Падарунак ад Новага Года. казка для дзяцей

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2025)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Падарунак ад Новага Года. казка для дзяцей. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2013-10-15
Источник: http://portalus.ru

Надышоў час, калі да сустрэчы зямлян з чараўніком, Новым годам, засталося ўсяго некалькi дзён. Сам чараўнік ужо добра падрыхтаваўся да вялікага падарожжа па нашай планеце. Дарога ў яго няблізкая. На чым жа ён прыедзе? На лёгкіх санках з узорнага ільда, на новым блакітным аўтамабілі, на белакрылым самалёце ці на касмічным караблі? Хто ведае? Аднак Новы год ні на хвілінку не спазніцца. Ён прыйдзе да нас у той час, калі гадзіннік адаб’е дванаццаць разоў, і зробіць гэты момант самым вялікім святочным цудам. А ўсё тое, што мы загадаем пры сустрэчы з Новым годам, у наступным годзе абавязкова збудзецца.

Людзі загадзя рыхтуюцца да навагодняга свята. У вялікіх і маленькіх гарадах і вёсках гаспадары старанна прыбіраюць свае кватэры, упрыгожваюць іх навагоднімі Ёлкамі і цацкамі, гатуюць смачную святочную ежу, а галоўнае – купляюць сваім блізкім і асабліва дзецям навагоднія падарункі. Тое ж самае робяць і жыхары лясоў. Звяры прыбіраюць норкі, дуплы і бярлогі, птушкі – гняздзечкі, а потым усе дастаюць з хованак прызапашаную ежу, каб паласаваць сваіх малых дзетак і пачаставацца самім у навагодняе свята. Напэўна, так робяць жыхары не толькі лясоў, але ж і тыя звяры, рыбы і птушкі, якія жывуць у пясках пустынь, на ільдах Антарктыды і Паўночнага полюсу, у бязмежных водах мораў і акіянаў.

Вядома, што ўсе малыя вельмі любяць атрымліваць падарункі. Перад навагоднім святам сапраўдны Дзед Мароз прыносіць чароўны гасцінец кожнаму дзіцяці. Сам чараўнік, Новы год, пасылае Дзядулю наперад і наказвае дарыць малянятам асабістыя і вельмі прыемныя падарункі. Дзеці ведаюць гэта, таму ўсе яны таксама, як і маленькія зайчаняты, лісяняты, медзведзяняты, важаняты, мышаняты і вядома ж птушаняты з нецярпеннем чакаюць, калі да іх прыедзе Дзядуля Мароз. У сваіх марах яны ўжо бачаць будучыя падарункі.

 

У вялікім горадзе, дзе жыла дзяўчынка Алёнка, жыхары таксама з нецярпеннем чакалі сустрэчы з Новым годам і вырашалі, што ж патрэбна зрабіць, каб выдатнае свята стала для іх радасным і шчаслівым. На галоўнай плошчы горада ўжо красавалася і мігацела рознакаляровымі агеньчыкамі вялізарная навагодняя Ёлка, а ў дзіцячым садку, куды хадзіла дзяўчынка, таксама пасялілася цудоўная святочная Ёлачка. Учора, у нядзелю, бацька зрабіў і самой Алёнцы прыемны падарунак. Ён прынёс дамоў маленькую пухнатую лясную прыгажуню. Дзяўчынка з задавальненнем упрыгожыла яе разам з матуляй. Навагодні ўбор у Алёнчынай Ёлачкі атрымаўся цудоўным! На яе зялёных галінках заблiшчэлі рознакаляровыя шары, смачныя аранжавыя мандарынкі і шакаладныя цукеркi, зазiхацелі гiрлянды, заззяў перламутравы дожджык. Пад Ёлкай з'явіліся маленькія Дзед Мароз са Снягуркаю. Але ж яны толькі цацкi...

"Дзе ж цяпер сапраўдны Дзядуля Мароз? Ці прыйдзе ён да мяне, ці прынясе мне падарунак?" – разважала дзяўчынка, калi разам з матуляй вярталася дадому з дзiцячага садка. Вечарэла. Ішоў снег. Алёнка заўважыла, што сняжынкi не проста так ляцяць да зямлі, яны блiшчаць, як нябесныя зоркі. Раптам, малая пачула ціхае, але вельмі меладычнае гучанне тысячы маленькіх званочкаў. Зірнула ў неба. Яно было цёмна-сінім, але ж надта дзівосным. З нябеснай глыбіні бясконца ляцелі і ляцелі да зямлі маленькія серабрыстыя зорачкі. Яны кружыліся і падскоквалі ў паветры, нібы складалі чароўны святочны танец. Вось адна з іх лягла на рукаў палiто дзяўчынкі і замiгацела, быццам чарадзейная!

Каля дома маці зiрнула на дачку i са здзіўленнем прамовіла:

– Алена, у цябе на шапачцы карона з блiскучых сняжынак, як у сапраўднай Снягуркi!

Але ў цёплай кватэры крыштальныя сняжынкі на шапачцы хутка расталі, і ад Алёнчынай кароны нiчога не засталося. Заўважыўшы, што дачка сумуе, матуля паспрабавала яе суцешыць:

– Не турбуйся, дачушка. Вось паглядзіш, к нам абавязкова загляне Дзед Мароз і прынясе табе чароўны падарунак!

І сапраўды, назаўтра пад вечар у кватэру хтосьці пазваніў. Калі Алёнка з матуляй адчынiлi дзверы, яны з хваляваннем убачылi, што на парозе стаiць Дзед Мароз, а ў руцэ ён трымае велiзарны мяшок. Яго блакiтныя вочы хiтра ўсмiхалiся, а доўгія белыя вусы былi яскравыя, як першы снег. Дзед Мароз зайшоў у хату i, павіншаваўшы ўсіх з надыходзячым святам, запытаў:

– Цi тут жыве Алёнка?

– Так, – адказала дзяўчынка. – Гэта я.

– Тады трымай падарунак ад чараўніка, Новага Года!

З гэтымi словамi Дзед Мароз дастаў з торбы неймаверна блiскучую, быццам сатканую са снежных узораў карону.

– Новы Год наказаў мне падарыць чарадзейную карону маленькай дзяўчынцы, чыё iмя Алёнка. Ён ведаў, што ты жывеш ў гэтым горадзе. "Яна вельмі добрая паслухмяная дзяўчынка і вельмі хоча панасіць на свяце менавіта такую ж карону, як ў Снягуркі", – казаў Новы Год. І як не ўгаворвала мяне ў лесе Лiса падарыць карону яе дачушцы, я не пасмеў гэта зрабiць, – працягваў свой аповед Дзед Мароз.

Алёнка з радасцю ўзяла ў рукі каштоўны падарунак і з хваляваннем прамовіла:

– Даражэнькі Дзядуля Мароз! Вялікі дзякуй табе i Новаму Году! Я сапраўды вельмі хацела атрымаць менавіта такі падарунак.

Малая надзела чарадзейную карону на сваю галоўку i нечакана для ўсіх ператварылася з простай дзяўчынкi ў маленькую Снягурачку. Ёй стала так прыемна i хораша ад адчування наблiжэння навагодняга свята, што яна засмяялася і радасна ўсклікнула:

– Новы Год і Дзядуля Мароз – самыя добрыя і цудоўныя чараўнiкі ва ўсiм свеце, бо яны падарылі мне шчасце!

Што было далей? Вы, дзеці, напэўна, здагадаліся самі. Назаўтра Алёнку ў чарадзейнай кароне ўбачылі яе сябры на навагоднем свяце ў дзіцячым садзе. Яна круцілася вакол Ёлкі разам з ўсімі дзецьмі. А сапраўдная Снягурка, якая прыйшла на дзіцячае свята, палічыла Алёнку сваёй малодшай сястрычкай.

 

 

 2003 г


У автора есть сайт: http://domarenok-t.narod.ru.
Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Падарунак ад Новага Года. казка для дзяцей

© Таццяна Дамаронак () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.