М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ КАТАСТРОФА: УЧОРА, СЁННЯ, ЗАЎТРА

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 83%

 



Ружа Ганчарова

доктар біялагічных навук, ст. нав.супрацоўнік Iнстытута генетыкi і цыталогii НАН Беларусi

Ацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы

Такая аценка злучана з вызначэннем уплыву малых доз хранiчнага апраменьвання на здароўе людзей.

Вядома, што 70% усiх радыёактыўных рэчываў, якiя былі выкiнуты з рэактару ў вынiку аварыi на ЧАЭС, выпала на тэрыторыю Беларусi. Рэканструкцыя выпадзенняў ёду-131 паказала, што iм была забруджана ўся краiна. Гэта падцверджана і дадзенымi Беларускага Камiтэту па гiдраметэаралогii і Атласу забруджання Еўропы. Паказнiкам для падзелу раёнаў на чыстыя і забруджаныя прынята шчыльнасць забруджання 137Cs, роўная 37 кБк/м2 (1 Кu/км2). Такiм чынам, усё насельнiцтва Беларусi (больш за 10 млн.), а таксама флора і фаўна з 1986 г. знаходзяцца пад уплывам дадатковага радыяцыйнага iянiзавальнага апраменьвання.

Назапашаныя за 13 гадоў дадзеныя эпiдэмiялагiчных i лабараторных даследаванняў даюць магчымасць прааналiзаваць аддаленыя наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

Ацэнка дозаў апраменьвання

Ацэнка паглынутых дозаў досыць складаная і да гэтага часу не зусiм вырашаная праблема.

Абагуленыя і найбольш поўныя дадзеныя былi прадстаўлены на Мiжнароднай канфэрэнцыi «Адно дзесяцiгоддзе пасля Чарнобыля: падсумаванне наступстваў iнцыдэнту» (Вена,1996 г.). Паводле гэтых матэрыялаў, лiквiдатары, якiя працавалi ў 1986-1987 гг., атрымалi ў сярэднiм прыкладна 100 мЗв, а некаторыя з iх – 250-500 мЗв. Вылiчаная сярэдняя эфектыўная доза за перыяд з 1986 па 1995 гг. для насельнiцтва з раёнаў пiльнага кантролю з узроўнем забруджання болей за 555 кБк/м2 (15 Кu/км2) складае 50-60 мЗв, а для насельнiцтва, якое жыве на менш забруджаных тэрыторыях, – 6-20 мЗв.

Ацэненая калектыўная эквiвалентная доза за гэты ж тэрмiн для 7 млн. чалавек, якiя пражываюць у Беларусi, Украiне i Расii на тэрыторыях з узроўнямi забруджання больш за 37 кБк/м2, складае 35000-100000 чалавека-Зв.

Пры ўсёй нявызначанасцi гэтых ацэнак найбольшыя цяжкасцi ўяўляюць разлiкi iндывiдуальных дозаў радыяцыi, якiя атрыманы людзьмi ў 1986 i 1987 гг. Дзеля рэтраспекцыйнай ацэнкi забруджання распрацаваны метад ЭПР-дазiметрыi па эмалi зубоў. Гэты метад прайшоў метралагiчную атэстацыю і дазваляе дакладна вызначаць iндывiдуальную дозу вонкавага апраменьвання ад узроўню фону да некалькiх Гр. Згодна з даследваннямi I.Б. Кеiрым-Маркуса i iнш. (1995), доза вонкавага g-апраменьвання, атрыманага людзьмi ў 1986-1987 гг., аказалася значна большай за максiмальныя разлiковыя ацэнкi. Так, медыянная доза для насельнiцтва Навазыбкаўскага раёна складала 290 мГр, а найбольшыя iндывiдуальныя дозы былi ў 5-6 разоў вышэй. Такiм чынам, сучасныя даследаванні сведчаць пра неабходнасць рэтраспекцыйнага пераразлiку дозаў.

