АРХІТЭКТУРА

Актуальные публикации по вопросам культуры и искусства.

NEW КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО


КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему АРХІТЭКТУРА. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2005-09-03

Архітэктура – з’ява даволі складаная. Будынкі служаць для практычнага выкарыстання і ў той жа час з’яўляюцца творамі мастацтва. Уяўленне пра архітэктуру, пра яе ролю ў жыцці грамадства даволі разнастайныя. Адны склонны надаваць вялікую значнасць практычнаму боку архітэктуры, а другія – яе спецыфіке як асабліваму віду мастацтва. Адсюль і розныя азначэнні архітэктуры. Архiтэктар стварае агульную задумку будынка, адзначае аб’ёмна-прасторавае вырашэнне аб’екта, планіроўку, форму агульнага і дэталяў, архітэктар пераследуе двуадзіную мэту – камфорта і прыгажосці; архітэктар павінен забяспечыць аптымальнае вырашэнне таго і другога. Архітэктура ўзнікла і існуе ў выніку грамадскай патрэбы ў ёй. У пачатковы перыяд гісторыі чалавечага грамадства розныя працоўныя і бытавыя працэсы праходзілі ў натуральнай, прыроднай прасторы, г.зн. пад адкрытым небам,у прымітыўных шалашах і ў прыродных сховішчах (пяшчорах). З тягам часу людзі навучыліся ўзводзіць будынкі. Першапачатковай задачай архітэктуры з’яўляецца арганізацыя прасторы для працэсаў чалавечай дзейнасці, далучэнне да прыроднага асяроддзя штучнага асяроддзя. Архітэктура цесна звязана з часам, таму ў ёй выяўлены характар эпохі. На фарміраванне архітэктуры ўплываюць і прыродныя ўмовы, але рашучае значэнне маюць сацыяльныя перадумовы і тэхнічныя метады будавання. Даволі яркім прыкладам з’яўляецца архітэктура Старажытнага Егіпту. Збудаванні гэтай дзяржавы вялікія, да 19 стагоддзя іх памеры не былі перавялічаны. Знакамітая піраміда Хеопса ўзвышаецца на 147 метраў, бок яе аснавання дасягае 230 метраў, складзена яна з камянёў весам 2,5 тоннаў кожны. Храмы мелі ўнушальныя фасады сцены-агароджы вышынёй з сучасны пяці-шасці павярховы дом і залы з калонамі дыяметрам у некалькі метраў. Гэта гаворыць пра тое, што правячая вярхушка грамадства была зацікаўлена ў нязменнасці існаваўшых сацыяльных зносін, бытавых і культурныях адрозненнях, кансерватыўнай накіраванасці да ўстойлівых традыцый. У дойлідцтве Старажытнага Егіпту на працягу больш чым трох тысяч год панавала раз і назаўсёды ўсталяваная традыцыя. Старажытныя егіпцяне верылі, што на тым свеце душа памёршага працягвае жыць, у тым выпадку калі захоўваецца яго цела. Целы памёршых муміфіцыравалі,. а для захавання мумій служылі грабніцы. Грабніца – гэта вялікае, складзеннае з каменных блокаў збудаванне ў форме чатырохграннай піраміды. У глыбіні масіва – пахавальная камера, дзе стаяў саркафаг з муміяй. Архітэктура Месапатаміі сведчыць пра прыродныя ўмовы дзяржавы. Тут упершыню з’явілася арка. У гэтай мясцовасці не было леса, і будаўнікі прыдумалі рабіць заместбалачнага перакрыцця зводчатае ці арачнае. Па прычыне таго, што камяня і дрэва ў Месапатаміі было мала, у будынках галоўным чынам выкарыстоўвалася гліна, з каторай выраблялі сырцавую і абажжоную цэглу. Разнастайныя формы дойлідства захаваліся ў Іране. У гэтага народа існаваў звычай хаваць памёршых у пяшчорах. Для гэтай мэты выкарыстоўвалі не