Героі далёкай вайны

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Героі далёкай вайны. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-05-13
Источник: http://domarenok-t.narod.ru/

 

Марат вучыўся ў пятым класе. У святочны дзень 9 Мая ён хадзіў з мамай па сонечнаму ўпрыгожаннаму Мінску. Пасля наведвання плошчы Перамогі, яны вырашылі яшчэ прагуляцца ў парку імя Янкі Купалы. Прайшліся ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач і зазірнулі ў сквер Марата Казея. Мама падвяла сына да помніка.

– Яго звалі Марат, як і мяне, – сказаў хлопчык, зірнуўшы на надпіс. – Значыць, гэта не такое ўжо і рэдкае імя.

– Ты не сустракаў хлапчукоў з іменем Марат? – спытала мама.

– Не.

– А пра Марата Казея што-небудзь чуў? – яна пытальна зірнула на сына.

– Нам штосьці казалі пра яго ў школе, – адказаў Марат.

– Гэты хлопчык загінуў падчас вайны як сапраўдны Герой. Яму было чатырнаццаць гадоў. Ён служыў у партызанскім атрадзе. Патрапіўшы ў акружэнне, Марат Казей падарваў сябе і гітлераўцаў сваёй апошняй гранатай. Пасля вайны ў гэтым скверы паставілі помнік у памяць аб ім і аб тысячах такіх жа юных беларускіх героях вайны.

– Герояў вайны было шмат, усіх не запомніш, – растлумачыў сын.

– Ты дарма так кажаш. Толькі падумай! Хлапчук твайго ўзросту пайшоў у партызанскі атрад абараняць сваю Радзіму. Ты б змог? – даказвала мама.

– Не ведаю. Ён мог бы не хадзіць, – заўпарціўся Марат.

– Не мог. Ён помсціў за сваю маму. За тое, што яна хавала ў сваёй вясковай хаце параненых партызан, немцы павесілі яе.

– Тады я спагадаю, гэта страшна, – нарэшце зразумеў сын.

– Ён мог бы застацца жывым, калі б не патрапіў у акружэнне, – працягвала распавядаць мама. – Але ўсё роўна ён Герай, таму што нічога не баяўся, хадзіў у разведку, даставаў важныя разведвальныя звесткі, удзельнічаў у баях разам з ўсімі, як дарослы. Марат Казей любіў краіну, у якой жыў, ён не хацеў, каб немцы вынішчылі ўвесь савецкі народ, адчайна ваяваў з нямецкімі захопнікамі і верыў у перамогу над імі. Ведаеш, гэты хлапчук не пашкадаваў свайго жыцця ў барацьбе за тое, каб мы з табой жылі ў вольнай і шчаслівай краіне, – сказала мама і пільна зірнула ў вочы сыну.

– Я яму ўдзячны. Вядома, ён сапраўдны Герой! – Марат з павагай узіраўся ў быццам на імгненне ажыўшы, адчайна адважны твар свайго аднагодка, Героя Вялікай Айчыннай вайны.

А яго мама ўсё яшчэ працягвала распавядаць. Па яе голасе было ясна, што яна глыбока перажывае і разумее то, пра што кажа:

– Балюча думаць пра тое, колькі разумных адважных хлапчукоў былі б жывыя, калі б не было вайны. Вось такіх Герояў у той час было сотні, тысячы па ўсёй Краіне Саветаў. Іх імёны ўпісаны ў гераічныя старонкі гісторыі нашай Беларусі. Калі захочаш, ты знойдзеш і пачытаеш пра іх у інтэрнэце.

– Так, я пашукаю.

– Ведаеш, твайму прадзядулю ўжо дзевяноста пяць гадоў. Ён яшчэ добра памятае вайну, толькі ваяваў не ў партызанах, а на фронце. Пагавары з ім. Давай зойдзем да яго і павіншуем са святам.

– Добра. А бабуля будзе рада?

– Вядома, ты яшчэ пытаеш.

Купіўшы вялікі букет кветак, яны паехалі да мамінага дзеда. Стары сядзеў на лаўцы каля дома. Абапёршыся на палку, ён усміхаўся, гледзячы на малых, якія з гучным піскам насіліся па двары.

– Гэта яны так на самалёце лётаюць! – усміхнуўся ён, заўважыўшы ўнучку, маму Марата, і праўнука.

– Малайчына! Добра расцеш, хутка дагоніш мяне, – бадзёрым голасам пахваліў дзядуля Марата. – Дзякуй, што зайшлі да мяне. Рад бачыць вас. Баба Надзя таксама будзе рада. Хадзем у хату, – стары цяжка падняўся з лаўкі і абапіраючыся на руку ўнучкі пайшоў да пад'езда.

 

– Дзядуля, віншуем цябе са святам! – сказаў Марат.

Сёння праўнук вырашыў абавязкова разгаварыць прадзеда, "выведаць" у яго сакрэты даўно мінулых ваенных гадоў.

Да здзіўлення хлапчука ўсё атрымалася вельмі проста. Варта было Марату спытаць, і дзядуля тут жа адгукнуўся. Ён узгадаў свае маладыя ваенныя гады, а яму ў той час не было і дваццаці гадоў. Колькі страшных, вельмі хвалюючых падзей змясцілася ў тыя суровыя пяць гадоў кровапралітнай вайны! Колькі душэўнай сілы і мужнасці трэба было зусім яшчэ маладому чалавеку, каб пераадольваць свой страх, перажываць усеагульнае гора, не зламацца і выстаяць. Вайна загартоўвала людзей, якія ваявалі на франтах, яна рабіла іх духоўна непераможнымі. Дзед дастаў з тумбачкі свае ваенныя ўзнагароды і, паказваючы іх праўнуку, распавядаў завошта атрымаў  той ці іншы медаль, ордэн.

Колькі ж усяго Марат пазнаў у гэты дзень? І чаму ён раней не пагаварыў з прадзедам? Саромеўся альбо баяўся, што стары не стане нічога распавядаць?

– Дзядуля, які ж ты адважны, я захапляюся і ганаруся табой! – прызнаўся Марат.

А прадзед з хітрай усмешкай зірнуў на свайго юнага праўнука і гучна прамовіў, паклаўшы яму руку на плячо:

– Так, адважны, ведаеш, я нічога не баюся! Жадаю і табе, мой дарагі Марат, заўсёды ісці па жыцці цвёрдым і ўпэўненым крокам. Нічога не бойся, пераадольвай усе цяжкасці. Галоўнае, вер у сябе, у свае сілы, і тады ўсё атрымаецца. Цяпер твая галоўная мэта – добра вучыцца. Імкніся быць прыкладам для іншых, не здраджвай сяброў, дапамагай родным і добрым людзям, якія сустрэнуцца на тваім шляху. І абавязкова знайдзі для сябе ў жыцці тую годную справу, якая будзе табе падабацца і прыносіць карысць радзіме.

Марат ішоў дахаты і ўспамінаў сказаныя на дарогу словы свайго прадзеда.

– Мама, я не ведаў, што наш дзядуля так шмат ведае, што ён такі разумны! – прызнаўся ён.

– Ён разумны, таму што пражыў вялікае нялёгкае жыццё. Вучыся ў яго ўсяму добраму, сынок. Можа, гэта дзедава навука дапаможа табе ў жыцці, – сказала мама.

 


Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Героі далёкай вайны

Источник: http://domarenok-t.narod.ru/

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.