МЕМУАРНАЯ І ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА АДАМА ЕЖЫ ЧАРТАРЫЙСКАГА: АДЛЮСТРАВАННЕ АСВЕТНА-ПАЛІТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ (да 240-годдзя з дня нараджэння А.Е. Чартарыйскага)

Актуальные публикации по вопросам истории и смежных наук.

NEW ИСТОРИЯ


ИСТОРИЯ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

ИСТОРИЯ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему МЕМУАРНАЯ І ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА АДАМА ЕЖЫ ЧАРТАРЫЙСКАГА: АДЛЮСТРАВАННЕ АСВЕТНА-ПАЛІТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ (да 240-годдзя з дня нараджэння А.Е. Чартарыйскага). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2011-01-31
Источник: Луферчык, Я. Мемуарная і эпісталярная спадчына Адама Ежы Чартарыйскага: адлюстраванне асветна-палітычнай дзейнасці (да 240-годдзя з дня нараджэння А.Е. Чартарыйскага) / Я. Луферчык // Слова ў мове, маўленні, тэксце: зб. навук. прац маладых вучоных-філолагаў. Выпуск 2 / Брэст. дзярж. універсітэт; пад агул. рэд. Н.Р. Якубук. ― Брэст: Альтернатива, 2010. ― С. 53―56.

