LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Пачатак восені → Версия для печати
Дата публикации: 7 сентября 2023
Публикатор: Улахович Жанна Ивановна (номер депонирования: BY-1694076707)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ

(фото автора)
Восень зляцела у лясы.
На дрэвы накінула ўборы,
Сінечу закінула ўгору
І тчэ са смугі паясы.
Прысела яна на лужку
Ды птушак склікае у вырай.
Сама ж усміхаецца шчыра,
Бо часу шчэ мае крыху.
Але ўжо нядоўга чакаць.
Вятры ўміг задзьмуюць скразныя.
Дажджы зарадзяць праліўныя.
А там – і зіму сустракаць.
Опубликовано 7 сентября 2023 года