толькі прыродныя пяшчоры, але вырубалі ў скалах штучныя грабніцы. Дэмакратычная культура Антычнасці таксама пакінула свой адбітак у архітэктуры. Тут была створана сістэма вобразнага выяўлення ўзаемадзеення ўнутранных сілаў канструкцыі. Грэкі распрацавалі архітэктурны одэр – складзеную з калоны і антаблемента кампазіцыю, у якой формы і суадносіны як асноўных частак, так і дэталяў кананізаваны. Уплывала на грэчаскае дойлідства скульптура, якая была дасканалай па пачуццю пластыкі і дасканалласці стварэння з натуры. У пачатку 5 стагоддзя да нашай эры перамога над Іранам выклікала пад’ём нацыянальнай свядомасці і садзейнічала развіццю культуры Грэцыі. У Афінах, якія ўзначальвалі барацьбу супраць агрэсіі Ірана, быў збудаваны знакаміты Акропль. Галоўныя будынакі Акроплю — Парфенон, Эрэхтэён, храм багіні перамогі Нікі, Прапілеі. Усе збудаванні зроблены з белага мрамара. Гісторыя захавала імёны стваральнікаў гэтага ансамбля: дойліды Іктын і Каллікрат і скульптар Фідый. Выключнае значэнне маюць прынцыпы архiтэктурна планiровачных рашэнняў Афiнскага Акропля: асiметрыя, гарманiчная раўнаважнасць мас, цесная сувязь архiтэктурных збудаванняў з прыродай, прадуманае ўзаемадзеянне збудаванняў памiж сабой, а таксама ўлiк паслядоўнасцi ў успрыманнi будынкаў. Старажытна грэчаскае i старажытна рымскае дойлiдства складаюць два апошнiх этапа ў развiццi антычнай архiтэктуры. Разам з шэрагам агульных прызнакаў памiж iмi назiраецца i цэлы шэраг адрозненняў. Яны выходзяць, памiма сацыяльна-палiтычных фактараў, з несупадзення ў масштабах будавання, выкарыстаннем у Грэцыi i Рыме сваiх асаблiвых будаўнiчых матэр’ялаў i спецыфiчных канструкцый. Рым расшырыў кампазiцыйныя прыёмы, увёў новыя будаўнiчыя матэр’ялы i канструкцыi. У адносiнах дэкаратыўна-пластычных сродкаў ён галоўным чынам наследваў Грэцыю. Галоўнае, што аб’ядноўвае Рым з Грэцыяй, былi одэры з усiмi iх элементамi i дэталямi. Тэматыка збудаванняў у Рыме значна пашыраецца, здзесь узводзiцца каласальная колькасць вялiкiх будынкаў. Усё гэта патрабавала зменаў тэхнiчнай асновы будавання. У Рыме распрацоўвалiся i атрымлiвалi шырокае распаўсюджанне прынцыпiяльна новых канструкцый. Узнiкненне i сутыкненне Вiзантыйскай дзяржавы адкрывае новы гiстарычны перыяд, якi ахоплiвае больш чым тысячагадовы тэрмiн – эпоху феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi.Мастацкая культура Вiзантыi вызначылася ў вынiку слiцця змененых традыцый i прыёмаў антычнасцi i новых уплываў з Усходу. Успрынятыя Вiзантыяй формы позднерымскай архiтэктуры у сваю чаргу ўжо преранеслi ўздзеянне варварскай культуры. Тыпы збудаванняў, iх кампазiцыя адлюстравалi патрабаваннi iдэялогii хрысцiянства. Устойлiвасць сацыяльна-палiтычнай сiстэмы Вiзантыйскай дзяржавы i грамадства прывялi да традыцыйнасцi, адносна слабай зменлiвасцi форм архiтэктуры. Спецыфiчныя ўмовы развiцця хрысцiянскай архiтэктуры i ўплыў позднерымскага дойлiдства прывялi да спрошчанасцi i аголенасцi эктэр’ера вiзантыйскiх збудаванняў. Дэкаратыўнае ўбранне знешняга аблiчча будынкаў узрастае толькi ў апошнi перыяд iснавання Вiзантыi. Калi ўнутраннае ўбранне пайшло па лiнii багацця, раскошы i перанасычанасцi, самi будынкi атрымлiвалi даволi простую апрацоўку: фасады, як