САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ (последнее)
Стомлены дожджык
Белорусский самиздат: ПОЭЗИЯ (любительская поэзия).
Жылі-былі бабка з дзедкам на хутары каля лесу. Увесну пасадзілі яны на гародзе гародніну ды авёс. Прыйшло лета. Спеюць ля хаты на градках лук, бульба ды капуста, авёс за хатай каласуе, сілу набірае. Цешацца старыя. Дасць Бог, добры ўраджай збяруць!
Неяк міма іх гароду Заяц прабягаў. Убачыў на градках качаны капусты, і так яму есцi захацелася!
- Дай мне, бабка, - просіць Заяц, - качан капусты паспрабаваць. Калі ласка! Ну, хоць самы маленькі! Я не пакрыўджуся.
- Я б з задавальненнем цябе, Зайчык, пачаставала, - бабка яму ў адказ, - але не паспеў ён яшчэ.
- Добра, я потым прыйду, - хмыкнуў Заяц і далей пабег.
Скача міма гароду Конік. Убачыў, як авёс шуміць на ветры, каласкамі памахвае, і просіць дзедку:
- Пачастуй мяне, дзедка, аўсяным каласком. Калі ласка! Так хочацца яго паспрабаваць!
- Я б абавязкова цябе, Конік, пачаставаў, - адказвае дзедка. - Але не паспеў ён яшчэ.
- Ну, што ж, - пагадзіўся Конік. - Я потым прыйду. - І паскакаў прэч.
Прайшоў тыдзень, другі. Ізноў бяжыць Заяц. Глядзіць ён на свой качан капусты і не пазнае яго. Лісточкі ў качана панiклі, ды і аўсяныя каласкі апусцілі галоўкі ўніз.
- Што гэта з імі здарылася? - пытае Заяц у дзедкі з бабкай.
- Ды вось, - гаруюць старыя, - ужо які тыдзень сонейка пячэ, а дожджыка ўсё няма і няма. Высахла зямелька, і няма каму яе напаіць. Ты, Зайчык, хутка бегаеш. Хадзi, мілы, пашукай хмарку дажджавую і прыйшлі яе да нас.
- Добра, - пагадзіўся Заяц і пабег дожджык шукаць.
Вось бяжыць ён і бачыць - на палянцы за лесам сядзіць хмарка цёмная дажджавая.
- Дожджык, дожджык! Ляці хутчэй туды, да той хаты, дзе жывуць дзедка з бабкай! I палі іх гарод! Калі ласка! А то ўвесь ураджай знікне, засохне!
- Я б паляцеў, - адказвае Дожджык. - Ды надта стаміліся мае крылцы. Ніяк мне ў неба не падняцца.
Пачуў іх гутарку Конік і кажа Дожджыку:
- А ты садзіся да мяне на спінку. Я цябе давязу.
Узлез Дожджык да Коніка на спінку, і той яго тут жа на гарод павез. Паліў Дожджык гарод дзедкі з бабкай. Напілася вадзіцы ўся гародніна, капуста лісцікі ўгару падняла, авёс каласкі напаіў, а яны, шчаслівыя, галоўкі ўгару паднялі да неба і сонейка. Узрадаваліся дзедка з бабкай, Зайчыка з Конікам дзякуюць.
Наступіла восень. Сабралі старыя ўраджай. Добры ён у іх атрымаўся. Самы вялікі качан капусты Зайчыку аддалі, а Коніку аўсяных каласкоў цэлы мяшок насыпалі. Хай частуюцца і дзедку з бабкай добрым словам успамінаюць.

У автора есть сайт: http://domarenok-t.narod.ru →.
Опубликовано 3 апреля 2012 года
Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: Стомлены дожджык
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1333460718 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций