М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНІЯ І ЭТНІЧНАЯ СВЯДОМАСЦЬ БЕЛАРУСАУ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 82%





Святлана Марозава

Вось ужо два стагоддзi беларусам навязваюць адмоўны гiстарычны стэрэатып царкоўнай унii, якi грунтуецца галоўным чынам на крынiцах, напiсаных яе незычлiўцамi. Унii iнкрымiнуецца мноства злачынстваў супраць народу, самым вялiкiм з якiх быў нiбыта замах на само яго iснаванне. Спроба спраўдзiць трывала ўкаранёны ў нашай свядомасцi набор тэзаў дарэвалюцыйнай расiйскай i савецкай гiстарыяграфii адносна унii, якiм раней беспадзельна давяраў i аўтар гэтых радкоў, дала нечаканыя вынiкi. Стала ясна, што ранейшая навуковая i папулярная лiтаратура недаацэньвала нацыянальна-культурную стойкасць беларускага народу, збядняла i скажала яго мiнулае. Назiраннi за тым, як бачылi, успрымалi i вызначалi лёс унii яе прыхiльнiкi, апякуны i працiўнiкi, дазваляюць аўтару выступiць з антытэзай да многiх традыцыйных поглядаў.

* * *

Летам 1596 г. план рыхтаванай беларуска-украiнскiмi ерархамi духоўнай iнтэграцыi з Ватыканам, што доўга быў прадметам тайных нарадаў, сакрэтных перамоў i канфiдэнцыяльнай перапiскi, абнародаваны каралеўскiм унiверсалам. Грамадства забурлiла. Прамоўцы з царкоўных кафедраў, палемiсты са старонак сваiх кнiг даводзiлi народу pro i contra унii. Нават летапiсец занатаваў: "У Берестью нашолся было человек якийсь простый, который великие речы мовил, же страх слов его людей преникал, ... и напоминал, абы люде своей веры моцность держали"1. Новае зерне рэлiгiйнага супрацьстаяння адразу трапiла ў грамадства. Настроi i сiмпатыi разышлiся: моцнае жаданне царкоўна-рэлiгiйнай рэформы ў адныx i поўнае непрыманне ў iншых. _дэолагi кожнага з гэтых лагераў былi ўпэўненыя, што менавiта яны адстойваюць праўду, прадстаўляюць iнтарэсы ўсяго народу.

1596 год спрычынiўся да ўздыму этнiчнай самасвядомасцi. Калi ў эпоху Адраджэння i Рэфармацыi яна праяўлялася найперш на ўзроўнi вялiкiх асобаў (Скарына, Будны, Цяпiнскi), дык цяпер -- масава. Духавенства з розных прыступак ерархiчнай лесвiцы, магнаты i шляхта, мяшчане спяшалiся засведчыць сваё стаўленне да берасцейскай згоды. Ейныя прыхiльнiкi i працiўнiкi кожны па-свойму разумелi нацыянальна-рэлiгiйны патрыятызм. Першыя хацелi духоўнага адраджэння свайго народу праз "паправу" царквы з выкарыстаннем вопыту каталiцкага Захаду. Унiя ўсведамлялася iмi справай годнай, законнай, а ва ўмовах канфесiйнай напружанасцi i цiску з боку касцёла, з якiм яны намервалiся iнтэгравацца "без абразы сумлення i веры"2, нават выратавальнай. "Не лiчы грахом, анi сорамам тое, што iншыя народы без сораму i без граху зрабiлi," - пераконваў у 1628 г. Вiленскае брацтва выдатны царкоўны i грамадскi дзеяч, вучоны i пiсьменнiк Мiлецi Сматрыцкi3. Творцы унii былi ўпэўненыя ў яе мiратворчай ролi, бяскрыўдным характары, шчыра да яе iмкнулiся, клапацiлiся аб добрасумленных i прыстойных метадах яе распаўсюджвання. Яны лiчылi сябе пераемнiкамi iдэi i справы, атрыманай у спадчыну ад продкаў: "Гэта еднасць не ад нас пачалася, а тут у дзяржаве даўно была, але толькi злымi людзьмi затоена," - паведамляў мiтрапалiт _пацi Пацей канцлеру Льву Сапегу пра знаходку ў Вiльнi i Лаўрышаве старажытных рукапiсаў, пацвердзiўшых гэтую даўнасць4.

Але далёка не ўсё беларуска-украiнскае грамадства пагадзiлася з гiстарычным выбарам епiскапату. Праваслаўная апазiцыя выяўляла свой патрыятызм у адданасцi Канстанцiнопальскаму патрыярхату, у супрацiве празаходнiм пераменам у царкве, бо гэта несла пагрозу дэнацыяналiзацыi. Яна была не супраць унii ў прынцыпе, але супраць яе рэгiянальнага характару: хацела унiверсальнага злучэння ўсходняга i заходняга хрысцiянства. Адмове ад падпарадкоўвання патрыярхам i прызнанню прымата папы процiстаўлялася згода, заснаваная на парытэце двух сусветных хрысцiянскiх цэнтраў. У берасцейскiм жа варыянце унii праваслаўныя артадоксы ўбачылi здраду веры продкаў, свайму народу i айчыне, знявагу нацыянальных традыцый.

Iдучы на унiяцкi эксперымент, епiскапы не прадбачылi такога моцнага масавага супрацiву, арганiзаванага iх апанентамi. Тады ўсё здавалася прасцей: падпарадкаванае духавенства i паства пойдуць за сваiмi пастырамi. Але добрыя намеры iнiцыятараў царкоўнага прымiрэння натыкнулiся на неразуменне i байкот праваслаўнай большасцi, якая ў сваiм патрыятычным кансерватызме не прызнала iх рэформы. Як пiсаў _пацi Пацей, "вместо подякованя и вдячности за старане нашо, у великую ненависть и в неласку до своих же прышли. Также не толко слов ущипливых писма вшетечного насмотрелися есмо и наслухалися, але наконец и погрозок и небезпечность здоровья нашего увезде полно"5.

Барацьба вакол царкоўнага аб'яднання спрыяла росту этнiчнай, культурнай i гiстарычнай самасвядомасцi беларускага народу па абодва бакi, - як тых, хто адстойваў унiю, так i тых, хто яе бэсцiў. Беларусь перажывала тады перыяд паскоранага нацыянальнага развiцця. Замест чаканай кансалiдацыi раз'яднанага рэлiгiяй народу, унiя на першым этапе сваёй гiсторыi яшчэ больш напалiла канфесiйную атмасферу, стала крынiцай канфлiктаў i далейшага паглыблення этнiчнай дэзынтэграцыi па веравызнаўчай прыкмеце. Нягледзячы на моцны супрацiў, рэлiгiйныя рэфарматары намагалiся павесцi па берасцейскаму шляху ўсю беларуска-украiнскую царкву, але тайнае пасвячэнне ў 1620 г. новай ерархii ўнесла ў яе раскол, пасля чаго ўжо не магло быць размовы пра адзiны шлях.

