БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА (последнее)
Алесь Салавей, якім я яго памятаю
Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
АВТОР: Ігар Качуроўскі
ИСТОЧНИК: ЖУРНАЛ "ARCHE" №5 2001 ГОД
Пад восень 1946 г. я прыехаў з Карынтыі наведаць Зальцбург, які быў тады цэнтрам украінскага жыцьця ў Аўстрыі: там жылі некалькі пісьменьнікаў, дзейнічаў лягерны1 тэатрык, выходзілі газэты, існавала выдавецтва Пятра Валыняка й пачынала сваю дзейнасьць нядаўна заснаваная Суполка ўкраінскіх навукоўцаў, літаратараў і мастакоў. А галоўнае, там пасяліўся мой асабісты сябар і літаратурны аднадумец — малады паэт Барыс Аляксандраў, які толькі што выдаў свой першы зборнік. Ад Барыса я даведаўся, што найцясьнейшае сяброўства зьвязвае яго не зь землякамі-ўкраінцамі, а зь беларускім паэтам Алесем Салаўём.
Алесь быў маладзейшы за нас па гадах, але выглядаў старэйшым дзякуючы акулярам і шызаму ад галеньня падбародзьдзю (падбародзьдзе, якое трэба галіць двойчы на дзень: зранку і зьвечара...). Зрэшты, ён быў старэйшым і паводле жыцьцёвага ды літаратурнага досьведу: быў ужо жанаты, а першы зборнік пасьпеў выдаць два гады таму (я ня выдаў тады пакуль ніводнага).
Перш за ўсё мы зладзілі літаратурны вечар у адным (ужо не прыгадаю якім) з украінскіх лягераў Зальцбургу. Выступалі ўсе трое з чытаньнем сваіх вершаў. Што тычыцца мастацкай якасьці, то вершы стаялі прыблізна на адным узроўні, але лепш за ўсіх чытаў Алесь. На стылі яго чытаньня не адбілася модная ў Савецкім Саюзе манера Качалава-Станіслаўскага — чытаць вершы як прозу, робячы найбольш ідыёцкія лягічныя націскі. Наадварот, Алесь дакладна акцэнтаваў рытмаструктуру вершаў — так што ўвага слухачоў плыла за ім на хвалях рытму.
Потым мы яшчэ некалькі разоў праводзілі такія супольныя выступы, у прыватнасьці, ладзілі літаратурны ранішнік у лягеры Сан-Марцін каля Філяху2, дзе я тады жыў, ды вечар у Зээбодэне ля Мільштацкага возера.
Пад час размоваў з Алесем я ўпершыню пачуў імёны некаторых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі на Захадзе: Юрка Віцьбіч, Натальля Арсеньнева, Адамовіч, Крушына, Масей Сяднёў (які карыстаўся тады найбольшай Алесевай сымпатыяй). Між іншым, у Зальцбургу жыў тады яшчэ адзін беларускі паэт, Дудзіцкі, але мы не знайшлі зь ім шмат супольнага, бо краевугольным каменем свайго існаваньня ён ставіў адну толькі праблему:
— Як бы гэта выпіць?
Зрэшты, мы з Барысам і Алесем таксама былі ня супраць, каб часам выпіць, але тое было дзесьці “на маргінэсе” (як кажуць галічане), а зацікаўленасьць нашая засяроджвалася галоўным чынам на толькі што выдадзеных кніжках украінскіх і беларускіх аўтараў, на часопісных і газэтных публікацыях празаічных і вершаваных твораў, на новых імёнах, якія раз-пораз зьяўляліся на арбіце нашага пісьменства, якое перажывала кароткатэрміновы лягерны росквіт.
