публикация №1680631440, версия для печати

У Закарпацце...


Дата публикации: 4 апреля 2023
Публикатор: Улахович Жанна Ивановна (номер депонирования: BY-1680631440)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ →


(з Інтэрнэту)

 

У Закарпацце ўтульная зіма

Горы белым покрывам заслала,

Замяла снягамі перавалы

І схавала хаты нездарма.

 

Серабрацца хвойніка махры

У бляску сонца з-за ірванай хмары.

У вышыні, на вузенькім абшары,

Гожыя застылі церамы.

 

Быццам узмахам нечая рука

Казачна ўпрыгожыла даліну.

Толькі чыстай, доўгай стужкай сіняй

Уецца паміж гор сівых рака.

 

Мяккі снег у празрыстасці рачной

Растае, хоць і ляціць без меры.

І цячэ ўладарка гор наперад

Па бязмежнай снежнай маставой.

Опубликовано 4 апреля 2023 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1680631440 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → У Закарпацце...

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network