Старадаўнія навагоднія гадзіннічкі

Детская литература. Сказки, басни, рассказы, сборники стихов.

NEW СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА


СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Старадаўнія навагоднія гадзіннічкі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2016-07-03

 

У адной сям'і жылі хлопчык Сярожа, яго мама, тата і бабуля. У адным з пакояў на сцяне вісеў старадаўні гадзіннiк з боем, які дастаўся Сярожынай бабулі ў спадчыну яшчэ ад яе бацькоў. Бабуля гэты гадзіннiк вельмі берагла, бо ён спраўна ішоў шмат гадоў. У яе ўнука  на паліцы стаяў сучасны электронны гадзіннiк. Сярожын высвечваў час на лічбавым табло і таксама быў вельмі дакладны. Аднак, акрамя сучасных рэчаў, такіх як: тэлевізар, лічбавы фотаапарат, камп’ютэр, iPad у Сярожынай  кватэры было шмат рэчаў, набытых або падораных вельмі даўно. На паліцы ў кніжнай шафе стаялі старадаўнія статуэткі, вазачкі, кнігі. Нават пісьмовы стол з натуральнага дрэва быў вельмі стары. Хто толькі ў розны час не сядзеў за гэтым сталом: і дзядуля, і бабуля! Нават мама Сярожы яшчэ вучаніцай рабіла ўрокі за гэтым сталом.

Сярожа яшчэ не вучыўся ў школе, але ён часта садзіўся за пісьмовы стол, каб памаляваць або пагартаць свае кніжкі. Напэўна, стары стол быў вельмі разумны і добразычлівы, таму што, седзячы за ім, Сярожы заўсёды ўдаваўся малюнак, які падабаўся яму і яго маме. Нават чытаць па складах хлопчык навучыўся за гэтым сталом. Вось якім дзіўным быў стары пісьмовы стол!

Такімі ж дзіўнымі здаваліся Сярожу і старадаўнія ёлачныя цацкi, якія мама захоўвала ў вялікай скрынцы на верхняй палічцы шафы. Новы год і Каляды былі ў хлопчыка любiмымі святамі. У гэтыя дні ў іх хаце пахла лясной Ёлкай, пірагамі, і таму настрой у Сярожы заўсёды быў святочны і вясёлы. Перад святамі тата прыносіў сапраўдную Ёлачку, і яны з мамай упрыгожвалі яе. Рознакаляровыя старадаўнія шкляныя шары з намаляванымі на іх ляснымі звяркамі, цацачныя клоуны, сабачкі, каток, вавёрачка, птушачкі, казачны церамок заўсёды хвалявалі Сярожу. А вельмі-вельмі стары зроблены з гіпсу Дзед Мароз, які заўсёды зручна ўладкоўваўся пад Ёлкай разам з прыгажуняй Снягуркай, наогул здаваўся чараўніком, які ажывае ў ноч перад Новым годам!

Але самым дзіўным за ўсіх старадаўніх ёлачных цацак быў маленькі шкляны гадзіннічак з намаляванымі на ім чорнымі стрэлкамі. Апынуўшыся на самай верхавіне Ёлкі, ён як па чараўніцтве, заўсёды паказваў роўна а дванаццатай гадзіне ночы ў той жа самы час, калі электронны гадзіннiк высвечваў 00 гадзін 00 хвілін, а бабулін стары насценны гадзіннік адбіваў навагоднюю поўнач!

Вядома, Сярожына мама купляла новыя цацкі. На Ёлцы блiскацелі вялікія перламутравыя шары, банцікі, хлапушкі, рознакаляровы дожджык. Але старыя цацкі хлопчык усё ж любiў больш. Яны ведалі і памяталі яго маму яшчэ зусім маленькай, і нават расказвалі яму пра тое, як яна ўмела выразаць прыгожыя сняжынкі з залатой фольгі. Ёлачныя цацкі ведалі і памяталі бабулю маладзенькай прыгажуней. Яны радаваліся прыходу Новага года шмат-шмат разоў…

Хутка Новы год. Мама купіла Сярожу новыя гірлянды з зіхатлівых лямпачак. Бліскучыя і яркія яны бегаюць па Ёлцы быццам чароўныя агеньчыкі і безумоўна зробяць для ўсіх яшчэ больш радасней сустрэчу Новага года.

Будучы год, хлопчык гэта ведае, будзе для яго хвалюючым і вельмі цікавым, бо восенню ён пойдзе вучыцца ў першы клас.

 


У автора есть сайт: http://domarenok-t.narod.ru.
Новые статьи на library.by:
СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА:
Комментируем публикацию: Старадаўнія навагоднія гадзіннічкі

© Таццяна Дамаронак ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.