Якраз у тыя гады разгарнулася трэцяя па чарзе ў гісторыі ўкраінскага пісьменства літаратурная дыскусія, якая хвалявала ня толькі крытыкаў і пісьменьнікаў, але й шырокія колы спажыўцоў мастацкага слова. (Першая такая дыскусія ўзьнікла дзесьці напярэдадні першай сусьветнай вайны, паміж “радзянамі”, якія прытрымліваліся расійска-народніцкага ўтылітарнага разуменьня літаратуры, ды “хацянамі”, якія стаялі на пазыцыях заходнеэўрапейскага мадэрнізму. Другая дыскусія пачалася ў сярэдзіне 20-х гадоў, калі Хвылявы кінуў покліч арыентацыі на эўрапейскую культуру, намагаючыся адарваць украінскае пісьменства “ад задрыпанкі-Масквы” ды пазбавіць яго правінцыйных рысаў.)
Дыскусія лягернага пэрыяду ўспыхнула паміж невялічкай групоўкай прыхільнікаў украінскага парнасізму (увасобленага, у прыватнасьці, у творчасьці кіеўскіх нэаклясыкаў) ды прыхільнікамі “нацыянальна-арганічнага стылю”, што ўздымалі на шчыт творчасьць выпадковых літаратараў, якія былі й засталіся для нас “самазванцамі ў літаратуры”.
Карацей кажучы, нашыя сымпатыі былі тады на баку Дзяржавіна, Клэна, Ораста, якія выступалі абаронцамі нэаклясычных традыцый.
Алесь, які балюча ўспрымаў недахоп сваёй адукацыі, прагна паглынаў веды з галіны літаратуразнаўства (якія, дарэчы, ніяк не цікавілі Барыса Аляксандрава).
Літаратурным узорам для Алеся быў беларускі парнасіст Максім Багдановіч, які і для мяне стаўся “вечным спадарожнікам”. Варта зьвярнуць увагу на глыбінную сваяцкасьць творчасьці Багдановіча й згаданых тут кіеўскіх нэаклясыкаў, і што адзін з іх, Міхайла Драй-Хмара, пераклаў на ўкраінскую мову дзесьці сорак Багдановічавых вершаў.
Ня лішнім будзе ўзгадаць, што Алесь у нейкай ступені быў абавязаны нэаклясыкам за вышкал формаў, напрыклад, ён запазычыў у Зэрова дванаццацірадковую александрыну.
Пра беспамылковы эстэтычны Алесеў густ найлепш сьведчыць наступны выпадак. У 1947 годзе на старонках украінскіх часопісаў і газэтаў пачалі зьяўляцца вершы Парфірыя Гаратака (у прыватнасьці, у ”Літаўрах”, органе Суполкі УНЛМ, мы прачыталі падпісаныя гэтым імем дзьве рэчы: “Астраўную баляду” і “Таямнічую мілэдзі”). Хадзілі чуткі, што Гаратак нарадзіўся на Далёкім Усходзе, а адтуль пасьля ўсіх прыгодаў патрапіў у Аўстрыю. Па рукох хадзіў машынапісны зборнік Гаратакаўскіх вершаў, якія выклікалі захапленьне ў двух вядомых украінскіх літаратуразнаўцаў: Івана Кашаліўца й Юрыя Дыўніча (Лаўрыненкі). Падчас свайго чарговага візыту ў Зальцбург я запытаў сваіх сяброў, ці хто ведае таго Гаратака асабіста.
— А хто бачыў Казьму Пруткова? — адказаў Алесь.
І сапраўды: неўзабаве мы даведаліся ад Пятра Валыняка, у выдавецтве якога друкаваўся Гаратакаўскі зборнік, што гэта — літаратурная містыфікацыя, а хаваюцца за псэўданімам “Парфірый Гаратак” Клэн і Мосендз.
Аднойчы ў размове з Барысам я выказаў думку, што перад Алесем вялікая будучыня ў паэзіі.
— Калі б жа не ягоныя дзівацтвы... — уставіў Барыс.
— Што ты хочаш гэтым сказаць? Якія дзівацтвы?
— Будзе нагода — пабачыш...
Нагода не прымусіла сябе доўга чакаць. Аднойчы ў прысутнасьці Алеся мы з Барысам скардзіліся, што замест рамантычных чубоў нам абодвум неўзабаве давядзецца сьвяціць празаічнымі лысінамі. А вось Алесю з ягонымі нібы з дроту валасамі такая небясьпека, маўляў, не пагражае... Кожны з нас, і Барыс, і я, былі б ня супраць абмяняцца чубамі з Алесем. Алесь маўчаў. А на другі дзень зьявіўся... з паголенай галавою...
Другім Алесевым дзівацтвам было падпісваць толькі што напісаныя вершы заднім чыслом: нібыта гэта напісана яшчэ тады, як ён рыхтаваў да друку першы зборнік. І ўзнікала пытаньне: чаму ж ён даў у той зборнік некаторыя яшчэ зялёныя, ня цалкам сасьпелыя рэчы, а найлепшых не ўключыў? Таксама паставіў ён мінулагоднюю дату на сваім насьледаваньні Гаратакаўскай гумарэсцы Venit mors velociter з наіўным спадзяваньнем, што мы паверым, быццам ён сам, незалежна ад Гаратака, выдумаў своеасаблівую страфічную будову верша...
Апошні раз я бачыў Алеся недзе ў жніўні ці верасні 1948 году. Клэна не было ўжо сярод жывых, часопіс “Літаўры” спыніў сваё існаваньне, шэрагі ўкраінскіх чытачоў радзелі на вачах: усе хлынулі за акіян і ўсе думкі былі скіраваныя толькі ў адным напрамку: куды зьяжджаць і што нас там чакае. У такі неадпаведны час выйшаў мой першы зборнік (“Над сьветлай крыніцай”), які ўжо не было каму чытаць.
Барыс, якога заўжды перад тым абступалі зграйкамі дзяўчаты — прафэсар Главінскі называў іх Барысавымі музамі, — быў, як кажуць, на сьмерць закаханы ў адну букавінку, якая сталася найвялікшым каханьнем ягонага жыцьця і якой ён прысьвяціў ці ня лепшыя свае вершы. Ягонае захапленьне перадалося й мне — яна й мне пачала здавацца незямною істотаю.
— Звычайная дзяўчына! — сказаў пра яе Алесь.
Так потым і высьветлілася...
Алесь жыў ужо не ў Ленарказэрнэ (дзе меў пад страхою маленькі, але асобны пакойчык), а ў якімсьці лягеры за горадам, дзе ў велічэзнай залі тулілася звыш дзесяці сем’яў.
Не бяз горычы Алесь сказаў мне, што Барыс так і не наведаў яго на новым месцы...
А яшчэ болей горычы было ў ягоных словах, калі ён распавёў, што другое дзіцё, здаецца, глухое ад нараджэньня...
У тыя дні мы разьвіталіся з Барысам, які ад’яжджаў у Канаду. Неўзабаве і я адплыў у Аргентыну, а Алесь — у Аўстралію.
З Барысам мы ліставаліся аж да ягонай трагічнай сьмерці, ад Алеся я атрымаў некалькі лістоў, і ў апошнім зь іх яшчэ раз выявілася Алесева дзівацтва: ён прасіў не пісаць яму на працягу двох гадоў, бо ён усё адно не адкажа. Я пісаў яму і тады, і два гады счакаўшы, — але адказу так ніколі й не атрымаў.
Зьвяртаўся я й да Барыса, ці вядома яму што-небудзь пра Алесеву долю, але Барыс пісаў чыста лірычныя лісты і на кожны дакладны запыт ніколі не адказваў...
.............
Гэтая жменька ўспамінаў усплыла ў маёй памяці (і з майго забыцьця), калі я атрымаў кніжку “Нятускная краса” — пасьмяротны зборнік майго былога сябра...

Опубликовано 27 сентября 2004 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Алесь Салавей, якім я яго памятаю
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1096276240 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций