НАВОШТА ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРЭСЦЯЦЬ ДЗЯЦЕЙ?!

Актуальные публикации по вопросам развития религий.

NEW РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ


РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему НАВОШТА ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРЭСЦЯЦЬ ДЗЯЦЕЙ?!. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-06-04
Источник: http://portalus.ru

Таінства хрышчэння, па агульнахрысціянскаму вызнанню, - гэта адзіныя дзверы ў Царкву. Па словах Хрыста: «калі хто не народзіцца ад вады i Духа, не можа ўвайсці ў Царства Божае» (Іаан. 3:5). І каб не пазбавіць дзяцей нябесных дабротаў, нашы праваслаўныя і каталіцкія суайчыннікі здаўна хрысцілі іх з самога маленства.


Аднак з 16 стагоддзя пратэстантскія багасловы абвясцілі хрышчэнне толькі сімвалічным абяцаннем Богу добрага сумлення. А немаўля не можа даць абяцанне. "Як можна хрысціць дзяцей, - папракаюць наш звычай пратэстантскія палемісты, - калі Хрыстос загадаў: "Хто будзе мець веру і хрэсціцца, той збаўлены будзе; а хто не будзе мець веры, асуджаны будзе" (Мк. 16:16)?! Калі няма веры, няма і хрышчэння!"


Але гэты аргумент не пераконвае праваслаўных. І не толькі таму, што нікому з бацькоў не хочацца верыць, што ягонае дзіцяці асуджана, і калі яго спасцігне раптоўная смерць - не будзе выратавання. Проста сэнс праваслаўнага таінства іншы.


Паводле праваслаўнага багаслоўя, мы не нясем асабістай адказнасці за першародную правіну. Аднак мы ўспадкоўваем "зламаную", "захварэўшую" прыроду, якая не здольная да ўспрыняцця Божай благадаці так, каб тая прыносіла радасную асалоду, а не пакуты. Таму, перад тым як далучыць чалавека да благадаці іншых таінстваў, Бог у хрышчэнні "рамантуе" прыроду чалавека, ачышчае ае ад першароднай "праказы" і "мікробаў" асабістых грахоў. Новазапаветныя тэксты называюць хрышчэнне "лазняй адраджэння" (1Ціт. 3:5), праз якую мы "асвячаемся", "абмываемся", "апраўдваемся"(1Кор. 6:11), каб, прайшоўшы гэтае сімвалічнае пахаванне з Хрыстом, і ўваскрэснуць разам з Ім (Рым. 6:4-5).


Такім чынам, для праваслаўнага ўсведамлення хрышчэне - гэта лекі. З такой пазіцыі было б глупствам казаць захварэўшаму дзіцяці: "Ты спачатку падрасці і даведайся як дзейнічае мікстура, а потым я табе яе дам!" Хрышчэнне ў дзяцінсте не аднімае свабоды рэлігійнага выбару: "Тое, што мы атрымліваем у Хрысце, - гэта свабода ў поўным сэнсе гэтага слова, гэта значыць магчымасць выбару. У момант хрысціянскага прысвячэння Божая благадаць сыходзіць на нас, але нашая справа - памножыць, даручаныя нам таленты". (Лоскі Ўл. Н.) А гэта немагчыма без усведамлёнай і дзейснай веры.


Таму духоўнае выхаванне немаўлятаў ад хрысцільні даручаецца ўспрыемнікам - хросным бацькам. Па іх веры і даецца благадаць таінства, як па веры іншых Хрыстос адорваў людзей Сваёй мілатой (напр.: Мк. 9: 17-27; Мф. 15: 22-28).


Зразумела, што дарослыя дапускаюцца да таінства толькі ўцяміўшы асновы веры, бо ад самага пачатку яны могуць памнажаць хрышчэнскую благадаць.


А словы апостала Пятра "абяцанне Богу добрага сумлення" (1Пят. 3:21) праваслаўнымі традыцыйна чытаюцца як "вопрошеніе у Бога совесті благі" (царк-слав. пераклад). Справа ў тым, што грэцкае "эпіротэсан" дазваляе абодва пераклада. Аднак, святы Грыгорый Багаслоў (4 век), спасылаючыся на Эклезіяста (5:4) тлумачыць: "Нічога не абяцай Богу, нават і драбніцы; таму, што ўсё Божае, перш, чым прынята ад цябе". Тым больш, што па кантэксту, хрышчэнне ратуе не чалавечымі намаганнямі, але "ўваскрэсеннем Ісуса Хрыста". Пры такім разуменні, ніколі не рана выпрошваць для дзіцяці добрае сумленне.


Можна дадаць, што Хрыстос загадвае апосталам хрысціць народы, не робячы выключэнняў для дзяцей (Мф. 28:19). Што апосталы хрысцілі цэлыя сямействы (Дзеян. 16:15 і пад.), а ў тыя часіны было цяжка ўявіць бяздзетную сям'ю.



Сам абрад, калі есць магчымасць, здзяйсняейцца праз поўнае трохразовае апусканне ў ваду, што сімвалізуе трохдзённае пахаванне Хрыста. Калі магчымасці няма - праз трохразовае абліванне. Хрэсцяць у імя трохадзінага Бога: "Айца і Сына і Святога Духа" (Мф. 28:19). Звычайна - на 40-ы дзень пасля нараджэння, як на 40-ы дзень немаўля ўваходзіла ў народ Божы ў ветхазапаветныя часы (Зых. 13:2; 1 Цар. 1,28).
Для хлопчыка дастаткова ўспрыемніка-мужчыны, для дзяўчынкі - жанчыны. Але калі хросных двое, на іх не распаўсюджваецца забарона ўступаць паміж сабой у шлюб.

Да духоўнага нараджэння - хрышчэння, далучаецца другое таінства - мірапамазанне, падчас якога даюцца благадатныя сілы для духоўнага жыцця.


У автора есть сайт: http://onmounty.blog.tut.by.
Новые статьи на library.by:
РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ:
Комментируем публикацию: НАВОШТА ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРЭСЦЯЦЬ ДЗЯЦЕЙ?!

© Алег Нагорны () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.