LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Неад’емнае. → Версия для печати
Дата публикации: 29 января 2020
Публикатор: Сергеева (номер депонирования: BY-1580327189)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ
Тут травы, як ліўні. Тут кветкі, як вочы.
Тут пушча ўздыхае жывой таямніцай.
Тут пахнуць чаромхай вільготныя ночы.
Тут памяць стагоддзяў трывожыць і сьніцца.
Вытокі. Радзіма. Крыніца жывая.
Гаючы спакой - матылек на далоні.
Сціскаецца сэрца і неба ўплывае
Ў раскрытыя вокны бацькоўскага дома.
Опубликовано 29 января 2020 года