LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Бяжыць лета → Версия для печати
Дата публикации: 8 июня 2023
Публикатор: Улахович Жанна Ивановна (номер депонирования: BY-1686252107)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ

(фота аўтара)
Гуляючы бяжыць па свеце лета
Туды, дзе нараджаецца вясёлка.
Чаруе разам з сонцам над світанкам,
Расою кропіць кветкі ўздоўж прасёлкаў.
Загар з нябёсаў уміг пралье на плечы
І ў валасы ўплятае пух таполі.
Са срэбным зробіць раўчуком сустрэчу,
Які сабой упрыгожыў наваколле.
Раптоўна пырсне дожджыкам нядоўгім
І навальніцу возьме у сяброўкі.
А потым узніме сонейка праменьчык,
Асветліць яркім золатам падворкі.
Гуляючы бяжыць па свеце лета
Туды, дзе нараджаецца вясёлка...
Я буду сумаваць па ім зімою,
Калі завеі футры дораць ёлкам.
Опубликовано 8 июня 2023 года