М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ ВА ЎКРАІНСКІХ ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 823%





Андрэй Партноў

1. Навучальныя праграмы

Паводле праграмы выкладання гісторыі для агульнааду кацыйных сярэдніх навучальных установаў, выдадзенай у 1998 г., гэты курс ва ўкраінскіх школах разлічаны на 5-11 класы. У 5 класе выкладаюцца „Апавяданні па гісторыі Украіны" (34 гадзіны) — своеасаблівыя ўводзіны, а ўласна гісторыя Украіны вывучаецца ў 7-11 класах (усяго — 225 гадзін). Курс сусветнае гісторыі разлічаны на 6-11 класы (272 гадзіны). Прыярытэтнымі кірункамі праграма лічыць: вывучэнне гісторыі Украіны, гісторыі ХХ стагоддзя і „гісторыі суседніх краінаў і дзяржаваў, якія мелі гістарычна абумоўленыя сувязі з Украінай". У праграме сцвярджаецца, што навучанне ў школе павінна спрыяць „талерантнаму незаангажаванаму ўспрыманню і добразычліваму стаўленню да іншых народаў".

Сюжэты з гісторыі Беларусі сустракаюцца ў курсах як украінскае, так і сусветнае гісторыі. Прааналізуем розныя рэдакцыі навучальных праграмаў паводле адлюстравання ў іх пытанняў, звязаных з Беларуссю.

Першыя пасля абвяшчэння незалежнасці навучальныя праграмы з'явіліся ва Украіне ў 1992 г. Праграма па гісторыі 1992 г., складзеная навукоўцамі Інстытута гісторыі Украіны Акадэміі Навук Украіны, з'яўляецца сімбіёзам савецкіх і постсавецкіх падыходаў. У раздзеле „Утварэнне Кіеўскай дзяржавы" (7 клас), напрыклад, прапануюцца для вывучэння такія пытанні: „Дзяржава і этнічныя працэсы ў старажытнарускім грамадстве", „Агульнае і асобнае ў развіцці розных галінаў усходняга славянства", „Месца Кіеўскай дзяржавы ў гісторыі ўкраінскага народу", аднак пра беларусаў тут не згадваецца. Адзін з канцэптаў параграфа „Украінскія землі пад уладай чужынцаў" (8 клас) гучыць як „Падзел Украіны і захоп яе земляў Літвой, Польшчай і іншымі суседнімі дзяржавамі". Адзіная згадка непасрэдна Беларусі ў дадзенай праграме датычыць тэмы пра паўстанне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, адна з праблемаў якой акрэсліваецца наступным чынам: „Вайсковыя дзеянні ў Беларусі і ва Ўкраіне".

У 1996 г. тыя самыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі Украіны склалі новую версію гэтае праграмы для школаў з паглыбленым вывучэннем гісторыі. У раздзеле, прысвечаным старажытнай Русі, з'явілася пытанне „Усходнеславянская культурная супольнасць", ды і гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (далей у тэксце — ВКЛ) атрымала новае, адрознае ад выкладзенага ў праграме 1992 г., асвятленне. Назва адпаведнай тэмы была змененая на „Украінскія землі ў час позняга Сярэднявечча (XIV-XVI ст.)", а сцвярджэнні пра „падзел" і „захоп" змененыя на „Утварэнне ВКЛ. Уваход украінскіх княстваў у яго склад. Палітыка вялікіх князёў літоўскіх ў дачыненні да ўкраінскіх і беларускіх земляў". Такім чынам, змена акцэнтаў у асвятленні пытанняў гісторыі ВКЛ відавочная.

У 1992 г. з'явілася і новая праграма па сусветнай гісторыі, у якой прыярытэт быў аддадзены гісторыі Еўропы, а гісторыя Расіі „інтэграваная ў сусветную гісторыю". Даволі падрабязна праграма спыняецца на пытаннях, якія тычацца Паўночна-Усходняй Русі (то бок Масковіі — Расіі). Звернем увагу на адно з іх, якое стасуецца з гісторыяй Расіі XVI-XVII ст. (8 клас): „Народы, што пазней увайшлі ў склад Расійскай імперыі, у XVI — першай палове XVII ст. (Вялікае Княства Літоўскае, Малдавія, Лівонія, Сярэдняя Азія і Казахстан)".

У 1996 г. выйшла новая праграма па гісторыі Украіны, складзеная намнога большым калектывам аўтараў параўналь на з вышэйзгаданымі: акрамя даследчыкаў з Кіева над ёй працавалі навукоўцы і метадысты з Львова, Данецка, Запарожжа, Днепрапятроўска і Роўнага.

Згодна з гэтай праграмай адна з тэмаў раздзела „Украінскія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага" сфармуляваная наступным чынам: „Літоўска -Рускае княства як літоўска-украінска-беларуская дзяржава". Сярод пытанняў, звязаных з часамі Хмяльніцкага (8 клас), згадваецца „ўдзел украінскіх войскаў у баях на Беларусі і Літве".

У 1998 г. з'явіўся крыху мадыфікаваны варыянт гэтае праграмы, адна з асаблівасцяў якога — адсутнасць „неабгрунтаванае дэталізацыі", што дае настаўніку магчымасць творча падыходзіць да арганізацыі навучання школьнікаў. У тэме „Старажытная Русь" (7 клас) асобным пытаннем стаіць „Рассяленне славянскіх плямёнаў — продкаў украінцаў", а ў якасці асноўных высноваў, што маюць быць абавязкова засвоеныя вучнямі, вызначаюцца: „Кіеўская Русь — сярэдневяковая ўкраінская дзяржава" і „Галіцка-Валынская дзяржава — спадкаемца Кіеўскай Русі" (Беларусь, як бачым, не згадваецца). Трансфармуецца прынцыпова важнае пытанне пра ВКЛ. Княства з „літоўска-украінска-беларускай" дзяржавы (гл. праграму 1996 г.) ператвараецца ў „літоўска-рускую" (пытанне „Характар Літоўска-Рускае дзяржавы").

У праграме па сусветнай гісторыі, таксама складзенай у 1998 г., першая згадка пра Беларусь датычыць ажно ХХ ст., а канкрэтна — пытання па гісторыі пачатковага этапу другой сусветнай вайны: „Уступ Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь і далучэнне іх да СССР". Другі раз Беларусь згадваецца ўжо ў тэме пра постсавецкі перыяд (пытанне „Сацыяльна-экана мічнае і палітычнае становішча Прыбалтыйскіх краінаў, Беларусі, Малдовы, дзяржаваў Закаўказзя і Сярэдняй Азіі").

Тое, што Беларусь так абышлі ўвагай у новай рэдакцыі ўкраінскае навучальнае праграмы па гісторыі, абумоўлена ўжо згаданым адыходам яе аўтараў ад „неабгрунтаванае дэталізацыі". У той жа час сцвярджэнне пра прыярытэтнасць „вывучэння гісторыі суседніх краінаў і дзяржаваў, што мелі гістарычна абумоўленыя сувязі з Украінай", у дачыненні да гісторыі Беларусі застаецца добрым пажаданнем. Мабыць, з усіх геаграфічных суседзяў Украіны менш увагі, чым беларусам, навучальныя праграмы аддаюць толькі славакам. Такое становішча мае і аб'ектыўныя прычыны: мінімум канфліктаў украінцаў з гэтымі этнасамі ў мінулым, даволі трывалая бездзяржаўнасць трох народаў, уплыў папярэдняе гістарыяграфічнае традыцыі, якая адводзіла ўкраінцам месца „другіх", а беларусам — „трэціх" сярод роўных.

Наогул, гісторыя Беларусі ў навучальных праграмах пададзеная фрагментарна. Абавязковыя да нядаўняга часу аксіёмы пра старажытную Русь як „калыску" трох народаў змяніла акцэнтаванне сувязі старажытнай Русі і Украіны. Упершыню на старонках навучальных праграмаў беларусы згадваюцца як адзін з этнічных кампанентаў ВКЛ, далей — у кантэксце вайны Багдана Хмяльніцкага і Масквы супраць Рэчы Паспалітай, а пасля з'яўляюцца ўжо пад час другое сусветнае вайны і, нарэшце, пасля распаду СССР. Так, умоўна можна акрэсліць „вехі" беларускае гісторыі ва ўкраінскіх навучальных праграмах. Самая важная змена параўнальна з савецкай навучальнай праграмай — адмова ад безальтэрнатыўнага сцвярджэння пра „захоп" украінскіх земляў ВКЛ і прызнанне аўтарамі найноўшых украінскіх праграмаў „Літоўска-Рус кага" характару Княства. Праўда, у праграме так і не адлюстравалася думка, якую М.Грушэўскі выказаў яшчэ ў 1903 г.: „Гісторыя ВКЛ нашмат цясней звязаная з гісторыяй беларускай народнасці, чым украінска-рускай".

2. Падручнікі

А) О.С.Кучерук. Оповідання з історіi Украiни: Пробний підручник з історіi Украiни. Для 5 класа сярэдняй школы. Киiв, Освіта, 1993. 239 с.

Падручнік Аляксандра Кучарука хоць і разлічаны на папулярны ўводны курс гісторыі Украіны, але сведчыць пра імкненне аўтара прытрымлівацца навуковых патрабаванняў да навучальнага выдання. Беларусы ўпершыню згадваюцца там пры пераліку славянскіх этнасаў. Аўтар адзначае, што акрамя ўкраінцаў „да славянаў належаць таксама балгары, сербы, расійцы, беларусы, палякі, чэхі, славакі і іншыя". Наступная згадка пра Беларусь сустракаецца ў раздзеле, прысвечаным ВКЛ. А.Кучарук піша: „Пад уплывам украінскіх і беларускіх княстваў у Літве складаліся законы, выпрацоўваў ся ўнутраны лад. Літоўскае панства карысталася старажытнай украінска-беларускай мовай ды і ў побыце імкнулася быць падобным да ўкраінскіх і беларускіх князёў і паноў". Засведчыўшы, што „літоўскія князі пачалі квапіцца на суседнія ўкраінскія і беларускія княствы", аўтар адзначае: „Пераход украінскіх земляў пад уладу літоўскага князя адбыўся досыць спакойна, без значных вайсковых дзеянняў". Затое наступнае знаходжанне Украіны пад уладай Польшчы малюецца чорнымі фарбамі. Такім чынам, можна заўважыць міфалагему супрацьпастаўлення „добрага" валадарання ВКЛ „дрэннаму" валадаранню Польшчы, якое ўрэшце выклікала паўстанне пад кіраўніцтвам Хмяльніцкага.

А.Кучарук згадвае Беларусь і ў раздзеле, прысвечаным украінскай культуры. Ён адзначае, што ў Кіева-Магілянскую акадэмію прыязджалі вучыцца „з Расіі, Беларусі, Балгарыі і іншых краінаў". Апавядаючы пра Івана Хведаровіча (Фёдарава), аўтар адзначае: „Нейкі час Хведаровіч жыў на Беларусі, дзе таксама друкаваў кнігі, але і там надоўга не затрымаўся".

Б) В.О.Мисан. Оповідання з історіi Украiни. Падручнік для 5 класа сярэдняй школы. Киiв, Генеза, 1997. 208 с.

Альтэрнатыўны падручнік для 5 класа, напісаны настаўнікам-метадыстам Віктарам Мысанам (г. Роўна), адрозніваец ца больш эмацыйным і драматычным выкладаннем матэрыялу параўнальна з „Апавяданнямі" А.Кучарука, што дасягаецца часам за кошт навуковай карэктнасці. Беларусы згадваюцца ў гэтай працы толькі адзін раз і ў даволі арыгінальным кантэксце. Асобнага параграфа, ці хоць бы апавядання пра ВКЛ падручнік не мае ўвогуле. Фінальныя фразы дзвюх апошніх тэмаў раздзелу „Кіеўская Русь" гучаць так: „стагнала зямля Руская пад цяжарам мангола-татарскага ярма" і „а тым часам новыя ворагі падступалі да славянскае зямлі". Далей ідзе параграф „З гісторыі местаў і вёсак Украіны — роднага краю", а наступная тэма пра казацтва пачынаецца згадкай пра хцівых ворагаў. В.Мысан пытаецца: „Хто яны, тыя ліхадзеі, што прагнулі захапіць яе? (Украіну — А.П.)" і адразу ж сам адказвае: літоўскія князі, якія „пачалі прыбіраць да рук украінскія ды беларускія землі". Вынікам гэтага працэсу (з Крэўскай 1385 г. і Люблінскай 1569 г. уніямі ўключна), паводле В.Мысана, сталася наступнае: „Ізноў стогне пад прыгнётам чужынцаў украінскі народ".

В) Г.Я.Сергі?нко, В.А.Смолій. Історія Украiни (з найдавніших часів до кінця XVIII ст.): Навучальны дапаможнік для 7-8 класаў сярэдняй школы. Киiв, Освіта, 1993. 254 с.

Гэты дапаможнік, падрыхтаваны вядомымі навукоўцамі Інстытута гісторыі Украіны Г.Сяргіенкам і В.Смоліем, ёсць пераробленым варыянтам іх падручніка савецкіх часоў. Беларусь, трэба сказаць, згадваецца ў гэтым выданні даволі часта. Апавядаючы пра славянаў, аўтары адзначаюць: „Усходнія славяне — спрадвечнае насельніцтва тэрыторыі сучаснае Украіны, Беларусі і еўрапейскае часткі Расіі". Абараняючы даволі смешны на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі погляд, нібыта з племя антаў (IV ст. н. э.) „пачынаецца гісторыя ўкраінскай народнасці" і фармаванне дзяржаўнасці „у выглядзе дэмакратыі", аўтары адначасова падзяляюць 14 племянных саюзаў, згаданых у „Аповесці мінулых часоў" на тры групы: паўднёва-заходнюю (украінскую), заходнюю (беларускую) і ўсходнюю (расійскую), якія „паступова складаліся як народнасці ранняга Сярэднявечча". Да беларускае групы навукоўцы адносяць дрыгавічоў і палачанаў і называюць іх галоўныя гарады — Полацк, Менск, Пінск і Тураў.

Высвятляючы пытанне этнічнага характару старажытнай Русі, падручнік выказвае процілеглыя меркаванні на той самай старонцы. Спачатку — што ў Кіеўскай Русі „вызначальную ролю адыгрывала ўкраінская народнасць", пасля — што „Кіеўская Русь была ... няўстойлівым (часовым) дзяржаўным утварэннем без адзінае народнасці".

У раздзеле, прысвечаным раздробленай Русі, аўтары падручніка згадваюць „украінскія", „беларускія" і „расійскія" княствы. Як „Беларусь" былі вызначаныя Полацкая, Менская і Тураўская землі. У падручніку адзначаецца, што „пра пачатак распаду Кіеўскай Русі сведчыць з'езд князёў у г.Любечы (1097 г.)", аднак не згадваецца, што адасабленне Полацкага княства адбылося фактычна яшчэ ў часы Уладзіміра Вялікага (980-1015 г.).

Гісторыя ВКЛ асветленая ў раздзеле „Захоп украінскіх земляў Літвой, Польшчай і іншымі суседнімі дзяржавамі". Асобна адзначаецца, што „ў часы вялікага князя літоўскага Гедыміна (1316-1341) пад уладу Літвы перайшла Беларусь". Згадваецца таксама пра ўдзел беларусаў у бітвах на Ворскле (1399), пад Грунвальдам (1410). Агульная адзнака ВКЛ у падручніку Г.Сяргіенкі і В.Смолія адлюстравалася ў наступных выразах: „Далучыўшы землі Беларусі, Украіны і часткова Маскоўскага княства (Смаленшчыну), Літва ператварылася ў шматнацыянальную дзяржаву, з пераважна... славянскім (украінскім і беларускім) насельніцтвам" і „Літоўская дзяржава XIV-XVI ст. захоўвала нечапанымі этнічныя асаблівасці падуладных ёй украінскай і беларускай народнасцяў". Сцвярджэнне пра падуладныя не толькі тэрыторыі, але й народнасці — своеасаблівы рудымент гістарыяграфічнае традыцыі.

Уплыў савецкае гістарычнае навукі наймацней адчуваецца ў апісанні дзеянняў на Беларусі казацкіх атаманаў С.Налівайкі (1595) ды І.Залатарэнкі (1654-55). Вось адпаведныя ўрыўкі з падручніка: „Увесну 1595 г. Налівайка з часткай войска выправіўся супраць літоўскіх феадалаў на Беларусь, дзе з дапамогай мясцовых паўстанцаў вызваліў Слуцк, Бабруйск, Магілёў і іншыя месты, а таксама шмат вёсак"; „казацкія палкі пад кіраўніцтвам наказнога гетмана Івана Залатарэнкі здабылі цэлы шэраг беларускіх местаў і вёсак. Там усталёўваўся казацкі лад, тысячы беларускі сялянаў ішлі ў палкі і вялі ўпартую барацьбу з ворагам. Улада польскіх і літоўскіх паноў была зліквідаваная ў раёне Мінска, Магілёва, Гомеля, Полацка. Гэта была адчувальная дапамога з боку Украіны беларускаму народу ў яго вызвольнай барацьбе". Суцэльная заідэалагізава насць, нават цынічнасць гэтых цытатаў прыцягвае ўвагу досыць відавочным навязваннем думкі, нібыта „пан" можа быць палякам або літоўцам, але беларус толькі „селянінам".

Цікава, што згадваючы пра Берасцейскую унію (1596), бітву пад Драгічынам (1238) і друкарню Івана Фёдарава ў Заблудаве, аўтары адзначаюць, што гаворка ідзе пра беларускія гарады. Андрэй Рымша, аўтар „Храналогіі", характарызуецца ў падручніку як „беларускі паэт". Таксама падкрэсліваецца, што беларусам быў памочнік Івана Фёдарава Пётра Мсціславец.

На старонках падручніка Г.Сергіенкі і В.Смолія беларусы і ўкраінцы паўстаюць як спрадвечныя супольнікі ў нацыянальна-вызваленчай і класавай барацьбе. Акрамя ўжо згаданых прыкладаў адзначаецца, што „выхадцы з Малдовы, Беларусі, Валахіі" дапамагалі паўстанню на Правабярэжнай Украіне пад кіраўніцтвам Сямёна Палія (1702-1704), а пад уплывам гайдамацкага руху „на барацьбу ўздымаліся народныя масы... на Беларусі і ў Малдове".

У 1996-1998 г. выйшлі новыя дапаможнікі для 7 і 8 класаў, якія мы разгледзім ніжэй, але іх наклад невялікі, таму падручнік Г.Сяргіенкі і В.Смолія і сёння выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх школах.

Г) Р.Д.Лях, Н.Р.Темірова. Історія Украiни. З найдавніших часів до середини XIV ст. Падручнік для 7 класа сярэдняй школы. Киiв, Генеза, 1996. 120 с.

У новым падручніку для 7 класа, напісаным гісторыкамі з Данецкага універсітэта, утрымліваецца менш згадак пра Беларусь, чым у папярэднім. Разглядаючы гісторыю ўсходніх славянаў, аўтары прытрымліваюцца думкі пра „вызначальную ролю сярод усходнеславянскіх плямёнаў" палянаў, якія разглядаюцца як ядро фармавання ўкраінскага этнасу. Пры апісанні гісторыі старажытнай Русі асноўная ўвага скіроўваецца на ўкраінскія землі, Паўночна-Заходняя Русь згадваецца фрагментарна, а беларускія землі фактычна цалкам ігнаруюцца. У параграфе „Распад Кіеўскай дзяржавы" сцвярджаецца: „Усяго пасля падзелу Кіеўскай Русі ўтварылася 12 княстваў. На поўначы Русі, вакол гарадоў Полацка, Турава-Пінска, Менска вызначыліся землі, якія пасля склалі аснову тэрыторыі Беларусі." Вядома ж, горад „Турава-Пінск" — вынік ці то аўтарскае неабазнанасці, ці то друкарскае памылкі, бо Тураў і Пінск — гэта два асобныя месты. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што ў дадзеным падручніку не згадана пра адасабленне Полацкае зямлі яшчэ незадоўга да валадарання Мсціслава Уладзіміравіча (1125-1132) (паводле вызначэння аўтараў — „апошні князь Кіеўскае дзяржавы").

У дачыненні да моўнай сітуацыі ў старажытнай Русі Р.Лях і Н.Тэмірава пішуць: „Людзі ж у штодзённым жыцці карысталіся сваімі племяннымі гаворкамі, што з часам зліваліся ў тэрытарыяльныя дыялекты, на аснове якіх фармаваліся ўкраінская, беларуская і расійская мовы".

Д) Г.К.Швидько. Історія Украiни (XIV-XVI ст.): Спробны падручнік для 8 класа сярэдняй школы. Киiв, Генеза, 1996. 304 с.

У падручніку, напісаным днепрапятроўскім гісторыкам Ганнай Швыдзько, ёсць шэраг цікавых для нашае тэмы сюжэтаў. Аўтар выказвае думку, што фактычна ВКЛ „было кангламератам амаль самастойных напаўдзяржаў, звязаных паміж сабой наяўнасцю сюзерэна і агульнасцю знешнепалітычных інтарэсаў". Згадваючы пра скасаванне ў 1398 г. Крэўскае уніі, калі Вітаўт зрабіўся каралём Літоўскім і Рускім, Г.Швыдзько адзначае: „Аналізую чы ролю і значэнне ўкраінскіх і беларускіх земляў у ВКЛ, саму дзяржаву пазнейшыя даследчыкі называлі «Літоўскай Руссю»". Украінскі і беларускі элементы ВКЛ у тэксце падручніка заўжды згадваюцца разам. Напрыклад: „Асноўнай вайсковай сілай ВКЛ было ўкраінскае (і беларускае) баярства", або „Украінскія і беларускія магнаты ВКЛ, ігнаруючы Гарадзельскую унію, абралі вялікім князем Свідрыгайлу Альгердавіча" і г.д.

Прытрымліваючыся навуковае карэктнасці, аўтар не забываецца згадаць беларускі кампанент у ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

У адрозненне ад падручніка Сергіенкі і Смолія, у дадзеным выданні не згадваецца пра дзеянні Івана Залатарэнкі на Беларусі, а звесткі пра паўстанне Налівайкі скарачаюцца да сцвярджэння: „Паходы Налівайкі спрыялі актывізацыі барацьбы сялянства. Ва Украіне і на Беларусі найбольшага размаху паўстанне дасягнула напрыканцы 1595 — пачатку 1596 г.".

У раздзеле, прысвечаным культуры, Г.Швыдзько згадвае спісы студэнтаў Падуанскага універсітэта за XVII ст., у якім „налічвалася 1946 студэнтаў з Літвы, Украіны і Беларусі". Разглядаючы гісторыю кнігадрукавання, даследчыца адзначае: „Усходнеславянскім першадрукаром стаў беларус з Полацка, доктар медыцыны Францыск Скарына". Згадвае яна і пра выдавецкую дзейнасць на Беларусі Івана Фёдарава.

Е) В.Г.Сарбей. Історія Украiни (XIX — п.XX ст.): Спробны падручнік для 9 класа сярэдняй школы. Кіеў,Генеза, 1994. 224 с.

Падручнік кіеўскага гісторыка Віталя Сарбея некалькі разоў звяртаецца да гістарычных падзеяў, звязаных з Беларуссю. Разглядаючы гісторыю франка-расійскае вайны 1812 г., аўтар, між іншым, адзначае: „Эскадрон херсонскіх гусараў пад камандай В.Скаржынскага здзейсніў паспяховы трохтыднёвы партызанскі рэйд па тэрыторыі Беларусі і Літвы" і піша пра „вызваленне" ўкраінскімі валанцёрамі Магілёва.

У дачыненні да польскага паўстання 1863-64 г. Сарбей заўважае: „У шэрагах польскіх паўстанцаў знаходзілася каля 300 былых салдатаў царскае арміі: расійцаў, украінцаў, беларусаў".

У раздзеле, прысвечаным украінскай культуры XIX ст., адзначаецца: „З вялікім поспехам гастролі ўкраінскіх калектываў адбываліся ў беларускіх, грузінскіх, польскіх гарадах".

Згадваецца і тое, што „1-ы з'езд РСДРП (1898) адбыўся ў Мінску". Аднак наогул згадкі пра Беларусь у падручніку Сарбея досыць фрагментарныя, што ў першую чаргу тлумачыцца засяроджанасцю навучальнае праграмы на ўласна ўкраінскай гісторыі.

Ж) С.В.Кульчицкий, М.В.Коваль, Ю.О.Курносов. Історія Украiни. Спробны падручнік для 10-11 класаў сярэдняй школы. Киiв, Освіта, 1993. Ч. 1. 225 с.; Ч.2. 110 с.

Гэты дапаможнік, створаны навукоўцамі інстытута гісторыі Украіны НАН, займае асаблівае месца сярод навучальных выданняў, бо з'яўляецца першай спробай стварэння новага падручніка для 10-11 класаў, што асвятляе падзеі найноўшае гісторыі ад 1917 г. Некалькі разоў згадваецца там і Беларусь.

Напрыклад, распавядаючы пра з'езд народаў Расіі, які адбываўся ў Кіеве ў верасні 1917 г. і разглядаў перспектывы ператварэння імперыі ў „федеративный союз демократических республик", аўтары адзначаюць, што на ім прысутнічалі прадстаўнікі дзевяці этнасаў Расійскае імперыі, у тым ліку і беларусы.

Беларусь згадваецца і ў параграфе, прысвечаным савецка-польскай вайне. Як адзначаюць аўтары, „урад Польшчы... прэтэндаваў на ўсю Літву, Беларусь (так у арыгінале — А.П.), Правабярэжную Украіну", а ў 1919 г. Ю.Пілсудскі „заняў большую частку Беларусі". Пасля вызвалення Кіева (то бок захопу яго бальшавікамі) 12 чэрвеня 1920 г. пачаўся контрнаступ Чырвонае Арміі, які „на поўную сілу" разгарнуўся на Беларусі ў чэрвені, вынікам чаго сталася тое, што „войскі Пілсудскага адступілі ад Мінска, Гародні, Баранавічаў".

Таксама Беларусь згадваецца ў параграфе, што асвятляе працэс стварэння федэрацыі савецкіх рэспублік у 1920-х г. ды ў раздзеле, прысвечаным распаду СССР і стварэнню СНД.

З) Ф.Г.Турченко. Новітня історія Украiни. Ч.1. (1917-1945 г.): Падручнік для 10 класа сярэдняй школы. Киiв, Генеза, 1994. 344 с.; Ф.Г.Турченко, П.П.Панченко, С.М.Тимченко. Новітня історія Украiни. Ч.2. (1945-1995 г.). Падручнік для 11 класа сярэдняй школы. Киiв, Генеза, 1995. 312 с.

Падручнік прафесара Запарожскага універсітэта Фёдара Турчанкі стаўся альтэрнатывай згаданай вышэй працы. Ён мае шэраг перавагаў: змястоўныя дадаткі да кожнага параграфа (дакументы, успаміны, матэрыялы прэсы), наяўнасць мапаў, ілюстрацыяў. Аднак нас цікавіць не метадычны апарат выдання, а згадкі пра Беларусь. А тут падручнік мала чым адрозніваецца ад папярэдняга. Аднак, нягледзячы на фрагментарнасць, выданне месціць цікавую мапу, што тычыцца нашае тэмы.

Мапа акрэслівае „этнічныя межы Украіны", далучаючы да „истинно" ўкраінскіх земляў, напрыклад, Холм, Бярэсце і Пінск. Ф.Турчанка сцвярджае, што ўкраінцы насялялі частку Магілёўскае, Мінскае і Гарадзенскае губерняў, а таксама частку тэрыторыі Расіі і Польшчы. Вучням прапанавана самастойна зрабіць высновы з пададзенае інфармацыі.

Астатнія згадкі пра Беларусь даволі традыцыйныя — у параграфе пра савецка-польскую вайну, пра ўтварэнне СССР, пра другую сусветную вайну. Ф.Турчанка, напрыклад, адзначае, што на Беларусі актыўна дзейнічалі савецкія партызаны [у сувязі з тым, што ў 1943 г. яны, не стрымаўшы націску УПА (Украінскае Паўстанцкае Арміі), вымушаныя былі адысці на тэрыторыю Беларусі і Усходняга Падолля]. Яшчэ згадваецца Беларуская аперацыя („Багратыён"), а таксама той факт, што, як і Украіна, Беларусь стала адной з краінаў-зас навальніцаў ААН. Наступная згадка пра Беларусь тычыцца ўтварэння СНД.

У параграфе, прысвечаным культуры, адзначаецца, што вядомы ўкраінскі гісторык 1930-х г. Мацвей Яварыўскі быў акадэмікам як Украінскае, так і Беларускае акадэміяў навук.

Раздзел „Украіна — шматнацыянальная дзяржава" ўтрымлівае інфармацыю, што паводле перапісу 1989 г. ва Украіне жыве каля 440 тыс. беларусаў. Таксама згадваецца пра ўдзел Беларусі ў падпісанні Лісабонскага пратаколу (23 траўня 1992 г.) да Дамовы пра стратэгічныя наступальныя ўзбраенні (СТАРТ-1). Тут варта было б адзначыць, што ў тэме „Украіна і дзяржавы СНД" асвятляюцца выключна стасункі з Расіяй.

І) Н.М.Яковенко. Нарис Історіi Украiни з найдавніших часів до кінця XVIII ст. Киiв, Генеза, 1997. 312 с.

Кніга Наталлі Якавенкі адрозніваецца ад большасці сінтэтычных прац па гісторыі Украіны адкрытасцю да найноўшых навуковых ідэяў, імкненнем аўтара да адмовы ад „патрыятычна га" падсалоджвання мінулага, лёгкасцю стылю, вольнага ад прапагандысцкіх штампаў. „Нарыс" Н.Якавенкі зацверджаны Міністэрствам асветы Украіны як навучальны дапаможнік для вучняў гуманітарных гімназіяў, ліцэяў, студэнтаў і настаўнікаў, аднак найбольшую цікавасць ён выклікаў у навуковых колах.

Трэба адзначыць, што даследчыца ў сваёй працы карысталася апошнімі здабыткамі беларускае гістарыяграфіі. Напрыклад, згадваючы разуменне „отчина" (зямля, што належыць пэўнаму адгалінаванню княскага роду), аўтар сцвярджае, што „перш за ўсё яно можа быць аднесенае да Полацка, дзе ўжо пасля смерці ў 1001 г. Яраслававага брата Ізяслава князем зрабіўся ягоны сын Брачыслаў". У параграфе „Спрэчка пра «перацяканне кіеўскае гісторыі»" Н.Якавенка адзначае, што ўплыў Кіеўскае Русі на далейшую гісторыю і памяць пра яе ва Украіне, у Беларусі і ў Расіі неаднолькавыя. Так, „беларускія княствы, што разам з суседзямі-літоўцамі стваралі сваю маладую дзяржаву, на кіеўскую спадчыну не аглядаліся: паколькі яны заўжды трымаліся ўбаку ад Кіева, яна, па вялікім рахунку, ніколі ім і не належала". Разам з тым даследчыца вельмі дарэчы крытыкуе „міфалагізаваныя ўкраінскія аспірацыі", паводле якіх „руская гісторыя" — гэта гісторыя выключна княстваў, што знаходзіліся на тэрыторыі сучаснае Украіны.

Н.Якавенка трактуе ВКЛ як „новае дзяржаўнае ўтварэнне, вызначальнай рысай якога ёсць двуэтнічнасць, бо ад самых вытокаў новая дзяржава мела двух стваральнікаў — балтаў, насельнікаў сучаснае Літвы, і іхных суседзяў — славянаў, жыхароў цяперашняе Беларусі". Значнай здаецца думка аўтара, што пашырэнне ўлады ВКЛ на ўкраінскія землі „наўрад ці можна кваліфікаваць як захоп у поўным сэнсе гэтага слова".

Цікава асвятляецца ў „Нарысе" і Люблінская унія 1569 г. Як адзначае Н.Якавенка, „паводле сярэдневяковых уяўленняў, палітычная адасобленасць... атаясамлівалася не з дзяржаўнай суверэннасцю, а з уласным уладаром... Паколькі вялікі князь літоўскі і кароль ядналіся ў адной асобе — Жыгімонта II Аўгуста, з пункту гледжання людзей таго часу, нічога эпахальнага не адбылося" (гэтым, на думку даследчыцы, можна растлумачыць той факт, што ўкраінскія храністы — сучаснікі уніі, між безлічы драбніцаў „не заўважылі" такі важны, здавалася б, факт, як пераход украінскіх земляў пад уладу Кароны Польскай).

Разглядаючы часы Хмяльніцкага, Н.Якавенка сцісла згадвае пра „інтэрвенцыю" расійскай арміі на Беларусь, у якой браў удзел казацкі полк І.Залатарэнкі, што акупаваў Быхаўскі, Крычаўскі і Магілёўскі паветы.

Ці не ўпершыню ў падручніку па ўкраінскай гісторыі разглядаецца праблема вобразаў этнасаў-суседзяў ва ўкраінскае ментальнасці. Вось што піша аўтар пра беларусаў: „Стаўленне да ліцвінаў (беларусаў і літоўцаў) і валохаў (малдаванаў і румынаў) не мела бар'ернае афарбоўкі, таму на яго нюансах няма патрэбы спыняцца спецыяльна".

Наогул „Нарыс" Н.Якавенкі вызначаецца карэктным стаўленнем да беларускае гісторыі. Даследчыца здолела адкінуць савецкі стэрэатыпны погляд на ўкраінска-беларускія ўзаемаадносіны, асабліва што тычыцца аналізу дзеянняў І.Залатарэнкі ў 1654-55 г.

К) Я.Й.Грицак. Нарис Історіi Украiни: формування модерноi украiнськоi націi XIX-XX ст. Киiв, Генеза, 1996. 360 с.

Праца львоўскага гісторыка Яраслава Грыцака — не толькі храналагічны, але і, у значнай меры, канцэптуальны працяг „Нарысу" Н.Якавенкі. Дадзеная кніга — таксама прыемнае выключэнне з правіла, сфармуляванага Робінам Дж. Калінгвудам: „Любыя звесткі, перш чым яны патрапяць на старонкі школьнага падручніка, будуць або цалкам абвергнутыя, або, прынамсі, пастаўленыя пад сумнеў наступнымі даследаваннямі".

Не будзем пералічваць усе звесткі пра Беларусь, якія месцяцца ў „Нарысе" Я.Грыцака, лепш спынімся на цікавым параўнанні ўкраінскага і беларускага нацыянальных рухаў, якое аўтар прапануе сваім чытачам. На думку гісторыка, беларускі нацыянальны рух на пачатку XX ст. быў структурна вельмі блізкі да ўкраінскага: разуменні „беларус" і „селянін" (як і „ўкраінец" і „селянін") фактычна супадалі, бо „92% беларусаў складалі сяляне і 95% сялян — беларусы". Узровень пісьменнасці як беларускіх, так і ўкраінскіх сялянаў быў нізкі, беларусы гэтаксама характарызаваліся індывідуалізмам і непрыманнем абшчыны. „Аднак, — заўважае Я.Грыцак, — украінскі нацыянальны рух у 1917 г. выявіўся мацней, чым беларускі". Прычыны гэтага, на думку вучонага, дзве. Па-першае, колькасць украінскае інтэлігенцыі была нашмат большай (у 1897 г. на 5 мільёнаў беларусаў было каля 18 тысяч асобаў, што мелі адукацыю, вышэшую за пачатковую). На думку аўтара, „з-за нешматлікасці інтэлігенцыі ніводзін беларускі горад не стаў месцам стварэння больш-менш прыкметнае культурнае супольнасці" (ва Украіне такімі месцамі, на думку гісторыка, былі Кіеў і Палтава). Трэба адзначыць, што Я.Грыцак, пад уплывам заходняе навукі, разглядае нацыяналізм (у шырокім сэнсе) як урбаністычны прадукт, а наяўнасць гарадское інтэлігенцыі як першачарговы гарант „поспеху мабілізацыі сялянаў пад нацыянальныя сцягі".

Другой прычынай большага размаху ўкраінскага нацыянальнага руху Я.Грыцак лічыць тое, што ўкраінцы не былі зусім „недзяржаўнай" ці „негістарычнай нацыяй", то бок мелі „пэўныя палітычныя традыцыі самакіравання і ўласную палітычную эліту". Аўтар згадвае пра міф казацкае Украіны, пашыраны ў XIX ст., і падкрэслівае, што надзвычайнай актыўнасцю нацыянальны рух вызначаўся на Левабярэжнай Украіне, г.зн. на тэрыторыі колішняе казацкае дзяржавы — Гетманшчыны. На думку Я.Грыцака, „якраз гэтага чынніка не хапала беларускаму нацыянальнаму руху".

3. Высновы

Аналіз наяўных школьных падручнікаў па гісторыі дазваляе зрабіць выснову пра фрагментарнасць (якая часам мяжуе з ігнараваннем) асвятлення гісторыі Беларусі і беларусаў ва ўкраінскім навучальным працэсе. Разам з тым трэба адзначыць, што паступовае вызваленне навучальных выданняў ад савецкіх трафарэтаў і штампаў усё ж адбываецца — пра гэта сведчаць „Нарысы" Наталлі Якавенкі і Яраслава Грыцака.

Можна таксама назіраць паступовае фармаванне ва ўкраінскіх школьных падручніках міфалагемы супрацьпа стаўлення „ліберальнага" ВКЛ і „антыўкраінскае" Рэчы Паспалітае. Звернем увагу, што тэза пра „супольнае змаганне ўкраінскага і беларускага народаў супраць Рэчы Паспалітае" ў часы Хмяльніцкага знікла з падручнікаў, аднак часам аўтары свядома ігнаруюць гэтае пытанне, баючыся парушыць ідэалізаваную выяву ўкраінскага казацтва, што трывала замацавалася ў навучальнай і папулярнай літаратуры.

Вартае ўвагі і тое, што замест вядомага чаргавання пры пераліку трох усходнеславянскіх этнасаў: „расійцы, украінцы, беларусы" ва ўкраінскіх навучальных выданнях усталёўваецца іншая чарговасць: „украінцы, беларусы, расійцы". На маю думку, такія нюансы маюць надзвычайнае значэнне.

Па-за межамі дадзенага даследавання засталося параўнанне вобразу беларусаў ва ўкраінскіх падручніках з вобразам украінцаў у беларускіх падручніках. Але гэта ўжо крыху іншая тэма.

З украінскай пераклаў Андрэй Скурко

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.