М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

МАРКСІСЦКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 82%

 



Марксiсцкая гiстарыяграфiя ад гiстарычнага матэрыялiзму да крытычнай антрапалогii

Георг Iгерс

З крахам сiстэмы рэальнага сацыялiзму, якая лiчылася ўвасабленнем марксiсцкiх цi марксiсцка-ленiнскiх iдэй, само па сабе паўстала пытанне, цi не страцiў марксiзм сваю актуальнасць i як навуковы метад, а не толькi як грамадская сiстэма.

Нельга недаацэньваць унесенае марксiзмам у сучасную гiстарычную навуку. Без Маркса не ўяўляюцца нi сацыяльная гiстарыяграфiя, нi Вэбэр цi асноўныя формы культурнай гiсторыi. Iснуе фундаментальнае падабенства памiж навуковымi канцэптамi сацыяльнай гiстарыяграфii i асноўнай традыцыяй марксiсцкага гiсторыяпiсання. Яны прадугледжваюць тры агульныя рэчы. Першае - дапушчэнне таго, што ёсць логiка даследавання, абавязковая для ўсiх навук. У гэтым сэнсе грамадскiя i прыродазнаўчыя навукi ўтвараюць адзiнства. I тут, i там навуковасць раўназначная аналiтычнаму падыходу, нацэленаму на тлумачэнне свету з'яў. Гэта таксама пункт гледжання лагiчнага пазiтывiзму, ад якога сацыяльная гiстарыяграфiя i марксiзм розняцца тым, што сацыяльны свет разумеецца iмi толькi як гiсторыя. Такi ж погляд i ў класiчнага гiстарызму ад Ранке да Майнэке. Адно што сацыяльная гiстарыяграфiя адхiляе падзел, праведзены гiстарызмам памiж, з аднаго боку, тлумачальнымi, аналiтычнымi метадамi i мэтамi пазнання прыродазнаўчых навук, а з другога, разумеючым, герменеўтычным метадам i пазнавальнымi мэтамi гiстарычнай навукi. Яна вымагае навукi, якая злучае герменеўтычны падыход з аналiтычным. Апрача таго, марксiзм i сацыяльная гiстарыяграфiя звязаны iдэяй унутранай кагерэнтнасцi грамадства i гiсторыi. Для абодвух яе задае паняцце грамадскай фармацыi i паступальнага развiцця, як гэта фармулюецца ў марксiсцкiм вучэннi пра грамадска-эканамiчныя фармацыi, вэбэраўскай канцэпцыi рацыяналiзму цi вэлераўскай мадэрнiзацыi. Трэцяя агульная для сацыяльнай гiстарыяграфii i марксiзму iдэя - гэта адмаўленне безацэначнай, нейтральнай навукi. Лагiчны пазiтывiзм i Маркс пастулявалi яго па-рознаму. Дыфузнае паняцце дыялектыкi ў гэтай сувязi азначае, што рэальнасць не ёсць тым, што спрабавалi паказаць эмпiрычныя навукi, i што яе хутчэй трэба бачыць у цэласнасцi. Гэтая цэласнасць прадугледжвае кагерэнтнасць грамадства i развiцця. Кожная эмпiрычная з'ява павiнна спасцiгацца ў рамках татальнасцi. З гэтым звязаная i нарматыўная перспектыва, без якой не зразумець нi сацыяльную гiстарыяграфiю, нi марксiзмa, - iдэя разумна арганiзаванага грамадства, пазбаўленага антаганiзму i падпарадкавання. Кожнаму, хто пачытае першую частку Марксавага "Капiталу", завершаную раздзелам пра фетышызацыю тавараў, стане ясна, што тут выкрываюцца эканамiчныя, а разам i чалавечыя супярэчнасцi капiталiзму, пра што гаворыцца i ў прадмове да "Крытыкi палiтычнай эканомii". Падобным чынам сацыяльная гiстарыяграфiя ў 1970-80-х, а марксiзм i пазней мусiлi займацца макраграмадскiмi i мiкрагiстарычнымi ўмовамi.

Марксiзму як навуковай тэорыi ад самага пачатку была ўласцiвая супярэчнасць памiж прэтэнзiяй гiстарычнага i дыялектычнага матэрыялiзму на строгую навуку, кшталту прыродазнаўчых, i яго грамадскай перспектывай, адхiляўшай гэтае iмкненне да аб'ектыўнасцi як форму пазiтывiзму. Слабасцю марксiзму стала тое, што ён надта доўга арыентаваўся на пазiтывiстычную мадэль навукi. Матэрыялiзм, як ён прадстаўлены Фрыдрыхам Энгельсам у "Анты-Дзюрынгу" i "Дыялектыцы прыроды", ёсць такiм светаглядам, якi, хоць спасылаецца на дыялектыку, тлумачыць свет часткова ў механiстычных, часткова ў дарвiнiсцкiх паняццях. Маркс даў гэтаму падставу, калi ў бясконца цытаванай прадмове да "Крытыкi палiтычнай эканомii" (1859) паказаў хаду сусветнай гiсторыi як працэс, дэтэрмiнаваны законамi i ў пэўнай меры механiчна абумоўлены эканамiчным базiсам1. Калi з аднаго боку, дзякуючы праблемнаму i мiждысцыплiнарнаму трактаванню грамадства, Маркс зрабiў магчымым навуковы падыход да гiсторыi, дык з другога ён абмежаваўся сваёй гiстарычна-фiласофскай схемай, якая ў вялiкай ступенi прадвызначала i вынiкi эмпiрычнага даследавання.

З бальшавiцкай рэвалюцыяй i ўсталяваннем рэальнага сацыялiзму такое разуменне гiсторыi стала асновай афiцыйнай iдэялогii, марксiзму-ленiнiзму. Ён адрознiваўся ад Марксавага марксiзму ўжо iнстытуцыйным базiсам, атрыманым ад дыктатарскага рэжыму. Пануючае становiшча партыяў абумовiла далейшую дагматызацыю Марксавай фiласофii. Тэарэтыкi гаварылi пра "адзiнства лагiчнага i гiстарычнага" i пастулявалi, што "гiсторыя як натуральнагiстарычны, адзiны працэс развiваецца паводле заканамернасцi"2, "якая ў сучасную эпоху тоесная перакананню ў непазбежнай перамозе сацыялiзму i камунiзму"3. Цэнтральная роля партыi вяла да далейшай iнструменталiзацыi гiстарычнай навукi як "iдэалагiчнай зброi...класавай барацьбы"4.

Вялiкiм хiбам уласна Марксавага гiсторыяпiсання, абцяжарыўшым i гiстарыяграфiю краiн рэальнага сацыялiзму, было тое, што яму не ўдалося пераадолець схематызм узаемасувязi памiж тэорыяй i выкладам гiсторыi. Гэта вiдаць па "18 брумэра". Класавыя паняццi пазбаўлены дакладнай эмпiрычнай асновы; сувязь палiтыкi i грамадства гiпастазуецца. Што застаецца, дык гэта гiсторыя зверху, якая канцэнтруецца на дзеяннях i рашэннях кiруючых асобаў. Яна адрознiваецца ад так званай буржуазнай гiстарыяграфii сваёй палiтычнай, палемiчнай устаноўкай i ацэначнасцю. Гэты першаўзор марксiсцка-ленiнскага ўспрымання гiсторыi iстотна затрымаў сацыяльную гiстарыяграфiю, якая магла б з марксiсцкай пастаноўкi пытанняў даследаваць грамадскiя ўзаемасувязi, або займацца жыццём шырэйшых сацыяльных слаёў. Для гiсторыi рабочых такi ўзор часцей азначаў гiсторыю руху, кiраванага партыяй. Згадайма тут гратэскавы прыклад, -васьмiтомную "Гiсторыю нямецкага рабочага руху" (1968), якая спрэс спасылаецца на працы Маркса, Энгельса, Ленiна, а таксама на "Рашэннi Партыi рабочага класу, прамовы i творы вядучых дзеячоў нямецкага рабочага руху"5.

З крахам рэальнага сацыялiзму такi спосаб разумення i пiсання гiсторыi мусiў цалкам страцiць сваю актуальнасць. Яшчэ да таго, з пачаткам заняпаду сiстэмы рэальнага сацыялiзму ў 70-х гадах (а ў Польшчы i раней), у даследаваннях, якiя непасрэдна не тычылiся палiтычных пытанняў, гiсторыкi сацыялiстычных краiн шукалi выхаду да мiжнароднай гiстарычнай навукi, пры гэтым неабавязкова адмаўляючыся ад марксiсцкiх установак. Часам яны нават развiвалi iх далей6. Я маю на ўвазе найперш спробу Вiтальда Кулi ў ягонай "Эканамiчнай тэорыi феадалiзму"7 распрацаваць логiку дзеянняў сiстэмы, каб забяспечыць феадалiзм тым, чым Маркс забяспечыў капiталiзм. Можна згадаць i спробу Гартмута Цвара ў кнiзе пра станаўленне ляйпцыгскага пралетарыяту як класу знайсцi сувязь памiж макрапытаннямi i ўчынкамi чалавека.

Марксава iдэйная спадчына па-ранейшаму грае важную ролю сярод гiсторыкаў у заходнiх краiнах, асаблiва ў Iталii, Лацiнскай Амерыцы, Францыi i Японii, а нават i ў Вялiкабрытанii8. Але i там марксiзм перажывае глыбокi заняпад. Выглядае, што яго крызiс быў парадаксальным чынам звязаны з ростам папулярнасцi марксiзму на Захадзе. Што марксiзм зрабiла цiкавым на Захадзе, дык гэта ягонае крытычнае стаўленне да ўмоў сучаснага капiталiстычнага iндустрыяльнага грамадства i палiтычная заангажаванасць у сацыяльныя праблемы (змаганне з убоствам). З iншага боку, акурат гэтыя ўмовы ў постiндустрыяльны перыяд паставiлi пад пытанне асновы таго светагляду, якi Маркс i марксiсты падзялялi з iмi ж адвярганым буржуазным светам. Да яго належыць вера ў неабмежаваны навукова-тэхнiчны прагрэс i iмкненне на ўвесь свет пашырыць еўрапейскую цывiлiзацыю. Адначасова для крытычных мысляроў постiндустрыяльнага перыяду Марксава канцэнтрацыя на макрасiстэмах, такiх як вытворчыя сiлы, класы i дзяржава, падалася занадта рэстрыктыўная ў дачыненнi да пазаэканамiчных i пазадзяржаўных формаў улады i панавання ў штодзённым жыццi, уключна з мiжпалавымi дачыненнямi.

На Захадзе ўжо хутка пасля I сусветнай вайны марксiсцкiя мысляры пачалi ўсведамляць абмежаванасць гiстарычнага матэрыялiзму, iнтэрпрэтаванага марксiсцкiмi артадоксамi па познiх творах Фрыдрыха Энгельса, а пасля марксiзмам-ленiнiзмам. У 1920-х гадах Антонiо Грамшы, Георг Лукач i Карл Корш перанеслi асноўны цяжар крытыкi капiталiзму з эканомiкi на культуру. Для Лукача "Капiтал" Маркса з'яўляўся крытыкай эканамiчнага мыслення капiталiзму i ягонай рацыянальнасцi, у якiм былi "матэрыялiзаваныя" ўсе людскiя дачыненнi9. Такая культурная iнтэрпрэтацыя Марксавай крытыкi сучаснага капiталiстычнага грамадства пацвердзiлася публiкацыяй парыжскага рукапiсу ў 1932 г., у якiм Маркс 1844 года ў цэнтр сваёй крытыкi ставiў паняцце адчужэння10. Гэтая крытыка ўтварае стрыжань iнтэрпрэтацыi Маркса Франкфурцкай школай. Яе прадстаўнiкi працуюць з такой канцэпцыяй навукi, якая цалкам замяняе пануючы ў артадаксальным марксiзме i марксiзме-ленiнiзме пазiтывiсцкi аб'ектывiзм паняццем разумення, сыходзячага з пастулату, што чалавечыя супольнасцi ўвасабляюць сiстэмы каштоўнасцяў, сэнс якiх мусiць быць зразуметы.

