Троіца - Дзень нараджэння Царквы

Актуальные публикации по вопросам развития религий.

NEW РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ


РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Троіца - Дзень нараджэння Царквы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-06-03
Источник: http://portalus.ru

Неверагодна, але пратэстанты часта пагаджаюцца, што Пяцідзесятніца – Дзень нараджэння Царквы. І ў гэтым прызнаннні – іх няўмыснае самааспрэчанне: адмова ад статусу Царквы, заснаванай Хрыстом.

Запытайце пратэстанта, чаму ён мяркуе, што яго абшчына – Царква Хрыста, і атрымаеце запэўненне Збавіцеля: “…дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх” (Мф. 18:20)

Аднак, апосталы і да дня Пяцідзесятніцы збіраліся разам у імя Хрыстова. Чаму жа нараджэнне Царквы мы вызнаем толькі праз дзесяць дзён пасля Ушэсця Іісуса Хрыста? Адказ відавочны. Клуб аднадумцаў, якія прызнаюць Хрыста Збавіцелем, - гэта яшчэ не Царква. Царквой яны становяцца толькі пры здзяйсненні іншага абяцання Госпада: “Я ўмалю Айца, i другога Ўцяшыцеля Ён дасць вам, каб быў з вамi давеку, Духа ісціны” (Іан. 14:16-17), “Чакайце абяцанага ад Айца, пра што вы чулі ад Мяне, бо Іяан хрысціў вадою, а вы, праз некалькі дзён пасля гэтага, будзеце ахрышчаны Духам Святым, вы прымеце сілу, калі сыдзе на вас Дух Святы” (Дз. 1:4-5,8)

Такім чынам, Царква, заснаваная Богачалавекам Хрыстом, адрозніваецца ад клуба аматараў Бібліі, заснаванага чалавекам, наяўнасцю ў ёй Духу Святога. І без Яго сілы выратаванне, падараванае Хрыстом для вернікаў – немагчыма, бо “калі хто не народзіцца ад вады i Духа, не можа ўвайсці ў Царства Божае” (Іан. 3:5)

Так чаму пратэстант упэўнены, што яго абшчына – захавальніца благадатнай сілы Святога Духа?

Таму, што “Дух дыхае, дзе жадае” (Іан. 3:8) ? Аднак не трэба запрагаць каня наперадзе калёсаў: “…так бывае з усякім, народжаным ад Духу”, – працягвае апостал. А як раз ці народжаны пратэстатны ад Духу мы спрабуем высвятліць… Чаму пратэстант думае, што Дух жадае дыхаць менавіта ў ягонай суполке?!

Таму, што “ніхто не можа назваць Іісуса Госпадам, як толькі ў Духу Святым” (1Кар. 12:3)? Аднак ці значыць гэта, што маецца на ўвазе вымаўленне названай фразы з фанетычнай дакладнасцю? І мусульманін, і крышнаіт лічаць Хрыста Госпадам і могуць лёгка агучыць гэтае вызнанне… Ці упэўнены пратэстант, што і крышнаіты – спадчыннікі Святога Духа?! І дзе гарантыі, што прамоуца ў Духу Святым асвечаны той самай адмысловай благадаццю, якая падорана Царкве са дня Пяцідзесятніцы, а не той сілай, якая натхняла ветхазапаветных прарокаў і прасвятліла сэрца апостала Сімана-Пятра яшчэ да прыняцця ім моцы Пяцідзесятніцы - Мф.16:17?

Толькі аднойчы Біблія распавядае пра далучэнне да Царквы без непасрэднага ўскладання рук. Гэта былі першыя язычнікі, што сталі хрысціянамі – рымскі сотнік Карнілій і яго родныя (Дз. гл. 10). Аднак і тут Бог не дае Карнілію Духа Святого непасрэдна, але даручае знайсці апостала Пятра… Пры гэтым, як відаць з тексту, Пётр, па іудзйскай звычцы атаясамліваць межы Царквы з межамі нацыі, не жадае ісці да паганцаў, пакуль не атрымлівае непасрэднага наказа ад Бога. І калі б не выключны спосаб даравання Духа Святога, Пётр не вырашыўся бы хрысціць не іудзеяў (Дз. 10:45-48).

Паплечнікі-апосталы потым будуць папракаць яго за прыняцце ў Царкву неабрэзаных. Толькі сведчанне Самога Бога праз напаўненне сілай Духа Святога надзвычайным чынам паслужыць Пятру арументам для апраўдання – Дз. 11:1-18.

Тое, што Карнілій і яго родныя ўспрынялі благадаць Духа было падцвержана ясным знешнім знакам – дарам іншых моваў (Дз. 10:45-46), такім самым, які атрымалі апосталы ў Дзень нараджэння Царквы – Дз. 11:15,17. А якое відавочнае знаменне ўмацаванасці Духам маюць пратэстанты?

Тут, чуецца мне голас хрысціян, што належаць абшчынам так званай “веры евангельсках” і “поўнага евангелля” (пяцідзесятнікікі і неапяцідзесятнікі). Чую як пасыпаліся запрашэнні завітаць на іх служэнне і стаць сведкай знамення Духа – дара моваў.

Яны ўпэўнены, што: “Па сведчанні Бібліі, тыя, што прынялі Духа Святога маюць сведчанне - маўленне на мовах”. [О крещении Духом святым// Во что мы верим (декларация веры церкви "Новая Жизнь") – www.newlife.by]

Так, дар моваў – “знак не для вернікаў, а для нявераў” (1Кар. 14:22). І калі апосталы звярталіся з пропаведзю да іншых народаў на мовах і дыялектах, якія не вучылі, гэта ўпэўнівала нявераў, што без цуду не абыйшлося. Калі ахрышчаныя язычнікі авалодвалі гэтым дарункам – гэта запэўнівала іудзеяў: “усе мы адным Духам хрысціліся ў адно цела, юдэі ці эліны, рабыні ці вольныя, і ўсе напоены ў Адным Духам” (1Кар. 12:13). Калі падчас набажэнства да хрысціянаў заходзілі язычнікі, і чулі як адзін-два чалавекі па чарзе нешта натхнёна прамаўляюць на невядомых мовах (1Кар. 14:27-28), а потым натхнёны перакладчык перадае высокі і чысты сэнс гэтых словаў – гэта напамінала госцю рэлігійныя натхненні язычніцкіх прарокаў-глассалалаў, што было першым крокам да пераадолення скептытызму ў дачыненні да новай веры…

Але якім чынам можа служыць знаменнем для сучасных нявераў тая “абракадабра”, што выдаецца за дар моваў у нашых умілаваных суседзяў з харызматычных абшчынаў?! “Трансавы аўтаматызм”,– скажа псіхолаг. “Індукаваная істэрыя”,– паставіць дыягназ псіхіятар. “Паслялопатавы моўны патаматызм” , – падумае лінгвіст. “Апантаныя”, - зробіць вывад “нехарызматычны” хрысціянін.

Ці можна сягоння зразумець, якая Царква спадчынніца дароў Пяцідзесятніцы па прысутнасці знамення моваў?

Перш напомнім, што дому Карнілія знаменне аб сыходжанні Духа далося такое, як і апосталам у дзень Пяцідзесятніцы (Дз. 11:15). А апосталы атрымалі не дарунак натхнёнага і нікому не зразумелага лопату, але дар сапраўдных гістарычных моваў, на якіх і звярнуліся са зразумелай прамовай да прысутных іншаземцаў – Дз. 2:7-11!

Зразумела, што “кожнаму даецца праява Духу на карысць” (1Кар. 12:7). І ўжо ў трэцім веке, калі было дастаткова хрысціян паміж язычцніцкімі народамі, дар моваў згубіў сваю місіянерскую актуальнасць.

Аднак у праваслаўнай Царкве пры духоўнай спатрэбе гэты дар Духа праяўляецца дасёння. Прычым, менавіта такім чынам, як у Дзень нарджэння Цраквы: хрысціянін, які не вучыў іншай мовы, раптам пачынае размаўляць на ёй, звяртаючыся да носьбітаў гэтай мовы.

Так, свяціцель Інакенцій (Папоў-Веніямінаў), калі быў праездам у Чэбаксарах у 1860-м годзе, здзейсніў Літургію на чувашскай мове, зусім яе не ведаючы, што падняло рэлігійны дух і многіх прывяло да веры. [Спасайте детей. Поучения святителя Иннокентия, Митрополита Московского, Апостола Сибири и Америки. СПб., 1998. С. 32 (Гл. малюнкі).]

Яго сучаснік, цяпер услаўлены ў святых, грузінскі падзвіжнік Іларыён, які жыў у Мінгрэльскім манастыры на Св. Горы Афон, валодаў толькі грузінскай і турэцкай мовамі. Аднак, пры вострай духоўнай неабходнасці мог вольна тлумачыцца і на грэцкай, і на рускай: “але гэта не ад ведання мовы, а па натхненні звыш толькі ў выпадку важных духоўных патрэб” . Яго жыццё апавядае пра выпадак з рускім манахам а. Феонай, які зазнаў на сабе дэманічную спакусу і быў супакоены працяглай гутаркай з а. Іларыёнам. На наступны дзень, калі а. Феона падышоў да старца і жадаў загаварыць з ім пра здарэнне, высвятлілася, што а. Іларыён рашуча нічога не разумее. Праз перакладчыка святы падзвіжнік адказаў: “Я не ведаю, як казаў, але Бог, Які пабачыў патрэбу, падаў табе разумець маю гутарку так, што я як бы загаварыў па-руску, а насамрэч я не ведаю, як”. [Старец Илларион. Житие: Подвиги и чудеса. М., 1994. С. 149.]

З Днём Нараджэння Цябе – Хрыстова Царква: Царква апостальская, Царква Праваслаўная!

У автора есть сайт: http://onmounty.blog.tut.by.
Новые статьи на library.by:
РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ:
Комментируем публикацию: Троіца - Дзень нараджэння Царквы

© Алег Нагорны () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

РЕЛИГИОВЕДЕНИЕ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.