Уратуем нашы душы

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Уратуем нашы душы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2019-03-18

Уратуем нашы душы

На фото: Уратуем нашы душы


Прикреплённый файл - Уратуем нашы душы

Загрузить

Автор: Kashevich (файл загружен: 18 марта 2019)



Вирусов нет!
"Золотая коллекция" LIBRARY.BY / BY-1552896422
От автора (Kashevich):

Анатоля Кашэвіча я ведаю, так бы мовіць, з самага дзяцінства… А жылі мы ў вёсцы Крушнікі, якая знаходзілася ў Петрыкаўскім раёне, гэта яе потым аднеслі да Мазырскага раёну. Я жыў у вёсцы не пастаянна, а наездамі, калі маці адвозіла мяне да бабулі Настазі, і хата яе знаходзілася па суседстве з Кашэвічамі.

Сохранение файла // Справка LIBRARY.BY

Дорогие и уважаемые коллеги! Вы можете скачать файл исключительно для дальнейшего индивидуального ознакомления. При использовании любых данных из представленной работы в собственных научных исследованиях, обязательно ставьте ссылки на работу-оригинал с упоминанием фамилии автора, названия работы, источника публикации. Вы можете поставить ссылку непосредственно на данную web-страницу: ниже сформированы готовые ссылки для цитирования данного материала в научных исследованиях (см. ниже раздел "Ссылки по ГОСТу"). По вопросам научного сотрудничества по теме материала, деловой кооперации, совместных проектов обращайтесь непосредственно к автору данного материала.

 Анатоль Кашэвіч

Уратуем нашы душы

Дакументальная аповесць і апавяданні

Гомель 2019

 Уступ

Анатоля Кашэвіча я ведаю, так бы мовіць, з самага дзяцінства… А жылі мы ў вёсцы Крушнікі, якая знаходзілася ў Петрыкаўскім раёне, гэта яе потым аднеслі да Мазырскага раёну. Я жыў у вёсцы не пастаянна, а наездамі, калі маці адвозіла мяне да бабулі Настазі, і хата яе знаходзілася па суседстве з Кашэвічамі. Бацька настаўнічаў, і яго чамусьці перакідвалі з аднаго месца на другое. Нават ва Ўкраіну закінуў нас лёс, калі мне было ўсяго чатыры гады. Фота захоўваецца ў мяне з тае пары. А малодшы брацік Міколка сядзіць на руках у маці, яму мо з годзік было тады… Хаця Анатоль Кашэвіч і быў трохі старэйшы за мяне, але мы пачуваліся з ім як аднагодкі: хадзілі разам у лес, каб нарэзаць у кашэль першых баравічкоў альбо ў Чэрцені натаптаць у кломлю уюноў; назбіраць маліны ці ажынаў, ці проста прагуляцца і палюбавацца мілымі сэрцу мясцінамі, насаладзіўшы відовішчамі душу і сэрца. А потым нашыя жыццёвыя сцежкі разышліся. Ён, скончыўшы педагагічную ўстанову (дарэчы, як і я, толькі пазней), падаўся настаўнічаць, а я спрабаваў пратоптваць журналісцкія сцежкі. Але сувязь між намі не парывалася, на якой бы адлегласці ні знаходзіліся адзін ад аднаго. Чытаў не раз яго допісы ў рэспубліканскім друку. Радаваўся ягоным поспехам і на настаўніцкай ніве. У Анатоля выдатная памяць, ён да драбніц памятаў эпізоды са свайго дзяцінства, памятаў цяжкія гады ваеннага ліхалецця, ведаў кожную сям’ю Крушнікаў. Гэта ён раней за мяне хадзіў за сем кіламетраў у Асавец, дзе знаходзілася дзесяцігодка. Я, прыехаўшы з Бабруйшчыны, тры гады таптаў тую ж дарогу да сярэдняй школы. Праз шмат гадоў, калі мы пайшлі “на заслужаны адпачынак”, аднойчы ён мне паказаў рукапісны твор “Крушнікі ў маім жыцці”. Напісаны ад рукі настаўніцкім каліграфічным почыркам, адразу зацікавіў мяне. Я як быццам зноў пабываў у роднай вёсцы спаміж вяскоўцаў і сваіх родзічаў, неяк па іншаму паглядзеў на крушнічанаў, даведаўся болей пра іх нялёгкі лёс, пра іх пакручастыя жыццёвыя сцежкі. Але найбольш аўтар скіраваў сваю ўвагу на лёсе сваёй сям’і, таму і атрымалася нешта накшталт “сямейнай хронікі”, бо ў ёй было змешчана шмат фатаграфій даваеннага і пасляваеннага перыяду з сямейнага архіву… Асабліва мяне ўразілі старонкі пра той час, як вёска аказалася “пад немцам”. Анатоль ужо быў падлеткам, а я толькі нарадзіўся, і з маці знаходзіўся на тых куранях. Бо мой бацька, Мікалай Сямёнавіч, калі прыйшоў вораг на Ельскую тэрыторыю, падаўся на фронт… Прачытаўшы, параіў я яму напісаць болей падрабязна пра той перыяд, расказаць шырэй пра людзей, пра свайго дзеда Міколіка, які, па сутнасці, і быў “камандзірам” тых куранёў… Магла пры жаданні атрымацца дакументальная аповесць пра землякоў. Больш года працаваў ён над творам. А потым і паказаў мне напісанае. Назваў аповесць “На куранях”. Яна ўразіла мяне яшчэ больш, чым “сямейная хроніка”. Гэта ўжо быў арганічна і прафесійна напісаны мастацкі твор. І я не ўтрымаўся, паказаў “курані” Віктару Казько. І яму спадабалася аповесць, нават пажадаў напісаць свой водгук-рэцэнзію, якая магла б паслужыць уступным словам да твора. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Віктар Казько адгукваўся так аб дакументальнай аповесці: “У пацвярджэнне – само гэта пазначэнне “дакументальнае” было даравана вялікае жыццё, якое так і не разгарнулася, на самым пачатку было падсечана горыччу змагання за тое, каб выжыць. Падсечана ўнутранай і знешняй акупацыяй душы і зямлі – хапунамі і вайной, уласнай неадухоўленасцю… З’ява куранёў не вельмі даследаваная ні мастацкай літаратурай, ні гісторыкамі вайны, але даволі звычайную і распаўсюджаную на Гомельшчыне падчас фашысцкай акупацыі. Ці не ўсё Палессе прайшло прайшло праз тыя курані. Курані, што ўзнікалі і куды выбіраўся мясцовы люд не толькі ў выніку карных дзянняў фашыстаў супраць партызанаў і партызанскіх зон і вёсак, а стыхійна, здаецца, без дай прычыны. Што і чаму, дзе карані такога бежанства. Пытанне балючае і цікавае…” Мяне радавала, што нашыя ацэнкі творчасці майго земляка супадалі. Калі ж Анатоль даслаў аповесць “На куранях” у часопіс “Полымя”, адтуль прыйшоў станоўчы адказ – паабяцалі надрукаваць. Але па невядомых (а мо і вядомых прычынах) не знайшлося ёй месца. Потым Анатоль Кашэвіч напісаў новую аповесць пра сваіх калегаўнастаўнікаў і жыхароў вёскі Данілевічы – “Новенькая”. Ён апавядаў пра падзеі шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, прапускаючы іх праз сваё сэрца, высвечваючы па-майстэрску дэталі і факты з жыцця жыхароў вёскі і вясковых настаўнікаў. А праз нейкі час мой сябра прапанаваў мне прачытаць новы твор – “Прызванне – ратаўнік”. Тэма – ратаванне тапельцаў – хаця і не рэдкая, але пададзена арыгінальна. У свой час палешуку Кашэвічу выпаў гонар служыць на флоце, пад Севастопалем. Акрамя асвойвання асноўнай спецыяльнасці радыётэлеграфіста, кожны матрос павінен быў засвоіць і другую навуку – адчуваць сябе на моры, як рыба ў вадзе. Гэта азначала, што кожны матрос, трапіўшы сам ці нехта іншы ў цяжкае становішча, убачыўшы, што нехта 4 5 не можа самастойна выбрацца з вады – нават пайшоў на дно, – тут жа кінуцца на дапамогу і выратаваць тапельца. Кожны, стаўшы “асам” і спецам марзянкі, зрабіўся і прафесійным ратаўніком, і таму з таго часу ў кожнага з іх сэрца і ўнутраны слых ператварыліся ў “радыёстанцыю”, – круглыя суткі працавала на адну пазіцыю – на “прыём”. А гэта азначала, што кожны ратаўнік валодаў чароўным дарам пачуць сігнал “SOS” і, не раздумваючы, тут жа кінуцца на дапамогу. Тапельцу неабавязкова трэба было і крычаць, а, знаходзячыся ўжо нават на дне мора ці ракі, а толькі паслаць у прастору трывожна-адчайны сігнал: “Божа, уратуй мяне!”, – як той покліч аб дапамозе адразу ж чуў ратаўнік. Як тая навука ў вучэбным атрадзе спатрэбілася падчас службы ў ВМФ! І пасля, калі крушнічанін Кашэвіч стаў цывільным чалавекам! За сваё жыццё яму ўдалося выратаваць больш дзесяці тапельцаў, якія і па сёння жывыя і ўдзячны яму, што падарыў ім другое жыццё. Яго грамадзянскія ўчынкі (аўтар падрабязна расказаў пра іх у рукапісе) не прайшлі незаўважна – у 1988 годзе Гомельскі аблвыканкам ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў яго медалём “За выратаванне тапельцаў”. Няхай яшчэ рукапісы не ператварыліся ў кнігі, але іх авансам можна было ўжо назваць кнігамі, – прыдзе яшчэ час, калі, дасканала дапрацаваныя аўтарам, яны будуць прапанаваны выдавецтву. Верыцца ў тое. Але пакуль напісанае і ў такім выглядзе можна аднесці да літаратурнагістарычнай спадчыны, з якой вучні ці студэнты, ды і проста чытачы розных узростаў, могуць пачарпнуць для сябе асабіста і для сваіх даследванняў шмат чаго цікавага і карыснага. Гэта неацэнны скарб, крыніца светласці і шчымлівай памяці, як напамін сённяшнім жыхарам, і тым, хто прыдзе пазней на зямлю, пра тое, што мы не павінны забываць ніводнай старонкі нашага жыцця – ні светлай, ні сумнай. Бо з гэтага саткана жыццё не толькі кожнага чалавека, а і нашай краіны. А яшчэ вучыць будучая кніга вось чаму – кожны з нас павінен умець пачуць сігнал “SOS” ад любога чалавека, які трапіў у мярэжы бяды – няхай то фізічнай ці духоўнай , пачуць – і адразу кінуцца на дапамогу. Бо тады і нам нехта дапаможа ў цяжкую хвіліну, – добрае заўсёды і адгукнецца дабрынёй. Такі закон жыцця, да гэтага і заклікае нас Вышні. Анатоль Бароўскі, пісьменнік Анатоль Кашэвіч пра сябе: “Нарадзіўся я 28 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Крушнікі Мазырскага раёна. Да вайны бацька Станіслаў быў калгасным кавалём, а маці, Людміла Мікалаеўна, – Людвіся, – працавала пры школьнай гаспадарцы. Як толькі пачалася вайна, бацьку адразу, як і многіх іншых крушнічанаў, паклікалі ў ваенкамат. Ад яго не было ніякіх вестак ні праз месяц, ні праз год… І як прагрымелі салюты перамогі на фашысцкай навалай, таксама не аб’явіўся. Маці з бацькам, для мяне дзедам Міколам – Міколікам як яго звалі ў вёсцы, – як маглі гадавалі і ратавалі ад галоднай смерці чатырох малалетніх дзяцей. І да сёння здзіўляюся, як ім тое ўдавалася рабіць. Бо голад нас праследваў штодня, круглыя суткі. Самую маленькую з сястрычак, якая нарадзілася ў пачатку вайны, і калі цяжка захварэла, уратаваць не ўдалося, бо жылі ўвесь час на куранях сярод балотных нетраў у холадзе і голадзе, а медычнай дапамогі ніякай. Добра, што былі сярод нас народныя лекаркі, нейкімі адварамі вылечвалі і хваробы страўніка, і прастуды… Што такое курані? То простыя зямлянкі. Выкапаныя ў зямлі яміны, якія прыкрывалі нейкімі жэрдкамі, а на іх грузілі хваёвыя галіны. Але ж хіба схаваешся ў такіх схованках ад холаду і дажджу? Таму і хварэлі, таму і не маглі ўратавацца ад бяды ў такіх нечалавечых умовах… Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, а затым з сябрамі хадзіў за сем кіламетраў у Асавецкую сярэднюю школу. Памагаў маці і дзеду па гаспадарцы, сеялі агарод, стараўся, каб і сястрычкі мае не галадалі, было ў што апрануцца. Збіраўся некуды паступаць, каб набыць спецыяльнасць, ды позва ваенкама адарвала мяне ад роднага дому. Закінуў лёс далёка за межы роднай Беларусі. Аж у Севастопаль. Там я стаў служыць на караблях ваенна-марскога флоту. Першы раз убачыў Чорнае мора. Напачатку ніяк не мог прывыкнуць да знаходжання на караблі, мяне ванітавала, балела галава. Але неяк перасіліў сябе, пераламаў, прыстасаваўся і з цягам часу пачаў пачувацца падчас паходаў у мора ўпэўнена і з пачуццём годнасці. Праз чатыры гады, як дэмабілізаваўся, паступіў у Мазырскі педінстытут. А потым яшчэ і Мінскі педагагічны скончыў. Настаўнічаў больш за сорак гадоў, палову з іх – дырэктарам школы. Выдатнік Асветы СССР і БССР, маю шэраг іншых узнагародаў, сярод якіх і медаль Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 ліпеня 1987 года “За выратаванне тапельцаў”. Сёння на пенсіі. Жыву ў вёсцы Чырвонабярэжжа Лельчыцкага раёна, дзе і настаўнічаў. 6 7 Уратуйце нашы душы 1 1956 год… У хату пад вечар зазірнула нашая паштарка Гануся Рудніцкая. Села на лаву, паклала побач з сабой брызентавую сумку, паглядзела на мяне: – Ну, што, Толік, табе тэлеграма. Маці падышла да жанчыны, перапытала: – І хто ж гэта яму ўжо і тэлеграмы прысылае? Жартуеш, Гануся? – Не, Людвіська, не жартую… Тэлеграма ці позва, яно аднакава. Ваенкамат яму позву прыслаў. Хоча яго ў армію забраць. Яна падала жоўценькую паперку маці. Маці як скамянела. У рукі паперчыну ўзяла і слова сказаць не можа, толькі няўцямна прашаптала: – Во так і майму Стасіку такую паперчыну прынеслі… Гануся паспрабавала неяк суцешыць маці, прамовіла: – Дык то ж, Людвіся, на вайну, а Толіку ў мірны час. Вайны ж цяпер няма… Я ўзяў з рук маці тую “телеграму”, прачытаў. “Прызыўніку Кашэвічу Анатолю Станіслававічу неабходна з’явіцца ў Петрыкаўскі райваенкамат…” – Ды і не толькі яму, а амаль паўвёскі хлопцаў забіраюць у войска, – як быццам больш пераканаўча старалася супакоіць маю маці паштарка. – Не перажывай, тры гады праляціць незаўважна… Маці села на лаву, скрушна заплакала, выціраючы рагом хусцінкі няпрошаныя слёзы. Паштарка моўчкі пакінула нашую хату. Не ўгадала цётка Гануся. Не тры гады мне выпадала служыць, а чатыры. Такі тэрмін службы вызначаны ў ваенна-марскім флоце, куды мяне закінуў лёс. Але напачатку нас выправілі ў вучэбны атрад, каб падрыхтаваць да службы. А сапраўдная служба заключалася ў тым, каб мы асвоілі спецыяльнасць “радыётэлеграфіст”. Нас рыхтавалі для далейшай службы на караблях па спецыяльнасці «радыётэлеграфістаў». Вялікую ўвагу надавалі такім прадметам, як “барацьба за выжыванне”, вязанне марскіх вузлоў, уменне весці сябе пры хімічных і радыёактыўных выпраменьваннях і шмат чаму іншаму, што магло спатрэбіцца ў жыцці. Асноўным жа прадметам у вучэбным атрадзе лічылася падрыхтоўка па спецыяльнасці радыётэлеграфістаў. Штодзённа ў вучэбных класах займаліся марзянкаю: прымалі яе на слых ад “зумераў”, самі выстуквалі яе на тэлеграфных ключах. На кожным кроку нараспеў завучвалі літары і лікі марзянкі, падбіралі словазлучэнні да іх гукаў, як вучылі нас настаўнікі. Напрыклад, “я на горку йшла” – гэта “2”, камандзір палка” – “4”, “каша не кіпіць” – “5” і гэтак далей. Кожная з гэтых мелодый азначала літару або гук, якія нам патрэбна было запомніць, прымяніць на практыцы. І мы старанна вывучалі ўсё гэта. За зусім нязначны час удалося засвоіць гэткую навуку, прыйшлі навыкі як прыёму, так і перадачы марзянкі. Папарна пачалі займацца ў вучэбных класах, перадавалі і прымалі на тэлеграфных ключах марзянку, размаўляючы між сабой гэтай мовай… З вялікай цікавасцю пачаў адносіцца я і да заняткаў па іншых карабельных марскіх спецыяльнасцях, асабліва пасля таго, як мічман Мельнікаў расказаў нам пра выпадкі, з якімі можам сутыкнуцца, калі будзем служыць на караблях. Ды і не толькі на караблях, а наогул у сваім жыцці – на вадзе альбо на сушы. Гэта былі тэарэтычныя і практычныя заняткі па выратаванні людзей, якія нечакана трапілі ў ваду, або ў цяжкім стане аказаліся на сушы. У гэтым кірунку многія заняткі праводзілі з намі медыцынскія спецыялісты, якія даводзілі да нашай свядомасці не толькі пытанні аказання дапамогі пацярпелым, але і пытанні аб вірусных захворваннях, што існавалі ў той час, і як іх пазбегнуць. За гэта я быў ім вельмі ўдзячны. Асаблівую ўвагу звярталі нашы настаўнікі на аказанне першай дапамогі тапельцам. І мы старанна рыхтавалі сябе да гэтага – спецыяльныя макеты дрыжэлі ад нашых маладых учэпістых рук. Мы імкнуліся пры гэтым абавязкова знаходзіць пульсаванне цела, каб патрапіць у яго рух і далей ужо актыўна змагацца за жыццё тапельца. Мы смяяліся, калі маладыя хлопцы, робячы ротам удых і выдых, прыліпалі губамі да муляжоў, пэўна ўспаміналі сваіх пакінутых дзяўчат. Я імкнуўся як мага больш зразумець зусім, здавалася, нескладаную навуку па выратаванні тапельцаў, вяртаць іх да ранейшага жыцця. Лічыў, што любую навуку за плячыма не насіць, ведаў, што ў жыцці можа многае здарыцца, можа многае спатрэбіцца з таго, чаму вучаць нас у гэтым вучэбным атрадзе. Пасля школы гэта была для мяне другая навучальная ўстанова, дзе давалі патрэбныя жыццёвыя веды. І я імкнуўся да таго, каб усё больш і больш спазнаць іх сакрэты, спалучыць свае тэарэтычныя веды пры магчымасці з практычнымі. І ў хуткім часе мне з маім сябрам Міхаілам давялося сустрэцца з такой непрадбачанай сітуацыяй. 8 9 Калі мы ішлі ў час нашага звальнення па набярэжнай невялічкага гарадка, пачулі крыкі хлапчукоў, якія валаводзіліся каля рэчкі. Мы кінуліся да іх і да дзяўчат, якія клікалі нас на дапамогу. На беразе ракі, на рачным пяску, ляжала ў непрытомнасці збялелая дзяўчынка гадоў пятнаццаці, якая не падавала прызнакаў жыцця. Яе хлапчукі выцягнулі з вады, але вось што рабіць далей, не ведалі. Успамінаючы свае тэарэтычныя веды, мы з Мішам узяліся за справу. Без усялякіх цяжкасцяў адшукалі ў дзяўчынкі пульс і ў яго такт пачалі рабіць штучнае дыханне, выштурхоўваючы раз-пораз ваду з яе рота. Праз колькі хвілінаў твар дзяўчынкі пачаў святлець. Яшчэ некалькі ўдыхаў-выдыхаў – і на ім пачала з’яўляцца ружовасць. Дзяўчына ачнулася, адкрыла свае вачаняты і здзіўлена пазірала на нас, на ўсіх прысутных. Тое, што гаварылі ёй хлопцы і дзяўчаты, яна не чула. Здзіўленне не пакідала яе твар, яна старалася зразумець, што ад яе хочуць, што патрабуюць. І калі мы з сябрам зразумелі, што тапельцу выратавалі, вярнулі яе да жыцця, апрануўшы свае белыя форменкі і бесказыркі, пайшлі ад рачулкі ў горад. Дзяўчаты і хлопцы вельмі дзякавалі, махалі і махалі нам рукамі. Здалёк мы бачылі – нашы парады яны выконвалі: нейкі час яшчэ не турбавалі пацярпелую. Пэўна, як мы ім раілі, хуткую дапамогу не выклікалі, каб не нашкодзіць, не даць дзяўчынцы непатрэбны ёй ўкол, не спыніць яе яшчэ не зусім акрыялае сэрца, якое пакрысе выбівала, пульсуючы па ўсім целе, свой звыклы рытмічны рух… На наступны дзень у вучэбным атрадзе адшукалі нас з Мішам бацькі той дзяўчынкі. Хацелі аддзячыць нам за выратаванне сваёй дачкі. Ірынка, так звалі яе, бацькі і сяброўкі стаялі ля ўваходу КП, чакалі нас. На пляцы сабралася шмат матросаў і нашых камандзіраў. Сярод іх быў і мічман Мельнікаў, які радаваўся за нас, і за сваю штодзённую работу, якая дала практычную карысць. Разам з камандзірам палка, капітанам першага рангу, павіншаваў нас і мічман Мельнікаў. Больш за ўсіх, выціраючы на твары слёзы, нас абдымалі бацькі дзяўчынкі, выказвалі сваю падзяку. Яны далі нам у падарунак – поўны кошык розных цукерак і пачкі цыгарэт. Ад цыгарэтаў з Мішам адразу ж адмовіліся – мы не былі курцамі. Было прыемна, калі камандзір палка паціскаў нам рукі і асабіста ад сябе выказаў нам падзяку. А потым, калі праходзілі практычныя заняткі па выратаванні тапельцаў, мне і майму сябру мічман Мельнікаў, не задаючы нават пытанняў, паставіў у заліковыя кніжкі “выдатна”. На сваіх занятках перад матросамі ён ставіў нас у прыклад, гаварыў аб нашай сціпласці ў адносінах да таварышаў, калі мы пароўну падзялілі цукеркі сярод матросаў. Праўда, змоўчваў, што не абышлі і яго, нашага чароўнага настаўніка, які так старанна перадаваў нам свае веды… Як і не прызнаўся ў другім – бацькі Ірыны амаль сілком прымусілі яго ўзяць цыгарэты: ведалі, што ён наш настаўнік і паліў цыгарэты. Заняткі ў вучэбным атрадзе працягваліся яшчэ з месяц, а потым, пасля здачы ўсіх экзаменаў і залікаў, нам выдалі пасведчанні аб заканчэнні марскога вучэбнага атрада з адпаведнай заўвагаю, што мы з’яўляемся камандзірамі аддзяленняў па службе на караблях. Нас накіравалі для службы на караблі Чарнаморскага флоту ў горад Севастопаль. …Працягваў я службу ў Севастопалі на СКРы «Безукоризненный». У часовым звальненні іншы раз мне даводзілася бываць у розных мясцінах Севастопаля, наведваць Малахаў курган, Панараму і Дыяраму на ім, бываць на магілах славутых марскіх палкаводцаў Ушакова і Істоміна, ля помніка загінулых караблёў. Пабывалі мы таксама на мысе Херсанэс. Хадзілі па вуліцах горада, што існаваў яшчэ у чацвёртым стагоддзі да нашай эры, любаваліся прыгажосцю чырвоных макаў, якія пакрылі амаль увесь паўвостраў; слухалі экскурсаводаў, якія апавядалі пра тыя жорсткія баі, што ішлі тут паміж немцамі і нашымі войскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны, – уявілі, колькі загінула тут, на гэтым канцы зямлі херсанэскага мыса, які ўразаецца ў мора, нашых воінаў і ворагаў. Бо на гэтым кавалку зямлі, на яе чыстай роўнядзі, якая амываецца амаль з усіх бакоў морам, нельга было ўратавацца ні немцам, ні нашым, кулямётныя чэргі касілі салдат з аднаго і другога бакоў. Як заўважае экскурсавод, якога мы ўважліва слухалі, гэтая зямля амаль уся перапалена агнём, спрэс палітая чалавечай крывёю. Можа, таму так урадліва вось ужо які год пасля вайны раслі на гэтым святым кавалку зямлі пунсовыя, колеру крыві, макі, якія стваралі спрэс вялікае кілімавае плато. І сапраўды, я не раз любаваўся гэтым чырвоным дываном з боку мора, калі наш СКР праходзіў непадалёку ад гэтых мясцінаў, а таксама тады, калі быў у звальненні і наведваў гэтую гістарычную мясціну, дакранаўся рукамі і душой да гэтай чароўна-трагічнай прыгажосці. Але не забываў, што ў колеры таго кіліма ўплялася і намітка чалавечай крыві… Любуючыся херсанэскімі краявідамі, мы з маім сябруком – матросам Валодзем Алейнікам – зайшлі далёка за мясціны музея, спусціліся да паўднёвай часткі мыса, дзе стаяў на беразе канца зямлі вялізны маяк Севастопаля. Ён ўдзень і ноччу дасылаў нам у мора свае няхітрыя 10 11 пазыўныя марзянкай светавой “СВ”, па якой мы іншы раз у дрэннае надвор’е альбо цёмнай ноччу праразалі свой вадзяны марскі шлях, каб патрапіць у севастопальскую бухту, на нашае пастаялае месца. Не заўважылі мы з Валодзем, як зайшлі далёка, любуючыся хараством прыроды Херсанэса і прыбярэжных марскіх камяністых валуноў, якія ў цёплыя сонечныя дні абмываліся з усіх бакоў лагоднымі марскімі хвалямі. А вось у непагодлівыя дні, калі з мора коцяцца вялізныя вадзяныя глыбы, валуны прымаюць на сябе ўзмоцненыя націскі вады, скідваюць яе са сваіх плячэй… Калі мы з Валодзем завярнулі за вялікі камяністы валун, што ляжаў у вадзе і паказваў напрамак у бок Балаклавы, здалёк пачулі ўсхваляваныя крыкі дзетвары, – яны, пэўна, заўважылі нас і клікалі на дапамогу. Адразу ж кінуліся да іх. Хлопцы і дзяўчаты, перакрыкваючы адно аднаго, паказвалі месца, куда марскою хваляю знесла хлопца. Мы кінуліся ў ваду. Адплыўшы крыху ад берага, заўважылі тапельца, якога марская хваля перавярнула і перамясціла бліжэй да нас. Выцягнулі яго на бераг і паклалі на марскую гальку. Адразу ж пачалі рабіць яму штучнае дыханне, шукаць пульсаванне на ягонай руцэ, раз-пораз ціснулі даланёй на грудзіну, каб выліць ваду з яго. Паколькі твар яго быў не пасінелым, існавала надзея на яго выратаванне. І яшчэ спрытней я пачаў рабіць усё магчымае, каб выратаваць хлапчука. Валодзя няўмела рабіў тое, што я яму раіў, разгублена пазіраў на мяне, сачыў за маімі рухамі. І я зразумеў, што ў вучэбным атрадзе, дзе ён праходзіў падрыхтоўку ў горадзе Мікалаеве, не было мічмана Мельнікава, не вучылі іх там гэтай няхітрай справе… – Ніколі не рабіў штучнага дыхання? – пацікавіўся я ў яго. – Не, – разгублена адказаў мне. Праз хвіліну твар хлопчыка пасвятлеў – некалькі разоў запар удалося мне адпампаваць з яго ваду, намацаць пульс і ўпэўнена рабіць штучнае дыханне. Ён адкрыў вочы, пры гэтым цела яго ўздрыгнула, скура пасвятлела. Здзіўлена пазіраў на ўсіх нас, не разумеў, што з ім здарылася, чаго ён тут знаходзіцца, чаго ляжыць на зямлі. Я, злёгку паляпваючы даланёй па твары, прыводзіў да свядомасці. Хлапчукі расказалі, што завуць нашага тапельца Міколкам і што прыйшлі яны сюды з Камышовай Бухты. А ён прыехаў да іх з вёскі, і мора ніколі ў сваім жыцці не бачыў. Таму з ім і здарылася такое. – Чаму ж вы яго не выратавалі? – задаў я пытанне хлапчукам Яны сумеліся, пераглянуліся між сабою і сказалі ў апраўданне, што гэтаму іх ніхто не вучыў, і таму яны не ведаюць, што рабіць у такіх выпадках. – І ў школе не вучылі? – Не. – Шкада, вельмі шкада, – паспачуваў я ім. – Кожны з вас павінен тое рабіць. Так і перадайце вашаму дырэктару ці завучу школы. Яны ў знак згоды пахіталі галовамі. Міколка прыйшоў у сябе, падняўся на ногі і, хістаючыся, пашыбаваў з хлопцамі ў бок пасёлка. Мы з Валодзем акунуліся ў прыбярэжных марскіх хвалях, змылі з сябе стому. Потым ужо накіраваліся на прыпынак, да якога павінен быў падысці аўтобус… На караблі пра свой учынак мы не расказвалі. Ніякіх папрокаў Валодзю не рабіў, ведаў з яго размовы, што іх у вучэбным атрадзе ўсяму гэтаму не вучылі. Я зноў жа падумаў з удзячнасцю пра нашага мічмана Мельнікава… 2 На апошнім, чацвёртым годзе маёй службы на флоце, мяне накіравалі ў Еўпаторыю. За тры гады службы стаў я класным спецыялістамрадыётэлеграфістам першага класа, няблага разбіраўся ў радыётэхніцы. Змайстраваў нават для сябе з карабельных зіпаўскіх радыёдэталяў невялічкую радыёлу, якую назваў “Сябар”. Першая радыёстанцыя, якую злавіў на сваім радыёпрыёмніку, была радыёстанцыя Сімферопаля. Падмотваючы пакрысе абмотак да радыёкатушкі, я знаходзіў адну радыёстанцыю за другой. Апрача Сімферопаля, далучыліся хвалі Кіева, Кішынёва, Мінска і Масквы. Я з задавальненнем лавіў хвалі Мінска, слухаў на роднай мове навіны са сваёй радзімы, па якой так сумаваў вось ужо які год. А аднойчы выпадкова наткнуўся на хвалі “Голас Амерыкі”. Праслухаў некалькі інфармацый і дужа здзівіўся, нават напалохаўся. Нікому не казаў пра тое, баючыся, каб мяне не абвінавацілі ў праслухоўванні “варожых галасоў”. Я чуў краечкам вуха, што капіталісты вядуць супраць нас падрыўную работу, скажаюць нашае лепшае ў свеце жыццё, што яны ворагі, што існуе блок НАТО, які вайной хоча захапіць сацыялістычны лагер… Пасля трэцяга ці пятага слухання “варожых галасоў” пачаў задумвацца. Я не ведаў, што шмат людзей адпраўлена ў сталінскія лагеры, што там знаходзяцца мільёны рэпрэсаваных. Зацікавіла мяне інфармацыя, што ў Нарыльску, у 1953 годзе, дзе знаходзіўся ГАРЛАГ, адбылося паўстанне вязняў, і што яго ўзначаліў беларус-гамяльчанін Рыгор Клімовіч… Пра тое па “нашым” радыё мы нічога не пачулі, пра тое ніколі не расказвалі. І тады мне падумалася: шмат пра што замоўчваюць у нашай краіне, ёсць жа і іншая праўда, пра якую нам не кажуць... 12 13 Тыя думкі я трымаў у сабе, ні з кім не дзяліўся. Успамінаў свайго дзеда Міколіка, які раіў мне не распускаць язык, калі дачуюся пра нешта незвычайнае. “Пазбегнеш вялікіх непрыемнасцяў, – казаў ён. – І ніколі не вер таму, што прачытаеш ці пачуеш...» Апрача хваляў радыёстанцый, на маёй радыёле можна было прайграваць грамкружэлкі. І мы часта выкарыстоўвалі яе, арганізоўвалі свае танцы на караблі, танцавалі матрос з матросам, як гэта і было раней. На Севастопальскай гарадской танцпляцоўцы, калі горад быў закрытым і дзяўчат было няшмат, – танцавалі з сябрамі. І ўжо крыху пазней, калі падводныя лодкі з Севастопаля перагналі ў Балаклаву і адкрылі далей шлях у горад, – нахлынула шмат моладзі ў Севастопаль. Ды не толькі з вёсак Крымскага паўвострава, але і з гарадоў Украіны, Малдовы, Беларусі і іншых рэспублік… Камандзір карабля капітан першага рангу Бацішчаў аднойчы паклікаў мяне і прапанаваў мне працягваць службу ў Еўпаторыі. – Майму сябру дзяцінства мічману Мельнікаву патрэбен на тарпедалоў класны спецыяліст, – гаварыў шчыра са мной Бацішчаў. – На пасаду камандзіра групы радыётэлеграфістаў. – Я згодзен, таварыш капітан першага рангу! – адразу адказаў я, хаця для мяне гэта было трошкі нечаканая і не зусім прыемная прапанова – не хацелася развітвацца з сябрамі-аднагодкамі, з якімі заўсёды можна было знайсці “агульную мову”. І вось у сярэдзіне жніўня пяцьдзесят дзевятага года я на караблі ў горадзе Еўпаторыі. Тарпедалоў не СКР, але ж на ім я больш прывольней пачаў сябе адчуваць, неяк спакайней праходзіла тут жыццё. Сярод падначаленых мне радыётэлеграфістаў было і некалькі маіх “гадкоў”. На флоце лічылі “гадкамі” тых, хто служыў ужо апошні, чацвёрты ў маім выпадку, год. А калі толькі прыйшоў служыць на флот, то служылі тады ажно пяць гадоў і больш. У дадатак да ўсяго гэтага мяне, як кандыдата ў члены КПСС, на камсамольскім справаздачным сходзе адзінагалосна выбралі сакратаром камітэта камсамола. І я з поўнай аддачаю ахінуўся ў сваю непасрэдную работу групы радыётэлеграфістаў і дадатковую нагрузку – сакратара камітэта камсамола. І першае ж маё выпрабаванне – абмеркаванне на паседжанні камсамола паводзінаў старшыны сігнальшчыкаў Васіля Чупрыны. Ён адмаўляўся жаніцца на дзяўчыне, якая прынесла на карабель ягонае дзіцё. Спрэчкі былі не на жарт. Але ў сваёй большасці мы вырашылі пытанне станоўча не на карысць старшыны, і далі сваё рашэнне камандаванню, якое прымусіла ўсё ж Чупрыну пабрацца з дзяўчынаю. А нам усім гэта стала падказкай на будучыню… Сам горад Еўпаторыя мне вельмі спадабаўся. Пасля Севастопаля адчуваў сябе тут больш прывольна. Як быццам і не служыў у арміі, быццам быў цывільным чалавекам. У горадзе не было вялікай мітусні, патанаў ён ў зеляніне і рознакаляровых кветках, віднелася па-над морам шмат курортных пабудоў, якія цягнуліся ўздоўж усяго паўднёвага пясчанага пляжа. Па асноўных вуліцах горада павольна рухаліся трамваі, аўтобусы, шмат знаходзілася розных крамаў, прыстасаваных харчовых пабудоў, прызначаных у большай сваёй колькасці для адпачываючых. У цэнтры горада, бліжэй да ўзбярэжжа мора, месцілася прасторная гарадская танцпляцоўка, якая ў вячэрні час прыцягвала да сябе моладзь. На гэтай танцпляцоўцы і пазнаёміла мяне дзяўчына майго сябра Лёні Перапяліцы Жана са сваёю сяброўкаю – цыбатай дзяўчынкаю Ірынай. Яна толькі што скончыла дзесяцігодку. Русавалосае дзяўчо мне чымсьці нагадвала маю каханую дзяўчыну Ганульку – Ганну, якая апошнім часам перастала чамусьці дасылаць мне свае лісты, не адказвала на мае. Не аднойчы думаў, што яна змагла за гэты час знайсці сабе каго-небудзь, рыхтавалася да вяселля. У сваіх лістах да маці не хацеў пытацца пра гэта, закранаць тэму, што тычыліся мяне і Ганулькі. Не зразумела б яна мяне, ды і адказала б не зусім дакладна… І аднойчы, блукаючы па горадзе, я завітаў у месца, дзе вёўся запіс грампласцінак. Вырашыў зрабіць падарунак Ганульцы, якая, магчыма, і не стане маёю жонкаю. У пачатку запісу я прывітаўся з ёю, пажадаў поспехаў у яе жыцці, і далей, пасля маіх поўных крыўды слоў, пачала гучаць песня: –“Здравствуй, чужая милая! Та, что была моей. Как бы тебя любил бы я до самых последних дней…” Думаў, што калі стрэну яе пасля сваёй службы, у падарунак і аддам гэты запіс-кружэлку, дзе плаксівы голас Лёвы Лешчанкі перадае мае выразныя пачуці… Вольны час мы праводзілі разам з нашымі дзяўчатамі. Жана, якая ўжо вучылася ў Сімферопальскім педінстытуце, пачала дапамагаць мне і Леаніду ў матэматыцы, рускай мове і літаратуры, вучыла нас многаму таму, што мы паспелі забыць за чатыры гады службы на флоце. Праводзіла з намі дыктанты, кантрольныя па матэматыцы, задавала дамашнія заданні і кантралявала іх выкананне. І мы старанна імкнуліся да авалодання ведамі, паколькі я і Лёня рыхтавалі сябе да паступлення ў ВНУ. Іншы раз у гэтым дапамагала нам і Ірына, якая на гэты час ужо закончыла дзесяцігодку, працавала ў адным з санаторыяў бібліятэкарам. 14 15 Яна і прыносіла нам патрэбныя падручнікі, іншы раз за Жану правярала дамашнія заданні… Час няўмольна ляцеў насустрач будучыні. Неаднойчы мы прагульваліся па горадзе, летнімі сонечнымі днямі любілі пахадзіць па мітуслівым еўпатарыйскім пляжы. У больш прывольным ціхім месцы асвяжыць сябе ў марскіх хвалях, паляжаць на пясчаным насыпе, схаваўшы твар ад пякучага паўднёвага сонца, або адысці далёка ад шумлівага пляжа на паўднёвы захад горада, каб там адчуць сябе вальней, у спакойных абставінах штосьці абмеркаваць, памарыць пра сваё асабістае… Іншы раз дзяўчаты ў вуснай форме стараліся экзаменаваць нас па рускай мове і літаратуры, весці гаворку аб літаратурных героях, аб правапісе тых ці іншых часцін мовы, дзе яшчэ многа мы з Лёнем рабілі памылак. І мы не аднекваліся, штодзённа ўсё больш і больш прывівалі сабе навыкі ў пазнанні літаратуры і матэматыкі. Бачылі па выразах твараў нашых настаўніц, што яны нашымі ведамі, пэўна, і намі, задаволены. Ды не толькі задаволенасць намі мы заўважалі ў іх вачах, нешта большае і інтымнае, у чым яны баяліся прызнацца. А мы стараліся паказваць, што не заўважаем таго, прыкідваліся неразумекамі. І вось аднойчы, калі мы ўжо зашмат далёка адышлі ад пляжа, каб спакайней правесці час у ціхім месцы, з боку марской бухты, якая тулілася да заходніх межаў горада, здалёк пачулі ўзбуджаныя галасы і крыкі. Мы азірнуліся на тыя воклічы. Аказваецца, яны гучна гукалі нас, махалі рукамі, запрашаючы да сябе. Не раздумваючы, мы кінуліся да іх. – Памажыце! У нас бяда! – Што здарылася? Усхваляваным голасам пачала тлумачыць адна з жанчын: – Мой муж знік пад вадой… Не выплывае. Памажыце!... Мы адразу ацанілі абстаноўку. На беразе, ля белага абруса, сядзеў мужчына і хітаўся. На абрусе бутэлькі і шклянкі, закускі і піва. Спрабаваў падняцца, ды не змог. Зразумелі: п’яны чалавек у вадзе. Нават не скідваючы з сябе форму, мы з Лёнем кінуліся ў ваду. Нырнулі адзін раз, агледзелі дно, але нікога не знайшлі. Тады мы раздзяліліся і нырнулі ў розныя бакі. Першым адшукаў п’яніцу Лёня. Выцягнуў яго на паверхню. Потым разам пацягнулі яго да берага. Тапелец не падаваў прыкметаў жыцця, увесь ссінеў. Мы ведалі, што рабіць у такім выпадку. Пасля некалькіх прыёмаў штучнага дыхання мне ўдалося выліць з яго сярэдзіны значную колькасць вады. Ад якой шыбанула гарэлачным смуродам. Адшукаў пульс і пачаў яшчэ больш старанна праводзіць штучнае дыханне. Дзесяць секунд, дваццаць, хвіліна… Безвынікова. Дзесьці на трэцяй ці чацвёртай хвіліне ён уздрыгнуў, пакруціў галавой. На твары з’явілася ружовасць. І на нагах пачала знікаць ссінеласць. У час гэтай, ужо звычайнай для мяне працэдуры, я назіраў, з якім хваляваннем і здзіўленнем сачылі за ўсімі нашымі дзеяннямі нашыя дзяўчаты. Я бачыў здзіўленне ў іх вачах і непрыхаваны гонар. Пасля такіх старанных намаганняў чалавечае цела зноў уздрыгнула. Твар пасвятлеў, і тапелец расплюшчыў вочы. Глядзеў на ўсіх нас разгублена, быццам штосьці хацеў успомніць, што з ім здарылася, чаму вакол людзі, але пакуль яму ўсё гэта не ўдавалася. Ён ужо не быў п’яны, ён быў разгублены і на яго твары адбіўся страх. Я заўважыў, з якой удзячнасцю пазіралі на мяне адпачываючыя жанчыны. Нават Лявон неяк з зайздрасцю назіраў за маімі дзеяннямі, пэўна, шкадаваў і зайздросціў, што ў яго такіх навыкаў няма. Толькі пасля таго, як чалавек прыйшоў у сябе, з’явілася медыцынская дапамога. Дактары адразу ўзяліся за выратаванага чалавека, спрабавалі ўвесці яму штосьці ў вену, але я катэгарычна адпрэчыў іх. – Нельга тое рабіць, – дакрануўся я да рукі дакторкі. – Чаму? – падзівілася яна, недаўменна гледзячы на мяне. – Вы яго заб’еце. – Як гэта? – У такім стане сэрца яго можа не вытрымаць, яно не мае сілы прыняць вашыя лекі. Гэта гавару вам я – матрос Кашэвіч, якога навучаў гэтай справе мічман Мельнікаў. – Хто такі Мельнікаў? – удакладніла дакторка, гледзячы пільна на мяне, але руку са шпрыцам адвяла. Падняўся ўжо ад абруса і сябрук, пачаў незразумела чаму мацюкацца, і яго слоў нельга было разабраць. Той, каго мы ажывілі, ужо сеў. Бачачы тое, медыкі пакінулі нас. Да мяне падышла жонка таго, які ледзьве не аддаў Богу жыццё, абняла мяне: – Дзякуй табе, матрос Кашэвіч! За майго дуралея дзякуй. П’яны, дык дурны, купацца палез… Мы апранулі свае матроскія форменкі, якія паспелі высахнуць пад сонцам, узялі з рук дзяўчат бесказыркі і ўжо хацелі пакінуць зніякавелую грамаду, як тая жанчына зноў падбегла да мяне. – Я ж забылася аддзячыць, вазьміце. Яна падала мне сто рублёў. Я адмоўна пахітаў галавой. Але мой сябар не ўпусціў той момант – ухапіў грошы. Дзяўчаты стаялі воддалеч, чакалі нас. Калі па дарозе зайшла гаворка пра тое, дзе я так налаўчыўся гэтай справе, расказаў, як нас рыхтавалі ў вучэбным атрадзе. Расказаў пра майго настаўніка мічмана Мельнікава, пра тыя здарэнні, калі мне ўжо 16 17 даводзілася выратоўваць тапельцаў. Нашыя спадарожніцы ўважліва слухалі, не перапынялі, не ўдакладнялі нічога, як мне падалося, з павагаю глядзелі на мяне. Лявон таксама маўчаў, не вінаваты ён быў у тым, што гэтай справе ў вучэбным атрадзе горада Мікалаева яго не навучылі. Затое іншую школу ў сваім жыцці ён прайшоў паспяхова, бо вырас на адэскай Дэрыбасаўскай. У яго, як я зразумеў пасля, былі заграбушчыя рукі. Праз некаторы час падышлі мы да гаманкога гарадскога пляжа. Перапяліца нечакана пакінуў нас, знік сярод адпачываючых. Праз колькі хвілінаў вярнуўся. У руках ён трымаў з дзясятак наручных гадзіннікаў розных марак. Як мужчынскіх, так і жаночых. – Ты што, украў іх? – здзівіўся я. – Чаму менавіта ўкраў? Пазычыў. Ён адабраў два жаночыя гадзіннікі і прапанаваў дзяўчатам надзець на руку. – Не, не, крадзенае мы насіць не будзем, – адразу ж адмовіліся нашыя спадарожніцы і адвярнуліся ад яго. – Аднясі, хлопча, назад, – параіў я яму. – Такі не, гэта ж мая здабыча, што ў рукі трапіла, тое не ўтапілася… Мяне гэтаму навучыла само жыццё. Ты ад грошай адмовіўся? Ну і дурань. А мы на іх павесялімся цяпер, праўда, дзяўчаты? Але яны ўжо нават не глядзелі на яго. Мы пераглянуліся і моўчкі пакрочылі па сыпучым пляжным пяску ў бок горада, да карабельнай прыстані… Не разумелі мы Перапяліцу, не ўкладваліся ў нашых галовах яго паводзіны і дзеянні... Так добра пачынаўся дзень, і яго сваімі паводзінамі і ўчынкам сапсаваў мой сябар, які адразу ж пасля гэтага, перастаў ім і быць. Вялізны чырвоны круг сонца ўжо чапляўся за марскі гарызонт, калі мы падыходзілі да прыстані. Я прапанаваў сваім спадарожніцам, каб яны спыніліся і паглядзелі на той край мора, куды праз некалькі хвілін схаваецца сонца, і дадаў: – Уважліва глядзіце на той момант, калі сонца будзе хаваць у моры свае апошнія промні. Гэта цікава. Усе паглядзелі на мяне, але з маёй прапановай згадзіліся і пачалі ўглядацца туды, дзе плыў, здавалася, вялізны вогнены шар, распіхваючы ў розныя бакі хвалі мора, каб знайсці прыдатнае месца для начоўкі, – сачылі за апошнімі ягонымі промнямі, што хаваліся ў бездані. І вось ён – гэты момант! Над морам, у тым месцы, дзе сонца згубіла свой апошні прамень, з’явіўся рознакаляровы, з вясёлкавым адценнем, сполах, які толькі на імгненне асвяціў наваколле, – і з такой жа хуткасцю знік, згас. Усе здзіўлена пераглянуліся, паглядзелі на мяне. А Жана ўсклікнула: – Вось гэта дзівосы! Чаму раней мы не бачылі гэтага? Не заўважалі гэтага. Ля мора ж нарадзіліся і выраслі, а такі цуд не назіралі. Ты нас здзівіў, старшына першага рангу, не толькі сонечнымі промнямі, а і нязвыклым для нас выратаваннем тапельца, які, пэўна, пасля чарговага падпітку зноўку палез ў марскія хвалі… Размаўляючы, падышлі да кафэ “Марожанае”. Лявон ласкава пачаў запрашаць нас завітаць туды. Сядзелі, пілі сокі, смакавалі марозіва. Глядзелі на вечаровае мора. – Ты, Толя, не раз ратаваў людзей, а пра сябе не думаў, – не адрывала позірку ад чырвонага гарызонту Жана. – Чаму не думаў? – І не толькі пра сябе, а і іншых. Не разумеў, да чаго хіліць Жана. – Мне чамусьці ўспамінаецца той вечар, калі ты і Ірына рашылі пакупацца ў моры, даплыць нават да марскога буйка. Памятаеш? – Памятаю, ну і што? – А ён знаходзіўся за вярсту ад берага. Калі б не марскі пагранічны кацер, то назад бы вы не прыплылі, а кармілі б рыб, і не сядзелі вось тут за сталом. Адчуў, што Жана казала праўду, справядліва папракала мяне за неразважлівасць. Я тады сапраўды рызыкаваў, паклікаўшы ў плаванне дзяўчыну. – І няпраўду ты кажаш, мая добрая сябровачка, – не згадзілася нечакана для мяне Ірына, надзьмуўшы свае ружовыя вусны. – Ты ж забылася, што я маю юначы разрад па плаванні, і побач быў надзейны плавец. – Справа не ў надзейнасці, Ірына, – не пагаджалася сяброўка, – а ў нечаканасці жыцця… Дзякуй Богу, што нічога кепскага не адбылося, але Толя не меў ніякага права запрашаць цябе плысці да таго буйка. Я вельмі перажывала за вас. Ірына прытуліла сяброўку да сябе, прамовіла: – Даруй, я вінаватая, больш так не буду рабіць. Пакуль мы гаварылі, Лявон паспеў адлучыцца і прынёс пляшку “Партвейну”. Мы з ім выпілі па шклянцы, а дзяўчаты наадрэз адмовіліся. Ды больш таго, заплацілі за марожанае і за сок свае грошы, не жадаючы застацца ў даўгу перад адэсітам… Ужо змяркалася, калі мы з Лёнем вярнуліся на свой карабель. Камандзір зрабіў нам заўвагу за спазненне, загадаў пракантраляваць вахтавых радыётэлеграфістаў і сігнальшчыка. А сам спусціўся па трапе і рушыў у горад. 18 19 Ужо лежачы ў сваім падвясным ложку, я пачаў пракручваць эпізоды дня. Перад вачыма мільгацелі твары незнаёмых мне людзей, чамусьці ўспомніўся вучэбны атрад, першыя дні службы, калі старшына роты адправіў мяне ў кубрык, каб я заправіў “банкі”. Я тады пахадзіў па кубрыку і не заўважыў ні адной банкі. Стаў у шыхт і далажыў яму аб гэтым. Ён за руку завёў мяне ў кубрык і паказаў на звычайныя табурэткі. – Вось яны, банкі, а ты пра што падумаў? Я здзівіўся, чаму старшына называў табурэткі банкамі, але не спытаў у яго пра тое. Шмат чаго яшчэ прыйшлося ў вучэбным атрадзе пазнаваць. Напрыклад, сталовую называць камбузам, просты венік – галяком, туалет – гальюном, простую тумбачку – рундуком і гэтак далей, і гэтак далей. А колькі было ўсемагчымых назваў марской справы, калі ўпершыню ступіў на карабель праз перакідны трап. Цяпер з усмешкаю ўспамінаю, як чатыры гады назад “гадкі” глуміліся над намі, “салагамі”, калі мы толькі прыйшлі служыць на карабель, як нас, “жаўтароцікаў”, у марской робе кідалі за борт карабля, прымушалі есці напалову з соллю кашу, глытаць марскую ваду і шмат чаго іншага. Я схамянуўся ад гэтых успамінаў, утаропіў позірк на свой рундук, што стаяў прымацаваным да палубы, быццам з ім развітваўся, развітваўся з усім, такім звыклым за чатыры гады. Прадчуванні мае былі не дарэмнымі, бо раніцою пачулі па радыё, што Хрушчоў даў загад кансерваваць усе малыя караблі. Як пазней высветлілася, не застаўся ў баку і наш тарпедалоў. Праз колькі дзён мы развітваліся са сваім караблём, збіраліся на Севастопаль. На марской базе тарпедных кацераў, куды я трапіў, да “гадкоў” асабліва не чапляліся, ведалі – хутка ў іх дэмабілізацыя. Выкарыстоўваючы пякучыя сонечныя дні, штодзённа на пляцы базы я лавіў промні паўднёвага чэрвеньскага сонца, чарнеў ад загару ўсё больш і больш. З Пятром Гардзіенкам, сваім даўнім сябруком па СКРы, мы чакалі выклік з Харкаўскага авіяцыйнага інстытута. І вось мы з ім у Харкаўскім авіяцыйным інстытуце на падрыхтоўчых курсах. Ведалі, што нас, як класных радыётэлеграфістаў, возьмуць у навучальную ўстанову без асаблівых намаганняў з нашага боку. Але матэрыяльных магчымасцяў заставацца ў інстытуце ў нас не было. І мы вырашылі адпрасіцца ў прафесара Юнькова, каб адпусціў нас дадому. Але ж ён катэгарычна адмовіў нам у гэтым. І пацягнуліся для нас з Пятром сумнаватыя і нудотныя дні. Штодня думалі аб тым, як забраць свае паперы і рушыць дадому. Пятро – у Сталінград, а я – у Гомель, каб выбраць сабе навучальныя ўстановы недалёка ад месца жыхарства. І наша жаданне здзейснілася. 3 …Спыняюся на некалькі дзён ў Мазыры, у свайго дзядзькі Казіміра. Баўлю час, назіраю за вольным бесклапотным жыццём моладзі, што мітусіцца на танцпляцоўцы каля Прыпяці; з вялікай асалодаю смакую вольнае паветра, якое зусім не падобна на тое, якім дыхаў чатыры гады падчас матроскай службы. Заўважаю, якія позіркі ў мой бок кідаюць прыгожыя дзяўчаты, адчуваю іх жаданне пазнаёміцца бліжэй. Але на іх я не звяртаю ўвагі, – чакаю той доўгачаканы момант, калі сустрэнуся са сваёю Ганулькаю-Ганнай, хоць пакуль нічога і не ведаю пра яе. У такім роздуме ішоў па набярэжнай Прыпяці ў бок пасёлка Будаўнічых матэрыялаў, дзе жыў мой дзядзька. Дзень у разгары, свеціць пякучае сонца. Падыходзячы да невялікай прыпяцкай затокі, пачуў наперадзе пранізлівыя крыкі. Не раздумваючы, кінуўся туды. Калі падбег бліжэй на людскога натоўпу, заўважыў пасінелую дзяўчыну, што ляжала на пясчаным жвіры ў непрытомнасці. Непадалёку ад натоўпу стаяў дзяцюк у мокрым адзенні, які, пэўна, выцягнуў дзяўчо з вады і не ведаў, што рабіць далей. Я адразу ж кінуўся да яе, пачаў рабіць дзяўчыне штучнае дыханне. Знаходзіў пульс, але ж ён неяк хутка губляўся, што мяне вельмі насцярожыла. Вакол стаялі людзі, маўкліва назіралі за маімі дзеяннямі. Я тармасіў яе грудзіну далонямі, ад чаго з яе роту пачала вылівацца вада. Адзін раз, другі… Твар дзяўчыны пачаў святлець, заружавеліся шчокі. Заўважыўшы гэта, пачаў яшчэ мацней рабіць штучнае дыханне. Яна ўздрыгнула, паступова адкрыла вочы, страпянулася. Пазірала няўцямна на прысутных. Тады ажывіліся яе сяброўкі, радасна загаманілі, дапамаглі мне яе падняць і пасадзіць у цень пад лазняк, дзе не так пякуча паліла сонца. Дзяўчына пакрысе прыходзіла ў сябе. Твар ружавеў, разгубленая ўсмешка з’явілася на ім, вярнулася ўсведамлення таго, што здарылася. Паспрабавала падняцца, але я ёй гэта забараніў рабіць. Пэўна, зразумела, што я і ёсць яе ратаўнік, паслухалася. Дзяўчаты радаваліся за сваю сяброўку, з цікавасцю паглядалі на мяне, калі я апранаў сваю форменку. Ажывілася і мая хрэсніца. Паціху паднялася і падышла да дзяўчат. У гэты момант непадалёку спынілася машына хуткай дапамогі. Мусіць, нехта паспеў выклікаць яе. З машыны выйшлі дзве жанчыны. – Каму патрэбна дапамога? – спытала лекарка, падышоўшы да людзей. Яна, пачуўшы, што здарылася, ўжо дастала з сумкі шпрыц, збіралася рабіць укол. 20 21 Я заступіў дарогу, катэгарычна забараніў рабіць укол дзяўчыне. – А вы хто такі, каб указваць нам? – прагучэла дурное пытанне, прагучэла незадаволена і злосна. – Я той, які выратаваў дзясяткі тапельцаў, і ведаю, што гэта такое. Нельга даваць тапельцу ўколы. Дзяўчына, якую звалі Мальвінаю, найбольш прыслухалася да мяне, адпрэчвала дапамогу дактароў. Чамусьці паверыла мне. Але медыкі амаль сілай пасадзілі дзяўчыну з яе сяброўкамі ў машыну і паехалі ў гарадскую бальніцу ці паліклініку. Мяне не адпускала думка, якую далей аказалі медыкі дзяўчыне, якая прыйшла ў сябе, прыходзіў у норму пульс, магла ўжо самастойна ісці ці ехаць дадому. З горыччу на другі дзень даведваюся, што… Мальвіна не вытрымала тых уколаў, якія ёй увялі яе ратаўнікі-медыкі. Сэрца спынілася, спынілася ад нечаканай для яе рытмічнай напружанасці, пра што я так настойліва папярэджваў медработнікаў. Але яны не паслухаліся. У выніку – смерць дзяўчыны... Я даў ёй другое жыццё, а медыкі адабралі яго. Наважыўся разабрацца, паехаў у бальніцу, куды прывезла “хуткая” Мальвіну. Расказаў пра сітуацыю галоўнаму доктару – чалавеку гадоў пяцідзесяці. Ён, выслухаўшы мяне, сказаў: – Я не звязваю вашыя парады з тым, што зрабілі медыкі. Мы так лечым, выводзім з таго стану, у якім апынуўся тапелец. Такая інструкцыя, да якой мы прыслухоўваемся… – Дурная ў вас інструкцыя. Мічман Мельнікаў яе не адабрае. – Хто такі? – натапырыўся доктар. – Міністр аховы здароўя! – амаль не крыкнуў я, пакідаючы яго кабінет, бразнуўшы на развітанне дзвярыма. 4 …Жывучы ўжо ў вёсцы Чырвонабярэжжа, што размешчана каля самай ракі Убарці, дзе непадалёку ад берага пабудаваў я на ўзвышку свой дом, многае чуў ад жыхароў аб розных здарэннях. Напрыклад, пра тое, што амаль штогод, асабліва ў часы паводкі, Убарць забірае да сябе жыцці людзей. Шмат прыводзілі прыкладаў аб тапельцах, якіх даставалі з вады і рэдка каго з іх удавалася выратаваць, – хіба толькі тых, каго адразу ж выцягвалі на бераг, не даючы страціць прытомнасць. Ды і сам я, жывучы які ўжо год у гэтай вёсцы, не раз чуў пра такія здарэнні, калі рака забірала жыцці ў тых людзей, які пагарджалі правіламі бяспекі на вадзе, ігнаравалі яе. Вясною рака рабілася асабліва бурліваю. З вялікай хуткасцю несла яна свае ўскаламучаныя воды да Прыпяці, пенілася, зрывала на сваім шляху дрэвы, лазнякі... Сваёй бурлівай плынню вымывала глыбокія яміны, выкідваючы пры гэтым тоны сыпучага пяску на бераг, утвараючы віры побач з купальнымі пляжамі. У летні час Убарць мялее, праз пясчаныя выспы нясе свае празрыстыя воды, да краёў запаўняючы глыбокія выемкі, якія і становяцца небяспечнымі для людзей, асабліва для дзяцей. Яны ў такі час губляюць усялякую асцярожнасць; з разбегу кідаюцца ў глыбокі вір ракі, яшчэ – майструюць з дошак розныя прыстасаванні, каб вышэй узляцець, а потым з усяго ўзмаху боўтнуцца галавою ўніз, у бурлівую ваду Убарці, не думаючы, чым тое можа скончыцца для іх. У адзін з такіх сонечных дзянькоў, калі чэрвеньскае сонца паліла ўсё наўкол, не было як перавесці і дых, накіраваўся да Убарці, каб зняць стому, падыхаць прахалодаю, якая трымаецца ля вады. Бераг усыпаны дзятвою, дарослыя трымаліся далей ад рэчкі. Ля засланага абруса пад лазняком заўважыў свайго аднагодка Міхаіла Мішкова, які са сваёю кампаніяй смакавалі моцныя і слабыя напоі. – Анатоль, давай да нас, адзначым сустрэчу – вунь колькі гадоў не бачыліся! – Міхась, дзякую, не хачу, і табе не раю выпіваць каля вады. – Дык жа ля вады і п’ецца добра, – не зразумеў мяне аднавясковец. З ім сядзелі незнаёмыя мне людзі. Сярод іх туліўся юнак, як пазней я даведаўся, сын Міхаіла Флёркі, які пераехаў жыць у Піцер, – Валодзя. Не паспеў я зрабіць у вадзе некалькіх узмахаў, як пачуў трывожны голас Мішы. Ён клікаў на дапамогу. Сярод прысутных я не заўважыў Валодзю. – Дзе ён?! – выкрыкнуў я, прадчуваючы надобрае. – Вунь там, – дрыжачым голасам гаворыць Мішкоў, умольна паглядаючы на мяне. Не марнуючы час, я пайшоў на дно вымытай ямы. Адразу ж удалося намацаць яго цела і выцягнуць на бераг. На дапамогу ніхто не прыходзіў, усе разгублена паглядалі на мяне. Я хуценька паклаў хлопца жыватом на сваё калена, націснуў на спіну. З яго адразу вылілася вада. Зноў зрабіў націск. Пасля некалькі практыкаванняў Валодзя расплюшчыў вочы, твар яго пасвятлеў. Паляпаў яго па твары, каб ачомаўся. Трохі счакаўшы, падаўся ён да Мішавай кампаніі. 22 23 Перастаўляючы няўпэўнена ногі, пакрочыў да сваіх, якія тут жа ад радасці пачалі зноў наліваць свае келіхі – ужо за выратаванне хлапца. А я, зноў адмовіўшыся ад іх запрашэння, рушыў у напрамку сваёй хаты. Ніяк не мог стрываць у сваёй душы злосць на тых, хто сядзеў на беразе Ўбарці. У гэты час мая добрая і ласкавая Убарць нагадвала мне монстра ці пачвару, якая падсцерагала бяздумных людзей і брала ў свае абдымкі. Рака магла быць і добрай, і жорсткай. Яе паводзіны залежалі ад розуму і прасцярожлівасці людзей… …У тую сонечную раніцу чэрвеньскага лета восемдзесят першага года мы нікуды не спяшаліся – была нядзеля. Ды і куды спяшацца ў вёсцы ў такі час, калі на сенакосным лузе поўная паводка. Калі хто і накасіў да гэтага нейкія копны сена, дык і тыя ўжо плавалі па вадзе, як нейкія прывіды. Ужо многія гады запар прырода здзеквалася над чалавекам: калі настае час сенакосу, з неба, нібы з вядра, льюць цёмныя хмары ваду, запаўняюць рэкі, нізіны, выемкі, не звяртаючы ўвагі на цяжкую працу селяніна ў нарыхтоўцы сена для сваёй жывёліны, часта пакрывалі прысядзібныя кавалкі зямлі, што зусім блізка туліліся да ракі, вялікай вадой. У гэты дзень пякучае чэрвеньскае сонца пераваліла ўжо за поўдзень, сваімі пранізлівымі промнямі паліла ўсё наваколле: пясчаны бераг, вербалознае кустоўе, што распаўзлося па ўсім беразе Убарці, людзей, якія адпачывалі, варочаючыся на пясчаным жвіры, нібы ўюны на гарачай патэльні… У гэты дзень мы з Валерам, маім сынам-студэнтам, корпаліся ля свайго “Масквіча”, каб прывесці яго ў адпаведны стан, ажывіць. Да нас прыбегла сямігадовая наша Галюнька і праз плач паведаміла, што ўтапілася цётка Маруся, а дзеці яе там плачуць. Мы кінуліся да ракі, дзе на пагорку стаялі дзеці Марыі – сямігадовая Люба і пяцігадовы Сяргей. Заліваючыся слязьмі, яны паказвалі на месца ў рацэ, дзе ўтапілася іх маці. А яна хацела выратаваць сваю Любку, якую на надзьмутай камеры панесла па цячэнні, – яна саслізнула з камеры, пайшла на дно. Дзве бяды адначасова… Любу прыбіла да берага, а вось Марыя трапіла ў самы той глыбокі вір ракі, дзе вада моцна пенілася і бурліла. Што сказаць у такім выпадку – людзі самі вінаватыя, не асцерагаліся, ведаючы нораў ракі. Мы ныралі з сынам па чарзе, каб знайсці Марыю. Беспаспяхова. Ужо і страцілі надзею знайсці яе. Пачалі ўзірацца ўдалячынь ракі, спадзеючыся ўбачыць яе, мо бурлівая рака вынясе яе на паверхню. У гэты ж час перад нашымі вачыма на вялікай хуткасці пранеслася маторная лодка. У ёй сядзелі хлопцы з геалагічнай экспедыцыі, што стаяла ля вёскі. На нашы крыкі яны не рэагавалі – паімчаліся далей. Але у лодачных хвалях, што з шумам каціліся да берага, мы заўважылі далёка ад месца здарэння рыжыя пасмы валасоў. Мы з сынам пераглянуліся і кінуліся плысці ў той бок. Валеры даплыў да Марыі першым, схапіў яе за валасы і пачаў валачы ў мой бок. Цягнуць цела, ды яшчэ супраць плыні, было цяжка. Пераадольваючы вялікія цяжкасці, нам удалося выцягнуць жанчыну на бераг. Зусім пасінелае цела яе не выдавала ніякіх прыкметаў жыцця. Але мы пачалі актыўна змагацца за яе выратаванне, робячы раз за разам штучнае дыханне. Стараліся знайсці нейкае пульсаванне, каб патрапіць у яго сваімі рухамі, ды адшукаць яго было немагчыма. Даводзілася рабіць усё наўзгад. З дапамогаю сына я зноў паспрабаваў пазбавіць яе вады, што наглыталася, палажыўшы жанчыну жыватом на калена. Гэта ўдалося зрабіць, калі з вялікай цяжкасцю расчапілі яе моцна сціснутыя зубы. Пасля нейкіх нашых намаганняў твар яе – о, Божа! – пачаў святлець, і адразу адрадзілася слабое пульсаванне. Састарэлыя жанчыны, якія абступілі нас, раілі пакласці яе на коўдру і махаць ёю ў розныя бакі. Але іх прапанову я адразу ж адхіліў, успомніўшы словы мічмана Мельнікава, які гаварыў, што тапельца можна выратаваць толькі сваёй упартасцю ў правядзенні штучнага дыхання, выратаваць нават тады, калі цела знаходзілася ў вадзе шмат часу. І я яшчэ больш упарта і настойліва пачаў рабіць сваю справу, дапамагаў мне ў гэтым і сын, які ўжо пачаў губляць надзею на выратаванне жанчыны. І тут мы заўважылі, як твар яе стаў мяняцца, з’явіліся асобныя пасвятленні на ўсім целе, знікла пасінеласць з ног. І з яшчэ большым намаганнем пачалі рабіць ёй штучнае дыханне, ужо выразна адчуваючы пульсавы рух, раз-пораз вылівалі ваду з яе. Жанчына ўздрыгнула, паспрабавала падняць непаслухмяныя павекі. Але ёй гэта пакуль не ўдавалася. Я зразумеў – жанчына будзе жыць. Яе званітавала, і з рота вырвалася брудная вадкасць. Яшчэ некалькі нашых практыкаванняў, і Марыя ўжо адкрыла вочы. Глядзела на ўсіх, хмурылася. Мусіць, не чула нас, мусіць, яшчэ не прыйшла ў сябе. Пачала рабіць нейкія рухі, ласкава глядзела на сваіх дзяцей, што туліліся побач, абдымалі спалохана яе, спрабавала іх пагладзіць. Яна яшчэ маўчала, глыбока ўздыхала, не ведаючы, чаго над ёю схіліліся людзі. А калі падбегла да яе маці, Марыя моцна наўзрыд заплакала, абдымаючы яе і сваіх дзяцей. Яна не чула папрокі, якія сыпаліся з усіх бакоў. 24 25 Не разумелі людзі, як гэта яна магла так неабачліва апынуцца ў вадзе, ратуючы Любку, што плыла на гумавай камеры. Але словы ўдзячнасці і падзякі не шкадавалі ў мой з сынам бок. Мы ж не звярталі ўвагі на іх словы. 5 Стомленыя, вярталіся мы да сваёй хаты, што стаяла непадалёку ад Убарці. Праводзілі нас ад ракі да сядзібы ўжо не зусім палахлівая і ўсхваляваная Галюнька, крыху большая за яе дачка Ірынка і Ганна Пятроўна. Любоў Данілаўна, маці Марыі, яе дзеці і іх суседзі крочылі непадалёку ад нас у напрамку сваёй хаты. А пацярпелая марыла адпачыць у поўным спакоі, аддыхацца ад усяго перажытага. Як пазней сказалі мне, праспала Марыя ў матулінай хаце амаль паўсутак, да поўнай свядомасці прыйшла толькі праз некалькі дзён. Бацька яе, Андрэй Радыёнавіч, не аднойчы за гэты час падыходзіў да мяне, распытваў пра ўсе падрабязнасці, цяжка дыхаючы, дзякаваў за выратаванне сваёй дачкі. Пазней стрэў я Марыю ў сельскім клубе, у якім яна працавала загадчыцай. Неяк сарамліва глядзела на мяне, мала размаўляла, увесь час адводзіла позірк. Пазней Марыя са сваёй сям’ёй пераехала на новабудоўлю на Ударнае, дзе пачала працаваць у дзіцячым садку. Выгадавала дзяцей, мае ўнукаў, сёння – на заслужаным адпачынку… Бадай адным з самых цяжкіх выпрабаванняў у маім жыцці па выратаванні тапельцаў быў летні червеньскі дзень восемдзесят шостага года, года Чарнобыльскага выбуху. Тады паўсюдна з неба сыпаўся на нашыя галовы цэзій і стронцый, а з імі і яшчэ шмат якой трасцы, ад чаго шмат было пакалечана чалавечых жыццяў… У той чэрвеньскі спякотаю дзень ля Убарці не чуліся галасы дзяцей – усе яны разам з настаўнікамі былі вывезены на Белгародчыну, у глыбіню Расіі, каб быць далей ад усяго гэтага. Дарослыя ж займаліся паўсядзённаю справаю: насілі і зграбалі ў копы сена на лузе, увіхаліся на сядзібных кавалках зямлі, дзе ўвачавідкі падымалася на градах зеляніна, цыбуля і агуркі, – усё тое без усялякай засцярогі ўжывалася ў ежу. Хадзілі чуткі, што гэта небяспечна, бо чарнобыльскі попел пасыпаў усё наваколле, і таму ад ужывання гэтай ежы могуць быць цяжкія вынікі. Але то былі толькі чуткі, а мо і плёткі, хто тады што ведаў? Людзі ж па старай звычцы ўжывалі ўсё тое, што і заўсёды. У той не вялася ніякая растлумачальная праца. Нават у тыя першыя майскія дні, калі над нашымі галовамі гулі самалёты, якія разбівалі радыяцыйныя хмары, каб не трапілі яны на Маскву, ніхто нас не папярэджваў аб небяспецы – стронцый, цэзій і іншае паскудства сыпалася нам на галавы, на палі і сенакосы, на нашыя прысядзібныя надзелы зямлі, дзе ўсё буяла і прыгажэла. У той дзень я таксама, як і ўсе вяскоўцы, збіраўся на луг, каб на сваім кавалку сенакосу падвярнуць падвяленае сена; проста пасядзець ля рэчкі, паназіраць за прыродаю; паслухаць ранічкай пошчак салаўёў, закінуць у раку свае няхітрыя рыбацкія прылады. Заўважыў, як з суседскага двара на вуліцу высыпалі дзяўчаты і хлопцы, што гулялі на вяселлі Валі Гулевіч, якая прыехала з Гародні. Яна там вучылася ткацкай справе, пазнаёмілася з тутэйшым хлопцам, прыехала з ім да сваіх бацькоў, каб згуляць вяселле. З ёю разам прыехалі некалькі яе сябровак і бацькі маладога. Усхваляваныя ад выпітага, госці з шумам накіраваліся ў бок ракі. А праз некалькі хвілін адтуль пачуліся роспачныя крыкі. Я кінуўся да Убарці. Там, дзе бурліў рачны вір, ныралі ў ваду хлопцы. Сярод іх быў і мой сын Валеры. Шукалі сяброўку Валі, якая жыла ў Гародні. Пасінелую тапельцу выцягнулі з вады і палажылі на беразе. Маючы ўжо вопыт па выратаванні тапельцаў, мой сын актыўна пачаў дапамагаць мне ў выратаванні дзяўчыны. Але нашы старанні былі дарэмнымі – дзяўчына заставалася нерухомай, не падавала прыкметаў жыцця. Пасля таго, як з яе сярэдзіны вылілася крыху вады, твар яе змяніўся, але яна была безжыццёвая. І мы яшчэ з большым стараннем пачалі рабіць штучнае дыханне, выліваць з яе ваду. Пасля такіх намаганняў твар дзяўчыны нечакана пачаў святлець, слаба прабіваўся пульс. Я быў ужо упэўнены, што жыццё ёй можна вярнуць, і мы стараліся з усіх сілаў. Праз колькі хвілін яна ўздрыгнула, пачала падаваць прызнакі жыцця, з’явілася ружовасць на твары. Але як толькі мы спынялі рабіць штучнае дыханне, цела адразу ж сінела. Ваду з яе цела адпампоўваць мы ўжо не маглі – яна больш не выцякала. Я быў у роспачы. Раней, калі даводзілася ратаваць тапельцаў, такога не адбывалася. Тады я загадаў сыну, каб выклікаў хуткую дапамогу. Там часам з апошніх сілаў працягваў рабіць дзяўчыне штучнае дыханне. Ніхто з прысутных не прыходзіў на дапамогу. І я падумаў з горыччу: недасведчанымі ў гэтай справе з’яўляюцца як маладыя, так і састарэлыя людзі, а яны павінны ўмець ратаваць тых, хто трапіў у бяду. Чаму ж гэтаму не вучаць ні ў школе, ні ў ВНУ, увогуле сярод людзей не надаецца гэтаму ніякай увагі... А шкада. ... На поўнай хуткасці імчым мы да Лельчыцкай раённай бальніцы. Праз нейкі час спыніліся ля хуткай дапамогі. Медыцынская сястра пачала рыхтаваць штосьці для ўколаў, але я ёй не да тое рабіць, бо ведаў: 26 27 такі ўкол можа моцна нашкодзіць, як было ўжо раней у маёй практыцы выратавання. Як з той жа Мальвінай у Мазыры… Дзяжурны урач Пётр Дзянісавіч Васіленка, якога я добра ведаў, агледзеў дзяўчыну і развёў рукамі – маўляў, ужо нічога нельга зрабіць, бо лёгкія запоўнены вадою. Я закрычаў на яго, стараючыся даказаць, з якой цяжкасцю мне ўдалося прывесці дзяўчыну ў адпаведны стан, даказваў, што ваду можна выцягнуць шпрыцам з лёгкіх. І ён пагадзіўся. За жыццё дзяўчыны пачалі змагацца ўпарта і настойліва. Усё безвынікова – яна не прыходзіла ў сябе амаль цэлы тыдзень. Мы з жонкаю амаль штодня наведвалі дзяўчыну ў бальніцы, асабліва тады, калі да яе вярнулася свядомасць і яна нам паведаміла, што прозвішча яе Шпакоўская, завуць Ірынай Васільеўнай, што яна сірата і жыве са сваёю бабуляю. Мы з Ганнай Пятроўнай спачувалі ёй, адначасова віншавалі з другім днём нараджэння. А праз месяц забралі мы Ірынку да сябе. Як яна і прасіла, бабулі яе не паведамлялі пра тое, што здарылася, – хварэла на сэрца. Яшчэ доўгі час дзяўчына жылў ў нас. І калі пасля поўнага выздараўлення адважылася ехаць на Гарадзеншчыну, мы не пярэчылі. Але адчулі, што без яе нам будзе сумна – за кароткі час прывыклі да яе, прызналі за сваю. Праз нейкі час Ірына выйшла замуж, нарадзіла двух сыноў, пераехала з сям’ёй жыць у Светлагорск. Часта дасылае нам лісты, віншуе са святамі, зычыць нам з жонкаю добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. І мы ўдзячны ёй за гэта… Ад аўтара У сваёй дакументальнай аповесці я вылучыў далёка не ўсе выпадкі і эпізоды, калі давялося мне ўдзельнічаць або быць сведкай пры выратаванні тапельцаў. І я лічу, што аб гэтым няварта паведамляць і весці пра тое гаворку, У многіх выпадках людзі, трапляючы раптоўна ў ваду, на кароткі час гублялі прытомнасць, і іх з вялікімі цяжкасцямі ўдавалася вяртаць да жыцця. І ім, ведаю, сёння балюча ўспамінаць пра тыя трагічныя хвіліны... У тым жа восемдзесят шостым годзе, калі ўсе дзеці Лельчыцкага раёна пасля Чарнобыльскай бяды знаходзіліся на Белгародчыне, здарылася тое. Мяне прызначылі ад раёна адказным за арганізацыію дзіцячага адпачынку. Дык вось, непадалёк ад паўднёвых лагераў у вялізным кар’еры мне ўдалося, як кажуць, на хуткую руку ўратаваць жыццё мясцоваму хлапчуку. Праўда, ён яшчэ не паспеў як след наглытацца вады, тое і ўратавала яго. Мне ўдалося хутка выціснуць з яго ваду і прывесці ў належны стан. Вельмі спалохаўся ў той час, бо падалося, што хлапчук з нашага піянерскага лагера. Але аказалася, што ён мясцовы, с аднавяскоўцамі прыйшоў пакупацца. Другім нязначным такім выпадкам па аказанні дапамогі бедаку адбыўся выпадак у горадзе Днепрапятроўску летам шэсцьдзесят трэцяга года, калі я працаваў на металургічным заводзе імя Пятроўскага. Калі аднойчы ліпеньскай раніцай я спусціўся з гарыстай мясцовасці да вялізнага кар’ера, які да краёў быў запоўнены вадою, пачуў крыкі хлапчукоў, якія мітусіліся ля вады і клікалі на дапамогу. Калі падбег да іх, заўважыў ляжачага хлопчыка. Цела якога ўздрыгвала, ён курчыўся, падгінаючы калені. Ніхто з яго сябрукоў нічога не рабіў, стаялі яны ўсхваляваныя, пазіралі з надзеяй у мой бок. Я хуценька вызваліў страўнік ад вады, паспрабаваў зрабіць яму штучнае дыханне, якое амаль не спатрэбілася. Ён уздрыгнуў і адразу ж паспрабаваў падняцца. Але я сілай нахіліў да зямлі. Ён здзіўлена пазіраў на мяне, не разумеў, чаму праяўляю такую настойлівасць. Праз колькі хвілін хлапчукі дапамаглі яму падняцца, і разам яны пакрочылі ў бок пасёлка. Пазней ужо, калі працаваў доўгі час дырэктарам школы, на іншых пасадах, не аднойчы на нарадах ставіў, так бы мовіць, рубам гэтую праблему (выратаванне на вадзе) на агульнае абмеркаванне. Актуальна яно гучала, калі ў канцы васьмідзесятых быў непасрэдна звязаны з Лельчыцкай арганізацыяй па выратаванні людзей. Менавіта ў гэты час ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, па рашэнні выканкама Гомельскага Савета народных дэпутатаў ад 2 ліпеня 1987 года я быў узнагароджаны медалём “За выратаванне тапельцаў ”. Гэтую ўзнагароду я лічу не такой ужо і важнай у маім жыцці. Галоўнае, што я змог выратаваць жыцці людзей. І радуюся, калі атрымліваю лісты ад Марыі Андрэеўны Неваднічэнка, якая жыве і працуе ва Ўдарным, ад Ірыны Шпакоўскай са Светлагорска, ад таго ж Валодзі Флёркі, што жыве ў Пецярбурзе... Многія лісты дасылаюць мне і мае вучні, якіх я вучыў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці па выратаванні людзей з розных жыццёвых абставінаў, дзеляцца сваімі навінамі, раяцца са мною па розных жыццёвых пытаннях… І – галоўнае: расказваюць з радасцю пра тое, як яны, кіруючыся маёй навукай, змаглі выратаваць некаму жыццё. І тое мяне радуе – значыць, справа выратавання і выбаўлення людзей з бяды не перарываецца, а набывае лагічны працяг. Значыць, дарэмна я хваляваўся, што ў мяне няма паслядоўнікаў. Яны ёсць, яны будуць, і перададуць свае навыкі і ўменне тым, хто прыдзе пасля іх, якія, у сваю чаргу, навучацца чуць трывожны покліч “SOS” і адразу кінуцца на дапамогу. Памажы ім, Божа, у іх справе! 28 29 Многія лісты дасылаюць мне і мае вучні, якіх я вучыў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці па выратаванні жыццяў людзей, дзеляцца сваімі навінамі, раяцца са мною па розных пытаннях… І яшчэ… Тады, калі я пачуў упершыню “Голас Амерыкі”, працягваў слухаць і пазней. Ужо і прымач займеў нармалёвы, які лавіў усе радыстанцыі свету. Слухаў і параўноўваў з тым жыццём, у якім жывем, – пераконваўся: няпраўду казалі нашыя дыктары і іх кіраўнікі. Канчаткова ў тым пераканаўся, калі выбухнуў Чарнобыль. Нашыя станцыі ў тыя страшныя дні транслявалі музыку і спевы, а замежныя радыёстанцыі занепакоена расказвалі нам праўду, і не толькі праўду, але і раілі, якім чынам зменшыць уздзеянне радыяцыі на наш арганізм. То яны, замест нас, падавалі сігнал “SOS” і крычалі ў нябёсы: – Ратуйма нашы душы! Яе Вялікасць Памяць Апавяданне 1 Зіма на пачатку таго, сорак чацвёртага года, стаяла неяк не зусім падобная на папярэднія. З нашых вясковых зямлянак ужо былі бачныя і чутныя капяжы; снег асунуўся, паменьшаў; праглядваліся ўжо на палях чорныя праталіны; насунулася на нашыя Крушнікі цёмная хмара. А неўзабаве пайшоў ціхмяны дождж – і адразу ж, бы па нябесным загадзе, павярнуўся з усходу вецер. Ён як быццам прыпыніў пасоўванне той цёмнай хмары з захаду. Мы не маглі тады яшчэ зразумець, што тое азначала, як і не ведалі, што ў гэтыя студзеньскія дні да нашай вёскі рухалася грозная ваенная тэхніка. Стаяла ноч, і мы – дзеці і дарослыя – не маглі ніяк зразумець, чаму на ўсё Палессе разлягаецца незразумелы гул, гудзенне нейкіх магутных машынаў. Уся вёска, як аказалася, была пранізана пражэктарамі, чуліся нейкія выкрыкі, каманды, размовы людзей. Ніхто, зразумела, з зямлянак і хатаў не выходзіў, хаця ўжо ніхто і не спаў, нечага чакалі… На цямочку, ранічкай, я не вытрымаў, і, накінуўшы на плечы паношаную дзіравую світку, усунуўшы ногі ў лапцікі, кумельгам выбягаю на вуліцу. Агледзеў мясцовасць, адзначыў, што нічога вёсцы і людзям не пагражала. Пачуў, што гаварылі не па-нямецку, а на нашай і расейскай мове. І тое мяне абрадвала. Убачыў, што па нашай вуліцы рухаліся конныя абозы, гружаныя скрынкамі. Паўз мяне праехаў адзін воз, другі. На мяне ніхто не звяртаў увагі. Сам не заўважыў, як мяне быццам магнітам прыцягнула наступная павозка з вялізнаю скрыняю. Ішоў следам, а потым рукой учапіўся за дошкі воза. У мяне пачала кружыцца галава, і таму я яшчэ мацней пачаў трымацца за воз. І тады зразумеў, чаму не магу адарвацца ад яго. Ад скрыні патыхала амаль забытым салодкім пахам хлеба. Ішоў, каўтаў сліну і хістаўся, губляючы сілу ў нагах. На перадку сядзеў вусаты, сярэдніх гадоў, вайсковец. Ён азірнуўся і ўбачыў мяне. Я не спужаўся позірку, наадварот, уперыўся ў яго вачыма і маўчаў. Нечага чакаў. Ледзьве перабіраў нагамі, баяўся, што ўпаду. Ён, мусіць, усё зразумеў і таргануў лейцы, каб збочыць з дарогі. Злез з воза, падышоў да мяне. Паглядзеў на шасцігадовага схуднелага ад голаду хлапчука, зразумеў усё, уздыхнуў: – Праклятая вайна… Прачыніў вечка скрыні і дастаў адтуль бохан хлеба. Сур’ёзна і з нейкім па-бацькоўску шкадаваннем і жаласцю прамовіў: – Бяры, хлопчык, пачастуй сваіх. Я не верыў сваім вачам. Не ведаў, што і сказаць, здзервянеў язык, у горле перасохла, і не маглі вырвацца словы падзякі. У маіх руках – сапраўдны бохан хлеба! Ад яго сыходзіў незвычайны пах, водар, які меў сілу, даваў жыццё, спадзяванне на лепшае. Замест падзякі вайскоўцу я заплакаў. Ён, мусіць, зразумеў мой стан, не вытрымаў, прытуліў да сябе. – Як цябе завуць, хлопчык? – Толік… – Не плач, Толік, усё страшнае засталося ззаду. Трымайся, наперадзе будзе лепшае жыццё!.. Я ішоў да сваёй зямлянкі і увесь час нюхаў той боскі водар, які сыходзіў ад бохана хлеба. За спіной чуў размовы і вясёлы смех, а я думаў пра тое, як здзівіцца маці, калі ёй дам у рукі падарунак вайскоўца. Напачатку маці не паверыла, што я трымаю ў руках хлеб. Панюхала і глыбока ўцягнула ў сябе яго пах. Потым адняла ад твару, перахрысціла яго, быццам жывую істоту, заўсміхалася радасна. На яе твары я рэдка бачыў такую ўсмешку, і таму мне было прыемна, што маці акрыяла душой, стала іншай, прыгажэйшай. З той жа светлай усмешкай яна паклала той хлеб на самаробны столік. Доўга глядзела на яго, як быццам усё не верыла, што перад ёю бохан хлеба. Моўчкі ўзяла нож і аддзяліла палову. Абгарнула ручніком і схавала пад стол. А другую частку акуратна парэзала на роўныя кавалачкі: 30 31 – То нам, сынок, на кожны дзень. Дзякуй Богу, што паслаў нам хлеб наш надзённы, няхай і надалей Божанька не пакідае нас без сваёй помачы… Я спакваля нюхаў і лізаў свой кавалачак, адшчыкваў па крышынцы і адпраўляў у рот. Здаецца, ніколі не еў такога смакоцця. І тады ж мне ўспомнілася, як нас, дзяцей, частавалі хлебам чужынцы. Ім тады, заваёўнікам, было весела. Яны кідалі, быццам сабакам, кавалкі хлеба прама ў пясок, каб мы падбіралі яго. І мы, змораныя і знясіленыя, сапраўды кідаліся на той хлеб, як галодныя цюцькі. Кідаліся, адпіхваючы адзін аднаго, каб першым ухапіць той акрайчык… А яны, бачачы тое, рагаталі, зноў кідалі на дарогу хлеб і чакалі, калі зноў кінемся гамузам падымаць яго з зямлі… Мала ім гэтага, дык яны яшчэ і страляніну распачалі. Кінуць хлеб, і тут жа аўтаматную чаргу наладзяць – непадалёк ад таго месца, дзе падалі кавалкі хлеба, – і ад тых куляў уздымалася пылота. Але мы ўжо не баяліся тых стрэлаў – голад перамагаў страх. Той хлеб меў пах пораху і зямлі, мы запомнілі тое… Але мы прыносілі тыя, выкачаныя ў пяску, акрайчыкі хлеба, дадому, ўсё ж быў нейкі наедак… Але той эпізод меў працяг. Нечаканы ды неспадзеўны працяг… Чуючы тыя стрэлы, з хаты ў двор выйшаў нямецкі афіцэр. Ён быў раззлаваны і раз’юшаны, убачыўшы, што вытвараюць салдаты, як здзекваюцца над намі. Падскочыў да таго аўтаматчыка і з усяго размаху агрэў аплявухай. Той не ўтрымаўся на нагах, упаў у пясок. Вытарашчанымі вачыма глядзеў на свайго камандзіра. Іх, жаўнераў, было трое. Яны ўраз перасталі рагатаць, спахмурнелі, з нейкай бояззю паглядалі на афіцэра. Ён пачаў крычаць на іх, гаварыў нешта абразлівае, бо яны, увабраўшы голавы ў плечы, маўчалі. Аўтаматчык борздзенька падняўся з зямлі, зняў з грудзей зброю. Афіцэр яшчэ нейкі час сварыўся на нашых крыўдзіцеляў, а потым гучна вымавіў: – Вэг!... Іх як ветрам здзьмула. Афіцэр стомлена сеў на лавачку, што была прымацавана да плота. Паглядзеў на нас, слаба ўсміхнуўся. Мы стаялі воддалеч ад яго і не ведалі, што рабіць, здзіўленыя тым, чаму так павёў сябе нямецкі афіцэр. Добразычліва гледзячы на нас, рукой паказаў, каб мы палышлі да яго. Ён дастаў з кішэні кіцеля кашалёк, разгарнуў. Дастаў з яго фатаграфію, паказаў нам і патлумачыў: – Дызэ майне фамілія… Гэта мая сям’я. Майне тохтэр і зон – Эльза і Пітэр. На фота ўся сям’я. Сам афіцэр, але ў цывільным адзенні, яго жонка і дзеці. Схаваўшы фота назад, ён сказаў нам: – Не думайце, што ўсе немцы такія злосныя, як гэтыя маладыя дурні. Яны яшчэ самі дзеці, якія паверылі Гітлеру. І да чаго прывёў нас Гітлер? Уцякаем з вашай краіны, нарабіўшы столькі гора і вашаму, і нашаму народу… Чаго не падзялілі Сталін і Гітлер? Мы маўчалі, не ведалі, што сказаць афіцэру. Праз нейкі момант ён, седзячы на лаўцы, паклікаў аднаго са сваіх жаўнераў. Той адразу з’явіўся і стаў перад афіцэрам. Выслухаўшы яго незадаволеныя словы, пакінуў нас. А потым вярнуўся з картоннай каробкай і паставіў яе перад намі, прамовіў: – Энтшульдзіген, бітте, кіндэр! Афіцэр махнуў яму рукой, а нам сказаў: – Клаўс просіць у вас прабачэння… І ў знак сваёй віны ён дорыць вам свае пачастункі. Мы не асмельваліся і браць той кораб, але на нас ветліва глядзеў нямецкі афіцэр, падахвочваючы ўзяць яго. Я падняў з зямлі важкаваты груз, здагадаўся кіўнуць галавой нашаму дабрадзею ў знак падзякі. І мы ўсе разам пайшлі ў хмызняк, каб пабрацку раздзяліць змесціва. Што там было, спытаеце вы? І галеты, і шакалад у бліскучай абгортцы, і цукеркі, і шмат чаго яшчэ, чаго мы на свае вочы ніколі не бачылі… Засталіся задаволеныя і Толік Гум, і Валодзя Смаляроў, і Валік Юніцкі, і Зюнё Крупа. Пасля таго нас ніхто больш не крыўдзіў, наадварот, калі прыходзілі да іх, то з пустымі рукамі не вярталіся. Так бы мовіць, не ведаеш, дзе знойдзеш, а дзе згубіш… І зноў працяг, нечаканы і дзіўны. Пачалася нечакана чарговая аблава. Людзі, пачуўшы, як рухаюцца ў бок вёскі машыны, прыгінкамі пабеглі ў лес. Збеглі ўсе і з хаты Фалінскіх. У тым перапалаху не заўважылі, што забыліся пра самага маленькага жыхара – Анютку, якой яшчэ не споўнілася паўтара гады. І браты засталіся з ёю. Прыціснуліся адзін да аднаго, дрыжэлі ад страху. Распачалася страляліна. Нечакана паўз іх, паўз самую печ, з шыпеннем праляцела нешта чорнае і гарачае. Яно, пранізаўшы сцяну з аднаго боку хаты, прашыла і другую сцяну. Утварыліся дзве дзіркі, якія дыміліся. Зайшлася ад плачу Анютку – ёй апякло нагу і рана крывяніла. Ды аднекуль з’явіўся нямецкі жаўнер – той самы Клаўс, які страляў з аўтамата, калі мы збіралі на зямлі хлеб, якога абмацюгаў нямецкі афіцэр і прымусіў прасіць у нас прабачэння, – ён схапіў дзяўчынку на рукі і вынес з хаты… Калі, адумаўшыся, прыбеглі бацькі ў хату і забралі ад яго дзіця, то ён пачаў крычаць на іх, што яны пакінулі яе ў хаце. І правільна 32 33 зрабіў, што накрычаў, тут ужо і я падтрымаў яго, – яны вінавата паглядалі на Клаўса і радаваліся, што ўсё абышлося… Снарад, які пранізаў сцены хаты, не пашкодзіў будынак. Старэйшы брат Янка паглядзеў на тую адтуліну і сунуў руку. Потым прыйшлося туды запіхваць лахманы, каб не пусціць холад у хату… …………………………………………………. Армія спынілася за вёскаю. Помніцца, што было шмат кавалерыстаў, якія скакалі на конях, насіліся па вёсцы, як быццам за некім ганяліся. Машыны цягнулі за сабой гарматы. У вёсцы, мусіць, ніколі не было столькі людзей, такога тлуму і гармідару. У немцаў не было столькі ўзбраення. Але яны адступалі, савецкая армія ж наступала, выганяла ворага з нашай зямлі. Жаўнеры пачалі рабіць зямлянкі, выкопваць яміны, каб загнаць туды гарматы. І нас туды па першым часе не пускалі. …Вясна сорак чацвёртага… Спачатку было нейкае зацішша, а потым пачала праяўляцца ў людзей актыўнасць і зацікаўленасць. Пакрысе пачало прыходзіць цяпло, часцей выглядвала з-за аблокаў сонца. Пад вечар пачала насоўвацца на вёску цёмна-свінцовая хмара, нізка завісла над зямлёй. Пракаціўся за Крушнікамі, за Каменем і Зімовай Будай, буркатлівы гром. Ён як быццам спрабаваў сваю моц, не асмельваўся на поўную магутнасць сцябаць неба сваімі зыркімі пугамі. А потым грымоты ўзмацніліся, часцей пачалі жыхаць маланкі. Неспадзеўкі пачаўся вясновы дождж. А з ім і пачало прыбываць цяпло. За ноч прабіліся травы, на нашых вачах пачалі ўбірацца ў сілу. Зямля пачала аздоблівацца ў зялёны колер – тоненькія, бы тыя іголкі, кволыя травінкі, пачалі шыць-вышываць зямны каляровы кілім… Што запомнілася мне тады пра той час? У кожнай хаце, у кожнай сям’і, якая выжыла пасля апошняй цяжкай ваеннай зімы, нічога не засталося, каб пакласці што на зуб. Так бы мовіць, хоць шаром пакаці… Хоць і дрыжэлі над кожнай бульбінкай ці жменькай якіх крупаў, але ж жанчыны, маючы дзяцей, лічылі так: не прыдзеш слабейшаму на дапамогу, не падзелішся апошнім, хоць на дне дзежачкі не пашкрабеш, – грэх найвялікшы возьмеш на душу. Ведалі, што ніхто ў тыя хвіліны не прыйдзе чужы на дапамогу, спадзяванне толькі на саміх сябе. І тады жанкі прыходзілі адна да адной і раіліся, як выбавіцца з той бяды – галаднечы. Мы ж, малалеткі, дзеці вайны, былі падобныя на здані, на прывід. Мы хісталіся ад ветру, скура ды косці, і не маглі нідзе знайсці наедак. Бурчэла ў жываце, хісталася перад вачыма наваколле, і вочы цьмяна бачылі што перад сабою. Голад, голад, голад… Адкаціўся фронт на захад, а пра нас забыліся, што мы ёсць на белым свеце, што няма сілаў больш трываць. Вораг уцёк, а з вызваленай тэрыторыі ніхто да нас не з’яўляўся, мы знаходзіліся і не пад ворагам, але і не пад сваімі... Хоць і нельга было, але мы, хлапчукі, сабраўшыся ў невялічкія групкі, ішлі да артылерыстаў. Хтосьці строга глядзеў на нас, а хтосьці і прыхільна, але кожны раз нас нечым частавалі. Давалі хлеб, нешта намазвалі на яго, і калі мы елі яго, то чыхалі і з вачэй цяклі слёзы. Да сённяшняга дня не ведаю, што тое было. Гарчыца? Ці што іншае? Але мы душыліся тым наедкам, ды і не забываліся, што ў кожнага ёсць маці і сястрычкі ці брацікі малодшыя. І таму рэшту клалі ў свае палатняныя торбачкі. Нам было па шэсць-сем гадоў, а яны, артылерысты, размаўлялі з намі як з дарослымі. Ды мы і былі бадай што дарослымі. Мы ведалі, што такое жыццё і як выжываць у гэтым жыцці. Мы прайшлі праз жорны вайны і голаду, штодзённа адчуваючы страх і невядомасць, не ведаючы, выжывем мы ці не, – таму разумелі тых бязвусых хлопцаў, якія былі старэй за нас усяго на які дзясятак гадоў. Але мы, пазнаёміўшыся з імі бліжэй, называлі іх ці то “дзядзька Фёдар, дзядзька Сцяпан, ці дзядзька Іван”. І старэйшы між іх – дзядзька Антон. Мажны, шыракаплечы, задумлівы. Яны ж, даведаўшыся, што мы бязбацькавічы, што бацькі ў некаторых загінулі на фронце ці забілі нкусаўцы, неяк апускалі нізка галовы, уздыхалі, спачувалі нам. І дзяліліся апошнім… Іншы раз мы заглядвалі і ў зямлянку, якая стаяла воддалеч ад асноўных пазіцый. Ля ўваходу ў яе на тканіне быў намаляваны чырвоны крыж. Мы не заходзілі туды, бо бачылі, што там усе хадзілі ў шэра-белых халатах. Сядзелі воддалеч, зрэдку кідаючы позіркі ў той бок. Перагаворваліся між сабой, спрачаліся, якія гарматы больш магутныя і снарад ад якіх можа даляцець да Гітлера, каб забіць яго… Пачуўшы нашую гаману, выходзіла за парог цётка Алена. Той цётцы было, як я разумею сёння, гадоў дваццаць-дваццаць пяць, а мы для яе былі малымі дзецьмі. Яна ўсміхалася, выйшаўшы да нас, і ў яе нейк светла і радасна свяціліся вочы, трымала ў руках сумку. – Які сёння ў вас настрой, хлапечая каманда? – весела пыталася. – Што ў вас новага? Ці не баляць жываты? Мы наперабой расказвалі дзяўчыне, як жывем, стараемся расказваць весела і бесклапотна, хаваючы ў душы нашыя болькі і хваробы, баючыся лезці ў яе душу са сваімі скаргамі. – Усё добра, цётачка Алена! – адказваем амаль хорам. – Тады сёння для вас я падрыхтавала нештачка. І пачала раздаваць кожнаму белыя кругленькія пігулкі. Яны былі салодкімі, прыемнымі на смак. А потым, дадаючы і яшчэ, казала: – А гэта ўжо жоўценькія. Аддайце тым, хто хварэе на тыфус… 34 35 А іншым разам выходзіла да нас не Алёна, а яшчэ маладзейшая за яе дзяўчына. Мы яе проста называлі Марусяю. Яна была вясёлая і дасціпная. Любіла жартаваць. Сядзела побач з Толікам Кашаедам, спытала ў яго: – У вас напэўна курэй шмат, праўда? Ён не зразумеў пытання, глядзеў на санітарку. – У нас курэй няма. – Ёсць, – засмяялася Маруся, – і ўсе яны ў тваіх вушах начуюць… Ты даўно мыў свае вушы? – Не памятаю, – разгубіўся сябрук, – а што? – Таму я вам усім раздаю па кавалку простага мыла, каб усе як след сёння памыліся дома і вымылі вушы. Іначай і не прыходзьце да мяне. А ў нас жа таго мыла ні ў кога і не было. І калі мы прынеслі тыя кавалачкі дадому, ды перадалі загад-просьбу санітаркі Марусі, то мацяркі ўсе да адной наладзілі нам лазню. 2 У тую красавіцкую раніцу, як звычайна, пачапілі мы на свае худзенькія плечы даматканыя торбачкі і пакіравалі да артылерыстаў. Але перад тым, як завітаць да іх, рашылі нашым дакторкам падараваць вясновыя букецікі кветак. А якія кветкі раслі ў нашым лесе? Так, пралескі… Для цёткі Алены і Марусі мы назбіралі іх каля Любінскага моста, перавязалі букецікі лазінкай. Нацянькі рушылі да салдацкіх намётаў і зямлянак. Нас ніхто не сустрэў. І тое нас не здзівіла – не першы раз такое. Мы цярпліва чакалі, стоячы перад уваходам, трымалі ў руках кветкі. З суседняй зямлянкі выйшаў знаёмы вайсковец, накіраваўся ў наш бок. Стаў каля нас, спытаў: – Да Марусі і Алёны? – Ага, да іх, дзядзька Антон. Ён цяжка ўздыхнуў, паклаў мне на плячо сваю важкую даланю, прамовіў: – Няма іх, хлопчыкі, няма. Загінулі яны сягоння ноччу, пайшоўшы на баявое заданне. І Фёдар, і Сцяпан, і Алёнка з Марусяю… Яны цяпер ляжаць каля братняй магілы. Здаецца, ў яго ўздрыгнуў голас, рукі дакрануліся да вачэй. Мы разгубіліся, не ведалі, што рабіць. Бачылі, як ён, узяўшы рыдлёўку, пакіраваў у бок могілак. Мы, не згаворваючыся, міжволі пайшлі следам. Ён спыніўся, чакаючы нас. Калі падышлі, папрасіў вартавых: – Пакажыце хлопчыкам, дзе яны ляжаць… Яны пасябравалі з нябожчыкамі. У кожнага з нас трымцела сэрца, калі мы падыходзілі да забітых у начным баі. А калі ўбачылі, як яны ляжалі на плашчнакідках на зямлі, вочы заліліся слязьмі. Мы не маглі ў тое паверыць, учора ж толькі размаўлялі, Маруся прасіла нас усіх вымыць вушы, а тут… Яны ж не памерлі, праўда, яны прылеглі адпачыць пасля цяжкіх салдацкіх дарог, ці не так? На пасінелым твары Марусі адбілася слабая ўсмешка, быццам яна хацелася папытацца ў нас, ці выканалі мы яе просьбу… Мы паклалі свае букецікі пралесак побач з галовамі Алёны і Марусі. Паклалі і каля артылерыстаў – Фёдара і Сцяпана… Хаваць загінулых чамусьці не спяшаліся – чакалі, калі з боку Прыпяці прыедзе машына. І неўзабаве неба абклалі грувасткія воблакі. Яны насоўваліся з захаду, адкуль і прышла да нас тая пачварная вайны. Сярод дня, здавалася, наступіла ноч. Зыркія маланкі пачалі жыхаць па ўсім небе. Грымоты ўзмацняліся… Паліў дождж, абрынуўся на зямлю. І раз за разам над Крушнікамі пачаў біць пярун. А нам падумалася, што гэта гучэў салют у гонар нашых старэйшых сяброў. То яны пайшлі ў бой змагання з фашыстамі. Яны абаранялі краіну ад ворага, тым часам абараняючы і кожнага з нас… Мы стаялі на каленях, гледзячы ў чорнае неба, не баючыся ўжо ні маланак, ні перуноў – мы перажывалі сваё асабістае гора, не паспеўшы як след пасябраваць, тут жа страцілі сваіх сяброў. Нягледзячы на тое, што ўсчаўся шквалісты вецер з дажджом, паспяшаліся байцы паміж грузавікамі і бярозкамі нацягнуць вялікі брызент. І ўсе пахаваліся пад яго. Я ж не мог зрушыцца з месца, мяне як хто прывязаў да зямлі. Я плакаў, і халодныя кроплі дажджу вымывалі з вачэй слёзы. І нехта ж падхапіў мяне на рукі, занёс пад той брызент. Я ляжаў на халоднай зямлі і шаптаў ці то малітву, ці то каяўся, што спазніліся мы з букетамі кветак да сваіх старэйшых сяброў… Не чуў, як аціх вецер, як адвязалі ад бярозак канцы брызенту. Мяне калаціла, як у ліхаманцы. Нехта з санітараў паднёс да маіх губ алюміневы кубак з нейкай вадкасцю і папрасіў выпіць… А як адышлі хмары, як зноў выбліснула сонца, вярнулася да мяне свядомасць. Хаця адчуваў, як не адпускаў мяне боль у грудзях. Да братніх могілак, убачыў, ішлі жанчыны з Крушнікаў і суседніх вёсак – Спрымачова, Каменя, Турбінкі… Да мяне падышла маці, абняла, прытуліла да сябе: – То Маруська і Алена ляжаць? – Так, яны… 36 37 Хавалі вайскоўцаў па некалькі чалавек ў вялікай яміне. Але той жа дзядзька Антон чамусьці не згадзіўся пахаваць Фёдара са Сцяпанам ды Алёну з Марусяй у агульнай магіле. То ён нам потым растлумачыў: – Будзеце прыходзіць да іх з пралескамі, і будзеце помніць пра іх. Іх пахавалі на ўскрайку могілак, каля маладых двух бярозак. Жанчыны-крушнічанкі плакалі па іх як па сваіх блізкіх, бо яны і сапраўды аднесліся да крушнічанаў як да сваіх родных, праз дзяцей перадаючы ім хоць які наедак… 3 Я штогод наведваюся ў тыя мясціны, у траўрныя хвіліны майго дзяцінства… Сустрэў мяне на тых могілках вялікі помнік – бетонная стэла. Яна, адзіная хіба, і напамінала мне пра той горычны час… Вакол стэлы – пустэча. Зарасло ўсё быльнягом. Некалі мы даглядалі тыя могілкі, клалі кветкі на магілкі нашым сябрам-вызваліцелям. Адышлі ў нябыт жанчыны, што прыходзілі сюды, ды і мне пераваліла ўжо на дзявяты дзясятак – не маю сілы ўжо дабрацца сюды, на жаль… Тыя дзве бярозкі сталі бярозамі, і іх век заканчваецца. Паклаў я свае пралескі на тым месцы, дзе павінны ляжаць Маруся і Алёна, Фёдар і Сцяпан. Памаліўся Богу, прачытаў малітву за супакаенне іх душаў. Ды нешта не адпускала мяне ад гэтай мясціны, не ведаю, што… ...То я праз шмат гадоў, калі захацеў больш падрабязна даведацца пра той ліхі час, звярнуўся да дакументаў. “Са справаздачы Беларускага штаба партызанскага руху аб узаемадзеянні партызанаў з часцямі Чырвонай арміі ў Мазырскай аперацыі: 7.01.44 у раёне вёскі Новая Рудня – зыходнае становішча занялі 2-гі і 7-мы кавалерыйскія корпусы. Тав. Р.С. Аўдзейчука (начальнік штаба партызанскага злучэння Паўднёва-Прыпяцкай зоны Палескай вобласці) і А.Л. Жыльскага (камандзіра Мазырскай партызанскай брыгады імя А.Неўскага) выклікалі ў штаб 61-й арміі для ўдакладнення абставінаў у тыле ворага. У 18.00 8.01.44 2-гі і 7-мы кав. Корпусы з праваднікамі-партызанамі выступілі па маршруце: Новая Рудня, Ст. Высокае, Дуброўка, Сініцкае Поле, Буйнавічы, Астражанка (зыходны пункт) і да вечара на наступны дзень войскі, не заўважаныя праціўнікам, дасягнулі зыходнага пункту – Астражанка, Казіміраўка, Раманаўка, Крушнікі… …Часці 2-га і 7-га кав. корпусаў разам з партызанамі разграмілі тылы ворага і, развіваючы наступленне з тылу абароны ворага, да 14 студзеня разграмілі Мазырскую групоўку праціўніка, поўнасцю вызвалілі ад нямецка-фашысціх акупантаў Ельскі, Лельчыцкі і Мазырскі раёны. Генерал-лейтэнант тав. Бялоў аб’явіў падзяку партызанам за актыўны ўдзел у баях і за дапамогу часцям Чырвонай Арміі ў разгроме групоўкі ворага і вызваленні раёнаў Палескай вобласці БССР ад захопнікаў”. І яшчэ. Крушнічанка Паліна Аляксандраўна Юніцкая падчас вайны была санітаркай. Гэта яна знайшла на полі боя параненую і беспрытомную сувязістку Марыю Круціхіну. А бой праходзіў недалёка ад нас – пад хутарам Малая Лешня. І праз шмат гадоў былая сувязістка, гвардыі радавая, кавалер ордэна Айчыннай вайны І ступені Марыя Круціхіна, з Уралу, прыехала ў нашыя Крушнікі, дзе сустрэлася са сваёй сяброўкай, якая ўратавала ёй жыццё…” За вызваленне нашых мясцінаў удзельнічала шмат злучэнняў і часцей 61-й арміі, 16-й паветранай арміі Беларускага фронту. Стралковыя і артылерыйскія дывізіі, самаходна-артылерыйскі і мінамётны полк, шмат іншых, якія за правядзенне мазырскай аперацыі атрымалі ганаровае званне “Мазырскіх”… Мы пра тое тады нічога не ведалі. Праходзіла паўз могілкі жанчына з кашалём за спіной. На дне некалькі зялёнак. Спыніў яе, пацікавіўся: – Скажыце, шаноўная, а дзе падзеліся могілкі воінаў, якіх пахавалі ў сорак чацвёртым годзе? На маіх вачах чацвёра пахавалі. Яна прыгледзелася да мяне, быццам вывучала ці старалася ўспомніць хто я і адкуль, скрушана адказала: – Гэх, чалавеча… Няма могілак. Іх знішчылі. Проста зруйнавалі ці не будьдозерам. Цяпер, як бачыш, дарагі крушнічанін, тут сцежка пракладзена, людзі ходзяць, каровы… Змоўкла, зноў на мяне паглядзела. – То я бачу, што мы з табой адных гадоў. І я прыходзіла з дзецьмі сюды, кветкі ўскладалі да магілак. Толькі стэла і засталася. А вунь далей паглядзі, у бок Асаўца, дык там, дзе былі агульныя ці братнія могілкі, яшчэ раней зруйнавалі і там цяпер густа парос сасоннік… Во яно як, чалавеча… Успомніў той час, як мы хадзілі пасля вайны ў Асавецкую школу. Праходзілі паўз могілкі. І абавязкова спыняліся, чыталі прозвішчы на драўляных дошчачках. Жанчына, пакінуўшы мяне аднаго, пакрочыла далей па сваіх сцяжынках. Я ж ніяк не мог адысці ад стэлы. Прыплюшчыўшы вочы, пачуў вясёлыя галасы: 38 39 – Толік, жыццё працягваецца, не сумуй па нас. А што бязладдзе вакол, то не звяртай увагі. Ты памятаеш пра нас, і таго дастаткова. Дзякуй табе, хлопча… Да былых могілак падкрадваўся сівы туман. Ён ахутваў карані бяроз і соснаў, падымаўся вышэй і вышэй. Адна стэла і вытыркалася з таго белага тумановага воблака, якая служыла адмысловай антэнай ці перыскопам, праз якую яны ўглядаліся ў гэты свет. Яны нас бачылі, а мы іх – не. …Счакаўшы колькі хвілінаў, падаўся ўбок Крушнікаў. Азірнуўся: туман схаваў бярозы, нават падняўся вышэй стэлы. Сувязь часоў перапынілася. Але ж Яе Вялікасць Памяць кожны раз вяртае і кідае мяне зноў і зноў туды, у маё ваеннае дзяцінства. І я зноў чую тыя словы, якія сказаў нам, хлапчукам, нямецкі афіцэр: “Не думайце, што ўсе немцы такія злосныя, як гэтыя маладыя дурні”. І тое, што прамовіў вайсковец, падараваўшы бохан хлеба, ратуючы мяне ад голаду: “Трымайся, Толік, наперадзе будзе лепшае жыццё!..” Ці так яно адбылося і насамрэч?! Крушнікі – Камень – Асавец, 2018 год Ліквідатар Апавяданне Сцяпана разбудзіў клёкат бацяна. Можа і не разбудзіў, а толькі вывеў з таго ранішняга дрымотнага стану, калі яшчэ хацелася трошкі прыдрамнуць, а трэба было далучацца да хатніх клопатаў. Бусел памаўчаў крыху, а потым зноў напомніў пра сябе – заклекатаў яшчэ грамчэй, як бы загадваў Сцяпану пакінуць ложак. А ён нечага марудзіў – заклаўшы рукі за галаву, ляжаў на спіне, думаў. З галавы не выходзіў сон, які падкаціўся да яго пад раніцу. У сне чуліся нечыя галасы, шмат галасоў, і ўсе яны былі нейкія трывожныя, занепакоеныя. Гулі рухавікі машын, рыкалі каровы, чуліся незадаволеныя выкрыкі людзей… Потым як бы з туману выплыла яна, Марына. Пачала дакараць у нечым, ушчуваць нават. Ніколі не снілася, а тут праз столькі гадоў як бы напомніла пра сябе. Ён амаль і забыўся пра яе, з памяці сцерліся рысы твару, як і голас. Калі ж зірнуў на перакідны каляндар, што вісеў на сцяне, яго як бы што скаланула: ракавая лічба 26! Красавік! Усе гады ён неяк безуважна адносіўся да гэтай даты, прапускаў у памяці, не спыняў на ёй увагу, а цяпер, калі ад таго часу праляцела тры дзесягоддзі, – як быццам схамянуўся ад літаргічнага сну. Як бы прачнуўся. І як бы той бацян, што жыве на вільчыку дуба, зазваніў у звон памяці, напомніў яму пра той дзень… Ён сеў, спусціў ногі долу. “Божа, за што так караеш мяне? – абхапіў галаву рукамі, уздыхнуў. – Чым жа я так перад Табой правінаваціўся? Значыць, ёсць грэх на мне, толькі не ведаю, які ён і як пазбавіцца ад яго…” Бацян зноў напомніў пра сябе – заклекатаў яшчэ грамчэй і настойлівей. … Тады, у тыя страшныя і жудасныя дні, калі выбухнула ў Чарнобылі тая пачвара, выбухнуў абурэннем увесь свет: “Савецкі Саюз падрыхтаваў для ўсіх атамную бомбу і ўзарваў яе! Па ўсіх замежных каналах радыё і тэлебачання кажуць пра тое, а ў камуністаў усё добра, – людзі танцуюць і весяляцца…” Толькі ўжо праз некалькі дзён, калі ўжо нельга было замоўчваць хлусьню, катастрофу, як бы ачнуліся ад сну Гарбачоў і яго памагатыя, скрозь зубы працадзілі-прамовілі, што на ЧАЭС адбыўся пажар. Пажар, а не сусветная бяда – катастрофа, тэхнагенная катастрофа… Хлусня, але напалову. На ўкраінскім баку ва ўсю ішло адсяленне людзей, а палешукі займаліся пасадкай бульбы. Сярэдначы да яго прыехаў веставы, загадаў тэрмінова прыбыць у аўтакалону. “Нас усіх кінулі на эвакуацыю ў чарнобыльскую зону, – прамовіў задыханы Сіповіч, – тэрмінова загадалі сабрацца”. Пад раніцу ён разам з усімі прыехаў у Кажушкі. Там галасілі людзі, раўлі каровы, вішчэлі свінні – ішла эвакуацыя. Да яго машыны падышоў вайсковы пажарнік, спытаў прозвішча, запісаў у свой блакнот. А следам падышла і маладая жанчына, трымаючы за руку дачку. У яе за спіной быў заплечнік, на галаве бэзавая хусцінка. – Сцяпан Іванавіч, атрымлівайце заданне, – падаў яму паперку пажарнік. – Вам неабходна завезці да бацькоў у вёску Жабінкаўскага раёна Марыну Аўсяюк з дачкою. Не марудзьце толькі з вяртаннем – новы рэйс чакае, на Міншчыну. Жанчына адвярнулася ад іх, не чула, пра што гаварылі, глядзела і плакала, бачачы як экскаватар ля яе жытла капаў глыбокую яміну. Наклала крыж на селішча, схіліла нізка галаву, развітваючыся з ім назаўсёды. Тым часам у кузаў машыны рабочыя пагрузілі хатнія рэчы, якія дазвалялася браць з сабой. Хацелі ад яе забраць стары абраз, што застаўся ад бабулі Стэфы, але яна настояла на сваім, паглядзела на іх злосна і рашуча, закрычала: 40 41 – Багародзіцу не аддам, чуеце, не аддам, мяне лепш тут закапайце разам з вёскаю! Адсталі. Сяргей тое усё бачыў, падумаў: “Няўжо тое настолькі сур’ёзна, што і абразы нельга браць?” Жанчына пасля ўсяго ўкленчыла, і дачушку прымусіла стаць на калені, схілілі галовы да зямлі, наклалі на сябе крыж. І тады толькі вадзіцель падышоў да яе, як бы вінавата спытаў: – Мо паедзем? Дарога доўгая. Яна зірнула на Сцяпана, як упершыню ўбачыўшы яго, адказала: – Так, паедзем. Як ні цяжка развітвацца з роднай хатай, але нічога не паробіш. Насустрач ім імчалі адна за адной машыны – вайсковыя і цывільныя, грузавыя і легкавыя, а перад Сяргеем і ззаду яго, рухалася цэлая калона з аўтобусамі і грузавікамі… Дым стаяў у паветры, смярдзела саляркай і бензінам, выхлапнымі газамі і чарнобыльскім пылам, які выядаў вочы, на язык клаўся медзяковым налётам… Жах, страхоцце і – невядомасць. Жанчына глядзела наперад і нічога не бачыла, толькі туліла да сябе малую, нешта шаптала ў скроню. Выехалі на бальшак, які вёў на Бярэсце. Грузавік ужо каціўся роўна, пакінуўшы пасля сябе яміны і калюжыны выбітых палескіх дарог. Сцяпан, праехаўшы гадзіну моўчкі, не вытрымаў, спытаў у малой: – А як жа цябе завуць, палеская кветачка? – Дзядзечка, мяне Ілынкай завуць, – не адрываючыся ад маці, адказала дзяўчынка. – А маму – Малына Іванаўна. – А мяне маці Сцяпанам назвала. І чаму вы толькі з маці, а дзе ж твой тата? – Мама кажа, што мой татка сабакам сена косіць. – Ірынка, так нельга казаць… – слаба папракнула маці дачушку, – так толькі дарослыя кажуць. – Счакаўшы трохі, патлумачыла: – З’ехаў наш татка на заробкі ў Расію тры гады таму, адразу пасля таго, як нарадзілася яна, – і па сёння няма ад яго вестак. Ці кінуў нас, ці загінуў дзе, не ведаем. – І не шукалі яго? – Не. Калі мы яму трэба, то павінен вярнуцца да нас. Сцяпан заўважыў, што Марына трохі пасвятлела тварам, пачала ўсміхацца. Але ўсё яшчэ ніяк не магла пазбавіцца ад гнятучага настрою, горыч развітання з селішчам глыбока сядзеў у яе душы. Праз гадзіны дзве Ірынка пачала штурхаць маці пад бок, нешта патрабавала ці прасіла. – Сцяпан, а ці можна спыніцца? Ірынка на паветра захацела… – Добра, вунь каля таго беразнячка і спынімся. Можам паўгадзінкі і пастаяць. Пад’ехаў да намечанага месца, спыніў грузавік. Маці з дачкой пайшлі на правы бок дарогі, а ён, спусціўшыся з насыпу, падаўся ў сасновы лес. Ідучы назад, убачыў, што пры корані хвоі расла купка пралесак. Некалькі сарваў, больш не асмеліўся, ведаючы пра радыяцыю. Не падымаўся на дарогу, сядзеў на ўзгорку, трымаючы ў руках тры кветачкі. Падышлі ззаду і селі побач маці і дачка. Сцяпан падаў Ірынцы пралескі: – Гэта табе мой вясновы падаруначак. Дзяўчынка паднесла іх да кірпаценькага носіка, удыхнула пах. Зажмурылася, усміхнулася. Марына ўзяла букецік з даччыных рук. Таксама паднесла да твару, панюхала. Прамовіла: – Пралеска ўжо ачуньвае, А дзесьці кнігаўка галёкае, Што з жаўруком на крылах чуйных Нясуць вясну зеленабокую… Сцяпан паглядзеў здзіўлена на Марыну. – То словы Ніны Мацяш, нашай зямлячкі. Выдатная паэтка. А пралеска, па латыні Scilla, у Чырвоную кнігу занесеная. Лекавая. Прэпараты з яе цыбулін і лісця вылечваюць міястэнію, міяпатыю, полінеўрыты, наследкі перанесенага поліяміеліту, вострага парушэння мазгавога кровазвароту. І шмат яшчэ ў чым яна карысная. – Адкуль ты гэта ўсё ведаеш, Марына? – Выкладала ў школе біялогію. Ведаю, што пралесак аж восемдзесят відаў, пашырана гэтая прыгожая кветка ва ўмераных і субтрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. А ў нас, на абсягах краіны Саветаў, налічваецца шаснаццаць відаў. – Цікава, – прамовіў Сяргей, – ніколі не задумваўся над гэтым. Яшчэ трохі пасядзелі і Марына прапанавала рухацца далей. Зноў у кабінцы маўчанне. Сцяпан заўважыў, што Марына раз-пораз кідала позіркі ў яго бок. Ды злавіў сябе на тым, што і яна як бы прыцягвае яго пагляд. Ён як быццам цяпер заўважыў, што ў яе налітыя вусны, у паглядзе замілаванасць, вочы бы тыя слівы-венгеркі пад крыламі броваў. Нараджалася нейкая цеплыня, калі сустракаўся з яе позіркам. Падзівіўся і з гэтага – гадзінаў пяць таму не ведалі адно аднаго, а тут… Ехалі паўз Мікашэвічы, Пінск, Янава… Малая, прытуліўшыся да маці, спала. І Марыну ахутвала стома і сон, галава раз-пораз хіталася з боку на бок ці схілялася на грудзі. … – Пад’язджаем, – разбудзіў голасам вадзіцель сваіх пасажыраў. – Наперадзе – вёска. Марына паказвала, куды трэба пад’ехаць, дзе стаяла хата бацькоў. 42 43 Выйшлі бацькі з хаты, найперш унучку абнялі, а потым дачку. Вялікай радасці на тварах не было, але радыя былі сустрэчы. Не ад добрага жыцця дачка вярнулася ў родную хату, вярнулася як выгнанніца, як бежанка. Паручкаліся з гаспадаром, той назваўся: – Іван Пятровіч. А гэтая мая гаспадыня – Марыля Лявонаўна. Найперш Марына папрасіла, каб Сцяпан падаў ёй абраз, загорнуты ў коўдру, абгорнуты цэлафанам. Потым астатнія рэчы. – А дзе ж усё астатняе, дачка? – усхліпнула маці. – Не дазволілі, мама, сказалі, што ўсё пранізана высокай радыяцый. Во ледзьве Багародзіцу адстаяла, з крыкам вырвала… Потым селі за стол. На стале прысмакі, і міса са свежымі, толькі што з грады, гуркамі. З пупырышкамі, калючыя, пахкія. – З цяпліцы, – убачыўшы цікаўны позірк хлопца, патлумачыла гаспадыня. – Круглы год у нас свежыя гуркі, сабе і на продаж хапае. – Калі назад, Сцёпа? – пацікавіўся гаспадар. – Сёння ж назад, – не зусім упэўнена адказаў вадзіцель. – папрасілі не затрымлівацца. – Ты што, хлопча, толькі што прыехаў і назад? Ехаць поначы? Няправільна гэта, няправільна. Адпачнеш, во вып’ем з табой па шкаліку, а заўтра пад абед і паедзеш. Ды вунь і на дождж збіраецца, маланкі на ўсходзе жыхаюць. Не, хлопча, не пушчу ў такое надвор’е… Гаспадар наліў па шкаліку белай, потым яшчэ па адной. Ад наступнай хлопец адмовіўся, але з ахвотай спрабаваў прысмакі, якія маці Марыны выставіла на стол. Марына сядзела побач са Сцяпанам, і яна выпіла за сустрэчу малінавай настойкі, спрабавала быць вясёлай, але тое ёй не надта ўдавалася. Хлопец падзякаваў за вячэру, адсунуў ад сябе пустую талерку, паклаў на яе нож і відэлец. Дапіў ваду, што заставалася ў шклянцы. – Мы табе, Сцёпа, пасцялілі ў бакавушцы, – патлумачыла Марыля Лявонаўна, – акно ў сад выходзіць, добра выспішся. Пасядзеўшы яшчэ з хвіліну, устаў з крэсла. Пажадаў усім “дабранач”, пайшоў у пакой. Праводзіла да ложка гаспадыня. Адчуў, што вельмі стаміўся. Злёгку закружылася галава, занудзіла. Распрануўся, лёг у ложак. І адразу перад ім закружыўся сусвет, падалося, што ён адарваўся ад зямлі і паляцеў у нябёсы. Зноў пачалі далятаць да яго гукі перасяленцаў, якія не хацелі пакідаць сваю вёску, чулася галашэнне жанчынаў, праклёны, крыкі… Потым перад вачамі ўзнікла яна, Марына, быццам падышла да ложка, маўкліва легла побач, абняла яго, знайшла вусны і злілася з ім… А за акном паліў густы дождж, білі перуны, маланкі жыхалі на ўсё неба, сляпілі вочы… Адзначыў пра сябе, добра, што не выбраўся ў дарогу, не змог бы ехаць ноччу ў такую залеву. Нешта шаптала жанчына, нешта казаў ён, і ўсё больш кружылася галава. Ён ніколі не чуў такіх ласкавых слоў, якія казала яму жанчына, і яны ліліся з яе душы, пакрысе выцякалі са збалелага сэрца. Ён нешта сіліўся адказаць, але здзервянеў язык і словы застравалі ў горле. Потым ён заснуў глыбокім сном. А раніцай, прачнуўшыся, не мог зразумець, ці то яму снілася Марына, ці то ён прыдумаў яе ў хворым сваім уяўленні, ці то яна сапраўды прыходзіла да яго і скардзілася, плачучы, пра свой лёс… А яго ўжо чакалі ў чарнобыльскай зоне. Ён не выехаў на наступны дзень, не выехаў і на другі – раніцай, перад тым, як гаспадар паклікаў за снядальны стол, у яго з носу пацякла кроў. І яе нельга было нічым спыніць. І ўсё гэтак жа кружылася галава, ванітавала. Дакторка з фельчарска-акушэрскага пункту зрабіла яму ўкол, дала пігулкі, і загадала не адпраўляцца колькі дзён ні ў якую дарогу… Сцяпан, як прыехаў на месца прызначэння, нічога не казаў у сваё апраўданне, толькі падаў паперку, якую выдала дакторка ФАПа. Той жа начальнік эвакуацыі і не зірнуў нават на яе, засунуў у тэчку да іншых папераў. На сваім ГАЗоне ён перавозіў розныя грузы ў зоне з месца на месца, адвозіў калгасную жывёлу на Калінкавіцкі мясакамбінат, дзе скапіліся дзясяткі машын з такім жа грузам, а прымаць не хацелі, бо перагружаны быў камбінат; пад самы рэактар ездзіў, забіраў бруднае адзенне ліквідатараў, што скідвалі графіт з даху рэактара ды завозіў у пральню, якая знаходзілася на ўкраінскай тэрыторыі; дапамагаў энергетыкам перавозіць слупы – падводзілі святло да аб’ектаў харчавання і хімічнай апрацоўкі тэхнікі, што выязджала з зоны. Штодня адзначалі ў яго кніжачцы лічбы накаплення радыяцыі, а калі яе набралася звыш нормы, – толькі тады адправілі дадому. Маці не пазнала яго, успляснула рукамі: – Сыночак, што яны з табой зрабілі? Ты ж на сябе непадобны… Ён і есці не захацеў, адразу паваліўся ў ложак. Заснуў і не чуў, як з носа пацякла кроў і ёю залілася ўся падушка. Прачнуцца не мог, мармытаў толькі нешта ў сне, адмахваўся ад некага рукамі. Маці выклікала хуткую. Дактары прыязджалі, забіралі яго і клалі ў шпіталь. Ён нікога не пазнаваў, нават маці. Ставілі кропельніцы адну за адной, рабілі аналізы крыві, мералі артэрыяльны ціск… Зноў адвозілі дадому. У першыя дні, як вярнуўся з зоны, яго праведвала Зіна Чуяшова, аднакласніца. Перапісваўся з ёю, як служыў у войску. А калі дэмабілізаваўся, праводзіліся. Спадзявалася Зінка, што яны пабяруцца, 44 45 стануць мужам і жонкай. Спачатку, як трапіў у шпіталь, праведвала яго, а потым, бачачы, што яму робіцца ўсё горш і горш, перастала з’яўляцца на яго вочы, зразумела, што з такім мужам яны дзяцей не народзяць. А потым аперацыя за аперацыяй. Прызналі яго інвалідам. Але не спасылаліся на Чарнобыль – усім дактарам строга загадалі тады не пісаць прычыны захворвання, што на яе паўплывала радыяцыя… Ды не слухаліся ногі – хадзіў з мыліцамі. – Не перажывай, маці, як-небудзь пражывем, – стараўся супакоіць яе сын, слаба ўсміхаўся. – Бог дасць, усё наладзіцца… Была ў яго думка паслаць якую вестку Марыне, якую адвозіў да бацькоў, ды адразу ж адмовіўся ад свайго жадання – навошта? Хіба ж звяжа яна лёс з інвалідам? Калі ж Зінка, што клялася ў каханні, адвярнулася ад яго, то што можна чакаць ад Марыны, з якой як след і не паспелі пазнаёміцца? Ён ужо адмаўляўся, калі яго зноў клалі ў шпіталь, не прыняў запрашэння, калі прапанавалі легчы ў рэспубліканскі радыяцыйны цэнтр, каб падлячыцца. І маці, Пелагея Антонаўна, угаворвала. – Ніхто мне ўжо, мама, не паможа, – казаў ёй. – Адабраць здароўе здолелі, а вярнуць яго не могуць… Не перажывай. Праз пяць гадоў маці не стала. Ён так і застаўся адзін жыць у хаце. Нават ад сацыяльнай дапамогі адмовіўся. Але работнікі той службы зрэдку наведваліся да яго, не звяртаючы на яго пратэсты, нешта прывозілі з харчоў, з гуманітарнай дапамогі… Так і жыў адзінотнікам, ні ў кога не просячы дапамогі, не выказваючы нікому сваю крыўду. Звыкся, прызвычаіўся, супакоіўся. Хата яго стаяла на водшыбе, так бы мовіць, з краю. Калі прыходзіла вясна, красавік ці травень, выбіраўся ў прылесак, – падоўгу сядзеў пад дрэвамі. А калі надаралася ўбачыць блакітнавокую ці беленькую пралеску, радаваўся, гледзячы на яе. Але зрываць не хацеў, лічыў, што глядзець лепей на жывую. І – наважыўся. Адкінуўшы ўсе перасцярогі і страхі, – выправіўся ў дарогу. Не ведаючы, што яго чакае наперадзе, але рынуўся ў невядомасць. “Няхай будзе, што будзе,– думаў седзячы ў купэ вагона, – раз прыснілася, то хоча, каб прыехаў. Мо і яна цяжка хварэе, ды рашыла развітацца, альбо што іншае…” Выйшаў у Жабінцы. Да вёскі пяць кіламетраў. Недзе на паўшляху яго дагнала легкавушка. Ён нават не падымаў рукі, каб падабрала яго, машына спынілася побач з ім. Прачынілся дзверцы, кіроўца – малады хлапец – прапанаваў яму: – Сядайце, падвязу. Сеў на пярэдняе сядзенне побач з ім. На імгненне кінуў на яго позірк. Убачыў на правай шчацэ радзімы знак – чырвоны пісяг. Хлопец маўчаў, глядзеў на дарогу. Ні пра што не распытваў, быў не з гаваркіх. Калі параўняліся з хатай Марыны, што стаяла пад высокай ліпай, папрасіў спыніцца. Падзякаваў, глянуўшы на хлопца. У яго былі блакітныя вочы, слабая ўсмешка на твары. Выйшаўшы з легкавіка, нейкі момант стаяў на месцы. Трымаў у левай руцэ валізу, у правай – кавеньку. І толькі цяпер адчуў, як затрымцела сэрца, адгукнулася болем. Ужо нават запознена падумаў, ці трэба пераступаць парог веснікаў. Колькі хвілінаў стаяў у нерашучасці. Падышоў, локцем піхнуў варотцы. Увайшоў у двор. У градах побач з ганкам корпалася ў градах жанчына, не чула, як ён зайшоў і спыніўся каля плота. Паставіў валізу каля ног. Жанчына найперш адчула яго прысутнасць і павярнулася да яго – выпрамілася, паглядзела ў яго бок. – Марыля Лявонаўна, добры дзень! – павітаўся, не сыходзячы з месца. – Добры, добры, але хто ты будзеш, не пазнаю… – Сцяпан я, той Сцяпан, які некалі прывозіў з Чарнобыльскай зоны вашую Марыю… – А, – яна выцерла рукі аб фартух, выйшла з гародчыка, увайшла ў двор, – прыехаў… Чаго ж так доўга не прыязджаў? Мы чакалі… Старая нешта не дагаворвала, уздыхнула. Пільна глядзела на яго, не пазнавала. Расчынілся дзверы веранды і на парозе стала яна, Марына. Сцяпан адразу пазнаў яе – амаль не змянілася: тыя ж даўгія косы, што падалі на плечы, тая ж пастава. – З кім гэта ты, мама, размаўляеш? – пацікавілася, безуважна кінуўшы позірк на незнаёмага госця. – З кім, з кім… Мо сама прызнаеш? Марына прыгледзелася да лысага чалавека з кавенькаю, сышла па прыступках, стала побач. Войкнула, пахіснулася, выдыхнула: – Ты, Сцёпа? – Я, Марына, – у яго ўздрыгнуў голас. – Вось прыехаў. Можа і развітацца… Яна паклала яму галаву на грудзі. Чула, як уздрыгвае ў грудзях яго сэрца. – Чаго ж мы на вуліцы стаімо, пайшлі, Катоўскі, ў хату. Бачыла, як ён з цяжкасцю падымаўся па сходах, як апіраўся натужна на кавеньку, памагла яму, падтрымліваючы пад руку, ступіць на апошнюю прыступку. Узяла валізу і панесла ў хату. Селі на канапу. Маўчалі. Не ведалі, з якога боку падступіцца да размовы. – Раскажы, Сцёпа, як ты жыў усе гэтыя гады. Бачу, жыццё цябе не песціла… Без кучараў сваіх застаўся… 46 47 – Не песціла, праўда. Пасля таго, як я прывёз цябе сюды, шмат выпала дарог па самой зоне. Набраўся той радыяцыі, як блох… Адна аперацыя, другая, трэцяя… Потым “хімія”… Мала радыяцыі, дык яшчэ і хімія. Таму і стаў Катоўскім… Адняліся ногі. Колькі год даглядала маці пакуль жывая была, потым яе не стала. Я быў ні жывы, ні мёртвы. Адным словам, спісалі мяне, інвалід я першай групы… Не ведаю, колькі мне і засталося… – Чаго ж не напісаў, я прыехала б? – Да мяне? Думаў, Марынка, думаў, ды хто ж я табе, каб ты са мною валаводзілася, на мяне жыццё паклала. Ды думаў, што замуж выйшла, дзяцей нарадзіла. Дарэчы, аб’явіўся твой муж? Яна горка ўсміхнулася, уздыхнула. – Не, не аб’явіўся. Замуж не выйшла, але дзіця нарадзіла. Сына. Сцёпку. Праз дзевяць месяцаў, як ты паехаў… Так што ты бацька нашаму сыну. Глядзеў на яе, нічога не разумеў: – І ты маўчала, не напісала мне пра тое? – Не напісала, не асмелілася. Думала, што я табе непатрэбна. – Божа, што ж я нарабіў… Усталявалася гнятучае маўчанне. Ён прыкмеціў, што на стале ў белай невысокай вазачцы стаялі пралескі. Побач – фота у рамцы хлопца, нечым падобнага на яго, Сцяпана. Хлопец быў у вайсковай форме, усміхаўся, гледзячы ў аб’ектыў. І разанула яго па сэрцы вось што. На правай шчацэ радзімы знак, і вочы блакітныя. “Няўжо – ён?!” – Я яго магу пабачыць? – затоена спытаў у Марыны, як пытаў усё роўна дазволу на сустрэчу. – А ён вось-вось прыдзе з працы, і дачка Ірынка з дачушкай. – Дык мо ён мяне і падвозіў на легкавушцы? Адчыніліся веснікі, пачуўся смех у двары. Затэпалі ногі на ганку. Зайшлі на веранду. Голасна размаўлялі. – Во, і яны прыйшлі. Ліквідатар паглядзеў з трывогай на Марыну, быццам баяўся той падзеі, якая павінна была адбыцца на яго вачах… Гулка тахкала сэрца, гатовае выскачыць з грудзей. Адчуў, што быў не гатовы да сустрэчы з сынам, пра якога не чуў увесь час, не гатовы, – як снег на галаву абрынулася нечаканае прызнанне той, што прыйшла некалі да яго ў пакойчык у перуновую ноч. Ляснула клямка, але той, хто стаяў за дзвярыма, чамусьці марудзіў, не спяшаўся расчыняць іх, мусіць, не мог перапыніць размову з сястрой, даводзіў нешта, тлумачыў. І тады… ………………………………………… На куранях Дакументальная аповесць Віктар КАЗЬКО Скруха памяці Нешта дзіўнае адбываецца з нашай памяццю і свядомасцю. Ці, хутчэй, нават – падсвядомасцю. Падсвядомасцю пакалення, якому, як ні круці, ужо час разыходзіцца па магілах. А нешта трымае, нешта круціць, зводзіць і не пускае. Нейкі няпэўны гук у зломаным і знявечаным сэрцы, надарваная і але ўсё яшчэ трапяткая струна, пахаваная ў глыбу душы нота, у свой час распачатая , але так і не праспяваная песня, таму што захлынулася кроўю. І вось цяпер, на схоне веку і жыцця няпэўны дзесяцігоддзямі гук, надарваная струна і ўзятая ў дзяцінстве нота абуджаюцца і праломваюцца амаль праз магільны ўжо жвір помнікамі, сведкай эпохі – песняй свайму далёка не спеўнаму былому. Сёння мы наракаем на новае пакаленне. І такое яно, і сякое – спажывецкае, прагматычнае. Але апроч усяго іншага ў гэтых грахах мы павінны абвінавачваць ці не саміх сябе. Бо больш спажывецкіх і прагматычных людзей на свеце мо і не было. Толькі справа ў тым, што мы спажывалі сябе ж, елі сябе поедам, падпарадкаваўшы сваё існаванне патрэбай ідэалагічных хімер, занядбаўшы душой, духоўнасцю, і не толькі ўласнай, бягучай, а і – спрадвечнай. Духоўнасцю і прыгажосцю нашага краю, нашай зямлі, таго, што нам запаведана бацькамі. І сёння гэты духоўны вакуум, як попел Клааса б’ецца ў сэрца і вымушае, часам з болем і сумам, часам з замілаваннем аглядвацца назад, на нязбытае, няспраўджанае, прыгаломшанае і задушанае пры жыцці. Нешта падобнае, на маю думку, можна сказаць пра дакументальную аповесць Анатоля Кашэвіча “На Куранях”. У пацвярджэнне – само гэта пазначэнне − дакументальнае: было даравана вялікае жыццё, якое так і не разгарнулася, на самым пачатку было падсечана горыччу змагання за тое, каб выжыць. Падсечана ўнутранай і знешняй акупацыяй душы і зямлі – хапунамі і вайной, уласнай неадухаўлёнасцю. Ці не гэта вымушае не мастацкага свіста. Якім сёння занятыя і жук, і жаба. Выдаць жа не праблема, абы грошы. А ёсць грошы – і аўтар харошы. А жыццёвая праўда – яна страшная, брыдкая і часам крывавая. Хаця ўжо ў назвах адных толькі вёсак, кожнага кута роднай зямлі больш паэзіі і прыгажосці, чым ва ўсіх пераіменаваных іх у былым і сённяшніх новатворах і творах. Бедныя і абдзеленыя мы на гэта і тут… 48 49 Узяць да прыкладу хаця б назву вёскі Кашэвіча – Крушнікі. Якая шматзначнасць. І справа не толькі ў сціплым прыродна беларускім кусточку ці дрэву. У іх скруха нашага бытавання, знешняя някідкасць і патаемнасць, што адорвае, як гэта ні дзіўна, лепшым у свеце мёдам, самым гаючым і духмяным. Духмяным як пах і напамінак радзімы. І я ведаў людзей, былога палкоўніка з далёкага ўсходу, які, дэмабілізаваўшыся, пераехаў жыць на Палессе толькі дзеля таго, каб на крушынніках завесці пчольнік. Бо толькі той, крушынны мёд і мог уратаваць яго як ад фізічнай, так і духоўнай хваробы, на якія ён пакутваў. Не атрымалася. Падвялі памяць, а хутчэй – людзі. Ён некалі вызваляў Палессе, і яму здалося тады, што гэта крушынавы край, што ён пачуваў сябе ў ім, найнакш, як у раі. Прыехаў, а яго чакала расчараванне – крушыну ўжо звялі. Ушчэнт. Нябачная, непрыкметная, але адчувальная трагедыя… Пра што яшчэ мне хацелася сказаць, прачытаўшы аповесць Кашэвіча “На Куранях”. Гэта пра курані. З’яву не вельмі даследаваную ні мастацкай літаратурай, ні гісторыкамі вайны, але даволі звычайную і распаўсюджаную на Гомельшчыне падчас фашысцкай акупацыі. Ці не ўсё Палессе прайшло праз тыя курані. Курані, што ўзнікалі і куды выбіраўся мясцовы люд не толькі ў выніку карных дзеянняў фашыстаў супраць партызан і партызанскіх зон і вёсак, а стыхійна, здаецца, без дай прычыны. Што і чаму, дзе карані такога бежанства. Пытанне балючае і цікавае, як і ўклад жыцця, бытаванне людзей, асабліва дзяцей у куранях. І пра гэта ня варта забываць, як ня варта забываць, помніць, што душы жывых і сёння ўжо памерлых былых дзяцей вайны, як і душы чырвонаармейцаў, пахаваных у братняй магіле, пра якіх піша Кашэвіч, яшчэ не супакоіліся, выходзяць з могілак. З пытаннем да ўсяго света: “Ребятки, скажите, а война еще не закончилась?» Не, яшчэ не закончана, пакуль не будзе пахаванае апошняе дзіця вайны. Але і тады не адамрэ скруха памяці беларускага сціплага кусточка ці дрэўца крушыны. Бо гэта ўжо – на стагоддзі. Жывіце стагоддзі, дзеці вайны! ………………………………………. 