У марксiсцкай гiстарыяграфii заходнiх краiн пасля II сусветнай вайны ўтварылiся дзве асноўныя плынi, структуралiстычная i культуралiстычная, якiя часта пераходзiлi адна ў другую. Структуралiстычны накiрунак яшчэ мацней трымаўся Марксавага вучэння пра базiс-надбудову i грамадска-эканамiчныя фармацыi. Цэнтральнымi праблемамi, якiмi цiкавiлiся такiя гiсторыкi, як Добс, Свiзi, Бойс, Брэнэр i Валерштайн, былi пераход ад феадалiзму як грамадскай фармацыi да капiталiзму11. Хоць звычайна тэорыя грамадска-эканамiчных фармацыяў вядзе да дагматычнай аднабаковасцi, у 1950-60-х гадах яна выклiкала жывую i плённую дыскусiю з немарксiсцкiмi эканамiчнымi i сацыяльнымi гiсторыкамi, прысвечаную генэзiсу сучаснай гаспадарчай сiстэмы i сучаснаму даследаванню грамадства12. Дыскусiя доўжылася доўга. А канцэпцыя капiталiзму як паўсталай у Новым часе сусветнай сiстэмы забяспечыла паняцiйным iнструментарыем разгляд праблемы залежнасцi i неразвiтасцi Трэцяга свету ,спарадзiла, напрыклад, лацiнаамерыканскую Dependencia-тэорыю13.

Калi для структуралiстаў, арыентаваных цяпер на Альтгусэра14, аб'ектыўныя сацыяльныя ўмовы развiцця класавай свядомасцi выключаюцца, дык у вельмi многiх ангельскамоўных i iтальянскiх марксiстаў -Томпсана, Руде, Гобсбаўма, Гiнцбурга, Левi, Понi - свядомасцi надаецца вызначальная роля. Гэтым яны адрознiваюцца не толькi ад марксiстаў-стуктуралiстаў i галоўных плыняў эмпiрычнай сацыяльнай навукi ЗША, але i ад гiсторыi ментальнасцяў "Аналаў" i гiстарычнай антрапалогii Левi Строса цi Клiфарда Гiртца15. Асноўнай тэмай iх доследаў застаецца класавая барацьба цi, лепей сказаць, праблема панавання. Марксiсцкае тут падкрэслiванне сувязi памiж свядомасцю i спосабам вытворчасцi, а таксама канфлiкту памiж тымi, хто пануе, i тымi, хто падуладны. Новае - вылучэнне свядомасцi i культуры як вызначальных фактараў сацыяльнай дзейнасцi. Вырашае тое, як людзi ўспрымаюць сваё становiшча. Насуперак сiстэматычным сацыяльным навукам, спецыфiчна гiстарычнае тут падаецца як сэнсавая звязанасць. У адрозненне ад гiстарычнай антрапалогii i гiсторыi ментальнасцяў, якiя не разглядаюць палiтычныя ўзаемасувязi i пастулююць калектыўныя ўзоры дзеянняў, культурнаарыентаваныя марксiсты сыходзяць з канфлiктнага характару ўсiх грамадстваў. Гэта канфлiкт прыроджаны, хоць ён i не заўсёды набывае форму адкрытай спрэчкi, а можа праяўляцца ў супрацiве, прыхаваным штодзённым жыццём. Калi Маркс падкрэслiваў пасiўнасць дапралетарскiх сацыяльных нiзоў, параўноўваючы французскiх сялян з "мяшком бульбы"16, дык культурнаарыентаваны марксiзм адзначае актыўнасць17 i штодзённы супрацiў гэтых слаёў.

