LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Дзіўны свет → Версия для печати
Дата публикации: 12 апреля 2023
Публикатор: Улахович Жанна Ивановна (номер депонирования: BY-1681330740)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ

(фота аўтара)
Іскрыцца крыштальная жырандоля.
Чуецца гуд галасоў у партэры.
Аншлаг у ложах, балконах пад столлю.
Кроў хвалюецца зноў у артэрыях.
Скрыпка спявае ў аркестравай яме.
Голас свой чысты спрабуе і флейта.
І у складаную ўжыўшыся гаму,
Кларнет напявае гукам адметным.
Але вось кулісы адкрылі сцэну.
Музыка ў зале прыціхлай чаруе.
Душа лунае ад сотняў адценняў
Мелодый, што асалоду даруюць.
І зноў аддаюць нам акцёры сэрцы,
Змяняюць на нашы свае пачуцці,
Наноў адчыняюць людзям дзверцы
У дзіўны свет, хараства дакрануцца.
Опубликовано 12 апреля 2023 года