правiла, не тынкавалiся, а афармлялiся цэглай, чаргаванай са слаямi ружовага цямяначнага раствора. Выкарыстоўвалася ўзорчатаяц цагляная кладка, якая надавала будынкам асаблiвую фактуру. Характэрным матывам апрацоўкi з’яўлялiся звужаныя арачныя вокны, якiя часта зводзiлiся ў групы – па два-тры вакна, нярэдка раздзеленых калонкамi i аб’яднаных надпружнай аркай над нiмi. У 15-16 стагоддзе ў Рыме было збудавана некалькi буйных цэркваў базiлiк – св. Пятра, Латэранская базiлiка, Санта Марыя Маджора i iнш. На працягу пя цi стагоддзяў ранняга Сярэднявечча (6 – 10 ст)культура ў Еўропе перажывае доўгi крызiс i заняпад. Антычная культура была разбурана i дасягненнi яе забыты. Старыя будынкi рушылiся, новыя не будавалiся. У гэтых умовах высокае мастацтва архiтэктуры было страчана, архiтэктура стала грубай i прымiтыўнай. Палiтычная разрозенасць асобных феадальных уладанняў садзейнiчала масаваму прыгоннаму будаўнiцтву. Будавалася умацаванае жыллё для феадалаў. Гэтыя дамы-крэпасцi ўяўлялi сабой трохпавярховыя жылыя вежы, якiя абкружалi сцяной. У далейшым фартыфiкацыя развiвалася i ўскладнялася, рэзiдэнцыяй феадала станавiўся комплекс названы замкам. У эпоху ранняга Сярэднявечча гарадское жыццё ў Еўропе замерла. Ачагамi культуры станавiлiся манастыры. У iх будавалiся цэрквы, жылыя карпусы, трапезныя, а самi манастыры абкружалiся крэпаснымi сценамi. У 10 стагоддзi яны ўжо ўяўлялi сабой вялiкiя i развiтыя комплексы. Пад’ём эканомiкi i культуры ў Заходняй Еўропе ў 11 – 12 стагоддзях знаменаваўся ў архiтэктуры станаленнем так званага раманскага стыля. Раманскi стыль сфармiраваўся пры iстотным уплыве Вiзантыi, дзяржавы выступаючай для таго часу ўзроўнем развiцця. У найбольшай ступенi раманскi стыль быў выяўлены ў аблiччы тагачасных каталiцкiх цэркваў. У перыяд 5 – 9 стагодзяў цэрквы былi яшчэ простыя па структуры. Купалоў i званiц у Еўропе яшчэ не ведалi. Будынак уяўляў сабой збудаванне з грубага камяня i з двускатнай страхой, характэрная кампазiцыя фасада каталiцкага храма з двума вежамi па бакам увахода, сфармiравалася пад уплывам аблiчча цэркваў Сiрыi. Аркада на калонах, у свой час распрацаваная ва Усходняй правiнцыi Рымскай iмперыi (Сiрыi), паслужыла правобразам улюбёнага ў раманскiм стылi дэкаратыўных арачак на калонах. Да 10 стагоддзя цэрквы ў Заходняй Еўропе перакрывалiся пры дапамозе драўляных страпiл, затым увайшлi ў абiход зводы. Характэрны элемент раманскага стылю арчная форма дзверных i аконных праёмаў. З цягам часу ўваходы сабораў набылi афармленне ў выглядзе размешчаных адна за адной памяншаючыхся арак, абапiраючыхся на прысценныя калоны, -- так званы перспектыўны партал. У будынках раманскага стылю аркi мелi цыркулярныя абрысы. Архiтэктурны стыль паўночных, у адносiнах да Iталii дзяржаў, быў названы гатычных. Гатычнай архiтэктуры удалося пераадолець цяжкавагавасць раманскага стылю. Для гатычнага стылю характэрна тэндэнцыя да пераадолення не толькi iнэртнасцi будынка – сцен, сталбоў, зводаў, але таксама статычнасцi i замкнёнасцi ўнутраннай прасторы. Пры будаваннi ставiлася мэтай не толькi стварэнне ўмяшчальнага памяшкання, але i вялiчча iнтэр’ера. Вышыня гатычных сабораў удвое больш за раманскiя, пры гэтым яна падкрэслена вертыкаллю, надаючай прасторы накiраванасць увышыню. Гэтая архiтэктура адмаўляе дух эпохi, у Сярэднявечча, калi адкрыта сцвярджалася права сiльнага, калi над розумам i душамi людзей панавалi дагматы цэрквы, архiтэктура готыкi прапаноўвала абудзiцца ад векавога сна, яна была падобная да мiтусячай у пошуках iсцiны чалавечай душы, да мiстычнай веры ў нябесныя сiлы. 15 стагоддзе стала павартным у архiтэктуры Iталii, што адбiлася на архiтэктуры ўсей Еўропы. Архiтэктура рэнесанса ў Iталii адносiцца да перыяду 15—16 стагоддзяў. Яна ўзнiкла i пачала фармiравацца ў Фларэнцыi. Адзiн вядомых майстараў архiтэктуры ранняга рэнесанса – архiтэктар Ф. Бурнелеска (1377—1446) пабудаваў у адной з фларэнтыйскiх цэркваў прыдзел, у канструкцыi i дэкаратыўных формах каторага выкарыстаны прыёмы позднерымскай архiтэктуры. Бурнелеска разумеў сутнасць класiкi i яе прынцыповае значэнне ў адрозненнi ад готыкi. Готыка выяўляе напружанасць, пераадоленне, барацьбу; класiка ў трактоўцы рэнесанса – яснасць, дакладнасць, пэўнасць, спакой. У готыке ўнутранная прастора будынкаў дынамiчна, у рэнесансе яна абмежавана, статычна. У гiсторыi амаль кожнага архiтэктурнага стыля яго завяршаючы этап знамянуецца складанасцю формаў, перагружанасцю дэталямi, iмкненнем да павышанай дэкаратыўнасцi. У рэнесансе гэта тэндэнцыя набыла настолькi спецыфiчны характар, што прывяла да фармiравання новага стыля – барока. Былая стрыманасць змянiлася падкрэсленай экспрэсiяй. Пачатак фармiравання новага стылю паклаў Мiкеланджало Буанароцi (1475—1504). У 1520—1534 Мiкеланджало пабудаваў у Фларэнцыi капэлу Медычы i выканаў праэкт вестыбюля бiблiятэкi Лаўлецыяна. Вырашаючы кампазiцыю вестыбюля бiблiятэкi Лаўлецыяна. Мiкеланджало ставiў задачу выказаць у гэтым творы настраенне свайго часу. Спараныя парысценныя калоны ствараюць напружаны рытм. Яны не трактаваны ў якасцi нясучых элементаў, на якiя апiраюцца вышэйляжачыя часткi; яны ўцiснуты ў нiшы, iм цесна. Участкi сцяны выдвiнуты наперад, як бы выпiраюць, i гэта падкрэслена рэльефнай пластыкай дэталяў. Франтон над дзвярыма разарваны. Лесвiца рэзка расшыраецца к нiзу, запаўняючы сабой амаль ўсё памяшканне. Прыступкi вычварна выгнуты i хвалямi нiспадаюць унiз. Уся кампазiцыя пабудавана на кантрастах, завострана. Архiтэктурныя формы быццам пульсiруюць. Ад спакойнай яснасцi рэнесанса не засталася нiчога. Галоўнае, што выклiкала росквiт у архiтэктуры барока, -- гэта iмкненне феадальнай знацi i каталiцкай царквы да выяўлення свайго прэстыжа. Стыль барока – апафеоз багацця. У архiтэктуры барока перавагалi непамерная дэакаратыўнасць, цяжкавагасная раскоша, вычварныя формы, элементы структуры, выкарыстанне насычанага колеру i пазалоты павiнны былi ўмацоўваць выразнасць архiтэктуры, ствараць уражанне багацця i параднасцi. Найбольш вядомымi майстрамi барока 17 стагоддзя былi Л. Бернiнi (1598—1680) i Ф.