Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


БАЦЯ

БАЦЯ 19 за 24 часа

26 сентября 2004

Дзіўна, самымі тлумнымі снамі, што прыходзяць да мяне поначы да апошняга часу, з’яўляюцца сны вайскоўскія. Здавалася б — чаму? Колькі гадоў прамінула! Колькі падзей больш значных, яскравых, якія іншым разам і сасніць бы не грэх… Колькі брыдоты і болю “назбіраў” я ўжо пасля арміі… І гэта не сню.

Дні службы цяпер амаль не згадваюцца ўдзень і, можна сказаць, аніяк не ўплываюць на мае жыццёвыя паводзіны… А толькі ці не праз ноч выцягвае неспазнаная сутнасць мая з неймаверных таямніц постаці і ўчынкі адно за аднаго пачварней, водзіць па даўно пераадоленых пуцявінах. Тады прачынаешся яшчэ давідна ў ліпкім поце, не забыўшыся падзякаваць Богу за незваротныя законы рэчаіснасці. А потым ляжыш млосны, з гадзіну зацята адбіваешся ад назойлівых успамінаў… Пакуль не зацягне зноў у сваё ненаеднае чэрава мясарубка штодзёншчыны.

Открыть полную версию

БЛУКАЛЬНІКІ

БЛУКАЛЬНІКІ 51 за 24 часа

26 сентября 2004

Здалося, нейкая загадкавая ўсмешка застыгла – засталася на Пятровым твары назаўсёды. Вочы нязрушна глядзелі паўз вершаліны хвой некуды ў аблокі, як бы нарэшце знайшоўшы там вечны прытулак ягонай душы.Спазіраў на неба і Андрэй, думаў: “Мо сапраўды, Пятро ўжо там…” Уздыхнуў. Здалося, лес таксама ўздыхнуў, замёр ды ізноў задыхаў зашумеў сваёй лістотай.

Открыть полную версию

ПАЛІТЫКА ЦАРСКАГА УРАДА У БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ.

ПАЛІТЫКА ЦАРСКАГА УРАДА У БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ. 42 за 24 часа

26 сентября 2004

У канцы XVIII — першай палове ХIХ ст. Расійская імперыя значна пашырыла сваю тэрыторыю як у выніку ваенных дзеянняў, так і за кошт мірных дамоваў1 . У адрозненне ад каланіяльных дзяржаваў Еўропы, дзе выразна размяжоўваліся правы і абавязкі метраполій і калоній, у расійскай дзяржаве на новых землях былі распаўсюджаныя расійскія законы, і гэтыя землі непасрэдна ўваходзілі ў яе склад. Але працэс далучэння быў даволі складаны. Інкарпарацыя кожнай новадалучанай тэрыторыі расцягвалася не на адно дзесяцігоддзе і закранала ўсе бакі дзейнасці тагачаснага яе грамадства: палітычныя, эканамічныя, культурныя, рэлігійныя і нацыянальныя.

Открыть полную версию

 ПЕРЕВОД

ПЕРЕВОД "СПЕВАУ ПРА ЛІЦЬВІНАУ..." ЯНА ЧАЧОТА 252 за 24 часа

26 сентября 2004

Ян Чачот – беларускі паэт і фалькларыст, сучаснік і сябар Адама Міцкевіча. Пісаў па-беларуску і па-польску. Напісаў шэраг баладаў, выдаў 6 фальклорных зборнікаў, каля 1000 песень, у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале. Аўтар шэрагу іншых твораў і сярод іх 55 баладаў на польскай мове: “Спевы пра даўніх ліцьвінаў”. Гэтыя “Спевы…” вартыя ўвагі ўжо тым, што ў савецкіх энцыклапедыях яны не згадваліся, як бы і не існавалі зусім. Ну і, вядома, чытачу яны былі недаступныя.

Открыть полную версию

ПЕРЕВОД РАССКАЗА

ПЕРЕВОД РАССКАЗА "ДА ПАРТРЭТА АНДРЭЯ САХАРАВА" АРКАДИЯ МИГДАЛА НА БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК 17 за 24 часа

26 сентября 2004

Калі разважаць пра вялікі вычын Сахарава, міжвольна ўзнікае вобраз Сына Чалавечага, Які каля дзвюх тысяч гадоў таму хадзіў па зямлі Галілеі, спрабуючы несці людзям праўду.