Даўгатэрмiновыя наступствы для здароўя людзей

Паводле прагнозаў, якiя былi зроблены дырэктарам Iнстытуту бiяфiзiкi АН СССР Л.А. Iльiным i выканаўцамi Мiжнароднага Чарно-быльскага Праекту (International Advisory Committe..., 1991), ачоленага МАГАТЭ, адзiным шкодным наступствам пасля аварыi на ЧАЭС магло быць нязначнае падвышэнне частаты ўзнiкнення раку шчытападобнай залозы, якое будзе немагчыма адрознiць ад узроўню спантаннай захворвальнасцi. У сапраўднасцi, статыстычна значнае павелiчэнне гэтай хваробы ў дзяцей Беларусi зарэгiстравана ўжо ў 1990 г., тады як на прыканцы 1998 г. каля 600 дзяцей i падлеткаў былі ўжо прааперыраваны. Такое ж, але ў меншых памерах, падвышэнне захворвальнасцi раку шчытападобнай залозы зарэгiс-травана і ў дзяцей Украiны i Расii. Такiм чынам, для прызнання сапраўднасцi такога значнага падвышэння тырэоiднага раку і абумоўленасцi яго ўзнiкнення апраменьваннем ёдам-131 мiжнародным навуковым iнстытутам спатрэбiлася 6 гадоў.

Такая няздольнасць, цi нежаданне, спрагназаваць сапраўдны ўплыў Чарнобыля на здароўе людзей гранiчна ясна высветлiла глыбокi крызiс афiцыйнай радыёбiялогii. Зазначым, што апраменьванне абсягу шыi і галавы даволi шырока выкарыстоўвалася ў ЗША і iншых краiнах да 60-х гадоў для лячэння такiх дабраякасных хвароб, як танзiлiты, адэноiды і iншыя падобнага кшталту. Падобнае «лячэнне» прывяло да сур'ёзных вынiкаў. У 12 % пацыентаў развiўся рак шчытападобнай залозы, у 37 % – вузлы рознага кшталту. Пры гэтым, 60% пухлiнаў узнiкла ў людзей, шчытападобная залоза якiх была апраменена дозамi 10-60 сГр. Высветлена, што пiк падобнай рызыкi выяўляецца да 20-25 гадоў пасля апраменьвання, але эфекты радыяцыйнага ўздзеяння сягаюць нават да 40 гадоў.

Галоўная выснова даследванняў сведчыць, што «рак шчытападобнай залозы найбольш адчувальны iндыкатар апраменьвання дзяцей нават такiмi малымi дозамi, як 10 сГр.

Прыгадаем з гэтай нагоды дадзеныя 250 тыс. вымярэнняў магутнасцi дозавай нагрузкi на шчытападобную залозу жыхароў Беларусi, зробленыя супрацоўнiкамi Iнстытуту бiяфiзiкi былога СССР з траўня па жнiвень 1986 г. Сярэдняя доза для дарослых склала 154 сГр, для дзяцей - 310 сГр. Пры гэтым, больш за 5 % дзяцей атрымала на шчытападобную залозу звыш 1000 сГр, а некаторыя нават- болей за 5000 сГр.

Агульнавядома, што «ёдавая прафiлак-тыка» часткi жыхароў Беларусi пачалася праз некалькi дзён пасля сумна вядомага 26 красавiка, калi яна была ўжо супрацьпаказана.

Асаблівасці тагачаснага правалу афiцыйных прагнозаў падрабязна пра-аналiзаваны М.У.Малько. Што датычыцца прадбачання на наступныя дзесяцiгоддзi такога небяспечнага эфекту радыяцыi, як тырэоiдны рак, то згодна з незалежным аналiзам, зробленым М.У.Малько, яно наступнае. Магчымы ста-хастычны эфект па раку шчытападобнай залозы для ўсiх жыхароў Беларусi, за выключэннем лiквiдатараў, складае 10-20 тыс. выпадкаў, у тым лiку 1-2 тыс. лятальных. Адсюль – вiдавочныя вялiкiя памеры «нерэалiзаванага» раку, якiя чакаюць нас у будучынi. На нашу думку, праз 20-25 гадоў пасля Чарнобыльскага выбуху будзе назiрацца другi пiк праяўлення тырэоiднага раку.

Што да лейкемiі, то гэтая хвароба лiчыцца добрым «маркёрам» радыяцыйнага апраменьвання. Пасля бамбардаванняў Хiрасiмы і Нагасакi статыстычна значнае падвышэнне лейкозаў пачало назiрацца з 1950 года.

Як паказана ў сучасных даследваннях (Беларусь, Украіна, Расія), ўзрастання колькасцi гемабластозаў, уключна дзiцячай лейкемii, да 1995 г. не было выяўлена. У гэтай сувязі на згаданай Канфэрэнцыi ў Вене было заяўлена, што нi для узнiкнення лейкемii, нi для iншых ракавых захворванняў, апрача тырэоiднай карцыномы, нiякай дадатковай рызыкі не выявіцца.

Мiж тым, на гэтай жа канфэрэнцыi былi прадстаўлены сур'ёзныя дадзеныя пра падвышэнне частаты лейкемii i iншых ракавых захворванняў у тры разы менавіта ў лiквiдатараў. Акрамя таго, у жыхароў Гомельскай вобласцi (найбольш забруджаннай часткі Беларусi) выяўлена павелiчэнне захворвальнасцi і падвышэнне каэфiцыенту рэгрэсii для ракаў тоўстага кiшачнiка і прамой кiшкi, капшука, нырак i шчытападобнай залозы (Акеанаў, Якімовіч, 1996). У наступным артыкуле (1999) тыя ж аўтары паказалi існаванне дакладнай залежнасцi памiж частатой ракавых захворванняў i шчыльнасцю забруджання раёнаў радыёнуклiдамi. А.Ф.Цыб адзначае, што пiк радыёгенных лейкозаў у лiквiдатараў, якiя працавалi ў 1986-1987 гг., быў зарэгiстраваны праз 4-5 гадоў з моманту аварыi, і кожны другi выпадак лейкозу радыяцыйна абумоўлены.

Сёння ўжо вядома, што пры параўнаннi з неапрамененымi дзецьмi, (гаворка пра немаўлят Грэцыi), якiя былi апраменены ў вынiку аварыi на ЧАЭС ў лоне мацi, частасць лейкемii была павялiчана ў 2,6 разы. Высновы зроблены на аснове параўнанняў двух кантрольных груп дзяцей, якiя нарадзiлiся адпаведна ў перыяды з 1980 па 1985 гг. i з 1987 па 1990 гг.. Пры гэтым адзначана, што народжаныя ў рэгiёнах з павялiчанымi ўзроўнямi забруджання мелi больш высокую захворвальнасць на лейкемiю. Вядома, што дзiцячая лейкемiя – гэта асобная назалагiч-ная форма, якая абумоўлена адпаведнай генетыч-най анамалiяй на 23 храмасоме. Шчыльнасць забруджання Грэцыi чарнобыльскiм цэзiем-137 складала 100-1000 Бк/кг альбо 30-300 кБк/м2, сярэдняя вылiчаная доза апраменьвання каля 2 мЗв. Таму аўтары гэтага даследвання лiчаць, што дзiцячая лейкемiя можа быць следствам апраменьваннем цяжарнай жанчыны вельмi малымi дозамi.

Падвышаная частата ўзнiкнення дзiцячай лейкемii была выяўлена i пры аналiзе дадзеных Нямецкага Дзiцячага Ракавага Рэгiстру, але аўтары не знайшлi яснай сувязi з радыяцыйнай экспазiцыяй. На наш погляд, становiшча з такiмi стахастычнымi наступствамi апраменьвання, як узнiкненне лейкемii і солiдных ракаў сярод насельнiцтва абшараў Беларусi зараз аналагiчна сiтуацыi 1990 г., калi, насуперак прагнозам, ўпершыню было зарэгiстравана падвышэнне раку шчытападобнай залозы ў дзяцей.

Прымаючы пад увагу тое, што доза вонкавага апраменьвання, атрыманая насельнiцтвам, у некалькi разоў вышэй за максiмальныя разлiковыя ацэнкi (Кеірым-Маркус i iнш., 1995; Крываручка, Навумаў, 1997; Дубіна, Куліш, 1997), варта прызнаць iснаванне сур'ёзнай радыяцыйнай рызыкi для ўсiх людзей, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 11 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.