Баррамiнi (1599—1667). У сярэдзiне 17стагоддзя, калi ў Iталii расквiтаў стыль барока, у Францыi вызначыўся новы архiтэктурны стыль – класiцызм. Усталяваны ў Францыi рэжым цэнтралiзаванай улады патрабаваў архiтэктуры не патэтычнай, але велiчнай, унушальнай. Пачатак новага стыля знаменаваўся будаваннем фасада Лувра, якi ажыццявiў французкi архiтэктар (па адным дадзеным, К. Пэрро, па другiм – д’Арбэ). Фасад Лувра ўяўляе сабой каменную дэкарацыю, прыбудаваную да фасаду ўжо iснуючага будынка. Асноўным кампазiцыйным сродкам класiцызма з’яўляюцца калонады, не маючыя практычнага прызначэння, франтоны i пiлястры на фасадах без рэальна канструктыыўнага сэнсу. У той жа перыяд быў пабудаваны знакамiты Версаль. Рэгулярнасць агульнай планiровачнай кампазiцыi i велiчная строгасць фасадаў спалучалiсь з iмпазантнасцю i дэкаратыўным бляскам убрання iнтэр’ераў, раскошай анфiлад парадных залаў, упрыгожаных мрамарам, бронзай, люстрамi, жывапiснымi пано, пазалачонай лепкай i разьбой. У класiцызме, так сама як у рэнесансе i барока, элементамi з якiх складалася архiтэктурная кампазiцыя, былi класiчнай архiтэктурнай формы. Але iх трактоўка адрознiвалася большай рэгламентацыяй падкрэсленай дакладнасцю. Найбольш улюбёнай у класiцызме была одэрная кампазiцыя, таму што з дапамогай каланад можна было выявiць iдэю велiчы i таму што ў класiчным архiтэктурным одэры усе суадносiны частак строга вызначаны, сiстэма одэрных форм заснавана на стройнай логiке ўнутранных сувязей. Кампазiцыi класiцызма абавязкова сiметрычны. Сiметрыя – найбольш эдементарны прыём упарадкавання кампазiцыi. Вымушаны парадак – дух класiцызма. Сэнс цэнтральна-асевых кампазiцый – апафеоз безумоўнай дысцыплiны. Развiццё еўрапейскай архiтэктуры ў першай палове 19 стагоддзя характарызавалася паступовым адыходам ад класiцызма ў бок рэтраспектывiзма i электызма. Электызм у архiтэктуры быў народжаны распадам класiцызма як стыля i як метада архiтэктурнай творчасцi. Класiцызм з пэўнага моманту перастаў задавальняць жыццёвыя патрабаваннi. Планiровачныя вырашэннi, прапанаваныя класiцызмам, не маглi змясцiць новага грамадскага зместу, новых функцый. Абмяжоўвалi яны i выкарыстанне новых канструктыўных сродкаў. Дойлiды звяртаюцца да так званых гiстарычных стыляў, спрабуюць выкарыстоўваць iх формы ў сучасных збудаваннях. Але спадчына мiнулага была даследавана слаба i вывучэнне яе насiла павярховы характар. Адсюль – яўны акцэнт, перанасiмы архiтэктарамi на дэкаратыўныя арнаментальныя дэталi. Але нават дакладнае iх узнаўленне не магло даць патрэбнага вынiка. Атрымлiвалiся сухiя, у сутнасцi мёртвыя, формы, якiя не краналi галоўнага – аб’ёмна прасторавай кампазiцыi, вобразнага строю архiтэктуры, не выяўлялi яе характара i пластыкi. Тэхнiчны бок архiтэктуры рухаўся наперад, мастацкi – развiваецца ў супрацьлеглы бок. Электызм захоўвае архiтэктуру да канца 19 стагоддзя. Паралельна з дэкарктывiцка-пераймальнiцкiм дойлiдцтвам, ужо з другой чвэрцi стагоддзя ў заходнееўрапейскай архiтэктуры развiваецца другая, рацыяналiстычная струя, заснаваная на актыўным выкарыстаннi прагрэсiўных будаўнiчых матэр’ялаў, перш за ўсё метала i шкла. Новыя будаўнiчыя матэр’ялы ўздзейнiчалi на творчую свядомасць архiтэктараў. Яны падказвалi незвычайныя канструктыўна-архiтэктурныя рашэннi, iх развiццё пайшло ўразрэз з электызмам. У 1980-х гадах у архiтэктуры вызначалася новая плынь, новы стыль – мадэрн. Мадэрнiсты, разумеючы беспрынцыпнасць i бесперспектыўнасць форм мiнулага, iмкнулiся супаставiць усяму гэтаму новую, арыгiнальную i лагiчную архiтэктуру. Архiтэктары мадэрна пры фармiраваннi планаў i кампазiцый будынкаў смела iшлi