Пажадаў мне дружа Сэм,
Парсючкоў насніць, штуг сем.
(Добра шчэ, что не ўсе дзвесце...)
А навошта? Ды, з чым есці?..
Што мне зараз з ім сварыцца,
Альбо проста падзівіцца?
Добры то, ці кепскі знак?..
"Сэм, а можа, ты вядзьмак?
Я пытаю, бо ў начы
Іх насніла—незлічыць...
Скачуць, рохкаюць, смяюцца,
Часам, нават і паб'юцца.
Не жадаў жа долі горшай...
Мабыць, гэта ўсё да грошаў..."—
Так прачнуўшысь разважаю...
Раптам нешта зауважаю...
Быццам нехта ціха крочыць,
Пашырэй расплюшчу вочы...
Не!!! Парсюк!!!Не можа быць!!!
Дапамогу!!! Што ж рабіць?!!
Усе на енк мой прыляцелі...
Ды нічога не ўглядзелі...
Зноў памроілася мне...
Сапраўды... або ў сне?..
Дык прашу цябе, мой дружа,
Ты не лайся надта дужа,
Можа верш і смеху варты,
Другі раз не будзе жартаў!
© Natalya Hrebionka
Опубликовано 21 августа 2006 года