1 Родная і мілая мая вёсачка Крушнікі!... Ты ў сэрцы маім і днём, і ноччу, заўсёды і ўсюды, куды б я ні з’язджаў, куды б ні закінула мяне жыццё. І ў снах, і ў думках маіх штодзённа напамінаеш пра сябе, клічаш да сябе, папракаеш, што адарваўся, з’ехаў з роднага бацькавага котлішча… Што ж паробіш, калі жыццё нас кідае ў трывожны вір часу, прымушае здраджваць сабе і сваім ідэалам, а потым з-за гэтага ўсё жыццё баліць сэрца і непакоіць памяць. Адно хіба суцяшэнне і апраўданне – нельга было інакш, не ад мяне тое залежала… Даўно пачаў задумвацца над тым, а чаго менавіта так празвалі мае прашчуры вёску – Крушнікі. Колькі ні дакопваўся ў кнігах ды пісьмовых звестках, каб адшукаць карані – дарэмна. Ці то кепска шукаў, ці проста няма этымалагічнага тлумачэння ўзнікнення гісторыі назвы маёй Малой Радзімы, хто ведае… Дарэчы, хто прыдумаў тое недарэчнае слова – “малая радзіма”? Мая вёска Крушнікі – і ёсць Галоўная Радзіма, найвялікшая, а не малая. То ўвесь Савецкі Саюз быў малой радзімай, толькі не мая вёска. Дзе той Савецкі Саюз? Сканаў? А мая вёсачка засталася, праўда, у ёй сёння мо пяць хатаў і засталося – перабіраюцца ўсе паціху на ўзгорак з жоўтым пясочкам… З пакалення ў пакаленне пераходзяць розныя паданні пра маю вёску. Некалі, яшчэ ў дзевятнаццатым стагоддзі, дваранін Шумскі выйграў у карты ў сяброў-паноў Рудзіеўскага і Маркварта землі Зялёнага Моху і Махнавічаў. Тым, хто прайграў гэтыя абсягі, і не шкода было – адныя непралазныя балоты ды лясныя ўгоддзі. Мусіць, і душа ў іх не ляжала да гэтай зямлі, бо яны рэдка сюды і наведваліся. А калі прыехаў у Зялёны Мох Шумскі, ды агледзеў усю тэрыторыю, усклікнуў: “Божа! Гэта ж багаты і ўрадлівы край!” Каб абжываць гэтыя землі, трэба было засяліць іх працавітымі людзьмі. І “выпісаў” ён з Варшавы трох маладых хлапцоў-удальцоў – братоў Юніцкіх: Міколу, Пятра і Адама. Сказаў ім – бярыце зямлі столькі, колькі хопіць сіл апрацоўваць, засноўвайце і будуйце вёскі, запрашайце да сябе людзей, якія разбіраюцца ў будаўніцтве, ў апрацоўцы зямлі… Пан планаваў пракласці вузкакалейку аж да Прыпяці, каб па ёй вазіць туды лес, яшчэ – пабудаваць смалакурню, тартак. Пазабягаючы наперад, можна адзначыць, што ён здзейсніў свае планы. Адзін з братоў – Пятро – убачыў прыгожыя мясціны з рачулкай, з мноствам крушынавых кустоў, і даў назву – Крушына, а потым і ўтварыліся Крушнікі… Другі брат ажаніўся і пачаў жыць у Засуньні. Жонка яго выпякала выдатныя пірагі і коржыкі, таму, пасяліўшыся на хутары, і назвалі паселішча Каржы. А трэці, убачыўшы на рэчцы процьму баброў, ды калі яшчэ пасяленец меў прозвішча Бобр – збег з сібірскай катаргі, – то і назвалі урочышча Бобрык, а вёску – Спрымачоў… А потым парадніліся з родам Равуцкіх. Пачалі прыязджаць людзі, сяліцца. Так з’явіліся Тросніца, Зладзееўка, Будкі, Каржыж, Камень, Турбінка, Любіна, Лабасова. Галоўную частку вёскі, па левым беразе Крушнянкі і Забрадок, засялілі Кашэвічы, – яны ж, як і Юніцкія, прыехалі з польскіх земляў, займаліся вясковай гаспадаркай, паляваннем, бортніцтвам – выраблялі з 50 51 тоўстых калодаў вуллі, зацягвалі іх на дубы. Вадзілася на той час у лесе плойма дзікіх пчолаў – слепатаў, выдатны быў ласунак для крушнічанаў. Частку Бобрыка і амаль усю Затросніцу пачалі засяляць Равуцкія. Яны лічылі, што іх карані тутэйшыя, і трымаліся праваслаўнай веры. А вось Юніцкія, Кашэвічы, Фалінскія, Кашаеды, Лазіцкія, Зданевічы, Фіцнеры – адносілі сябе да каталікоў, бо прыйшлі з польскіх земляў. І святкавалі заўсёды два рэлігійныя святы. Але стараліся радніцца па сваім веравызнанні. Праз Крушнікі звілістай змейкай шыецца нешырокая рачулка, якую ў нас называюць па-рознаму: Крушнянка, Чарацянка… Яна бярэ свой пачатак недзе з балотаў Чэрценя, як і сястра яе – Траснянка. Яна, калі разліваецца і выходзіць з берагоў, агінае Стары Спрымачоў і нізіны Белакарова. Траснянка як бы падзяліла паселішча на дзве вёскі – Крушнікі і Затросніца. І з цягам часу людзі пабудавалі драўляны злучальны масток. Далей рачулка дугою агінае частку вёскі, упадае ў Крушнянку, і потым, набраўшы моцы і хуткасці, імкнецца напорыста праз зараснікі вольхаў і дубняку да яшчэ больш бурлівай, большай і шырэйшай ужо, – Убарці. А яна ўжо, Убарць, сілкуючыся крыніцамі Ўкраіны, цячэ паўз розныя лельчыцкія і мазырскія вёскі. І, паскараючы бег, уліваецца ў Прыпяць… 2 Крушнікі неаддзельныя ад Чэрценя. Чэрцень – балота, якім пужалі нас, малых, дарослыя. Апавядалі розныя дзівосныя гісторыі, паданні, успаміны. Што там было праўдай, што выдумкай, – ніхто не ведае. Вясковая парадзіха, шаптуха і проста дзівосная апавядальніца баба Настазя, што была ў нас за суседку, шмат чаго расказвала нам цікавага з мінулага часу. Настазя – імя мясцовае. А так бабулю звалі Анастасія. Анастасія Фёдараўна. Мужа яе, Яна Фіцнера, забралі ў трыццаць сёмым энкавусаўцы – і згінуў невядома дзе чалавек. Фіцнер – прозвішча нямецкае. Пасяліліся з таго часу, як расейскі цар Пётра І ўзяў у палон нямецкае войска ды падараваў палонным права засяліцца на землях імперыі… Некалькі германцаў і пасяліліся на землях Палесся, Фіцнеры і пачалі доўжыць свой род. – Чэрцень празвалі таму, што там чэрці водзяцца, – загадкава апавядала нам Настазя. – Таму няможно вам, дзетачкі, адным хадзіць туды, нельга. Некалі на гэтым месцы было мора, і называлі яго Герадотавым. Мора Герадота. З розных канцоў зямлі прыплывалі да нас заморскія караблі і чаўны. Прывозілі нашым людзям дзівосныя тавары. У нас было шмат звяроў, паляўнічыя выраблялі пушніну і мянялі на прывазныя рэчы. Ды аднойчы не адбыўся гандаль – вельмі ж вялікую цану заламалі заморцы на свае салодкія прысмакі ды іранскія тканіны – хусткі і паясы… Тры дні і тры ночы спрачаліся, не могучы прыйсці да згоды. Раззлаваўся тады тутэйшы чалавек Тамаш ды і кажа заморскаму купцу: “Ну дык і няхай твой карабель тут стаіць на векі вечныя!” Так той карабель стаіць і па сёння… Бабуля ўздыхнула, перабіраючы канцы сваёй хусткі-канаплянкі. Я не вытрымліваю, цікаўлюся: – І сёння хіба ён стаіць? А чаму ж яго ніхто не бачыў? Бабуля ўсміхаецца, гладзіць мяне па галаве: – А таму, што туды ніхто дабрацца не можа. Там балота без дна. Спрабавалі смелыя дабрацца да карабля, ды назад не вярнуліся… Чэрцень забраў іх да сябе. – А зімой, баба Настазя? – не адстаю я ад шаптухі-павітухі. – Усе ж рэчкі замярзаюць і балоты. – А Чэрцень ніколі не замярзае. Нават у войну, калі карнікі і паліцаі хацелі злавіць крушнічанаў, гналіся за імі, а не маглі дагнаць. Твой дзед Міколік ведаў таямніцу балота – вывеў людзей на бяспечнае месца. Людзі ішлі па шыю ў багне, а ногі ўпіраліся ў нейкі цвёрды насціл. Ніхто не ведае, хто яго праклаў… Чэрцень… Гіблае месца, але балота карміла нас, вяскоўцаў, адорвала сваімі дарамі. Самае найпершае багацце – журавіны. О, колькі іх, журавінаў, было на ўскрайках балот. Дзіўна, але калі-нікалі прысняцца мне тыя журавінныя паляны-плантацыі, спрэс чырвона-барвовыя, – аж сэрца затрымціць, калі апынуся ў сваіх мроях у тым часе. Калі насамрэч мы прыходзілі з матуляй Людвісяй па тыя журавіны, калі бачылі іх, некранутыя яшчэ нічыёй рукой і не стаптаныя нагамі, перад намі раскідваў свае ўзоры дзівосны кілім. Здаецца, ступіш на яго, толькі крыкнеш: “Кілім, перанясі мяне ў іншыя краіны!”, – як ён адразу ж узнясецца ў блакіт неба, у шэрыя воблакі, вышэй за кліны жораваў і лебедзяў… Мне так тады і ўяўлялася, калі я не мог адарваць позірк ад чырвона-жоўтай паляны, на якой густа і шчодра параскідаў нехта чырвоныя жамчужыны, з якіх балотны Пан зробіць дзівосныя каралі сваёй Пані. І ў гэты ж момант з чэрценскіх паплавоў нечакана ўздымаюцца ў неба, лапочачы акрэплымі за лета крыламі, лебядзіныя калоніі, следам за імі шэрыя жоравы. І ўжо праз хвіліну чуецца ў небе развітальны покліч: “Кур-лы, кур-лы… Бывайце, людзі, да сустрэчы!” Голас іх шчымліватужлівы, і ён перадаецца мне, уліваецца ў душу. І я ўжо шкадую аб нечым страчаным ці няздзейсненым. Мне чамусьці чуецца ў небе голас бацькі, які шле мне нейкае пажаданне ці засцерагае ад нечага. 52 53 Але ад нябесных думак вяртае мяне на зямлю матуля, не адрываючы позірку ад жураўлінага кліна: – Толік, бліжэй пастаў кашэль, ды пачнем збіраць журавіны… Я з нейкім шкадаваннем губляю ў паветры прыгожых птахаў, якія ўзялі кірунак на поўдзень, нагінаюся да зямлі. Але доўга чую мінорныя поклічы жораваў, аж пакуль яны не глухнуць у нябеснай прасторы… Хутка поўніцца кашэль каштоўнымі ягадамі. Гэта ж журавіны зімой ратуюць ад голаду – з іх атрымліваецца смачны кісель, а кампот у спёку, змешаны з крынічнай вадой, наталяе смагу. Ды шмат чаго іншага можа маці згатаваць з гэтых цудоўных дароў! Дзікія мясціны, запаветныя палянкі, арэхавыя нізіны, маліннікі ды кустоўе смародзіны, – помняцца ўсё жыццё. А па берагах рачулак раскашоўваюцца буйным, малочна-пенным воблакам чаромха і бэз, крушына і брызгліна, – і тады чароўна-дзівосны пах разлягаецца па наваколлі, немусова шчыкоча нос, усё сугучча і сімбіёз пахаў дурманіць голаў, напаўняючы салодка-мройным паветрам грудзі. І тады дыхаць не надыхацца лекамі сваёй роднай зямлі, свайго роднага краю. Дзе, у якім свеце, скажыце, можна сустрэць такі рай, такі Эдэм? Здаецца, сам Бог недзе ходзіць побач, назірае за сваім тварэннем, правярае, ці не парушыў чалавек яго запавет – не падыходзіць да Дрэва Жыцця і Яблычнага дрэва… Не паслухаўся ўсё ж я бабулю Настазю, сам рашыў праверыць, ці так яно і сапраўды страшна ў тым Чэрцені. Пайшоў не проста на пагулянку, а захапіў з сабой і кашэль – тады акурат спорна пайшлі баравікі, – хоць касу закладвай, так гаварылі крушнічане пра іх багаты ўраджай. Ды нешта мне не пашанцавала ў той дзень. Хадзіў, хадзіў, а ніводнага грыба так і не напаткаў. Аж зло мяне ўзяло. Тады я глыбей падаўся ў пушчу-гушчэчу, якая падступалася да Чэрценя. І чым далей ішоў, тым больш мне пападаліся адны і тыя ж грыбы з чырвонымі капелюхамі – мухаморы. Недзе ўверсе заскуголіла сава. Ёй адгукнулася другая – на другой сасне. А потым наперадзе нехта зарагатаў, ды так голасна, што ў мяне сталі дыбам валасы, дрыжыкі працялі. Падалося, нехта паперадзе, у сівым тумане, нагінаўся над зямлёй, укленчваў, нешта збіраў. Хацелася падбегчы да яго, пацікавіцца, хто ён і адкуль. Ён, бачылася мне, адвярнуўся да мяне спіной, і на галаву накінуў капюшон. Але нешта стрымала мяне, не пусціла да яго, як усё роўна вырасла перад мной сцяна. Над маёй галавой праляцела аграмадная птушка, кіравалася ўбок чалавека-прывіда. Мяне ахапіў яшчэ большы страх, і я не вытрымаў, наклаў на сябе крыж, як вучыла маці, як раіла баба Настазя Фіцнер… Тады ж перад мною захіталіся дрэвы, бліжэй да мяне пачаў падступацца балотны едкі пах, – і я тут жа асунуўся на зямлю: мяне ці то змарыў ад стомы сон, ці балотны Цар Чэрцень абвалок сваімі чарамі. Не ведаю, колькі я праляжаў ці спаў пад разгалістым дубам. Прачнуўся ад таго, што нехта злёгку катурхаў мяне за плячо. Перада мной стаяў дзядок гадоў пад сто, а мо і болей, прыхільна і з усмешкай глядзеў на мяне. У яго барада была аж да самай зямлі, а вочы – сінія-сінія. – Ты чаго гэта тут разлёгся, хлопча? – з хітраватым позіркам спытаўся ў мяне. – І кашэль твой пусты. Што ж ты рабіў у маім лесе, га? – Дзядуля, я не ведаю, як тут апынуўся. Заблудзіўся, і не ведаю, у які бок мне ісці, каб трапіць дадому. – Хацеў праверыць сябе, паказаць, што ты не баішся балотнага Цара, ці не так? Я баяўся прызнацца незнаёмцу, сорамна было за сваё глупства, схіліў толькі галаву, каб не глядзець яму ў вочы. – Ох, малеча, малеча, – уздыхнуў дзед, апіраючыся на кавеньку, – ты ж ледзьве не загінуў тут… Хм... Ну што з табой, неразумным, паробіш. Мне падалося, што кавенька ў дзеда была жывая, і была падобна на тоўстую шэрую вужаку – яна ўздрыгвала, быццам спрабавала вырвацца з дзедавых рук. – Уставай, хлопча, хопіць бокі свае адлежваць, дадому табе пара. – А куды ісці, я не ведаю. – У той бок ідзі, дзе бачна сонца. На яго і прастуй. А за бярозавым гаем ты і адшукаеш тое, з-за чаго прыйшоў. Дзядуля застаўся на месцы, а я заспяшаўся тым кірункам, які мне паказаў дзед з кужэльнай барадой. Калі адышоў ад яго з дзесятак крокаў, азірнуўся. Яго на месцы не было. А я пашкадаваў, што нават не толькі не спытаў, як яго завуць, а нават і не падзякаваў за тое, што паказаў дарогу вяртання дадому. Перайшоў бярозавы гай, выйшаў на паляну. На ёй, паляне, мяне чакала здзіўленне: спрэс раслі адны белыя грыбы – маладыя, з карычневымі шляпкамі, тугія, крамяныя. Калі наклаў іх поўны кашэль, пачуўся брэх сабакі. Здаецца, то Антонаў Грай падаў голас. І тады, і сёння часам думаю, успамінаючы той эпізод: “А хто ж быў той дзядок, што вывеў мяне з багны, паказаў дарогу, ды яшчэ скіраваў на баравіковую палянку? Няйначай, Вышні, бо балотны Цар, заманіўшы да сябе ў госці, не адпусціў бы мяне ад сябе ніколі…” Калі ж расказваў сваім сябрукам-аднагодкам – Валянціну Юніцкаму (яго ў вёсцы інакш і не называлі як Валё Амілін), Язэпу ці Іосіфу, а то і Зюнё Крупе, брату яго Янку (не па гадах мажнаму і дужаму) пра тое здарэнне, – аніяк не верылі пачутаму, пасміхаліся нават. 54 55 Але пазней ім прыйшлося перамяніць сваю думку пра мяне, і тое прымусіла зрабіць адно здарэнне, якое адбылося пазней, і пра якое даведаліся жыхары блізкіх і далёкіх вёсак. Аднойчы красавіцкім надвячоркам загаласіла на ўсе Крушнікі маці дзяўчынкі-падлетка Волечкі Канавальчук – ніколі дачушка не затрымлівалася так позна. Маці месца сабе не знаходзіла. А дзяўчынка да аднакласніка Міхаські завітала, разам біліся над рашэннем складаных задачак па арыфметыцы. Ды заседзеліся дапазна, не заўважыла, як і час праляцеў. А на вуліцы цёмна, і зорак не відаць на небе. Выйшла за веснічкі, а тут і сястра Вераніка, здагадаўшыся, дзе магла быць Вальжынка, сустрэла яе. Узяла за руку і павяла дадому, каб абрадваць маці і зняць з яе трывогу. Але дадому яны не прыйшлі… То ўжо назаўтра, калі ўстрывожылася ўся вёска, двое закаханых, што стаялі на мосце – хлопец з Турбінкі і крушнічанка, пайшлі да маці і абвясцілі: – Мы бачылі, як нейкая дзяўчынка паспрабавала ступіць на мост, але, ўбачыўшы нас, павярнула назад. Яна пайшла праз раўчак, але неяк бегла па паверхні вады, не замачыўшы ногі. Мы яе клікалі, але яна нават і ўвагі не звярнула на нас. Нам падалося яшчэ, што яна была не адна, а нехта – у белым адзенні – вёў яе за руку... Людзі верылі і не верылі таму аповяду. Але рушылі ўсёй вёскай у лес на пошукі дзяўчынкі. Не адшукалі слядоў Вальжынкі і праз дзень, і праз пяць… І толькі праз дзён з дзесяць нехта знайшоў яе палатняную торбачку, у якой былі сшыткі і падручнікі. У ёй былі яшчэ ласіныя і заечыя кізякі, злямчаныя леташнія журавіны. Што было моцы, клікала яе сястра, прыставіўшы да рота далані. Аж ахрыпла, але з Чэрценя ніхто не адгукваўся. Нехта са старэйшых здагадаўся наладзіць варту ля таго месца – мо выйдзе дзяўчынка, каб забраць сваю прапажу. Спадзяванні спраўдзіліся. Акурат наступіла поўнач, ды ў небе выглянула з-за воблакаў спелая поўня, як вартавы – дзед Міхась – убачыў, як скрозь кустоўе, крадучыся, нагінкам рухалася дзяўчынка. Дзед катурхнуў Вераніку пад бок, разбудзіў, паказаў, што да іх набліжалася яе сястра. Волечка дзікавата падбегла да торбачкі, што ляжала на зямлі, але была прывязаная да бярозы, нагнулася, каб ухапіць яе. Тут і схапіў яе вартавы, ды і Вераніка ўчапілася ў руку сястры. Але яна вырвалася, зноў паспрабавала бегчы ў балота… Ды дагнала яе сястра, на зямлю паваліла, да зямлі прычавіла. А Волечка, як які лясны звер, укусіла сястру за руку. Зразумеўшы, што не вырвацца з рук Веранікі, сцішылася, супакоілася, пакорна крочыла побач з сястрой. Калі адышлі ад Чэрценя, калі бяглянка збольшага супакоілася, то і спытала ў сястрыцы, чаму яе ў балота занесла. – Ты ў мяне яшчэ пытаешся? – скрозь плач закрычала Волечка. – А хіба не ты мяне ўхапіла за руку каля веснікаў, як я выйшла ад Міхася, і сказала, каб мы разам ішлі дадому?! – Ды я дома была, і не ведала, дзе ты час бавіш… Змоўкла Вальжынка, плячыма паціснула... … Больш двух тыдняў правяла дзяўчынка ў Чэрцені. З таго часу мае сябрукі перасталі сумнявацца ў тым, пра што я ім расказваў, што са мною здарылася там, у д’ябальскім месцы, больш не казалі, што я ўсё прыдумаў… З гадамі па тых мясцінах прайшліся меліяратары. Вядома, колькі шкоды яны нарабілі на палескай зямлі. Асушылі яны і Чэрцень. Але задумы сваёй – засеяць асушаныя землі жытам ды пшаніцай – не дабіліся. Наадварот, толькі пашкодзілі экалогію, знішчылі тутэйшую флору і фаўну, – а балоты ж – гэта лёгкія зямлі. Але я не пра тое, зусім не пра тое… 3 Грыбы – галоўны лясны харч вяскоўца. Маці дзяліла грыбы на дзве катэгорыі – грыбы і губякі. Грыбы – гэта баравікі, а ўсё астатняе – мховікі, маслюкі, падабабкі і падбярозавікі, грузды і сыраежкі… І ўсе астатнія, якія растуць у крушнічанскіх лясах. Баравікі сушылі і потым іх вязанкамі адвозілі ці то ў Маскву, ці ў Ленінград. Выгадна прадавалі, назад вярталіся багацеямі. З пункту гледжання крушнічанаў. Таму, калі пачыналася грыбная пара, усе былі ў лесе. Тапіліся ў кожнай хаце печы, і не адзін раз, – па два-тры рэйсы рабілі людзі за дзень. А для кожнага разу павінен быць падрыхтаваны гарачы чарэнь. У ваеннае ліхалецце, калі не было чаго есці, не разбіралі, якія грыбы, варылі і сушылі ўсё, што траплялася пад рукі. У зімовы час, калі прыпякалі маразы, калі трэскаліся вуглы, быццам хто страляў з гарматы, за сцяной, мы, малыя, не маглі ўседзець у хаце. Вуліца прыцягвала магнітам. Хоць не было абутку, цёплай світкі, але ніхто не мог нас утрымаць у хаце. На вуліцу, на рэчку… У каго самаробныя лыжы, у каго канькі (на драўляны кавалак прывязаны дрот), – усе імкнуліся “пакоўзацца” на лёдзе, паляжаць хаця б на ім і любавацца праз празрыстае шкло, як плаваюць у вадзе вялізныя рыбіны… Па-над берагам спрэс растуць кусты каліны. А ягад на іх – процьма. Здалёку можна падумаць, што распачаўся пажар, так яны крывава 56 57 чырванелі пад промнямі сонца. І мы не вытрымліваем – кідаемся да тых кустоў. Хапаем жменямі перамерзлыя гронкі, кідаем у рот. Смаката! Спалоханыя снегіры пырхаюць крыльцамі, адлятаюць, здзіўлена паглядаюць на нас – галодных і босых, вясёлых і бесклапотных. Валік Юніцкі (нашчадак тых першых Юніцкіх) крывіцца ад горкасці і кісліны ягад, але зноў і зноў запіхвае ў рот поўныя прыгаршчы. Язэп Крупа нагнуў голле глогу і збірае ягады ў кішэню, каб потым ласавацца, калі будзе коўзацца на лёдзе. Валодзя Смаляроў, паспытаўшы ягады, адмовіўся ласавацца імі… Акрамя рэчкі у нас ёсць і другі занятак – горы Майданы. Майданы – рэшткі попелу, з якіх і ўтварыліся тыя горы. Некалі на гэтым месцы была ці то смалакурня, ці выраблялі вугаль, – але з гадамі накопліваўся попел і займаў ужо ўсю тэрыторыю завода. Сюды, на Майдан, сцякаліся дзеці з усіх Крушнікаў. Не толькі мы, хлапчукі, але і дзяўчаткі. Смех і крыкі, воклічы і візгі, – усё спляталася ў тыя зімовыя вечары. Мы садзім дзяўчатак на санкі і ляцім з шалёнай хуткасцю з гары. Любіў я, калі да мяне падсажвалася Анютка. Тады я ляцеў, здавалася, не на саначках, а на крылах… Крутая горка баязліўцаў і нерашучых і блізка не падпускала да сябе. Бо калі празявае хто тое імгненне, калі трэба павярнуць трохі ўбок, наскочыць на ўзгорак – і паляцелі ўсе дагары нагамі, наўзнак, як у нас кажуць. Некаму добра і перападала – то руку пераломяць, то нагу, а то і галавой аб мёрзлую зямлю ўдараліся. Усё было, і страшна, але ж і весела. Цікавей нічога для нас не было на той час. Пазней, калі мы падрасталі, і былі не дзеці ўжо, але ж яшчэ і не дарослыя, прыдумалі мы новы занятак для сябе. Амаль кожны з нас умеў вырабляць лыжы. Абчэшаш сякерай кляновыя плашкі, распарыш іх у бочцы з гарачай вадой, сагнеш насы, – і амаль гатовыя лыжыны. Толькі яшчэ трошкі трэба было іх давесці да ладу – зрабіць больш тонкімі, лёгкімі… Калі прыходзіла надзелька, мы збіраліся гуртам, каб пракласці лыжню ў бок Зімовай Буды, да якой было з кіламетраў з тры. У такія дні перад намі адкрываліся неабдымныя лясныя прасторы – з упадзінамі і горамі, з доўгімі і бясконцымі пакручастымі спускамі. Адштурхвацца кійкамі не трэба было – як на крылах ляціш між елак і сосен, толькі вецер свішча ў вушшу! О, якая гэта была радасць, якая асалода! Дадому вярталіся на схіле дня – усе да аднаго стомленыя, з узмакрэлымі спінамі. Але ў вачах неймаверная радасць ад праведзенага вясёлага дня. Прыйшоў дадому – і адразу да вядра: выпіў кварту халоднай, з лёдам, вады – асалода!… А ноччу падняўся жар, трызніць пачаў. Маці спужалася, да лекаркі Настазі сярод ночы пабегла. Бабуля прыйшла адразу ж. Калі я глядзеў на яе, то мне падалося, што дзве ці тры бабулі перада мной стаялі. Яна дакранулася да ілба, забожкала. З бутэлькі наліла у кубак цёплага адвару, паднесла да губ. Я каўцянуў некалькі разоў і пакрывіўся: адвар быў горкі, нясмачны, церпкі. – Да канца выпі, усё выпі! – строга загадвала траўніца. – Перасіль сябе. Села побач і пачала чытаць малітвы, не адымаючы сваёй далані ад майго ілба. Тады лякарня была толькі ў Петрыкаве. Ды як дабрацца да таго Петрыкава, ці дастукацца, – ні тэлефона, ніякай сувязі, а тут пад бокам табе і павітуха, і лекарка. У самыя цяжкія моманты перад старшынёй калгаса імя Сталіна людзі ўкленчвалі, каб даў падводу завезці хворага ў лякарніцу. Не заўсёды ішоў насустрач, адказваў, што ён – не “хуткая дапамога”. Але і тыя, каму ўдавалася дамагчыся той падводы, не заўсёды хутка маглі папасці да дактароў. Яшчэ можна было прастаяць паўдня на беразе Прыпяці – не заўсёды працаваў і паром. Раніцай, прачнуўшыся, я нічога не памятаў, што здарылася са мной. Галава была яснай і лёгкай. Толькі маці падазрона глядзела на мяне – ці насамрэч паправіўся. – Сапраўды баба Настазя чараўніца, раз так хутка вылечыла цябе, – абрадавана прамовіла маці. Баба Настазя… То ж яе рукі першымі трымалі мяне, калі нарадзіўся. Расказвала маці… – Стась, го, Стась! – выгукнула баба Настазя ў акно. – Чаго ты там сіднем сядзіш? Сын у цябе – сын! Маці, шчаслівая і стомленая, глядзіць на чырвоны камячок, што трымае павітуха ў руках, чакае, калі гаспадар ускочыць у хату і парадуецца нараджэнню хлопчыка. У сям’і ўжо гадавалася дачушка Яня – русакосая, як казала маці, кропелькі з бацькі пабрала. – Расці высокі і шчаслівы! – прыўзняла над сабой павітуха нованароджанага. – Бог пасылае табе анёла-ахоўніка. Убачыўшы, што Стась памкнуўся да дзвярэй, галавой пахітала: – Нельга, нельга табе яшчэ, хлопча, сюды! Пачакай трохі… Праз вакно хіба паглядзі. Абрадаваны калгасны каваль Стась Кашэвіч не знаходзіў сабе месца – то прысядзе на прызбе каля акна, каб пачуць першыя воклічы сына, то за вугал зойдзе, а то падыйдзе да разгалістага стогадовага дуба, абдыме яго, прытуліцца да яго шчакой… Дастане капшук з самасадам, скруціць “казіную ножку”, глыбака дымком зацягнецца, каб затушыць хваляванне, зноў з месца ўскочыць. 58 59 Толькі пад вечар пачуў дазвол ад павітухі: – Усё – цяпер можаш заходзіць у хату! Глядзець павітуха дазволіла, але калі Стась паспрабаваў узяць на рукі, адмоўна пахітала галавой. Спякотныя чэрвеньскія тры дні праляцелі непрыкметна, – як для гаспадара Станіслава, так і для яго родзічаў, сваякоў, сяброў. Па традыцыі нараджэнне дзіцяці трэба было “абмыць”. Для такога выпадку і было падрыхтавана барыльца моцнай і чыстай, як сляза, карчоўкі (выгнанай у карчах). Адправіўся каваль у Асавецкую вясковую раду, да якой было сем кіламетраў, каб па законе Савецкай улады зарэгістраваць нараджэнне новага чалавека. Пайшоў з самай раніцы. Не вярнуўся каваль і пад абед, і пасля абеду. Дадому прыйшоў пад поўнач, ды яшчэ на добрым падпітку. На стол паклаў шэры аркушык паперы, а сам заваліўся на ложак: мусіць, добра замачылі з сябрамі пасведчанне аб нараджэнні сына з сябрамі ў Асаўцы… Раніцай прачыталі, што было напісана на паперцы з гербавай пячаткай. Мусіць жа, пісарчук быў невысокай адукацыі ці вялікі жартаўнік, бо ўмудрыўся напісаць так: “Кашэвіч Толя Стасева, нарадзілася 28 чэрвеня 1937 года у в. Крушнікі”. Па яго, пісарчуковым, меркаванні, я быў нават не хлапчук, а дзяўчынка. Ці то п’яныя ўсе яны былі, ці сапраўды з пісьменнасцю быў той пісар не ў ладах. Шмат прыгодаў потым прынесла мне тая непісьменная паперчына, калі трэба было афармляць дакументы перад школай. І не толькі перад школай. Але то іншая, зусім іншая гісторыя… 4 Трывожны і жорсткі 1937 год… Жыццё ў вёсцы ішло сваім кірункам, як заўсёды. З раніцы да вечара жнеі з сярпамі завіхаліся ў полі, пакідалі за сабой снапы, каб іх тут жа, адразу, забіралі яздовыя. Яны прыязджалі на валах, голасна падаючы каманды: “Цоб-цобе! Цоб-цоб цобэ!” Раней песні луналі над вёскай, разлягаліся і ў полі, калі жнеі сярпамі жалі збажыну, і іх хор чуваць было за колькі кіламетраў; смех і жарты на вячорках, – а цяпер ціха, неспакойна, трывожна. Амаль шэптам пыталіся адна ў адной жнеі: – Ты чула, Людвіся? Учора зноў “чорны воран” прыязджаў… – Чула, і што ж гэта далей будзе? Бачылі вяскоўцы, як сілком запіхвалі ў легкавушку энкавусаўцы Сцяпана Астрэйку, Яфрэма Юніцкага, Пятра Юніцкага, а траім братам – Сабіну Фалінскаму, Пятру і Віталю, разам з іх сем’ямі, выдалі прадпісанне на высылку ў Сібір. Ніхто не ведаў, за што, па якіх прычынах караюць крушнічанаў – усе ж на відавоку, усе штодня знаходзяцца побач. Нічым падазроным ніхто не займаўся, калі б хто што і ўтварыў, не дай Бог, то ўсе ведалі б, а тут… Вяскоўцы недаўменна паціскалі плячыма і разводзілі рукамі, цяжка ўздыхалі, божкаючы і з трывогай думалі пра наступную ноч і дзень… Тыя, хто быў выселены раней на сібірскія абсягі, зрэдку напаміналі пра сябе: прысылалі сваякам кароткія звесткі. Напэўна, больш не дазвалялі пісаць. А тыя, хто быў схоплены энкавусаўцамі і заштурханы ў “чорны воран”, зніклі бязследна. Гаварылі ўпотай, што іх без суда і следства расстралялі ў мазырскіх упадзінах як самых злосных ворагаў народа. Якімі яны былі ворагамі для народа, ніхто не разумеў. Расказваў крушнічанін, што, праходзячы паўз царкву, чуў жудасныя крыкі, якія даносіліся з сутарэнняў храма. Там расстрэльвалі нкусаўцы ні ў чым не павінных людзей. Страх чорнай пачвараў распазаўся па вёсках і мястэчках… Некалі вясёлая і працавітая вёска пусцела на вачах. У гарачую летнюю пару не хапала дужых мужчынскіх рук, і старшыня калгаса быў у роспачы – не ведаў, што рабіць. А тут нечакана яму далі загад злучыць усе населеныя пункты і хутары ў адно, ды пракласці яшчэ дарогі. Чым пракласці, як пракласці? Чалавечымі рукамі? Старшыня змарнеў, схуднеў, высах, як тая таранка, а пазбегнуць свайго лёсу ўжо не мог… Кожнаму даросламу было даведзена заданне: выкапаць рыдлёўкай з двух бакоў дарогі траншэю, а на тачцы вывезці грунт на дарогу, выраўняць яе. Прызначанай нормы даведзена не было, таму дзялілі колькасць вёрстаў на лік жыхароў. Выглядала так, што гэтай працоўнай сілай людзям прыдзецца капаць… пяцьдзесят гадоў. Усе, як вады ў рот набралі: ніхто не бунтаваў, ніхто не крычаў, нічога не патрабаваў – ведалі, чым гэта пагражае. Таму працавалі моўчкі, працавалі па начах, распальваючы вогнішчы, каб хоць як можна было ўгледзець зямлю, каб капнуць у яе рыдлёўкай. Пачалося настойлівае патрабаванне перасялення хутаранаў у вёскі. У дадатак да ўсяго, непадалёк ад Крушнікаў пачалі ўзводзіць дамбу – умацаваную сталінскую лінію – лінію Сталіна. Калгас імя Сталіна, лінія імя Сталіна… І на яе будаўніцтва патрабаваліся мужчынскія рукі. А іх хранічна не хапала. Ніякай тэхнікі, нават самай простай, што не толькі аблегчыла б працу людзей, а і паскорыла тое будаўніцтва. 60 61 І толькі ў саракавым годзе, як я памятаў ужо, на калгасным двары з’явіўся маленькі трактарок з зубчатымі металічнымі коламі. Уся вёска тады прыйшла на калгасны двор, каб паглядзець на тэхнічны цуд. Паглядзець, як на цуд. Кідаліся ў розныя бакі, калі трактарыст Міхал дэманстраваў, як працуе трактар і рабіў выкрунтасы па двары. А мы, малеча, лезлі па металічных выступах калёсаў уверх, залазілі ў фанерную кабіну, дакраналіся рукамі да рычагоў кіравання. На наступны дзень людзі зноў абступілі “жалезнага каня”. Тут ужо трактарыст выступіў нават з прамовай: – Гэта, дарагія мае крушнічане, толькі першы трактар. Хутка іх з’явіцца тысячы і мільёны. Яны заменяць валоў і коней. – А куды ж іх падзець, калі будуць адныя толькі трактары? – цікавіліся жартам і ўсур’ёз вяскоўцы. – Іх жа, коней і валоў, ніхто не заменіць. А ў балотах як? У Чэрцені твой трактар праваліцца на той свет… – Прыдумаюць і лёгкія трактары, якія будуць хадзіць па балотах, – абяцаў узбуджаны механізатар. – Будзе аблегчана праца чалавека, яму толькі застанецца націскаць на рычагі. Яму верылі і не верылі, адно пасміхаліся, не уяўляючы, як такі металічны “конь” зможа араць багну. Я бачыў, з якой цікавасцю аглядаў мой бацька той трактар. Ён трымаў мяне на сваіх плячах, а за руку яго трымалася Яня. Быў з намі і Пятро. Пераступаючы з нагі на нагу, валаводзіўся каля трактара і яго сынок – Янка, а побач з ім стаяў сямігадовы Валік. Хаця Пятро і быў маладзей за майго бацьку на тры гады, але сямейства падчас саракавога года меў старэйшае і вялікае. Яму было семнаццаць, як ён жаніўся ў галодным трыццаць другім годзе. А мой бацька стварыў сям’ю толькі пасля таго, як трохі павалацужыўся па свеце – толькі ў трыццаць чацвёртым. Яны сябравалі між сабой, памагалі адзін аднаму, калі была ў тым патрэба. Праводзілі разам і вольны час, наладжвалі вясёлы адпачынак і для крушнічанаў. У якой вёсцы не любілі скокаў? Ну, танцаў. О, гэта самае цікавае відовішча і дзейства! Скокі наладжвалі і ў нашай хаце, тады гаварылі, што будуць “танцы да ўпаду”. Бацькаў бацька, а, значыць, мой дзед – Людвіг – граў на скрыпцы. Бацька ж мой граў на кларнеце. Мелі свой бубен. Калі ж падрос брат майго бацькі – Казімір, то ён імпэтна і з вялікім азартам падыгрываў бацьку і брату на сваёй самаробнай скрыпачцы. Атрымліваўся выдатны музычны квартэт з чатырох музыкаў. Вінцэсь, сярэдні брат, біў добра і зладжана у вялікі талерачны бубен. Калі ж было цеснавата танчыць ў нашай хаце, моладзь перабіралася ў іншае месца – у больш прасторную хату майго дзеда Людвіга Кашэвіча. І скокі працягваліся яшчэ з большым імпэтам, яшчэ з большай весялосцю і азартам… Цёплы травеньскі дзень. Бацька вяртаецца з кузні дадому, шукае позіркам сына. Няма мяне і на вуліцы. І ў градах няма – я мог там быць, шчыкаць маладую цыбулю. – Дзе Толік? – устрывожана спытаў каваль у маці. – Не ведаю, подаўно ўжо няма, – адказвае гаспадыня, паціскаючы плячыма, – я думала, што ён каля цябе ашываецца… – Ды яго яшчэ да абеда адправіў разам з Яняй дадому, – хмурыцца ён. Цэлы вечар бегалі па вёсцы тата і матуля, гукалі, клікалі, людзей распытвалі, мо бачыў хто хлапчука. Ніхто не бачыў, ніхто не сустракаў. А ўжо і ноч прыйшла, цёмна вакол, нічога нідзе не відаць. Толькі раніцай, калі трактарыст прыйшоў на працу, расчыніў дзверцы драўлянай кабіны, мяне ўбачыў – спячага, на мулкім сядзенні. – Ты што тут, падшыванец, робіш? – здзівіўся Міхал. – Цябе ж уся вёска шукае, маці з бацькам месца не знаходзяць. Ану, марш дадому! Не дарма кажуць, што ў трохгадовым узросце дзіцёнак, калі нешта здараецца і адбіваецца ў яго памяці, то запомніць ён можа той эпізод на ўсё жыццё. Так здарылася і са мной. Тую фанерную скрынку, прапахлую бензінам і салідолам, памятаю да сённяшняга дня. Сам не магу зразумець, як я, у трохгадовым узросце, забраўся ў тую кабінку і, сам таго не заўважыўшы, заснуў. Ды так заснуў, што праспаў да раніцы. Для бацькоў то была вераб’іная ноч. Але на дзіва мяне, калі я прыбег дадому, ніхто не ўшчуваў, не лупцавалі папругай. Адно маці, выціраючы раз-пораз слёзы рагом хусцінкі, адварочвалася ад нас, хаваючы сваё хваляванне. І яшчэ запомнілася ў тым жа ўзросце… Прачнуўся я сярод дня ў зачыненай хаце. Расплюшчыў вочы, працёр кулаком, здзівіўся цішыні, што панавала наўкола. Пагукаў тату і маці – ніхто не адгукнуўся. Яшчэ раз пагукаў, ужо грамчэй, – той жа вынік. Вусцішна стала, нязвыкла неяк было на адзіноце. Убачыў на лаве, побач са сталом, сухі, перасохлы пернік. Ён быў, як камень. Маці ён служыў замест праса. Маці прасавала ім адзенне. Я ўскараскаўся на канапу, каб быць бліжэй да акна, выбраў зручную пазіцыю, і, размахнуўшыся, з усяе сілы шпурлянуў “камень” у ніжнюю шыбіну. Шкло пабілася на дробненькія аскалёпачкі. А куры, што капашыліся пад акном, разляцеліся ад сполаху ў розныя бакі і, адляцеўшы за плот, закудахкалі ўстрывожана і гучна. Шлях да вызвалення з няволі быў адкрыты. Я лёгка прасунуўся ў пустую праёміну, вылузаўся ў двор. Куды падацца, я ведаў, – да бацькі, у кузню. А яна знаходзілася і не так далёка – за дарогай была выспачка, а 62 63 за ёю, у нізіне, і стаяла бацькава гаспадарка – шэрая будыніна, абкураная за шмат гадоў попельным дымам. Перабег дарогу, пасля пайшоў па поплаве. Наперадзе мяне сустрэла выспачка з жоўтага пяску. За выспачкай, бачыў, уздымаўся ў неба сівы дым – напэўна, у бацькі праца была ў разгары. Калі ж пачаў караскацца па тым пяску, адчуў, што ногі мае слізгаюць, і я ніяк не мог запаўзці вышэй. Зноў паспрабаваў – застаўся на тым жа месцы. Я хутка стаміўся і не ведаў, што рабіць далей. І назад ісці ў пустую хату не хацелася, і наперад нехта перагарадзіў мне дарогу. Мая непаваротлівасць была, напэўна, ад таго, што бацькі не шкадавалі для мяне харчу, і я рос круглатвары і паўнаваты ў целе. Бегаць доўга, як мае аднагодкі, не мог – задыхаўся. Карміць мяне так пачалі пасля цяжкай хваробы, як потым мне казала маці. Мне б абысці тую выспачку, зайсці да кузні з другога боку, але я не здагадаўся тое зрабіць. І не прыдумаў нічога лепшага, як заплакаць, пачаў раўці ад бездапаможнасці. Ці то бацька пачуў маё выццё, ці хто падказаў яму, што я “забуксаваў” на пясчанай выспе, але праз нейкі час адчуў, як нехта хапнуў мяне пад пашкі, падняў, падкінуў да самага неба… Я апынуўся на нейкай вялікай гары, і з яе мне добра было відаць усю вёску. Абхапіў бацьку за галаву, каб не ўпасці, і не мог адарваць позірку ад наваколля. Ніколі не быў на такой вышыні, ніколі не бачыў свае Крушнікі з бацькавых плячэй. На ўсё жыццё запомнілася, як нас абвяваў вецер, як кудлаціліся русыя валасы бацькі. Няйначай, волатам ён тады мне здаваўся, веліканам, казачным героем. Я ганарыўся ім. Ганарыўся і тым, што бацька быў незаменным чалавекам для вяскоўцаў. Любую штукенцыю ён мог вырабіць – капаніцу і трыногу, прыладу для сечкі зелля, усё-ўсё, што трэба было для хатняга ўжытку… З высокага неба бацька апусціў мяне на зямлю, пры гэтым не забыўся прайсціся даланёй па маім тлустым азадку – за тое, што збег з хаты. А каб ведаў, што яшчэ я і шыбіну разбіў, то без папругі не абышлося б. Але бацька ніколі для майго выхавання папругу не ўжываў, бо дужа любіў мяне. Як і я яго, дарэчы… Мне пайшоў чацвёрты год… Запомнілася таксама. 