Ці можна было спадзявацца на поспех барацьбы некалькіх самаахвярных людзей, барацьбы з магутным апаратам улады, улады бесчалавечнай, пабудаванай на фашыстоўскім прынцыпе “мэта апраўдвае сродкі”? Вычын Сахарава ў тым, што ён паверыў у магчымасць поспеху і не адступаўся ні ў Горкім, калі “дактары” валілі яго на падлогу і выкручвалі рукі для гвалтоўных уколаў, ні на З’ездзе народных дэпутатаў, дзе яго словы заглушвала здзеклівае, шалёнае лямантаванне “агрэсіўна-паслухмянай большасці”.

Открыть полную версию

МІЛЬЯНЕРКА

МІЛЬЯНЕРКА 9 за 24 часа

26 сентября 2004

Ён не любіў успамінаць тое, чым не раз яны адно другога папракалі. Яна і сёння ледзь не сказала, каб ты розум меў, каб ведаў не на тройкі ў школе тое, што трэба было ведаць нашмат лепш, то дапяў бы вышэй, чым на кіроўцу грузавіка. Але і ён мог бы таксама замахнуцца другім канцом, што каб і яна галаву мела, то не марнела б швачкай – матарысткай на сваёй фабрыцы за адчэпнанькія грошыкі.

Открыть полную версию

ТАМАРА

ТАМАРА 13 за 24 часа

26 сентября 2004

Няўжо толькі ў гэтым была яе віна? Чым больш Тамара думала, тым больш сумнявалася: а ці правільна тады зрабіла? Можа, сапраўды, трэба было прызнацца, што яна габрэйка, і ў яе не было б праблемаў ні тады, ні зараз. Ніколі падман не прыносіў дабротаў. Гэтак казала яе маці. І вось зараз яна адчувае ўвесь цяжар таго падману.

Открыть полную версию

ВЯРТАННЕ НАРАТЫВУ: РАЗВАГІ ПРА НОВУЮ СТАРУЮ ГІСТОРЫЮ (перавод)

ВЯРТАННЕ НАРАТЫВУ: РАЗВАГІ ПРА НОВУЮ СТАРУЮ ГІСТОРЫЮ (перавод) 24 за 24 часа

26 сентября 2004

Гiсторыкi заўсёды апавядалi гiсторыi. Ад Фукiдзiда з Тацытам да Гiбона з Маколеем iхная найвялiкшая амбiцыя заў-жды палягала ў тым, каб выкласцi свой аповед жывою, элегант-наю прозаю. Гiсторыя лiчылася галiною рыторыкi. Аднак у апошнiя пяцьдзесят гадоў дзеячы т. зв. "новае гiсторыi" перыяду пасля II сусветнай вайны1, якiя ўважалi сябе за авангард свае прафесii, зняславiлi гэтую апавядальнiцкую функцыю. У Францыi апавядальнiцтва адрынулi як l'histoire йvйnementielle ("гiсторыю падзеяў"). Цяпер, аднак, я заўважаю прыкметы падводнае плынi, якая зноў зацягвае шмат каго з вядомых "новых гiсторыкаў" у тую цi iншую форму наратыву.

Открыть полную версию

СІЛА ГІСТОРЫІ

СІЛА ГІСТОРЫІ 15 за 24 часа

26 сентября 2004

На другім курсе коледжу, прыблізна гэтай сама парой у 1948 г., я пастанавіла спецыялізавацца ў гісторыі. З таго часу мінула пяцьдзесят гадоў. Я хацела б узгадаць гэтыя гады і памеркаваць, якое тады было нашае становішча як групы навукоўцаў і выкладчыкаў і, што важней, як мы маглі б павялічыць свой уплыў на сучаснасць. Можа, гэта гучыць прэтэнцыёзна, але гісторыя мае вялізарную моц, а мы, гісторыкі, знаходзімся з ёй у адмысловых дачыненнях.

Открыть полную версию

БАГАДЗЕЛЬНЯ

БАГАДЗЕЛЬНЯ 561 за 24 часа

26 сентября 2004

Стары прыйшоў сам, пешкі, сціпла пагрукаў у браму і з усмешкаю працягнуў Бальтазару паперчыну з пячаткаю. З тае пары навічок не прамовіў ані слова. Ягоную адрознасць у паводзінах, параўноўваючы з іншымі жыхарамі, Бальтазар вызначыў літаральна з першага дня. То былі надзвычайная далікатнасць і памяркоўнасць у стасунках з іншымі. Зрэшты, асобы тут усе збольшага ў даўнасці былі паважаныя і пашанотныя. У тутэйшы Дом спакойнае старасці трапіць было няпроста.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.