ПОЛИТИКА (последнее)
Разьвiцьцё i злачынствы панславiзму
Политология, современная политика. Статьи, заметки, фельетоны, исследования. Книги по политологии.
АВТОР: Вацлаў Чэрны
ИСТОЧНИК: ЖУРНАЛ "ARCHE" №11 2000 ГОД
Вацлаў Чэрны (1905-1987) — прадстаўнiк дэмакратычнай лiтаратурна-крытычнай думкi Чэхаславаччыны. Вучыўся ў францускiм Дыжоне, у праскiм Карлавым унiвэрсытэце. У 1953 г. некалькi месяцаў прасядзеў у камунiстычнай турме, а ў 1985 г. стаўся адзiным лiтаратарам, чыё iмя было выкрасьлена з ужо досыць дэмакратычнага „Лексыкону чэскай лiтаратуры“. З 1948 г. Чэрны быў вымушаны пiсаць у стол або друкавацца пераважна ў самвыдаце i эмiгранцкiх выданьнях. Ягоныя „Ўспамiны“, тры тамы якiх выйшлi ў 1977-1983 гадох на эмiграцыi, сталiся бэстсэлерам неафiцыйнай чэскай культуры.
Няскончаны эсэй „Разьвiцьцё i злачынствы панславiзму“ ўпершыню друкаваўся ў часопiсе Stredni Evropa ў 1993-1994 гадох. Мяркуецца, што ён пiсаўся ў першай палове 50-х гадоў i першапачаткова рыхтаваўся да выданьня на францускай мове, але зь невядомых прычынаў задума рэалiзаваная не была. У сьвятле сучасных расейска-беларускiх псэўдаiнтэграцыйных тэндэнцыяў гэты твор набывае асаблiвую для нас актуальнасьць.
Частка першая
„Амэрыка i Славiя — гэта два краi глыбокай магiлы, у якой астатнiя састарэлыя народы раней цi пазьней бясспрэчна пахаваныя быць павiнны. А таму i надалей мужна змагайцеся за свой народ i сваю мову, не зважаючы на пляткарства рабскай „Аўгсбурскай газэты“. Я сам немец душой i целам, але мне сорамна быць iм, калi я чытаю ў гiсторыi сьвету пра немiласэрнае абыходжаньне германцаў з вэндамi“1.
Нямецкi натурфiлёзаф Окен
да Яна Колара зь Цюрыху ў 1844 г.
Мэлянхалiчная mea culpa2,
або малы вадэмэкум чэскага рамантызму
Што з нас будзе праз сто год, славяне?
Прыгадаўшы славу сваiх продкаў,
наш славянскi род вясноваю паводкай
кантынэнта ўскраiнаў дасягне.
ловы нашае гаворкi мiлагучнай,
сярод немцаў зьневажанае спрадвечна,
загучаць чароўна i навечна
зь ненавiсьнiкаў ранейшых вуснаў.
Нашы веды пацякуць у сьвет ракой,
i народы па-над Эльбаю i Сэнай
апрануцца ў наш слав янскi строй,
нашы песьнi засьпяваўшы дружна.
Як бы я жадаў у тое ймгненьне
са сваёй устаць магiлы душнай!
Ян Колар. Дачка Славы. 1832 г.
* * *
Калi я скажу, што панславiзм — гэта чэскi выраб зь нямецкага матэрыялу, мой францускi або ангельскi чытач усьмiхнецца. Калi скажу, што ў iм малы i пачцiвы народ шукаў сродку самазахаваньня i une planche de salut3, чытач нецярплiва сьцепане плячыма й знэрвозьнее. Калi ж я дадам, што панславiзм быў спробай iнтэграваць славiзм у акцыдэнтальную4 канцэпцыю чалавека, чытач раздражнёна адкiне кнiгу, абвiнавацiўшы яе i ейнага аўтара ў хлусьнi. I ўсё ж я тройчы кажу праўду! <…>
Калi б мы, чэхi, у канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя былi вялiкiм, вольным i шчасьлiвым народам, мы былi б прынялi хвалу, якой Ёган Готфрыд Гердэр ахiнуў славянаў. <…> Але мы былi малым народам сялянаў, падначаленым абсалютызму габсбурскай Вены, — то бок двайнымi нявольнiкамi, — i нешматлiкi пласт нашых адукаванцаў стаяў на самым пачатку разьвязаньня сваёй тагачаснай задачы: народ „абудзiць“, нацыянальна прасьвятлiць i арганiзаваць. А таму „будзiцелi“, цалкам захопленыя нямецкiм рамантызмам, са зразумелай заўзятасьцю прынялi гердэрыянства як бязьмежную маральную падтрымку з рук шляхетнага прадстаўнiка варожага народу. Дый як жа ж яму ня верыць, калi ты, сын чэскага селянiна, чуеш, як той разьвiвае свае тэорыi пра абранасьць Naturvцlker5, iх прыроджаную чысьцiню, маральную моц, пра будучыню, якая належыць выключна iм? За iмi — адраджэньне Эўропы, выратаваньне састарэлага сьвету, бо хто ж блiжэйшы да мацi-Прыроды i ейнай прыроджанай дабрынi, як не яны? <…> Я бачу запал, зь якiм яны накiдваюцца на чацьверты разьдзел шаснаццатай кнiгi Гердэравых „Ideen zur Philosophie der Geschichte der Menschheit“6, дзе славяне ўсхваляюцца як народы сялянскiя i надзвычай мiралюбныя, то бок як сам праўзор натуральнай абранасьцi. <…> Я бачу ўсю глыбiню ўдзячнасьцi маiх землякоў Гердэру за яго высокую думку пра вялiкага чэха Комэнскага, чые пэдагагiчныя погляды ён хацеў бы пакласьцi ў аснову свайго пляну перавыхаваньня чалавецтва. Я бачу i як яны ўслаўляюць яго за тое, што ён цешыўся чытаньнем старадаўняй Гайкавай „Кронiкi чэскай“, чые мiталягiчныя выдумкi i прыгожыя байкi з чэскае даўнiны ён прымаў, вiдаць, за ўвасабленьне Naturdichtung у апазыцыю да Kulturpoesie7, i зь якiх сёе-тое ня грэбаваў паэтычна апрацаваць. <…> Напраўду, калi нямецкiя хрушчы некалi й гудзелi, што змаглi абудзiць — дзякуй богу! — цэлы дрымотны народ, адбылося гэта ў 1800-1830 гадох у Чэхii. Тады цэлая генэрацыя чэскiх будзiцеляў — другая, якая ўвадначас ёсьць першай чэскай генэрацыяй рамантычнай — дадала да гудзеньня хрушчоў свае заўзятыя Алелюя! Усiм гэтым Юнгманам, Ганкам, Шафарыкам, Коларам Гердэр вярнуў нацыянальную самасьвядомасьць. Вярнуў iм болей: гордасьць. I нават яшчэ болей: надзею ў прастрацыi. <…> Бедныя сярод багатых, слабыя сярод дужых, яны адорваюць сьвет менавiта сваёй неачасанасьцю, першаснай натуральнасьцю, арыгiнальнасьцю. Яны прыходзяць ад самых крынiцаў чалавечнасьцi i маральнасьцi. Хiба ж могуць яны загiнуць, стоячы блiжэй за каго да вытокаў жыцьця? <…> Вось так у сьвятле Гердэравай мiстыкi самi падставы для роспачы, самi найвялiкшыя слабасьцi народу стаюцца ягонымi сiламi: тады, на пачатку ХIХ стагодзьдзя, гэты чэскi народ, без палiтычнае самастойнасьцi дый проста моцы, з дэнацыяналiзаванымi вышэйшыми станамi, без прамысловасьцi i матэрыяльнага субстрату, зьведзены да сялянаў, гарадзкiх рамесьнiкаў i прыгаршчы настаўнiцка-выкладчыцка-ксяндзоўскiх iнтэлектуалаў, трымаецца, па сутнасьцi, на адной адзiнай рэчы — размаўляе яшчэ па-чэску! Але, кажа Гердэр, народ ёсьць народам якраз дзякуючы сваёй мове: генiй народу тоесны з генiем мовы; мова i толькi мова ёсьць першай i пачатковай праявай прыроды: le langage sensible ёсьць le premier langage humain8, чысьцiню якой трэба берагчы.