5 Маці пазбірала ў хаце стары абутак, у мяшэчак склала. Яна кіравалася да бацькавага памочніка па кузні – Пятра Равуцкага. Ён быў не толькі выдатным кавалём, а і ўмеў даваць абутку “другое жыццё”. Нікому не адмаўляў, калі прыходзілі да яго і прасілі адладзіць чаравікі ці боты. Шаўца на месцы не аказалася. – Пайшоў у лес, – патлумачыла маці Антося, – мо хутка і з’явіцца. Лучыны пайшоў нашчапаць… Баба Антося з маці гаварылі пра свае клопаты, уздыхалі, успамінаючы пра цяжкія моманты жыцця, а я ўсё ніяк не мог адарваць позірку ад калыскі – у ёй ляжала маўклівае немаўля. Мне хацелася, каб яна прачнулася, абудзілася, цікава было, як выглядае. І – дзіва: дзіцё зашавялілася, пачало крактаць, круціць галавой – і зайшлося ў плачы. Да яе тут жа падышла Антося, супакоіла, а потым папрасіла мяне: – Толік, пакалышы нашую Анютку, мо зноў засне… А мне тое і трэба было. Дома мне не дазвалялі падыходзіць да калыскі – лічылі, што я яшчэ малы. Таська не так даўно нарадзілася, і дазвалялася толькі калыхаць яе Яніне. Гэта калі ўжо ёй надакучвала знаходзіцца побач, дазваляла мне калыхаць, і то, калі не бачыла маці… А тут мне даручылі ролю нянькі як даросламу. Калыска – шырокія ночвы – за чатыры рагі падвешаныя да бэлькі. І трэба было толькі злёгку пацягваць за лейчыну, каб люлька гушкалася, супакойваючы немаўля. Зіму саракавога года неяк перажылі, пачатак сорак першага крушнічане сустрэлі з надзеяй і спадзяваннем, што жыццё іх неяк палепшыцца, прыдзе ў норму, што не будзе больш хапаць “чорны груган” невінаватых людзей, што тыя, каго арыштавалі, вернуцца ўсё ж да сваіх сем’яў… Радаваліся людзі, што урэшце-рэшт паабяцаў старшыня калгаса заплаціць за працадні. Аж чатырыста грамаў зерня паклала праўленне за кожны адпрацаваны працадзень. І ў дадатак яшчэ – па паўкіло бульбы. Го, з голаду не памром, казалі людзі. На сваім агародзе нешта вырасла, ды яшчэ калгаснае – як небудзь, перажывем, выжывем, акрыяем. Пачуліся песні то ў адным канцы вёскі, то ў другім. І скокі, якія наладжвалі мой бацька і Людвіг, сталі весялейшымі, радасцю ззялі вочы ў дзяўчат, якія пачалі ўжо заглядвацца на хлопцаў… На той час у Злодзінскай дубіне праходзіла нарыхтоўка драўніны для Кузбаса. Плацілі адразу ж, ды яшчэ грашыма, наяўнымі, новенькімі, толькі з банка, купюрамі. Начальнікі тых нарыхтовак папрасілі старшыню калгаса, каб выдзеліў некалькі мужчын для дапамогі. Якраз у бацькі і работы не было, і таму ён разам са сваім напарнікам папрасіліся на лесанарыхтоўкі. – Добра, – згадзіўся старшыня, – у якасці заахвочвання. Вы шмат зрабілі для калгаса, схадзіце і ў дрывасекі. Але з адной умовай – толькі да вясны. Бо потым вы мне патрэбны, як паветра. Без вас будзе нявыкрутка… 64 65 – Добра, Аляксей Апанасавіч, згодны. Дзякуй, што пайшлі нам насустрач. Я ўжо, як сам лічыў, быў дарослым чалавекам. Таму напрасіўся да бацькі ў памочнікі. Ён паглядзеў на мяне, усміхнуўся: – А што – весялей будзе. І разам з табой болей грошай заробім. Сякерку па тваім узросце я зрабіў – так што рыхтуйся, паслязаўтра падамося ў дарогу. Пярэчыла маці, не адпускала мяне, але бацька настояў на сваім, за што я быў яму вельмі ўдзячны. ...Зіма тады была марозная, пякучыя маразы праціналі ўсё цела. Але людзі ішлі ва ўрочышча Злодзіна з піламі і сякерамі, валілі дрэвы, складвалі іх у вялікія штабялі… Колькі разоў бацька браў мяне з сабой, ведаючы, што мне будзе цікава знаходзіцца побач з ім, дазваляў нават абсякаць сучча з галінаў. Але калі пачаліся завеі і пачаў мацнець мароз, пакідаў у хаце, дзе атабарыліся, – у Васіля Мішкова. У яго было сямёра дзяцей, і мы з аднагодкамі весела бавілі час. Самае цікавае, што я вынес з таго знаходжання ў Злодзіне, гэта вячоркі. Яны наладжваліся то ў хаце Мішкова, то ў суседскай. Размовы людзей, іх успаміны, разважанні і ацэнкі жыцця да сённяшяга часу пакінулі свой добры след у маёй памяці і душы. Хіба ж тады, знаходзячыся ў хаце Васіля, я мог сваім дзіцячым розумам уявіць сабе, што давядзецца мне ў сталым ужо ўзросце жыць на гэтай злодзінскай зямлі, пабудаваць на тым самым месцы сваю прасторную хаціну на ўзгорку, каля самай Убарці. Пабудаваць на тым месцы, дзе калісьці мой бацька і яго сябар Пятро Равуцкі, а мой будучы цесць, рашылі “ўзьбіцца на капейчыну”, як яны гаварылі, – сталі дрывасекамі. Валілі тыя ж пракаветныя дубы, каб з іх вырабіць клёпку для бочак і цэбраў, распілаваць на дошкі, з якіх ужо можна было вырабіць потым шыкоўную мэблю, вырабіць маснічыны для падлогі, – ды ці мала чаго карыснага можна было вырабіць з каштоўнай драўніны... Здаралася, што дубы тыя падалі і клаліся на Убарць, прабіваючы сваімі галінамі лёд. Што можна было абрэзвалі і абсякалі, а рэшта – асноўная дзеравіна – заставалася ў рацэ. Дубы павыцягваць з рэчкі не маглі, таму яны так і заставаліся на тым месцы, дзе палеглі, як волаты, ляжаць, усмоктаныя ў жвір. Ляжаць яны там і па сёння. І мы з Валодзькам Мішковым, сынам таго Васіля Мішкова, любім прыходзіць на бераг. Асабліва тады, па восені, пасля спякотнага лета, калі мялее рэчка і добра бачна, як выпінаюць свае слізкія бакі дубы, пакладзеныя нашымі бацькамі. І лёс звёў на гэтай зямлі мяне і дачку Пятра Равуцкага, які і памагаў нам потым будаваць нашае селішча. Сёння здзіўляюся – якімі мудрымі і разумнымі былі вяскоўцы! Без адукацыі, без газет і радыё, без належнага ідэалагічнага, так бы мовіць, ўплыву і шмат чаго іншага яшчэ, – яны былі людзьмі высокай духоўнай культуры, душэўнага гарту, трымаючыся адно запаветаў Божых. Хаця на той час і ў той вёсцы, і ў маіх Крушніках не было ні праваслаўнай царквы, ні касцёла… Усе шанавалі Бога, верылі ў Яго. Маліліся, як і мяне навучыла маці маліцца на абразы Божай Маці і Ісуса Хрыста… Я ляжу ў запечку, мне цёпла і ўлежна на цёплым чарані печы. Ляжу моўчкі, стараючыся не напамінаць пра сябе, бо бацька і Пятро вядуць паміж сабой гутарку… – А памятаеш, Стась, – гаворыць весела Пётр Равуцкі, – як у трыццаць другім годзе, на Пакрову, мы, шасцёра хлопцаў, адправіліся на пагулянку ў Зарубанае? – Як не помніць, усё да драбніц помню… Вясёлы быў час, малады. – Мы тады адправіліся, лёгка апрануўшыся. На нас касцюмчыкі, у чаравіках, наваксаваных да бляску… Дзень быў сонечны, цёплы. ...Уяўляю, як адбывалася тое, пра што яны расказвалі. Скокі былі вясёлыя, гучныя. У музыкаў – гармонік і бубен, скрыпка і дуда. Дзяўчаты адна прыгажэй за другую, ды і хлопцы не зломкі. Танчылі ўсю суботнюю ноч, дамовіліся і на другую палову нядзелі. Не было тады такой моды – напіцца ці прыйсці на падпітку, абыходзіліся без гэтага. І невядома адкуль і весялосць бралася, і была яна натуральнай, бо ішла ад сэрца… Пад вечар, калі пачало змяркацца, нечакана з паўночнага боку падзьмуў сіверны і калючы вецер. Мала таго, дык ён прынёс яшчэ з сабою і снежныя завеі. – Дадому пара, – прамовіў каваль, з трывогай гледзячы на Пятра, – прырода ўзбунтавалася… Моладзь іх адпусціла без вялікай ахвоты – скокі толькі ўваходзілі ў сваю галоўную стадыю. Раілі пераначаваць, а заўтра ранічкай адправіцца ў дарогу, спадзяваліся, што завіруха аціхне… – Не, мы пойдзем, дома хвалявацца будуць, – не пагадзіліся крушнічане. І што было далей, былыя гулёны ўспаміналі са смехам і горыччу. – Няйначай, канец свету наступіў, так нам тады здавалася, – уздыхае бацька, галавой хітае, – нічога не відаць вакол – адна снежная завеса… А снег сыпаў так, што праз паўгадзіны яго было ўжо вышэй каленяў. А на плячах бубен, за спіной гармонік… Снегавей не пераставаў, наадварот, яшчэ больш узмацніўся. І ўжо снег па пояс. Не ішлі ўжо, а амаль паўзлі. Потым ішлі навобмацак, прабіваючыся праз высокія гурбы. 66 67 А мароз набіраў сілу, працінаў да касцей. А хлопцы ў касцюмчыках, у лёгкіх чаравіках. – Адпачнем, пасядзім, – прапанаваў Пятро, выбіўшыся з сілаў. – Нельга! – закрычаў злосна каваль. – Нельга! Як толькі сядзем, то і застанемся тут, скачанеем… Калі прыйшлі дадому, пераступілі парог, то іх не маглі пазнаць: твары белыя, адмарожаныя, рукі былі як ледзяшы. Хацелася спаць, але ім не дазволілі тое рабіць. Напачатку распранулі дагала, пачалі націраць першаком, паілі гарачым адварам – ад бабы Настазі. – Во як яно было, – уздыхаюць дрывасекі, – ледзьве на той свет не адправіліся з-за тых гуляў... Маладыя – дурныя. – І не кажы... То потым мы даведаліся, што тая жорсткая зіма засталася чорным успамінам у памяці людской. Яна прынесла голад не толькі ў нашыя вёскі і гарады, а і насельніцтву Ўкраіны і Паволжа. У тыя гады ад голаду і рэзруху памерлі мільёны людзей. У нас гадавалася трое дзяцей, мелася нарадзіцца чацвёртае… У Пятра было чацвёра… Як і памятаю, у кожным двары напаўголаса вяліся размовы пра міжнародныя падзеі, пра якія расказваліся ў газетах, абмяркоўвалі дамову паміж Сталінам і Гітлерам… Але ніводная бяседа ці вячоркі не абходзілася без галоўнай тэмы – рэпрэсіі. Трэці год не было ніякіх вестак ад тых, каго прымусова вырвалі з шэрагу працаўнікоў лепшых людзей Крушнікаў. А пра іх памяталі, іх успаміналі, успаміналі добрым словам… Зданевічы – Карл, Уладзімір, Фёдар, Кашаеды – Павел, Пятро, Рыгор, Фёдар, Кашэвічы – Язэп Янавіч, Язэп Мікалаевіч, Франц, Крупа – Зміцер, Лявон, Мікола, Пётр, Якаў, Равуцкія – Андрэй, Апанас, Фалінскія – Сабін, Віктар, Пётр, Фіцнер Ян (муж бабы Настазі), Юніцкія – Аляксандр, Юніцкі Антон Пятровіч і яго сыны – Пётр, Фёдар, Яфрэм, Васіль, Ян, нявестка Еўфрасіння – расстраляная ў сакавіку 1938 года… Юніцкія – Васіль, Язэп, Лявон, Пётр, Мацвей, Юльян, Антон, Пётр, Мікола, Міхась, Пётр… Ды спіс можна доўжыць і доўжыць. А колькі «хапун» пахапаў людзей з суседніх вёсак – Спрымачоў і Зялёны Мох, Турбінка і Зімовая Буда, Камень і Скалодзін… Божа, як дапусціў такі здзек над людзьмі! Людзей забіралі па першым даносе. Не спадабаўся нечым сусед – болей сена накасіў, кабанчыка большага ўгадаваў, – можна прасігналіць у органы. А яны без праверкі з’яўляліся на наступную ж ноч… Выходзіла яно так, што людзі здавалі адзін аднаго, думаючы, што іх абмінуць “сталінскія крывавыя жорны”. Але праз колькі дзён “чорны воран” распластваў свае чорныя крылы над хатай таго ж даносчыка. Казалі людзі, што дужа “шчыравалі” ў гэтым кірунку два чалавекі з вёскі – Пятро Крупа і Фёдар Хмялеўскі. Іх сігналы і допісы ў органы НКУС прынеслі гора ў дзесяткі сем’яў. Калі дазволілі знаёміцца са “Справамі” былых гадоў, у тэчках са справамі былі падшыты і даносы тых пісак… Усё помнілі людзі, і іх унукі і праўнукі будуць памятаць пра тое, бо ні адно чалавечае жыццё не сыходзіць у невядомасць, кара Божая спасцігае даносчыка абавязкова – ці то ў трэцім, ці ў пятым пакаленні… 6 ...Вершнік прыехаў у вёску пад вечар, калі за высокія шчыкі лесу сядала стомленае за дзень сонца. Духата паціху спадала, і таму льга было пасядзець на прызбе ці на лаўцы перад хатай, адпачыць пасля цяжкай працы… Калі б коннік быў у цывільным адзенні, то на яго, мусіць, ніхто увагу не звярнуў бы. Але ў цэнтры Крушнікаў спыніўся незнаёмец у вайсковай форме, пры папрузе і ў фуражцы з бліскучым брылём. – Тпр-ррр! – прыціснуў ён цуглямі галаву гнядога, прыцягнуў яе да сябе. – Стой! Сам саскочыў на зямлю, у шэрую пылоту, тэпнуў хромавікамі, узняўшы вакол сябе клубы пылу. Прывязаў каня да плоту. Угледзеўшы тых, хто сядзеў на дубовай калодзе перад хатай, падышоў да іх. Павітаўся: – Здравствуйте! – Добры дзень вам, – насцярожана адказалі жанчыны – у памяці былі свежыя эпізоды, калі энкавусаўцы прыязджалі і на конях, арыштоўвалі, звязвалі рукі вяроўкай і амаль цягнулі чалавека волакам – як у трыццаць дзевятым тую ж Серафіму Юніцкую на вачах чатырох дзяцей – Эдзіка і Яніка, Стасі і Яніны. Усе маўчалі – баяліся нават і папытацца ў яго, скуль прыімчаў да іх, з якой нагоды. Але чалавек, бачна было, быў настроены добразычліва, хаця з твару не сыходзіла заклапочанасць. Глядзеў на іх, не ведаючы, як абвясціць галоўную навіну. – Людзі, вы ведаеце хоць, што ў свеце творыцца? – А што творыцца? – паціскалі плячыма вяскоўцы. – Да нас ніякія весткі не даходзяць – ні радыё у нас няма, ні тэлефона, газеты вунь раз на тыдзень паштарка прыносіць… А што нам да ўсяго свету, не ведаем, што ў нас саміх робіцца. Вайсковец зняў фуражку, працёр насоўкай цыратавы абадок, зноў насунуў на сваю чупрыну. 68 69 – З сумнай весткай я да вас прымчаў, таварышы, з вельмі сумнай. Ва ўсе вочы глядзелі на яго, з трывогай чакалі, што скажа. – Вайна, людцы добрыя, пачалася, – вай-на! Немец напаў на Савецкі Саюз! Без аб’яўлення вайны. Таму я абвяшчаю такі загад: усім сабрацца каля школы. Аб’явіць па ўсёй вёсцы. Калі ж хто не з’явіцца, будзем судзіць па ваенным часе… Загаласіла цётка Антося, успляснула і забожкала баба Настазя, маці роспачна заплакала, паклаўшы галаву на плячо мужа, а сам Стась нахмурыўся і глядзеў некуды сабе пад ногі… – Усё-ткі асмеліўся напасці германец, – сашчапіў пальцы рук Пятро Равуцкі, трымаючы іх на каленях, – іншага і чакаць нельга было… Ох і распачнецца вайна, самая страшная вайна, якой і не было да гэтага… Гора колькі прынясе, не давядзі Гасподзь! Я не ведаў, што такое вайна, але разумеў, што адбылося нешта страшнае і непапраўнае. Таму падышоў да бацькі і прыхінуўся да яго, абняў за плечы. Праз нейкі час людзі сабраліся ў двары школы. У памяшканні ўсе не змяшчаліся, таму упаўнаважаны даў каманду усім пасесці на зямлю. Ён, відаць было па ўсім, не быў падобны на тых ранейшых вайскоўцаў-хапуноў, што арыштоўвалі людзей і адвозілі ў невядомым кірунку, гэты быў пакладзісты, як з другога цеста злеплены. І – не страшны. Нават нейкі свойскі. Было падобна, што гора аб’яднала ў гэты час усіх – і людзі былі ўсе аднолькава няшчасныя. – Товарищи крушничане! Сельскохозяйственные труженики! Мужчины и женщины! – голас у яго быў зычны і спакойны, упэўнены, быццам выступаў з такімі прамовамі штодня. – Враг напал на нашу Социалистическую родину. Немецкие орды, перейдя границу СССР, вторглись на земли Белоруссии. Враг рвётся к Москве – сердцу нашей родины. – Наша радзіма тут! – выгукнуў з месца Макар Равуцкі. – Тут! – падтрымаў яго Сімон Равуцкі. – Масква – горад рускі, а ў нас – Мінск. Прамоўца замоўк, злосна зірнуў на тых, хто выкрыкваў такія словы. – Что-то уж больно вы разговорчивыми и смелыми стали, – ціхім голасам прамовіў упаўнаважаны Іваненка, глядзеў на іх з дакорам, – давно приезжала “эмка” к вам, и потом люди исчезали навсегда? Давно это было, а? – Маўчым, маўчым, – паспяшаўся апраўдацца за сяброў Міхась Зданевіч. – Так вот, – працягваў Іваненка, – с сегодняшнего дня объявлена мобилизация. Послезавтра приедут сюда работники военкомата и будут переписывать всех, кто должен идти на защиту нашей Родины. Всем понятно? Явиться всем до одного. Кто не придёт, будет объявлен дезертиром, и что его ожидает, вы сами знаете – расстрел! ……… Тут мне прыдзецца перарваць мой аповед, запаволіць ці паскорыць бег гісторыі. Тады не толькі я, а нават і дарослыя былі ў поўным няведанні той сітуацыі, якая склалася. Нямецка-фашысцкія захопнікі сапраўды імкнуліся дапяць да Масквы, ім не да нас, вяскоўцаў, было, не да нас. То пазней ужо, праз шмат год, калі я пачаў вывучаць дакументы і крыніцы ваеннага ліхалецця, адкрыў для сябе факты першых месяцаў акупацыі Беларусі, найперш майго Палесся – балотнага краю, па якім не маглі праехаць ні танкі, ні машыны, ні гарматы. Хіба самалётамі зверху агледзець яго і вызначыць, што яно ніякай пагрозы для злучэнняў вермахта не ўяўляла. Але пагроза тая была, і пра якую яны яшчэ не здагадваліся. Вайна пачалася 22-га чэрвеня 1941 года. Але фашысты да нас не дапялі ні ліпені, ні жніўні, ні ў верасні… “Нах Москаў!” Такі быў дэвіз у ворага. Яшчэ да пачатку вайны, за паўгода і болей, пачалі стварацца падпольныя арганізацыі па барацьбе з ворагам па ўсёй Беларусі, першыя невялікія партызанскія атрады. Ствараліся яны ў Мазыры і Петрыкаве, Ельску і Калінкавічах… Ведалі, што вайна не за гарамі, і таму стваралі патайныя месцы ў лясах і вёсках, хавалі туды збожжа, розныя прадукты харчавання… Дзейнічалі тыкія падпольныя фарміраванні ў бліжэйшых ад нас вёсках – у Скрыгалаве (кіраўнік Е. Сітнік), Мялешкавічах (М. Дубавец)… Былі і здраднікі, якія, каб выслужыцца перад акупантамі, выдавалі патрыётаў. Тых, каго выдалі, немцы расстралялі ў мазырскай турме… Дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП (б) прапанавала канкрэтную праграму разгортвання ўсенароднага змагання з ворагам на акупаванай тэрыторыі прыфрантавым абласцям ад 29 чэрвеня 1941 года. Акрамя гэтага 18 ліпеня была прынята спецыяльная пастанова “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск”. Калі быў акупаваны Пінск, 4 ліпеня пераехалі ў Мазыр абласны партыйны і камсамольскія камітэты, а ўжо адтуль накіроўвалі партызан і падпольшчыкаў у Пінскую вобласць. Ужо 12 ліпеня, як паведамляў у ЦК КП (б) першы сакратар абкама П. Лявіцкі, у большасці раёнаў былі створаны падпольныя партыйныя ячэйкі, і іх фарміраванне працягвалася. Ужо ў жніўні быў створаны махнавіцкі партызанскі атрад, камандзірам якога быў прызначаны начальнік Ельскай раённай міліцыі Я. Ганчарэнка. Атрад адразу ж распачаў актыўную дзейнасць у барацьбе з акупантамі. Здраднікі выдалі месцазнаходжанне атрада. З акружэння вырвалася больш за сорак чалавек, разам з камісарам Я. Пярловым уліліся ў Качышчанскі атрад Ельскага раёна. 70 71 А яшчэ бліжэй да нас у ваколіцах вёскі Асавец і Турбінкі са жніўня па кастрычнік дзейнічаў партызанскі атрад, якім кіраваў першы сакратар Петрыкаўскага райкама партыі Х. Варгаўцік. Ды так сталася, што пад- час жорсткага змагання з ворагам, якое адбылося 10 кастрычніка, ён загінуў у баі. Тыя, каму ўдалося вырвацца з акружэння, падаліся за лінію фронта… Мы чулі, як у той дзень, праходзіў той бой. Думалі, што фашысты пойдуць у наш бок, але неяк абышлося. Таму і сталася так, што аж да пачатку снежня у нашую вёску яшчэ не ступіў ніводзін гітлераўскі салдат. Вакол ішлі баі, гінулі людзі, а мы знаходзіліся на нейкім, адрэзаным ад усяго свету, востраве… … Усе да аднаго жыхары Крушнікаў прыйшлі да школы. Стаяў, як я памятаю, спякотны чэрвеньскі дзень. Нам, малым, было цікава, што сабраліся людзі, гаманілі, плакалі жанчыны… Плакала і мая маці, абдымаючы Станіслава. У паветры вітаў нейкі прыгнечаны настрой, але ён не перадаваўся нам, бо мы не ўсведамлялі, што адбывалася. Вайна? Ну, пабудзе бацька трохі на той вайне ды і вернецца. Усіх мужчынаў і хлопцаў перапісаў пажылы маёр з Петрыкаўскага ванкамата. Прыйшлі на прызыўны пункт не ўсе – некаторыя збеглі. – Макар Реутский! У адказ маўчанне. – Симон Реутский! Михаил Зданевич! Пётр Крупа!.. Ніякага адказу. І ў тоўстым сшытку супраць іх прозвішчаў маёр паставіў паметку – “дызерцір”. Пашыхтаваць хаця б нешта падобнае на калону маёру і яго памочнікам – тром лейтэнантам і ўпаўнаважанаму Іваненку – не ўдалося: нельга было адарваць жонку ад мужа, маці ад сына, сястру ад брата… Так і ішлі, абняўшыся, па вуліцы, ішлі да самага ўскрайку вёскі – да любінскага мастка. Рэчы прызыўнікоў везлі на вазах, на вазах сядзелі і мы, малыя. Побач са мною сядзела і матуля. Яна ісці не магла – была цяжарная. Сядзела з намі Антося – жонка Пятра Равуцкага, трымаючы Анютку на руках. Мой бацька і Пятро шлі ўпобачкі з возам, на якім сядзелі мы, узбуджана гаварылі пра нешта сваё. – Стой! – падаў нечакана каманду Іваненка. – Дальше пойдут одни призывники. На прощание – пять минут! Пачулася ўжо галашэнне жанчын. Галасілі, як па нябожчыках, ведаючы, што многія з іх не вернуцца ніколі дадому. Маці стала кепска, і яна, самлеўшы, прыхінулася да Антосі. Бацька тут жа дастаў бутэльку з вадой і паліў ёй на твар. Маці, збялелая, няўцямна глядзела наўкола, нічога не разумеючы… Паступіла зноўку каманда шыхтавацца, і ваенкаматавец пачаў называць прозвішчы прызыўнікоў. Яны моўчкі вырываліся з абдымкаў, ішлі да калоны. Калі ж назвалі прозвішча Пятра Равуцкага, яго абнялі і прытуліліся да галавы сыны – Янка і Валік, а потым далучылася да іх дачушка Галінка, Антося, – яна не выпускала з рук васьмімесячную Анютку… Выклікалі Станіслава Кашэвіча. Пачуўшы сваё прозвішча, да нас падышоў бацька, абняў і расцалаваў дачок і матулю, мяне ж, як на той пясчанай выспе, падняў угору высока над галавой і крыкнуў, як мог, голасна: – Расці вялікім, сынок! Толік, я абавязкова вярнуся!.. Апошнім да Станіслава падышоў дзед Міколік, як яго звалі ў вёсцы, абняў, загадаў: – Вярніся! Абавязкова, сын, вярніся! Развітаўся з дзедам і яго сын Фабіян, каля якога стаялі яго жонка Яніна і трое дзяцей – сын і дзве дачкі… Дадому вярталіся не адразу, а тады, калі за ўзгоркам знікла постаць апошняга крушнічаніна. Я ж доўга глядзеў на калону, стараўся вылучыць з вялікага натоўпу спіну бацькі, і радаваўся, калі бачыў яго. Нават калі не было ўжо нікога відаць, калі ўжо асела і пылота, што падымалі прызыўнікі, ідучы па дарозе, я стаяў і стаяў да тае пары, пакуль мяне не пагукала маці. – Мама, а мама, – прыстаю я да яе, – а тата і на вайне кавалём будзе? – Не, Толік, ён страляць будзе – біць фашыстаў… Я не ведаў, хто такія фашысты, але больш да яе з роспытамі не прыставаў: маці цяжка дыхала, хапала ротам паветра, яе падтрымлівалі пад рукі цётачка Антося і мая старэйшая сястра Яня… Вайна вайной, гаварылі крушнічане, а жыта сей. А калі вырасла што ў полі, то яго трэба абавязкова сабраць. Старшыня калгаса і брыгадзір усё настойлівей і настойлівей прыставалі да людзей – і ўпрошвалі, і пагражалі карай, калі тыя, усе да аднаго, не выйдуць у поле… – Жыта пачынае асыпацца, жанчынкі! – умольваў Іван Пятровіч, выціраючы пот з ілба, злезшы з каня. – Шкода, калі ў зямлю асунецца… – Дык і мы разарвацца не можам, – як маглі, апраўдваліся жнеі, беручы ў рукі сярпы, – мужчынаў не хапае, а што мы, бабы, можам парабіць сваімі слабымі рукамі … – Мужчыны ваююць, а вы ў тыле… Павінны пасобліваць краіне, карміць сваіх воінаў. Трывайце ўжо, мілыя, радзіма вас не забудзе... Жанчыны і жалі, і звозілі снапы на калгасны двор, там і малацілі. Не ведаў, што рабіць па ваенным часе старшыня калгаса – куды хаваць яго, 72 73 каб не сапсавалася. Райкам партыі строга забараніў раздаваць яго сялянам, нават не дазволена было і заплаціць за працадні – усё на фронт, усё для перамогі. Калі ж старшыня абвясціў ім пра строгі загад партыі, амаль загаласілі: “А як дзяцей нам пракарміць?”. Адказу не пачулі, няўмольны быў старшыня, бо ведаў, што па ваенным часе і сам пад расстрэл мог пайсці… Таму тупа глядзеў у зямлю, не ведаючы, якія словы знайсці для жанчын, чым апраўдаць свае паводзіны. Знайшоўся, вымучыў з сябе словы, ледзье не на калені стаў перад імі: – Я ж такі паднявольны, даражэнькі, як і вы. Партыя загадала, вось… – Партыя… Дык яна, партыя, думае пра нас, ці не? Мы паўміраем з дзецьмі, хто тады будзе карміць тваю армію, га? – Не кажыце так, жанчынкі, я нічога не чуў… – Дык пачуй. Мы можам і зусім на працу не выйсці, рабі з намі, што хочаш, хоць расстрэльвай. Маўчыць зноў старшыня, ведае, што праўда на іх баку, і парабіць нічога не мог у гэтым становішчы… А восень прыйшла, бульбу і буракі трэба было капаць, капусту звозіць да свірна. Ніводнага каліва сялянам не перапала – строга сачыў за гэтым старшыня. Сам ведаў, што няправільна робіць у адносінах да крушнічанаў, а нічога змяніць не мог… Але працавалі ўсе да аднаго, хто заставаўся ў вёсцы – жанчыны і падлеткі, састарэлыя людзі, нават мой дзед Міколік, не зважаючы на свой узрост, упрагаўся ў калгасную працу. Ноччу прыязджалі да старшыні калгаса невядомыя людзі на вазах, грузілі мяхі са збожжам, насыпалі ў скрыні буракі, моркву, бручку. Калі самыя дапытлівыя прыставалі да яго з роспытамі, шматзначна шаптаў: “Такі загад, “нз”, так сказаць…” І пальцам некуды ў неба тыцкаў. Быццам на Бога спасылаўся… А франтавікі маўчалі. Ніводная вестачка не прыйшла ў Крушнікі – ні добрая, ні кепская. Не ведалі, як адносіцца да гэтага. Жылі як на востраве, адарваныя ад жыцця. Мо яно насамрэч так і выглядала – з Петрыкава ніхто не прыязджаў, вайсковых часцей не было бачна. Як усё роўна забыліся зусім пра нас, быццам мы чужыя для сваёй краіны і непатрэбныя. Праўда, колькі разоў наляталі раптоўна з раённага цэнтра на конях мыліцыянеры, строга дапытвался ў крушнічанаў: – Хто бачыў дызерціраў – Макарку і Сімона Равуцкіх? А разам з імі і Мішку Зданевіча ды Пятра Крупу? – А яны, як зніклі тады, таварышы міліцыянеры, дык і носа не кажуць… Не бачылі мы іх, ніхто не бачыў… Было відаць, што і ім яны, дызерціры, былі без вялікай патрэбы, больш і не дапытваліся, не прыставалі да людзей. Яны выканалі загад начальства адшукаць уцекачоў, а што не знайшлі, дык хто ж у тым вінаваты? Дзед Міколік у адну з начэй праведаў Людвіга. Шэптам папрасіў, каб выйшлі на вуліцу. – Разумееш, Людвіг, – дзед адвёў яго углыб саду, – параіцца хачу… Калі наляцяць немцы, то яны пачысцяць усе свірны і сцёпкі людзей. Памятаеш, як у імперыялістычную было? Наляцелі, як саранча, павыграбалі ўсё чысценька, да аднаго зярнятка. – Што ты раіш, Мікола? – Што раю? Капаць ямы ў лесе, ды хаваць ад немца дабро. Абдзяруць нас – з голаду паўміраем. Людвіг нейкі момант маўчаў, а потым адказаў: – Усё правільна. Але трэба так рабіць, каб злое вока не ўбачыла. Позняй ужо восенню, калі першыя прымаразкі разгуляліся па палях, калі пачало асоўвацца лісце долу, і з’явіліся ў вёсцы нечаканыя госці. Так, то былі Мішка Зданевіч, якому ў вёсцы далі мянушку “Малакаед”, Пятро Крупа – “Пелік”, браты Равуцкія. Вярнуліся ў родныя хаты, і паводзілі сябе, як быццам нічога і не здарылася. Паводзілі сябе ціхмяна, але, калі былі на добрым падпітку, то маглі і “пакуражыцца” перад людзьмі, выкінуць якое каленца. Памятаю, заваліліся яны да нас у хату сярод ночы. Да маці пачалі прыставаць, груба размаўляць з ёю. Я не ведаў, чаго яны так паводзілі сябе. – Людвіся, па-добраму кажам табе – аддай ключы ад школы. – Навошта яны вам – школа цяпер не працуе, і настаўнікаў няма, каб вас вучыць. – А нам не вучыцца трэба, – рагатаў Пелік, – нам танцаваць хочацца. А дзе нам наладжваць танцы, як не ў школе. – Не аддам, – стаяла на сваім маці, – мне сельсавет даручыў іх, як школьнай тэхнічцы, каб трымала іх пры сабе – таму я не маю права каму-небудзь іх аддаваць. Мішка Малакаед падступіўся да маці, схапіў за горла, а потым ударыў кулаком у жывот: – Аддай!.. Маці, самлеўшы, ўпала на падлогу. І тады ён, нахіліўшыся над ёю, выграб з кішэні ключы. Маці была на апошнім месяцы. Яна ад болю завойкала, скруціўшыся на падлозе. Калі Малакаед выйшаў з хаты, прашаптала мне: – Толік, бяжы да бабы Настазі… Скажы, каб хутка прыйшла да мяне. Здаецца, я ніколі так хутка не бегаў. Стрымгалоў кінуўся да парадзіхі. Як добра, што бабуля была дома. Ледзьве аддыхаўшыся, выгукнуў: 74 75 – Баба Настазя! Там мама ляжыць на падлозе – Малакаед яе кулаком ударыў у жывот. Дзякуй Богу, абышлося – баба Настазя памагла нарадзіцца маёй малодшай сястрычцы Стафані. Дні праходзілі трывожна, марудна, быццам зямны шар запаволіў свой рух і чакаў, калі пераменіцца яно ўсё да лепшага… 7 ...А потым лютыя маразы прыспелі. Самы пачатак снежня 1941-га года… Тыя мясціны, дзе людзі пахавалі свой харч і хатні набытак, снегам занесла, гурбы намяло. Пасля лютых завірух надвор’е сцішылася, палагаднела. Людзі ўжо выйшлі на вуліцы, у адведкі адзін да аднаго падаліся – словам перакінуцца, абмеркаваць, як далей жыць, паразважаць, што з крушнічанамі будзе. Вакол калатнеча, вайна ідзе, людзі гінуць, а немцы да Масквы хочуць дабрацца… Так расказваў паранены вайсковец, адбіўшыся ад сваёй часці, якую ўшчэнт разбіў вораг. Пераначаваў ноч у нашай хаце, ды далей падаўся. На памяць ён мне падарыў маленькую чырвоную зорачку і пілотку. Не памятаю, чаго, але непадалёк ад школы сабраліся людзі. Аб нечым спрачаліся, узмахвалі рукамі, ускрыквалі. Тут і падышлі да іх Пелік, Сымон і Макар Равуцкія, – іх ніхто і не заўважыў, так увайшлі ў імпэт спрэчкі. – Людзі, што не падзялілі? – пацікавіўся Пелік. – Давайце лепш падумаем, як немцаў, нашых вызваліцеляў, сустракаць будзем? – Як гэта – вызваліцеляў? – перапытаў дзед Міколік, спадылба зіркануўшы на дызерціра. – Немцы – нашы вызваліцелі? – А хіба не? Сталін са сваім энкаведыстамі колькі народу расстраляў з нашай вёскі? Мо забыліся? Мо памяць вам не дарагая пра сваіх родзічаў? Пелік як быццам праводзіў агітацыю, толькі за каго? За немцаў? Пелік сказаў праўду – “чорныя вораны” шмат пахапалі людзей, і то былі не немцы. Свае, як ворагі, і немцы ворагі. Як разабрацца, як не памыліцца? – Чаго Гітлер напаў на Савецкі Саюз? – спытаў ён у грамады, і тут жа адказаў: – А таму, што немцы не з намі ваююць, з простымі людзьмі, а з камуністычнай заразай… З тым жа Сталіным і яго крывавымі памагатымі. Яны, немцы, не крануць нас, бо мы мірныя люді, не камуністы і не камсамольцы. Мы – простыя сяляне, якія абрабляюць зямлю, сеюць і ўбіраюць хлеб. Да нас у іх прэтэнзій няма, паверце. – Да чаго гэта ты такую агітацыю развёў? – падступіўся да яго дзед Міколік. – Які каленкор у тваёй агітацыі, тваю качалку? – Які каленкор? А такі – нам трэба па-людску сустрэць нямецкую вызваліцельную армію, тады яны нас не крануць, і мы будзем жыць мірна ў сваёй вёсцы. Мы ж – вёска, якая пацярпела ад бальшавікоў і энкаведзістаў, таму мы для іх як ахвяры сталінізму… – А як гэта – сустрэць па-людску? – Як і паложана ў хрысціянаў – з хлебам і соллю. І не ўцякаць з вёскі, бо яны падумаюць, што вы да партызанаў пабеглі. Давайце хітра паступім – хлеб і соль. – Што?! – ускіпеў дзед Міколік, зневажальна паглядзеўшы на аднавяскоўца, на яго сябрукоў Сымона і Макара, якія маўкліва стаялі побач, у размову не ўмешваліся. – А не падавяцца яны, тваю качалку, нашым хлебам-соллю?! У мяне сын ваюе на фронце. Што ж яго там, у войску, калі даведаюцца, што я перад гітлераўцамі ўкленчыў, пагладзяць па галоўцы? Ды і нас не пашкадуюць. І там – пятля, і тут – палонка… Дзед прамовіў апошнія словы дрыготкім голасам, ён як плакаў усё роўна. Ён разумеў трагедыю становішча, якое склалася. І дзед казаў праўду, і яны казалі праўду. Але ніхто не ведаў з крушнічанаў, чыя праўда “праўдзівейшая”. Тое, што нкусаўцы парасстрэльвалі шмат крушнічанаў, за якімі не было ніякай віны, ведалі ўсе. Чаму іх забілі па загадзе Сталіна? Вось бы яны цяпер, калі б былі жывыя, і пайшлі б разам з усімі ваяваць з Гітілерам. Загінулі б ад фашысцкай кулі, а не ад савецкага нагана… Ніхто не мог таго зразумець. У галаве не ўкладвалася. Пелік адышоў крокаў колькі ад грамады, азірнуўся: – Як хочаце… Вам жыць. Але я вам вось што скажу. Праз гадзіну тут будуць немцы. Яны ўжо рухаюцца з боку Махнавічаў – на машынах і матацыклах. Вашае жыццё будзе залежаць ад таго, як вы іх сустрэнеце і дзе вы будзеце знаходзіцца… Людзі анямелі. Людзі верылі і не верылі ў тое, пра што ім сказаў Пелік. Для чаго папярэдзіў? Хацелі хлопцы-дызертыры паказацца перад людзьмі добранькімі, каб не думалі пра іх чаго кепскага? Разбярыся ў такім гармідары, што да чаго. І сам д’ябал не разбярэцца, мусіць... – А ты не хлусіш, Пелік? Але той нічога не адказаў, махнуў толькі рукой. Зірнуў на Равуцкіх, як загадаў усё роўна, каб яны пакінулі людзей і ішлі следам за ім. Не хутка апамяталіся людзі, а калі схамянуліся, то разгубіліся – не ведалі, што рабіць. Яшчэ гучней пачалі спрачацца, выказваць свае прапановы. Наступіў момант бязладзьдзя і глухаты, калі ніхто нікога не чуў. Роў рухавікоў нямецкіх машынаў крушнічане пачулі яшчэ здалёк. І толькі тады нехта выгукнуў: 76 77 – Ратуймася! У лес уцякайма! У лес! Усе забыліся пра папярэджванне ці прапанову аднавяскоўца, страх перад ворагам пагнаў іх у прывычную схованку – у лес. Пасля вайны ўжо, калі прайшло шмат часу, пачуў я ад людзей старэйшага ўзросту, якія перажылі той цяжкі час, такое меркаванне: – Не след нам было ўцякаць у лес. Не след… Нашыя курані для іх выглядалі няйнакш як партызанскі атрад. Яны і ўбачылі ў нас як памагатых партызанам. Не ўпала б карона з нас, калі б і сустрэлі іх з тым хлебам і соллю. Сустрэлі б, а ўсё роўна падумалі б пра сябе: “Соль вам у вочы…” Цяпер то мы ведаем, што ў тых вёсках, дзе людзі заставаліся на месцы, то іх і зусім не чапалі, мірна ўжываліся… І я сам чуў пра тыя выпадкі. Пятро Сіліч, які ўзначальваў “Гомельэнерга”, расказваў у сваёй дакументальнай аповесці “Курт – сябар Петруся” як ён пасябраваў з нямецкім афіцэрам Куртам Венцэлем, які жыў падчас вайны у другой палове іх хаты… Выратаваў яго ад галоднай смерці. І ўсё жыццё добрым словам успамінаў яго. І шмат другіх эпізодаў я ўведаў ад іншых людзей. Але то ўжо другая тэма, другі падыход да той апошняй страшнай вайны. Тэма нкусаўцаў, партызанскіх атрадаў, якія не заўсёды добразычліва адносіліся да вяскоўцаў, выграбаўшы з засекаў апошнія прыгаршчы мукі… За непадпрадкаванне нават расстрэльвалі на месцы… Хто тады крыкнуў “бяжым у лес”, невядома, але каманда-прапанова ацверазіла людзей. І тут жа узнікла паніка, пярэпалах. Людзі хапалі, што пападалася пад рукі, кідалі на спіны клункі з адзеннем і рознымі лахманамі. Здагадаліся на сані пасадзіць нас, малых, бо мы не маглі бегчы, не паспявалі за дарослымі… Побач з намі, сагнуўшыся, нагрузіўшыся клункамі, спяшалася не адстаць ад усіх баба Настазя. Упобачкі з ёю, трымаючы за спіной кашэль, яе дачка – Яня, за ёю – яе брат Лёнік … Позаду яе і мая маці крочыць, трымаючы на руках Стафаню… Упобачкі з цёткай Міхалінай, трымаючы клуначак на плячах, соўгае па снезе яе шасцігадовая дачушка Валянціна… Натоўп спяшаўся, з цяжкасцю перастаўляючы ногі па шорсткім і глыбокім снезе. Я ўсіх людзей і не ведаў, здавалася, што яны і не з Крушнікаў зусім. Над людзьмі вісела трывога, прыціскалі не толькі мароз і холад, а і прадчуванне нейкае бяды, няшчасця і гора… – Божачка, Божачка! Што з намі будзе? – гаравала маці, з усяе сілы намагаючыся бегчы разам з усімі. За камандзіра нашага натоўпу, зразумела было, стаў дзед Міколік. Яго ніхто не абіраў на гэтую пасаду, але ён быў самы старэйшы, і таму палічыў, убачыўшы бязладнасць, што яму трэба браць сітуацыю ў свае рукі. Ён то адставаў, памагаючы тым, хто плёўся ззаду, то браў нейкае немаўля на рукі, пераносіў у пярэднія санкі… Яго было не пазнаць. Не па гадах жвавы, мітуслівы, з узмакрэлым ілбом, ён быў сапраўды падобны на вайсковага камандзіра, бо раз-пораз падаваў прыглушаныя каманды: – Не адставайце, жанчынкі, не адставайце… Нам толькі за брод зайсці, абмінуць узболатак. Там і будзем рабіць курані… Нямецкая тэхніка ўсё грамчэй і грамчэй падавала свой трывожны гул. Было зразумела, што машыны пераехалі па мосце Крушнянку, кіраваліся да першых хатаў. Дзед Міколік наклаў на сябе крыж, паглядзеў у неба, прасіў нешта ў Вышняга. Не за сябе прасіў, а за ўсіх людзей, за якіх ён быў адказны… Гэта потым, як я стаў дарослым, мне расказвалі пра той дзень. Браты Равуцкія і Пелік сустрэлі нямецкую армаду перад самымі Крушнікамі. Яны трымалі ў руках хлеб-соль, нізка пакланіліся да зямлі. – Гут, гут, – пахваліў іх, злезшы з матацыкла мажны немец, адшчыкнуўшы ад бохана хлеба скарынку, паклаў у рот. Павярнуўшыся да перакладчыка, нешта яму прагаварыў па-нямецку. Перакладчык спытаў: – А дзе ж астатнія людзі? Чаму ж яны не выйшлі нас сустракаць? Хіба яны не бачаць у нас вызваліцеляў? Хлопцы пераглянуліся, не ведалі, што адказаць. Адзін з іх, не падазраючы, чым гэта ўсё можа абярнуцца для крушнічанаў, прастадушна патлумачыў: – А яны ўсе ў лес збеглі. – Почему – в лес? К партизанам? В лесу полно партизан. Усе трое паціснулі няўцямна плячыма. А потым ўжо, апамятаўшыся, пастараліся выправіць становішча: – Не, пан афіцэр, у нас партызанаў няма. Са страху пабеглі… У балоце хаваюцца. Калі ж пабачаць, што нічога ім не пагражае, то вернуцца. – А што ім можа пагражаць? – удакладніў перакладчык. Хлопцы няўцямна паціснулі плячыма. Але ж, як я разумею сёння, каб разам з Равуцкімі быў хто з крушнічанаў, сустракаючы немцаў, ды нават не сустракаючы, а застаючыся ў сваіх хатах, то таго цяжкага становішча, у якое трапілі вяскоўцы, мо і не было б… Каб ды кабы... Нямецкі афіцэр, які стаяў позаду іх, падаў нейкую каманду. І тады ж, раз’ехаўшыся па ўсёй вёсцы, немцы адразу пачалі паліць хаты. Агнём успыхнулі амаль ўсе Крушнікі… 78 79 … Мы дрыжэлі ад холаду. Тое, што жанчыны і дзед Міколік наламалі хваёвых галін і абставілі вакол дуба, каб абараніць нас ад ветру, ніколечкі не ратавала. Мы туліліся спінамі да шаршавай кары дрэва, але нам не хапала цяпла. Плакалі жанчыны, якія былі побач з намі, глядзелі з трывогай у бок вёскі. – Вунь і твая хацінка, Людвіська, успыхнула агнём. І мая… А вунь і правей, і за ёю… Што робяць вылюдкі праклятыя, пакарай іх, Божа! Нехта накрыў мяне нейкімі лахманамі, і я адразу, сагрэўшыся, заснуў. Дзед яшчэ з восені, адшукаўшы канаву, прыстасаваў яе пад курэнь. Наклаў на яе, адна да адной, сасновыя жэрдкі, а на іх накідаў галінаў, – атрымалася неблагая схованка, у якой магло змесціцца некалькі чалавек. Але на ўсіх куранёў не хапіла, пагэтаму трэба было секчы тонкія хвойкі, складваць і звязваць іх, далучаць адзін пук да другога. Атрымлівалася, як дах у хаце. А потым зноў клалі новыя пласты. Неяк жа зладкавалі, стала трошкі зацішней, але ўсё роўна пакутвалі ўсе ад холаду. Раскладвалі цяпельца ў самім курані, але дым выядаў вочы, і дзеці кумельгам выкатваліся з курных схованак… Тады дзед Міколік прыняў рашэнне – раскласці вогнішча падалей ад куранёў, каб усе людзі змаглі сагрэцца. Нанасілі шыгалля, наламалі сухастою, запалілі… Полымя разгарэлася ва ўсю моц. Людзі радаваліся цяплу, усміхаліся, не хацелі адыходзіць ад вогнішча. Дзед навастрыў вушы – прыслухаўся. Папрасіў, каб людзі замаўчалі. І тады ўсе пачулі, як у тым баку, дзе знаходзіўся Мазыр, пачулася гудзенне самалётаў. Гул узмацняўся, значыць, ляцелі яны ў бок Крушнікаў. Дзед яшчэ нейкі момант разважаў, стараўся вызначыць, куды самалёты трымаюць курс. Калі ж зразумеў, што яго апасенні не былі дарэмнымі, прыняў сваё рашэнне. – Хаваймася! – крыкнуў камандзір лагера. – Бяжыце далёка за курані – могуць бамбіць нас. Не памыліўся дзед, правільную падаў каманду і своечасовую. Ужо самалёт роў ва ўсю моц, аглушыў усіх так, што пазакладвала вушы. І тут са свістам паляцеў на зямлю нябачны груз. Уздрыгнула зямля, узнялася на дыбкі, страсянулася, – і чырвоныя галавешкі і іскры паляцелі высока ў неба, пападалі недзе ў балоце і ў наваколлі, дыміліся… Людзі аглухлі, не чулі адно аднаго. Калі ж раніцай мы падышлі да той ямы, то ўбачылі, што яна глыбокая – у рост чалавека. А на дне яе выступіла вада, пакрылася лядком. Дзед, спусціўшыся туды, зачарпнуў чыгуном мутную ваду. Прынёс, паставіў каля бабы Настазі: – Накіпяці, суседка, вады. Дзяцей трэба папаіць маліннікам, каб не застудзіліся. Дзядуля думаў найперш пра нас – дзяцей, і мы ўсё жыццё будзем удзячны яму. На другі дзень… Зразумела, кожны з крушнічанаў хваляваўся за сваё селішча, за пабудовы, – ці цэлыя, ці не спалілі фашысты хату, мо пакінулі, прапусцілі. – Лёнік, – папрасіла баба Настазя свайго сына, – вазьмі хлапцоў ды збегайце да вёскі, хоць здалёку паглядзіце на нашыя хаціны. Мо чыя і ўцалела… Лёнік сабраў каманду з трох чалавек, і яны адразу пашыбавалі ўбок Крушнікаў. Доўга і не былі, хутка вярнуліся сумныя і заклапочаныя, абвясцілі людзям: – Шмат спалілі хатаў. Але немцаў няма, нікога, здаецца, няма. Ціха ў Крушніках. Забожкала мая маці, заплакала, не выпускаючы з рук Стэфу. Твар бабы Настазі спахмурнеў, яна заплюшчыла вочы, хітала галавой з боку ў бок. Не пераставала плакаць мая сястрычка, у суседнім курані, чуваць было, супакойвала, як магла, Антося Анютку… Здарылася так, што малую не паспелі вынесці з хаты, калі пачаўся перапалах. Антося думала, што Анютку забярэ яе свякруха, бо яна гулялася са сваёй стрыечнай сястрой Алёнкай. Алёнку схапілі на рукі і прынеслі на курані, а Анютка засталася… ...Калі ж немцы завіталі ў першую хату бабы Рыгорыхі, то заўважылі на ложку разгубленую і заплаканую дзяўчынку. Яна румзала і размазвала па тварыку слёзы. Да яе, усміхаючыся, падышоў немец, падаў з бліскучай абгорткай цукерку. І калі ён узяў яе на рукі, яна не баялася яго, пачала ўсміхацца. – О, гут, гут… Шонэс кіндэр! – прамовіў жаўнер, адзначаючы яе прыгожосць. Заўсміхаліся і астатнія, хто прыйшоў з ім у хату. Больш таго, той жа вермахтавец апрануў дзяўчынку, і першы выйшаў на вуліцу, трымаючы дзіця на руках. Падышоў да воза Адася Раінінага, які прывозіў немцаў з Зялёнага Моху, пасадзіў побач з вазніцай. А потым, усміхаючыся, махнуў рукой – паказаў, каб той вяртаўся ў сваю вёску. Так нечакана пляменніца Адася апынулася ў яго возе. Ён і вачам сваім не паверыў, што немец сваімі рукамі вызваліў дзяўчынку з бяды. Праз два дні Адась прыджгаў на курані, прынёс Антосі радасную вестку пра яе дачку. Паведаміў яшчэ, што Зялёны Мох не спалены, што ён нават можа прытуліць некалькі сем’яў у сваёй хаце. 80 81 А яшчэ праз колькі дзён упершыню з’явіліся на куранях “гладышнікі” – так празвалі крушнічане тых, хто быў ласы да чужых гладышак. За старшага у іх быў Панас Равуцкі. Пад выглядам таго, што ён быццам бы фарміруе партызанскі атрад, загадаў куранёўцам, каб яны аказвалі яго групе пасільную дапамогу. Калі ж Адась з’явіўся да людзей наступным разам, то і напаткаў тую хеўру Панаса. Пагаварылі, паразважалі, а потым Панас і кажа: – Запісваем цябе ў свой партызанскі атрад. – Ды я ніколі з ружжа не страляў… – Навучым, – усміхаўся Равуцкі, – нікуды не падзенешся… Калі ж яму далі стрэльбу ў рукі, ён наставіў рулю сабе ў жывот, спытаў: – А куды, хлопцы, кулі закладваць? “Партызаны” пераглянуўшыся між сабою, пакруцілі пальцам ля скроні. – У с…ку і закладвай свае кулі, – прамовіў Панас, адбіраючы стрэльбу. Хітрым і лоўкім быў Адась, як казалі вяскоўцы, яго таўкачом у ступе не зловіш. Калі б расказваць, якія ён “выкідваў конікі”, то дзень і ноч можна было апавядаць: як вуж, як уюн – з любой сітуацыі мог вылузацца і следу не пакінуць... 8 Нашыя курані з бабай Настазяй побач. Бабуля, бачачы, што Людвісі цяжэй за ўсіх, што марнее на вачах яе дачушка, памагала, як магла. Наварыць розных адвараў з лясных зёлак, прынясе і напоіць – як маю маці, так і малую. Сходзіць на балота, снег разграбе, журавін назбірае, кампоту наварыць… Баба, як і памятаю, заўсёды сушыла сухары з чорнага хлеба. Я не раз забягаў да яе, і яна мяне частавала карычневымі скібкамі. Ды і грушак сушоных давала, белых семак – гарбузікаў. Яна найперш і прыхапіла той мяшэчак з сабой. Яна прыносіла нам той кампот і акрайчык сухарыка, частавала і ратавала ад голаду, – смачней тых прысмакаў для мяне не было нічога ў свеце. Пачынаўся голад. Тое, што захапілі з сабой, падзялілі спаміж усімі. Маці пашкадавала, што не захапілі з сабой карову – было б малако для дзяцей. А потым і спытала ў сябе самой: “А чым жа яе тут карміць? Загіне… Хіба зарэзаць на мяса? Дык жа шкода…” А кароў, як казаў дзед Міколік, і так не стала – немцы усіх парэзалі, як і кабанчыкаў, курэй і гусей. Усё чысценька падмялі, быццам гітлераўскія ваякі ўсе да аднаго былі галодныя… Аднойчы маці, бачачы, што няма ніякага выйсця, што можа страціць дачку, звярнулася да Міколіка: – Тато, загібеем мы тут… А што калі б ты схадзіў у Зялёны Мох, ды праведаў цётку Ганну. Лёнік учора бегаў туды – казаў, што вёска цэлая. Папрасіся хоць на зіму, Стафаньку уберагчы трэба. І дзед адразу ж адправіўся ў розведы. А потым, толькі яму аднаму вядомымі і карацейшымі сцежкамі, завёў сваіх у Зялёны Мох. У цёткі Ганны сваіх дзяцей было трое, самім цесна, але і для нас месца знайшлося. На ўскрайку вёскі, у невялічкай хацінцы, памесцілася дзесяць чалавек… А Стафанька марнела на вачах. Што ні рабілі, якія лекі ні спрабавалі, – нічога не памагала. Мусіць жа, на тых куранях яна і схапіла невылечную хваробу – застудзіла лёгкія. А патрэбных лекаў не было. І згарэла на трэцім месяцы жыцця мая сястрычка. На самаробных саначках адвёз яе дзед Міколік на крушніцкія могілкі, пахаваў побач з магіламі продкаў… ...Добра запомнілася набліжэнне вясны сорак другога года. Я ўжо лічыў сябе амаль дарослым, без суправаджэння старэйшых мог пайсці ў бліжэйшы лес, пакоўзацца на самаробных каньках, спусціцца на саначках з гары. А вясна тады выдалася ранняя, цёплая, быццам пашкадавала людзей, стараючыся абагрэць іх скупым цяплом, даць надзею на заўтрашні дзень. Дзед Міколік (так усе яго звалі ў Крушніках, так яго заўсёды называў і я), а насамрэч – Мікалай Кашаед (з роду Кашаедаў) ,бачачы, што мае чаравікі, што засталіся ад бацькі, “прасілі кашы”, вырашыў змайстраваць мне нешта накшталт абутку. І вырабіў ён мне калодкі-бахілы. І не бяда, што адзін з іх трошкі меншы, падціскаў нагу, але маёй радасці не было межаў – я ж мог цяпер па любым снезе крочыць, не баючыся, што змерзнуць ногі. І па рыхлым цяпер снезе я смела перастаўляў ногі, абыходзячы, канечне ж, першыя сакавіцкія калюжыны. Пытаюся дазволу ў маці, яна адказвае маўклівым кіўком галавы, – і я пераскакваю ўжо жэрдкі плота цёткі Ганны, прастую да ўзлеска, дзе булькаціць, прачнуўшыся ад зімовай спячкі, неглыбокая рачулка… Яна віляе змейкай між алешын, абапал яе – трыснёг і качалкі рагозу. Над галавой пра нешта абвясціла неспакойная сарока, зачахкала нешта незразумелае, на бярозу пераляцела. Адтуль назірае за мной, быццам дражніцца. Нада мной, недзе ў вільчыку алешыны, зацінькалі весела сінічкі: “цінь-цінь!..” А потым расспяваліся свавольніцы: “Дзе рагоз, дзе рагоз? Кідай санкі – бяры воз!” Так заўсёды сустракаў дзед Міколік першыя песні сінічак. Радасна крыкнуў я ім: – Кінем санкі – возьмем воз! 82 83 Мяне распірала горка-шчымлівая радасць ад таго, што ўрэшце-рэшт згінула злая цётка-зіма, якая забрала ў мяне сястрычку, што сінічка з сарокай абвясцілі нам радасную вестку аб прыходзе цёплых дзён. Як дзед мой казаў – перазімавалі, а цяпер, Бог дасць, і лета дачакаемся… Я перайшоў па кладках рэчку, пабрыў па беразе далей. Наперадзе нешта зачырванела, і я спыніўся, каб прыгледзецца добра. Во, дык гэта ж каліна! Не паспелі аб’есці снягіры ды сініцы, нам пакінулі. Я нарваў чырвоных ягадаў поўную шапку, яшчэ і напіхаў запазуху – яны былі халодныя, мяккія. Во маці абрадуецца, кісялю наварыць, усіх напоіць смачным узварам. Паліцаі, мусіць, з Махнавічаў, наведаліся ў нашую лясную вёску. У хату ўваліліся, пачалі патрабаваць: – Гані, цётка, самагонку, бо спалім селішча! – Дзе ж я, сыночкі, яе вазьму? Вунь хлеба не хапае на ўсіх дзетак… – Нічога знаць ня хочам, але калі мы завітаем наступны раз, то каб пачастунак стаяў на стале. А потым і крушніцкія паліцаі з’явіліся – Пелік са сваімі сабутыльнікамі. У шэра-сінім адзенні, са стрэльбай за плячыма, з павязкамі на рукавах – з крыжамі. – Дык ты сюды, стары, перабраўся? Думаў, што тут цябе не знойдзем? Ад нас ніхто не схаваецца. Мы, дзед, самагонку шукаем. У роце перасохла, няма ў цябе чым горла прамачыць? – Я і сам бы не супраць каўцянуць, сагрэцца, у грудзях ломіць, ліха яго матары. Даўно не піў яе. – Ты можаш і не піць, – паглядзеў на дзеда Макар Равуцкі, – а нам каб знайшоў. Не цяпер. Мы заўтра прыдзем… Як яны пайшлі, дзед Міколік паглядзеў на нас, выказаў думку: – На курані трэба вяртацца, бо не дадуць яны тут нам жыцця. А ўжо вясна, вось-вось зеляніна пойдзе, уга! – выжывем, не прападзем. Развітаўшыся з цёткай Ганнай, – маці пакланілася ёй у пояс, – мы рушылі ў свой цыганскі табар. А там, як аказалася, адбылося папаўненне – прыйшло шмат іншых сем’яў, якія перазімавалі ў іншых ацалелых вёсках. Маці пыталася ў іх: – А ў тых вёсках, куды вы падаліся, былі немцы? – Былі. – І яны не палілі вёскі? – Не. Ніводнага чалавека не чапнулі, ніводнай каровы не забралі. – І нам, мусіць, не след было ўцякаць з вёскі? – Так. Немцы баяцца лясоў, у якіх пачалі стварацца партызанскія атрады. Таму падумалі і пра вас, што вы – партызанская вёска. Выходзіла так, што і тут былі вінаватыя Равуцкія і Пелік. Каб не абвясцілі тады пра прыход немцаў, не нарабілі панікі, не навялі страху на людзей, мо і абышлося б, мо і пранесла б… Ды хто ж яго ведае, аднаму Богу тое вядома. – А нам бліжэй да сваіх захацелася, вось і апынуліся ў вашых куранях. Трэба было будавацца. З падлеткаў дзед Міколік стварыў будаўнічую брыгаду. Знайшліся пілы і сякеры. Льга было валіць сосны, разразаць іх на кавалкі патрэбнай даўжыні. Потым рабілі з іх плахі (разбівалі ўздоўж на дзве палавіны), абчэсвалі збальшага, – і імі ўжо можна было рабіць надзейны насціл над выкапанай ямай. Ельніку і хвой хапала, таму галінамі добра накрывалі зямлянку з усіх бакоў. Усе хлопцы, хто мог трымаць пілу ці сякеру, працавалі, не зважаючы на стому, – Янка Равуцкі, Янка Астрэйка, Валік Юніцкі, сын цёткі Наташы, Алесь – Шура Фалінскі, мой найлепшы сябар. Улягаўся ў працу і Пятрусь-Князь, такое ён атрымаў другое імя. Аднойчы ў яго спыталі, кім ён хоча стаць, як вырасце. Адказаў: “Князем”. Так і пайшло – Князь, Пецька-Князь… Лёнік Фіцнер для сваёй маці і сястры выштукаваў зручны курэнь. Як невялічкую хаціну збудаваў з сасновых плахаў. Саломай засцяліў падлогу, надзёр у дадатак моху. Дык жа Лёнік яшчэ быў здольным паляўнічым. Не са стрэльбай хадзіў у лес, а капканы расстаўляў. Аднойчы нават дзікі вяпручок ускочыў у яго хітрыя ловы. Зайцы пападаліся. Баба Настазя з усімі дзялілася, але ў першую чаргу прыносіла свежыну для нас. Зразумела, не кожны дзень удавалася паляўнічаму заманіць звярыну ў сваё сіло ці капкан. Голад пастаянна прысутнічаў, усе хацелі есці. Дык дзед рашыўся на парушэнне правілаў: замахнуўся на свой НЗ – недатыкальны запас. Таму прыносіў зрэдку некалькі прыгаршчаў жыта, падмёрзлую, але такую смачную, бульбу. А аднойчы дзед прыйшоў раззлаваны і ўзбуджаны, горычна паскардзіўся: – Нейкі злодзей унадзіўся ў нашыя запасы. Да яго падышоў Лёнік, патлумачыў: – То Панас Равуцкі. Я бачыў, як ён ішоў ад вашага тайнага склада. То “гладышнікі” разнюхалі. Яшчэ да таго, як людзі не ўцяклі ў лес, яны вольна пачуваліся ў вёсцы. Хадзілі па Крушніках, заглядвалі ці не ў кожную хату. Убачыўшы на стале гладышку з малаком, хапалі яе і выпівалі ўсю да дна, ні кроплі не пакінуўшы для малых… Нечакана “гладышнікі” аднаго дня наведаліся да куранёўцаў. – А, вось вы дзе! – выгукнуў Панас. – Думалі, што схаваліся ад немцаў? А дудкі! 84 85 Малакаед, убачыўшы, што Лёнік здзірае скуру з зайца, падскочыў да яго: – Бач, яны тут свяжацінай аб’ядаюцца, а нам, змагарам за свабоду, з голаду памірай? Учапіўся ў акрываўлены кавалак мяса, пачаў вырываць з рук. Лёнік упарціўся, не хацеў за проста так аддаваць лясную здабычу. Тады паліцай наставіў на хлопца стрэльбу: – Хочаш, каб кішкі табе выпусціў? Лёнік са шкадаваннем тут жа адняў руку. Ён быў бездапаможны нешта змяніць. – З сённяшняга дня мы вас абкладаем кантрыбуцыяй! – абвясціў Малакаед. – З кожнага кураня па пляшцы самагонкі. – А дзе ж мы, галубец, знойдзем тую самагонку? – узмалілася баба Настазя. – З чаго мы яе зробім? – Ёсць з чаго зрабіць, ёсць. Мы ведаем пра збожжавыя запасы дзеда Міколіка. А ў яго хляве, які не згарэў, ёсць і прылады для “спіртзавода”. Малакаед усміхаўся, засунуўшы руку за папругу. На спіне вісела стрэльба. На рукаве – павязка з фашыстоўскай свастыкай. – Але калі вы не выканаеце наш загад, то мы скажам немцам, што каля ўзболатка, дзе ўрочышча Люхчэ, атабарыўся партызанскі атрад. А за камандзіра ў іх Міколік Кашаед. Яны адразу ж сюды і накіруюць карны атрад. Так што выбірайце – альбо будзеце гнаць самагонку, альбо загінеце пад нямецкімі кулямі і агнём. У нас усё. Думайце! Яны зніклі гэтак жа нечакана, як і з’явіліся. Як і не было іх на куранях. Людзі засмуціліся. Чакалі, што скажа «камандзір партызанскага атрада» дзед Міколік. Так пазней жартаваў і Лёнік, калі прайшла ў яго з большага крыўда на паліцаяў, калі ўпаляваў хлопец новага зайца. Але ці то паліцаі рашылі проста настрашыць людзей, ці забыліся пра сваё абяцанне наведацца зноў, не з’явіліся яны і праз тыдзень, і праз два, і праз месяц… Можа немцы іх адаслалі ў іншае месца рабіць свае гнюсные справы, хто ведае. Тое людзей і радавала, але адначасна і выклікала недаўменне. А вясна ўжо ўбіралася ў сілу. Сонца рабілася ўсё цяплейшым і цяплейшым. Снег знік увачавідкі, толькі ў лагчынах, куды не дасягалі сонечныя промні, ён яшчэ шарэў і не хацеў раставаць. З’явілася ўжо трава на паплавах, выстрыкнуў свае першыя лісцікі шчавель. Жанчыны і старэйшыя дзяўчаты адправіліся на Галіцкія пакосы, дзе яго было багата, збіралі жмені ў фартухі. А старэйшыя за мяне хлопцы таксама сталі здабытчыкамі ежы. Яны, ведаючы, дзе знаходзяцца дрэвы з дупламі, а ў іх пачыналі ціліўкаць маладыя дзятлікі, узбіраліся спрытна на дрэва, выцягвалі адтуль маладыя вывадкі і скідвалі на зямлю. А мы іх падбіралі, складвалі ў кашэль. Жанчыны іх абчысцяць, абдадуць кіпнем, а потым звараць у чыгуне са шчаўем. Невялікі наедак, але голад удавалася прагнаць… А калі пачыналі птушкі несці яйкі, асабліва на зямлі, то мы не прапускалі ніводнага гнязда. А старэйшыя шукалі гнёзды на дрэвах. Нам была і яечня, і смачны суп ці боршч – з заечай капусты ці са шчаўя. У лес больш ніхто не наведваўся – ні немцы, ні паліцаі. І таму людзі асмялелі, пачалі ўжо наведвацца ў вёску. Зямля прасіла чалавечых рук, яна не хацела зарастаць бур’яном і лебядой. Таму людзі пачалі апрацоўваць агароды, садзіць бульбу, буракі, капусту. І не забываліся пра галоўнае – пасеяць збажыну. Бо нельга пражыць без хлеба. Як і без бульбы. І не толькі дзед Міколік, а кожны з крушнічанаў ведаў і гаварыў: “Паміраць сабраўся, а жыта сей”. Таму мы з дзедам і вясной, і летам не раз наведваліся ў вёску. Паспявалі гуркі, дык мы іх кашалямі насілі з вёскі. Цыбулю рвалі з коранем, моркву, першыя буракі, – усё неслі на курані. Дзед асцярожнічаў – загадваў мне цікаваць за дарогай і прыслухоўвацца да падазроных гукаў. А далей па дарозе стаяў і яшчэ адзін вартавы – Лёнік. Яго ўжо Настазя і Яня прасілі стаяць на варце. А потым мы ўсе, нагрузіўшыся гароднінай, спяшаліся да ўрочышча Люхчэ. Аднойчы здарылася неспадзяванка… Да нас наведаліся немцы. Не, не тыя, што палілі і стралялі людзей, а немцы жандармерыі, фуражыры і інтэнданты. Разам з імі і нашыя аднавяскоўцы – паліцаі. Дзіўна, але яны на гэты раз не паказвалі сваёй агрэсіі. Чаму – ніхто не ведаў. Немцы ўзнялі ўгору рукі, як быццам павіталіся, агледзелі нашыя збудаванні. Выглядалі нашыя курані, канечне ж, непрыглядна. Яны зазірнулі ў адзін курэнь, у другі. Пабачылі, што ў асноўным у іх знаходзяцца жыхары нашага табара – жанчыны, ды і тыя трымаюць пры сабе сваіх дзяцей. Людзі глядзелі на няпрошаных гасцей устрывожана і са страхам. Ва ўсіх немцах мы бачылі страшных пачвараў, якія паляць і страляюць людзей, а тут былі нейкія іншыя – ветлівыя, нават усміхаліся. Мне дык нават адзін немец падаў нейкую кніжачку. А гэта аказалася шакаладка… Пагергекаўшы між сабою, развіталіся з намі, заківалі галовамі – махнулі рукой ў бок вёскі. Яны пайшлі, пакінуўшы ў душах людзей незразумелы асадак. Кожны задумваўся над пытаннем – чаго яны прыходзілі? Паглядзець і пе- 86 87 раканацца, што гэта ніякі не партызанскі атрад? Ці разведаць дарогу, а потым наляцець на курані нечакана? Не падобна было на тое. Бо пра тое маглі ва ўсіх падрабязнасцях расказаць і паказаць крушніцкія “бобікі”. Але «камандзір” прымае новае рашэнне: будаваць у глыбіні Чэрценя запасныя курані. Каб у любы трывожны момант хуценька перабазіравацца туды. І – галоўнае – пільна сачыць вартавым за тым, каб раптоўна не наляцелі немцы на наш табар. Працавалі некалькі дзён і начэй. Але выканалі загад свайго камандзіра. Збудаванні там атрымаліся лепшымі, цёплымі, – мелі ўжо будаўнікі нейкі вопыт, ды і без спешкі рабілі, не так, як напачатку. Дык жа камандзір куранёў пайшоў яшчэ на адну хітрасць. Каб быць больш упэўненым, што фашысты не дапнуць да іх па дарозе, загадаў на дарогу, што вяла да іх, паваліць некалькі дзеравін. Жылі ў нервовым напружанні. Уздрыгвалі пры кожным падазроным гуку ці выкрыку, калі пачыналі гудзець самалёты, ці чуўся за вёскай нейкі стрэл… Летам, калі лес увабраўся ў зеляніну, і лягчэй было схавацца ў гушчэчы дрэў, адбылася новая падзея. Завітаў да нас незнаёмы чалавек. У яго быў зарослы твар, у парваным адзенні, амаль босы. Без зброі, што і супакоіла куранёўцаў. Ён глядзеў на людзей, а яны на яго. Незнаёмец усміхнуўся, паглядзеў на маю маці, на бабу Настазю, спытаў: – Няўжо я так перамяніўся, што не пазнаеце мяне? – Вой, – адгукнулася першай Настазя, – ці ты гэта, Мацвейка? – Я, бабуля, я… – Скуль ты, чалавеча, з’явіўся? – Доўга расказваць. Мо ў вас што на зуб ёсць пакласці – чацвёртыя суткі нічога не трымаў у роце… Мацвей сербануў некалькі лыжак шчаўя, і лыжка вывалілася з рукі, упала на зямлю. А ён пахіліўся да сценкі кураня і адразу ж праваліўся ў сон… Спаў ён двое сутак. Яго занеслі ў курэнь, ён і не пачуў гэтага, так і ляжаў на правым баку, пасопваючы носам. Я сядзеў каля яго, чакаў, калі прачнецца. Мне вельмі карцела спытаць у яго, чаму з ім разам не прыйшоў мой тата. Гэта потым ужо, калі адышоў ад сну, калі пасвятлелі ў яго вочы і стаў мацнейшым голасам, глядзеў на куранёўцаў і радаваўся, што знаходзіўся сярод сваіх… – Як мае тут, Людвіся? – папытаўся ён у маёй маці. – Ці жывыя хоць? Маці адвярнулася, нічога не сказала, толькі глыбока ўздыхнула. Вечарам, калі расклалі пад дубам агонь, калі сабраліся ўсе жыхары куранёў на чале з камандзірам, і пацікавіліся людзі ў яго, адкуль ён прыйшоў да іх. Глядзеў Мацвей у полымя, хмурыўся, уздыхаў. – Ды што расказваць… Бяда – яна і ёсць бяда. Тады, калі нас вы ўсе праводзілі на вайну, нас сфарміравалі і адправілі пад Мінск. Ну, нас і кінулі на перадавую. А якія з нас байцы, калі мы ніколі не стралялі. А немчура навучаная ваяваць, шчоўкала нас, як арэхі. У нас нават не было чым ваяваць – на дваіх адна вінтоўка. – Дык што, Сталін не падрыхтаваў для вас зброі, – так яно палучаецца, тваю матары? – дзед Міколік не разумеў такога. – Хіба ён не ведаў, што вайна вось-вось пачнецца? Энкаведысты не шкадавалі патронаў для мірнага насельніцтва, а для тых, хто ваяваў з ворагам, іх не хапіла? Кашэвіч зноў глыбака ўздыхнуў, быццам не мог са сваіх грудзей выгнаць груз болю, прымружыў вочы. – Ліха іх матары ведае… Нас, карацей кажучы, разграмілі ўшчэнт. Паступіла каманда адступаць. Мы дапялі да Бранска… Мы ўжо не былі арміяй, мы былі проста натоўп, які не ведаў, што рабіць далей. Немцы акружылі нас і ўзялі ў палон. Мы нават адбівацца не маглі – не было чым. – Тваю матары!.. – скрыгоча дзед зубамі. – Ваякі… Наступіла маўчанне. Людзям шмат пра што хочацца спытаць, але ўсе маўчаць, не хочуць падліваць, так бы мовіць, масла ў агонь, раздзіраць неасцярожнымі словамі яго пакалечаную душу. – Апынуліся ў арлоўскім лагеры ваеннапалонных… Усю восень сорак першага мы знаходзіліся там, пачаў ужо ісці снег. Са мной там знаходзіліся крушнічане – Стась Кашэвіч, Пятро Равуцкі, Арсень Крупа… Сказаць, каб моцна ахоўвалі нас фашысты, дык не… Мы былі абгарожаны калючым дротам. Можна было прыпадняць ніжні рад – і бяжы, куды вочы глядзяць. Тым больш, што і лес недалёка. Я прапанаваў аднавяскоўцам здзейсніць уцёкі. Паказваў нават, як гэта лёгка зрабіць… – І што, Мацвей? – не утрымаўся Лёнік Фіцнер, папытаўся, што найбольш хвалявала ўсіх. – Ніхто не згадзіўся. Ці збаяліся, ці што іншае перашкодзіла ім, не ведаю. Тады я рашыўся бегчы адзін. Пад раніцу, калі вартаўнікі драмалі, ківаючы галовамі, я і шусьнуў пад калючы дрот… А потым бег і бег, не разбіраючы дарогі. Сустрэў нейкую жанчыну, яна і паказала, у якім баку знаходзіцца Беларусь. Некалькі бульбін дала на дарогу. Я шукаў якуюнебудзь вайсковую часць – нідзе не напаткаў. Тады я і рашыў падацца дадому. Калі Мацвей скончыў свой аповед, і па ўсім відаць было, што ён больш нічога не раскажа, вылаяўся дзед, галавой пахітаў: – Ну і дзяла, трасцу тваю маць! А ён абяцаў немцаў шапкамі закідаць, стратэг, тваю матары! 88 89 Каго меў на ўвазе “ён”, не ўдакладняў, і так было зразумела. Мікалай Кашаед ужо абвінавачваў уладу і яе кіраўніка, падпадаў, так бы мовіць, пад “стаццю” для нкусаўцаў. Але ён тады, здаецца, не баяўся нікога, яго хвалявала адно – як выжыць крушнічанам у той час. Больш Мацвей нічога не гаварыў, нічога не адказаў і дзеду. Калі ўсе разышліся па сваіх куранях, калі пачаў згасаць агонь і патухлі апошнія іскрынкі, і падступілася маці да Кашэвіча. Шэптам папыталася ў яго: – Ты нешта не дасказваеш, Мацвейка, нешта ў душы хаваеш. Раскажы пра майго гаспадара. А я ў курані сядзеў, усё чуў, пра што гаварылі маці і Мацвей. – Так, Людвіся, не дасказаў я ўсяго. Са Стасем тваім я ўцёк з лагера. Смелым і адчайным хлопцам аказаўся. Арсень і Пятро засталіся. Мы са Стасем праблукалі некалькі дзён у пошуках нашых вайскоўцаў, ды не напаткалі нікога – усюды фашысты праклятыя. Я яму сказаў, давай разам дабірацца да Крушнікаў, потым пойдзем у партызанскія атрады… Матлянуў адмоўна галавой, прамовіў: “Не, я буду шукаць нашыя фарміраванні…” Каля нейкай вёскі мы з ім развіталіся, абняліся на дарогу. Ён прасіў перадаць табе прывітанне і паклон, а для Толіка перадаў сцізорык, які быў заўсёды пры ім… Маці ўсхліпнула, схіліла галаву. – Мо і жывы Стась, мо і знайшоў чырвонаармейцаў, мо ён прыдзе дадому пры ардэнах і медалях… – Прыдзе, абавязкова вернецца. Я ж, уткнуўшыся тварам у лахманы, зайшоўся ў плачы. 9 Лета і восень сорак другога крушнічане знаходзіліся на куранях, але штодзённа наведваліся на свае агароды: рыхтавалі на зіму запасы. Вайна вайной, а трэба сеяць і збіраць ураджай, каб выжыць, каб не памерці з голаду. Вайна вайной, а каханне вайне на падпарадкоўваецца. Завітаў у Крушнікі настаўнік Мікола Бароўскі з Зялёнага Моху. Шукаў некага з родзічаў. Ды ўбачыў у агародзе бабу Настязю з дачкой Янінай. – Мо папіць у вас можна, шаноўныя? – прывітаўшыся, папытаўся ў іх. – Чаму ж не можна, заходзь. А сам ты скуль, чалавеча, і чый будзеш? – З Зялёнага Моху я. Маці мая – Аляксандра, а бацька – Сямён. Згінуў ён на германскім фронце… – Ды ведаю я Аляксандру, і Сямёна ведала. Харошыя людзі. Мікола ваду п’е, ды на дзяўчыну паглядае. Падаў кубак, падзякаваў, спытаў: – А цябе як зваць, прыгажуня? – Маці назвала Яняй. – Ганна, значыць. Яніна. – Мо і так. – А дзе ж вы жывяце, вашая ж хата спалена. – На куранях, з кіламетраў два адсюль. Там амаль усе крушнічане. Так ад немцаў ратуемся. – А калі я яшчэ прыйду да цябе – пачастуеш кубкам вады? Дзяўчына прыкусіла язычок, прымружыла вочы, стрэльнула на настаўніка позіркам, адказала: – Хіба ж вады шкода? У нас яе поўны калодзеж. Яшчэ перакінуліся колькімі словамі. Зялёнамошац расказаў ёй, што да вайны скончыў настаўніцкі інстытут, што ўвесь час, пасля сканчэння вучобы, працуе настаўнікам у сваёй вёсцы. Немцы да іх не дапялі, пагэтаму людзі жывуць, як і жылі да гэтага. Нават школа працуе, а ён за настаўніка – вучыць дзяцей пісаць і чытаць. А потым, недзе праз месяц, прыйшоў зноў да іх зноў. Папіў з дарогі, а потым і абвясціў: – Анастасія Фёдараўна! Аддайце мне ў жонкі вашую Яню. Баба Настазя не здзівілася яго просьбе, бо ў першую сустрэчу ўбачыла, як пільна прыглядаўся да яе настаўнік. – Як яна згодна, то забірай, – і паглядзела на дачку. Гледзячы ў вочы Міколу, Яня ўсміхнулася, адказала: – Я згодна. Дзед Міколік не хацеў зноў рызыкаваць здароўем сваіх сямейнікаў. Таму, нікому нічога не кажучы, тайнымі сваімі сцяжынамі пакіраваў у бок Буды-Сафееўскай. Там жыла яго старэйшая дачка – Альжбета. Вярнуўся дзед з добрым настроем. А матулі маёй ціха праказаў: – У Альжбеты я быў. Іх вёска цэлая, ніводная хата не згарэла. – І што? – Запрашае нас на зіму. У іх прасторней, чым у Ганны з Зялёнага Моху. Такім чынам мы пакінулі часова курані. Дзед строга наказаў людзям не паліць вялікія кастры, асабліва ноччу, каб не наклікаць на сябе бяды. Буда-Сафіеўская была крыху больш за нашыя Крушнікі, бо стаяла на цэнтральнай дарозе, якая пралягала ад Турава да Мазыра. На бойкім месцы яна знаходзілася. Па бальшаку часта праходзілі калоны ўзброеных немцаў, чэхаў, мадзяраў і іншых паланёных Гітлерам людзей. Мы, дзятва, любілі ўзлезці на плот і назіраць за шматлюдным рухам. Мы ўжо не баяліся немцаў, прывыклі да іх. І ўжо маглі адрозніць немцаў 90 91 ад чэхаў, румын ад палякаў… Калі ж бачылі, што падыходзілі чэхі ці палякі, мы ім прыветна махалі рукамі. А яны ў адказ усміхаліся, ды не толькі ўсміхаліся, а кідалі нам галеты і сухары, цукеркі. Мы іх лавілі ў палёце, радаваліся набытаму ласунку. Але калі набліжаліся мадзьяры, то нас як ветрам здзьмухвала – ведалі, што яны могуць і стралянуць у наш бок. Альжбета добра адносілася да нас, ніколі не сварылася, не павышала голас. На дзеда была зусім непадобная. Той мог пад злосць і абмацюгаць чалавека, шапку-вушанку аб зямлю бразнуць, сганяючы такім чынам злосць… Мае дваюрадныя браты Мікола і Валянцін былі ўжо амаль дарослымі, толькі сястра Ніна была трошкі маладзей, ну, а брат Косця быў амаль мой аднагодак, – з ім мы найбольш і бавілі час. Ён клікаў мяне на рэчку, пакрытую ільдом, – яна была неўдалёк ад іх хаты. А вясной цягнуў у лес ці на лугавіну, бралі таптуху і лавілі шчупакоў… Мы лічылі сябе дарослымі – як-ніяк, а нам ужо вось-вось павінна было споўніцца па шэсць год. Вясной сорак трэцяга стала неспакойна і ў Будзе-Сафіеўцы. То немцы зойдуць у хату, то мадзьяры. І ўсё глядзяць на стол, на адзежу. Ухопіць які з іх кажух – і шусьне на вуліцу. А што яму зробіш? Аўтамат у яго на грудзях, толькі скажы слова супраць – ураз прашые чаргой. Дзед зноў “навастыў лыжы” на родныя курані. На сваёй зямельцы і Бог памагае, казаў ён нам, калі мы зноў выправіліся ў адваротны шлях. Курані нашыя раскашоўваліся за Адолькавым пакосам – у густым арэшніку, а над ім раскінулі свае шаты пракаветныя дубы. Мы зноў пераходзім на падножны корм. Зноў усе паразбягаліся па лясных нетрысках, шукаючы птушыныя гнёзды і дуплы. А дзяўчаты пачалі збіраць леташнія брусніцы і журавіны, што хаваліся зімой пад снегам. Ягады перамерзлыя, буйныя, чырвоныя… Мой дзед – авантурыст. І дня пражыць не мог, каб не выкінуць якога кандзібобера. Людзі прывыклі да яго, да яго выбрыкаў ці падначак, і таму не звярталі на яго «выбрыкі» ніякай увагі. – Пайшлі, унук, з табой у разведку, – прапанаваў мне аднойчы дзед Міколік. Я і не дапытваўся, што за разведка такая была, дзед усёроўна не скажа, жартам адкажа, праўды не даб’ешся. Падышлі да вёскі з боку агародаў. Прапаўзлі з ім добрую адлегласць, каб нас ніхто не заўважыў, стаіліся. Наперадзе пачулася нямецкая гамана. Дзед выглянуў з-за ўзгорка, зноў галаву прыгнуў. Пра нешта думаў, разважаў. Пачулася трыньканне гітары і голас губнога гармоніка. Дзед усміхнуўся, на нешта рашыўся. Выграб з разоры камянюку. Не выцерпеў, высунуў асцярожна галаву і я. Нямецкія ваякі сядзелі на беразе Крушнянкі, весела бавілі час – рагаталі, спявалі. Дзед, не высоўваючыся з-за ўзгорка, запусціў каменя у лазовыя кусты. Немцы ўскочылі з месца, схапілі аўтаматы і паласнулі чэргамі ў лязнякі. Чакалі, што адбудзецца далей. Зноў дзед шпурнуў “гранату”, ды ўжо у адваротны бок. Зноў фашысты расстралялі кустоўе. Дзед кінуў камянюку на ранейшае месца… Зноў аўтаматная чарга. Мусіць, надакучыла немчыкам гульня з невядомым стварэннем, таму яны падняліся і пайшлі прэч з таго месца. Трохі счакаўшы, дзед загадаў мне: – Сядзі тут, не вылазь. А сам шусьнуў туды, пад дуб. Што ён там хацеў знайсці, я не ведаў. Ён там і не затрымаўся. Калі ж вярнуўся, калі сеў побач са мной, усклікнуў: – З днём нараджэння цябе, Толік! У адной руцэ дзед трымаў гітару, у другой – губны гармонік. А пад пашкай трымаў папяровыя пакеты. У іх быў шакалад, цукеркі і пячэнне. – Ну, дзед, з табой не засумуеш! Дзякую за такі падарунак! – Гадуйся на здароўе! – адказаў дзед Міколік і прыціснуў да сябе свайго любімага ўнука. Сярод ночы да нас з Буды-Сафіеўкі прыйшлі Мікола і Валянцін. Прынеслі непрыемную вестку – гітлераўцы зрабілі аблаву. Маладых жанчын і дзяўчат, а заадно і падлеткаў сагналі ў адзін гурт – для адпраўкі ў Нямеччыну. Схапілі маці, сястру Ніну і Косціка. Але ім неяк удалося вырвацца з лапаў немцаў… – Добра, што вы сышлі своечасова, – радасна гаварыў Валік, – а то і вас падграблі б… – І не кажы, – згаджаўся дзед, – без Боскай дапамогі тут не абышлося… – А вы як вырваліся, хлопцы? – Мы ў гэты час не былі ў вёсцы. А калі падыходзілі, убачылі, што вёску акружылі немцы: на машынах і матацыклах. Мы зашыліся ў лазнякі. А потым, як і там стала небяспечна – яны прачэсвалі наваколле, – у балотную рэчку зашыліся, праз чарацінку дыхалі… А як стала цямнець, пакінулі схованку і да вас падаліся… Ды во што яшчэ. Як ішлі сюды, за рэчкай, далей за могілкамі, наткнуліся на забітага лася. Напэўна, калі фашысты прачэсвалі лес, забілі яго. Добра было б забраць. – Канечне, добра! – усклікнуў дзед Міколік. – Зараз жа пойдзем туды. Падымаем усіх хлопцаў! Хутка разабраліся з тушай. Рассеклі сахатага на кавалкі, колькі можна было несці, і гуртам перанеслі яго да куранёў. Раздзялілі ласяціну на ўсіх – такі негалосны парадак існаваў у лясных пасяленцаў. Пастараліся 92 93 жанчыны-кухары – такі абед падрыхтавалі, што хапіла на ўсіх, і елі столькі, колькі хто хацеў. І яшчэ тры дні варылі бульёны з таго мяса, пілі, лячылі страўнікі, набіраліся сілы… Астатняе надзейна схавалі. Калі пачаліся першыя асеннія прымаразкі, калі пачало асоўвацца на зямлю першае зжоўклае лісце, нехта – ці то мая маці, ці баба Настазя – прапанавалі вярнуцца ўсім гуртам у вёску. Казалі, што тут сядзець у куранях, што там, выкапаўшы зямлянку ці склаўшы з бярвення якую хацінку, – усё роўна.Бо ўсім абрыдла халадэча і пастаянны страх, холад і голад, нястачы і хваробы… – Пераязджаем, – згадзіўся дзед. – Усё роўна ад немца нікуды не схаваешся, мы будзем у яго навідавоку, а тут мы пад большай небяспекай – яны ў нас бачаць партызанаў. Хаця і са спазненнем, але дзед прыйшоў да думкі, што не ўцякаць ад немцаў трэба, а быць у іх пад бокам, так бы мовіць, на відавоку. Тады і адпадзе падазрэнне, што куранёўцы звязаны з партызанамі. Мы з ім зладзілі ніштаватую зямлянку, нават са старой цэглы склалі печку ці грубку. Я адшукаў вялізны квадрат шкла – зрабілі акенца. Усё, што сабралі на агародзе, схавалі ў глыбокі схрон, закідалі яго ламаччам і абгарэлымі дошкамі. Праз нейкі час да нас напрасіліся пажыць дзеці дзедавага сына Фабіяна і іх маці. У зямлянцы сталі жыць ужо адзінаццаць чалавек. Дзед змайстраваў для дзяцей у тры паверхі ляжанкі. Вялікая радасць была паспаць ноччу на чарэні печкі. Туды і клалі таго, хто пачынаў хлюпаць носам, – каб выгрэўся. Валік і Міколка мала калі начавалі ў зямлянцы – яны былі амаль дарослымі, і таму час бавілі ўжо з дзяўчатамі на вуліцы. А адсыпаліся днём у хлеўчыку, які яны самі змайстравалі. А аднойчы, ходзячы па лесе, хлопцы ўбачылі карову. Яна спакойна скубла траву, пераходзіла з месца на месца. Калі ж Валік падышоў да яе, яна не спалохалася, наадварот, прамычэла – як быццам чаго прасіла. Браты думалі, што нехта з гаспадароў прыгнаў яе ў лес, каб напасвіць. Але прастаялі колькі хвілінаў, і паўгадзіну стаялі, – ніхто да іх так і не прыходзіў. – Дык у яе ж поўнае вымя малака! – усклікнуў Мікола. – Трэба трохі падаіць яе і адвесці да дзеда Міколіка. Посуду ніякага не было, падаілі толькі ў далоні, каб папіць. І потым прывялі яе да нашага селішча, загналі ў хлеў. Падышлі да Людвісі, папрасілі: – Ці не маглі б вы, цётачка, карову нашую падаіць? Яна здзіўлена паглядзела на іх, нічога не разумеючы. – У вашым хляве карова стаіць нядоеная. Мо падоіце? Маці палічыла, што ў хлопцаў не ўсё ў парадку з галавой, але пайшла следам за імі. Яны адчынілі перад ёй варотцы. – Во, прымайце. Мы яе ў лесе знайшлі – нічыйная. Мусіць, адбілася ад таго статку, які гналі на станцыю для Нямеччыны. Маці ўспляснула рукамі, абрадвалася, кінулася адразу за посудам. Вярнулася да каровы з вядром, і выдаіла ўсё, да апошняй кропелькі. Карова цяжка ўздыхнула, адчуўшы палёгку. Як і думалі крушнічане, немцы да іх новабудоўлі асабліва і не прыглядваліся, як і да таго, што яны корпаліся ў градах. Бачылі, што вяскоўцы ў асноўным былі пажылыя жанчыны і дзеці. Больш старэйшыя, канечне ж, стараліся не пападаць гітлераўцам на вочы: ці то заставаліся ў куранях, ці хаваліся ў сваіх схованках. Уся моладзь хавалася ад нямецкага вока, але не магла схавацца ад пільных позіркаў паліцэйскіх. Лагодней за сваіх калегаў да людзей адносіўся Сымон – бо і яго родзічы хаваліся па лясах. Таму, як мог, стараўся адводзіць ад людзей бяду, рызыкуючы папасці ў няміласць нямецкай улады… Калі была прытуплена пільнасць, калі здавалася, нічога ўжо не магло пагражаць юнакам і дзяўчатам, – аднойчы раніцай немцы з паліцыянтамі правялі аблаву. Зрабілі ўсё ціха, без стрэлаў і гудзенняў матацыклаў, без сабачага брэху… Лавілі людзей па адным, выцягвалі з зямлянак ці хлеўчукоў – выводзілі на вуліцу пад рулі аўтаматаў. На нас, малых, яны не звярталі ўвагі. Мы маглі хадзіць усюды, падыходзіць блізка да гітлераўцаў. Аднойчы мы з хлопцамі выйшлі на вуліцу і ўбачылі, што каля суседняга плоту стаіць група салдатаў. Яны ласаваліся нечым смачным і пахкім, бо пах смажаніны далятаў да нас. Яны і не глядзелі ў наш бок. А потым, заўважыўшы нас, нешта пракрычалі – мо паклікалі, мо спыталі пра нешта, не ведаю. Паміж намі была адлегласць у крокаў з дваццаць. Адзін з іх, светлагаловы, хударлявы і высокі, крыкнуў “рус, ком”, і кінуў перад намі бохан хлеба. Як толькі мы кінуліся за пачастункам і амаль не дабеглі да бохана, як перад самым носам зямлю прашыла аўтаматная чарга… Мы адскочылі назад, а немцы зарагаталі, гледзячы на нас. Яны кінулі яшчэ бліжэй да нас цукеркі і пячэнне. Мы зноў кінуліся за здабычай – і зноў ад іх стрэлу пырскі пяску даляцелі да нашых вачэй. Але ў маіх руках ужо быў бохан хлеба. Зноў пачуўся рогат. А калі яны трэці раз кінулі ласункі, мы ўжо не скрануліся з месца. Бачачы такое, яны ўжо не мелі ахвоты дражніцца з намі, – павярнуліся і пайшлі ўздоўж вуліцы… 94 95 ...А банда Панаса Равуцкага не пакідала нас у спакоі. То самагонкі патрабавалі, то забіралі апошнюю бульбіну ці бурак. Усё пад чыстую выграбалі. Выходзіла так, што мы болей цярпелі ад сваіх, чым ад немцаў. Парадокс нейкі атрымліваўся. Ідзе ноччу чалавек па вуліцы. Мароз. А Панас можа перастрэць незнаёмца, тыцнуць руляй стрэльбы ў спіну, загадаць распрануцца, і адправіць яго, голага і босага, каб ішоў сваёй дарогай. Панас і яго сабутыльнікі не лічылі сябе паліцаямі. Не раз гаварылі: “Мы – партызаны. Мы ваюем з фашыстамі…” Ненарокам яны падстрэлілі п’янага паліцая пад Каменем, які ехаў на возе з Асаўца ў Крушнікі. Жыхарам Каменя нават прыйшлося збегчы ў лес, хавацца там, аж пакуль не разабраліся, хто страляў. А сапраўдныя паліцаі спалілі яшчэ некалькі хат у вёсцы. Не немцы, а мясцовыя паліцаі. Злавілі некалькі чалавек і здалі немцам для адпраўкі ў Германію. Тады людзі зноў рашылі вярнуцца на свае курані – хаваліся ўжо ад Пеліка і яго сяброў. Сем’ямі пайшлі за брод, які празвалі людзі Міколікавым. І сёння, калі крушнічане хочуць перабрацца на другі бок рэчкі, кажуць: «Праз Міколікаў брод пойдзем...» Памятаю добра такі эпізод… Здалёку ўбачылі, як ад Бобрыка да Міколікавага броду, па просецы – лясной лініі, – рухаўся конны атрад. У некага не вытрымалі нервы і першым усклікнуў: – Немцы разам з паліцаямі аблаву робяць! Збоч лініі цягнулася глыбокая траншэя. З намі дарослым было позна ўжо ўцякаць, таму рашылі хаця б схаваць нас у той канаве. Паклалі дзяцей адно каля аднаго, закідалі сасновым лапнікам, розным шыгаллем, а самі схаваліся воддалеч. Але, мусіць, тыя, першыя, за якімі рухалася ўся калона, заўважылі падман. Яны кіраваліся напрамкі да нас. Адзін з іх раскідаў галлё, пачаў нас па адным выцягваць з траншэі. – Дзе твае бацькі? – спытаў у мяне першага незнаёмец, чамусьці ўсміхаўся, аглядваўся. – Ды мы не ворагі, мы партызаны – атрад Сабурава. Тады, пачуўшы гэта, людзі па адным пачалі выходзіць з кустоўя. Да нас пад’ехаў на белым кані камандзір іх групы. Ён злез з каня, падышоў да крушнічанаў, павітаўся, падняўшы над галавой чорную шапку-папаху. – Я – Сабураў. Камандзір партызанскага атрада. Падышоўшы да аднаго з нас, самага малога, Петруся, які быў без штаноў, падняў яго на сваіх руках: – Цяпер вам няма чаго баяцца паліцаяў і немцаў, мы тут будзем гаспадарыць на гэтай зямлі. А каб ты не гойсаў без штаноў, на, бяры маю плашчпалатку – няхай маці табе пашые добрыя нагавіцы! Дзед Міколік паскардзіўся Сабураву, што не даюць жыць мясцовыя паліцаі і фашысты. Арыенцір указаў – у бок Асаўца. – Добра, – кіўнуў галавой Сабураў. – Мы акурат і рухаемся ў тую вёску… ...Атрымалася яно так, што пасля сутычак сабураўцаў з немцамі, яшчэ горай нам стала. Абяцанне Сабурава, што нам няма чаго баяцца немцаў і паліцаяў, не спраўдзілася. Так, атрад сабураўцаў атрымаў напачатку маланкавую перамогу, – у першай нечаканай сутычцы, знянацку наляцеўшы на жандармерыю, на тылавікоў, пакасіў тых з кулямётаў і аўтаматаў. Выканаўшы сваю справу, тут жа імгова і зніклі, не даўшы апамятацца ворагу. Але што было пасля гэтага! Яшчэ больш пачалі лютаваць фашысты і паліцаі, штодня наведваліся ў зямлянкі, пераварочвалі ўсё дагары нагамі. Шукалі партызанаў. Немцы дапытваліся, дзе яны маглі быць. Людзі паціскалі недаўменна плячыма. Яны і сапраўды не ведалі, куды падаліся сабураўцы. Тады фашысты спалілі апошнюю хату, якая цудам ацалела. З боку Асаўца у кірунку на Крушнікі, ішлі і ішлі групы немцаў. Далей яны кіраваліся на Махнавічы, Зялёны Мох, Ельск. Праз дзень, калі сонца сядала за небакрай, з таго ж Асаўца зноў сунулася калона з немцамі, якія сядзелі ў тупарылых машынах. Уехалі ў вёску і пачалі, не цэлячыся, страляць кароткімі чэргамі па зямлянках і агародах. Прыйшлося зноў уцякаць у лес. Вось цяпер бы перастрэць сабураўцам фашыстаў, адкрыць па іх шалёны агонь, знішчыць усіх да аднаго гітлераўцаў, дык не – іх і след прастыў. А за іх «подзвігі» адказвала насельніцтва, адказвала сваімі жыццямі… Мы беглі разорамі, то падалі, то ўставалі, а над намі ціўкалі трасіркі – ляцелі некуды ў бок нашых куранёў. Я адстаў ад людзей – падвярнуў нагу, і таму не мог бегчы далей. Мяне ніхто не заўважыў, што я застаўся адзін. Да лесу заставалася некалькі крокаў, але іх я не мог пераадолець. Паспрабаваў паўзці, але ад дотыку да зямлі тупа пачынала балець галава… І тут убачыў, як з боку вёскі, прама на мяне, ляціць “рама”. Пагрозліва гудучы, самалёт зніжаўся і зніжаўся, быццам хацеў прыціснуць сваім пузам мяне да зямлі. Вакол мяне ўздымаліся пырскі пяску, засыпаючы мне вочы. Толькі адна куля закранула мяне, ды яшчэ тую нагу, якая балела… Узвыў я ад болю, уткнуўся тварам у зямлю. Але фашысцкі лётчык, мабыць, запрыкмеціў мяне, бо, зрабіўшы разварот, ад Бобрыка ўжо, 96 97 зноў паляцеў на мяне. Я не варушыўся, паказваў, што забіты. Але з летака зноў засакатаў кулямёт, пасыпаючы мяне свінцовым дажджом. Куля апякла левае вуха, камякі сырой зямлі абсыпалі мяне… “Рама”, дзіка ўзвыўшы, пайшла на пад’ём, а я не ведаў, што рабіць далей – як уцячы. Да лесу не дапаўзу, але калі і пачну паўзці, то ўжо трэцім разам нямецкі кулямётчык не прамажа… Але, на дзіва, самалёт больш не з’яўляўся. Мусіць, змяркацца пачало, і ён раздумаў мяне шукаць на шэрай зямлі. А мо і палічыў, што забіў мяне. 10 … Так увесь сорак трэці год мы жылі пад страхам, асцерагаючыся паліцаяў і немцаў. Ужо людзі і носа не паказвалі са сваіх зямлянак, бо ведалі, што могуць папасці на мушку фрыца. Зноў ператрусы, зноў аблавы. Капаліся ў лахманах, у сховішчы заглядвалі. Але людзей не стралялі – не ўбачылі ніводнага дарослага чалавека, які мог быць партызанам. Праз нейкі час новы “госць”. У зямлянку ўваліўся тоўсты і высокі гітлеравец. На грудзях аўтамат. А мы ляжым на палацях, закутаныя ў лахманы, імітуем, што хварэем на тыфус. Фрыц прачыніў дзверы зямлянкі і, нічога не кажучы, нахіліўся і даў некалькі чэргаў пад печку. Калі падышоў да нас, маці спалохана замахала рукамі: – Пан, тыфус! Кіндэр кранк! Ён, рэзка павярнуўшыся, хутка выйшаў з зямлянкі. Нам, канечне ж, пашанцавала. Перад гэтым, калі бачылі, што да нас ідуць фрыцы, мы залазілі пад печ. А тут… Слава Богу, што не запаўзлі туды на гэты раз. А тыф і сапраўды касіў людзей – і старых, і малых. Калі ў каго пачыналася “трасучка”, людзі дакладна ведалі – тыфус. Твар і ўсё цела тады рабілася да непазнавальнасці жоўта-шэрым. А лекаў не было, і не было іх дзе узяць. Баба Настазя апробавала ўсе свае зёлкі, а яны прыцішвалі толькі боль, а хваробу не вылечвалі. Стараліся дапамагаць адзін аднаму. То каму складуць з плашак і бярвенняў хацінку, другому хляўчук… Найлепш атрымалася скласці хатку для бабы Антосі, якая жыла праз дарогу ад нас. Найбольш дапамог ёй яе бацька Стась, хаця і быў кульгавы, прыпадаў на адну нагу. Калі пачалася чарговая аблава, у хаце засталася малая Анютка са сваёй сястрычкай. На той час маці некуды сышла. Старэйшыя браты, убачыўшы, найперш пачуўшы гудзенне машын, прыгінкамі пабеглі ў лес. Пачуўшы страляліну, дзеці яшчэ больш напалохаліся, прыціснуліся адно да аднаго, дрэжэлі ад страху. І тут… І тут паўз з трэскам і шыпеннем печ праляцела нешта нябачнае і чорнае. Яно, праламаўшы сцяну з аднаго боку, вылецела, прашыўшы, праз другую сцяну. Утварылася дзве агромністыя дзіркі. Не адразу адчула Анютка, што ў яе баліць нага, ды не проста баліць, а ўся аблілася крывёю. І толькі тады, калі ў хату забегла маці, дачушка нема закрычала і ад болю, і ад страху. Аказалася, што ў нагу ўпілася вострая патырчака ад раструшчанага бервяна. Антося здагадалася тут жа перавязаць нагу, каб спыніць кровацячэнне. Калі я прыбег да Янкі, то ён мне і паказаў, што нарабіў нямецкі снарад: свабодна прасоўваў руку ў адтуліну. … Нішчымніца, голад і холад. Людзі хадзілі, як здані, – здаецца, падзьмуй моцны вецер – і чалавек упадзе. Усё жыццё буду памятаць бабу Настазю і яе сына Лявонку – так мы звалі Лёніка. На ўсё рукі быў майстар. Панаставіць у лесе капканаў і сіло, а раніцай пойдзе, – то дзікага вепручка прынясе, то казу, – на той час шмат дзічыны было ў лесе. Прынясе ў свой хляўчук, які стаяў на водшыбе вёскі, калі саменькага лесу (туды і немцы амаль ніколі не заглядвалі), здыме скуру, апрацуе тушу, парассякае на кавалкі – і нам прынясе. І не толькі нам, а і тым, хто не меў за душою анічагуські.. Мы ляжым ў зямлянках, калоцімся ці то ад холаду, ці ад хваробы, устаць не можам, а суседка наша ужо тут як тут. Ужо адвар падрыхтавала з зёлак, але перад тым, як даць папіць, журавіны кожнаму давала пажаваць. Ад нашай печкі ў зямлянцы мы часта ўчадзьвалі, у нашых целах ледзьве ліпела жыццё, адной нагой ужо былі на тым свеце. І тут з’яўлялася наша дакторка і збавіцельніца. У вушы запіхвала тыя журавінкі, жаваць давала. Ачуньвалі пакрысе, радаваліся, што да жыцця вярталіся. А тут новая бяда. Прыстала да маці трасучка, сама збялела, была ў беспамяцтве. Бабуля загадала вынесці яе на вуліцу. Паклалі пад дубам на дрывотню. Памятаю твар маці – зжоўклы, бледны, вочы заплюшчаныя, а сама ўся калоціцца, трызніць. Не адыходзіла бабуля ад яе ні на крок – сядзела і дзень, і ноч, і ўсё адпойвала сваімі адварамі. Уздыхала, малілася і малілася, просячы ў Вышняга дапамогі, шаптала і шаптала свае малітвы… Толькі на трэція суткі маці расплюшчыла вочы, зірнула няўцямна на суседку, на нас, слаба, праз сілу, заўсміхалася. – Ну, во, Людвіська, ты і вярнулася да нас, – праказала шаптухатраўніца спакойна, паклаўшы на лоб даланю, каб пераканацца, што гарачка спала, – глыбока ўпілася ў цябе хвароба. Цяпер – нічога, цяпер ты збольшага акрыяла… 98 99 Мы ніяк не маглі пазбавіцца ад вошай. Яны былі ва ўсіх – дарослых і малых. І збаўлення ад іх не было ніякага. Палатняныя штаны і сарочкі спрэс былі крывавыя – добра смакталі нашую кроў маленькія паразіты. Дзед Міколік зрабіў спецыяльнае прыстасаванне з тоўстага камля асіны – жлукта. У ім і запарвалі нашае адзенне, перасыпаючы попелам. Але і гэта, на вялікі жаль, не дапамагала. Больш таго, кожная зямлянка была ўсыпана клапамі. Ноччу ад іх не было ніякага збаўлення. Менавіта ноччу яны выходзілі на “паляванне” – упіваліся ў нашыя целы. Калі іх раздушыш, то ўзнікала такое ванішча, што дыхаць нельга было, – пачынала ванітаваць, і мы вымушаны былі выпаўзаць на двор… Там аддыхваліся пасля ванітаў. Калі ад вошай мы неяк ратаваліся жлуктам, то ад гэтай поскудзі нічога лепшага не прыдумаеш, як душыць. І калі я чуў пазней, як нехта пагрозліва пагражаў некаму: “Раздушу, як клапа”, то перад вачыма і стаялі тыя плоскія, як бляшкі, ненажэрныя паразіты… Мы раздзіралі галовы да крыві, часалі крывавую спіну, дзе найбольш і скапліваліся крывасмокі. Плакалі, прасілі дапамогі. Памогуць нам ачысціцца ад іх, а яны праз колькі хвілінаў зноў займалі свае баявыя пазіцыі. Кожную раніцу, калі трэба было распаліць агонь у печцы, я разграбаў попел, каб знайсці жарынку. І калі не знаходзіў яе, маці казала: – Збегай, сынок, да бабы Настазі, у яе заўсёды ёсць жарынкі… Я браў бляшанку з прабітымі дзірачкамі, і бег да суседкі. Назад бег, трымаючы ў руках “вогніва”, стараючыся данесці і падкласці пад бяросту ў печы. Дзмухну – і ўспыхвае агеньчык, разгараецца цяпельца, перарастае ў агонь… А калі не было жарынак, то тут прыходзіў на дапамогу Лявонка. Ён браў крэмень, чыргаў па кавалку метала, каб высекчы іскру. Яна пападала на мох ці кавалак ваты – і ўспыхваў маленькі агеньчык. І тады ён гарэў-дыміўся ўсю дарогу, як я бег дахаты. Такія крэсівы мелі пры сабе ўсе курцы. А курылі яны ўсё, што дымела. Зробяць “казіную ножку” з нямецкіх лістовак, якіх было процьма ў лесе, выб’юць іскру – і робяць тады глыбокія зацяжкі. Паспрабаваў і я аднойчы глытнуць таго дыму, ды закашляўся, закружылася галава – пасля таго ніколі ў жыцці не дакранаўся да цыгарэт. … Восенню сорак трэцяга года стала неяк зацішней, спакойней. Немцы і паліцаі, здаецца, зусім забыліся пра нас. Прыціхлі і “гладышнікі”, перамяніліся, не такімі злымі і жорсткімі сталі, паменей у хаты заглядвалі. А калі і заходзілі, то не адбіралі харч, а прасілі, што на зуб пакласці… Калі аднойчы я зазірнуў да бабы Настазі і Лёніка, то пачуў у іх дзіцячы плач. – То мой пляменнічак плача – Толік, – патлумачыў сябра, – Яня з Зялёнага Моху прыйшла – там небяспечна стала жыць. Ды нехта з партызанаў падклаў у стол Міколу, настаўніку, выбухоўку. Як толькі высунуў шуфляду стала, адбыўся выбух. Пры дзецях рванула, пальцы настаўніку адарвала... Што яны мелі супраць яго, невядома. Сышоў ён з вёскі, падаўся невядома куды... Праз колькі дзён па вёсцы пайшла чутка, што недзе каля Скрыгалова забілі паліцая Сымона. Некуды знік і Макар. А Міхась Малакаед, казалі, недзе затаіўся ў бандзе Панаса – даўно яго не бачылі. Нехта папярэдзіў, што з боку Асаўца на Крушнікі могуць рухацца гітлераўцы, што гэта будзе самая жорсткая аблава – не будуць шкадаваць ні дарослых, ні дзяцей... Думалі, што праз дзень, але вораг напомніў пра сябе гудзеннем машын і стрэламі раней. З боку Каменя набліжаліся да нас, на Затросніцу, – так называлася частка вёскі з таго боку, фашысцкая армада. – Уцякайма у лес! – загадвае дзед Міколік. – Да куранёў кіруемся! А разам з намі і суседзі пакінулі сваё жытло. Яня з кашалём за плячыма, у якім ляжыць, закутаны ў рыззё, малы Толік, разам з імі Лявонка і баба Настазя – з клункамі за плячыма. Следам за імі баба Міхаліна з шасцігадовай дачушкай Валянцінкай, дзед Стась і баба Хадося, Броня, іх дачка. Позаду іх, накульгваючы, не адставаў гаспадар – Віктар Зданевіч. А фашысты ўжо каля нашых зямлянак. Адкрылі аўтаматны агонь, кулі ціўкалі над нашымі галовамі. Мы пападалі, паўзем па зямлі, баімся падымацца. Кулі ўпіваюцца ў хвоі, зверху падаюць на нас аскалёпкі кары… Адстала ад усіх Яня, зачапіўшыся за карнявішча хвоі, упала на зямлю. Спалохаўшыся, адпаўзла ад кашаля. Потым апамяталася, паспрабавала назад паўзці. – Не вяртайся – заб’юць! – крыкнула Настазя. – Вунь немцы ідуць… Але інстынкт маці, пераадолеўшы страх, прымусіў вярнуцца. Яна схапіла за шлейку кашэль-люльку з малым сынам і, нізка прыгінаючыся да зямлі, пабегла, даганяючы сваіх… Мы потым з Валянцінай цягалі той кашэлік вакол кураня бабы Настазі. А ў ім, паўляжаў-паўсядзеў маленькі чалавек, усміхаўся нам, стараючыся нешта сказаць. Дазваляла Яня пагуляць з ім, толькі не браць на рукі, каб ад нявопытнасці не нанесці яму якую шкоду. ...Сорак чацвёрты год пачаўся з завеяў і маразоў. Мы хаваемся ў зямлянках, грэеемся ля цёплай печы. 100 101 Зайшоў да нас Лявонка Фіцнер, у яго радасна блішчаць вочы. – А вы чулі, што фашыстаў нашы войскі гоняць ужо на захад? – Не, – адказвае дзед Міколік, – але даўно пара выгнаць немчуру з нашага краю… Маці марыць: – От хутчэй бы ўжо скончылася гэтая праклятая вайна, ды хутчэй вярнуўся мой Стасік дадому. Я ж гэтага хацеў найбольш за ўсё. Не вытрымалі, пачуўшы паведамленне Лёніка, Сашык, так звалі Алеся-Аляксандра ў вёсцы, Пятро і Казік Крупа, Мікола Венцэль, Антон Фалінскі, Леанід Фалінскі, – падаліся праз лінію фронта, каб уліцца ў рады чырвонаармейцаў. А потым, у канцы студзеня, адбылася радасная для ўсіх падзея: у Крушнікі ўвайшлі чырвонаармейцы. Мы спачатку нічога не зразумелі, бо гудзенне машынаў пачулася глыбокай ноччу, – хацелі ўжо ўцякаць у лес. Але, пачуўшы расейскую мову, не паверылі ў тое – няўжо, няўжо з’явіліся нашыя вызваліцелі? На нашай вуліцы стаяла калона машын, воддалеч – адна за адной гарматы, далей, каля школы, стаялі танкі. Гарэлі фары ва ўсіх машын, і было светла, быццам днём. Яшчэ не развіднела, але мы, малыя, павыбягалі на вуліцу. Рухаліся па вуліцы конныя абозы, гружоныя правіянтам і нейкімі каробкамі і скрынкамі. Мы глядзелі на гэтае відовішча і не маглі ніяк зразумець – што адбываецца на нашых вачах. Незаўважна прышла раніца, абудзілася ўся вёска. Калі паўз мяне праехаў воз з вялікай скрыняй, я міжволі пайшоў следам. Сам не ведаю, чаго ўчапіўся рукой за дошку. Спераду воза сядзеў вусаты пажылы дзяцюк. Праз момант я зразумеў, чаму я не мог адарвацца ад той скрыні – ад яе патыхала такім амаль забытым прыемным пахам, што ў мяне закружылася галава. Ішоў па інерцыі, і мяне, здавалася не магла адарваць ад гэтага вазка ніякая сіла. Каўтаў сліну і хістаўся, губляючы сілу ў нагах. Бачачы тое, вазніца спыніўся. Паглядзеў на мяне – і ўсё зразумеў. Ён прачыніў вечка скрыні, дастаў адтуль бохан хлеба. Сур’ёзна і са шкадаваннем паглядзеў на мяне, прамовіў: – Бяры, хлопчык, пачастуй сваіх! Не верыў сваім вачам. У руках я трымаў сапраўдны бохан хлеба. Пасля таго, як немцы, кідаючы пад ногі сваю кулідку і стралялі перад ім, я не трымаў яго ў руках. Той, нямецкі, не меў ніякага паху, а гэты патыхаў такім водарам, меў такую сілу і прыцягненне, што я заплакаў ад радасці. Здаецца, я не здагадаўся падзякаваць вайскоўцу, толькі паднёс да твару хлеб, дыхаў і не мог надыхацца яго жыццедайнай сілай… Толькі запомніў, што вельмі нахмурыўся вазніца, скрыгатнуў нават зубамі. Адвярнуўся ад мяне, злосна, “нокнуўшы”, выцяў каня па азадку. Я ж стрымгалоў кінуўся да свайго кураня, каб абрадаваць маці нечаканым набыткам. Яна вельмі здзівілася, убачыўшы у маіх руках кулідку хлеба. І яна, як і я перад гэтым, паднесла яго да твару, пачала ўдыхаць у сябе боскі пах. Яна ад задавальнення і асалоды прымружыла вочы... Маці падзяліла бохан на роўныя часткі, астатняе прыхавала надалей. Мне падалося, што яна выдзеліла мне маю долю трошкі большую, чым усім, – мо за тое, што я здабыў той хлеб і прынёс у хату. Вайскоўцы прастаялі ў вёсцы цэлы дзень, – напэўна, зрабілі прывал. Працавала вайсковая кухня, ад яе ішла пара і разлягаўся пах грэцкай кашы па ўсёй вёсцы. Кухар, пасля таго, як пакарміў артылерыстаў, зноў насыпаў у вялізны бак новую порцыю крупаў. А потым паклікаў усіх крушнічанаў са сваім посудам – і накладваў, накладваў гарачую кашу кожнаму вяскоўцу. Мы баяліся есці яе, гарачую, з парай, асцярожна чэрпалі хто чым, каб не апячы рот… А потым той жа кухар зняў вечка з другога бака, у якой была гарбата. Наліваў кожнаму, ў каго быў нейкі посуд, ды яшчэ па драбочку цукру выдзеліў. Нашай хлапечай радасці нельга было перадаць. Такім мне запомніўся той дзень, калі мы ўбачылі ў сваёй вёсцы байцоў-вызваліцеляў, калі яны кармілі нас вайсковай ядой. ...Як толькі чырвонаармейцы пакінулі нашую вёску, сярод белага дня з’явіліся да нас “панасаўцы”. Зарослыя, закарэлыя твары, галодныя. Да дзеда Міколіка падступіліся, амаль ласкава напачатку гаварылі з ім. – Мы ведаем, дзед, што ў цябе ў хляўчуку бычок стаіць, – лісліва падкотваўся да дзеда сам Панас. – Мы б і самі маглі рэквізаваць яго, але нам не дазволена. Савецкая Армія не дазваляе. Мы для яе нарыхтоўваем харч. Можам і распіску даць, што ты добраахвотна выдзеліў для Савецкай арміі гадавалага бычка. – Каб армія была галодная, то яна б у мяне ўчора яго забрала б. А вы хто – я не ведаю. Прэч з майго двара! Дзед ужо ўзлаваўся, зразумеўшы, што перад ім самыя звычайныя бандыты, якія ашываюцца па лясах і выглядалі няйначай галоднымі ваўкамі. – Дарэмна, дзед, кіпяцішся, – выцягнуў з-пад крыса світкі Панас свой абрэз, – за непавінавенне нам дазволена і расстрэльваць тых, хто не хоча памагаць Чырвонай Арміі… Прыставіў рулю да жывата, глядзеў дзеду ў вочы, чакаў, калі той здасца.Зразумела, што байцам Чырвонай арміі той бычок не дастаўся, і не для іх ён быў прызначаны, “гладышнікі” самі апрыходвалі яго. 102 103 У вёсцы было безуладдзе, – гэтым і карысталіся Панас і яго лясная банда. Як мы даведаліся, армія далей урочышча Любіна не пайшла – за Асаўцом, аж да самай Прыпяці, знаходзіліся моцныя умацаванні гітлераўцаў. У Крушніках і ў бліжэйшым лесе, непадалёку ад нашых куранёў, пазней былі размешчаны буйнакаліберныя гарматы. Калі паступала каманда, то гарматы пасылалі снарады на тыя ўмацаванні. Нам закладвала вушы і мы доўга не чулі адзін аднаго – глухлі. Недзе праз дзень з вёскі вывезлі гарматы і ўстанавілі іх у Любіне. Ланцуг тых гарматаў праходзіў праз Турбінку і даходзіў аж да Глініцы – а гэта з кіламетраў дзесяць, калі не болей. Прыйшлося заставацца вайскоўцам на тых пазіцыях аж да лета. А мы штодзённа наведваліся да артылерыстаў. Яны ўжо ведалі, як кожнага з нас завуць. І іх мы называлі – то дзядзька Пятро, ці дзядзька Андрэй… Хаця ім тады, бязвусым, было па васемнаццаць-дваццаць гадоў. Яны дзяліліся з намі тушонкай, хлебам. Аддавалі ўсё, што заставалася пасля іхняй яды, і тое мы даносілі дадому, падкормлівалі родных… А дома нам з тых рэштаў тушонкі і касцей маці рыхтавала смачнае варыва. Сталі мы відавочцамі сумнага эпізода, калі з перадавой прывезлі ў вёску забітых байцоў. Іх прывозілі на машынах і вазах. Вырылі вялікую яму, і туды складвалі іх, адзін каля аднаго. Накрывалі плашчпалаткамі, і паверх клалі новую партыю. Засыпалі, ставілі над агульнай братняй магілай драўляныя дошчачкі з надпісамі – прозвішчамі і званнямі, годам нараджэння. Потым гучэў урачысты салют-залп у гонар загінулых. Ніхто са старэйшых не задагадаўся перапісаць прозвішчы, каб потым лёгка было адшукаць родным іх магілу. А іх у той магіле было некалькі соцен. Такая братняя магіла безымянных і невядомых была непадалёку ад Асаўца, каля Каменя. А колькі іх было па ўсёй Беларусі – не злічыць… Каля вёскі Камень, у дубіне, быў арганізаваны пункт па падрыхтоўцы прызыўнікоў-навабранцаў. Яны вучыліся маршыраваць, страляць, разбіраць і складваць аўтаматы. Навабранцы хадзілі шыхтам, спявалі адну і тую ж песню: “Распрагайце, хлопцы, коней…” Мы любілі прыладкавацца да іх калоны і маршыраваць і спяваць разам з імі. Іх, як кажуць, на скорую руку вучылі – і адразу адпраўлялі на перадавую, якая была непадалёку – пад Петрыкавам, каля Прыпяці. З крушніцкіх хлопцаў тады апынуліся на прызыўным пункце Валянцін Венцэль, Арсень Равуцкі, Лёнік Фіцнер – мой сусед і старэйшы сябра, Змітрок Равуцкі. Некаторыя з іх назад ужо не вярталіся, а калі хто вяртаўся, то былі інвалідамі. Так, Арсень Равуцкі ішоў з мінашукальнікам па мінным полі непадалёку ад Зміцера Равуцкага і Валянціна Венцэля. Ды прапусціў, наступіў на міну. Арсенева нага праляцела над галовамі сяброў. Застаўся малады баец без нагі. А брат яго – Лявон – застаўся без рукі. Віктар Кашэвіч – без пальцаў на правай руцэ. А Васілю Чырычу, яшчэ ў вайну, калі быў малалетнім хлопчыкам, адарвала руку. Ды як адарвала… Убачыў, што каля плота стаяў нічыйны веласіпед. Катаўся немец на ім, ды пакінуў, не захацеў, мусіць, больш ездзіць на ім, а мо і забыўся пра яго. Толькі Васіль узяўся за стырно, як раздаўся выбух – і ровар ўзняўся над зямлёй. І шмат яшчэ іншых адбывалася нечаканых выбухаў – так немцы жартавалі над палешукамі. 11 А калі наступіла вясна сорак чацвёртага, калі вайна адкацілася далей, каля нас яшчэ заставаліся несці службу вайскоўцы. Ім далі перадых, каб потым адправіць далей, на барацьбу з ворагам. Яны нам памагалі абрабляць зямлю, будаваць зямлянкі і курані. На куранях нават справілі вяселле. Закахаўся капітан Самара ў нашую крушнічанку Алёну Юніцкую, якая жыла на Затросніцы – другой палавіне вёскі. Капітан праз тыдзень пайшоў на вайну – за Прыпяць – і болей ніколі не аб’яўляўся. Ці загінуў, ці знайшоў сабе другую жонку, ніхто не ведаў. У тым жа годзе – першага верасня – нас, дзяцей усіх сабралі ў школе. У былой школе, бо тую спалілі. Хто з хлапчукоў да вайны скончыў два ці тры класы, умелі чытаць нямецкія лістоўкі, а я і мае аднагодкі не ўмелі ні чытаць, ні пісаць. За настаўніцу ў нас была Соф’я Аляксееўна. Мы сядзелі на зямлі, а яна, прыладзіўшы да калодкі самаробную дошку, тлумачыла нам, як пісаць літары і лічбы. Займаліся нават у дзве змены. Алесь Фалінскі, мой сусед, хадзіў у другі клас, умеў лічыць і пісаць сказы. Ён і дапамог мне асвоіць першапачатковыя прадметы. Былі ў класе і пераросткі, якім споўнілася па дзесяць і болей гадоў – Вінцэсь і Пятро Кашэвічы, Янка Астрэйка, Яня Юніцкая, Галя і Лёдзя Міксюк, Валянцін Кашаед і іншыя. Усе пераросткі паціху адсейваліся – у кожнай сям’і працы было па самае горла. Ды і калгас напомніў пра сябе – патрэбны былі любыя працоўныя рукі. Як ні змагалася настаўніца за іх вяртанне, нічога не дапамагло. 104 105 Рэдка калі ў Крушнікі прыходзіла вестка з фронту. А неўзабаве – ура! – прыйшоў ліст ад Станіслава Кашэвіча. Радасці нашай не было мяжы, а маці, радасна плачучы, цалавала той трохкутнічак, дзякавала Богу, што яе муж жывы… “Дарагія і любыя мае – Людвіська, дзед Міколік, Толік, Яня і Стася! – пісаў бацька ў сваім кароткім лісце. – Пасля таго, як я уцёк з канцлагера, адшукаў нашыя часці, стаў байцом Чырвонай арміі. Шкадаваў, што разлучыла нас жыццё з Арсенем Крупой, Пятром Равуцкім і Мацвеем Кашэвічам. Вось ужо чацвёрты год я ў арміі. Гонім, гонім мы фашыста на захад, загонім у яго ж логава. Вызвалілі мы родную Беларусь. Нашая часць праходзіла зусім недалёчка ад вас, але я не меў ніякай магчымасці вырвацца і праведаць вас, аб чым вельмі шкадую. Так што не крыўдуйце на мяне, даруйце, што доўга не пісаў і не праведаў вас. Як вы там пажываеце? Як мой сынок Толік? Як дачушкі? Моцна абдымаю вас. Ваш – гвардыі старшына Станіслаў Кашэвіч. Пішыце – буду чакаць. Цяпер пошта працуе, з радасцю атрымаю ад вас вестачку. Мой адрас – …” Мы ў той жа дзень напісалі адказ. Але не атрымалі ад яго больш ніводнага ліста. А пад Новы год паштальён прынесла нам казённы, як казалі крушнічане, канверт. Маці, ўзяўшы яго ў рукі, усё зразумела, таму баялася і распячатваць яго. “Уважаемая Людвися Николаевна! Ваш муж – гвардии старшина Станислав Кашевич – пал смертью храбрых в боях с немецко-фашистскими оккупантами…” Пачушы гэтыя словы, маці асунулася на зямлю, страціла прытомнасць. Доўга не прыходзіла ў сябе. Прыйшлі да нас у зямлянку дзед Людвіг і баба Міхаліна – бацька і маці майго бацькі. Разам пачалі аплакваць, успамінаць, якім быў Стась пры жыцці. Перачытвалі дзясяткі разоў “пахаронку”, і не пераставалі сумнявацца – а раптам памылка, а раптам не пра таго Кашэвіча паведамлялася… Слабыя надзеі, на вялікі жаль, не спраўдзіліся. ...А праз тыдзень у апошні шлях мы праводзілі нашую настаўніцу. Бяда здарылася з ёю. Казалі, што зацяжарнела яна, хацела пазбавіцца ад дзіцяці… Ды няўдала зрабіла тую справу нейкая няўмека – заражэнне крыві, – і не стала любай настаўніцы. І не стала другой настаўніцы, якая працавала ў Спрымачоўскай школе. Вярталася з Петрыкава, напрамкі праз Турбінку, праз Белакароў і Стары Спрымачоў. Снежаньскія дні кароткія, не заўважыла, як пачало змяркацца. Да вёскі заставалася з паўкіламетра, як яе акружыла зграя ваўкоў. Бліскалі з цемры жоўтымі агеньчыкамі іх вочы, пагрозліва гірчэлі. Паспела ўскараскацца на стог. Але яны не адступалі, стараліся дастаць яе, учапіцца сваімі клыкамі. Яна тады пачала падпальваць касмылі сена, кідаць іх у ваўкоў… Але дарэмна. Стог загарэўся знізу, пачаў палыхаць агнём. Калі прыбеглі людзі, убачыўшы зарыва, – ад яе амаль нічога не засталося – згарэла ў агні. ...У школу невядома адкуль прыслалі пасылкі для дзяцей – вопратку і абутак. Паклікалі мяне ў настаўніцкую, папрасілі прымераць чобаты. Я зняў з ног дзедавы пасталы, усунуў ногі ў боты. Адзін з іх быў больш, другі меншы. Але я іх ужо не здымаў, так і пайшоў на вуліцу. Каля дзвярэй стаялі Янка Астрэйка і Валік Юніцкі. – А вы чаго тут стаіце? – спытаў злосна у іх настаўнік Белкавец, нахмурыўшы пагрозліва рыжыя бровы. – Босыя мы, няма ў чым у школу хадзіць, – адказаў Валік, спадзеючыся, што і яму дастануцца боты. – Астрэйка і Юніцкі? Вы, сучыны дзеці, – дзеці ворагаў народа. Пагэтаму вам з дасланых пасылак нічога не паложана. Іх бацькоў яшчэ перад вайной схапіў “чорны воран”. Так і будуць доўгія гады яны насіць гэтае кляймо – “сыны ворагаў народа”. І даносы ў “органы нкус” дасылаў той жа Белкавец. Пазней ён стане пракурорам раёна… Не хутка яны дачакаюцца рэабілітацыі, і будуць доўга лічыцца людзьмі “другога гатунку”… Мы потым часта прыходзілі на курані, успаміналі гады ліхалецця, голаду і нястачы. Адбітак таго часу зрабіў глыбокія раны на нашых сэрцах. І балелі тая раны ўсё жыццё. Баляць яны і сёння… Не дай Бог, зноў перажыць тое, што перажылі мы, – не дай Бог камунебудзь прайсці праз тое, не давядзі Гасподзь! Гэта нам выпала такое выпрабаванне, нялёгкае і жорсткае выпрабаванне. Не ведаю, хто яго нам «падсунуў», чаму і хто нас кінуў на такі здзек, чаму на нашую долю выпаў такі лёс. А мы кажам самім сабе – мы цудам ацалелі і засталіся жывыя, хаця апалілі свае дзіцяча-юначыя крылы і мары, і толькі дзякуючы Яму, Усемагутнаму Богу, мы жывем і прадаўжаем свой род на гэтай зямлі... А ў памяці на ўсё жыццё засталіся курані… Мы і па сёння застаемся тымі дзецьмі, якім хацелася хлеба, а нам, цяперашнім хочацца волі і як мага даўжэй прадоўжыць сваё жыццё. 106 107 Ад аўтара. Зразумела, што ў пяцігадовым-шасцігадовым узросце я не мог тое ўсё памятаць, пра што занатоўваў пазней у сваіх нататніках. Таму пісаў не толькі свае ўражанні-успаміны, але і пра тое, што памяталі і расказвалі мне іншыя людзі. У кожнага з крушнічанаў былі свае ўспаміны і аповеды, свае ацэнкі таго часу. Свае меркаванні і таго, чаму крушніцкія хлопцы падаліся ў паліцаі. Не ўсё тут адназначна. Некаторыя людзі успамінаюць цёплым словам пра іх, – гэта калі яны папярэдзілі пра нашэсце фашыстаў. Не мне даваць сваё рэзюмэ, свае вывады, свае крытычныя ці іншыя погляды, – Бог ім суддзя. Магу і я памыляцца ў нечым, як і некаторыя вяскоўцы… Але я не пра тое. Я доўгія гады складваў слова да слова, успаміны да ўспамінаў, нанізваў, быццам пацеркі, словы і сказы на карaлі Яе Вялікасці Памяці. І вось што з таго атрымалася. Гэта толькі сотая ці нават тысячная частка з таго, што я напісаў. Астатняе чакае свайго часу. І гэтага пакуль дастаткова, каб мяне зразумелі, адчулі, як мы выжывалі пад час вайны, знаходзячыся ў лютыя маразы і завеі на куранях… Мы стараліся стаць людзьмі, быць не горшымі за сваіх бацькоў і дзядоў, нашых прадзедаў. Дзед Міколік пайшоў з жыцця, не дажыўшы трохі да дзевяноста гадоў. Трохі пазней не стала і бабы Настазі, якая ніводнага разу так і не атрымала ніякай грашовай дапамогі ці нават пенсіі. За два каласкі, якія падняла ў полі з зямлі, адседзела колькі гадоў у турме. Яе ўлюблёны сынок Лёнік, а мой старэйшы сябра, не размаўляў да сямігадовага ўзросту, а ў арміі адслужыў больш за шэсць гадоў. На пятым годзе службы прыслалі яму сумную вестку, што памерла, атруціўшыся раннімі грыбамі, яго каханая – Стася Фалінская, якую ён кахаў, і якая чакала яго з войска.. Следам за ёй пайшла з жыцця і яе маці. А сям’ю Петруся-Князя, які таксама еў тыя грыбы, нейкім цудам адратавалі ў петрыкаўскай лякарні. Перад тым, як пайсці да моладзі, што ладзілі вячэрнюю гулянку ў адной з хатаў, схадзіў Лёнік Фіцнер да магілы Стасі. Ды ноччу, ідучы дадому з тых вячорак, пераходзячы рэчку, трапіў у пельку – неабрублены калодзеж. А мо і не сам трапіў, а “дапамаглі” яму ўтапіцца… Ніхто не ведае прычыну той трагедыі. Чамусьці яе пільна і не разглядалі прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры, нікога не апытвалі, не цікавіліся нават, як тое адбылося. А хлопец у той вечар, як казалі, не трымаў і кроплі спіртнога ў роце, і не мог абедзьвюма нагамі ўскочыць у тую пельку... …Кожны з нас атрымаў розныя спецыяльнасці. Хто стаў педагогам, як я, хто з’ехаў і больш не вярнуўся ў родную вёску, як Князь. Невядомы яго лёс, як і многіх іншых маіх сяброў з нашага дзяцінства. А многія засталіся ў Крушніках, аралі зямлю, сеялі і збіралі ўраджай, – як і тады, у час ваеннага ліхалецця. Жыта сеялі і малацілі збожжа ва ўсе гады, ва ўсе стагоддзі. Эдуард Пятровіч Юніцкі, пра якога я і не расказваў у сваіх успамінах, стаў вядомым на ўсю рэспубліку будаўніком. Сын яго – Анатоль Юніцкі – вынаходнік, інжынер, прапаноўвае сусвету перасоўвацца па зямлі не на паяздах ды машынах, а на “нябеснай дарозе”. Хто яшчэ не ведае, што гэта такое, можа прачытаць у інтэрнэце. Будаўніцтва яе распачалося ў Арабскіх Эміратах, але чамусьці не ў роднай Беларусі… Валянцін Юніцкі – дваюрадны брат Эдуарда. Нкусаўцы забралі і расстралялі яго бацьку – Яфрэма. А ў Эдуарда расстралялі напачатку бацьку, а праз тры гады і маці – Серафіму. Таму – бязбацькавіч, дзіцячыя дамы, доўгія гады насіў кляймо “сын ворагаў народа”. Валянцін Юніцкі, “сын ворага народа”, стаў таленавітым тэлемайстрам. Янка Астрэйка, які, так як Валянцін і Эдуард, быў з тым кляймом, скончыў інстытут і працаваў у Латвіі на розных заводах. Тая дзяўчынка Анютка-Ганулька – Ганна Пятроўна,– якую цудам абышоў нямецкі снарад, стала маёй жонкай. Мы з ёю сталі педагогамі. Больш за дваццаць гадоў я быў дырэктарам Чырвонабярэжскай школы Лельчыцкага раёна. Маем траіх дзяцей – Ірыну, Галіну і Валерку, а яны падарылі нам шасцёра ўнукаў… А той хлопчык Толік, якога мы з Валяй Зданевіч і з маёй сястрой Янінай цягалі кашэлік вакол куранёў які служыў замест калыскі, – стаў журналістам, а потым і вядомым пісьменнікам – Анатолем Бароўскім. Выдаў шэраг кніг – на роднай мове, расейскай і нямецкай. Творы яго знаходзяцца ў бібліятэках не толькі нашай краіны, а і ў блізкім і далёкім замежжы. Язэп Крупа працаваў у Мінску на радыёзаводзе. Цяпер на пенсіі. Спрабуе сябе ў літаратуры. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” і ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Ды хіба ж ўспомніш ды пералічыш усіх маіх сяброў і землякоў! Можна доўжыць і доўжыць іх спіс. Час ставіць перад намі неадступнае пытанне – хто больш прынёс нам гора: сталінскія апрычнікі, што заграбалі цэлымі вёскамі людзей і расстрэльвалі без суда і следства, ці – нямецка-фашысцкія акупанты? Пытанне спрэчнае. 108 109 А мо і не спрэчнае, яно вядомае сёння ўсім і кожнаму. Бо шмат якіх цікавых і сакрэтных пытанняў нам адкрыў час. Я ж асабіста не буду даваць ніякіх адказаў на тыя пытанні. Няхай за мяне гэта зробяць іншыя – гісторыкі і даследчыкі, крытыкі і разумныя людзі, – але ні ў якім разе тыя, хто працаваў энкэвусаўцам, насіў у кішэні чырвоную кніжачку з сілуэтам таго, хто здзейсніў бальшавіцкі переварот у семнаццатым. Час яшчэ не сказаў свайго галоўнага слова, як і не было яшчэ пакаяння ад тых, хто не толькі дапусціў такую чалавекадрабілку, а і здзяйсняў яе. Спамяні, Божа, душы тых, хто пайшоў з жыцця без аніякай віны, атрымаўшы кулю ў патыліцу, якая вылецела з савецкага нагана… Калі ж сустракаемся, калі прыязджаем штогод на клады – пасля Вялікадня, на Радаўніцу – каб памянуць сваіх бацькоў, бабуль і дзядоў, далёкіх продкаў, – калі паціскаем рукі і абдымаемся, то найперш пытаемся адзін у аднаго: – Як жывеш, куранёвец? – Дзякуй Богу, нічога, і табе жадаю таго ж, – гучыць адказ... Непадалёк ад крушніцкіх могілак – ля дарогі Асавец – Крушнікі, паміж Каменем і Турбінкай знаходзіцца братняя магіла. З абеліскамі і зоркамі на вільчыку. У ёй спачываюць байцы Чырвонай Арміі, што загінулі ў баях на нашай паляшуцкай зямлі. Мы, калі вучыліся ў Асавецкай дзесяцігодцы, што за сем кіламетраў ад нашай вёскі, баяліся праходзіць ноччу паўз гэтыя могілкі. Вучыліся ў старэйшых класах – я, Валік Юніцкі і Валодзя Іваноў – сын старшыні нашага калгаса. Які пазней падаўся працаваць у КДБ – прадаўжальніцы НКУС. Вучыліся ў другую змену, і таму вярталіся дадому пад поўнач. Памятаю, як першы раз нас перастрэлі чырвонаармейцы, насустрач выйшлі, папыталіся: – Ребятки, скажите, а война ещё не закончилась? Мы здзіўлена пераглянуліся, не ведаючы, што адказаць, а потым убачылі, што салдаты без твараў, без абліччаў, замест іх толькі свяцілася нейкае цьмянае святло. Першым, спужаўшыся, шусьнуў убок Турбінкі Валік Юніцкі. Мы ж з Валодзькам імгова пабеглі за ім. Потым верылі і не верылі, што магло адбыцца такое. Нікому пра тое не расказвалі, баяліся, каб не палічылі нас за вар’ятаў. А праз колькі дзён зноў у такую ж пару вярталіся ў Крушнікі… Свяціла з неба круглатварая зыркая поўня.Насустрач нам выйшаў адзін баец, астатнія стаялі каля агароджы могілак. Стоячы на месцы, на ладнай адлегласці ад нас, выдаўжыўшы толькі руку з нейкай паперчынай, жаласліва папрасіў нас: – Хлопчыкі, ці не змаглі б вы кінуць маё пісьмяцо ў паштовую скрынку? Матуля ніяк не можа дачакацца ад мяне вестачкі… Нас як ветрам здзьмухнула з таго месца. Не заўважылі, як апынуліся зноў каля той Турбінкі. Валік здагадаўся перажагнуцца, мы следам за ім… Не вытрымаў, на наступны дзень да бабулі Настазі пайшоў, расказаў ёй пра ўсё. – То, Толік, душы іх непрыкаяныя блукаюць, ніяк не могучы адправіцца на неба, – патлумачыла бабуля. – Трэба святароў паклікаць, каб наладзілі адпявянне – тады яны перастануць турбаваць людзей. Тое зрабілі ўжо тады, калі мы пайшлі ў войска. Казалі, што нябожчыкі з таго часу перасталі палохаць тых, хто праходзіў паўз месца іх вечнага спачыну… А мы, калі прыязджаем на клады нашых продкаў, абавязкова прыходзім і да братняй магілы. Кладзем кветкі да абеліска, молімся, накладаючы на сябе крыж. І – маўчым, слухаючы пошум ветру ў вершалінах высокіх бяроз. А мо то зусім і не хваляванне ветру, а Божая памінальная малітва злятае з нябёсаў, каб даць вечнае супакаенне душам тых, хто загінуў, хто аддаў свае жыцці за вызваленне нашага роднага краю ад чужынцаў? Нам не забыцца пра той час, мы зліліся з ім, паядналіся… Бо мы адтуль, з той Планеты, якая называецца “Курані”, якая будзе жыць у нашай памяці да скону, бо тая маленькая староначка, няхай і нялёгкага, нашага жыцця, нашага дзяцінства, будзе суправаджаць нас усё жыццё, прыходзіць у сны, напамінаць пра сябе, трывожыць і турбаваць сэрца. І нікуды нам ужо не падзецца ад гэтага – нам ніяк не ўдасца вырвацца з таго палону, палону ўспамінаў, эмоцый і ўражанняў. Бо мы – з крушніцкіх куранёў… Мы гартаваліся і вучыліся пазнаваць жыццё там – на куранях… А недзе ў глыбіні душы, кожным стукатам нашага сэрца мы просім у Вышняга: – Божа! Няхай не спазнаюць нашы дзеці і ўнукі, унукі нашых унукаў тое, што мы перажылі! Няхай будзе ў іх шчаснае і светлае жыццё! Памажы, Божа!.. 1980-2010 год Крушнікі, курані, Чырвонабярэжжа 

ЗМЕСТ

Уступ...........................................................................................................2

Уратуйце нашы душы...............................................................................6

Яе Вялікасць Памяць .............................................................................29

Ліквідатар ...............................................................................................39

Скруха памяці Віктар Казько ...............................................................48

На куранях (дакументальная аповесць)..............................................48 


Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Уратуем нашы душы

© Анатолий Кашевич ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.