публикация №1447344824, версия для печати

Верш: ...Агонь у маіх жылах...


Дата публикации: 12 ноября 2015
Автор: Настасся- Венарэятна- Пеўнева
Публикатор: venarejatna (номер депонирования: BY-1447344824)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ
Источник: (c) http://library.by


...Агонь у маiх жылах...

 

 Агонь у маіх жылах

Крывавых небасхiлаў,

Дзе ноч - мая суседка,

Углядаецца ў сэрца.

 

У якiм жыве жахлiва,

А мабыць і маўкліва,

Гарачы промень свету,

А мабыць цемры - ветру.

 

Агонь у маіх жылах

Крывавых небасхілаў,

Віхор падзей і часу

На ўсякую праказу.

 

Няма мне супакою,

Душа заве на волю!

Калі б яна ўзляцела,

Ды птушкаю памерла...

 

Сярод прасторы крайняй ,

Удыхаючы аблокі,

Усё замерла, сціхла на імгненне,

Мабыць я адчуваю новае

Перараджэнне...

  

Опубликовано 12 ноября 2015 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1447344824 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ Верш: ...Агонь у маіх жылах...

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network