МАЛАЯ

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему МАЛАЯ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-26

БИЧЕЛЬ ДАНУТА


Над маёй канапай партрэт паэта Мацея Юзафа. З тых самых продкаў Малой, з Канановічаў. Душа яго ў вечным святле і заўсёды каля мяне. Навучыў мяне не паддавацца смутку. У снах каляровых лётаў. Там мы і сустракаемся - у снах каляровых, высока, у лёце. А Малая і не ў сне можа паляцець.

Данута Бічэль


Малая

Утрымацца на працы ў школе Малой не ўдалося – нязручная, бездапаможная, лішняя. У райАНА прапанавалі Малой узяць надомнікаў – такіх самых, як і яна, нікому не патрэбных, малых. Вучыла іх чытаць, пісаць і маліцца. Прыводзіла іх за руку ў касцёл. Хто мог хадзіць.

Але чыноўнікам спатрэбілася больш заробкаў. Яны адабралі ў бяспраўных гадзіны, а сказалі, што тыя маюць дрэнныя водгукі.

Малая стала на ўлік у цэнтры па беспрацоўю. Кожны аўторак ёй даюць спіс месцаў працы, але тыя месцы ўжо занятыя. Была ў тым спісе нават аб’ява, што набіраюць загортваць цукеркі! Па аб’явах у газетах усе месцы займаюць раней, чым тыя газеты выходзяць. Таму што аб’явы спачатку складваюць, заадно чытаюць, а пасля змяшчаюць у газетах.

У інтэрнаце будаўнікоў у пакоі на дваіх стаіць яе дзіцячы ложак. Суседка б’е Малую і абяцае забіць, каб вызваліць пакой сабе адной.

- Я памру ў ложку, - кажа Малая.

У ложку яна ляжыць, калі ад голаду баліць жывот. А так Малая заўсёды ў касцёле. Касцельныя мышы прыносяць ёй крыху ежы. Свядомыя касцельныя пані кажуць:

- Гэта ж не кацяня. Гэта ж прыніжае яе чалавечую годнасць.

Малая не паддаецца смутку:

- Можа я адводжу ад некага бяду...

Запрашаю яе папалуднаваць. Прыходзіць, калі я вызначаю дакладны дзень і гадзіну. Прыручыць Малую, адказваць за яе лёс, не маю сілы. Наша вёска ў ліхія дні апекавалася бежанцамі, пагарэльцамі і, нават, акружэнцамі. Я - не вёска, гэта я ўжо ведаю. Малая прагаварылася, што яе мама выпівала. Мамы ўжо няма.

У першым класе настаўнік звазіў Малую на ровары ў Зэльву. Невядомая сіла прывяла яе на падворак перад царквой. На двары стаяла жанчына ў такой жа сукенцы, якая ёсць у мамы. “Мама, а што ты тут робіш?” Але голас быў не падобны да мамінага. “Можа я твая духоўная мама?” – спытала паэтка. Так Малая ўпершыню ўбачыла вялікую Паэтку.

Што такое “духоўная мама”, яе мама, не ведала, але спалохалася... і болей у Зэльву яе не пускала.

У трэцім класе настаўнік пасадзіў яе ў карзінку, як кацяня, украў і завёз на ровары ў інтэрнат. Яе прымушалі падпісаць адмаўленне ад мамы. Малая плакала, але не падпісала. Не адраклася.

У шостым класе яна вучылася ў інтэрнаце, які быў яшчэ далей ад мамы. Яе білі большыя дзеці. Мама купіла ёй сапраўдны гадзіннік. Колькі часу, яна разбірацца не ўмела. Адна дзяўчынка з інтэрнату адбірала той гадзіннік, аж выкруціла ёй палец. Малая ўцякла.

У сёмым класе вучылася ў школе без дакументаў аб сканчэнні шостага. Марыла маляваць абразы. Скончыла філалагічны і нядзельны катахетычны...

Перад Усімі Святымі на досвітку з’явілася ў яе сон прабабуля Касінія Канановіч, з вёскі Вішнеўка, уся ў белым. Касініі было 20 гадоў, яна памерла ў 1863 годзе ад смяротнай раны ад расейскага салдата ў плячо, у сутычцы за Зэльвенскую капліцу, якую ратавала ад пажару. Дамініканка ў трэцім законе. Касінія сказала, каб Малая зрабіла парадак у пакоі Апякункі. Апякунку выгнала з яе кватэры пляменніца. Апякунка аддае пенсію за цесны пакой недалёка ад касцёла, падбірае на пляцы перад касцёлам пустыя бутэлькі. Малая носіць іх у краму.

Касінія сказала, каб Малая брала ў Апякункі толькі на батон і малако. У Малой ёсць касцельныя сяброўкі, касцельны дзядуля апавядае, як ад хворага ксяндза, якога называе “Мой Анёл”, забрала на сябе яго хваробу – кладзе рукі на падбітае вочка майго коціка і коцік не ўцякае – ранка засыхае.

Летам за абеды малая вартавала брыгітак. Каля яе збіраліся душы. Манашка нясла на працягнутых руках гаршчок, які дыміўся. Спускалася ў скляпенне, Малая ішла за ёй. Манашка працякала праз металічныя краты ў цемру.

Мужчына ў мундыры, у канфедэратцы, казаў Малой, што ён брат Юзафа Пілсудскага, а Малая і не ведае, хто гэта.

- Ты такая малая?-- Спытай у Эльзы Ажэшкі, яны добрыя знаёмыя.

- Але ж Эльза даўно там.

- Там? А я яе не сустракаў.

Часта галасы водзяць Малую па наваколлях.

У Малой няма грошай на памінальную імшу па продках. У мяне грошай не бярэ. Кажа: “За твае грошы бы адпусціць грахі тваім продкам. За грахі маіх продкаў мушу плаціць сваімі заробкамі”. Прапаную ёй зарабіць у мяне. Работы дома шмат, ды ёй мая работа не падыходзіць.

Над маёй канапай партрэт паэта Мацея Юзафа. З тых самых продкаў Малой, з Канановічаў. Душа яго ў вечным святле і заўсёды каля мяне. Навучыў мяне не паддавацца смутку. У снах каляровых лётаў. Там мы і сустракаемся - у снах каляровых, высока, у лёце. А Малая і не ў сне можа паляцець. Пакідае мне таямніцу: ”28.11.97 г. набыла ад бабкі містычнае імя + S. в. Casinia з невідочным срэбным пярсцёнкам на правай руцэ. А 16.07.2000 ў 7.00 (у пятніцу) набыла імя ўласнае + сястра Юзафа Божай Апекі , схаванае ў фіялетавы колер без пярсцёнка, шкодна шмат чытаць і нельга ўжываць хімічных лекаў”.

На абразку з ружай піша:”Маленькай Дануце са светлай усмешкай – дамініканская малеча, якой 5 гадоў...” Любіць у кожным убачыць малое. Робіць ружанцы з каляровых трасцінак ад дзіцячых пісталетаў – Вяночкі Ружаў. Сама ж адмаўляе ружанец найчасцейна на пальцах.

Такая Малая.

Мадонна на абразе цудатворным зусім маленькая на выгляд.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: МАЛАЯ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.