<…> Меркаваньнi Гердэра пра славянаў, вядомыя будзiцелям з 1792 г., з 1800 г. у Чэхii стаюцца эвангельлем. Клопштак зрынуты, а на пасад усаджваюцца Гердэр i Гётэ. Гердэр усюдыiсны. Да 1830 г. ён найвялiкшы чэскi будзiцель. Ён удыхаецца з атмасфэры. Ён у навуцы, у фiлязофii, у паэзii, ягоныя васалы вырашаюць народныя спрэчкi. <…> Вось Павэл Ёзэф Шафарык i яго „Славянскiя старажытнасьцi“, асноўны твор славянскай археалёгii, доказ пра аўтахтоннасьць славян у Эўропе i выява iх дагiстарычных часоў: яго ўяўленьнi пра „салодкi“ расавы нораў славянаў — ад Гердэра. Вось Чэлакоўскi, заснавальнiк чэскага фальклярызму, i першы значны твор ягонага руплiвага жыцьця — першы том „Славянскiх народных песень“ 1822 г. (да 1827 г. iх будзе тры): гэта ж Гердэравы „Stimmen der Vцlker in Liedern“9; ад Гердэра ён запазычыў свае зьбiральнiцкiя прынцыпы, разуменьне песьнi як галоўнай праявы народнасьцi i меркаваньне пра яе цалкам арыгiнальны характар. <…> А славутыя старажытныя падробкi „Рукапiсаў Кралевадворскага i Зеленагорскага“? Няма сумневу: пачаткi iх трэба шукаць у подыху Гердэра. <…>
Калi ўсё ж урэшце зьявiцца слова панславiзм? Яно ўжо зьявiлася, бо ўсе вышэйзгаданыя — панславiсты. Аднак першым прарокам яго i першым фармулятарам цэльнай сыстэмы быў вялiкi паэт i фантастычны антыквар, прыяцель i сябра ўсiх пайменаваных, Ян Колар. Ён таксама расьце з Гердэра, думае Гердэрам, дыхае Гердэрам. Чэрствы ад прыроды i строгага сямейнага выхаваньня, звыклы настойваць на сваiм перакананьнi дзякуючы спэцыфiцы сваёй прафэсii (ён заўзяты i цьвёрды вiкары пратэстанцкай царквы i ўсё жыцьцё за сваю маленькую славацкую парафiю змагаецца зь непрыязьню мадзярскага асяродзьдзя ў Пэшце: ён пастыр i мяншыньнiк!), паэтычна вельмi адораны i надзвычай лёгка адношаны гiпэрбалiчнай фантазiяй, вельмi вучоны, але хутчэй усебакова, чым глыбока i крытычна, гэты славак у 1817 г. прыбывае ў нямецкую Ену, i, правучыўшыся там паўтара году, вяртаецца цалкам зьмененым: наступныя трыццаць год ён будзе снаваць раскошную павучыну панславянскага мiту з пачутых там думак, якiмi немцы жывiлi нямецкую фiлязофiю нямецкага нацыянальнага адзiнства i нянавiсьцi да Францыi. <…> Свабода, адзiнства, мiстычная Deutschtum10! Дайце гэтыя тры рэалii маладому паэту, якi акурат „абудзiўся“ для ўласнага нацыянальнага самаўсьведамленьня, — i нацыянальная субстытуцыя пройдзе сама! Хiба ня ходзiць ён тут па славянскiх могiлках? Гэты край па-над Заале быў калiсьцi славянскiм, пра гэта гаворыць археалёгiя, гiсторыя, геаграфiчныя назвы. Колар, летуценна блукаючы па шырокiм навакольлi да самага Ваймару, знаходзiць пацьверджаньне гэтаму нават у зьнешнасьцi жыхароў. <…> Гратэскная комiка i гiстарычная настальгiя найрамантычнейшае пачцiвасьцi злучаюцца дзеля зьяўленьня