Такiя мы звычайныя жанчыны.
Нам не патрэбна медалёў за гэта.
Здароўе мацi б нам i шчасце сына
I жыць ў свеце мiрна з лета ў лета.
Напэўна ж здольныя мы да кахання,
Калi мы здраду вартыя прабачыць,
Калi чакаем любага вяртання,
I злыя моўкi нас не перайначаць.
Напэўна ж здольныя дзяцей мы гадавацi,
Адукаваць i вывесьцi ix ў людзi.
Як муж ёсць працавiты, дапаможа мацi,
З вераю ў Бога. I ўсе добра будзе.
Напэўна ж здольныя да гаспадаркi.
I бульба вырасце, i кураняткi.
На свята стол са стравамi i чаркай
Накрыем; прыбярэм усю хатку.
I нават лёс калi пажартаваць захоча
I забярэ ў нас сваякоў знянацку,
Мы хоць i плакаць будзем горка ўночы,
Але ж удзень далей будзем змагацца.
Калi сяброў там гора напаткае,
Мы ў стане iм прыйcцi на дапамогу.
I калi хто «навошта?» запытае,
Тады адкажам: так патрэбна Богу.
Такiя мы звычайныя жанчыны.
Нам не патрэбна медалёў за гэта.
Здароўе мацi б нам i шчасце сына
И жыць ў свеце мiрна з лета ў лета.
Опубликовано 11 февраля 2013 года