Важны iмпульс развiццю такой гiстарыяграфii даў Эдвард П. Томпсан сваёй кнiгай "Стварэнне ангельскага рабочага класу" (1963)18 ды пазнейшымi тэарэтычнымi спрэчкамi з марксiсцкай артадоксiяй i асаблiва з марксiсцкiм структуралiзмам Люiса Альцюсэра. Томпсан выразна адрознiвае "марксiзм як закрытую сiстэму ад закладзенай Марксам традыцыi адкрытага даследавання i крытыкi. Першае знаходзiцца ў традыцыi тэалогii. Другое ёсць традыцыяй актыўнага розуму, якi вызваляецца ад сапраўды схаластычнага ўяўлення, быццам праблемы нашага часу (i вопыт нашага стагоддзя) можна зразумець праз дэталёвы аналiз тэкста, апублiкаванага сто дваццаць гадоў таму"19. Марксава ўяўленне, што грамадскае быццё вызначае грамадскую свядомасць, "праблематычнае", калi мы не прызнаем, што "мужчыны i жанчыны (i не адны фiлосафы) надзелены розумам i разважаюць пра тое, што адбываецца з iмi i са светам"20. Томпсан адхiляе вучэнне пра базiс i надбудову, паводле якога рабочы клас ёсць вынiкам новых вытворчых сiлаў21. Ён глядзiць на клас "не як на 'структуру', або 'катэгорыю', а як на тое, што адбываецца непасрэдна мiж людзьмi, у iх узаемадачыненнях"22. Але гэта зусiм не чысты культуралiзм. "Класавы вопыт iстотна вызначаецца тымi вытворчымi дачыненнямi, у якiх нараджаюцца, або ў якiх апынаюцца супраць волi". А класавая самасвядомасць - гэта "спосаб i метад, якiм гэты вопыт iнтэрпрэтуюць i транслююць: яна ўвасобленая ў традыцыi, сiстэмы каштоўнасцяў, iдэi i iнстытуцыйныя формы"23. Фармаванне рабочага класу, а тут гаворыцца не пра якi-небудзь прататыпны, а пра канкрэтны ангельскi рабочы клас, "ёсць развiццём адначасова i ў палiтычна-культурнай, i ў гаспадарчай гiсторыi. Ён не быў аўтаматычным прадуктам фабрычнай сiстэмы. I гэтаксама не варта ўяўляць нейкую знешнюю сiлу, 'iндустрыяльную рэвалюцыю', якая ўздзейнiчала на няпэўны, недыферэнцаваны людскi матэрыял i ўрэшце вытварыла 'новую расу жывых iстотаў'. Перамены ў вытворчых дачыненнях i ўмовах працы iндустрыяльная рэвалюцыя прынесла не якому-небудзь сырому матэрыялу, а вольнанароджанаму ангельцу", якi ўносiў у гэты працэс даўно iснуючыя светагляд, нормы паводзiнаў i каштоўнасцi. Таму Томпсан падкрэслiваў, што рабочым належала ў гэтым пераўтварэннi актыўная роля. "Рабочы клас быў не толькi створаны, ён з'яўляўся i сваiм уласным творцам"24.

Аб'ектыўная роля вытворчых дачыненняў зусiм не адмаўляецца, яны толькi ўводзяцца ў рамкi канкрэтнай культуры, якую нельга зразумець без жыццёвага вопыту рэальных мужчын i жанчын. Адкрываючы дарогу для вызначальнай ролi суб'ектыўнасцi, гэтая канцэпцыя можа пярэчыць навуковай традыцыi марксiсцкага i сацыяльнанавуковага паходжання, для якой грамадскiя i эканамiчныя структуры галоўныя. Гiсторыя разглядаецца толькi як ключ да разумення грамадскiх дачыненняў. "Пад класам я разумею гiстарычны феномен", - пiша Томпсан25. Мiнулае ён спасцiгае iнакш, чым у марксiсцкай традыцыi або сацыяльнай гiстарыяграфii. Але два важнейшыя кампаненты марксiсцкай навуковай традыцыi, нягледзячы на Томпсанава падкрэслiванне культурных элементаў, застаюцца: дапушчэнне, што вытворчыя i маёмасныя дачыненнi з'яўляюцца сыходным пунктам сацыяльнага аналiзу, i звязанае з гэтым перакананне, што гэтымi дачыненнямi абумоўлiваецца сацыяльная няроўнасць i канфлiкты. Як у класiчным марксiзме, пераход ад даiндустрыяльнага да iндустрыяльнага грамадства вызначальны для разумення сучаснага (modernen) свету. Томпсан прасочвае гэты пераход у сваiм аглядзе са змены паняццяў часу ў працэсе iндустрыялiзацыi, - ад канкрэтнага, прыроднага часу да абстрактнага, цалкам вымяральнага, якi кiруе жыццём26. Для Томпсана размова вядзецца не пра якi-небудзь нейтральны працэс, як гэта паўтаралася ў 1960-х у тэорыях мадэрнiзацыi, не пра развiццё да большай рацыянальнасцi i эфектыўнасцi чалавечай дзейнасцi, але пра капiталiстычны iндустрыялiзм, у якiм рацыянальнасць як iнструмент эканамiчнага, сацыяльнага i культурнага авалодвання служыць iдэальнатыповай мэце максiмалiзацыi прыбытку.

Вось жа сваёй ацэнкай працэсу iндустрыялiзацыi Томпсан адрознiваецца ад класiчнай марксiсцкай канцэпцыi гiсторыi. Ён адхiляе думку, што мадэрнiзацыя азначае прагрэс чалавецтва на шляху да больш развiтага грамадства, здымаючага супярэчнасцi i канфлiкты ўсiх ранейшых супольнасцяў. Колькаснае паляпшэнне жыццёвых умоў, дасягнутае ў некаторых сферах дзякуючы iндустрыяльнай рэвалюцыi, не кампенсуе вялiкiя страты ў якасцi жыцця, выклiканыя мадэрнiзацыяй. Гэта азначае вяртанне да гiстарызму, якi паслядоўней чым Ранке i Дройзен (тыя задавальнялiся поглядам на свой час як на найвышэйшае развiццё гiсторыi) працiвiцца iдэi аб мiнулым як прыступцы да будучага. Томпсан глядзiць на жыццё кожнага iндывiду як на гiстарычна вартае i пратэстуе супраць падыходу, якi "iнтэрпрэтуе гiсторыю паводле пазнейшых iнтарэсаў i не так, як яна адбывалася ў сапраўднасцi". "Замест гэтага, - пiша Томпсан, я спрабую ратаваць бедных панчошнiкаў, лудзiсцкiх суконшчыкаў, 'утапiстаўскiх' рамеснiкаў i нават аслепленых прыхiльнiкаў Ёганы Саўткот ад жахлiвай высокамернасцi будучых пакаленняў", хоць "iх варожасць да новага iндустрыялiзму напэўна кiравалася назад"27. Нягледзячы на адыход ад канцэпцыi адзiнага гiстарычнага працэсу, Томпсан i пазнейшыя культурнаарыентаваныя гiсторыкi-марксiсты трымалiся двух шырокаўжываных паняццяў: паняцця класу i народнай культуры. Пад народнай культурай Томпсан разумее культуру плебейскую, - гэта канцэпт, якi запазычаны iм з этналагiчнага дыскурсу, але ў яго набыў марксiсцкае значэнне. Гаворачы, што "клас гэта дачыненнi, а не рэч"28, Томпсан рашуча адвяргае артадаксальна-марксiсцкi погляд, якi выводзiць клас з аб'ектыўных вытворчых дачыненняў, i бачыць сутнасць класу ў грамадскай самасвядомасцi, як яна гiстарычна паўстала, а значыць i ў культурным аспекце. Але ён яшчэ так моцна звязаны з марксiсцкай артадоксiяй, што цвёрда перакананы, быццам ёсць адзiны ангельскi рабочы клас, а не розныя рабочыя класы з рознымi культурнымi традыцыямi29. Маўляў, самасвядомасць ангельскiх рабочых фармавалася ў сутыкненнi з новай iндустрыяй. Хлебныя хваляваннi ХVIII ст. трэба разумець не як пераважна наступствы эканамiчных недахопаў, а як праяву народнай культуры, якая абараняе iдэю "маральнай эканомii", пастаўленую пад пытанне сучаснай рынкавай гаспадаркай30.

Паняцце плебейскай культуры, якая супрацiўляецца iснуючым умовам i практыцы панавання, зноў сыходзiць да iнспiраванага марксiстамi адрознення памiж да- i раннеiндустрыяльным грамадствам. Яно бярэ пачатак ужо ў Фрыдрыха Энгельса. У працы "Становiшча рабочага класу ў Манчэсцеры" ён яшчэ ў 1844 г. прывёў прыклад супрацiву не толькi як непасрэднай палiтычнай апазiцыi, але выступу супраць пануючых сiлаў i пануючай культуры ў самых розных формах i на ўсiх узроўнях жыцця. Самым тыповым для марксiсцкай гiстарыяграфii было Марксава "18 брумэра Луi Банапарта", у якiм класавая барацьба апiсваецца зверху, з палiтычнай сцэны, з яе дзяржаўнымi мужамi i палiтыкамi. Усё ж у "Сацыяльных бунтах" Гобсбаўмса, у працах Георга Рудэ31, у "Вiгi i паляўнiчыя" Томпсана, а потым i ў многiх iтальянскiх публiкацыях гаворыцца пра супрацiўленне сялянскага або рамеснага люду як рэакцыю на цiск капiталiстычных формаў гаспадаркi, пра супрацiў, якi выяўляўся не столькi ў адкрытых палiтычных дзеяннях, колькi ў прыхаваных формах "сялянскiх трукаў" ды ў своеасаблiвым стаўленнi да працы i поспехаў32. У кнiзе "Сыр i чарвякi. Свет млынара, 1600 г." Карла Гiнцбурга такая праз усё пранiкаючая плебейска-сялянская культура абрынулася на светагляд аднаго незвычайнага чалавека. Народ паўстае нечым цэльным, з агульнай культурай, якую ён адмяжоўвае ад слаёў, надзеленых сацыяльнай i культурнай уладай. Тут важная думка, што "людзi сваю ўласную гiсторыю [робяць]"33, што яны не пасiўныя аб'екты матэрыяльных сiлаў, але суствараюць сябе самi. Гэта ў значэннi ангельскай назвы кнiгi Э.Томпсана "The Making of the English Working Class" i працы Э. Жэновi "Roll Jordan, Roll. The World the Slaves Made", у якой разглядаюцца дачыненнi памiж рабамi i рабаўладальнiкамi на амерыканскiм Поўднi.

Усё гэта падводзiць да пытання пра навуковую канцэпцыю культурнаарыентаванага марксiзму. Томпсан хоча стаць на грунт гiстарычнага матэрыялiзму, прызнаючы ролю вытворчых дачыненняў аб'ектыўным фактарам, але ў той жа час ён падкрэслiвае, што апошнiя iснуюць толькi ў пэўных рамках, якiя афармляюцца ў працэсе ўзаемадзеяння культуры i самасвядомасцi34. Ён прызнае немалаважную ролю эмпiрычных даследаванняў, але адхiляе такi "эмпiрызм", якi iмi абмяжоўваецца. У рэшце рэшт рэчаiснасць грамадства можа быць зразуметай толькi праз вопыт яго людзей, але гэты вопыт не паддаецца эмпiрычнаму вывучэнню. Тут Томпсан вяртаецца да герменеўтычнага пункту погляду, прадстаўленага яшчэ ў класiчным гiстарызме, толькi што для яго важныя зусiм iншыя тэмы. Для "Стварэння ангельскага рабочага класу" iстотную ролю мелi iдэi, у прыватнасцi меркаваннi Пэйна, Кобэта, Оўэна, "London Corresponding Society", а таксама палiтычныя традыцыi ангельскага радыкалiзму. У гэтым сэнсе праца Томпсана з'яўляецца гiсторыяй не столькi вопыту, колькi iдэяў. Гiсторыя вопыту патрабуе больш iнфарматыўных крынiцаў, сабраных Томпсанам для сваiх пазнейшых працаў. Для змены паняцця часу, або, дакладней, для змены вопыту часу, ён скарыстаў iншыя, перадусiм лiтаратурныя крынiцы35. З пераходам ад гiсторыi палiтычных iдэяў, якой урэшце i ёсць "Стварэнне ангельскага рабочага класу", да разгляду плебейскай культуры адбываецца пераход да гiстарычнай антрапалогii, якая вымагае iншага, герменеўтычнага падыходу.

З нямецкай пераклаў Генадзь Сагановiч

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.