Баба Дуня

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Баба Дуня. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2009-11-23
Источник: http://portalus.ru

Хата бабы Дуні стаяла ў канцы вёскі, на скрыжаванні двух закінутых дарог. Час ператварыў дарогі ў глыбокія равы, і таму здавалася, што жыллё бабы Дуні знаходзіцца на высокім востраве. Гэтая маленькая, акуратна выбяленая хатка заўсёды выклікала цікаўнасць. Можа, таму, што хата ўтойвала ў сабе страшэнную гісторыю мінулых гаспадароў, а можа, таму, што яе трухлавасць някак не сансавалась з прыгожым і дагледжаным кветніком перад двума нізкімі вокнамі. Ярка-жоўтыя дзікія вяргіні, сірэньвыя пахучыя флоксы і далікатна-ружовыя шапкі півоняў яшчэ больш падкрэслівалі ўбоства гэтага будынка.
Летнімі вечарамі на ўслончыку побач з домам нязменна сядзела сівая, сгорбленая старая, палохаючы сваім выглядам вясковую дзетвару. Яе знявечанныя паліатрытам пальцы ляжаць на сукаватай драўлянай кульбе, а нерухомы погляд выцвілых вачэй праходзіць, не затрымліваючыся, праз усе прадметы. Прамяні вечаровага захаду рабілі валасы старой рудымі, але ніяк не маглі затушаваць зямліста-шэры колер яе твару. Яна знешне ў дакладнасці адпавядала казачнаму вобразу бабы-Ягі. Воблака машкары павісла прама прад яе вачыма, і іх мтусня зусім не адцягвала бабу Дуню ад вандравання ў пямяці па сваёй маладосці.
Душой і завадатарам усіх вясковых вечарынак была прыгажуня Дуня. Яна не пахадзіла на сваіх сябровак ні знешнасцю, ні характарам. Доўгая каса сваім тяжарам адцягвала галаву, надавая дзяўчыне непрыступны, ганарлівы выгляд, які яшчэ больш адпужваў кавалераў, чым яе задзірлівы, нязносны характар. Мусіць, нешта было ў яе крыві ад цыган: такі ж запал да бухматых спадніц, яркіх уборах, разнастайных валанчыкаў на блузках і варажбе на картах. Такая ж рашымасць, незалежнасць, такое ж каханне да вольнасці. У вёсцы яе не прывяталі як не прывятаюць у зграі белую варону. Пляткарылі асуджалі яе наперебой, за нясціпласць, за сварлівы характар.
Вечарынкі ў вёсцы пачыналіся пасля жатвы. Пляскі арганізоўвалі на таку, дзе яшчэ ўчора ляжалі снапы жыта. Аднойчы ў скоках каса Дуні заплялась за гузік вышытай касавароткі кучаравага гарманіста, звязаўшы іх жыццё ў кароткі і яркі лёс. Зачараваны красой маладой дзяўчыны, водарам палыні і чабора, правёў гарманіст тую ноч на беразе ракі, стомлена заснуўшы на цыганской спадніцы прыгажуні.
Вайна разбурыла яе шчасце, адняла мужа, спаліла дом, зрубленый гаспадаром з ладных сасновых бярвённяў. Чамусьці ўся вёска стала клікаць аўдавелую жанчыну Дунькай. Тады і пасялілася яна з чатырма маленькімі дзецьмі ў гэтую, ужо з тыя пары, лядашчую хатку, якая маркотным выглядам і страшэннай сваёй гісторыяй палохала іншых прытындэнтаў.
Былая гаспадыня гэтага дому забіла тут свайго мужыка п'яніцу. Рассякла нябожчыка на кавалкі і спаліла ў печы. Смуродны дым, які папоўз у начы з трубы, выкрыў забойства.
Дунька стала новай гаспадыняй дому. Адкінуў усе ўмоўнасці, яна варыла ў гэтай печы смачную страву, пякла торт "Напалеон" у нікаму не вядомым выкананні, начыненным яжавічным варэннем.
