Гістарычны раман

Исторические романы и художественные рассказы на исторические темы.

NEW ИСТОРИЧЕСКИЕ РОМАНЫ


ИСТОРИЧЕСКИЕ РОМАНЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

ИСТОРИЧЕСКИЕ РОМАНЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гістарычны раман. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-25

Заснавальнікам гістарычнага рамана з’яўляецца англійскі пісьменнік Вальтэр Скот (раманы «Айвенга», «Квенцін Дорвард», «Талісман»). Узорам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры з’яўляецца раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», які набліжаецца да рамана-эпапеі.

«Каласы пад сярпом тваім» — гістарычны раман, які адпавядае патрабаванням, што ставяцца да твораў такога тыпу: дыстанцыя ў часе, адлюстраванне ўжо завершанага перыяду эпохі, дакументальнасць жыццёвай першаасновы, наяўнасць сапраўдных падзей і асоб. На думку Г. Кісялёва, У. Караткевіч перадаў у рамане ўсю складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей адлюстраванай эпохі, выявіў добрае веданне дакументальных гістарычных матэрыялаў. Разам з тым у час з’яўлення рамана даследчыкі адзначалі, што У. Караткевіч выбраў для сябе спецыфічную разнавіднасць гістарычнага жанру. «У момант, калі беларуская проза ў асобе лепшых сваіх прадстаўнікоў, — пісаў В. Каваленка, — дасягнула значнай рэалістычна-аналітычнай глыбіні і строга жыццёвых меж вобразатворчасці, ён (Караткевіч. — Аўт.) у сваіх творах быццам насуперак гэтай галоўнай традыцыі нацыянальнай літаратуры зрабіў круты паварот да адкрыта рамантызаваных уяўленняў пра мінулае беларускага краю, дапускаючы пры яго адлюстраванні тую ступень адвольнай умоўнасці, якая мяжуе з непрыкрытай белетрызацыяй». «Каласы пад сярпом тваім» не ўкладваліся ў межы традыцыйнага гістарычнага рамана. Арыентацыя на гістарычную рэальнасць пакідала сціплыя мажлівасці для волевыяўлення задумы мастака, які прызнаваўся, што для яго важна было не толькі «перадаць дух эпохі. Але і каб за ёй адчуваўся сённяшні дзень. Каб чалавек рабіў вывады…» Відавочна, што для выканання гэтай мэты патрэбна была максімальна дапушчальная ў гістарычнай прозе свабода ў адборы матэрыялу для твора, які (як сведчыць прызнанне У. Караткевіча) павінен быў супадаць з яго аўтарскай пазіцыяй, развіваць і ўзбагачаць яе, стаць яе вобразным доказам. Дзеля паглыбленага гісторыяй разумення сучаснасці, яе праблем і супярэчнасцей і распачаў свой гісторыка-мастацкі эксперымент У. Караткевіч. Мэты абумовілі і сродкі іх дасягнення.


Новые статьи на library.by:
ИСТОРИЧЕСКИЕ РОМАНЫ:
Комментируем публикацию: Гістарычны раман


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

ИСТОРИЧЕСКИЕ РОМАНЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.