на прымяненне асiметрычных вырашэнняў у групiроўцы аб’ёмаў i ў месцазнаходжаннi вакон i дзвярэй. Асобным часткам дамоў i дэкаратыўным элементам надавалася абцякальнасць формы, няпэўныя, вялыя абрысы. Прымянялiся манерныя, абстрактныя i расцiцельныя матывы. Найбольш значнымi майстрамi мадэрнiзму былi: венскiя архiтэктары Отта Вагнер i Йозэф Альбрых, бяльгiйскiя – Ван дэ Вельдэ, англiйскiя – Чарльз Макiнтош i амерыканскi Луiс Салiвэн. Мадэрн у пачатку 20 стагоддзя пераходзiць у сваю поздюю “канструктыўную” стадыю. Значнасць дэкаратыўнага убрання на фасадах будынкаў знiжаецца, i галоўная ўвага пераносiцца на эстэтычную выразнасцьасноўных канструктыўных элементаў. У архiтэктурных будынках бачна iмкненне да прастаты i эканомii кампазiцыйных эстэтычных сродкаў, да выяўлення кампазiцыi прызначанага будынка i асаблiвых матэр’ялаў. У разглядаемы перыяд, калi вызначалiся прынцыповыя асновы сучаснай архiтэктуры, працавалi архiтэктуры – француз Огюст Пэррэ i амерыканец Франк Ллойд Райт. О. Пэррэ актыўна выкарыстоўвае жадлезабетон. У 1903 ён будуе ў Прыжы першы цалкам жалезабетонны дом. З яго твораў часу да Першай Сусветнай вайны характэрны таксама тэатр Елiсейскiх палей у Прыжы. Ф. Райт разглядаў архiтэктуру як трохмернае аб’ёмна-прасторавае мастацтва. Ён заклiкаў да ўсталявання цеснай сувязi з прыродай, i да максiмальнага выкарыстання ў архiтэктуры асаблiвасцей i магчымасцей прыроднага асяроддзя. Пад’ём будаўнiцтва адзначаўся з 1924 года, цэнтрам архiтэктурнай дзейнасцi ў Германii становiцца Баўхауз – вышэйшая архiтэктурная i мастацка-прамысловая школа. Тэарытычнай асновай Баўхауза быў “функцыяналiзм”, прынцып – “ тое добра выглядае, што добра функцыянуе.” Да лiку вядучых архiтэкараў таго часу прыналежыў лiдар Баўхауза Вальтар Гроппiус, па праэкту якога ў Дэссаў быў узведзены будынак гэтай школы. Будынак быў вырашаны ў функцыянальных адносiнах вельмi прадумана i лагiчна. Архiтэктура знешнiх аб’ёмаў i iнтэр’ераў пабудавана на геаметрызацыi формаў i на кантрастных спалучэнняў гладкiх паверхняў сцен з вялiкiмi пласкасцямi вялiкага люстравага шкла. Сучасная архiтэктура дала вялiкую колькасцьстылiстычных адгалiнаванняў ( функцыяналiзм, канструктывiзм, “арганiчная архiтэктура,” новы эмпiрызм i iнш.), яна стварыла вялiкую колькасць навтарскiх, цiкавых, разнастайных, фармальна вострых у кампазiцыйных адносiнах, смелых збудаванняў, прынцыповую аснову каторых складае прагрэс будаўнiчай тэхнiкi. У сучаснай архiтэктуры праяўляецца рэкламны падыход да кампазiцыi, iмкненне стварыць фармальна вострыя, экстраардынарныя, экспрэсiўныя збудаваннi. Недахопам з’яўляецца амаль поўная адсутнасць у ёй мастацкай вобразнасцi. Прыарэтэт канструкцыi, зварочаны ў пошуках новага да так званай бiонiкi – запазычаных канструктыўных прынцыпаў у арганiчнага света, засланяе эмацыянальны пачатак, i гэта гiстарычна абмяжоўвае архiтэктуру, робiць няяснымi перспектывы яе развiцця. Лiтаратура: 1. “Очерки истории архитектурных стилей”, В.Н. Батажкова, Москва, 1983г. 2. “Зодчество”, Ф. Гольдштейн, Москва, 1979г.

Новые статьи на library.by:
КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО:
Комментируем публикацию: АРХІТЭКТУРА


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.