Вясковыя жанчыны не прывяталі яе за пляткарскі характар, за порсткі нораў, за жыццёвую энергію, якую выпраменьвала яе асоба. Але менавіта гэта і прыцягвала да яе чужых мужыкоў, якія ахвотна дапамагалі вясёлай удаве за чарку самогона заараць агарод, пакалоць дровы, або падправіць падгніўшую хату. Самогон Дунька варыла дасканалы, але самаробнае піва было яе "фірменным" напоем. Ніхто не ведаў яго рэцэпту. Гэта быў вялікі сакрэт. Густое і цёмнае, яно хмяліла не горш дужай гарэлкі. Затое самогон, настояный на травах і карэньчыках, куплялі як лекі. Гаспадарку Дунька не трымала, і ні воднага дня не працавала ў калгасе. Працавітыя вясковыя жанчыны гэтага ёй прабачыць не маглі, і часта, у разюшаннай жаночай сварцы з папрокам гаварылі: "Гультайка, галечай нарадзілася, галечай і памрэш!" Тады Дунька выстаўляла наперад сябе чатырох маленькіх дзяцей у акуратна залатаных вопратках і крычэла ў адказ: "Дурныя вы! Я багачка. Вось мае дыяменты! А лес нас прахарчуе і апране!"
І сапраўды, у лес Дунька хадзіла, як на працу з раніцы і да вечара, з вясны і да позней восені. Лес быў яе другім домам, яе работой, яе жыццём, яе каханнем, яе субяседнікам, яе царквой. Толькі там яна жыла, толькі там яна гаварыла аб сваёй болі, аб сваёй адзіноце. Кожная лясная дарожка дагэтуль памятае крокі і песні бабы Дуні, а велізарны, стары дуб у "сотым квартале" захоўвае ў сабе ўсё слезы ўдовінага смутку. Да зімы ў Дуні заўсёды было нарыхтавана шмат грыбоў, варэння з лясных ягад, розных лекавых траў ад хвароб і абавязкова - калінавая наліўка "ад сэрца".
Час імкліва ішоў. Павыгадавала і вывучыла яна дзяцей. Рассыпаліся яе "дыяменты" па свеце, рэдка ўспамінаючы старэнькую маці. Змянілася аблічча вескі, у хатах з'яўляліся тэлевізары, пральныя машыны, сучасная мэбля. У маленькай хаце бабы Дуні нічога не змянілася, толькі яшчэ больш стала адзіноты, а менш сілаў і здароўя. Галоўнай "мэбляй" так і засталася велізарная руская печ, якая займала амаль палову хаты. Побач з печкай стаяў трывалы металічны ложак, убраны прашытай коўдрай з абрэзкаў. Ва усходнім "куце" хаты вісеў абраз, пацямнеўшый, па прычыне частага наведвання мух. Было зразумела, што вісіць ён там менавіта для парадку, а зусім не для задавальнення набожнасці яе гаспадыні. Усюды на сценах развешаны сухія букецікі лекавых траў: ад жывата, ад прастуды, ад нерваў, ад залатухі і яшчэ Бог ведае ад чаго. На печы заўсёды нешта сушылася: грыбы, яблыкі, слівы, чарніка, суніца… Ад чаго па хаце плыў непаўторны прыемна-утульны пах. Трухлявы дом даўно не трымаў цеплыні. Паўночны бок ад немінучага разбурэння ратавала толькі тое, што запаслівый сусед зрабіў побач са сцяной драўнік, і сцірты дроў часова ўмацавалі і абаранілі сцяну ад зімных вятроў.
Суседзі з Дунькай не сябравалі, а калі сябравалі то нядоўга. Яна была пляткарка і інтрыганка. Яе прыродны нахіл да аналізу, яе назіральнасць, яе талент псіхолага давалі ёй магчымасць знайсці спосабы так таленавіта пасварыць суседзей, або лепшых сяброў, што не ніхто не змог яе улічыць у преднамеранным дзеянні, і тонкім разліку. Ніхто не мог растлумачыць, навошта ёй гэта было трэба? Парой здавалася, што ўсё зло яна рабіла проста ад нуды, каб было весялей жыць.
У зімовыя дні надзейным прытулкам для старой была толькі печка. У снежныя зімы хату амаль напалову замятала снегам. Да позняй начы цёпле цёмна-жоўтае святло маленькіх вокнаў кідала таямнічыя блікі на бялюткія гурбы снегу, якія віхрыліся пазёмкай. Вільготная і гнілая хатка рыпала і вухкала ад марозу ўсімі чатырма кутамі. А баба Дуня, недаступная сцюжы на вялізнай печы, закутанная ў коўдру з разнакаляровых абрэзкаў, захоплена чытала раманы, дзе ракавое каханне, здрада, інтрыга бударажылі ў яе старых жылах кроў, прымушалі сапережываць і асуджаць, спагадаць і расчароўвацца. Часам прусы, высоўваючыся з шчылінаў, здзіўленна варушылі вусамі, разглядваючы слёзы на зморшчаных шчоках старой. Зачарованная бляскам каралеўскага замка, інтрыгамі французскага двара, золатам упрыгожванняў, багаццем адзёжы і велічай судеб, баба Дуня не заўважала, як у халоднай хаце, пацукі кіравалі свой жахлівы баль, як быццам тут ужо нікога не было.
