Драўляны Конік
Детская литература. Сказки, басни, рассказы, сборники стихов.
Маленькі цацачны конік самотна стаяў ля парога вясковай хаты. Нядаўна з ім гуляў Ігарок, унук дзеда Ягора. Дзед Ягор – майстар залатыя рукі – вытачыў з дрэва гэтага коніка для любімага ўнука. Але той вельмі хутка забыўся на цацку. Яна яму стала не цікавая. Вось машынкі – гэта іншая справа. З імі ён гуляў з задавальненнем, бо тата купляў хлопчыку найноўшыя мадэлі.
– Вырасцеш, сам паедзеш на такой машыне, – казаў ён сыну.
А дзеду крыўдна было слухаць гэткія словы…
З'ехалі дзеці ў горад, унука забралі з сабой. А цацачны конік ім не патрэбны. Ён так і застаўся стаяць пасярод двара. Узяў дзед Ягор коніка і аднёс у лес. Паставіў на палянцы. "Жыві, – думае. – Можа быць, табе тут павязе".
Пайшоў стары дахаты. А конік агледзеўся: зірнуў на кветкі, на дрэвы, пачуў спеў птушак і ажыў!
Прайшлі гады. Пастарэў дзед. Але ніхто з дзяцей не прыязджае да яго ў вёску. Некалі ім. У горадзе ў іх шмат спраў і клопатаў. Унук дзеда, Ігарок, ужо ездзіць на машыне, пра якую марыў у дзяцінстве. Да таго ж, у яго шмат планаў на будучыню.
– Хай жывуць, як хочуць! – стараўся не крыўдзіцца на дзяцей дзед Ягор. – Гэта іх жыццё. А мне, старому, не трэба ім перашкаджаць.
Часам з палачкай дзед Ягор выходзіў за сяло і чакаў яго… свайго каня. Толькі ён, родны, не забывае і заўсёды прыбягае да дзеда. Варта паклікаць, і конь тут як тут!
Бачыце? Які прыгажун! Грыва да зямлі, а вочы глядзяць прама ў душу і нібы кажуць:
– Дзед! Я твой! І на цябе ніколі не забудуся!
Паглядзіць так дзед на каня, паглядзіць, пацешыцца і адпусціць яго ў лес. А сам – дахаты, але ўжо з лёгкім сэрцам.
А час ішоў. Аднойчы, ці то выпадкова, ці то адмыслова (дзед так і не зразумеў), укаціла ў яго двор шыкоўная машына Ігарка.
– Прывітанне, дзед! Як ты тут!
Стайць ля парога ўнук, моцны, станісты, прыгожы, зусім як яго конь!
Пагаварылі трошкі.
– Памятаеш, унучак, таго коніка, што я табе змайстраваў у дзяцінстве? Ты б не пазнаў яго зараз.
І пайшлі яны туды…
– Ігарок, ці бачыш яго?– спытаў дзед, стоячы на ўскрайку сяла.
Але ўнук не адказаў яму. У гэты момант ён пільна глядзеў на казачнага цуда-каня, не верачы сваім вачам! У сэрцы нуда і боль…
– Прабач мяне, конік! Прабач! – прашаптаў Ігар. – Прабач, што я быў такі дурны і забыўся на самую добрую і чароўную казку свайго дзяцінства, казку сваёй і тваёй душы. Але яна вярнулася да мяне, і я вельмі рады гэтаму!
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1547045012 в базе LIBRARY.BY.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций