ВЕРШЫ И ПЕРАКЛАДЫ

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ВЕРШЫ И ПЕРАКЛАДЫ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-26

МАКАРЕВИЧ ПЁТР

Толькі пасля перакладчыцкай практыкі ў два дзесяцігоддзі я, нарэшце, асмеліўся дакрануцца да радкоў Аляксандра Пушкіна. З вялікім хваляваннем і цнатлівай надзеяй на прыхільнасць прапаноўваю падборку – маю дзёрзкую спробу запрасіць Аляксандра Пушкіна да гутаркі па беларуску.

Пётр Макаревич

Руслан і Людміла

-Урывак з паэмы –

Ля лукамор’я дуб зялёны;

На дубе залаты ланцуг:

І днём, і ноччу кот вучоны

На ланцугу брыдзе наўкруг.

Направа пойдзе – спеў заводзіць,

Налева – казка загучыць.

Там цуд: лясун паважна ходзіць,

Русалка на суку сядзіць;

На таямнічых тых дарожках

Сляды нябачаных звяроў;

І хатка на курыных ножках

Стаіць без вокнаў, вушакоў;

Там лес з далінай зданяў поўны;

На золку хвалі хлынуць вольна

На берагоў пустых пяскі,

І трыццаць віцязяў агністых

Ідуць чародкай з хваляў чыстых,

А з імі дзядзька іх марскі;

Там каралевіч мімаходам

Няволіць грознага цара;

Ў аблоках там перад народам,

Кране ледзь мора й лес зара,

Вядзьмак праносіць змагара;

Там у турме царэўна тужыць,

Ей шэры воўк аддана служыць;

Там ступа з Бабаю Ягой

Ідзе-брыдзе сама сабой;

Над золатам Кашчун там чахне;

Там рускі дух… там Руссю

пахне!

І я там быў, і мёд я піў;

Ля мора бачыў дуб зялёны;

Пад ім сядзеў я, кот вучоны

Свае мне казкі гаварыў.

Адну я помню казку гэту

Паведамлю цяпер я свету…

Вакхічная песня

Што змоўк наш раскацісты бас?

Грыміце, вакхальныя спевы!

Хай вабяць пяшчотныя дзевы

І юныя жонкі каханыя нас!

Гэй, шклянку паўней налівайце!

На звонкае дно

Ў густое віно

Таемны пярсцёнак кідайце

Узнімем бакалы і зрушым іх разам!

Няхай жывуць музы, няхай жыве розум!

Ты, сонца святое, гары!

Як гэта лампада бляднее

Прад золакам ясным ўгары,

Так мудрасць ілжывая гасне і тлее

Прад мудрасці сонцам: у ім фальшу няма.

Няхай жыве сонца, няхай згіне цьма!

* * *

Пара, мой друг, пара:, спакою сэрца просіць –

Лятуць за днямі дні, і кожны міг адносіць

Часціначку быцця; і мы з табой ўдваіх

З намерам доўга жыць бярэм апошні ўздых.

А шчасця не знайсці, ды ёсць спакой і воля.

Даўно зайздросная ўяўляецца мне доля –

Даўно, стамлёны раб, замысліў я ўцячы

Ў прыстанак для работ, пяшчоты ў далячынь.

* * *

На ўзгорках Грузіі ўначы ляжыць імгла;

Арагвы шум перада мною.

І лёгкі сум душы, і светлы, як сляза;

Бо сум напоўнены табою,

Табой, адной табой... І смутку ўжо майго

Нішто не мучыць. Не трывожыць,

І сэрца зноў гарыць, кахае - з-за таго,

Што не кахаць яно не можа.

Элегія

Той час маёй шалёнай весялосці

Гняце і ломіць, як пахмеллле косці.

І як віно – журба з-за тых падзей

У маёй душы з гадамі ўсё мацней.

Мой сумны шлях. І зычыць працу,

Мне прышласці захмаранае мора.

Ды не хачу, сябры, я паміраць;

Я жыць хачу, тварыць, перажываць.

І ведаю: уцешны час настане

Між клопатаў, нягод і хвалявання:

Гармонія падорыць зноў экстаз,

Над выдумкай пралью слязу не раз,

Мажліва, й мне на схіле дзён

фатальных

Каханне блісне ўсмешкай

развітальнай.

* * *

Хай жыццё нашле падманаў –

Не журыся, не сярдуй!

Часам смутку не бядуй:

Дзень ружовы, вер, настане.

Сэрца прышласцю жыве;

Відавочнае паныла:

Усё - імгненна, ўсё сплыве;

А міне – як будзе мілым!..

* * *

Я вас кахаў: маё каханне можа

Яшчэ ў душы пагасла не зусім;

Няхай яно вас болей не

трывожыць;

Я не хачу вас засмучаць нічым.

Я вас кахаў маўкліва, безнадзейна,

Ў агні пакуты, рэўнасці, тугі;

Кахаў так шчыра, як багатварэнне,

Як дай вам Бог

каханай быць другім.



Уставай, суайчыннік,

з каленяў

Я на зломе вякоў і на зломе эпох

Бачу: ідалы ўміг расыпаюцца прахам,

А рэжымам закляты, як чартапалох,

П’едэстал пасмяротна бярэ адным махам,

Ды пілуе найлепшых дзяржаўны тартак:

У фаворы Дзям’ян, у ваганні –

ШАЛЯПІН…

Колькі ж слаўных сыноў беларускіх

мы так

Па-вар’яцку загадзім, загубім,

прашляпім?

Як да ганьбы такой дакаціўся народ?

Славу нацыі, імя сусветнае – БЫКАЎ –

Слініць гадка, паскудна зімоўскага рот

На кісельным экране са свістам і гікам!?

Уставай, суайчыннік, з каленяў! Не трусь!

Годзе свет нам смяшыць і гібець як

папала!

Беларускае Слова – жыве!

І жыве Беларусь!

Ёсць Скарына у нас, Багдановіч,

Купала…



Настрой мяняецца з дарогай

Ля сцен, дзе Павел Шарамет

Утрымліваўся за калючкай,

Нясе мяне веласіпед

Да меншае дачкі і ўнучка.

А з пліт бетонна-змрочны

плот

І металічныя вароты

Тырчаць,

вады набраўшы ў рот,

Завышаны калючым

дротам.

Чаму і што мяне наўздзіў

Адсюль так шпарка

міма гоніць?

Дэманстратыўна й я хадзіў

Ускрай гранічнага

прадоння.

І я казёныя табу

Не раз нагой і словам

кратаў.

Магчыма, і мяне зграбуць

І штурхануць яшчэ

за краты…

Я вызвалю багажнік, руль,

І запаветны інтэрнацкі

204-ты блок бяру

Ў настроі слаўным

дзеда, бацькі.

З плячэй скарб дачны

дастаю,

І з годнасцю сялянскай

маркі

Крывінкам родным я даю

Кампот, цыбулю,

бульбу, скваркі…

Дзень векапомны

Белагруды

Ля Дзітвы, пад вярбовым шатром,

Прытуліла ўдваіх плашч-палатка.

Адгукаецца соладкі стогн…

Ад абдымкаў ці спірту Рахаткі?*

Асядланы пушынкай-табой,

Ад любові я стаў нецвярозы.

Дораць пошчакі нам над ракой

Салаўіныя сосны, бярозы.

Уцяклі мы ад сцен і вачэй

Пад блакітны дах неба на волю,

Дзе люстэрка прывольна цячэ

Між азёрнага паху наўколля.

Ўся прырода – падножжа табе!

Грае гімн для цябе ўверасе лісце.

Як і плоць, у святой варажбе

Ў маналіт нашы лёсы зліліся.

Незабыўны пчалы дзіўны звон –

Нечаканай над намі прыблуды –

Рай вярбовы на ўвесь гарызонт

Векапомнага дня Белагруды…

* Рахатка К.У. - дырэктар лікёра-

гарэлачнага завода АФ “Мажэйкава”

Лідскага раёна.

Усё бляднее прад

каханнем

Хай паўсвета стане ганіць

І клясці паўсвета ўслед –

Усё бляднее прад каханнем

Па-сапраўднаму, як след.

Што нам люду азвярэласць?

Ці ў кішэні – ні шыша?

Абы толькі сэрца пела

І свяцілася душа.

Рвецца феерверкам гожым

З нас другая маладосць.

Свет цудоўны, свет харошы,

Як святло кахання ёсць.

Атуляю ў пацалункі

З макаўкі тваёй да пят.

Стала й восень падарункам:

Сыпле Бог нам зарапад.



… Чытаю радкі

пра каханне

Каб два стукачы і стукачка –

Такога са мной не было! –

З наскоку, уміг, без раскачкі

Адно падстаўлялі сіло.

Сіло гэта – танны сцэнарый –

Яршыстыя “ЗЛІТКА” радкі.

Угледзелі ўрэшце цанавы

Крамольны агонь трапяткі.

Нацэлена сочыць кампутар

Сусветнае фірмы “Самсунг”.

А трыо трэ рукі з пакуты:

Агучу я, што ні падсунь?..

Ды я ламануў рэжысуру

І кінуў у шок, як зайшоў,

І гэту жаночую шкуру,

І гэтых дваіх алкашоў.

Заместа чужых прадпісанняў –

Ў сваім перакладзе, дзівак,

Чытаю радкі пра каханне,

Што Пушкін дарыў, Пастэрнак.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: ВЕРШЫ И ПЕРАКЛАДЫ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.