пачуцьцёвага „ангажэмэнту“, якi ператворыць Колара ў вялiкага паэта: нямецкая дзяўчына, у якую ён закахаецца, Фрыдэрыка Шмiт, дачка пастыра з блiзкае Лёбэды, ператворыцца ў яго ў славянку, прадачку тых зьнiклых славаў11, чый попел ён таптаў у Нямеччыне! Калi яна й не была ёй, яна заслужыла ёй быць! Хiба ёсьць нешта, чаго не адолее каханьне? Але, il y a plus12, нiдзе не намацаеш эсэнцыяльнага рамантызму першапачатковага славiзму яўней, чым тут: гэтая немачка, якая да сваiх сарака год не магла наважыцца са сваiм каханкам выправiцца ў яго чужаземны край, мела стацца ў ягонай мiтычнай канцэпцыi праўзорам славянскай жанчыны, ахоўным генiем славянаў, дачкой багiнi Славы, якую Бог паслаў на зямлю, каб кампэнсаваць(!) славянам усе гiстарычныя крыўды, што выпалi на iх долю! Фрыдэрыка Шмiт — Коларава Мiна — суцiшае гнеў нябёсаў i валадарыць над славянамi: цi была калi лiтаратурная гераiня выразьнейшым сымбалем? Якраз такая асноўная канцэпцыя Коларавай „Дачкi Славы“, якую — вярнуўшыся зь Ены ў 1819 г. — ён выдаў у 1821 г., потым, перабудаваную, у 1824 г., i зноў, вельмi пашыраную, у 1832 г.: менавiта гэтая „Дачка Славы“ сталася першай бiблiяй панславiзму! Кнiга, складзеная напачатку з пралогу ў элегiчным дыстыху i трох нiзак па пяцьдзясят пэтраркаўскiх санэтаў, а затым павялiчаная да больш як шасьцiсот санэтаў, дзякуючы мiлоснай лiрыцы i народнаму элегiзму сваёй пачатковае вэрсii ёсьць вялiкiм паэтычным творам: у такой форме яна — вандраваньне па славянскiх магiлах, плач ды гнеў прыгнечаных i надзея на Божую волю. <…> Але ад выданьня да выданьня песьня мiлоснай тугi слабне й банальнее, а дыдакцыя расьце: апошняя вэрсiя ўжо ўяўляе сабой хiба вершаваную славянскую археалёгiю, гiсторыю, юстыцыю i прафэцыю. Напачатку ў „Дачцэ Славы“ мы бачым фантастычныя дагiстарычныя часы славянства, iдылiю мiралюбнае, букалiчнае расы, чые пасланцы прызнаюцца татарскаму хану, што ўмеюць толькi сьпяваць i граць на варыце13, але нiяк не ваяваць: Гердэр dixerat14. Потым знаходзiм у ёй гiсторыю славянаў, якая, уласна, ёсьць гiсторыяй учыненых iм крыўдаў i гiсторыяй славянскага разладу. Нарэшце — суд славянскi: Колар у двух найпазьней даствораных сьпевах (славянская „Лета“, славянскi „Ахерон“) не вагаецца сьледам за Дантэ наведаць неба i пекла i не адмаўляе сабе ў сатысфакцыi асудзiць ворагаў славянаў на вечныя пакуты ды засялiць рай скрозь славянамi. I, нарэшце, вiзiя славянскае будучынi i велiчы: Колар бачыць яе галоўным чынам геаграфiчна i лiчбава: ад ускраiн Сібiру да Крканошаў не заходзiць славянскае сонца! I ён зусiм не зважае, што гэта ўвесь час ня „тое самае“ сонца, бо асноўная рыса ягонага славiзму палягае ў цьверджаньнi пра iснаваньне „славянскага народу“, а чэхi, палякi, расейцы — адно галiны яго (чэскiя славяне, расейскiя славяне i г.д.). Ягоная „Ўсяславiя“, такiм чынам, атрымоўваецца ў вынiку звычайнага сумаваньня. Ужо Мiцкевiч папракнуў яго гэтым, бо атрымаць славянскi народ сумаваньнем значыць проста прылiчыць некалькi маленькiх пунктаў да капiталу расейскага. Злагада (насамрэч думка пра еднасьць была навязьлiвай iдэяй Колара таму, што яна была i восьсю рамантычнага i пасьлярамантычнага мысьленьня нямецкага!) i асьвета. Праз сто год ён бы хацеў устаць i слухаць, як мова былых рабоў гучыць з вуснаў ворагаў. <…> Больш за дваццаць апошнiх гадоў Колара (памёр ён у 1852 г.) павысьцiланыя шкадаваньнямi ягоных сяброў i аблямаваныя вучнямi, што яго пакiдаюць. Гэтыя гады ўсё яшчэ вялiкiя патрыятычным запалам i ахвярнаю працай на карысьць славянскае меншынi ў Пэшце. Яшчэ вялiкiя задумай ачысьцiць рэпутацыю i iмя славянаў. Яшчэ ўхвальныя за руплiвае зьбiраньне фальклёру. I ўсё ж яны непапраўна сфальшаваныя апалягетычнай фантастыкай, якая ўчыняе зь яго нашчыраваных тамоў шэраг morts-nйs15, якiя навука ўласнага народу адкiнула ўмомант. Пачалося гэта спробай гарманiзацыi чэскае мовы, паправай яе гукавой сыстэмы, упартай эўфанiзацыяй. Працягнулася канструяваньнем нацыянальнага нораву i найдаўнейшай асьвечанасьцi зь песьняў, якiя ён сабраў у народзе. А скончылася перамяшчэньнем славянскай гiсторыi на тысячу год назад. <…> На схiле жыцьця, у суправаджэньнi жонкi Фрыдэрыкi, ён учынiць падарожжа ўсiх рамантыкаў: у Iталiю; потым яшчэ адно: у Швайцарыю, Жэнэву; тады зноў у Iталiю. У вынiку зьявiлiся дзьве кнiгi „Дарожных нататак“ i аб’ёмны „навуковы“ том — „Стараiталiя славянская“16. Так: славянская. Бо паўсюль, куды б ён нi прыйшоў, ён знаходзiць мiстычных сыноў славаў: славянамi былi лацiняне i этрускi, славянскiмi былi старажытныя Iталiя i Швайцарыя! У той самы час iншы чэскi панславiст (Данкаўскi) у тоўстай кнiзе даводзiць славянскасьць Гамэра i Анакрэонта, а яшчэ адзiн (Вiнаржыцкi) бачыць славянаў у кельтах. Сваёй дурасьцю гэта параўнаецца хiба зь цьверджаньнямi тагачасных нямецкiх вучоных, якiя тыя самыя народы абвяшчалi за германцаў! Азiрнiся дзе заўгодна па Iталii: суцэльны „Геркулянум славянскi!“ Дарэчы, у гэтай сувязi на рахунак славянскiх заслугаў прылiчваюцца i антычная асьвечанасьць i, вядома ж, хрысьцiянскае сярэднявечча. Славянская гiсторыя сапраўды пашырана на тысячагодзьдзе надзвычай „слаўнае“. Колар не пабачыў свайго твору цалкам надрукаваным (другi том выйшаў у 1853 г., ужо па ягонай сьмерцi, у венскай Акадэмii навук), не зрабiўся сьведкам глыбокага маўчаньня, у якое твор занурыўся, — i воды саступiлiся! Але перад сьмерцю ён меў яшчэ час прэзэнтаваць кнiгу вучонай грамадзе ў Рыме: тая яго не прыняла. Што з iмглы нямецкага мiту нарадзiлася, бясспрэчна мела ў цемры нямецкай глушы i застацца!
