Свята-Пакроўскі храм у Яцвеску

Актуальные публикации по вопросам развития религий.

NEW РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ


РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Свята-Пакроўскі храм у Яцвеску. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-20

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Яцвеску можа па праву прэтэндаваць на адно з цудаў Свіслаччыны. Гэты праваслаўны храм з’яўляецца помнікам архітэктуры з элементамі старажытнарускага стылю. Царква пабудавана ў 1879 годзе на паўночнай ускраіне вёскі з цэглы, на фундаменце. Адноўлена ў 1996 годзе. Храм складаецца з асноўнага аб’ёма і прытвора са званіцай. Асноўны аб’ём пакрыты чатырохсхільным дахам з галоўкай. Аконныя праёмы ў прытворы і асноўным аб’ёме арачныя, здвоеныя, з паўкалонамі па баках. Дэкор фасадаў уключае арнаментальныя паясы, вугольныя лапаткі. У інтэр’еры перакрыцце трапезнай плоскае, у асноўным аб’ёме крыжападобнае скляпенне.


Пабудова Яцвескай царквы і фарміраванне прыхода праходзіла складана. Пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага за ўдзел у ім маёнтак Яцвеск, якім валодаў Ляскоўскі, быў перададзены царскаму генерал-маёру Булгарыну. Вось ён і яго жонка былі ініцыятарамі і, як бы цяпер сказалі, спонсарамі гэтага будаўніцтва. 9 жніўня 1865 года быў ужо гатовы праект будынка. Але потым аказалася, што не хопіць сродкаў. Таму ў 1877 годзе быў зроблены новы праект, у якім была спрошчана званіца і ўбраны чатыры купалы па вуглах. У 1879 годзе будаўніцтва ў асноўным было завершана і царква асвечана. Першым настаяцелем яе быў айцец Леанід Коласаў. У снежні 1880 года ён сабраў прыхаджан, каб дамовіцца аб адкрыцці царкоўна-прыхадской школы, бо ўладальнік Яцвеска Булгарын выдзеліў лесаматэрыял.

Тым часам працягвалася добраўпарадкаванне тэрыторыі царквы. Высаджваліся дрэвы, будавалася каменная агароджа.

Але зноў часы ліхалецця не абмінулі гэтую царкву. На працяглы час яна была закрыта. І толькі ў 1996 годзе царква была адроджана. Яе асвячэнне адбылося напярэдадні свята Пакровы. У ім прынялі ўдзел епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Ваўкавыскі благачынны а. Аляксандр, свяшчэннікі многіх прыходаў і шматлікія веруючыя.

Свята Пакроў адносіцца да Багародзічных. Яно было ўстаноўлена хрысціянскай царквой у Х стагоддзі ў азнаменаванне цуда, якое адбылося ў Канстанцінопальскім Улахернскім храме ў час усяночнага спеву. Юродзівы Андрэй і яго вучань Епіфані бачылі ў паветры Божую Маці, акружаную прарокамі, апосталамі і ангеламі. Яна малілася аб спакоі. Можа, якраз і гэта спрыяла наданню царкве ў Яцвеску імя Пакровы? Бо гэта мясцовасць не ведала спакою з таго часу, як зафіксавана гісторыяй. Ужо ў другой палове ХVІІ стагоддзя тут назіралася супрацьстаянне хрысціян і язычнікаў яцвягаў (адсюль і назва Яцвеск). Але пасля паражэння яцвягаў мір не наступіў. Пачалося супрацьстаянне паміж праваслаўем і каталіцкай рэлігіяй.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Яцвеску — духоўная каштоўнасць Свіслаччыны.

Падрыхтавала да друку Марына ЯНЮК


Новые статьи на library.by:
РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ:
Комментируем публикацию: Свята-Пакроўскі храм у Яцвеску


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.