КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО (последнее)
ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ У НАВАГРУДКУ
Актуальные публикации по вопросам культуры и искусства.
"Я маю край, айчыну дум маіх…"
Чужына, асабліва вымушаная, эміграцыя, не спрыяе творчаму натхненню. Толькі ў рэдкіх мастакоў слова-выгнанцаў з Радзімы захоўваецца дзейсны талент. Пасля "Пана Тадэвуша" (1834 г.) Адам Міцкевіч амаль не займаўся паэзіяй. Яго духоўнае жыццё набыло новы змест, атрымала іншую арыентацыю - палітыка. Настальгія, ад якой ён пакутаваў і ў Парыжы, і ў Лазане, і ў Венецыі, патрабавала нейкіх рэальных спраў. У думках паэт працягваў жыць на Навагрудчыне, і толькі ў хвіліны тугой самоты маглі выйсці з-пад пяра, як з самога сэрца такія словы: Літва! Ты як здароўе ў нас, мая Айчына!… Што варта ты, ацэніць той належным чынам, Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую... У геніяў ёсць шмат асаблівасцяў. Адна з іх - бачыць сваю будучыню. У "Яўгеніі Анегіне" Пушкін у дэталях апісаў уласную дуэль. Адзін з твораў Чэхава амаль дакладна паказвае апошнія дні жыцця аўтара. Міхал Кляофас Агінскі - славуты кампазітар (таксама наш зямляк - як і Міцкевіч) - падчас жыцця ў Залессі, напісаў знакаміты паланез "Развітанне з Радзімай". Ён як-бы прадбачыў, што, развітаўшыся з Радзімай, ен ужо сюды не вернецца... Не мінула гэтая горкая чаша і Міцкевіча. Горкая таму, што, напэўна, страшна ведаць свой лёс.
Аднойчы ў лісце да сябра - Ігнація Дамейкі - Міцкевіч напісаў: "За што - за што, Жэгота (так па-сяброўску Міцкевіч называў Дамейку), а за "Пана Тадэвуша" - павінны ўсё ж наваградцы паставіць мне помнік пасярод Наваградка". Яго прароцтва збылося - больш чым праз паўтара стагоддзя ў гістарычным цэнтры былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага - на вуліцы Малы Замак быў пастаўлены помнік нашаму славутаму земляку. Аўтар помніка - мінскі скульптар Валерый Янушкевіч.

Опубликовано 03 сентября 2005 года
Новые статьи на library.by:
КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО:
Комментируем публикацию: ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ У НАВАГРУДКУ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1125767882 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций