 12 мільёнаў (гэта больш за сербаў!), і не ў адсутнасці «крытычнай масы» нацыяналь най інтэлігенцыі.

Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць больш ці менш склалася дастаткова позна, ужо ў межах СССР. Менавіта таму сучасная Беларусь з'яўляецца ці не самай «савецкай» з усіх рэспублік былога Савецкага Саюза. Раней беларусы лічылі сябе або недапалякамі, або недарускімі — інакш кажучы, «тутэйшымі», г.зн. мясцовымі. «Тутэйшыя» — гэта этнічныя беларусы без «кансалідуючай» ідэі, з нізкай нацыяналь най самасвядомасцю; калі раней гэта былі неадукаваныя беларускія сяляне, то ў апошні час — дэнацыяналізаваныя і урбанізаваныя жыхары гарадоў.

Янка Купала ў забароненай савецкімі ўладамі трагікамедыі «Тутэйшыя» (1922) метафарычна паказвае Беларусь нібы распятай паміж Расіяй і Польшчай. Для адной яна — «Северо-Западный край», для другой — «Wschodnie kresy polskie» (Усходнія крэсы). Беларуская інтэлігенцыя выпрацавала вызначэнне Беларусі як не-Польшчы і не-Расіі, а як чагосьці асобнага і самастойнага, але на наступную прыступку яна так і не здолела ўзняцца — у фармулёўцы беларускай індывідуальнай непаўторнасці і хоць нейкай агульназначнай гістарычнай місіі.

А ці магло быць па-іншаму, калі рэлігійным ідэалам для большай часткі нацыянальна зарыентаванай інтэлігенцыі застаецца уніяцтва (якое на Беларусі было знішчана яшчэ ў першай палове ХIХ ст., унія ліквідава на ў 1839 г.)? А для каталіцкай свядомасці (ці то «грэцкай», ці то «рымскай») няма і не можа быць іншага сакральнага цэнтра акрамя горада апостала Пятра.

Паміж іншым, справа тут не толькі ў інтэлігенцыі. Нацыянальная ідэя не тое што прыдумваецца культурнай ці палітычнай элітай. Знайсці нацыянальную ідэю — гэта значыць правільна зразумець і ацаніць уласную харызму, рацыянальна ўсвядоміць, інтуіцыйна адчуць і духоўна зразумець асабістае гістарычнае, містычнае ды геапалітычнае прызначэнне.

Узнікае пытанне: а ці магчымая беларуская ідэя ўвогуле? І калі магчымая, то якой яна павінна быць?

Беларусы — носьбіты не асабістай унікальнай ідэнтычнасці, а чужой — маскоўскай або еўрапейскай. З гэтай прычыны, напэўна, найбольш аптымальнай культурнай праграмай для Беларусі можна лічыць «неазаходнерусізм».

«Заходнерусізм» узнік у беларускіх губернях Расійскай імперыі ў другой палове ХIХ ст. як беларусафільская культурна-ідэалагічная плынь, мэтай якой было захаванне народнай культуры, фальклору, традыцыйнага жыццёвага ладу, праваслаўных этычных каштоўнасцяў, але ні ў якім разе не замах на цэласнасць Расійскай дзяржавы і аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага, на адраджэнне уніяцтва ці акаталічвання беларусаў. Ідэолагамі руху найперш былі вучоныя-гуманітарыі: філолаг Міхаіл Баброўскі, гісторык Міхаіл Каяловіч, этнограф Яўхім Карскі; развіццю гэтага руху таксама часткова спрыяў Пётр Сталыпін, які некалькі гадоў быў губернатарам Гарадзенскай губерні4 .

На супрацьлеглых пазіцыях стаяла ідэалогія «краёўцаў» віленскай школы, якая хоць і адмаўляла польскацэнтрычны погляд на Беларусь як «Wshodnie kresy polskie», але сцвярджала унікальнасць беларуска-польска-літоўскага шматвяковага культурна-палітычнага сінтэзу на падставе каталіцтва і польскамоўнай «высокай» культуры 5.

Беларускі «заходнерусізм», як і аналагічнае яму ўкраінскае «маларасійства», — гэта захаванне сваёй культурнай і моўнай ідэнтычнасці пры прызнанні дамінавальнай цывілізацыйнай ролі Масквы (дакладней, Санкт-Пецярбурга, калі казаць пра часы Расійскай імперыі). «Маларасійства» і «заходнерусізм» у прынцыпе неэсхаталагічныя і не маюць арыентацыі на Канец — гэта культурніцкая з'ява, якая дапаўняе і робіць разнастайным расійскі агульнаімперскі універсум.

«Украінства», у адрозненне ад «маларасійства», — гэта альтэрнатыўная ідэнтычнасць, якая супрацьпастаўляе расійскаму масквацэнтрыз му ці пецярбургацэнтрызму іншае (і не абавязкова варожае!), кіевацэнт рычнае бачанне гістарычнай перспектывы, іншую славянскую версію Апакаліпсіса. Украіна акрамя заходняга кірунку (інтэграцыя ў «цывіліза ванае сусветнае грамадства») і кірунку прамаскоўскага (ад асветніцкага «маларасійства» і аж да поўнай асіміляцыі ўкраінцаў) мае яшчэ і «трэцюю альтэрнатыву» — усведамленне сваёй уласнай метагістарычнай унікальнасці, усведамленне Кіева як сакральнага цэнтра поствізантыйс кай культурнай прасторы, як магчымага ў будучым геапалітычнага лідэра Ўсходняй Еўропы.

Ніякай правідэнцыяльнасці беларускай ідэі не склалася ні ў мінулым, ні ў сучасным. Не бачна перадумоваў для яе з'яўлення і ў будучыні. Таму Беларусь можа гістарычна рэалізавацца, па-першае, як частка Захаду, інтэграваўшыся ў пратэстанцка-каталіцкую цывілізацыю — аж да ўваходу ў НАТО. Па-другое, калі казаць пра яе як пра частку ўсходнееўрапейска-візантыйскай Айкумены, для Беларусі падрыхтавана добраахвотнае прыняцце праваслаўнай эсхаталагічнай ідэі: відавочнай расійскай масквацэнтрычнай ці менш верагоднай на дадзены момант украінскай кіевацэнтрычнай ідэі, і гэта ўсё пры дамінаванні ў культуры «заходнерусізму».

Значыць, Беларусь — гэта ці то перыферыйная частка «Вялікай Еўропы», ці то частка «Вялікай еўразійскай прасторы» (не абавязкова аформленай у выглядзе адзінай дзяржавы) з цэнтрам у Маскве або ў Кіеве.

Трэцяга Беларусі не дадзена.

Пераклад з рускай

ДАДАТАК:

1 Даследчык гэтай праблемы Ю.Туронак лічыць, што каталікоў у Беларусі не 2 — 2,2 млн., як сцвярджалася ў многіх публікацыях, а прыкладна 500 — 700 тысячаў (Гл.: Туронак Ю. Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы // Скарыніч. Літаратурна–навуковы гадавік. Вып.1. Мінск, 1991. С.230–237) (Рэд.).
2 Гл.: Подокшин С. Аристотелизм как феномен философской культуры Белоруссии Х — ХVIII вв. // Отечественная философская мысль ХI — ХVII вв. и греческая культура. Киев, 1991. С.300–310.
3 Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск, 1989. С.66.
4 Гл.: Цвікевіч А. Западно–руссизм: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ХIХ і пачатку ХХ в. Менск, 1929.
5 Смоленчук А. Историческое сознание и идеология поляков Белоруссии и Литвы в начале ХХ в. // Славяноведение. 1997. №3. С.100–105.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.