LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Расстанне → Версия для печати
Дата публикации: 22 апреля 2023
Публикатор: Улахович Жанна Ивановна (номер депонирования: BY-1682195279)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ

(з Інтэрнэту)
Скраўшы ўпотай жаданыя стрэчы,
На поўдзень уцякае гарэзнае лета.
Смугою світанкі захутала спехам,
Імгой затуліла азяблыя плечы.
Ранняя восень схавала ў змроку
Пяшчотныя словы і погляд гарачы.
Ружовага колеру фарбы нябачны,
Расстання тужлівага веснік то ж горкі.
Шчасце нам ззяла промнямі сонца,
Але падхапіў іх сабе зорны вечар.
Задзьму я кахання мінулага свечкі
Пад ветра сівога санеты бясконцыя.
Опубликовано 22 апреля 2023 года