М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ДЫПЛАМАТЫЯ УСЯСЛАВА ПОЛАЦКАГА I ЯГО НАШЧАДКАУ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 83%

 



КНЯЖАННЕ УСЯСЛАВА  ПОЛАЦКАГА  (1044-1101 ГГ.)

На асобе Рагвалодавага прапраўнука Усяслава сканцэнтравалася шмат легендарных і летапісных вестак. Ён шчыра працаваў на карысць Полацка, баронячы край ад націску суседзяў і нападаючы на суседнія, асабліва Кіеўскія, тэрыторыі. Не ведаў ён, што такое вольны час і адпачынак. Сучаснікі не маглі яго зразумець і не маглі згадзіцца з тым, што гэта звычайны чалавек, як усе. Народ быў перакананы ў тым, што Усяслаў меў у сабе надзвычайную сілу, што ён чараўнік. Існавала паданне, што ён нарадзіўся ад чарадзейства і меў на галаве асаблівы радзімы знак, ад якога і залежала ўся яго цудоўная надзвычайная сіла. Каб не кідаўся людзям у вочы гэты знак, князь-чарадзей заўжды насіў на галаве павязку. Сваім розумам, сваім непакорным, бурным духам князь-чараўнік надоўга застаўся ў народнай памяці.

Пакуль яшчэ жыў Яраслаў Мудры, Усяслаў быў у згодзе з паўднёвымі князямі. Пасля смерці Яраслава (1054 г.) ў валасцях Кіеўшчыны сталі княжыць яго сыны. На кіеўскі пасад сеў найстарэйшы сын Ізяслаў з тытулам вялікага князя, на чарнігаўскі – Святаслаў, на пераяслаўскі – Усевалад. У першыя часы і з імі Усяслаў жыў згодна, нават быў супольнікам у некаторьіх справах паўднёвых князёў.

Аднак на поўдні ў гэты час замест разбітых печанегаў пагрозай для Кіеўшчыны сталі полаўцы. Пачалося зноў з гэтага часу змаганне Полаччыны і Кіеўшчыны, якое працягвалася аж да смерці Усяслава. Вучоныя мяркуюць, што прычынай змагання быў Ноўгарад, які у той час залежаў да Кіева. У 1067-м годзе Усяслаў  "вонзі стрекала і отворі врата Новуграду". Узяўшы ў Ноўгарадзе шмат здабычы, вярнуўся Усяслаў у Полацак. Даведаўшыся аб гэтым, паўднёвыя князі – Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі згадзіліся паміж сабою адпомсціць Полаччыне. Яньі сабралі вялікую ўзброеную сілу і пашлі паходам на Менск, які ў той час быў адным з багацейшых прыгарадаў Полацку. Нягледзячы на абарону, мужчыны былі   пагалоўна перабіты, а жанчыны і дзеці былі раздадзены як здабыча дружыннікам кіеўскіх князёў. Неўзабаве войска кіеўскіх князёў рушыла далей па рэчцы Нямізе і тут сустрэлася з войскам Усяслававым. Маленькая рэчка 3-га сакавіка 1067 году стала сведкам страшэннай бітвы. Пясняр "Слова аб Ігаравым палку" казаў пра гэта наступным чынам: "На Немізе снопы стелют головамі, молотят цепамі булатнымі, на току жізнь кладут, веют душу от тела. Немігі кровавы брегі не жітом былі посеяны а костьмі сынов русскіх". Войска Усяслава было разбіта. Але не малыя былі страты і кіеўскіх Яраславічаў. У выніку праз нейкі час паўднёвыя князі зазвалі да сябе Усяслава, каб зрабіць з ім згоду. Усяслаў з двума сынамі і невялікаю дружынаю прыйшоў да іх, але князі схапілі яго і сыноў, закавалі ў моцныя кайданы і адвезлі ў палон у Кіеў.

Нядоўга быў чарадзей-князь у парубе. На другі год палону Усяслава кіеўскі князь Ізяслаў павінен быў спешна ісці паходам на полаўцаў, якія пачалі руйнаваць паўднёвыя землі Кіеўскай Русі. Полаўцы разбілі войскі князя, і абураныя кіеўляне сталі супраць свайго князя, прагналі яго, вызвалілі князя-чарадзея і запрасілі яго на кіеўскі пасад замест Ізяслава, парушыўшы, такім чынам, традыцыю замяшчэння кіеўскага пасаду Яраславічамі. На гэтым пасадзе быў Усяслаў сем месяцаў. Ён не лічыў сваё становішча моцным, бо не меў тут такой сувязі з масамі, якую меў на  бацькаўшчыне.

Прагнаны з кіеўскага пасаду Ізяслаў звярнуўся за дапамогаю да польскага караля Баляслава. Апошні з польскімі войскамі з'явіўся ў Кіеўшчыне, каб пасадзіць Ізяслава на пасаду. Кіеўскае войска выйшла насустрач і стала пад Белгарадам. Але, не жадаючы пачынаць справу, якая магла і не мець карысці, Усяслаў кінуў войска і ўначы ўцёк у далёкую Полаччыну, дзе яго чакала падтрымка.

Ізноў пайшло змаганне паміж Полаччынаю і Кіеўшчынаю, паміж  Рагвалодавымі ўнукамі, Ізяславічамі і Уладзімеравым племем –Яраславічамі. Сярод апошніх быў і Уладзімір Манамах, сын Усевалада Пераяслаўскага. Многа разоў пад яго кіраўніцтвам злучаліся  паўднёвыя князі, каб руйнаваць Полацкую тэрыторыю, каб палоннікамі, узятымі з яе абшараў, запаўняць паўднёвыя рынкі. Два разы ўдавалася Яраславічам прагнаць Усяслава з полацкага пасаду, але ён зноў і зноў вяртаўся ў Полаччыну, бо яго падтрымлівалі палачане.

Апошні паход на полацкую зямлю адбыўся ў 1084 г. Уладзімір Манамах сабраў вялізнае войска і павёў яго на поўнач. Мінск быў зруйнаваны дашчэнту. Гэтым  паходам, здаецца, і скончылася барацьба Усяслава з Яраславічамі. Полацкі князь быў ужо вельмі стары і пасля  57 год княжання ён памёр. Пад 1101 годам у   летапісе запісана: "Преставіся Всеслав Полотьскій князь, месяца апріля в 14 день, в 9 час дне, в среду".

ПОЛАЦКАЯ ЗЯМЛЯ ПАСЛЯ УСЯСЛАВА

Пасля смерці чарадзея-князя залежныя ад Полацку гарады вялі няспыннае змаганне з галоўным горадам, а таксама і між сабою. На чале варожых гарадоў становяцца асобныя князі Рагваложага роду і вядуць змаганне як адзін з другім, так і ўсе разам з старэйшым полацкім князем. Адначасова з гэтай барацьбой меў месца працяг змагання Полацкай зямлі з Кіевам. І зноў Уладзімір Манамах зрабіў некалькі паходаў на Полацкую зямлю. Ён зруйнаваў Менск, Друцк, Оршу і Капыль.

У 1127 годзе кіеўскія князі зрабілі хаўрусны паход і зруйнавалі такія гарады, як Полацк, Лагойск і Ізяслаў. Урэшце кіеўскі князь Мсціслаў у 1129 годзе выгнаў з Полацку і іншых гарадоў Ізяславічаў і іх падручных князёў, а на іх месца пасадзіў сваіх сыноў і родзічаў. Гарады і вёскі пусцелі; палі, кінутыя працоўнаю рукою, зарасталі лясамі; прыгнечаныя і аграбленыя насельнікі забіраліся ў няволю. Нявольнічы гандаль пашырыўся.

У 1132 годзе, як кажа летапіс, разгарэлася народная помста. Паднялося паўстанне, якое ахапіла вялікія народныя масы. Народ выгнаў прышлых князёў і іх мясцовых прыхільнікаў. Выкліканыя   народным  рухам і вечам, вярнуліся Ізяславічы на Полацкую Русь. У 1132-1180 гг. зноў кіравалі Полацкай зямлёй Рагвалодавы ўнукі, сярод якіх трэба адзначыць унука Усяслава Васілька Рагвалодавіча і яго сына – Усяслава Васількавіча. Прыпыніліся паходы з Кіеўшчыны, таму што ўсе яе сілы былі сканцэнтраваны на поўдні. Шмат хто з насельніцтва Кіеўскай зямлі бег на поўнач з-за неспакойнай сітуацыі ў краі. А тым часам расла і ўзмацнялася Растова-Суздальская тэрыторыя Русі, якая дагэтуль не мела вялікага значэння. Усе сілы гэтай тэрыторыі ідуць на яе развіццё, і ёй зараз не да Полаччыны. Усё гэта давала магчымасць спакойна існаваць і адпачываць ад таго цяжкага жыцця, якое выпала на долю Полацкага княства ў першай трэці XII стагоддзя.

Пасля смерці Усяслава Васількавіча (які быў вельмі паважаны насельніцтвам за розум, справядлівасць і дабрату) ў 1180 годзе, веча, перакананае ў тым, што другога такога князя немагчыма знайсці, ухваліла ў Полацку рэспубліку. Замест князя абралі 30 старшын, якія і кіравалі рэспублікай да 1190 году.

Аднак немагчыма згадзіцца з тым, што рэспубліка ў Полацку ўтварылася толькі з-за таго, што веча не знайшло дастойнага кандыдата на месца князя. Трэба, такім чынам, шукаць больш грунтоўныя прычыны для такой падзеі, як змена формы кіравання. Цалкам верагодна, што, скарыстаўшы смерць князя-абаронцы інтарэсаў простых людзей, багацейшыя баяры павярнулі веча ў свой бок, скасавалі княжацкую ўладу і захапілі ў свае рукі палітычную ўладу, паклаўшы пачатак арыстакратычнай рэспублікі. Народ не быў задаволены такой рэспублікай, бо яна не давала яму месца ў справах гаспадарства. Заможныя арыстократы, злучыўшы з эканамічнай уладай уладу палітычную і не маючы пагрозы сабе з боку князя, рабілі, што хацелі, а хацелі, што было карысна ім. Абурэнне народу ў 1190 годзе скасавала гэтую рэспубліку, якая праіснавала толькі 9 год.

ЛІТАРАТУРА 

Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. -Мн, Беларусь, 1992 г.

Абецэдарская А.Л., Брыгадзін П.І., Жылуновіч Л.А. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. Каханоўскага А.Г. -- Мн, Экаперспектыва, 1996 г.

Касцюк М.П., Ісаенка І.Ф., Штыхаў Г.В. Нарысы гісторыі Беларусі. --   Мн, Беларусь, 1994 г. 

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 12 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.