М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

КАНСЕРВАТЫЗМ У СУЧАСНЫХ ГРАМАДСТВАХ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 823%





У лiстападзе 1996 г. у Зальцбургу (Аўстрыя) адбыўся семiнар "Кансерватызм у сучасных заходнiх грамадствах". На самой справе тэматыка дакладаў i паведамленняў была значна шырэйшая - абмяркоўвалiся сучасныя кансерватыўныя рухi ў Еўропе (Заходняй i Усходняй), ЗША, Iндыi, Кiтаi, Лацiнскай Амерыцы, аналiзавалiся гiсторыя i тэорыя кансерватызму як такога. iншымi словамi, семiнар быў прысвечаны абмеркаванню гiсторыi i сучаснасцi кансерватыўных рухаў, iх спецыфiцы ў залежнасцi ад гiстарычных i палiтычных умоў.

У семiнары бралi ўдзел вучоныя, якiя займаюцца палiтычнай фiласофiяй, гiсторыкi, сучасныя палiтычныя дзеячы i журналiсты. Такi склад удзельнiкаў даў магчымасць паглядзець на праблему комплексна. Тэарэтыкi атрымалi шанс адчуць пульс сучаснага палiтычнага жыцця, а для палiтыкаў вельмi важны быў зварот да базавых каштоўнасцяў i асноватворных прынцыпаў кансерватызму, якiя забываюцца, адыходзяць на другi план у палiтычных баталiях па гарачых праблемах сучаснага жыцця. Цiкава было таксама пазнаёмiцца з нацыянальнымi мадыфiкацыямi кансерватыўнай iдэалогii.

Прафесар Мюнхенскага ўнiверсiтэту Ё.Йофэ ў дакладзе "Адна назва - розныя феномены. Кансерватызм у Амерыцы i Еўропе" зноў звярнуўся да вызначэння паняццяў "кансерватызм", "лiбералiзм", "сацыял-дэмакратызм" i iнш. ды рознiцы памiж iмi. Гэты вучоны - прыхiльнiк тэорыi, якая разглядае кансерватызм не як аўтаномную iдэалогiю, а як рэакцыю на французскую рэвалюцыю i лiберальныя тэорыi ХVIII ст.1 Ё.Йофэ лiчыць, што класiчны кансерватызм з'яўляецца процiлегласцю класiчнаму лiбералiзму. Таму, калi пад лiбералiзмам разумеецца iндывiдуальная свабода, iндывiдуальная адказнасць, неабмежаваныя рыначныя адносiны, "мiнiмалiсцкая" дзяржава, то класiчны кансерватызм ставiць у цэнтр эпiстэмалогii i iдэялогii грамадства i супольнасць, адказнасць грамадства за сваiх членаў (грамадства павiнна браць на сябе адказнасць за сваiх членаў двума спосабамi; гэта, кажучы па-сучаснаму, некаторыя стандарты сацыяльнай аховы i абароны ды клопат пра захаванне "вiктарыянскiх каштоўнасцяў"). Акрамя таго, кансерватызм грунтуецца на рэлiгii (у адрозненне ад секулярызму лiбералаў), з вялiкай падазронасцю ставiцца да зменаў i не давярае тым, хто лiчыць, што мае падставы змяняць i, адпаведна, план такiх зменаў.

Дырэктар Парыжскага iнстытуту палiтычных даследаванняў прафесар А.-Ж. Слама належыць да прыхiльнiкаў уплывовай навуковай тэорыi, якая разглядае кансерватызм перадусiм з псiхалагiчнага пункту гледжання. Сутнасць гэтага погляду была выкладзена М. Оўкшатам у эсэ "Быць кансерватарам": кансерватар схiльны карыстацца тым, што "даступна, а не тым, што можа быць... Кансерватар паважае сучаснае, i паважае яго не таму, што яно звязана са старажытнасцю, не таму, што яно лепш за iншыя альтэрнатывы, а таму, што яно больш вядомае i прывычнае...Быць кансерватыўным - гэта значыць аддаваць перавагу вядомаму перад невядомым, выпрабаванаму перад невыпрабаваным, факту перад тайнай, актуальнаму перад магчымым, блiзкаму перад далёкiм,... зручнаму перад дасканалым, сучаснаму смеху перад утапiчным шчасцем".

