LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Я сатку з туманоў паясы → Версия для печати
Дата публикации: 22 апреля 2019
Публикатор: Богданович (номер депонирования: BY-1555940852)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ
Я сатку з туманоў паясы
Я сатку з туманоў паясы,
З траў шаўковых адзенне пашыю,
Сабяру ў вянок верасы,
Завяжу сабе вецер на шыю.
Толькi б зноў сваю сцежку знайсцi,
Невядоую больш нiкому,
Што надзеяй была ў жыццi
I заўсёды вяла да дому.
Толькi б зноў давялося пачуць
Песнi жнiўныя летняй ноччу,
Што з далёкай дарогi завуць
I назад адпускаць не хочуць…
Я з сабою вазьму ў дарогу
Прыдарожных вятроў тугу,
Шэпт ракi быстраводнай з мурогам
У душы да драбнiц сцерагу.
Я вазьму вечаровыя песнi
Маладых светлавокiх дзяўчат,
Ранку роснага подых веснi
З цеплынёю абуджаных хат,
Залатое пшанiчнае поле,
Рэха гулкае ў сiнiм бары,
I квяцiстых лугоў раздолле
Шчаслiвейшай дзяцiнства пары.
Опубликовано 22 апреля 2019 года