публикация №1659306763, версия для печати

Ліпка-беларуска


Дата публикации: 1 августа 2022
Публикатор: Татьяна Домаренок-Кудрявцева (номер депонирования: BY-1659306763)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПРОЗА Миниатюры


Хто цяпер згадае, калі гэта была…

Дзед увосень Ліпку ў садзе пасадзіў.

Шмат гадоў прабегла, пасталела Ліпка,

У памяці схаваўшы пах і смак гадзін.

 

Часам кепска была маладому дрэўцу –

Вецер і завеі думалі згубіць.

Толькі Ліпка дзеда памятала словы:

“Не лянуйся смела ты на свеце жыць”.

– Вось памру я скора, – дзед шаптаў ёй часам, –

Ты ж расці дужэйшай за бяроз, дубоў.

Будзеш многа ведаць пра краіну нашу,

Што завеца Беларусею тваёй.

 

Ліпка не змарнела, а цвіла красуней,

І свае галіны падымала ўвысь.

Дзеці падбягалі, абдымалі дрэва.

Затаіўшы сэрца, слухала ты іх.

 

– Я такі ж высокі буду ўжо хутка! –

Малады хлапчына ёй тады казаў.

Што ж, усё адбылося, памужнеў малеча,

І пра Ліпку ў садзе ён не забываў.

 

Шмат людзей хадзіла з Ліпкай абдымацца…

Дзе ж той сад, і хаты, дзе яны жылі?

Усё згубілі Гора, Вайна і Галеча,

Што ў абдымках з дрэвам шмат гадоў ішлі.

 

Хто ж цябе ратуе, дзедавае дрэва,

Ад бяды, ад жаха, ад тугі людской?

Можа шчасце тое, што зарыта дзесьці

Ля тваіх карэнняў у зямлі радной.

 

Так расці, красуйся, не сумуй ніколі,

Шчасця і здароўя людзям пажадай.

Хай парасцвітае ля магутнай Ліпы

Сад і праслаўляе мой радзімы край!

 

Опубликовано 1 августа 2022 года


Главное изображение:

Ліпка-беларуска

На фото: Ліпка-беларуска


Полная версия публикации №1659306763 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY САМИЗДАТ: ПРОЗА Ліпка-беларуска

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network