Разам з тым прафесар А.-Ж. Слама лiчыць, што ў аснове кансерватызму ляжыць маналiтная камунiтарная традыцыя, якую можна вызначыць па наступных крытэрыях:

  1. стаўленне да iншых: неканфлiктная тэорыя стварэння (стасункi памiж людзьмi павiнны падтрымлiваць сувязi, абумоўленыя прыналежнасцю да адной краiны, паколькi гэта з'яўляецца асноўным прынцыпам неканфлiктнай псiхалогii); кансерватары iмкнуцца выратаваць людзей ад канфлiктаў, усталяваць такое грамадства, дзе канфлiкты немагчымыя (гэтым яны адрознiваюцца ад рэакцыянераў: калi першыя не прымаюць канфлiкт, дык другiя нават iмкнуцца стварыць яго, каб вярнуць былы стан рэчаў);
  2. стаўленне да прыроды: "мы з'яўляемся часткай прыроды";
  3. стаўленне да гiсторыi: трэба прымаць i ўлiчваць урокi гiсторыi, а не карыстацца рацыяналiзаванымi канцэпцыямi пераўтварэння грамадства; нельга iмкнуцца да дасканаласцi грамадскiх дачыненняў i чалавека, бо дасканалы толькi Бог;
  4. адказнасць, вернасць маральным каштоўнасцям.

Вiдавочна, сучасныя кансерватары вельмi адрознiваюцца ад напрамку, вызначанага М. Оўкшатам. Таму Ё.Йофэ прапанаваў сучасных кансерватараў (М.Тэтчар, Р.Рэйгана i iншых) называць нэакансерватарамi, а класiчных (Э.Бэрка, Р.Шатабрыяна i iнш.) - палеакансерватарамi. Калi палеакансерватызм стаяў за супольнасць i стабiльнасць, дык нэакансерватызм часам iдзе на радыкальныя змены ў арганiзацыi рынку i дзяржавы. Разам з тым, адзначыў Ё.Йофэ, змянiўся i лiбералiзм: у ХiХ ст. ён пастуляваў свабоду ад дзяржавы i свабоду для прыватнага, iндывiдуальнага рынку; цяпер жа лiбералы стаяць за моцную дзяржаву, якая ўсё размяркоўвае, высокi ўзровень сацыяльнага забеспячэння (высокiя падаткi), удзел дзяржавы ў прыватных справах.

Але, хоць лiбералiзм i кансерватызм ХХ ст. вельмi адрознiваюцца ад класiчных, сучасныя лiбералы i кансерватары не цалкам страцiлi былыя звычкi i спосаб мыслення. Так, сучасныя лiбералы, у адрозненне ад класiчных, вераць у моцную дзяржаву, але, як i iх папярэднiкi ў ХVIII ст., яны таксама вераць у iндывiдуальную свабоду. Сучасныя кансерватары, з аднаго боку, прытрымлiваюцца поглядаў, процiлеглых поглядам сучасных лiбералаў, а з другога боку, яны прынялi ключавыя элементы iдэалогii iх папярэднiкаў: як А.Смiт i Дж.Лок, яны выступаюць за свабодны рынак i персанальную адказнасць, абмежаваны ўрад i нiзкiя падаткi. Разам з тым, кансерватары iмкнуцца захаваць рэлiгiйныя i маральныя асновы класiчнага кансерватызму: моцную царкву, моцнае пачуццё калектыўнай адказнасцi, трывалую сям'ю i гэтак далей.

Усё гэта абумовiла, па-першае, шматлiкiя дыскусii i спрэчкi памiж прыхiльнiкамi розных плыняў у лiберальных i кансерватыўных партыях (у якасцi прыкладу Ё.Йофэ прывёў канфлiкты ў Рэспублiканскай партыi ЗША i дыскусii брытанскiх кансерватараў). Па-другое, "мутацыя" iдэялогiй у ХХ ст. прывяла да таго, што лiбералiзм практычна спалучыўся з сацыял-дэмакратыяй, а кансерватары пайшлi на саюз з сацыялiстамi. Ё.Йофэ выказаў вельмi цiкавую думку пра сувязi кансерватызму i сацыялiзму. Як кансерватызм, так i сацыялiзм былi рэакцыяй на лiбералiзм, iндывiдуалiзм i капiталiзм. Нягледзячы на ўсе адрозненнi, гэтыя iдэялагiчныя плынi сыходзяцца ў наступным: абедзьве стаяць за моцны ўрад i моцную калектывiсцкую супольнасць, падазрона ставяцца да iндывiдуму i iндывiдуальнага, да рынку (нi кансерватары, нi сацыялiсты не прымаюць свабодны рынак, якi, быццам кiслата, раз'ядае грамадства, знiшчае традыцыi i зводзiць усе сувязi да абмену, заробку, прыбытку i г.д.); абедзве звяртаюцца да iдэалiзаванага мiнулага. Таму, лiчыць Ё.Йофэ, аб'яднанне кансерватараў (правых) i сацыялiстаў (левых) было толькi пытаннем часу. Менавiта такiм з'яўляецца сучасны кансерватызм у кантынентальнай Еўропе, якi атрымаў назву хрысцiянскай дэмакратыi. Прыкладам палiтыка, якi прытрымлiваецца такой iдэалогii, на думку Ё.Йофэ, ёсць Гельмут Коль.

У вынiку апiсаных вышэй зменаў склалася, як адзначыў прафесар А-Ж.Слама, такая сiтуацыя, што разрыў памiж кансерватарамi, лiбераламi i сацыялiстамi становiцца ўсё меншым, i палiтычны спектр цяпер можна вызначыць толькi па такiх крытэрыях, як правыя i левыя блокi, у якiя групуюцца нашчадкi гэтых палiтычных традыцый.

Такое ж разуменне сучаснага палiтычнага спектру ляжыць у аснове аналiтычнай тыпалогii, прапанаванай М.Эдвардсам, членам Рэспублiканскай партыi ЗША, выкладчыкам Гарвардскага ўнiверсiтэту (гл. таблiцу).

Цiкава, што некаторыя высновы даклада прафесара А.-Ж.Слама сталi свайго роду адказам на пытанне, чаму кансерватары займаюць цэнтр палiтычнага спектру. Вучоны адзначае, што сучасныя кансерватары змянiлi свае пазiцыi i лозунгi: цяпер яны выступаюць не "супраць", а "за":

  • не супраць роўнасцi, а за роўнасць магчымасцяў;
  • не супраць рэальных правоў, а за фармальныя правы;
  • не супраць свабоды, а за прадухiленне яе пабочных эфектаў, бо, напрыклад, калi свабоды зашмат, гэта можа прывесцi да гвалту (кансерватары сцвярджаюць, што яны могуць зрабiць тое ж, што i лiбералы, але з меншым стратамi i пабочнымi эфектамi, без скрайнасцяў).

Разам з гэтым прафесар Слама адзначыў i радыкалiзацыю пазiцый пэўнай часткi кансерватараў, якая абумоўлена некаторымi сучаснымi праблемамi (мiграцыя, экалагiчныя праблемы i iнш.) ды зваротам да камунiтарызму i нацыяналiзму, характэрных для класiчнага кансерватызму. Гэта вядзе да фашысцкага нацыяналiзму i iнтэгрысцкiх рэлiгiйных рухаў, з аднаго боку, i да ўмацавання прафсаюзнага руху i iншых вiдаў кааперацыi, вяртання да скрайнасцяў 30-х гадоў i саюзу з каталiкамi, з другога. Неканфлiктная мадэль грамадства кансерватараў таксама стварае глебу для апраўдання гвалту, бо кампрамiс магчымы толькi тады, калi канфлiкт прымаецца як натуральная з'ява.

У дакладзе П.Сiнха, прафесара iнстытуту Джавахарлала Неру (iндыя), экалагiчны гуманiзм М.Гандзi быў прадстаўлены як iндыйскi варыянт кансерватызму. Прыхiльнiкi М.Гандзi супрацьстаяць тым фiлосафам, якiя прапагандуюць рацыяналiзм i эканамiчны рост, яны абараняюць традыцыйную культуру, сялянскую гаспадарку i прынцыпы няроўнасцi, якiя нельга аддзялiць ад iндыйскай традыцыi, крытыкуюць сучасную заходнюю цывiлiзацыю. Вельмi цiкава П.Сiнгха апiсаў сучасную iндыю: для яе характэрны рэлiгiйны секулярызм, эканамiчны лiбералiзм, сацыя-культурны кансерватызм, а ў палiтыцы - лiберальна-кансерватыўны сацыялiзм.

Гiсторыi паўстання сучаснага кансерватызму ў ЗША былi прысвечаныя даклады У.Рашэра, вядомага амерыканскага палiтычнага дзеяча i журналiста, i Д.Дэвiна, доктара палiтычнай фiласофii, галоўнага кансультанта Р.Рэйгана i Р.Доўла ў час iх выбарчых кампанiй, аўтара шасцi кнiг, прысвечаных праблемам дэмакратычнай тэорыi i метадалогii вывучэння грамадскага меркавання. У.Рашэр адзначыў, што кансерватыўны рух пачаўся ў ЗША ў 1950-х гадах як каалiцыя памiж лiбертарыянскiмi эканамiстамi, традыцыяналiстамi (у тым сэнсе, якi ўкладваў у гэты тэрмiн Э.Бэрк) i прыхiльнiкамi прынцыпаў халоднай вайны, якiх аб'яднала варожасць да лiбералiзму. Рух развiваўся на працягу трыццацi гадоў i атрымаў перамогу ў 1980 г., калi прэзiдэнтам стаў Р.Рэйган. Амерыканскiя кансерватары лiчаць, што неадкладнага вырашэння патрабуюць наступныя праблемы: развiццё высокатэхналагiчнага грамадства, калi неквалiфiкаваная праца перамяшчаецца за мяжу; банкруцтва праграм сацыяльнай абароны; неадкладная патрэба рэфармавання сiстэмы сацыяльнай аховы; маральнае адраджэнне краiны. Д.Дэвiн паказаў схему развiцця амерыканскага кансерватыўнага руху. Асноўнымi рысамi амерыканскага кансерватызму ён лiчыць апору на iндывiдум у супольнасцi, вызначэнне рознiцы памiж дзяржавай i супольнасцю, недавер, нават страх перад усемагутнай дзяржавай, боязь масаў, прыхiльнасць да прынцыпу падзелу ўлады i федэралiзму, павагу да рэлiгii i традыцыi, iмкненне змагацца за ўсталяванне "маральнага парадку", i, разам з гэтым, - патрабаванне захаваць свабодны рынак, неўмяшання дзяржавы, нiзкiх падаткаў i г.д. Гэтыя прынцыпы сталi вядомыя грамадскасцi праз працы i выступы Ф.Гаека, Дж.Оруэла, Б.Голдуотэра. iх пашырэннем i прапагандай займалiся такiя выданнi, як "National Review", "The Freeman", "Modern Age" i iнш. Былi створаныя таксама кансерватыўныя арганiзацыi, маладзёжныя i перадвыбарныя, а таксама фонды, якiя займалiся фiнансавай падтрымкай руху. Усё гэта дало магчымасць згуртаваць традыцыяналiстаў, лiбертарыянцаў, антыкамунiстаў, дэмакратаў Поўдня (папулiстаў), маралiстаў i новых правых на аснове iдэй, прапанаваных нэакансерватарамi. Наступным крокам было стварэнне часовых каалiцый з рознымi сацыяльнымi групамi - банкiрамi, будаўнiкамi, уладальнiкамi гатэляў i рэстаранаў, дробнымi бiзнэсменамi, фундаменталiстамi i iнш. Усё гэта i стала асновай перамогi кансерватараў.

Трэба адзначыць, што на семiнары вельмi часта вялiся дыскусii адносна правамернасцi самога паняцця "амерыканскi кансерватызм". Вучоныя i палiтыкi Старога свету iмкнулiся даказаць, што разуменне кансерватызму ў Амерыцы адпавядае паняццю еўрапейскага лiбералiзму (Э.Морцiмер, рэдактар лонданскай "Financial Times"), што кансерватызм не можа паўстаць у ЗША з прычыны адсутнасцi феадальнага мiнулага (Ё.Йофэ).

У краiнах былога савецкага блоку з кансерватызмам звязаныя зусiм iншыя праблемы. Некаторыя даследчыкi лiчаць кансерватарамi камунiстаў-рэваншыстаў (Б.Капусцiн, вядучы навуковы супрацоўнiк iнстытуту фiласофii РАН), ёсць погляды, што нашчадкамi кансерватыўнай традыцыi могуць быць хрысцiянска-дэмакратычныя блокi (В.Дойкаў, член балгарскага парламенту). Але больш слушным здаецца погляд, выказаны латышскiм вучоным iльзе Островска (прафесар факультэту сацыялогii Латвiйскага ўнiверсiтэту). Яна адзначыла, што ў краiнах былога СССР палiтычныя прынцыпы, зафiксаваныя ў праграмах сучасных палiтычных партый, валодаючых рэальнымi рычагамi ўздзеяння на палiтыку, маюць для iх другаснае значэнне, асноўнае ж - перадзел уласнасцi. i ў гэтым, здаецца, асноўная прычына паражэння новых палiтычных партый: яны не могуць прапанаваць iдэялогiю, здольную прывабiць выбаршчыкаў.

Марына Сакалова

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 14 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.