Плач па Косаве (2)

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Плач па Косаве (2). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-27

АВТОР: Ісмаіл Кадарэ

ИСТОЧНИК: ЖУРНАЛ "ARCHE" №2 1999 ГОД


II

Вось ужо чатыры дні ішлі ўцекачы, самі ня ведаючы, дзе. Месцамі іх рака перасыхала, месцамі паток зьбіраўся ў віры. Да іх сюд–туд далучаліся жаўнеры–вугорцы, мовы якіх ніхто не разумеў, валахі, якія ўпарта шукалі Дунаю, жыды, што ўзяліся невядома скуль. Увесь гэты народ зьнікаў таксама раптоўна, як і аб’яўляўся, усё адбывалася, як у сьне. Аднойчы да іх прыбіўся турэцкі падафіцэр, адзіны, напэўна, басурман, які далучыўся да хрысьціянаў. Ён зьдзіўлена аглядаўся і на кожным адпачынку прасіў спадарожнікаў навучыць яго хрысьціцца.

Праз дрымоту да Г’ёрга даляталі ўрыўкі гутаркі. “Думаю, мы ўжо не ў Альбаніі — ужо столькі дзён тупаем. І я так думаю. Тут ня Сэрбія. Як ты кажаш? Кажу, што тут болей ня Сэрбія. Не Альбанія ці ня Сэрбія? Як табе патлумачыць, браце... Адны называюць гэты край сэрбскім, другія — альбанскім. Хто яго ведае, як яно там насамрэч! А каму належыць гэтая праклятая раўніна, дзе мы трохі не пакінулі свае косткі, гэтае Поле Драздоў? Гэта ж, браце, з–за яго сто ці дзьвесьце гадоў таму пабіліся сэрбы з альбанцамі.

Г’ёрг расплюшчыў вочы, і яму здалося, што ён бачыць воддаль праклятыя Вяршыні. На іх заўсёды ляжаў аднолькавы сьнег, па–над імі сінела аднолькавае неба, але да іхных падножжаў туліліся вёскі, у якіх гаварылі на розных мовах. Ад думкі, што ён іх болей мо не пабачыць, зь ягоных вачэй пацяклі сьлёзы.

На ўскрайку адной зь вёсак яны сустрэлі двух альбанцаў, што вярталіся ў свой край. Але як ён ні прасіў іх забраць яго з сабой, яны адмовіліся. То былі ганцы, ім трэ было сьпяшацца, яны мянялі коней, фурманкі, гналі паромы, каб як найхутчэй дабрацца да свайго гаспадара, графа Бальшы — яны несьлі яму вестку.

Г’ёрг не зразумеў сэнсу іхных словаў. Мабыць, няшчасьце забрала ў іх розум, бо пра якую вестку, які загад магло ісьці цяпер, калі вайна скончылася? І пасьля, калі сапраўды ход быў пра важнае даручэньне, чаму яны адсталі на дзясяткі вёрстаў? Дзе яны знойдуць графа, калі невядома нават, ці жывы ён яшчэ. Якая карысьць з пасланьня цяпер, калі ўсё загінула? Яны выслухалі ягоныя неўразуменьні і адказалі, што яны проста ганцы і ім нельга ні пра што думаць і ні ў чым сумнявацца. Ім даручылі занесьці гэтае пасланьне ад іхнага крыла альбанскага войска да графа Бальшы ўжо калі пачаўся гэты страшны вечар, і таму яны дагэтуль яго шукалі. Усё перакруцілася ў іх перад вачыма, графскі намёт усё аддаляўся, і ўрэшце чалавечая плынь вынесла іх на супрацьлеглы бок. Яны меліся любой цаной выканаць пастаўленае перад імі заданьне; знайсьці графа жывым ці мёртвым, і калі мёртвым, дык на магіле, крычучы дзікім голасам, зачытаць яму пасланьне.

Пасланцы паскакалі сярод хмараў пылу, Г’ёрг правёў іх вачыма. Яны зьніклі, і адразу здалося, што іх ніколі й не было, што гэта была здань. У прадмесьці немалога мястэчка ён сустрэў групу ўцекачоў, што сьпяшаліся ў адваротны бок. Цяпер ён лёгка пазнаваў іх па разарваных плашчах і нязвыкла счарнелых тварах. Нават дзіўна, што за адзін асьляпляльна сонечны дзень на косаўскай раўніне можна было так спаліць твар. Яшчэ больш азмрочвала гэтыя абліччы горыч разгрому. Да сялянаў, што не пускалі іх у дамы, ляцелі трох– ці чатырохмоўныя праклёны, гэтаксама яны клялі сваю долю і самое Неба: “Мы біліся за гэты крыж, — раўлі яны, тыцкаючы пальцам на званіцу, а вы шкадуеце нам лусты хлеба, не пускаеце пераначаваць. Хай на вас халера і чума!”

Вяскоўцы сувора і недаверліва маўчалі. Толькі сабакі рваліся з ланцугоў, гатовыя разьдзерці прыбышоў.

“Каб вам не нажыцца ў гэтых хатах, каб вашым ганкам крапівой зарасьці!”

Г’ёрг аглянуўся, каб пабачыць, хто там так кляне. “Владан!” — крыкнуў ён. Так, то быў Владан, толькі яшчэ больш знуджаны, чым два дні таму, калі яны згубіліся ў гэтай зборні, і вочы яго яшчэ мацней палалі.

Владан махнуў яму.

— Бачыш, хто мы ім? Ніхто... — крыкнуў ён. — Пустадомкі! Паскуды! Ду...

— Так ім, так ім, б–б–браце, — такаў, пыкаючы–мыкаючы, нейкі мадзяр. — К–к–кляні іх, ніхто так ня ўмее заклясьці, як ты!

— Ён умее так клясьці, бо ён паэт, — патлумачыў мужчына ў лахманах, якія калісьці былі жупанам. — Словы і кляцьба — гэта ягоны фах.

— Вось як? Мы, мадзяры, нічога не цямім у гэтай чортавай краіне. Усе нашы словы перакручваюць. Учора во: бачу, як нейкі чалавек грызе акрайчык, кажу яму “смачна есьці”. Ведаеце, што робіць ён? Дае мне ў морду! Клянуся Небам, мы троху не забілі адзін аднаго з–за гэтага “смачна есьці”, якое немавед чаму яго абразіла. Мабыць, яму выдала на кепскае слова, ён падумаў, што я яму прапанаваў чорт знае што...

Сёй–той засьмяяўся.

— Давайце пойдзем іншай дарогай, — прапанаваў той у абшарпаным жупане. — З такімі скнарамі, як тут, халера дамовішся.

— Хутка мы ім папярок горла ўсталі! Так то яны ня супраць, каб мы біліся й баранілі іх ад турак і чмурак, але варта папрасіць у іх нечага на зуб ці каб пусьцілі ў хату паспаць, яны пачынаюць вурчаць, бы той сабака.

Владан усё выплёўваў праклёны, а рукі ягоныя рэзалі паветра, быццам шукалі нечага, а не знаходзілі.

Зарана ты выкінуў гусьлі, дружа, падумаў Г’ёрг.

— Цякайма адсюль, — настойваў мужчына ў жупане, сьцеражучыся сабак.

Уцекачы пацягнуліся далей і паселі пад купкаю дрэваў ля вёскі.

— А ты таксама баюн? — спытаўся вугорац Г’ёрга, бачачы ў тога на сьпіне лагуту.

Г’ёрг кіўнуў.

— Мы якраз сьпявалі ў княскім шатры, — сказаў Владан, што ляжаў тутсама. — Перад бітвай... о так!

— А я ніколі ня бачыў княскага шатра. Раскажы мне, які ён, што там было, — папрасіў вугорац.

Владанавы вочы азмрочыліся.

— Што ж я скажу табе, вугорча? Яны ўсе там былі — і наш князь Лазар, супакой, госпадзе, ягоную душу, і кароль Тврко, і валаскі ваявода, і альбанскія графы, — жартавалі, пілі, раз–пораз сьмяяліся з нашых песень.

— Але чаму, чаму вы іх сьмяшылі? — пасыпаліся з розных бакоў пытаньні.

— Мы іх не сьмяшылі, — змрочна пакачаў галавою Владан. Я шчэ не спатыкаў чалавека, які б сьмяяўся з гусьляра.... Яны зь іншага сьмяяліся... Цяжка патлумачыць... Сэрбы з альбанцамі зразумеюць, іншыя — наўрад ці... Патлумач ім, Г’ёржа.

— Сам тлумач.

Владан пару разоў цяжка ўздыхнуў і паківаў галавой.

— Не магу, асабліва цяпер, пасьля косаўскага разгрому.

Не магу, сказаў ён, але ўсё ж распавёў. Сотні гадоў ужо цягнецца гэтая спрэчка, альбанскія песьні гавораць пра адно, а сэрбскія — пра другое. Адны кажуць “дзень”, другія — “ноч”. Асабліва наконт Косава. Тыя і тыя лічаць гэты край сваім і праклінаюць супернікаў. Так было заўжды, аж пакуль не сабралася войска на Косавым полі. Князі сьмяяліся з баюноў у шатры: наўрэшце народы разам выступілі супраць туркаў, пабароўшы варожасьць, а тут гэтыя рапсоды і далей цягнуць свае старыя песьні. Сэрбскія лірнікі, як і раней, лаялі альбанцаў, ілірыйцы адказвалі, а тым часам побач рыхтавалася асманскае войска, каб назаўтра скрышыць і тых, і тых. Гора нам! Гора тысячу разоў!

Г’ёргу закарцела апраўдаць сваіх, паказаць, што звадку заўжды пачынае чужынец–прыбыш, што альбанцы абжылі Косава задоўга ўперад таго, як сэрбы абрынуліся на іх з поўначы, але, бадай, цяпер гэта ня мела ніякага значэньня. Быццам прачытаўшы ягоныя думкі, Владан маркотна ўздыхнуў.

— Мы самі столькі гадоў сеялі зло. Мы самі столькі гадоў рэзалі адзін аднаму горлы за Косава, а цяпер яно ні нам, ні вам не пайшло...

Яны доўга маўчалі, і глядзелі, і глыталі сьлёзы. Цяпер, калі Косава засталося ляжаць недзе далёка, яны нібы здолелі адарваць ад сябе ягоны чорны дзень. Можа, цяпер прасьвятлее іхны розум, а за галавою — і душа?

Владан ня зводзіў вачэй з Г’ёргавай лагуты.

— Дай мне, браце, лагуту на хвіліну, спробую пасьпяваць.

Г’ёрг завагаўся. Ці мае ён права перадаваць лагуту сэрбскаму гусьляру, думаў ён сам сабе. Ён ня памятаў, каб нехта некалі такое рабіў, але сумненьні адступілі перад прагай, якою гарэлі Владанавы вочы. Рука гусьляра быццам задрыжала, калі ён падхапіў лагуту.

Ён нейкі момант патрымаў яе, потым няўмелыя пальцы ўзьляцелі. Вось–вось яны апусьцяцца на самотную струну. Трывога апанавала яго. Ён зразумеў, што апынуўся перад дылемай: або рука падпарадкуецца інструмэнту, або інструмэнт — руцэ. Або струна парвецца, або пальцы сьціснуцца. Або бедства, або выкупленьне грахоў.

Г’ёрг заўважыў, як у сэрба на лобе выступілі кропелькі поту. Яму хацелася папрасіць: “Ня йдзі на такое выпрабаваньне!” — пасьля, у апошні момант яму хацелася проста крыкнуць “не!”, але той другі ўжо ўдарыў па струнцы.

Вырваўся мярзотны гук, правісеў у паветры некалькі сэкундаў і сьціх. Пасьля загучалі словы, і твар рапсода зьбялеў. Паляцелі словы, цяжкія, як старыя надмагільныя стэлы: “Сэрбе, устань! Ідуць альбанцы наша Косава адняці!”

Нядоўга сьпяваў ён. Галава бясьсільна апусьцілася на грудзі, і ён, амаль рыдаючы, прашаптаў: “Не, немагчыма, нельга!”

Іншыя заінтрыгавана пераглянуліся.

“Няшчасныя мы, няшчасныя! — думаў Г’ёрг. Але ў гэтых словах быў ня толькі смутак, але й нейкі бязьлітасны бляск. — Шчасьлівыя мы, шчасьлівыя!” — падумаў ён, і зноў зь ягоных вачэй пацяклі сьлёзы.

Такі самы жалобны шал сівым вэлюмам засьцяліў вочы сэрба.

Абодва яны заставаліся ў палоне мінулага, але ніводзін не хацеў скінуць ланцугі памяці.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Плач па Косаве (2)


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.