LIBRARY.BY → САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ → Старэюць вёскi → Версия для печати
Дата публикации: 22 апреля 2019
Публикатор: Богданович (номер депонирования: BY-1555941776)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ
Так балюча, што старэюць вёскi,
Што пусцеюць цiхiя двары.
Там, дзе былi жытнiя палоскi,
Палыном прапахлi пустыры.
А за вёскай – вузенькая сцежка
Так чакае хуткiх босых ног.
Васiлькi сумуюць на ўзмежку,
I паспеў за рэчкаю мурог.
Ды няма касцоў, не востраць косы,
Не трымаюць у двары кароў.
Не рыпяць напружана калёсы
I няма каму сказаць – «Здароў».
Так балюча, што душа нямее,
Што дзiчае безнадзейна люд.
Памяць жа крывiць ня ўмее,
Аддае, што ведае. На суд.
Не патрэбна больш душы багацце,
Спадчыну ўжо не берагуць.
Правяць баль шыкоўныя палацы,
Што на месцы вёсак устаюць.
Опубликовано 22 апреля 2019 года