У гэтым годзе ўрачыста адзначаецца 240-годдзе з дня нараджэння выбітнага польскага, беларускага і рускага палітычнага дзеяча — Адама Ежы Чартарыйскага. Ён ўвайшоў у гісторыю, у тым ліку гісторыю літаратуры, як аўтар “Мемуараў” і шматлікіх эпісталярных лістоў, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне падзеі ад 1792 г. да сярэдзіны ХІХ ст. [гл.: 5, 6]. Для “Мемуараў” ўласціва дамінаванне аўтабіяграфічнага кампанента: аўтар апавядае перадусім пра тыя падзеі, удзельнікам якіх з’яўляўся або ў якіх ён быў добра інфармаваны. Сярод персанажаў твора — рэальныя гістарычныя асобы. Гэта найперш рускія імператары Кацярына ІІ, Павел І і Аляксандр І, сардзінскі кароль Эммануіл, французскі імператар Напалеон І Банапарт. Мастацкую аснову “Мемуараў” утвараюць найбольш значныя падзеі грамадскага і палітычнага жыцця Расійскай імперыі і Царства Польскага. А.Е. Чартарыйскі засяроджваецца найперш на падзеях барацьбы за захаванне Рэчы Паспалітай, раздачы польскіх зямель Кацярынай ІІ, каранацыі Паўла І, абставінах яго забойсва. Змястоўны матэрыял аўтар дае пра дзейнасць “нягласнага” камітэта ў 1801—1802 гг., суправаджае сваё паведамленне падрабязнай характарыстыкай яго членаў — П. Строганава, М.М. Навасільцева, В.П. Качубея, Ф.С. Лагарпа. Акрамя таго, у творы адлюстраваны адміністрацыйна-палітычныя змены ў Расійскай імперыі, якія былі праведзены ў пачатку ХІХ ст. Багатыя звесткі пададзены і пра знешнепалітычныя абставіны напярэдадні і падчас напалеонаўскіх войнаў у Еўропе.
Да нас дайшла багатая эпісталярная спадчына А.Е. Чартарыйскага. Трэба адзначыць, што яна разбіта і часткова змешчана ў розных выданнях [гл.: 6, 7]. Разнастайны эпісталярны матэрыял, які належыць руцэ А.Е. Чартарыйскага, да сённяшняго дня знаходзіцца ў шматлікіх архівах Расіі, Польшчы, Беларусі і не выдадзены. Больш за тое, некаторыя лісты так і не пераведзены з французскай, польскай ці рускай моў, што безумоўна замінае іх цэласнаму вывучэнню.
Нарадзіўся Адам Ежы (Адам-Юрый Адамавіч) Чартарыйскі 14 студзеня 1770 г. у сямь’і вядомага польскага рода Чартарыйскіх. Яго бацькі з’яўляліся ўплывовымі палітычнымы дзеячамі Рэчы Паспалітай і Герцагства Варшаўскага. Патрыятычная дзейнасць бацькоў А.Е. Чартарыйскага наклала на яго лёс асаблівы адбітак, таму на працягу ўсяго свайго жыцця ён паставіў сабе адзіную мэту: імкнуцца да адраджэння Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Пасля паразы паўстання Т. Касцюшкі і апошняга падзела Рэчы Паспалітай, уся маёмасць бацькі (Адама-Георгія) Чартарыйскага была канфіскавана новай уладай. Акрамя таго, Кацярына ІІ патрабавала, каб два яго сыны (Адам Ежы і Канстанцін) прыбылі ў Пецярбург і паступілі на службу Расіі. Адам Ежы пісаў: “бацька, у вышэйшай ступені добры і далікатны, не вырашаўся патрабаваць ад нас гэтай ахвяры. Але менавіта гэта незвычайная дабрыня паўплывала на нас мацней усякіх патрабаванняў […]. Ехаць у Пецярбург, выдаліцца ад крэўных і сардэчных сувязяў, зрабіцца добраахвотнымі палоннымі самых ненавісных нашых ворагаў, катаў нашага народа, — гэта была найвялікая ахвяра, якую мы вырашыліся прынесці для нашых бацькоў” [5, с. 34].
Асобнае месца ва ўспамінах князя А.Е. Чартарыйскага займае адлюстраванне падзей рускай гісторыі на мяжы ХVІІІ—ХІХ стагоддзя. Аляксандр І зрабіў А.Е. Чартарыйскага членам “нягласнага” камітэта, міністрам замежных спраў Расійскай імперыі (1804—1806).
24 студзеня 1803 г. А.Е. Чартарыйскі быў прызначаны папячыцелем Віленскага універсітэта і яго навучальнай акругі. У склад акругі ўваходзілі Віленская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская, Валынская, Кіеўская і Падляская губерніі [гл.: 8]. У сваіх “Мемуарах” князь А.Е. Чартарыйскі пакінуў наступны запіс: “Я скарыстаўся шчаслівым выпадкам і галоўную сваю моц накіраваў на народную адукацыю, якой я надаў нацыянальны (польскі, — Л.Е.) характар, і якую я пераўтварыў на шырэйшых і адпаведных сучасным запатрабаванням падставах” [5, с. 312].
Па эпісталярным крыніцам бачна, які плённы і актыўны ўдзел ў стварэнні універсітэта і акругі адразу прыняў А.Е. Чартарыйскі. Дзякаючы яго намаганням, ужо 18 мая 1803 г. імператар Аляксандр І падпісаў но “Устаў ці агульныя пастанаўленні Імператарскага Віленскага універсітэта і вучылішч яго округа” [гл.: 9]. Па новаму Уставу Віленскі ўніверсітэт атрымаў шырокае самакіраванне, былі павялічаны шэрагі прафесуры і працоўнага персаналу. Замест ранейшых трох факультэтаў ва універсітэце былі заснаваны чатыры [3, с. 52—53]. За час знаходжання А.Е. Чартарыйскага на пасадзе папячыцеля Віленскага універсітэта і навучальнай акругі ва ўніверсітэце быў адкрыты клас скульптуры, кафедра фізіялогіі, наладжана друкарская справа па выпуску падручнікаў і кніг. У навучальнай арузе была адчынена Свіслачская гімназія Гродненскай губерніі, клінічная школа пры універсітэце. Пад пільным доглядам А.Е. Чартарыйскага ўдалося пашырыць універсітэцкую бібліятэку, збор медалёў, астранамічную абсерваторыю, кабінет фізікі, кабінет натуральнай гісторыі, батанічны сад, хімічную лабараторыю, анатамічны тэатр, тыпаграфію і кніжныя лаўкі, збор медыцынскага абсталявання, аптэку, клінічную школу.
Падчас Айчыннай вайны 1812 г. А.Е. Чартарыйскі распрацаваў дэтальны план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў адраджэнне Вялікага княства Літоўскага як беларускай дзяржавы [1, с. 58].
У арганізацыю Царства Польскага, створанага па рашэнню Венскага кангрэса, А.Е. Чартарыйскі уклаў шмат клапатлівай і настойлівай працы. Палякі лічылі амаль вырашаным тое, што яму будзе прапанаваны пост намесніка ў Царстве Польскім. Але так не адбылося. Ён атрымаў толькі месца сенатара і члена Адміністрацыйнай рады. З гэтага моманту настае канчатковае аддаленне паміж Аляксандрам I і А.Е. Чартарыйскім.
У сувязі з раскрыццём тайных таварыстваў у Віленскім універсітэце і навучальнай акрузе, А.Е. Чартарыйскі накіраваў імператару Аляксандру І ліст, у якім прасіў выслухаць яго, і не прымаць “высокіх рашэнняў” [гл.: 4]. Тым не менш, 5 красавіка 1824 г. “па настойлівай яго просьбе ён (А.Е. Чартарыйскі, — Л.Е.) атрымаў звальненне ад пасады” [6, с. І] папячыцеля Віленскага універсітета і яго навучальнай акругі.
Падчас паўстання 1830—1831 гг. А.Е. Чартарыйскі займаў пасаду прэзідэнта Сената і нацыянальнага ўрада. Аб ім пачалі казаць, як аб будучым карале Польшчы, ці ўсёй адноўленай Рэчы Паспалітай. Але падаўленне паўстання паклала канчатак усёй актыўнай палітычнай дзейнасці А.Е. Чартарыйскага і вымусіла яго эмігрыраваць спачатку ў Англію, а пасля ў Францыю, дзе ён ўзначаліў “Манархічнае таварыства Трэццяга мая” (“Атэль Ламбер”).
Не гледзячы на глыбокую старасць, напярэдадні паўстання 1863—1864 гг. А.Е. Чартарыйскі ізноў выявіў энергічную дзейнасць. Зараз яна была накіравана на тое, каб падрыхтаваць умяшанне еўрапейскіх дзяржаў у руска-польскія справы. Сярод гэтых новых трывог і клопатаў, князя Адама Чартарыйскага не стала. Ён памёр 15 ліпеня 1861 г. у Парыжы, дзе і быў пахаваны.
Апавядальныя крыніцы даюць найкаштоўны матэрыял па вывучэнню гісторыі нашай Айчыны. Дзякуючы зафіксаваным у іх фактам, гістарычным падзеям можна прасачыць інтымныя перажыванні і асабістыя ўспрыняцці, прааналізаваць мэты і ідэі, якія кіравалі іх удзельнікамі. На аснове аналіза мемуарнай і эпісталярнай спадчыны А.Е. Чартарыйскага добра бачна, якую вялікую ролю ён адыграў у развіцці адукацыі і асветніцтва на беларускіх землях. Яго праца садзейнічала ўзняццю прыстыжу Расійскай імперыі ў вачах еўрапейскіх краін і захаванню культурных традыцый Рэчы Паспалітай. А.Е. Чартарыйскі зрабіў вялікі ўклад ў стварэнне нацыянальнай польскай дзяржавы — Царства Польскага, распрацоўку і папулярызацыю беларуска-польскай дзяржаўнай ідэі.
Літаратура:

Новые статьи на library.by:
ИСТОРИЯ:
Комментируем публикацию: МЕМУАРНАЯ І ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА АДАМА ЕЖЫ ЧАРТАРЫЙСКАГА: АДЛЮСТРАВАННЕ АСВЕТНА-ПАЛІТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ (да 240-годдзя з дня нараджэння А.Е. Чартарыйскага)

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

ИСТОРИЯ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.