ХМАРКА

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ХМАРКА. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-26

КОЛАС ЯКУБ

Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі.
Янка Купала

Ніякага клопату і гора не ведала гэта прыгожая белая Хмарка. Яна не ведала, з чаго і як радзілася на свет, адкуль узялася яна; не ведала нават, ці ёсць у яе маці. Можа, затым яна і была такая шчаслівая, што нічога не ведала аб белым свеце.
Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з'явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая — такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі. Сіваваронка, снуючыся каля таўшчэразнага жаралістага дуба, дзе было яе гняздо, трашчала, бы тая трашчотка, на ўвесь луг, сварачыся з цыбатым і даўганосым Буслам, які, праўда, і вухам не вёў на ўсю гэту плявузготу сярдзітай суседкі, а любоўна цешыўся са сваіх дзетак, што таксама сядзелі ў гняздзе на тым жа дубе. Дзесь у небе жалобна пішчэў галодны каршун, і гукі яго далёка расплываліся ў нерухомай цішы летняй раніцы.
У ветра, відаць, было нейкае свята ў гэту раніцу, або добра нагуляўся ён дзе за ўчарашні дзень, бо яшчэ не варушыўся і спаў, хоць сонейка падбіралася пад поўдзень.
І гарачая была гэта раніца. Грэчка, якая зачынала ўжо зацвітаць, і даўно акучаная бульба проста млелі ад гарачыні і ў знемажэнні тужліва паапускалі сваё лісце. І лісточкі іх таксама пачыналі жаўцець. Маленькі, беленькі камячок, якім спярша была гэтая Хмарка, пачынаў тым часам павялічвацца, шырыцца і рабіцца болей грузкім.
Добра было гэтай Хмарцы плыць высока-высока ў безгранічных разлогах светаў і акідаць поглядам прыгожыя малюнкі зямлі, што ляжала пад ёю.
З тэй страшэннай высачыні, на якой плыла Хмарка, усё выглядала вельмі хораша, вельмі прыгожа: здалёку ўсё з'яўляецца нам іначай, як яно ёсць папраўдзе, бо такая ўжо натура і схільнасць нашай душы — бачыць усё добрае і прыгожае ў тым, што далёка ад нас, што не з намі. І паплыла паволі шчаслівая хмарка ў далёкую-далёкую дарогу, дзе застанаўляючыся, як прыемная думка, дзе кіруючыся на малюнкі, што найбольш зацікаўлялі яе; а поле з пясчанымі схіламі сваіх узгоркаў, зялёныя лугі з пакручастымі стужкамі бліскучай вады, адвечныя лясы-бары — адным словам, усе тыя з'явы, якія першымі кінуліся ў вочы нованароджанай Хмарцы, аставаліся ўсё далей і далей, і сама гэта даль акрывалася ў намітку сіняватай смугі. Уласнае шчасце бязроднай Хмаркі (яна не памятала роду) не давала ёй мажлівасці прымеціць


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: ХМАРКА


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.