Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
Дыскурс мадэрнізму 9 за 24 часа
У сутнасць тэрміну “мадэрнізм” укладзенае разуменне мадэрнасці і эстэтычнае стаўленне да яе. Паводле распаўсюджанай думкі даследчыкаў, “пад мадэрнасцю разумеюцца пэўныя інтэлектуальныя рухі, палітычныя накірункі і сацыяэканамічыя тэндэнцыі і прадугледжваецца пастаноўка аптымістычных сацыяльных мэтаў. Мадэрнасць, якую можна пазнаць ужо ў сярэдзіне XVII стагоддзя, грунтуецца на пэўнасці, што сучаснасць адкрывае новую нечуваную эру. Новая форма чалавечай самасвядомасці павінна паўплываць на гісторыю... Чалавечая рацыянальнасць будзе дамінаваць, скараючы ірацыянальнасць, традыцыю і забабоны, і, як вынік, будзе планаваць і дасягаць прагрэсіўных зменаў ва ўсіх сацыяльных інстытуцыях шляхам свабоднага волевыяўлення” (Berman A. Preface to Modernism. Urbana, Chicago, 1994). У XX стагоддзі між мадэрнасцю як грамадскай практыкай і тэорыяй і мадэрнасцю як эстэтыкай паглыблялася напружанне, адчувальнае ў еўрапейскіх культурах дзесьці з сярэдзіны XIX стагоддзя. Якраз тады мадэрнізм як эстэтычны рух, які ўзнікаў па вялікім рахунку як сродак набліжэння да мадэрнасці, усё больш засяроджваючыся на яе крытыцы і нават на абсалютным адасабленні ад яе.
Беларускі дзэн, альбо „Дзевяць аповесьцяў“ Адама Глёбуса 3 за 24 часа
Час, калі зацікаўленьне ўсходняю філязофіяй здавалася на Захадзе чымсьці незвычайным і экзатычным, адышоў у мінулае. У апошнюю палову стагодзьдзя яно ператварылася ў трывалую традыцыю, якая завалодала розумамі пэўнай часткай інтэлектуалаў Эўропы і Амэрыкі. Раз-пораз з розных бакоў Атлянтыкі зьяўляюцца людзі, што не знаходзяць у заходняй цывілізацыі гэткіх неабходных усім ГАРМОНІІ, ВЕДЫ ды СУПАКОЮ і зьдзяйсьняюць дзеля іх пошуку ўласную „Вандроўку на Ўсход“.
Мёртвая цішыня 6 за 24 часа
Сярод ночы я раптам прачнуўся. Нешта выхапіла мяне са сну, і я ня мог сьцяміць, што менавіта. Цераз шыбы лілося сьвятло азоранага месяцам неба, і аконная рама падавалася крыжам, што распасьцёрся па пакоі наўскос, пераламіўшыся на сьцяне. Месяца ў пакоі ўжо не было, але густа асьветленая верхняя шыбіна падказвала, што ён толькі што заглядаў.
Глоссалалії 2 за 24 часа
істинно кажу вам
трава істинно кажу
вам вода істинні
кажу вам слова допоки
горить звізда
Інтэрнэт, яўрэі і Беларусь 12 за 24 часа
Апошнім часам у Беларусі пра Інтэрнэт як прэстыжную крыніцу інфармацыі гавораць усе. Пра яго раз-пораз узгадваюць традыцыйныя СМІ, уключаючы папулярную беларускую прэсу ад „Нашай Нівы“ да „Советской Белоруссии“. Безумоўна, мае рацыю сп.Станішэўскі, калі заўважае: „Сёньня ў Беларусі няшмат хто ходзіць у Інтэрнэт, але цікавасьць да яго вялікая — як да дзіва... Самая пара казаць пра „Інтэрнэтаманію“1. Банальным ужо падасца наступнае сцвярджэнне: той, хто мае што сказаць — адміністрацыя прэзідэнта, часопіс ARCHE ці Беларускі дзяржаўны універсітэт — скарыстае для гэтага Інтэрнэт, заводзячы ўласны сервер2 (www.president.gov.by; arche.home.by; www.bsu.unibel.by). Як быццам, нічога дзіўнага, тым больш падазронага. Але, як кожны складаны феномен, сусветная сетка WWW (зараз гэта найбольш папулярны абсяг Інтэрнэту) абрастае масай міфаў. Вось аўтар(ка) рэкламнага артыкулу ў рэкламнай газеце параўноўвае Інтэрнэт, „вялізарную даведачную сістэму“, з комплексам бібліятэк: „Пытанне: кнігу якой тэмы магчыма знайсці ў гэтых бібліятэках. Адказ: любую. Што ў галаву прыйшло, тое і знайшлі“3.
“Пляменнік Рыльке” і “сын Тараса” 2 за 24 часа
Сярод публічных постацяў Украіны гэтага стагоддзя, здаецца, ніхто не мае большых падставаў лічыцца культурным героем нацыі, як Васіль Стус (1938—1985) — выдатны паэт і грамадзянін, што мужна кінуў выклік сістэме, далучыўшыся ў свае дваццаць з нечым гадоў да дысідэнцкага руху, за што ў 1965 годзе быў адлічаны з аспірантуры, у 1972 годзе — арыштаваны і, нарэшце, у 1985 годзе — замардаваны ў пермскім канцлагеры. Велічэзны літаратурны талент і высокая культура ў спалучэнні з пэўнымі рысамі характару — бескампраміснасцю, адвагаю, гордасцю і, нарэшце, самаахвярнасцю ў абароне сваёй зняволенай айчыны — робяць яго сапраўды ўнікальнаю постаццю нацыянальнага пантэону, аб’ектам інтэнсіўнай патрыятычнай міфалагізацыі ды іканізацыі.
Новае поле бітвы. Расійскі культурны ўплыў у “блізкім замежжы”: украінскі варыянт 5 за 24 часа
Культура, як мяркуюць спецыялісты, можа быць і часта з’яўляецца дзейснай прыладай як псіхалагічнага панявольвання адных нацый другімі, так і палітычнага дамінавання адных нацый над другімі. Незалежна ад таго, ці з’яўляліся савецкія рэспублікі палітычнымі і эканамічнымі калоніямі Расіі, у культурным сэнсе яны, безумоўна, уяўлялі сабой ніжэйшыя, маргінальныя часткі імперскай культуры, чыя цэнтральная, вышэйшая частка стваралася ў Расіі, дакладней у Маскве, і грунтавалася на расійскай мове, гісторыі, нацыянальных сімвалах і міфах. Усім сваім яўным зместам і прыхаваным ідэалагічным пасланнем гэтая культура свядома праводзіла ці несвядома падтрымлівала каланіяльную палітыку імперскага цэнтру. Яна цалкам адпавядала агульнай мадэлі, апісанай даследчыкамі каланіялізму: “Культурныя феномены (творы мастацтва, культурныя інстытуцыі, працэсы ў культурным жыцці грамадства) могуць разглядацца як каланіяльныя, калі яны ўдзельнічаюць ва ўзмацненні ці развіцці імперскай магутнасці — праз змяншэнне прэстыжу, звужэнне сферы функцыянавання, абмежаванне праяваў альбо нават знішчэнне ўсяго таго, што з’яўляецца мясцовым, аўтахтонным. Адным словам, каланіяльнае — гэта тое, што ўсяляк падкрэслівае каштоўнасць, сусветнае значэнне, сучаснасць, неабходнасць і натуральнасць усяго, што належыць да метраполіі і да цэнтру”.
Мiнуўшчына Расеi i яе будучыня 4 за 24 часа
Расея для тых з нас, хто чакаў, што па каляпсе савецкага рэжыму гэтая краiна, хоць павольнай i рванай, але ўсё ж незваротнай хадой, ступiць на дарогу прыняцьця заходнiх вартасьцяў, сталася ў апошнiх гадох вялiкiм расчараваньнем. Праўда, мы ў нашых думках заклiньвалiся на кiрунку, якiм — хоць i з выкарыстаньнем розных мэтадаў — памкнулi прыбалтыйскiя дзяржавы, Чэхiя, Польшча й Вугоршчына, то бок краiны, што толькi нядаўна вызвалiлiся ад камунiзму. Адначасова мы не заўважалi вiдзежу, што бачыўся многiм расейцам, якiя, зрынуўшы камунiзм, спачатку былi ахопленыя энтузiязмам i лiчылi, што даволi абвесьцiць Расею дэмакратычнай i рынкава арыентаванай дзяржавай, i iх краiна ў кароткi час ператворыцца ў другiя Злучаныя Штаты.
Чым ёсьць чэхi? 4 за 24 часа
Чэхi — малы сярэднеэўрапейскi народ, якi насяляе адасоблены ад iншых, калiсьцi вельмi цяжкадаступны край (Чэхiя) i суседнюю, разьлеглую на шляхах зямлю (Марава). Былi i такiя часы, калi Эўропа зусiм цi амаль не цiкавiлася чэхамi, былi i iншыя, калi сьледам за драматычнымi калiзiямi пра чэхаў раптоўна ўзгадвалi, каб гэтак жа хутка забыцца на iх. Гэты амаль дзесяцiмiльённы народ гаворыць заходнеславянскай мовай, досыць цяжкой для навучаньня. Ён багата запазычыў з эўрапейскае спадчыны, але Эўропа вельмi мала ўзяла ад яго з-за моўнага бар’еру. Iмёны некаторых з чэхаў — палiтыкаў, музыкаў, спартоўцаў — набывалi розгалас час ад часу, зь лiтаратуры ж паўсюдна знанаю стала хiба што постаць „удалага ваякi Швэйка“. Па-за гэтым пра народ, якi пасьля першай сусьветнай вайны заняў зусiм не апошняе месца спамiж эўрапейскiх малых дзяржаваў, ведаюць у сьвеце няшмат, а ўсё, што зь iм зьвязанае, прызнаецца трывiяльным i нецiкавым, цi, прынамсi, падаецца гэткiм.
© Чалавек тугі. Вытлумачэньне Янкі Лучыны 1 за 24 часа
Няма тугі па прамінулым ХХ стагодзьдзі. Бо ўсё лепшае, што за гэты час рабілася ў беларушчыне, само было прадыктаванае тугою па стагодзьдзі дзевятнаццатым. Маю на ўвазе сам дух культуры і культурны кантэкст. У дакумэнтальнай рэальнасьці ХХ-га, нібы тыя печы на папялішчах хат, парасстаўляныя мулкія і неадушаўлёныя знакі бяды — Курапаты, Хатынь, Чарнобыль. А за імі, нібы параграфы разьдзелаў, — калектывізацыя, нацдэмы, партызаншчына, радыяцыя, намэнклятура, Лукашэнка... Блукаеш паміж гэтых знакаў, а ў душы — туга. Бо сама культура наша — туга па ідыліі: па фантастычна прыгожых краявідах, як на малюнках Орды — зямля сядзібаў; па чалавечай шчырасьці, як у лістах Пачынальнікаў; па яснай мэце змаганьня, калі не мяшаюцца дабро і зло, як у бітвах 1831-га і 1863-га; па высокім аўтарытэце гуманістыкі і адукацыі, як у Полацкім калегіюме або Віленскім унівэрсытэце; па чысьціні і людзкасьці. Самыя беларускія творцы, чыё мастацтва прасякнутае нацыянальнай ідэяй, — людзі гэтай тугі. Уладзімер Караткевіч, да прыкладу, — пісьменьнік ХІХ стагодзьдзя.






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций