публикация №1793877063, версия для печати

Ці можа Бог стварыць камень, які не зможа падняць


Дата публикации: 05 ноября 2026
Публикатор: Никита Серпинский Денисович (номер депонирования: BY-1793877063)
Рубрика: ФИЛОСОФИЯ →


Ці можа Бог стварыць камень, які не зможа падняць

Пяць тэзісаў

  1. Недакладнасць парадокса (моўная)

  2. Выхад праз час

  3. Іншая логіка Бога

  4. Каменне як сувязь

  5. Парадокс як межа

1 Што значыць усемагутнасць і што такое непад'ёмны камень

Наша мова кажа так: усемагутнасць — гэта невычэрпная сіла, якая не мае ніякіх магчымых абмежаванняў, гэта значыць сіла з бязмежнымі магчымасцямі.

Што такое «непад'ёмны» — гэта такі, які немагчыма або з цяжкасцю можна падняць, пасунуць.

Таму наша фармулёўка гучыць так: ці можа невычэрпная сіла ў вобразе Бога падняць прадмет, які падняць немагчыма або з цяжкасцю?

Вяртаемся ў пачатак і робім выснову: першая праблема, якая паўстае перад намі, — гэта наша мова, бо яна не дае поўнай дакладнасці таго стану рэчаў, які мы апісваем.

2 Спроба праз час

Бог можа вярнуцца ў час, калі каменя яшчэ не было, і праз гэта падняць яго ў будучыні. Але і такое рашэнне не падаецца нашай логіцы, бо ўзнікае новае пытанне: а ці можа Бог змяніць час так, каб Яго самога не было? Бо калі гэта будзе, то Яго не будзе; а калі не можа — то зноў не ўсемагутны (праз логіку).

3 Іншая логіка Бога

Бог мае сваю логіку, і гэта значыць, што яна не падаецца чалавечай. Робім выснову: тады ўсе нашы пачуцці да Яго, вера, спробы Яго разумення — бяссэнсавыя, бо мы не зможам дакрануцца да Яго, і любы вобраз Яго не з'яўляецца ісціным, бо не мае таго статусу, каб стаяць на ўзроўні Бога і Яго логікі. Але гэта калі разглядаць чыста — у сэнсе «як сказалі, так і ёсць».

А можна разгледзець і па-іншаму: Бог мае сваю логіку, але яна з'яўляецца аднакарэннай з нашай, і таму яна падаецца нам або як больш спрошчаная, або як развіваная; і бачачы яе часткі ў свеце, мы таму і можам яе ўлавіць. Але выснова адна пры паўстанні такой фармулёўкі, якая была спачатку: у Богу няма сэнсу, бо Яго няма ў нас, бо Ён проста не існуе.

4 Каменне як сувязь

Мы можам разглядаць камень і Бога не як розныя па родзе, а як аднародныя — або праз іх сувязь. Прыклад: 2 + 2 = 4. Калі мы збяром два, то і чатыры прападзе; мы можам уявіць 2 + 2 як сувязь, знікненне каменя, а чатыры — ужо яно само. Або па-іншаму: прыставім, што пры будаўніцтве каменя Бог дакранаецца і адпускае туды сваю частку; тым самым у момант разбурэння рушыцца не камень, а частка Бога — тое ёсць Яго паслядоўнасць, і тым самым камень бясспрэчна прападзе.

Так жа можам разгледзець і па-іншаму: прыставім, што Бог зверху трымае нітку, на якой вісіць камень, і адпускае — тады камень падае ў нябыт. Або яшчэ па-іншаму: яны абодва роўныя па сіле, але залежнасць — не ў якой моцы, а ў якім яны стане; а пра яго пры фармулёўцы нічога не кажуць.

5 Выснова

Мы шукаем адказ там, дзе яго не можа быць — у плоскасці, дзе Бог разглядаецца як аб'ект сярод аб'ектаў. Магчыма, задача не ў тым, каб знайсці рашэнне, а ў тым, каб зразумець: само пытанне патрабуе пераасэнсавання. Парадокс каменя — не праблема, якую трэба вырашыць, а мяжа, якая паказвае межы нашай логікі і нашай мовы.

Таму ў фінальнай выснове я кажу: я не змог знайсці адказу, бо пытанне не падаецца майму асэнсаванню — яно патрабуе пераасэнсавання самога сябе.

 

Літаратура:

  • Эрш Жана. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняй філасофіі. — Мінск: ЭўроФорум, Беларускі Фонд Сораса, 1996. — 400 с. — ISBN 995-6022-06-11. 

  • Предпосылка кощунства: предположение о самоотречении Господнем в анонимности божественного имени [Электронный ресурс]: электрон. данные. - Минск: Белорусская цифровая библиотека LIBRARY.BY, 09 февраля 2005. - Режим доступа: https://library.by/portalus/modules/philosophy/readme.php?subaction=showfull&id=1107951199&archive=0215&start_from=&ucat=& (свободный доступ). – Дата доступа: 05.11.2026.

  • Людвіг Вітгенштайн. Логіка-філасофскі трактат / перакл. Лявона Баршчэўскага. — Мінск: Раман Цымбераў, 2025. — 118 с. — ISBN 978-985-7334-18-6.

Опубликовано 05 ноября 2026 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1793877063 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → ФИЛОСОФИЯ → Ці можа Бог стварыць камень, які не зможа падняць

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network