Колькасць паслядоўнiкаў новай веры спачатку была нязначнай, але паступова яна пашыралася. Даследчыкi адзначаюць паварот да унii ў настроях шляхты ў 1630-я г. Рэформы мiтрапалiтаў Язэпа Руцкага i Антонiя Селявы ўмацавалi царкву. У апошняй трэцi XVII ст. яна iстотна пашырыла свае пазiцыi, а на мяжы XVII-XVIII ст. стала самай масавай i пачала выконваць ролю традыцыйнага царкоўнага iнстытуту. А сучаснiкi лiквiдацыi унiяцтва ў канцы XVIII-XIX ст. адзначылi ўжо "закаранеласць" народа ў сваёй веры.

Вядома, побач са шчырымi унiятамi, свядома прыняўшымi новую веру, мелiся i нявольныя, або фармальныя. Загнаныя ў унiю прымусам, яны заставалiся тайнымi прыхiльнiкамi праваслаўя i былi схiльныя пры зручным выпадку пакiнуць навязаную iм рэлiгiю. Прыкладам, у 1721 г. перад вiцебскiм судом паўсталi мяшчане, абвiнавачаныя iх святарамi ў сiмпатыях да дызунii. "...Прыкрываючыся адным толькi iмем унiятаў, ходзiце ва ўнiяцкiя цэрквы толькi дзеля ганьбавання хвалы божай, тады як у гадавыя святы i нядзельныя днi для споведзi i прычасця наведваеце Маркаў благачасцiвы манастыр ..., i iншых людзей, заядлых унiятаў прыцягваеце i падгаворваеце да дызунii, спакушаючы гэтых набожных i правых унiятаў сваiм прыкладам", - гаварылася ў дакуменце6. Асаблiва шмат такiх вернiкаў было на ўсходзе Беларусi, дзе да другой паловы ХVI ст. манапольна панавала грэка-вiзантыйская царква.

Нявольнымi маглi быць унiяты толькi ў першым цi другiм пакаленнi. Гэта пацвярджае назiранне Н.Бантыш-Каменскага: тых, хто нядаўна сам, або чые бацькi прынялi унiю пад цiскам, лёгка будзе вярнуць у праваслаўе, пiсаў ён, але пераварочванне тых, "кои в дальних предках своих, быв превращены в унию, заматерели уже в оной", запатрабуе большай працы7.

Паслядоўнiкi грэка-вiзантыйскай царквы цуралiся заходнееўрапейскай культуры, навукi i каталiцкай рэлiгii, званых "лацiнствам". Ужо на альтэрнатыўным Берасцейскiм саборы прагучаў заклiк да святароў, прадстаўнiкоў гарадскога самакiравання, рамеснiкаў: "Уладыкi праклятыя да лацiны прысталi, асцерагайцеся iх, не аддавайце iм паслушэнства"8. Унiяты ж не мелi гэтай боязi i варожасцi да Захаду, уласцiвай iх праваслаўным братам у Хрысце. Але не варта перабольшваць iх сiмпатыi да "лацiнства": яны сягалi той мяжы, да якой гэта не ўяўляла пагрозы этнаканфесiйнай адметнасцi.

Стаўленне касцёла Рэчы Паспалiтай да унii эвалюцыянавала ад паблажлiвасцi i пагарды да пераследу. Для касцёла унiяцкi гiбрыд сам па сабе не быў патрэбен, а цiкавiў толькi як шлях для папаўнення паствы. Унiяцтва трактавалася ў рыма-каталiцкiм лагеры як вера недасканалая, нават зло, якое можна цярпець толькi дзеля таго, каб пазбегчы большага зла - праваслаўнай схiзмы. _ сапраўды, у касцёле унiяты заўсёды заставалiся чужынцамi. "Ведай, русiн, прыняўшы унiю, - гаварыў адзiн унiяцкi пiсьменнiк XVIII ст., ... што ты дарэмна стараешся ўсiмi сiламi даказаць сваё вернападданства, паслушэнства, дарэмна аддаеш сябе ў няволю, ... каб толькi даказаць, што ты цвёрда i непахiсна трымаешся унii: табе нiхто i нiколi не паверыць. Доля твая заўсёды будзе горкая... Што ж выклiкае гэту вечную, заўсёдную нянавiсць да цябе? Нялёгка адказваць на гэтае пытанне: можна сказаць адно, што ты, русiн, хоць i прыняў унiю, але ўсё-ткi працягваеш заставацца галiнай таго дрэва, у каранi якога найперш закладзена атрута. Ты ж... належыш... да ўсходняй царквы, якая некалi асмелiлася супернiчаць i параўноўваць сябе з Захадам. Вось, здаецца, тваё саграшэнне, за якое няма табе прабачэння, ... яго не загладзiш нi хрышчэннем, нi пакаяннем, нi унiяй, нi здрадай многiм даўнiм тваiм абрадам"9. Тое, што унiю не прызнавалi паўнавартай верай польскi касцёл i папства, усведамлялi i праваслаўныя. "Униате,... не барзо тобе Рым прагнет и латина, Може бовем обыйстися без русина", -- пiсаў у другой чвэрцi XVII ст. зацяты барацьбiт супраць новай рэлiгii Апанас Фiлiповiч10.

Падтрымлiваючы царкоўны новатвор, ксяндзы iмкнулiся не да роўнасцi вызнанняў, а да прывiлеяванага становiшча касцёлу. З амбонаў сцвярджалi яны, што лацiнская вера лепшая i прыстойнейшая за унiю, бо яна панская, высокародная, а унiя - мужыцкая, невуцкая, пагарджаная, уласцiвая людзям невысакароднай "рускай" пароды. Прыкладам, сялянку К.Макарэвiч з вёскi Бярозаўцы, якая ў 1838 г. мерылася перайсцi з каталiцтва да унii, ксёндз дакараў: "Як ты смееш у праклятую схiзматыцкую веру пераходзiць, недаверак ты, кальвiнка, цi ты жадаеш сваю душу загубiць; а нi пасмей пераходзiць у раскол"11. Унiя была аб'ектам кпiнаў ды пагарды i з боку паноў, называўшых унiяцтва "хлопскай верай".

Нелюбоў польска-каталiцкага асяроддзя да унii добра ўсведамлялi яе вызнаўцы. "Мы-дзе (унiяты) з вамi (неунiятамi) яшчэ жывем; калi вас каталiкi дагрызуць, тады прымуцца i за нас; ды й цяпер у спрэчках называюць нас, роўна як i вас, схiзматыкамi", - гаварыў львоўскi унiяцкi епiскап Л.Шаптыцкi магiлеўскаму епiскапу Георгiю Канiскаму12. Змрочныя прагнозы епiскапа пацвердзiлiся створанымi ў каталiцкiм асяроддзi праектамi знiшчэння абедзвюх вер "рускага" абраду (у 1717 i 1786 г.).

Духавенства праваслаўнай i унiяцкай канфесiй выхоўвала сваю паству ў духу ўзаемнай адчужанасцi i непрыязнi. Крынiцы XVII-XVIII ст. пакiнулi шмат прыкладаў варожасцi i знявагi таго i другога боку да прадстаўнiкоў свайго ж народу, але iншай веры. Пры гэтым кожная канфесiя прэтэндавала на ролю выразнiка iнтарэсаў усяго этнасу. Манастырскi iгумен з мястэчка Ула (каля Полацка) паведамляў у 1750-х г. Георгiю Канiскаму: "Прыхажане благачасцiвыя, калi памiраюць, самi без святара ў скрайняй нястачы хаваюць, потым поп унiят, адкапаўшы, да лесу звязе i ў яму кiне, гаворачы, што схiзматыкаў пры царкве не дазваляе хаваць"13. А прыкладна ў той жа час унiяцкi святар з Магiлёва, дзе сiтуацыя складвалася на карысць праваслаўнай царквы, падобным чынам скардзiўся свайму епiскапу на перашкоды i пераслед з боку праваслаўных. "Колькi разоў давялося сваiмi вушамi чуць, што тыя ж схiзматыкi намераны ўтапiць у Дняпры або ганебна замучыць нас," - пiсаў ён у 1769 г.14.

У сярэдзiне XVII ст. беларускiя унiяты моцна пацярпелi ад свайго знешняга ворага - маскоўскага царызму, якi выкарыстоўваў мiжканфесiйны разлад у Рэчы Паспалiтай у сваiх палiтычных iнтарэсах. "Унiятам не быць", - катэгарычна заявiла акупацыйная адмiнiстрацыя ў адказ на просьбу вiцебскай шляхты захаваць сваю веру15. Пазней заступнiцтва Пятра I за сваiх адзiнаверцаў у Беларусi суправаджалася распальваннем антыунiяцкiх настрояў. Як даносiў у 1725 г. з Магiлёва Пятроў камiсар, унiяты "трепещут ныне, слыша о силах империи Российской"16. Зразумела, яны не адчувалi нiякiх сiмпатыяў да гэтай дзяржавы i не мелi жадання аддавацца пад уладу расiйскага самадзержца, якое гiстарыяграфiя прыпiсвала ўсяму беларускаму народу. Як сведчыў полацкi архiепiскап Смарагд у 1833 г., у выхаванцаў Беларускай унiяцкай семiнарыi была моцна развiтая непрыхiльнасць да ўсяго расiйскага i праваслаўнага"17.

Да канца XVIII ст. унiяцтва скансалiдавала вакол сябе да 80% беларускiх сялян, частку мяшчан, дробнай i сярэдняй шляхты.

Асновай моўнай палiтыкi унiяцкай царквы было ўвядзенне ў сакральную сферу беларускай ("рускай" паводле тагачасных крынiцаў) мовы пры захаваннi ў якасцi кананiчнай царкоўна-славянскай, якая з цягам часу таксама зазнавала беларускую рэдакцыю. Сярод умоў, на якiх заснавальнiкi унiяцтва згаджалiся прызнаць вяршэнства папы рымскага над сваёй царквой, была наступная: "Усе нашыя лiтургii - Васiля Вялiкага, Залатавуста..., усе нашыя малiтвы i ўсе наогул абрады i цырымонii Усходняй царквы жадаем захаваць у поўнай непахiснасцi i выконваць на нашай мове"18. Ватыкан прызнаў гэтае патрабаванне слушным i нават арганiзаваў у Рыме падрыхтоўку духоўных кадраў з адпаведным лiнгвiстычным ухiлам з беларускай i украiнскай моладзi. Царкоўна-славянская мова падкрэслiвала пераемнасць з праваслаўем, непарыўнасць традыцыi i лiтургiчную сувязь з iншымi цэрквамi вiзантыйска-славянскага абраду. _ хоць ейныя шляхi ўжо разышлiся з беларускай мовай, i сама яна забывалася ў народзе, аўтарытэт гэтай мовы быў яшчэ вельмi высокi сярод унiятаў першых пакаленняў.

Выкарыстаўшы ўзнiкшую ў эпоху Рэфармацыi цiкавасць да нацыянальнай мовы, унiяцкая царква ўводзiла яе ў штодзённы ўжытак, набажэнствы, палемiчную публiцыстыку i справаводства. Увядзенне ў рэлiгiю народнай мовы, якой раней адводзiлася роля непрэстыжнага, другараднага сродку камунiкацыi, садзейнiчала кансалiдацыi беларускага народу. _пацi Пацей турбаваўся, што "писма и книг светых отец ... в нашом языку Руском не маем"19. А ў 1674 г. на беларускай мове ў Супраслi выйшла першае выданне яго твораў. Полацкi архiепiскап Язафат Кунцэвiч патрабаваў ад падпарадкаванага яму духавенства ўжываць народную мову ў набажэнстве20. Гэта было ўзаконена на VI базыльянскай кангрэгацыi (Вiльня, 1636 г.), на парадку дня якой стаяла пытанне "о потребе уживаня от нас языка руского в мовах наших, а меновите и особливе в церквах в казанях". Царкоўны з'езд пастанавiў, "абы отцове и братия закону нашого в церквах не иншым, але руским толко языком проповед слова Божого чинили"21. Гэта ў той час, як праваслаўная царква штучна падтрымлiвала царкоўнаславяншчыну, а касцёл насаджаў латынь i польскую мову.

Унiяцкая царква пачала дзейнасць у спецыфiчнай лiнгвiстычнай сiтуацыi. Працэсы паланiзацыi закранулi беларускае грамадства яшчэ да Берасцейскага сабора. Баркулабаўскi летапiс сведчыць, што полацкi ўладыка Нафтанаiл Тарлецкi, памёршы ў 1594 г., "мовил по полску"22. Як вынiкае з каралеўскай граматы 1596 г., iдэолагi Вiленскага брацтва друкавалi свае творы "писмом польским и руским". "Як поляцы у свой язык намешали слов латинских, которых юж и простые люди з народу уживают, - пiсаў праваслаўны палемiст пачатку XVII ст., - так же и Русь у свой язык намешали слов польских и оных уживают"23. Польская i лацiнская мовы ўсё больш апаноўвалi дзяржаўныя ўстановы, грамадскае жыццё, лiтаратуру, пiсьменства, рэлiгiйнае жыццё. Моўную пераарыентацыю зафiксаваў, у прыватнасцi, палемiчны твор "Гармонiя ўсходняй царквы з касцёлам рымскiм" (Вiльня, 1608), напiсаны на мовах _ сваёй, i заходняга суседа, - каб "чого хто не дочытается в руском, того доведается в полском писаню"24. "Чытанне па ўсiх кляштарах, -пастанавiла базыльянская кангрэгацыя ў 1621 г., - ... каб было славянскай, лацiнскай i польскай мовай, для навучання на гэтых жа мовах для нас рэч вельмi патрэбная"25.

Царкоўнаславянская мова унiяцкiх тэкстаў паступова дэфармавалася пад уздзеяннем народных гаворак i мовы польскай. З кожным новым выданнем служэбнiкаў яна ўсё больш скажалася. У чыстым выглядзе царкоўнаславяншчына паступова забывалася i сярод духавенства. Як канстатаваў у 1772 г. мiтрапалiт Л.Кiшка, наўрад цi хоць кожны соты iерэй валодае ёй. З'явiлiся царкоўнаславянскiя тэксты беларускай рэдакцыi, напiсаныя польскiмi лiтарамi26. Для людзей унiяцкага веравызнання ў XVII-XVIII ст. складалiся царкоўнаславянска-польска-лацiнскiя слоўнiкi, што было новай з'явай у лексiкаграфiчнай практыцы Беларусi27.

Нягледзячы на вельмi неспрыяльныя ўмовы, унiяцкае асяроддзе не выраклася царкоўнаславянскай i беларускай мовы. "Калi ў 1795 г. гiстарычны лёс злiў гэты край з Расiяй, - выкладаў у 1866 г. свае назiраннi III аддзяленню iмператарскай канцылярыi адзiн з нараджэнцаў Беларусi, - у iм усё, што насiла пячатку цывiлiзацыi, было ўжо чыста польскае. Урадавай, малiтоўнай, лiтаратурнай мовай была польская. Народ захаваў сваю беларускую гаворку, з дамешкам многiх польскiх слоў. У гарадах жа, у мястэчках i гаспадарскiх дварах усе нiжэйшыя станы ўжывалi ўжо польскую мову"28. Трэба аддаць належнае унiяцкай царкве: нi ў XVII, нi нават у XVIII ст. яна не стала полем масавай паланiзацыi (яе зазнаў толькi базыльянскi ордэн ды вышэйшая ерархiя). Метрычныя кнiгi унiятаў вялiся на беларускай мове29, на ёй жа гаварыла святарства30, унiяцкiя навучальныя ўстановы давалi прапаведнiкам унii шматмоўную падрыхтоўку i ўплывалi на фармаванне фiлалагiчнай культуры грамадства. На старабеларускай мове, напрыклад, працавала унiяцкая школа ў Менску, адчыненая ў 1615-16 г.31. Вiленскiя базыльяне вучылi выхаванцаў свайго канвiкту "па лацiне i рускiх скорапiсах". Наваградская базыльянская кангрэгацыя 1753 г. пастанавiла заснаваць школы для капланскiх дзяцей, у якiх бы яны тры гады "вучылiся чытаць па руска-славянску" (магчыма тут маецца на ўвазе беларуская рэдакцыя царкоўна-славянскай мовы).

Крынiцы сведчаць, што, нягледзячы на змену моўнай палiтыкi ў ВКЛ з канца ХVII ст., патрыятычныя унiяцка-базыльянскiя колы працiвiлiся пранiкненню польскага слова ў набажэнства. Паказальны тут канфлiкт, разгляданы ў 1744 г. на судзе ў Менскiм базыльянскiм манастыры. Архiмандрыт абвiнавацiў сваiх намеснiкаў, загадаўшых адпраўляць суплiкацыi "не па-руску, але па-польску". Апраўдваючыся, тыя сцвярджалi, што ў храме заўсёды гучаў беларускамоўны спеў, "суплiкацыi па-польску тры цi чатыры разы ў час Трыбуналу (пад час пасяджэнняў у Менску Галоўнага трыбуналу ВКЛ - С.М.) пяялi, i то з-за таго, што не было каму спяваць, а так шляхта пяяла"32. Высвятляецца, нават у сярэдзiне XVIII ст. гучанне польскага слова ў храме унiятаў успрымалася як надзвычайны выпадак, варты апратэставання ў судовым парадку.

З уключэннем Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi моўная сiтуацыя ў царкве змянiлася спачатку, як гэта нi парадаксальна, на карысць польскай (у першай трэцi XIX ст.), а ў 1830-х г. - на карысць расiйскай. Згодна з успамiнамi архiепiскапа Антонiя, польская мова тады распаўсюдзiлася шырэй, чым у часы панавання Польшчы33. На ёй працавала большасць унiяцкiх навучальных устаноў, яе ўжывалi чыноўнiкi ад рэлiгii i унiяцкая iнтэлiгенцыя. Святары ўсё часцей выкарыстоўвалi яе ў казанях, а асобныя прасiлi дазволу служыць на ёй i iмшу. Тым не менш, мiтрапалiт Язэп Сямашка ў сваёй вядомай запiсцы 1827 г. канстатаваў, што польская мова "невыразная" для яго паствы. "Увесь грэка-унiяцкi народ размаўляе мовай беларускай, або маларасiйскай, дзецi унiяцкага духавенства ў доме сваiх бацькоў i па-за iм амаль выключна чуюць гэту мову", - пiсаў ён у сваiх мемуарах34. Полацкi архiепiскап Смарагд у 1834 г. здзiўляўся тым, што казанi некаторых святароў гучаць па-польску, бо "унiяцкiя прыхаджане, гаворачы адной простай беларускай гаворкай, гэтых польскiх казаняў не разумеюць"35. Сучаснiкi i даследчыкi (В.Лужынскi, П.Баброўскi i iнш.) адзначалi выкарыстанне белым духавенствам нацыянальнай мовы ў набажэнстве. Так, па нядзелях i святах з казанямi па-беларуску ў мястэчку Шарашова Пружанскага павету i яго ваколiцах выступаў вядомы вучоны-славiст Мiхаiл Баброўскi36.

Пэўна, ва ўмовах паланiзацыi, з аднаго боку, i русiфiкацыi, з другога, асобныя прадстаўнiкi вышэйшага духавенства i iнтэлектуальнай элiты унiяцкай царквы пачалi глыбей усведамляць моўна-культурную спецыфiку сваёй веры, iмкнулiся падтрымаць i ўмацаваць яе. Улiчваючы iнтарэсы клiру i вернiкаў, грэка-унiяцкая калегiя ўказам 1830 г. дазволiла ў пропаведзях i навучаннi святому пiсанню выкарыстоўваць "мову, на якой гавораць мясцовыя жыхары". Афiцыйныя свецкiя i царкоўныя ўлады з другой паловы 1820-х, i асаблiва пасля ўдушэння паўстання 1830-31 г., сталi прымаць захады, каб аднавiць пахiснуты яшчэ ў XVII-XVIII ст. царкоўны статус стараславянскай мовы, а таксама замянiць польскую расiйскай. "Грэка-унiяцкая моладзь павiнна выхоўвацца ў поўнай упэўненасцi, што руская мова для яе - айчынная", -- раiла рада Галоўнай унiяцкай семiнарыi ў Вiльнi мiтрапалiту Булгаку37. Разам з польскай мовай з рэлiгiйнага жыцця выцяснялася i беларуская. Зразумеўшы, што перабор адштурхне унiятаў ад праваслаўя, 16 снежня 1839 г. царскi ўрад дазволiў парафiяльным праваслаўным святарам чытаць казанi "па магчымасцi ... на простай агульназразумелай мове"38. Але ў 1840 г. Сямашка распарадзiўся забяспечыць святароў Лiтоўскай епархii ўзорнымi казанямi па-расiйску.

Уся гiсторыя унiяцтва насычана барацьбой за сваю адметнасць, адасобленасць, незалежнасць ад рыма-каталiцкага касцёла. Нават "лiквiдатар" унii Сямашка прызнаваў, што самастойныя розумы "клапацiлiся пра незалежнасць сваёй царквы ад рымскага прыгнечання". Пэўнай "страхоўкай" ад злiцця з каталiцтвам сталi самыя ўмовы пагаднення 1596 г. Згодна з iмi, унiяцкая царква захоўвала ранейшыя рэлiгiйныя святы, абрады i звычаi, невядомыя касцёлу, а таксама царкоўнаславянскую мову набажэнства. Перавод унiятаў у лацiнскi абрад, нават тых, хто б гэтага пажадаў, забараняўся. Гэтаксама не дазвалялася iх храмы ператвараць у рыма-каталiцкiя касцёлы. Важнай заваёвай унiятаў было права прызначаць на духоўныя пасады толькi "людзей народу рускага" (беларусаў i ўкраiнцаў) i толькi унiяцкай веры39. Гэтыя i iншыя артыкулы, на якiх праваслаўныя ерархi згаджалiся перайсцi разам са сваёй паствай з-пад юрысдыкцыi Канстанцiнопаля пад кiраўнiцтва Ватыкана, былi прызнаны i зацверджаны рымскiм папам i каралём. _ хоць у далейшым на унiяцтва распаўсюджвалася каталiцкая дагматыка, знешнiя формы ўсходняга традыцыяналiзму вытрымлiвалiся iм вельмi ўпарта.

Унiяцкая элiта руплiва працавала над умацаваннем пазiцый сваёй царквы, яе адасобленасцю ад заходняга хрысцiянства. Адзiн з бiёграфаў мiтрапалiта _пацiя Пацея сцвярджаў, што той "i ўмеў i мог зрабiць унiяцкую царкву самастойнай, адменай ад праваслаўя i лацiнства"40. Балансаваў памiж Усходам i Захадам у пошуках сваiх шляхоў гiстарычнага развiцця беларускiх зямель i яго наступнiк Язэп Руцкi. Перажываючы нацыянальна-рэлiгiйны раскол народу, ён заклiкаў, "каб Русь не знiшчала Русi"41. Мiтрапалiт-рэфарматар iмкнуўся ўзвысiць культурны ўзровень царквы, каб прывабiць у яе грамадскiя вярхi, што зазналi моцны ўплыў польскага касцёлу. Такiм чынам iх можна было захаваць у сваiм народзе. Руцкi дамагаўся, каб папы забаранiлi каталiцкаму духавенству Рэчы Паспалiтай схiляць унiятаў у лацiнскi абрад, бо яго царква несла ад гэтага вялiкiя людскiя i маральныя страты. Выдадзены ў адказ на хадайнiцтва мiтрапалiта дэкрэт Урбана VIII 1624 г. i аналагiчны дэкрэт кангрэгацыi распаўсюджвання веры 1627 г. ўбераглi ад акаталiчвання значную частку шляхты. Ад езуiтаў Руцкi патрабаваў спынiць перацягваць беларускую i ўкраiнскую моладзь у свой абрад, пагражаючы ў адваротным выпадку забаранiць бацькам пасылаць дзяцей у iх школы. Унiяцкi мiтрапалiт iмкнуўся стварыць сваю сiстэму адукацыi для падрыхтоўкi духоўных кадраў42. Руцкi ж iнiцыяваў стварэнне ўласнага патрыярхату - адзiнай для праваслаўных i унiятаў царкоўнай арганiзацыi, незалежнай нi ад Канстанцiнопаля, нi ад Масквы, нi ад Рыма. Праўда, гiстарычныя перспектывы i значэнне гэтага праекту для кансалiдацыi беларускага i ўкраiнскага народаў усвядомiлi лiчаныя асобы таго часу.

Абвастрэнне рэлiгiйнага антаганiзму пасля 1596 г., крызiс царквы ў сувязi з аднаўленнем праваслаўнай ерархii ў 1620 г., а таксама спробы сцвярджэння незалежнасцi унiяцтва ад касцёла, усё гэта выклiкала ў ватыканскiх колах i сярод вышэйшага польскага клiру расчараванне унiяй. У 1620-х г. ставiлася пытанне нават пра яе скасаванне. "Некаторыя лiчаць, - гаварылася ў iнструкцыi папскаму нунцыю Ланчэлоцi (1622), - што лепей, каб не было унii, што без яе лягчэй было б пераварочваць у каталiцкую веру праваслаўных вяльможаў паасобку"43. Так што ня варта перабольшваць сiмпатыi Ватыкана, i асаблiва ўладаў Рэчы Паспалiтай, да унiяцкай царквы з яе дамаганнем самабытнасцi i нежаданнем поўнасцю пераходзiць на пазiцыi каталiцызму. У такiм выглядзе яна была проста непатрэбная iм.

Фармальнымi актамi Ватыкан гарантаваў унiятам недатыкальнасць iх абрадаў, забараняў лацiнiзацыю iх паствы. Але каталiцкае духавенства насуперак гэтаму намагалася "загнаць чужых авечак у сваю агароджу i ў хуткiм часе вынiшчыць усiх русiнаў"44. Паратунку унiяцкая царква шукала ў таго ж Ватыкана. У XVII-XVIII ст. яна шматразова звярталася да рымскiх папаў, да кангрэгацыi распаўсюджвання веры са скаргамi на дыскрымiнацыю царквы з боку рыма-каталiцкага клiру, на патураннi гэтаму пракаталiцкага польскага ўраду. З другой паловы XVII ст. касцёл пачаў пераслед унiятаў як тых, хто не выканаў сваё прызначэнне. "Праект знiшчэння Русi" 1717 г. прадугледжваў вытанчанае выкараненне не толькi праваслаўя, але i унiяцтва ў Беларусi i на Украiне. Аналагiчны праект 1786 г. матываваў гэта практычнымi патрэбамi: маўляў, iх адрознасць ад веры каталiкоў адмоўна адбiваецца пад час працаў, святаў, пастоў.

Дзякуючы цвёрдай пазiцыi беларускага духавенства i вернiкаў, касцёл толькi часткова дамагаўся сцiрання рознiцы памiж верамi. Нават пасля Замойскага сабора 1720 г., зацвердзiўшага тыя заходнехрысцiянскiя элементы, якiя ўжо прыжылiся ў царкве, яе кiраўнiцтва аберагала сваю паству i клiр ад акаталiчвання. Прыкладам, у 1721 г. па скарзе мiтрапалiта Л.Заленскага была заведзена судовая справа на ваўкавыскага лоўчага Калусоўскага, якi ў сваiх вёсках перавёў унiятаў у каталiцтва45. У 1744 г. базыльянскi архiмандрыт Менскага кляштару судзiўся са сваiмi намеснiкамi за тое, што тыя пачалi ўводзiць у царкоўнае жыццё элементы заходняга хрысцiянства46. А ў 1748 г. пракуратар базыльянскага ордэна абвiнавачваў вiкарыя Я.Асухоўскага з Малой Бераставiцы ў супольнай службе з рымскiмi ксяндзамi i адступленнi ад "рускага абраду"47.

Такiм чынам, у XVII-XVIII ст. унiяцкая царква не толькi не была сродкам асiмiляцыi беларусаў, але наадварот, адасабляла iх ад палякаў. Нават у першай чвэрцi XIX ст., калi паланiзацыя заходнiх губерняў праводзiлася ад iмя расiйскага iмператара, выхаванцы Галоўнай унiяцкай семiнарыi пры Вiленскiм унiверсiтэце, рыхтаваўшай кадры для царквы, ня мелi характэрнага для iншай моладзi ўнiверсiтэта "скрайняга захаплення польскiмi патрыятычнымi пачуццямi".

У канцы XVI-XVIII ст. унiяты, як i праваслаўныя, лiчылi сябе прадстаўнiкамi беларускага народу, якi ў тагачасных крынiцах фiгуруе пад назвай "рускi". У дачыненнi да сваёй веры, абрадаў, храмаў, духавенства, прыходаў, населенных пунктаў яны ўжывалi вытворную форму ад гэтага ж этнонiма. "Мы людзi адной нацыi, аднаго народу, адной рэлiгii, аднаго набажэнства, адных абрадаў, не складаем аднаго," - заклiкаў у 1629 г. лiдараў праваслаўя да дыялогу каралеўскi камiсар Адам Кiсель48. Пра тое, што унiяты лiчылi сваю веру "рускай", сведчыць згаданая ўжо судовая справа ваўкавыскага лоўчага, разгляданая ў 1721 г. У паказаннях сведак тут фiгуруе "рэлiгiя руская унiяцкая", а унiяцкiя святары названы "Руссю"49. Цiкавыя сведчаннi ўтрымлiвае ананiмны лiст луцкаму канонiку i каралеўскаму сакратару А.Лявiнскаму пра стан унiяцкай царквы ў Рэчы Паспалiтай (ХVIII ст.). З яго вынiкае, што унiяцтва спрыяла фармаванню нацыянальнай iнтэлiгенцыi i чынавенства, - праз яго "руская", г.зн. беларуская i украiнская шляхта, без страты сваёй нацыянальнасцi, мела доступ да званняў i пасадаў. Аўтар лiста задаволены знешнiм станам "грэка-рускага" абраду, пашана i аўтарытэт якога расце дзякуючы сумленным i таленавiтым асобам, што яго прытрымлiваюцца. Ён цешыцца з таго, што "у палякаў нарэшце знiкла тая грубая i нiкчэмная прадузятасць адносна Русi, нiбыта русiн, тым самым, што з'яўляецца русiнам, не можа быць сапраўдным шляхцiчам, нi сапраўды сумленным, нi здольным да вялiкiх заслугаў, радаў, пасадаў i санаў"50.

Завучыся "рускiмi", унiяты у той жа час адрознiвалi сябе ад расiянаў, якiх звалi "маскоўскiм народам", "масквiцянамi". Што да разумення ўсходнеславянскай агульнасцi, то яно ў XVI-XVII ст. не было выразным. А пражыўшы стагоддзi пад унiяй, сялянства, як адзначаў А.Цвiкевiч, нават адчуваючы, нiбы Масква блiжэй яму па веры, не ўсведамляла палiтычнага, нацыянальнага i рэлiгiйнага адзiнства з ёй51.

Для афiцыйных колаў Рэчы Паспалiтай унiяты з iх верай таксама былi "рускiмi". У 1717 г. маршалак ВКЛ Аляксандар Паўла Сапега ў сваёй дарчай грамаце царкве ў мястэчку Росiцы (ля Друi) абавязваў святара "руплiва навучаць ... жыхароў мясцовага рускага унiяцкага прыходу малiтвам, запаведзям гасподнiм"52. Згодна з крынiцамi, "рутэнамi", "русiнамi", "рускiмi" з'яўлялiся унiяты i для Ватыкана, - пачынаючы ад выбiтага там у 1595 г. медаля з надпiсам "Ruthenis receptis" да прамовы папы ў 1839 г. з пагрозай боскай кары для "рускiх" епiскапаў, здрадзiўшых унii. Тады як жыхары Маскоўскай Русi былi для Рыма "маскавiтамi".

Праваслаўнае насельнiцтва Рэчы Паспалiтай, хоць i абвiнавачвала унiятаў у нацыянальнай здрадзе, таксама атаясамляла iх з "рускiмi", праўда, не жадала развiтвацца з манаполiяй на гэты этнонiм. Дамаганне выключнага права на "Русь" сфармуляваў украiнскi гетман Пятро Дарашэнка ў пагадненнi з польскiм каралём у 1670 г.: "_ на будучае па законах не павiнна заставацца нiякага намёку на "рускую унiю", каб заўсёды, дзе гаворыцца пра рускi народ, самыя сабой разумелiся б праваслаўныя"53. Як слушна заўважыў Вацлаў Ластоўскi, не толькi праваслаўныя, але i рэфарматы, i унiяты, працiўнiкi ва ўсiх трох лагерах аднолькава лiчылi сябе добрымi "русiнамi"54. Тэзу пра тое, што беларусы быццам заўсёды былi выключна праваслаўнай этнаканфесiйнай супольнасцю, абвяргаюць i даследаваннi _.У.Чаквiна. Ён лiчыць, што такi падыход звужае сапраўдны этнiчны масiў беларусаў, што як народ беларусы вызначалiся не столькi адзiнай канфесiяй, колькi адзiнай лiтаратурнай мовай, адзiнай тэрыторыяй, падабенствам асноўных формаў культуры i самасвядомасцi55.

Толькi для жыхароў Расii унiяты былi "палякамi". У разуменнi вялiкарусаў на захад ад iх мяжы жылi палякi. У 1793 г. сама iмператрыца Кацярына II пыталася ў Сiнода, "как лучше и приличнее польских униатов обратить и соединить с православной греческой церковью"56. Да самых падзелаў Рэчы Паспалiтай царскi ўрад не бачыў "рускага" элементу сярод унiятаў i абараняў толькi праваслаўных як сваякоў па веры i паходжанню. Але на нейкiм этапе, вiдаць, памiж 1772-1839 г., усё памянялася месцамi. Адбыўся згаданы ўжо парадокс: з аднаго боку, страта унiятамi сваёй "русiнскай" свядомасцi i набыццё польскай, а з другога - "прасвятленне" расiйскага царызму, якi раптам убачыў у вунiятах сваiх аднапляменнiкаў-расiянаў. Спачатку гэта адкрыла Кацярына II, якая iмкнулася вырваць у далучаных усходнеславянскiх народаў "развратное мнение, по коему поставляют себя народом, от здешняго совсем отличным"57. У часы Паўла I i Аляксандра I этнiчная самаiдэнтыфiкацыя i свядомасць часткi унiятаў эвалюцыянавала ў польскiм накiрунку. Гэтаму спрыяла як пазiцыя вышэйшых уладаў iмперыi, так i дзейнасць мясцовай спаланiзаванай шляхты, касцёлу, а часам i унiяцкага святарства. З'яўленне новага тыпу унiятаў, якiх называлi "беларускiя палякi", "беларускiя палячышкi", "беларусцы, што параднiлiся ... з палякамi, па рэлiгii напаўправаслаўныя", "выраджаныя з рускiх палякi", зафiксавана, у прыватнасцi, у лiстах полацкага архiепiскапа Смарагда i лiтоўскага епiскапа Сямашкi. Апошнi з iх пiсаў: "Я не лiчу палякамi рускiх i лiтоўцаў, якiх, падобна мне, навучылi некалi гаварыць па-польску ў польскiх вучэльнях, уладкаваных самiм рас_йскiм урадам". А простых сялян-унiятаў, выключаных са сферы адукацыi i прафесiйнай культуры, паланiзацыя канца XVIII - першай чвэрцi XIX ст. амаль не закранула, хоць i сярод iх штучнае прышчапленне этнiчнай тоеснасцi з палякамi дало свае вынiкi.

Так, фактычна страцiўшы беларускiх унiятаў, аддаўшы iх на водкуп палякам, расiйскiя ўлады ў другой палове 20-х гадоў XIX ст. нiбы нанова адкрылi iх для сябе, пабачылi, што тыя - "змененыя ў знешнiм выглядзе, але рускiя ўнутры". Этнонiм "русiн", "рускi" ператварыўся ў аб'ект спекуляцый. Царызм прыступiў да вяртання беларускага народу ў нiбыта адзiнае, гiстарычна наканаванае яму рэчышча духоўна-рэлiгiйнага i нацыянальна-культурнага развiцця. Даказваючы беларуска-расiйскае адзiнства, афiцыйная прапаганда атаясамляла унiятаў з карэнным насельнiцтвам iмперыi. Вырашаць унiяцкае пытанне ў рамках традыцыйнай расiйскай палiтыкi ўзялася Кацярына II. Згодна з яе словамi, перавод унiятаў у праваслаўе мусiў "зблiзiць iх з прыроднымi расiянамi, i яны нiколькi не павiнны ўжо баяцца, што калi-небудзь будуць адарваны ад нашай дзяржавы"58. Першы этап паглынання унiятаў адбыўся ў 1794-1796 г. Яму лёгка паддалiся "нявольныя" грэка-каталiкi ўсходнiх рэгiёнаў Беларусi, прыведзеныя да унii ў ХVIII ст. Цяжэй было ў раёнах, дзе унiяцтва зацвердзiлася раней i мацней. Там даходзiла нават да выкарыстання вайсковых камандаў з гарматамi. Унiяцкая царква страцiла тады ў Беларусi больш за 100 тысяч вернiкаў59. Але пралiкi кацярынiнскай рэлiгiйнай палiтыкi ўмацавалi ў грэка-каталiцтве астатнiя паўтара мiльёна беларусаў.

Унiяцкую веру канчаткова знiшчылi яе прарасiйскiя к_раўнiкi на чале з мiтрапалiтам Язэпам Сямашкам, якi, па словах бiёграфа, пазбавiўся "вузкага унiяцкага погляду на рускую народнасць i праваслаўную веру" i прысвяцiў сябе "умацаванню велiчы i славы Расii". Унiяцкая справа, як даказваў ён у 1834 г. Блудаву, "павiнна злучыць самымi цеснымi сувязямi паўтара мiльёна унiятаў з прыроднымi iх братамi-расiянамi". У справаздачы пра справы епархii ў 1837 г. ён адзначыў, што мiнулыя 4 гады "дзейсна займалiся перараджэннем унiятаў Лiтоўскай епархii ў рускiх праваслаўных"60.

Няпроста было лiтоўскаму епiскапу мяняць накiрунак "унiяцкiх розумаў i паварочваць iх на Усход". За гэты час унiяцкiя храмы перарабiлi паводле канонаў усходняй царквы: у iх з'явiлiся iканастасы, абразы, зробленыя выклiканымi з цэнтральных губерняў iмперыi тэхнiкамi i мастакамi, знiклi скульптуры i арганы, было ўведзена праваслаўнае набажэнства, адноўлена царкоўнаславянская мова, праўда, ужо ў расiйскай рэдакцыi, культавыя ўстановы былi забяспечаны служэбнiкамi маскоўскага друку. Але для "восприсоединения" вернiкаў "да агульнага цела расiянаў" усяго гэтага было мала. Расiйская мова i культура цяжка прыжывалiся ў унiяцкiм асяроддзi. Тады вырашылi пакiнуць народ i ўзяцца за духавенства, якое ўдзельнiчала ў "злачынным накiраваннi розумаў насельнiцтва Беларусi супраць Расii" i замiнала справе аб'яднання. Сямашка параiў цалкам перарадзiць духавенства ў маральна-палiтычных i рэлiгiйных адносiнах, распалiць у iм роднасныя пачуццi рускага духу, "зрабiць яго па магчымасцi рускiм". "Каб разагрэць унiяцкае духавенства пачуццём рускага духу, - падзялiўся сваёй методыкай хросны бацька "западно-руссизма", - аднаўляў я пры ўсялякiм магчымым выпадку памяць пра яго рускае паходжанне, вынесеныя iм ад палякаў прыгнечаннi i бацькоўскую апеку над iм рускага ўраду. Магу заверыць, што чужая раней думка ганарыцца iмем i паходжаннем рускага цяпер каштоўная для вельмi значнай часткi падпарадкаванага мне духавенства"61. Апрацаваныя так святары ўздзейнiчалi на люд, i справа давала плён. "Усе, хто далучаецца з унii, - даносiў у 1833 г. обер-пракурору Сiнода епiскап Смарагд, - зараз жа па далучэннi называюцца тут ужо рускiмi, адной веры з царом, а недалучаныя ... завуцца палякамi i унiятамi". _ калi перахрышчаных у праваслаўе беларусаў пыталi пра нацыянальнасць, тыя адказвалi: "Мы былi унiяты, а цяпер перавярнулi на рускiх".

З iншага боку, спрацоўвала рэакцыя адваротнага эфекту. Прымусовы перавод у праваслаўе i русiфiкацыя рабiлi унiятаў "польскiмi" патрыётамi i прыхiльнiкамi касцёла. Адзiн праваслаўны святар яшчэ ў 1795 г. пiсаў свайму епiскапу: "_ ўжо мяне рымляне ... у насмешку вiншавалi, гаворачы, што, маўляў, вы сваiмi камiсiямi (па пераводу унiятаў - С.М.) многа нам рымлянаў прымножыце"62. _ ў замежных дыпламатычных колах лiчылi скасаванне унii няўдалым крокам царызму, якi прывёў да зблiжэння лiцвiнаў (беларусаў), прывязаных да сваёй веры, з каталiкамi, а ў вынiку яны, раней аднолькава не любiўшыя як Польшчу, так i Расiю, сталi польскiмi патрыётамi63.

Так унiятаў Беларусi "разабралi" рыма-каталiцкi касцёл i праваслаўная царква. Пра тое, як гэта адбывалася ў жыццi, апавядаў старажыл вёскi Пачуйкi Мастоўскага раёну Сцяпан Мароз. Хаваючыся ад казакаў, якiя прымусова вазiлi людзей у царкву перахрышчваць у праваслаўе, ягоны прадзед забег да ксяндза i папрасiў перахрысцiць у каталiцкую веру. Выканаўшы абрад, ксёндз сказаў: "Од дзiсь ты бэндзеш полякем. Ты повiнен цешыцьсен, жэ бэндзеш полякем". Новаахрышчаны паверыў i пачаў лiчыць сябе палякам. Так адны Маразы сталi "рускiмi", а другiя -"польскiмi"64.

Цалкам зламаць культурна-рэлiгiйную традыцыю унiятаў, у якой вырасла блiзу 12 пакаленняў людзей, было зусiм няпроста. За два з паловай стагоддзi народ зжыўся са сваёй верай. А "уз'яднанне" мяняла не толькi яго рэлiгiю, але i бытавыя ўмовы жыцця. Яно цягнула за сабой адмену даўнiх святаў, абрадаў, рытуалаў, замену мовы ў храме, адбiвалася на царкоўным праве, патрабавала перапiсваць гiсторыю. Людзi не маглi хутка змянiць сiмпатыi i звычкi. На думку А.Цвiкевiча, зламаць рэлiгiйна-культурную традыцыю можа нават цяжэй, чым задушыць паўстанне65.

Для многiх беларусаў "уз'яднанне" стала найвялiкшай несправядлiвасцю. Яны лiчылi, што iх вера прададзена, а пастыры здрадзiлi. На "уз'яднанае" духавенства i праз трэць стагоддзя глядзелi з недаверам, а то i плявалi такiм у твар66. Сямашку ахрысцiлi "бязбожным адступнiкам", "здраднiкам у Юдзе". Ужо першыя наступы на унiю ў 1780 i 1794-1796 г. сутыкнулiся з пратэстам i супрацiвам. Полацкi губернатар М.П.Лапацiн, якi мусiў адным з першых выконваць кацярынiнскi загад аб выкараненнi унii, збiраў прыхадскiх папоў i пераконваў iх у неабходнасцi далучыцца да праваслаўя, але тыя "адмовiлiся пакiнуць унiю: нiводзiн з iх не згадзiўся быць праваслаўным". Пазiцыя духавенства паўплывала на настроi ў народзе. Прыкладам, магiлёўскi чыноўнiк Г.Дабрынiн, накiраваны ў Сенненскi ўезд, наведаў там усе 33 царквы. Людзям, сабраным каля храма, чыталi распараджэннi, угаворвалi змянiць веру, але "не займелi нiводнай душы". Праваслаўным агiтатарам, накiраваным у вёскi, даводзiлася чуць ад сялян заявы кшталту: "У якой веры нарадзiлiся, у той i памрэм, якую веру дзяды мелi, не ведаем, але сваёй веры ламаць не будзем, хоць бы нам зламалi й галовы" (вёскi Саламарэчча i Мацкi Менскага павету), або: "Бi нас, катуй, куй, а мы застанемся ў унiяцкай веры" (вёска Бранчычы Слуцкага павету)67. Магiлёўскi епiскап заклiкаў Сiнод прыняць рашучыя захады супраць унiяцкiх бунтаў, бо яны ставяць справу "уз'яднання" на мяжу зрыву68. Некаторыя даследчыкi лiчаць, што за гады талерантнай палiтыкi Паўла I да 90% "уз'яднаных" вярнулiся назад да сваёй веры. Сяляне казалi: "Паколькi гасударыня матушка памерла, то i ўказы яе прапалi".

Чвэрць стагоддзя адстойвалi сваю царкву жыхары вёскi Свяцiлавiчы, што на Полаччыне. У 1800 г. яны, узброеныя дубiнамi, не пусцiлi ў яе праваслаўных мiсiянераў, аблаялi iх i з ганьбай выштурхнулi за вясковую ваколiцу. У 1822 г. свяцiлавiцкiя унiяты зноў не дапусцiлi "пераварочвання" сваёй царквы, хоць на дапамогу мiсiянерам прыйшла палiцыя. Мужыкi заявiлi, што з'яўляюцца яе фундатарамi, пабудавалi яе ў памяць продкаў i мерацца пры ёй памерцi, але ў iншую веру не аддадуць. Пасля iмператарскага загаду 1825 г. iх часова пакiнулi ў спакоi69.

Нават у 1830-х, калi па унii быў нанесены знiшчальны ўдар, згодна з дадзенымi гiсторыка Г.Шавельскага, на ўсходзе Беларусi не было нiводнага прыходу, дзе б "уз'яднанне" праходзiла мiрным шляхам, без пратэстаў з боку духавенства i хвалявання вернiкаў. Як засведчыў сам Смарагд, у 1835 г. у 11 з 50 прыходаў Полацкага, Гарадзецкага, Лепельскага, Невельскага i Себежскага ўездаў прайшлi моцныя хваляваннi70. "Унiяцкая справа можа стаць паспяховай хiба калi цяперашнi род унiятаў адыйдзе i настане новае, больш прыхiльнае да праваслаўя пакаленне," - заключыў у 1836 г. полацкi епiскап71. Шматлiкай была апазiцыя i ў Лiтоўскай епархii, што ахоплiвала заходнiя раёны Беларусi72.

Адмiнiстрацыйнымi мерамi, у тым лiку выкарыстаннем войскаў, першапачатковы адкрыты супрацiў беларускага народу быў здушаны. Пратэст перайшоў у скрыты стан. У сярэдзiне - другой палове XIX ст. у Беларусi iснавалi тайныя унiяцкiя прыходы, асяродкi паслядоўнiкаў гнанай веры. З каранацыяй iмператара Аляксандра II да унii вярнулiся жыхары вёскi Поразава Ваўкавыскага ўезду. Генерал-губернатар Назiмаў накiраваў туды атрад салдатаў i групу палiцыi. Напаўшы на вёску, узброеная зграя без суда i следства вылупцавала ўсiх. Розкамi секлi да таго часу, пакуль няшчасны не згаджаўся прыняць прычасце ад праваслаўнага папа.

Не бачачы магчымасцi адрадзiць унiю, людзi цягнулiся да касцёлу, у якiм iх чакала паланiзацыя. _ хоць кожны выпадак "адпадзення" "новаправаслаўных" у каталiцтва быў прадметам судовага разгляду, у 1840-1850-х гадах гэта стала шырокай з'явай.

Затоеная незадаволенасць былых унiятаў сваёй вымушанай праваслаўнасцю стала прычынай крызы праваслаўнай царквы заходнiх губерняў у пачатку XX ст., калi, пасля манiфесту 17 кастрычнiка 1905 г., абвясцiўшага верацярпiмасць, многiя з iх падалiся ў каталiцтва.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.