Раніцай яна з цяжкасццю разамне балючыя старыя ногі і падпаліць печку, высцюжанную за ноч, адчыніць засыпаныя снегам дзверы, і ногі ў залатанных валёнках з дапамогай кульбы марудна протопчуць па снежнай цаліне сляды да калодзежа. З кожным днём палова вядра вады ставалі ўсе цяжэй.
Зімовымі вечарамі баба Дуня часам прыходзіла да нас у госці, каб паглядзець тэлевізар і проста пагаварыць. Яна абавязкова нясла з сабой лясныя ласункі. Дагэтуль застаўся ў памяці гаркавы густ яе саленых грыбоў варушак з лукам і смятанай. Старая жанчына неяк асабліва прамаўляла слова "варушкі", так што літара "ш" так смачна шыпела і прасачвалась між рэшткамі зубоў, што выклікала багатае слінацячэнне.
Да святочных візітаў баба Дуня абавязкова шыла новы ўбор з рознай старызны. І, вядома ж, гэта была пышная спадніца з фальбонамі і новы беленькі фартушок з вялікімі кішэнямі, у якія яна сыпала для нас, дзяцей, сушаную суніцу. У адмыслова святочных выпадках на шыі ў бабы Дуні з’яўлялася бархотка з блакітнай шкляной слезкай. Адзін Бог ведае, адкуль узялося ў яе гэта дзіўнае ўпрыгожванне. У такім уборы яна пахадзіла ці то на старую цыганку, ці то на абяднеўшыю графіню, у якой ад багатага жыцця застаўся адзін толькі "сапфір". Разагрэўшыся ад чаркі самагона, яна пачынала спяваць старыныя песні:
Не влюбляйся в черный глаз
Черный глаз опасный
А влюбляйся в голубой ,
Голубой прекрасный
І ніколі яна не страчвала выпадак, яшчэ раз прыпомніць як заплялася яе каса за гарманіста Ягора.
Усю доўгую зіму баба Дуня з нецярплівасцю чакала вясны. Шыкоўна апранутая ў белым фартушке і хустцы, яна пойдзе ў лес за першымі радкамі і смарчкамі. Восемдзесят дзевятая вясна бабы Дуні была апошняй.
Гэтай сонечнай раніцай старая была зусім слабая, але, святочна апрануўшыся і сціснуў кашчавымі пальцамі кульбу, яна, як заўсёды, пасуналася ў бок лесу. Лёгкі веснавей гарэзна пагульваў сівымі пасмамі старой жанчыны, якія раскудлачыліся з-пад белай хустачцы. Запалённыя старэчыя вочы слязіліся ад яркага сонца і глядзелі на абноўленую вясной прыроду з пачуццем зайздростасці і лёгкага шкадавання. Баба Дуня не магла прапусціць сваю апошнюю сустрэчу з лесам.
Яе знайшлі недалёка ад боку бярозавага гаю. Старая сядзела, абапёршыся да маладзенькага дрэва, на паляне, густа квітнеючай белымі і сінімі пралескамі.З далёк здавалася, што яна спіць на вясновым сонцы. Баба Дуня прыйшла памерці ў свой храм.
Ужо даўно няма бабы Дуні - этнічнага сімвала нашай вёскі. На месцы яе загубленай хаткі доўга і адзінока стаяла голая печ. Потым яна ператварылася ў гліняны груд на якім праз некалькі гадоў дружна прараслі дрэўцы сліў і цэлая сямейка лясной суніцы. Гэтыя шэрыя ствалы дрэваў, абвітыя жгутамі хмеля, вельмі нагадвалі працягнутыя з зямлі сухія і гужаватыя рукі бабы Дуні.
Так праз шмат гадоў старая печка неспадзявана расчыніла сакрэт цёмнага хмельнага піва бабы Дуні.

Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Баба Дуня

© Айніка Абіна () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.