I ўсё ж я сьцьвярджаю, <…> што колараўскi панславiзм ёсьць спробай iнтэграваць славiзм у канцэпцыю культуры акцыдэнтальнай. Ён — вельмi шляхетная прапанова. З самога факту ягонай гердэраўскай асновы вынiкае, што колараўскi панславiзм мог паўстаць i нарадзiцца толькi i толькi на ўзьмежжы славянства i Эўропы, славiзму i Акцыдэнту, i толькi зь iх узаемакантакту. Ён складзены ня з думак i ўяўленьняў Усходу, а выключна з iдэйных эсэнцыяў заходнеэўрапейскага рамантызму: праз Гердэра яго можна правесьцi да Русо i мысьленьня асьветнiцкага. Амальгамуйце Жан-Жакаву la bonne nature17 зь нямецкiм рамантызмам i археалягiчным мiтызмам, дадайце нямецкую фiлязофiю адзiнства Быцьця i свабоды Духу ды дамяшайце крыху асiянства i Пэрсi — i вы маеце Яна Колара. Колараўскi панславiзм адпавядае iмпульсам акцыдэнтальным i толькi iм. <…>
Згадаю яшчэ некалькi апошнiх кардынальных ягоных характарыстык. Гэты колараўскi панславiзм што да будучынi поўны няясных надзеяў: але гэта якраз толькi надзеi, а нiяк ня пляны. Гэта не праграмы, тут няма мэтанакiраванай сыстэматычнай акцыi. „Ьber die literarische Wechselseitigkeit“18 утрымлiвае шэраг парадаў вельмi практычных, але бязьмежна сьцiплых, а галоўнае — яна наскрозь менавiта толькi „literarische“. Насамрэч, такiм чынам, увесь каларызм ёсьць адной адзiнай вялiкай гiстарычнаю настальгiяй, ён цалкам зьвернуты да мiнуўшчыны. А яшчэ больш, чым гiстарычны, каларызм дагiстарычны, археалягiчны, мiтычны. Абсалютна вiдавочна, што ён — рэакцыя на комплекс актуальнай дзяржаўнiцкай непаўнавартасьцi ды спроба задушыць пачуцьцё роспачы вiзiяй вялiкай мiнуўшчыны. Ён — фэномэн пачуцьцёвае кампэнсацыi. Ён цалкам лiтаратурны i гiстарычны, а таму й непалiтычны, i гэтая непалiтычнасьць пацьвярджае лiтаратурнасьць i гiстарызм, а ў адказ сама iмi сiлкуецца. <…>
ЗАЎВАГІ
1 Вэнды — старажытнае нямецкае абазначэньне некаторых славянскiх этнiчных групаў, напр., лужыцкiх сэрбаў, паморскiх славянаў i карынцкiх славенцаў.
2 Mea culpa — мая вiна (лац.).
3 Une planche de salut — выратавальны круг (фр.).
4 Акцыдэнтальны (лац. Occidentalis) — заходнi, уласьцiвы краiнам Захаду ў супрацьлегласьць арыентальнаму, усходняму.
5 Naturvцlker — прыродныя, натуральныя народы (ням.).
6 „Iдэi да гiсторыi фiлязофii чалавецтва“, асноўная праца Ё.Г.Гердэра.
7 Naturdichtung i Kulturpoesie — натуральная (прыродная) творчасьць i культурная паэзiя (ням.).
8 Le langage sensible est le premier langage humain — мова пачуцьцяў ёсьць першай чалавечаю мовай (фр.).
9 „Галасы народаў у песьнях“, кнiга Ё.Г.Гердэра з 1807 г.
10 Deutschtum — нямецкасьць (ням.).
11 Найменьнiк славяне Колар этымалягiчна зьвязвае з коранем слава, лац. gloria. На гэтым будуецца ўся яго „Дачка Славы“ („Дачка Славii“, „Gloriae filia“), насычаная слоўнымi гульнямi кшталту „…слаўма слаўна славу славаў слаўных…“.
12 Il y a plus — болей за тое (фр.).
13 Вaрыта — старажытны чэскi музычны iнструмэнт.
14 Dixerat — сказаў (лац.).
15 Morts-nйs — мёртванароджаныя (фр.).
16 У арыгiнале — „Staroitalia slavjanska“, тымчасам як па-чэску трэба slovanska. У гэтым прыкладзе яскрава прасочваецца вульгарнасьць i прарасейскасьць Коларавага панславiзму.
17 La bonne nature — добрая прырода (фр.); маецца на ўвазе культ прыроды Ж.-Ж.Русо.
18 „Пра лiтаратурную ўзаемнасьць“, адно з тэарэтычных абгрунтаваньняў панславiзму Колара, напiсанае па-нямецку.

Опубликовано 29 сентября 2004 года
Новые статьи на library.by:
ПОЛИТИКА:
Комментируем публикацию: Разьвiцьцё i злачынствы панславiзму
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1096460098 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций