Чароўны Пеўнік

Детская литература. Сказки, басни, рассказы, сборники стихов.

NEW СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА

temporary
Все свежие публикации

Меню для авторов

СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Чароўны Пеўнік. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси

Система Orphus

5 за 24 часа
Публикатор:


Увесну купіла бабуля на рынку дзесяць маленькіх жоўтаротых куранят і панесла дахаты.

Ля брамкі яе кот Савелій сустракае:

– Каго гэта ты ў кошыку нясеш? – пытае ён ў сваёй гаспадыні.

– Куранят, коцік! Яны яшчэ зусім маленькія. Калі ж падрастуць, у курачак ператворацца. Па двары будуць хадзіць, "куд-куды" гаварыць. І табе, і мне весялей будзе.

Занесла бабуля куранят у хату. Адкрыла кошык. Маляняты ж вочкі расплюшчылі, глядзяць на яе, пішчаць, есці просяць.

Наліла бабуля куранятам у місачку малачка, дробнага проса насыпала.

– Ай-яй-яй! Дурная мая галава! А Пеўніка я забылася на рынку купіць! – засмуцілася бабулька. – Будучым курачкам абаронца, Пеўнік, патрэбен!

І тады старая ўспомніла казку пра Калабка. У гэтай казцы чароўны Калабок з цеста быў выпечаны. Вырашала наша бабуля таксама чароўнага Пеўніка з цеста спячы. Ён ажыве і пасябруе з куранятамі.

Трэба сказаць, што была бабулька вялікай выдумшчыцай і ўмелай майстрыхай. Усё, што задумвала, ёй заўсёды ўдавалася зрабіць, таму што яе думкі былі добрыя і разумныя. Вось напякла старая духмяных пшанічных блінцоў. Коціка накарміла, сама наелася, а з рэштак цеста чароўнага Пеўніка зляпіла і ў печцы спякла.

Ах, які ж прыгожы Пеўнік атрымаўся! Грабеньчык і бародка ў яго чырвоненькія, вочкі-пацеркі блакітныя, хвосцік і крылцы рабыя.

Паднесла бабуля чароўнага Пеўніка да куранят і кажа:

– Бачыш, Пеўнік, гэтых маленькіх пухнатых куранят! Хочаш з імі сябраваць?

– Хачу! – Пеўнік адказвае.

Раптам ён крылцамі як запляскае ды як закрычыць: – Ку-ка-рэ-ку!

Потым на падлогу саскочыў і зусім сапраўдным зрабіўся! Ходзіць Пеўнік вакол кошыка з куранятамі, зярняткі сваёй дзюбай перамолвае і малянятам-куранятам у дзюбкі кладзе.

– Які разумны мой Пеўнік! – узрадавалася бабуля. – Зараз мне клопатаў будзе менш з такім памочнікам!

З той пары чароўны Пеўнік ад куранят не адыходзіў. Сам карміў іх, гуляць у двор вадзіў, казкі ім распавядаў, розуму вучыў. Да лета выраслі з куранят курачкі, добрыя такія, разумныя і прыгожыя. Цяпер яны самі за Пеўнікам ходзяць, ва ўсім яго слухаюцца.

Бабуля глядзіць на сваё птушынае сямейства і не нарадуецца:

– Дзякуй, табе, за ўсё, Пеўнік! Лепшага сябра і абаронцы маім курачкам нідзе не адшукаць! – гаворыць яна свайму ўлюбёнцу.

– А то, як жа! Ко-ко-ко! – выхваляецца Пеўнік. – Я ж ні які-небудзь просты певень. Я – чароўны Пеўнік, з духмянага цеста тваімі добрымі рукамі злеплены!

 2017 г.



Опубликовано 09 января 2019 года

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

Публикатор (): Татьяна Домаренок-Кудрявцева

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.